Беларускі ПЭН
Ir al canal en Telegram
Навіны культуры. Аператыўная інфармацыя Беларускага ПЭНа. Тэлеграм-канал Беларускага ПЭНа прызнаны «экстрэмісцкім»! Беларускі ПЭН прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»
Mostrar más483
Suscriptores
Sin datos24 horas
-37 días
-230 días
Carga de datos en curso...
Canales Similares
Nube de Etiquetas
Sin datos
¿Algún problema? Por favor, actualice la página o contacte a nuestro gerente de soporte.
Menciones Entrantes y Salientes
---
---
---
---
---
---
Atraer Suscriptores
julio '26
julio '26
+7
en 3 canales
junio '26
+5
en 2 canales
Get PRO
mayo '26
+17
en 1 canales
Get PRO
abril '26
+18
en 4 canales
Get PRO
marzo '26
+4
en 1 canales
Get PRO
febrero '26
+12
en 1 canales
Get PRO
enero '26
+19
en 3 canales
Get PRO
diciembre '25
+9
en 7 canales
Get PRO
noviembre '25
+12
en 5 canales
Get PRO
octubre '25
+17
en 8 canales
Get PRO
septiembre '25
+10
en 5 canales
Get PRO
agosto '25
+3
en 1 canales
Get PRO
julio '25
+5
en 4 canales
Get PRO
junio '25
+11
en 7 canales
Get PRO
mayo '25
+12
en 3 canales
Get PRO
abril '25
+8
en 7 canales
Get PRO
marzo '25
+12
en 4 canales
Get PRO
febrero '25
+8
en 3 canales
Get PRO
enero '25
+19
en 4 canales
Get PRO
diciembre '24
+6
en 4 canales
Get PRO
noviembre '24
+13
en 5 canales
Get PRO
octubre '24
+14
en 9 canales
Get PRO
septiembre '24
+16
en 4 canales
Get PRO
agosto '24
+14
en 1 canales
Get PRO
julio '24
+19
en 6 canales
Get PRO
junio '24
+12
en 6 canales
Get PRO
mayo '24
+11
en 4 canales
Get PRO
abril '24
+12
en 5 canales
Get PRO
marzo '24
+10
en 4 canales
Get PRO
febrero '24
+23
en 5 canales
Get PRO
enero '24
+23
en 1 canales
Get PRO
diciembre '23
+19
en 2 canales
Get PRO
noviembre '23
+38
en 7 canales
Get PRO
octubre '23
+16
en 5 canales
Get PRO
septiembre '23
+13
en 0 canales
Get PRO
agosto '23
+8
en 0 canales
Get PRO
julio '23
+7
en 0 canales
Get PRO
junio '23
+9
en 0 canales
Get PRO
mayo '23
+7
en 0 canales
Get PRO
abril '23
+2
en 0 canales
Get PRO
marzo '23
+5
en 0 canales
Get PRO
febrero '23
+3
en 0 canales
Get PRO
enero '23
+7
en 0 canales
Get PRO
diciembre '22
+15
en 0 canales
Get PRO
noviembre '22
+46
en 0 canales
Get PRO
octubre '22
+26
en 0 canales
Get PRO
septiembre '22
+20
en 0 canales
Get PRO
agosto '22
+35
en 0 canales
Get PRO
julio '22
+48
en 0 canales
Get PRO
junio '22
+34
en 0 canales
Get PRO
mayo '22
+47
en 0 canales
Get PRO
abril '22
+19
en 0 canales
Get PRO
marzo '22
+33
en 0 canales
Get PRO
febrero '22
+17
en 0 canales
Get PRO
enero '22
+11
en 0 canales
Get PRO
diciembre '21
+24
en 0 canales
Get PRO
noviembre '21
+69
en 0 canales
Get PRO
octubre '21
+43
en 0 canales
Get PRO
septiembre '21
+28
en 0 canales
Get PRO
agosto '21
+48
en 0 canales
Get PRO
julio '21
+202
en 0 canales
Get PRO
junio '21
+22
en 0 canales
Get PRO
