en
Feedback
Беларускі ПЭН

Беларускі ПЭН

Open in Telegram

Навіны культуры. Аператыўная інфармацыя Беларускага ПЭНа. Тэлеграм-канал Беларускага ПЭНа прызнаны «экстрэмісцкім»! Беларускі ПЭН прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»

Show more
493
Subscribers
No data24 hours
+17 days
+630 days

Data loading in progress...

Attracting Subscribers
September '26
September '26
+1
in 0 channels
August '26
+7
in 1 channels
Get PRO
July '26
+12
in 3 channels
Get PRO
June '26
+5
in 2 channels
Get PRO
May '26
+17
in 1 channels
Get PRO
April '26
+18
in 4 channels
Get PRO
March '26
+4
in 1 channels
Get PRO
February '26
+12
in 1 channels
Get PRO
January '26
+19
in 3 channels
Get PRO
December '25
+9
in 7 channels
Get PRO
November '25
+12
in 5 channels
Get PRO
October '25
+17
in 8 channels
Get PRO
September '25
+10
in 5 channels
Get PRO
August '25
+3
in 1 channels
Get PRO
July '25
+5
in 4 channels
Get PRO
June '25
+11
in 7 channels
Get PRO
May '25
+12
in 3 channels
Get PRO
April '25
+8
in 7 channels
Get PRO
March '25
+12
in 4 channels
Get PRO
February '25
+8
in 3 channels
Get PRO
January '25
+19
in 4 channels
Get PRO
December '24
+6
in 4 channels
Get PRO
November '24
+13
in 5 channels
Get PRO
October '24
+14
in 9 channels
Get PRO
September '24
+16
in 4 channels
Get PRO
August '24
+14
in 1 channels
Get PRO
July '24
+19
in 6 channels
Get PRO
June '24
+12
in 6 channels
Get PRO
May '24
+11
in 4 channels
Get PRO
April '24
+12
in 5 channels
Get PRO
March '24
+10
in 4 channels
Get PRO
February '24
+23
in 5 channels
Get PRO
January '24
+23
in 1 channels
Get PRO
December '23
+19
in 2 channels
Get PRO
November '23
+38
in 7 channels
Get PRO
October '23
+16
in 5 channels
Get PRO
September '23
+13
in 0 channels
Get PRO
August '23
+8
in 0 channels
Get PRO
July '23
+7
in 0 channels
Get PRO
June '23
+9
in 0 channels
Get PRO
May '23
+7
in 0 channels
Get PRO
April '23
+2
in 0 channels
Get PRO
March '23
+5
in 0 channels
Get PRO
February '23
+3
in 0 channels
Get PRO
January '23
+7
in 0 channels
Get PRO
December '22
+15
in 0 channels
Get PRO
November '22
+46
in 0 channels
Get PRO
October '22
+26
in 0 channels
Get PRO
September '22
+20
in 0 channels
Get PRO
August '22
+35
in 0 channels
Get PRO
July '22
+48
in 0 channels
Get PRO
June '22
+34
in 0 channels
Get PRO
May '22
+47
in 0 channels
Get PRO
April '22
+19
in 0 channels
Get PRO
March '22
+33
in 0 channels
Get PRO
February '22
+17
in 0 channels
Get PRO
January '22
+11
in 0 channels
Get PRO
December '21
+24
in 0 channels
Get PRO
November '21
+69
in 0 channels
Get PRO
October '21
+43
in 0 channels
Get PRO
September '21
+28
in 0 channels
Get PRO
August '21
+48
in 0 channels
Get PRO
July '21
+202
in 0 channels
Get PRO
June '21
+22
in 0 channels
Get PRO
May '21
+269
in 0 channels
Date
Subscriber Growth
Mentions
Channels
07 September0
06 September0
05 September0
04 September0
03 September+1
02 September0
01 September0
Channel Posts
📷 Анлайн-школа фатаграфіі: набор удзельнікаў з Беларусі Нашыя партнёры Дацкі інстытут культуры разам з ICON× і Good People A
