cookie

Мы используем файлы cookie для улучшения сервиса. Нажав кнопку «Принять все», вы соглашаетесь с использованием cookies.

avatar

Беларускі ПЭН

Навіны культуры. Аператыўная інфармацыя Беларускага ПЭНа.

Больше
Беларусь6 584Белорусский187Книги18 115
Рекламные посты
456
Подписчики
+124 часа
+47 дней
+330 дней

Загрузка данных...

Прирост подписчиков

Загрузка данных...

Фото недоступноПоказать в Telegram
Ужо сёння стартуе Варшаўскі кніжны кірмаш ☄️ Гэта добрая нагода пабачыцца з беларускімі аўтаркамі і аўтарамі і купіць іх кнігі. На кірмашы будзе працаваць стэнд незалежных беларускіх выдаўцоў «Вольная Беларусь». Пра праграму мы ўжо пісалі тут. За зменамі можна сачыць у тэлеграм-канале Інстытута беларускай кнігі. У асноўнай праграме будуць дзве беларускія імпрэзы: ✅ 25.05, субота, 15:00–15:50, «Алесь Бяляцкі: нобелеўскі лаўрэат і палітычны вязень» ✅ 24.05, пятніца, 12:00–12:50 «Беларуская літаратура ў польскіх перакладах» Пазнаёміцца з усёй праграмай кірмашу можна на яго старонцы. 🕰 Час працы беларускага стэнда: 23 траўня, чацвер: 10:00–18:00 24 траўня, пятніца: 10:00–19:00 25 траўня, субота: 10:00–19:00 26 траўня, нядзеля: 10:00–17:00 📍Палац культуры і навукі, стэнд 138, Мармуровая зала (Pałac Kultury i Nauki, plac Defilad, stoisko nr 138 w Sali Marmurowej)
Показать все...
❤‍🔥 2🔥 1
Фото недоступноПоказать в Telegram
Сёння дзень народзінаў адзначае сябра Беларускага ПЭНа Ганна Соўсь! Ганна – пісьменніца, укладальніца і рэдактарка кніг, журналістка. Нарадзілася 23 траўня 1971 года ў Мінску. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў газеце «Народная воля» (1995–2000), у мінскім бюро «Радыё Свабода» (2000–2008), з 2008 года і дагэтуль – у штаб-кватэры RFE/RL у Празе. У 1999 годзе атрымала прэмію прадстаўніцтва ААН у Беларусі за асвятленне ў газеце «Народная воля» тэмы гвалту ў дачыненні да жанчын. У 2003 годзе атрымала прэмію імя Алеся Адамовіча за 250 рэпартажаў цягам кругласутачнай вахты ў Курапатах. У 2019 годзе была прызнана праваабарончай супольнасцю Беларусі Журналісткай года. Мы зычым Ганне плёну ў яе творчай і працоўнай дзейнасці! Каб пазнаёміцца бліжэй з яе працамі, можна: 💙 паглядзець і паслухаць падкаст-серыял Ганны «Архіпэляг БЕЛАГ» 💙 паглядзець серыю інтэрв’ю Ганны з 12 экс-прэзідэнтамі постсавецкіх краін «Расея і я» 💙 прачытаць кнігу «Дарога праз Курапаты» 📸 Фота: з сацсетак Ганны Соўсь
Показать все...
4
Фото недоступноПоказать в Telegram
Беларусы Аўстрыі і Нідэрландаў – у вас ёсць магчымасць наведаць сустрэчы з сябрамі ПЭНа! Сустрэча з Андрэем Хадановічам у Аўстрыі. Аўстрыйскі клуб «БелЛітарА» запрашае беларусаў Вены на сустрэчу з Андрэем Хадановічам. Спадар Андрэй прывязе і прэзентуе сваю новую кнігу «На беразе Волі», якую можна будзе таксама набыць. А яшчэ пачытае свае вершы і паспявае пад гітару. ⏰ 23 траўня, 18:00 📍 Lothringerstraße 3, 1010 Wien, Österreich ✏️ Падрабязнасці тут. Сустрэчы з Ганнай Янкута ў Нідэрландах. У чацвер пройдзе прэзентацыя рамана «Час пустазелле» ў Гаазе. Ганна раскажа і пра сам раман, і пра іншыя кнігі, з якімі працавала апошнія гады. ⏰23 траўня, 19.00 ✏️ Зарэгістравацца. У суботу будзе дзіцячая імпрэза пра ката Шпрота ў Дэлфце, а таксама майстар-клас па кераміцы ад мастачкі-керамісткі. ⏰ 25 траўня, 12.00 ✏️ Зарэгістравацца. 📸 Фота: з сацсетак герояў.