mayo '21
+269
en 0 canales
| Fecha | Crecimiento de Suscriptores | Menciones | Canales | |
| 22 julio | 0 | |||
| 21 julio | 0 | |||
| 20 julio | 0 | |||
| 19 julio | 0 | |||
| 18 julio | 0 | |||
| 17 julio | 0 | |||
| 16 julio | 0 | |||
| 15 julio | 0 | |||
| 14 julio | 0 | |||
| 13 julio | 0 | |||
| 12 julio | +1 | |||
| 11 julio | +1 | |||
| 10 julio | 0 | |||
| 09 julio | +2 | |||
| 08 julio | 0 | |||
| 07 julio | +2 | |||
| 06 julio | 0 | |||
| 05 julio | 0 | |||
| 04 julio | +1 | |||
| 03 julio | 0 | |||
| 02 julio | 0 | |||
| 01 julio | 0 |
Publicaciones del Canal
Адкрыты збор на развітанне са Святланай Курс ❤️🩹
👉 Падтрымайце збор на BYSOL, калі для вас гэта бяспечна.
«Сёння мы адкрываем гэты збор на просьбу родных Святланы. Сям’я хоча годна развітацца з чалавекам, які ўсё сваё жыццё прысвяціў беларускай мове, літаратуры і журналістыцы. Плануецца правесці публічную цырымонію развітання ў Варшаве. Дакладныя месца і час будуць паведамленыя сям’ёй асобна. Пасля гэтага цела Святланы плануюць перавезці ў Беларусь, аформіць усе неабходныя дакументы і пахаваць яе на радзіме. Каб зрабіць гэта магчымым, сям’я ўжо была вымушана ўзяць крэдыт. Менавіта на пагашэнне гэтага крэдыту і адкрываецца збор. Калі вы чыталі кнігі Святланы, калі яе словы калісьці падтрымалі вас, прымусілі задумацца або дапамаглі лепш зразумець Беларусь, – сёння вы можаце падтрымаць родных Святланы. Дзякуй кожнаму і кожнай, хто дапаможа правесці Святлану Курс у апошні шлях годна».Фота: Dirk Skiba.
| 2 | Асоба Ежы Гедройця ў рубрыцы Крысціны Дробыш «READальня» для праграмы «Раніца з Белсатам» 🩷
Ягоным імем назвалі вуліцу ў Менску і галоўную незалежную літаратурную прэмію Беларусі. Але кім насамрэч быў Ежы Гедройць і чаму пра яго варта ведаць кожнаму беларусу?
Ён ніколі не быў прэзідэнтам, генералам ці нобэлеўскім лаўрэатам, але жыццё гэтага выбітнага дзеяча было цікавейшым за многія раманы. Менавіта Гедройць паўплываў на тое, як палякі, беларусы, літоўцы і ўкраінцы пачалі думаць пра сваю будучыню.
Крысціна Дробыш распавяла цікавыя факты пра дзядзьку Ежы ў праграме «Раніца з Белсатам» у сваёй рубрыцы «READальня».
👀 Глядзіце відэа на нашым YouTube-канале, а таксама на канале «БЕЛСАТ LIFE».
Ежы Гедройць з'яўляецца патронам прэміі за найлепшую празаічную кнігу на беларускай мове. Імёны сёлетніх пераможцаў будуць абвешчаныя падчас фінальнай цырымоніі 7 лістапада ў Гданьску – запрашаем! Сацыце за навінамі прэміі на сайце giedroyc.penbelarus.org.
Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.
Калі для вас бяспечна:
🔖 Падтрымайце нас на Patreon
🔖 Зрабіце разавы данат | 72 |
| 3 | Пайшла з жыцця нашая паплечніца і сябра Святлана Курс 💔
З вялікім смуткам мы развітваемся са Святланай Курс, пісьменніцай, журналісткай, даследчыцай, сябрай Беларускага ПЭНа.