📷 Анлайн-школа фатаграфіі: набор удзельнікаў з Беларусі Нашыя партнёры Дацкі інстытут культуры разам з ICON× і Good People ApS запрашаюць фатографаў і фатографак у анлайн-школу, якая пройдзе з сярэдзіны верасня да канца лістапада 2026 года. У праграме – 12 анлайн-сесій, палявая праца, індывідуальнае ментарства і абмен досведам. Удзельнікі будуць працаваць з партрэтнай і дакументальнай фатаграфіяй, святлом, інтэрв’ю, візуальным сторытэлінгам і этыкай працы з уразлівымі людзьмі. Ментар праграмы – дацкі фатограф і візуальны мастак Martin Thaulow. Будуць адабраныя па 2 удзельнікі з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны. Вынікам школы стане супольнае выданне з фотаздымкамі і гісторыямі ўдзельнікаў. ⏰ Інфасесія: 9 верасня, 17:30–19:30 CEST ⏳ Дэдлайн заявак: 15 верасня, 23:59 CEST 👉 Рэгістрацыя на інфасесію. 👉 Падаць заяўку. Працоўная мова – англійская. Калі для вас бяспечна: 🔖 Падтрымайце нас на Patreon 🔖 Зрабіце разавы данат

2
Новае апавяданне Максіма Знака 😊 Максім Знак – адвакат, бард, пісьменнік, сябра Беларускага ПЭНа – вядомы сваімі трапнымі і
Новае апавяданне Максіма Знака 😊 Максім Знак – адвакат, бард, пісьменнік, сябра Беларускага ПЭНа – вядомы сваімі трапнымі і дасціпнымі кароткімі апавяданнямі. З прыемнасцю пачынаем серыю публікацый яго тэкстаў з будучай кнігі беларускіх юрыстаў «Адвакацкія байкі», якія ён сам апісвае так: «Беларускіх адвакатаў маглі пазбавіць беларускай ліцэнзіі, але не маглі пазбавіць пачуцця гумару ды тых гісторый, якія здараюцца штодня і надаюць беларускаму прававому асяроддзю ўпэўнены кафкіянскі вайб. Калегі падрыхтавалі кнігу “Адвакацкія байкі” – пра абсурд, смешнае і горкае ў прафесіі, і пра ўсё астатняе, набалелае, і я з задавальненнем далучыўся да праекту, узгадаўшы некалькі баек са свайго праўніцкага досведу. Актуальнасці яны не страцілі. Хутчэй наадварот». 👉 Першае апавяданне пад назвай «Ідыёт» чытайце на нашым сайце. Калі для вас бяспечна: 🔖 Падтрымайце нас на Patreon 🔖 Зрабіце разавы данат
98
3
Дзве новыя кнігі ў спісе «экстрэмісцкіх матэрыялаў» 📚 1 верасня 2026 года суд Ленінскага раёна г. Магілёва прызнаў «экстрэмі
Дзве новыя кнігі ў спісе «экстрэмісцкіх матэрыялаў» 📚 1 верасня 2026 года суд Ленінскага раёна г. Магілёва прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» дзве новыя кнігі: 〰️ Анатоль Санаценка, «Вяртанне на Радзіму» (Мiнск: «Галiафы», 2016) / Кнігазбор: Kamunikat.org 〰️ Анатоль Варшаўскі, «Нябесны лён» (Кнігазбор: Kamunikat.org, 2024) Анатоль Санаценка – паэт, празаік, драматург, перакладчык, рэдактар. «Вяртанне на Радзіму» – першая кніга аўтара на беларускай мове. У ёй – пра «Радзіму, жанчыну, каханне»; пра шлях аўтара да беларушчыны; пераклады з Гіёма Апалінэра, дзед і маці якога былі з Беларусі. Анатоль Варшаўскі – беларускі паэт і перакладчык, які ў 90-2000-я гады жыў і працаваў у Беларусі. У кнізе змешчаны творы розных гадоў гэтага лірычнага паэта, які ўспадкаваў традыцыі беларускай класікі. Колькасць кніг, забароненых у Беларусі, перавысіла лічбу 377. Падрабязней чытайце на сайце bannedbooks.penbelarus.org. Калі для вас бяспечна: 🔖 Падтрымайце нас на Patreon 🔖 Зрабіце разавы данат
113
4
Амаль дэтэктыўная гісторыя пра шопінг. Аўтарская калонка Лявона Вольскага Новы тэкст сябра Беларускага ПЭНа Лявона Вольскага