Показать все...
3🔥 1
«Гэтая размова стала неймавернай магчымасцю даведацца больш пра справу, што ўвасабляе сабой барацьбу – за жыццё, за свабоду, за роўнасць і спакой. Мы ўсе знаходзімся дзесьці побач, але не разам. Роля кожнага ў гэтым змаганні можа стаць значнейшай, калі мы будзем заўважаць, падтрымліваць адно аднаго. Мая суразмоўца тоні лашдэн – квір-фем-пісьменні:ца, паэт:ка і актывіст:ка, сябра Беларускага ПЭНа. І я дзякую тоні за грунтоўны, важны дыялог».
💫 На сайце Беларускага ПЭНа выйшла новае інтэрв'ю з тоні лашдэн. Чытайце пра шлях тоні да актывізму, жыццё ў розных краінах, фемінісцкі рух у Беларусі, стратэгіі супраціву расійскаму імперыялізму і чаму ў сённяшніх умовах складана пісаць творчыя маніфесты. Усё гэта – у артыкуле на нашым сайце. А яшчэ тоні лашдэн будзе мадэратар:кай жаночай дыскусіі падчас фестывалю Hučna Fest на літаратурнай сцэне «Бліжэй да цябе», якую Беларускі ПЭН робіць разам з Free Belarus Centre. Дыскусія будзе прысвечана жаночай беларускай літаратуры. Сачыце за навінамі і прыходзьце на Hučna Fest!
Показать все...
7
🪶 У выдавецтве «Полацкія лабірынты» выйшла новая кніга Максіма Знака «Зэкамерон. Вершы. Гутаркі» У кнігу ўваходзіць перавыданне рамана «Зэкамерон», а таксама вершы і «Гутаркі», якія друкуюцца ўпершыню. «Зэкамерон» – дакументальны раман, які складаецца са ста навел, што апісваюць жыццё і стасункі зняволеных і іх ахоўнікаў у адным з беларускіх СІЗА. Раман напісаны за кратамі з верасня 2020 па снежань 2021 года. Англійскі пераклад «Зэкамерона», зроблены Элай і Джымам Дынглі, атрымаў прэмію Англійскага ПЭНа (English PEN, 2023) і ўвайшоў у кароткі спіс прэміі «Рэспубліка Свядомасці» (The Republic of Consciousness Prize, 2024). Тэксты Максіма Знака таксама былі ўганараваныя прэміяй імя Францішка Аляхновіча – за творы, напісаныя ў зняволенні. Старт продажаў плануецца 25 траўня ў межах Варшаўскага кніжнага кірмашу: ✏️ 14.00 - 14.50 Максім Знак «Зэкамерон. Вершы. Гутаркі» 📍 Стэнд незалежных беларускіх выдаўцоў «Вольная Беларусь», стэнд 138, Мармуровая заля (plac Defilad 1, stoisko nr 138 w Sali Marmurowej)
Показать все...
6👍 1
Прынты з выявамі Алеся Бяляцкага і Максіма Знака 💫 Да Дня палітвязняў у Беларусі мы падрыхтавалі прынты з выявамі Алеся Бяляцкага і Максіма Знака. 👕 Вы можаце бясплатна спампаваць макеты прынтоў і раздрукаваць іх сабе. Насіце беларускіх палітвязняў з сабой і нагадвайце свету пра тое, што Беларусі патрэбная дапамога ў ратаванні людзей з-за кратаў. Прачытаць пра Алеся Бяляцкага і Максіма Знака і знайсці спасылкі на іх творы вы можаце ў нас на сайце. Таксама на сайце шукайце дэталі пра прынты. 💌 Напісаць ліст Алесю Бяляцкаму: Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму, ПК № 9, вул. Дабралюбава, 16, 213410, г. Горкі, Магілёўская вобласць. 💌 Напісаць ліст Максіму Знаку: Максіму Аляксандравічу Знаку, ПК № 3, 211322, г. п. Віцьба, Віцебская вобласць.
Показать все...
❤‍🔥 3 2
Фото недоступноПоказать в Telegram