«Света ўмела ныраць у самыя чорныя прорвы і вынырваць з іх са святлом, якое несла ў сабе. І частка гэтага святла заўсёды перападала яе чытачам і чытачкам.
Страшна шкада, што з гэтай прорвы ёй вынырнуць не ўдалося. Вялікая страта для літаратуры і для Беларусі». – Таццяна Нядбай.
Святлана – аўтарка дзвюх кніг, напісаных пад псеўданімам Ева Вежнавец: «Шлях дробнай сволачы» і «Па што ідзеш, воўча?». За апошнюю ў 2021 годзе яна атрымала прэмію імя Ежы Гедройца за найлепшую кнігу прозы на беларускай мове.
Час і месца развітання са Святланай Курс стануць вядомыя пазней. Выказваем шчырыя спачуванні родным, блізкім, сябрам і ўсім, для каго Святлана была дарагім чалавекам.
Светлая памяць.
Фота: Dirk Skiba. | 114 |
| 4 | Доўгі спіс прэміі імя Алеся Адамовіча ☄️
Беларускі ПЭН абвяшчае доўгі спіс прэміі імя Алеся Адамовіча за 2025 год – гартайце карткі ці чытайце на нашым сайце 👈
Прэмія адзначае чалавечую годнасць, свабоду думкі і творчасці, а таксама ўшаноўвае асобу пісьменніка, грамадскага дзеяча і аднаго з заснавальнікаў Беларускага ПЭНа Алеся Адамовіча.
Сёлета ў конкурсе прэміі ўдзельнічалі 23 творы розных жанраў і фарматаў – мастацкая і дакументальная проза, паэзія, журналістыка, мультымедыйныя праекты і ініцыятывы вуснай гісторыі. Паводле вынікаў галасавання журы сфармавала доўгі спіс, у які ўвайшлі 13 намінантаў.
💛 Віншуем намінантаў! Сачыце за нашымі навінамі, каб даведацца імёны фіналістаў і пераможцаў, на нашым сайце penbelarus.org.
Арганізатар прэміі – Беларускі ПЭН.
Калі для вас бяспечна:
🔖 Падтрымайце нас на Patreon
🔖 Зрабіце нам разавы данат | 111 |
| 5 | Навіны літаратуры ад Беларускага ПЭНа 💚
💚 На Падляшшы праходзіць фестываль «Тутака», на якім запланаваныя аўтарскія сустрэчы з Максімам Знакам і Паўлам Севярынцам. А ўжо ў панядзелак Максім Знак запрашае на канцэрт віленчукоў.
💚 20 ліпеня ў Берліне Таццяна Заміроўская раскажа пра сваю кнігу «Эвридика, проверь, выключила ли ты газ». На сустрэчу патрэбная рэгістрацыя.
💚 24 ліпеня Лявон Вольскі запрашае на Ліпеньскі стрым. Сустрэча будзе на сервісе Patreon (адкрытая і для бясплатных падпісантаў).
💚 Андрэй Хадановіч працягвае чытаць лекцыі ва Ўроцлаве. Наступная, прысвечаная перакладу польскай паэзіі, 28 ліпеня. Лекцыю можна глядзець у транляцыі.
💚 У выдавецтве Vesna Books выйшаў збор мастацкай прозы Сяргея Дубаўца пад назвай «Збор творцаў». Кнігу можна купіць у «Кнігаўцы».
💚 Аляксандр Фядута завітаў на шоў да Мікалая Халезіна і распавёў пра сваю новую кнігу «Лексікон "Каласоў пад сярпом тваім"». Замовіць кнігу можна тут.
Калі для вас бяспечна:
🔖 Падтрымайце нас на Patreon
🔖 Зрабіце разавы данат | 106 |
| 6 | 📺 Арыстакрат духу – Ежы Гедройць
Партнёр прэміі Гедройця партал «Будзьма Беларусамі!» прысвяціў адзін з выпускаў відэапраекта «Смаленне вепрука» патрону прэміі – Ежы Гедройцю.