Амаль дэтэктыўная гісторыя пра шопінг. Аўтарская калонка Лявона Вольскага Новы тэкст сябра Беларускага ПЭНа Лявона Вольскага пра падступныя выкрунтасы гандлёвых цэнтраў 👟👟👟 «– Гэта ня ў нас пішчыць, – з падазрэньнем гледзячы на мяне, сказаў супрацоўнік крамы. "А ў каго тады?" – падумаў я. Піск не сьціхаў. Я выйшаў з абутковае крамы і пакрочыў па гандлёвым цэнтры. Высокі настойлівы гук не перапыняўся. Можа быць, недзе побач спрацавала якаясьці сыгналізацыя? Я ішоў хуткай хадою, але мярзотны высокі гук быў побач. Здавалася, ён перасьледуе мяне. Я мінаў краму за крамай, а піск заставаўся нязьменны». 👉 Чытайце тэкст на нашым сайце. Лявон Вольскі – музыка, літаратар, мастак, вядоўца. Аўтар зборнікаў паэзіі «Калідор» і «Фотаальбом», празаічнага зборніка «Міларусь», суаўтар п’есы «Народны альбом», ілюстратар кнігі «Ашуканкі» Яны Вольскай і рамана Альгерда Бахарэвіча «Капітан Лятучая Рыба». 📸 Фота: Дар’я Каляда Калі для вас бяспечна: 🔖 Падтрымайце нас на Patreon 🔖 Зрабіце разавы данат
104
5
Кароткі спіс прэміі імя Алеся Адамовіча ☄️ На працягу трыццаці гадоў прэмія Адамовіча адзначае творы, што робяцца важным гола
Кароткі спіс прэміі імя Алеся Адамовіча ☄️ На працягу трыццаці гадоў прэмія Адамовіча адзначае творы, што робяцца важным голасам часу. Сёння, у афіцыйны дзень народзінаў класіка, мы радыя абвясціць кароткі спіс прэміі: 〰️ Зборнік «Голас пакалення свабоды» – Сяргей Сашук 〰️ Кніга апавяданняў «Дубовые яблочкі» – Вольга Касцюк 〰️ Зборнік «Іду да вас, людзі» – укладальніца і рэдактарка Алена Казлова 〰️ Рэпартаж «Памяць у Свіслачы» – Юрка Ляшчынскі, Якуб Сушчынскі 〰️ Раман «Пентаквантар» – Арцём Шуканаў 〰️ Раман «Эйфарыя» – Марыя Пархімчык Віншуем фіналістаў! Падрабязней чытайце на сайце прэміі: adamovic.penbelarus.org Алесь Адамовіч – літаратар, сцэнарыст, літаратуразнаўца, грамадскі дзеяч, адзін з заснавальнікаў Беларускага ПЭНа. У наступным годзе нас чакае 100-гадовы юбілей Алеся Адамовіча – і з гэтай нагоды мы распачынаем год, прысвечаны пісьменніку, з рознымі імпрэзамі, сустрэчамі і публікацыямі. Сачыце за навінамі! Калі для вас бяспечна: 🔖 Падтрымайце нас на Patreon 🔖 Зрабіце разавы данат
110
6
Кніга «ГУЛАГ» Эн Эплбаўм (Gulag. A History. Anne Applebaum) з аўтографам аўтаркі – першая замежная кніга ў нашай калекцыі заб
Кніга «ГУЛАГ» Эн Эплбаўм (Gulag. A History. Anne Applebaum) з аўтографам аўтаркі – першая замежная кніга ў нашай калекцыі забароненых у Беларусі кніг! Кніга была ўнесеная ў спіс друкаваных выданняў, якія «могуць нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь» 24 студзеня 2025 года. Калі вы маеце забароненую кнігу і хацелі б яе ахвяраваць у нашу калекцыю – мы з радасцю яе прымем. Наш збор фармуецца валанцёрскімі высілкамі і мы будзем удзячныя дапамозе! Мы вядзем спісы забароненых кніг на сайце bannedbooks.penbelarus.org. Праверыць кнігі з вашых паліц вы можаце: 👉 у спісе літаратуры, прызнанай «экстрэмісцкімі матэрыяламі»; 👉 у спісе друкаваных выданняў, «распаўсюджванне якіх здольнае нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь». Сабраныя кнігі мы рэгулярна паказваем разам з нашай выставай забароненых кніг на розных міжнародных імпрэзах. Наша калекцыя – гэта напамін: нават калі кнігу забараняюць, яна не знікае. Бо слова працягвае жыць, пакуль ёсць тыя, хто хоча яго прачытаць.