❓Ці можа эміграцыя ўплываць на палітыку? Як часопіс «Культура» маскіравалі пад Біблію, каб перакідваць у сацыялістычную Польшчу? Навошта генерал Андэрс стварыў літаратурны інстытут? Чаму ідэя пра тое, што Львоў украінскі, а Вільня – літоўская, спадабаліся не ўсім сябрам Гедройця? Да чаго тут Быкаў, Салжаніцын і Святлана Алексіевіч?
👀 Глядзіце пра ўсё гэта ў відэа.
Прэмія Гедройця – найбуйнейшая незалежная літаратурная прэмія Беларусі, якая ўручаецца штогод з 2012 года за найлепшую кнігу прозы на беларускай мове. Сёлета прэмія праводзіць 15 сезон. Ужо вядомы доўгі спіс намінантаў, а імёны пераможцаў будуць абвешчаныя падчас фінальнай цырымоніі 7 лістапада ў Гданьску 🎊
Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.
Калі для вас бяспечна:
🔖 Падтрымайце нас на Patreon
🔖 Зрабіце разавы данат | 111 |
| 7 | Стартуе II сезон прэміі «Голас пакалення свабоды»!
Беларускі ПЭН у партнёрстве з Беларускай асацыяцыяй журналістаў, Праваабарончым цэнтрам «Вясна», Прэс-клубам Беларусь, фондам «Свабодная прэса для Усходняй Еўропы» і Фондам Алеся Бяляцкага абвяшчае старт прэміі «Голас пакалення свабоды 2026».
Прэмія створана для ўшанавання жыццёвых дасягненняў і праваабарончай дзейнасці выдатных асобаў беларускай праваабарончай, літаратарскай і журналісцкай супольнасці ва ўзросце 65+, якія былі вымушаны эміграваць праз пераслед пасля 2020 года.
🙋♀️ Вылучыць кандыдатаў/кандыдатак на прэмію можна праз зварот да арганізацый-партнёраў.
👉 Усе падрабязнасці і кантакты шукайце на нашым сайце
⏳ Дэдлайн: 31 ліпеня
Рашэнне аб прысуджэнні прэміі будзе прымаць адмысловае журы, у склад якога ўваходзяць асобы ад усіх арганізацый-партнёраў: Святлана Алексіевіч, Андрэй Бастунец, Уладзімір Лабковіч, Надзея Белахвосцік, Марыя Садоўская-Камлач і Алесь Бяляцкі.
❤️ Дзяліцеся інфармацыяй пра прэмію з людзьмі, для якіх гэта можа быць важна! | 95 |
| 8 | 🔏Працягваем хроніку парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры
На 15 ліпеня 2026 года: Людзей Слова ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 23, дзеячаў культуры ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 123, забароненых кніг – 366.
📍 Палітычна матываваны прысуд вынесены салістцы кавер-гурта «3-й регион» Таццяне Шарак;
📍 Улады прадалі кватэру літаратара і журналіста Уладзіміра Хільмановіча;
📍 Пісьменніка Сашу Філіпенку пераследуюць паводле справы Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ);
📍 Супрацоўнікі спецслужб ціснуць на знаёмых менеджаркі, прамоўтаркі беларускай культуры Юліі Катаржынскай;
📍 У Мінску затрымалі актывістку і папулярызатарку беларускай культуры Ніну Багінскую.
🗝 Больш інфармацыі пра затрыманні і арышты дзеячаў культуры, умовы ў месцах пазбаўлення волі, катаванні зняволеных чытайце на сайце Беларускага ПЭНа.
Калі для вас бяспечна:
🔖 Падтрымайце нашых экспертаў на Patreon
🔖 Зрабіце нам разавы данат | 123 |
| 9 | Новая калонка сябра Беларускага ПЭНа Аляксандра Фядуты! Гэтым разам пра Станіслава Шушкевіча і яго забароненую кнігу.