118
7
🔏Працягваем хроніку парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры На 31 жніўня 2026 года: Людзей Слова ў няволі (ці з абмежава+7
🔏Працягваем хроніку парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры На 31 жніўня 2026 года: Людзей Слова ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 22, дзеячаў культуры ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 125, забароненых кніг – 375. 📍 Супраць Алеся Бяляцкага завочна распачата новая палітычна матываваная крымінальная справа; 📍 Фатографка Алена Таленец асуджана паводле палітычна матываванай крымінальнай справы; 📍 Супраць музыкі Вадзіма Дубойскага распачалі завочную палітычна матываваную крымінальную справу; 📍 «Экстрэмісцкім» прызнаны Telegram-канал праваабарончай ініцыятывы «НЕ смяротнаму пакаранню»; 📍 Песню «Номера» гурта «ЛСП» прызналі «экстрэмісцкай». 🗝 Больш інфармацыі пра затрыманні і арышты дзеячаў культуры, умовы ў месцах пазбаўлення волі, катаванні зняволеных чытайце на сайце Беларускага ПЭНа. Калі для вас бяспечна: 🔖 Падтрымайце нашых экспертаў на Patreon 🔖 Зрабіце нам разавы данат
124
8
Перакладчыцкая майстэрня адкрывае цынамонавы сезон! 🍪 Калі першага верасня вас цягне пайсці вучыцца – запісвайцеся на новы с
Перакладчыцкая майстэрня адкрывае цынамонавы сезон! 🍪 Калі першага верасня вас цягне пайсці вучыцца – запісвайцеся на новы сезон Перакладчыцкай майстэрні! У праграме: 〰️ 11 сустрэч з разборам перакладаў на беларускую мову, зробленых удзельнікамі; 〰️ дзве сустрэчы, прысвечаныя карэктуры і рэдактуры тэксту; 〰️ дадатковая сустрэча пра культурныя правы і аўтарскае права, прысвечаная асноўным правам перакладчыкаў і юрыдычным аспектам іх працы; 〰️ магчымасць для пяці найбольш матываваных удзельнікаў працягнуць працу над сваімі перакладамі індывідуальна з ментарамі і ментаркамі. Заняткі пачнуцца 15 кастрычніка і будуць анлайн кожны чацвер з 18:00 да 20:00 беларускага часу (альбо да заканчэння працы над апошнім перакладам 🙂). Удзельнічаць можна ананімна. Вядоўца – Андрэй Хадановіч, паэт, перакладчык і папулярызатар беларускай літаратуры ў Еўропе. ⏳ Дэдлайн: 1 кастрычніка 📎 Форма заяўкі (далучыце зроблены вамі пераклад) 👉 Усе дэталі і падрабязнасці Адчуйце смак восені і творчасці разам з цынамонавым сезонам!
179
9
Навіны літаратуры ад Беларускага ПЭНа 💜 💜 У беластоцкім выдавецтве «Kamunikat. org» выйшла «Кніга нэкралёгаў», укладзеная Н
Навіны літаратуры ад Беларускага ПЭНа 💜 💜 У беластоцкім выдавецтве «Kamunikat. org» выйшла «Кніга нэкралёгаў», укладзеная Наталляй Гардзіенка і Лявонам Юрэвічам, леташнімі пераможцамі прэміі імя Францішка Багушэвіча. Выданне адлюстроўвае праз некралогі сапраўднае, бурлівае жыццё беларусаў замежжа. 💜 Зміцер Бартосік агучыў другую частку ўспамінаў Валянціна Тараса пад назвай «На арбіце «Звязды». Аўтар стварае асабістую карціну эпохі «паўзверх старонак» афіцыйнай гісторыі СССР і Беларусі. 💜 30 жніўня ў Берліне пройдзе літаратурны вечар пасярод саду з беларускімі і ўкраінскімі аўтаркамі. Чытаюць: Ірына Коткалова, Юля Цімафеева, Анка Упала, Оксана Щур. Творы прагучаць па-беларуску і па-ўкраінску з перакладам на нямецкую. 💜 Праект audiobooks.by агучыў кнігу-пераможцу прэміі Гедройця мінулага сезону. «Занзібар» Сяргея Дубаўца цяпер можна паслухаць на сайце аўдыявыдавецтва. Чытае кнігу сам аўтар. Калі для вас бяспечна: 🔖 Падтрымайце нас на Patreon 🔖 Зрабіце разавы данат
172
10
Паэтычная прэмія імя Адама Міцкевіча ў Польшчы 🏄‍♀️ Першы польска-беларуска-ўкраінскі паэтычны конкурс пад патранатам Адама
Паэтычная прэмія імя Адама Міцкевіча ў Польшчы 🏄‍♀️ Першы польска-беларуска-ўкраінскі паэтычны конкурс пад патранатам Адама Міцкевіча запрашае да ўдзелу. Конкурс адкрыты для моладзі і дарослых (15+) з усёй Польшчы. Прымаюцца аўтарскія вершы на беларускай, польскай або ўкраінскай мовах, натхнёныя любоўю да мовы і радзімы, памежжам, выгнаннем, свабодай і голасам. Лепшыя вершы прагучаць на фінальным паэтычным слэме ў межах XIV Фестывалю незалежнай беларускай культуры ва Ўроцлаве 24 кастрычніка 2026 года. Журы прэміі: Андрэй Хадановіч, Уладзімір Някляеў, Агнешка Маткоўска. Узнагароды: грашовая прэмія + запрашэнне ў Школу маладога пісьменніка + публікацыя на літаратурным партале taubinpoetry.com. ⏳ Заяўкі прымаюцца да 31 жніўня 2026 года. 📩 slam@zawolnosc.eu 👉 Усе падрабязнасці тут. Калі для вас бяспечна: 🔖 Падтрымайце дзейнасць нашых экспертаў на Patreon 🔖 Зрабіце разавы данат
163
11
Андрэй хадановіч запрашае на прэзентацыю кнігі культавага польскага паэта Канстанты Ільдэфанса Галчыньскага «Вуліца шарлатана
Андрэй хадановіч запрашае на прэзентацыю кнігі культавага польскага паэта Канстанты Ільдэфанса Галчыньскага «Вуліца шарлатанаў» па-беларуску. ⏰ 27 жніўня, 16:00 па беларускім часе. 📍 Прэзентацыя пройдзе анлайн, далучыцца можна тут. Перакладчык кнігі Андрэй Хадановіч апавядзе пра цікавосткі ды загадкі жыцця і творчасці польскага класіка – эксцэнтрыка і правакатара, іраніста і абсурдыста, але найперш глыбокага лірыка; пакажа яго вершы ў арыгінале і ў сваіх перакладах і паспрабуе адказаць на пытанне, што зрабіла Галчыньскага адным з галоўных паэтаў свайго часу і чаму яго творчасць актуальная і сёння. Далучайцеся! ❤️
166
12
Кароткі спіс прэміі імя Міхала Анемпадыстава 2026 ☄️ Прэмія ўручаецца за найлепшую кніжную вокладку. Журы вызначыла 8 фіналіс
Кароткі спіс прэміі імя Міхала Анемпадыстава 2026 ☄️ Прэмія ўручаецца за найлепшую кніжную вокладку. Журы вызначыла 8 фіналістаў гэтага сезону: 〰️ Аўтар В – вокладка кнігі «W» (зашыфраваны ўдзел) 〰️ Дзмітрый Дзмітрыеў, Андрэй Фядорчанка – вокладка кнігі «Codex. Imago. Index» Дзмітрыя Дзмітрыева 〰️ Аўтар К – вокладка кнігі «К» (зашыфраваны ўдзел) 〰️ Алена Нядзельская – вокладка кнігі «Я – тое мяса, якое прыгатаваў Зміцер» Змітра Вішнёва 〰️ Аляксандр Пажытак, Ігар Юхневіч – вокладка кнігі «Дзённік 2021–2022» ананімнай аўтаркі 〰️ Ліна Хесэ, Ігар Юхневіч – вокладка кнігі «Беспрацоўнае дрэва» Светы Бень, Ліны Хесэ 〰️ Сяргей Шабохін – вокладка кнігі «Body in Progress; Целам сваім…» Ганны Комар 〰️ Таццяна Шустава – вокладка кніг «Творы» (тамы 1, 2) Хорхе Луіса Борхеса Сачыце за навінамі прэміі, каб даведацца, хто ж атрымае ўзнагароду! 👉 Адмысловы сайт прэміі. 👉 Падрабязней пра прэмію, журы і кароткі спіс. Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН і фонд «Open Culture». Пры падтрымцы кампаній ТАА «H&L» і «Laut».