"У Варшаве, у Музеі Вольнай Беларусі, праходзіў круглы стол, арганізаваны Беларускім ПЭНам і ПЭНам Фландрыі. Для тых, хто не ведае, чым ёсць Фландрыя, магу даць параду: прачытайце адну з любімых маіх кніг – «Легенду пра Уленшпігеля» Шарля дэ Кастэра. І вы даведаецеся, чым барацьба жыхароў Нідэрландаў за свабоду ў XVI–XVII стагоддзях адрозніваецца і чым падобная да барацьбы беларусаў у стагоддзі XXI.
Дарэчы. «Легенду» пераклаў на беларускую мову вялікі Язэп Семяжон. І ў кнігарнях Мінска яна ўсё яшчэ можа ляжаць.
У разгары захапляльнай, як заўсёды, размовы пра трагічныя лёсы беларускіх палітвязняў, і асабліва «людзей слова», я зазірнуў у тэлеграм і даведаўся, што суд Заводскага раёна горада Мінска прызнаў чарговыя кнігі экстрэмісцкімі".
👉 Чытайце тэкст цалкам на нашым сайце.
Калі для вас бяспечна:
🔖 Падтрымайце нас на Patreon
🔖 Зрабіце разавы данат | 114 |
| 10 | «Чацвярговы клуб забойстваў»: як не знішчыць бестселер у перакладзе? | Нататнік майстэрні 🔥
Сёмая ў гэтым летнім сезоне сустрэча Перакладчыцкай Майстэрні была прысвечаная перакладам з ангельскай мовы. Удзельнікі вынеслі на абмеркаванне фрагменты ўжо хрэстаматыйнага шэдэўра Агаты Крысці “І не стала нікога”, а таксама вельмі папулярнага сёння дэтэктыва Рычарда Озмэна “Чацвярговы клуб забойстваў”.
Госцем-экспертам выступіў вядомы паэт і перакладчык паэзіі ды прозы Ігар Кулікоў, які прадставіў прысутным у сваёй беларускай версіі культавую “Дзюну” Фрэнка Герберта, апублікаваную ў выдавецтве Андрэя Янушкевіча.
👀 Гартайце нататнік на нашым сайце.
Дарэчы, вядоўца майстэрні Андрэй Хадановіч працягвае чытаць лекцыі ва Ўроцлаве для ўсіх ахвочых. Наступная, акурат прысвечаная перакладу класічнай і сучаснай польскай паэзіі, – 28 ліпеня. Лекцыю можна глядзець у транляцыі.
Калі для вас бяспечна:
🧡 Падтрымайце Перакладчыцкую майстэрню на Патрэоне
🧡 Зрабіце разавы данат | 165 |
| 11 | Пагроза ў паветры. Максім Знак
Публікуем перакладзеную з англійскай і адаптаваную для чытання прамову Максіма Знака, агучаную на Дзявятым сусветным кангрэсе супраць смяротнага пакарання (беларускі сайд-івэнт).
«Цёмны скляпеністы калідор, аблупленыя сцены, самотная лямпа пад столлю… Гэта мы бачылі штодня – нас выводзілі на шпацыр у маленькі турэмны дворык. Будынак выглядае так, нібы яго знарок стваралі для пакарання смерцю. Быццам кадр з кінафільма. Патыліца напружана чакае: што прыляціць з цемры? Чакае – бо ўсе зняволеныя амаль з першага дня ведаюць легенды.
Ніхто з нас не быў асуджаны на смяротнае пакаранне (нашыя артыкулы і не прадугледжвалі такога выраку) – але гісторыі пра смерць былі з намі ўвесь час. З першых дзён у гэтай установе цябе частуюць аповедамі пра расстрэлы: як цябе вядуць гэтымі калідорамі, як ніколі не ведаеш, звычайны гэта шпацыр – ці твой апошні шлях…»
👉 Чытайце прамову на нашым сайце.