153
13
Якія тэндэнцыі мы назіраем у дзяржаўнай палітыцы ў сферы культуры? 👉 Працягваем знаёмства з асноўнымі вынікамі маніторынгу с+8
Якія тэндэнцыі мы назіраем у дзяржаўнай палітыцы ў сферы культуры? 👉 Працягваем знаёмства з асноўнымі вынікамі маніторынгу стану беларускай культуры ў першым паўгоддзі 2026 года. Сёння хочам звярнуць увагу на заняпад памятных месцаў і моўную дыскрымінацыю беларускіх класікаў. Падрабязней чытайце ў картках. «Гэтыя прыклады сведчаць пра адсутнасць паслядоўнай нацыянальна арыентаванай палітыкі ў сферы аховы культурнай спадчыны. Пры іншым падыходзе важныя гістарычныя аб’екты атрымлівалі б належны статус і абарону, а ў складаных выпадках, як з домам сям’і Караткевіча, дзяржава шукала б кампрамісныя рашэнні для іх захавання». 💔 Чытайце маніторынг на нашым сайце, дзяліцеся яго вынікамі, калі для вас гэта бяспечна, пашырайце інфармацыю аб масавасці рэпрэсій у Беларусі. Калі для вас бяспечна: 🔖 Падтрымайце дзейнасць нашых экспертаў на Patreon 🔖 Зрабіце разавы данат
192
14
Партнёры прэміі Гедройця! 😍 7 лістапада ў Гданьску нас чакае сапраўднае свята беларускай літаратуры! У гэты дзень будуць абв+9
Партнёры прэміі Гедройця! 😍 7 лістапада ў Гданьску нас чакае сапраўднае свята беларускай літаратуры! У гэты дзень будуць абвешчаныя пераможцы прэміі Гедройця, пройдуць аўтарскія сустрэчы, дыскусіі, выстава, кірмаш беларускай кнігі і іншыя падзеі. Літаратурная прэмія ствараецца не толькі на сцэне. За ёй – шмат супольнай працы, падтрымкі і партнёрства. Сёння мы хочам пазнаёміць вас з партнёрамі прэміі Гедройця, дзякуючы якім гэты прэміяльны сезон робіцца такім яскравым і насычаным! Партнёрамі прэміі з'яўляюцца Еўрапейскі цэнтр салідарнасці, Беларускае культурнае таварыства «Хатка», Польскі ПЭН-клуб, выдавецтва аўдыякніг Audiobooks.by, Еўрарадыё, Belsat TV, Reform.news і «Будзьма беларусамі!». Спіс партнёраў павялічваецца і мы будзем перыядычна пра іх расказваць ❤️ Да сустрэчы на цырымоніі! ⏰ 7 лістапада 📍 Еўрапейскі цэнтр салідарнасці, Гданьск, plac Solidarności, 1. Уваход вольны! Сачыце за навінамі на сайце прэміі. Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.