Калі для вас бяспечна:
🔖 Падтрымайце нас на Patreon
🔖 Зрабіце нам разавы данат | 120 |
| 12 | Сёння спаўняецца 150 гадоў Алаізе Пашкевіч (Цётцы)!
Алаіза Пашкевіч, аўтарка «Першай чытанкі для дзетак-беларусаў», стала патронкай прэміі за найлепшую кнігу для дзяцей – прэміі Цёткі.
Цётка марыла, каб беларускія дзеці раслі з родным словам. Сёння гэтую справу працягваюць дзясяткі сучасных праектаў – ад казак і аўдыякніг да мабільных аплікацый і адукацыйных гульняў.
🩷 Зрабілі для вас карысную падборку 😊 Мы ўпэўненыя, што ёсць нашмат больш рэсурсаў, таму – дзяліцеся сваімі знаходкамі і дапаўняйце наш спіс у каментарах!
Калі для вас бяспечна:
🔖 Падтрымайце нас на Patreon
🔖 Зрабіце нам разавы данат | 154 |
| 13 | Дзевяць новых кніг у спісе «экстрэмісцкіх матэрыялаў»
2 ліпеня 2026 года Суд Заводскага раёну горада Мінска дадаў у спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» дзевяць новых кніг:
〰️ Сьвятлана Алексіевіч, «100 цытатаў на Свабодзе»
〰️ «Белым белы прастор замарожаны. Зборнік песняў на вершы Ларысы Геніюш i Пётры Русава»
〰️ «Менская вясна»
〰️ Вінцук Вячорка, «Не сьмяшыце мае прыназоўнікі»
〰️ «Народная праграма “Вольная Беларусь”»
〰️ Станислав Шушкевич, «Неокоммунизм в Беларуси: идеология, практика, перспективы»
〰️ «Беларуская палітычная сістэма i прэзідэнцкія выбары 2001 году»
〰️ Уладзімір Колас, «Лёс ліцэя. Аўтабіяграфічныя запісы»
〰️ Mіхаіл Пастухоў, «Праграма канстытуцыйных пераўтварэнняў»
👉 Даведацца больш пра забароненыя ў Беларусі кнігі можна на сайце bannedbooks.penbelarus.org
Калі для вас бяспечна:
🔖 Падтрымайце нас на Patreon
🔖 Зрабіце нам разавы данат | 126 |
| 14 | Мы забралі з друкарні наклад анталогіі паэзіі «Вершаабмен»!
Зборнік аб’яднаў беларускіх, дацкіх і шведскіх паэтаў і паэтак і іх прагу да перакладу.
Дзе можна пазнаёміцца з анталогіяй і творамі, што ў яе ўвайшлі?
〰️ Пагартаць прэв’ю кнігі на сайце penbelarus.org.
〰️ Прыдбаць за данат папяровы асобнік кнігі на нашых імпрэзах (па ўсіх пытаннях пішыце на пошту verse@penbelarus.org).
〰️ Пачытаць частку перакладаў, апублікаваную ў міжнародным анлайн-часопісе PEN/Opp, заснаваным Шведскім ПЭНам, і ў анлайн-часопісе сучаснай беларускай паэзіі TAŬBIN.
〰️ паглядзець серыю інтэрв’ю з паэткамі і паэтамі пра тое, як адбываўся пераклад і якія адкрыцці ў працэсе працы яны для сябе зрабілі.
💛 Гэта было цудоўнае паэтычнае падарожжа! Да новых сустрэч на перакладчыцкіх шляхах!
verse X change – ініцыятыва Беларускага, Шведскага і Дацкага ПЭНаў пры падтрымцы Паўночнай рады міністраў (Nordic Council of Ministers).
Калі для вас бяспечна:
🔖 Падтрымайце нас на Patreon
🔖 Зрабіце нам разавы данат | 125 |
| 15 | Ужо сёння чакаем вас на дыскусіі «Слова супраць гвалту. Культура і правы чалавека ў Беларусі»!
У дыскусіі возмуць удзел Алесь Бяляцкі, Кацярына Андрэева і Таццяна Нядбай. Мадэратарка – Аліцыя Гэнсцінска, старшыня ПЭНа Фландрыі.
Таксама ў праграме вечара – экскурсія па выставе «Кропка ўваходу», на якой можна будзе пабачыць унікальныя артэфакты, звязаныя як з гісторыямі палітычных зняволеных, так і з рэпрэсіямі супраць беларусаў.
⏰ 13 ліпеня, 18:00 – экскурсія, 19:00 – дыскусія.
📍 Варшава, Музей Вольнай Беларусі, Foksal 11
👉 Уваход вольны, але патрэбная рэгістрацыя.
Мерапрыемства арганізавана Генеральным прадстаўніцтвам Фландрыі ў партнёрстве з Беларускім ПЭНам, ПЭНам Фландрыі і Музеем Вольнай Беларусі.
Калі для вас бяспечна:
🔖 Падтрымайце нас на Patreon
🔖 Зрабіце нам разавы данат | 125 |
| 16 | Супраць нябачнасці. Ганна Янкута
11 ліпеня 2025 года споўнілася 30 гадоў з пачатку генацыду ў Срэбраніцы (Боснія і Герцагавіна). Гэтае эсэ было напісана для аўстрыйскага часопіса «manuskripte» (Грац): яго нумар 250, якія выйшаў у снежні 2025 года, цалкам прысвечаны гэтай трагічнай тэме. На нямецкую мову эсэ пераклала Ціна Вюншман. 11 ліпеня 2026 года, у 31-ю гадавіну генацыду ў Срэбраніцы, публікуем эсэ ў арыгінальнай, беларускай версіі з некалькімі зменамі.
👉 Чытайце эсэ на нашым сайце.
«Разня ў Срэбраніцы здарылася, калі мне было дзесяць. Ніхто з маіх сваякоў і знаёмых яе не абмяркоўваў. Можна было б сказаць, што Горадня – гэта правінцыя, да якой навіны даходзяць з вялікім спазненнем, але хіба ўвесь свет не такі ж?
Ад Горадні да Срэбраніцы – крыху больш за паўтары тысячы кіламетраў.
Калі бамбавалі Бялград, мне было чатырнаццаць».
📸 Фота: Аляксандр Драгавоз.
Калі для вас бяспечна:
🔖 Падтрымайце нас на Patreon
🔖 Зрабіце нам разавы данат | 151 |
| 17 | Слова супраць гвалту. Культура і правы чалавека ў Беларусі 📚 Не забудзьцеся зарэгістравацца на сустрэчу!
13 ліпеня запрашаем на дыскусію пра сучасную Беларусь, свабоду слова, правы чалавека і салідарнасць, што не ведае межаў.
У дыскусіі возмуць удзел Алесь Бяляцкі, Кацярына Андрэева і Таццяна Нядбай. Мадэратарка – Аліцыя Гэнсцінска, старшыня ПЭНа Фландрыі.
Таксама ў праграме вечара – экскурсія па выставе «Кропка ўваходу», на якой можна будзе пабачыць унікальныя артэфакты, звязаныя як з гісторыямі палітычных зняволеных, так і з рэпрэсіямі супраць беларусаў.
⏰ 13 ліпеня, 18:00 – экскурсія, 19:00 – дыскусія.
📍 Варшава, Музей Вольнай Беларусі, Foksal 11
👉 Уваход вольны, але патрэбная рэгістрацыя (да 10 ліпеня).
Мерапрыемства арганізавана Генеральным прадстаўніцтвам Фландрыі ў партнёрстве з Беларускім ПЭНам, ПЭНам Фландрыі і Музеем Вольнай Беларусі.