151
15
З вялікай павагай і радасцю прадстаўляем вам лаўрэатак і лаўрэатаў прэміі «Голас пакалення свабоды» 2026 года! Сёлета прэмію
З вялікай павагай і радасцю прадстаўляем вам лаўрэатак і лаўрэатаў прэміі «Голас пакалення свабоды» 2026 года! Сёлета прэмію атрымалі 9 лаўрэатак і лаўрэатаў (трое асобаў з іх зашыфраваныя і не абвяшчаюцца публічна з меркаванняў бяспекі): 〰️ Наталля Бордак (Наталка Хвоя) 〰️ Алесь Лозка 〰️ Аляксандр Манцэвіч 〰️ Соф’я Савелава 〰️ Аляксандр Смалянчук 〰️ Тамара Шчапёткіна «У нашай гісторыі занадта часта здаралася так, што чалавек усё жыццё будаваў свой дом, сваю справу, сваю Беларусь – а потым мусіў пакінуць усё і пачынаць спачатку. Але ёсць тое, што немагчыма адабраць і вывезці з чалавека. Яго голас. Гэтыя людзі захавалі свае галасы і працягваюць гаварыць, хоць сёння Беларусь не можа іх пачуць у сябе дома. Я веру, што прыйдзе час, калі гэтыя галасы вернуцца дадому» – пракаментавала сябра журы прэміі Святлана Алексіевіч. Галасы лаўрэатаў і лаўрэатак прэміі з’явяцца на старонках зборніка «Голас пакалення свабоды», прэзентацыя якога адбудзецца 7 лістапада ў Гданьску. 👉 Падрабязней чытайце на нашым сайце.
200
16
Навіны літаратуры ад Беларускага ПЭНа 🩵 🩵 Выдавецтва «Янушкевіч» збірае сродкі на выданне чатырох сусветных бестселераў. Вы
Навіны літаратуры ад Беларускага ПЭНа 🩵 🩵 Выдавецтва «Янушкевіч» збірае сродкі на выданне чатырох сусветных бестселераў. Выдавецтва дамовілася з праваўладальнікамі і звяртаецца да чытачоў па дапамогу з выкупам правоў. 🩵 У Нарвегіі выйшла анталогія сучаснай беларускай літаратуры «Адмыслоўцы шалёнага часу», у якую ўвайшлі творы Ганны Янкуты, Ціхана Чарнякевіча, Юлі Цімафеевай, Дзмітрыя Строцава, Змітра Бартосіка, Евы Вежнавец і іншых аўтарак і аўтараў. 🩵 26 жніўня Юля Цімафеева правядзе анлайн-прэзентацыю кнігі «Рэжу гісторыю сабой. Вершы і калажы» для беларускай публікі. 🩵 Зміцер Вішнёў анансаваў выхад новай кнігі «Мая свабода п’яная і танчыць аголенай». 17 верасня ў Берліне пройдзе першая прэзентацыя кнігі. 🩵 5 верасня ў Амстэрдаме Алесь Бяляцкі выступіць са сваёй Freedom Lecture, пасля якой адбудзецца размова з Вольгай Шпарагай. Вечар распачнецца аўдыявізуальным перформансам, заснаваным на эсэ Максіма Знака. Калі для вас бяспечна: 🔖 Падтрымайце нас на Patreon 🔖 Зрабіце разавы данат
159
17
Прэзентацыя аўдыягіда «Сцежкамі Адамовіча» 22 жніўня ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве Запрашаем на прэзентацыю аўдыягіда па
Прэзентацыя аўдыягіда «Сцежкамі Адамовіча» 22 жніўня ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве Запрашаем на прэзентацыю аўдыягіда па мясцінах Алеся Адамовіча ў Глушы. Гэта аўдыяпадарожжа па пасёлку, дзе прайшло дзяцінства пісьменніка. Кожная кропка маршруту адкрывае новы пласт жыцця і спадчыны Алеся Адамовіча – праз месца, людзей і ідэі. Аўтар ідэі Андрусь Архіпенка распавядзе пра тое, як праект нарадзіўся і быў рэалізаваны, і прэзентуе сайт, на якім плануецца сабраць архіў, прысвечаны творчасці і грамадскай дзейнасці Алеся Адамовіча. ⏰ 22 жніўня, 17:00. 📍 Музей Вольнай Беларусі, Варшава, Foksal 11 😊 Уваход вольны. Аўдыягід «Сцежкамі Адамовіча», агучаны акторам Аляксандрам Ждановічам (Маляванычам), можна праслухаць у Telegram-боце і мабільным прыкладанні. Спасылкі на іх – на сайце adamovich.eu. Калі для вас бяспечна: 🔖 Падтрымайце нас на Patreon 🔖 Зрабіце разавы данат
149
18