Калі для вас бяспечна:
🔖 Падтрымайце нас на Patreon
🔖 Зрабіце нам разавы данат | 150 |
| 18 | Навіны літаратуры ад Беларускага ПЭНа 💙
💙 Сёння ў Варшаве пройдзе прэзентацыя кнігі «Як выглядае смерць» Дзмітрыя Строцава. Гасцей мерапрыемства чакаюць аўтарская чытка і акцёрскі перформанс ад Лёшы Л.
💙 13 ліпеня запрашаем на панэльную дыскусію ў Варшаве «Слова супраць гвалту. Культура і правы чалавека ў Беларусі» з удзелам Алеся Бяляцкага, Кацярыны Андрэевай і Таццяны Нядбай.
💙 13 ліпеня ў Варшаве пройдзе MALDZIS-фэст. Сярод выступоўцаў – Святлана Алексіевіч, Саша Філіпенка, Лявон Вольскі і іншыя.
💙 20 ліпеня Максім Знак запрашае віленчукоў на канцэрт. У праграме: песні, апавяданні і адказы (на адвечныя пытанні).
💙 Фэнтэзійная аповесць паэта, празаіка і перакладчыка Антона Францішка Брыля «Ян Ялмужна» выйшла ў аўдыяфармаце на «Кніжным Возе».
💙 Вольга Падгайская выпусціла альбом арганных твораў «Organ Works», які можна праслухаць у сеціве, пры жаданні – набыць для праслухоўвання ў добрай якасці.
Калі для вас бяспечна:
🔖 Падтрымайце нас на Patreon
🔖 Зрабіце разавы данат | 139 |
| 19 | 🤍 verse X change 🤍 Беларуска-скандынаўскі паэтычны дыялог!
Якія вершы прасцей перакладаць – у якіх шмат слоў ці, наадварот, вельмі мала? Як перакладаць устойлівыя фразы і ідыёмы? І ці дапамагае перакладчыку прысутнасць аўтара тэкста побач? Над гэтымі пытаннямі разважае шведскі паэт і перакладчык Берэкет Хайлемарыям.
❤️ Мы рыхтуем да публікацыі беларуска-дацка-шведскі зборнік сучаснай паэзіі. Неўзабаве ўжо з'явіцца пяровая версія! А вершы і пераклады Берэкета можна пачытаць у часопісе penopp.org.
verse X change – ініцыятыва Беларускага, Шведскага і Дацкага ПЭНаў пры падтрымцы Паўночнай рады міністраў (Nordic Council of Ministers).
Калі для вас бяспечна:
🔖 Падтрымайце нас на Patreon
🔖 Зрабіце нам разавы данат | 127 |
| 20 | «Кожная рэч была безліччу рэчаў»: беларускі пераклад ад Борхеса да сучаснасці | Нататнік майстэрні 🔥
Новы выпуск нататніка Перакладчыцкай майстэрні ад Андрэя Хадановіча!
Шостая ў гэтым сезоне сустрэча была прысвечаная гішпанскай мове і лацінаамерыканскай літаратуры. Экспертам выступіў перакладчык і выдавец Сяргей Шупа, паліглот і чатырохразовы лаўрэат Прэміі імя Карласа Шэрмана.
Разам з мадэратарам Андрэем Хадановічам запрошаны госць зладзіў міні-прэзентацыю беларускага двухтомніка культавага аргентынскага пісьменніка Хорхе Луіса Борхеса, што не так даўно выйшаў у выдавецтве Андрэя Янушкевіча.
"А яшчэ перакладчык цалкам прачытаў адно з найкарацейшых (і адно з найпрыгажэйшых!) у аргентынскага майстра апавяданняў «Дом Астэрыёна», дзе аўтар стварае вельмі нечаканы і некананічны вобраз цудоўна вядомага ў сусветнай культуры персанажа".
👀 Гартайце нататнік на нашым сайце.
Калі для вас бяспечна:
🧡 Падтрымайце Перакладчыцкую майстэрню на Патрэоне
🧡 Зрабіце разавы данат | 183 |