Пасляюбілейнае. Алексіевіч: Адамовіч навучыў літаратуру слухаць сведку У Алеся Адамовіча два дні народзінаў – афіцыйны, павод+8
Пасляюбілейнае. Алексіевіч: Адамовіч навучыў літаратуру слухаць сведку У Алеся Адамовіча два дні народзінаў – афіцыйны, паводле дакументаў, 3 верасня 1927 года, і неафіцыйны, паводле слоў яго маці, 3 жніўня 1926 года. У гэты міждзеньнародзінавы час публікуем інтэрв'ю са Святланай Алексіевіч, прысвечанае асобе пісьменніка. Пра Алеся Адамовіча часта гавораць як пра пісьменніка вайны, аўтара «Хатынскай аповесці», «Карнікаў», «Я з вогненнай вёскі»… Але ягонае галоўнае адкрыццё было значна шырэйшае. Ён прапанаваў літаратуры новы спосаб гаварыць пра чалавека – і новы спосаб слухаць сведку. Што Адамовіч змяніў у літаратуры і як працягвае гаварыць з намі сёння? Шукаем адказы ў размове са Святланай Алексіевіч. "Яго шалёна цікавіла жыццё. Так і казаў: «жывое жыццё». Ён наогул любіў дакладныя фармулёўкі: жыццё мёртвае, жыццё жывое… Але заўсёды – жыццё". 👉 Чытайце размову цалкам на нашым сайце. Калі для вас бяспечна: 🔖 Падтрымайце нас на Patreon 🔖 Зрабіце разавы данат
152
19
Якія кнігі канфіскуюць у кнігарнях, бібліятэках і калоніях? 👉 На сайце Беларускага ПЭНа нядаўна быў апублікаваны аналітычны+5
Якія кнігі канфіскуюць у кнігарнях, бібліятэках і калоніях? 👉 На сайце Беларускага ПЭНа нядаўна быў апублікаваны аналітычны матэрыял пра стан беларускай культуры ў першым паўгоддзі 2026 года. У ім, акрамя лічбаў і статыстыкі, мы сабралі тыповыя і нестандартныя факты, прааналізавалі старыя і новыя тэндэнцыі. Напрыклад, у паўгадавым маніторынгу разглядаецца стан кніжнай сферы і найбольш актуальныя формы рэпрэсій у дачыненні да выдавецтваў, аўтараў і чытачоў. "З бібліятэк таксама вымаюцца ўсе кнігі, уключаныя ў «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў», а ў самі ўстановы наведваюцца з праверкамі супрацоўнікі КДБ. Вядома пра рэгулярнасць такіх візітаў, а таксама пра неадзінкавыя патрабаванні прыбраць з абароту кнігі, якіх няма ў афіцыйных спісах «ненадзейных»". 💔 Чытайце маніторынг на нашым сайце, дзяліцеся яго вынікамі, калі для вас гэта бяспечна, пашырайце інфармацыю аб масавасці рэпрэсій у Беларусі. Калі для вас бяспечна: 🔖 Падтрымайце дзейнасць нашых экспертаў на Patreon 🔖 Зрабіце разавы данат
142
20
Лявон Вольскі – музычны госць юбілейнай цырымоніі прэміі Гедройця! Пачынаем знаёмства з цікавосткамі, што чакаюць нас падчас
Лявон Вольскі – музычны госць юбілейнай цырымоніі прэміі Гедройця! Пачынаем знаёмства з цікавосткамі, што чакаюць нас падчас уручэння найбуйнейшай літаратурнай прэміі: у фінале вечара з акустычнай праграмай выступіць Лявон Вольскі! Выступ будзе суправаджаць гітарыст Павал Трыпуць, шматгадовы ўдзельнік музычных праектаў Лявона Вольскага. Лявон Вольскі – адзін з найважнейшых беларускіх музыкаў сучаснасці, аўтар песень, якія сталі часткай культурнай спадчыны Беларусі. Заснавальнік і лідар знакавых беларускіх гуртоў Mroja, N.R.M., Zet і Krambambula, якія занялі пачэснае месца ў развіцці незалежнай беларускай музычнай сцэны. З нагоды запрашэння на цырымонію музыка адзначыў: «Калісьці я асабіста сустрэўся з Ежы Гедройцам, і ён пераканаўча запэўніў, што ўсё будзе добра. Няма падставаў яму не верыць». ⏰ 7 лістапада 📍 Еўрапейскі цэнтр салідарнасці, Гданьск Уваход вольны! Сачыце за навінамі на сайце прэміі. Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў. Фота: Nastya Kassiopea
120