❤️‍🩹 21 траўня – Дзень палітвязняў у Беларусі У гэты дзень тры гады таму ў калоніі быў закатаваны палітзняволены актывіст Вітольд Ашурак. Беларускі ПЭН далучаецца да ўшанавання гэтай даты і заклікае падтрымліваць беларускіх палітвязняў і патрабаваць ад уладаў іх вызвалення. Чытайце пра гэты дзень на адмысловым сайце «Вясны». Паводле нашай хронікі, на 15 траўня ў зняволенні трымаюць не менш як 37 Людзей Слова і не менш як 156 дзеячаў культуры. Аналітыку пра стан культурных правоў у Беларусі чытайце ў нашым маніторынгу. Сёння ў Варшаве можна будзе пачуць «Словы з-за кратаў» – вершы, апавяданні і фрагменты лістоў беларускіх палітвязняў у выкананні «Вольных купалаўцаў». Усе грошы ад продажу квіткоў будуць перададзеныя на дапамогу дзецям і сваякам палітвязняў дзякуючы ініцыятыве «Палітвязынка». А 1 чэрвеня пройдзе дабрачынны фэст-рэйв «Belarus Oitside Sound System», сабраныя грошы з якога пойдуць на аплату летнікаў для дзяцей палітвязняў з дапамогай ініцыятывы «BYSOL». 💌 Пішыце лісты Людзям Слова ў няволі.
Показать все...
❤‍🔥 3 1🔥 1💔 1
Фото недоступноПоказать в Telegram
⚡️Адкрыты прыём заявак на удзел у праграме SCIENCE AT RISK Emergency Office 👥 Каго запрашаюць: беларускіх навукоўцаў / даследчыкаў і даследчыц, якія на момант рэпрэсій займаліся выкладчыцкай ці даследчай дзейнасцю ў дзяржаўных ці прыватных універсітэтах ці даследчых цэнтрах; гістарычных архівах і музеях (на пасадзе навуковага супрацоўніка), НДА і аналітычных цэнтрах. Фарматы падтрымкі: 〰️ Фінансавая падтрымка правядзення публічных мерапрыемстваў (лекцыі, семінары і г.д.). Збор заявак да 9 чэрвеня 2024 года. 〰️ Хуткая аднаразовая падтрымка для навукоўцаў, што застаюцца ў Беларусі і не маюць магчымасці працаваць па прафесіі, вымушана з'ехалі ў апошнія паўгады ці сутыкнуліся з крызіснай сітуацыяй у эміграцыі. 〰️ Падтрымка ўдзелу ў міжнародных навуковых канферэнцыях афлайн і анлайн. Заяўкі прымаюцца да 15 верасня 2024 года. 〰️ Курсы англійскай мовы. Заяўкі на курсы прымаюцца да 10 чэрвеня 2024 года альбо да набору груп. 💻 Запоўніць заяўку тут.
Показать все...
👍 4 1
🗽 І ЎЗЫХОДЗІЦЬ СОНЦА: РАДЫЁ СВАБОДА Сёння Беларуская служба Радыё Свабода адзначае 70 год з першага выхаду ў эфір! 🎉 З гэтай нагоды мы працягваем публікаваць фрагменты ўспамінаў дырэктара Беларускай службы Радыё Свабода (1998-2023), сябра Беларускага ПЭНа, лаўрэата прэміяў імя Фрацішка Багушэвіча і Алеся Адамовіча Аляксандра Лукашука. У выдавецтве «Вясна» выйшла новая кніга Аляксандра «Там, дзе няма цемнаты: Радыё Свабода». У ёй аўтар расказвае, як стваралася Свабода, што яна рабіла з аўдыторыяй, журналістамі і з ім самім. Сёння мы публікуем другі фрагмент з гэтай кнігі. Ён прысвечаны таму, як імёны беларускіх палітвязьняў загучалі з вуснаў былога прэзідэнта ЗША Джорджа Буша і былога прэзідэнта Чэхіі Вацлава Гаўла. У першай часты Аляксандар распавёў аб тым, як з'явілася «Бібліятэка Свабоды», а ў ёй — Святлана Алексіевіч. Заахвочваем да чытання і наведвання прэзентацыі кнігі ў Варшаве! ✏️ 24 траўня, 13:00 📍 Варшава, Варшаўскі кніжны кірмаш, стэнд 138, Мармуровая заля (PKiN, plac Defilad 1)
Показать все...
🔥 4 1
🔏Працягваем хроніку парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры. На 15 траўня 2024 года: Людзей Слова ў няволі – не менш за 37, дзеячаў культуры ў няволі – не менш за 156. 📍 У дачыненні да палітзняволенага грамадскага дзеяча і літаратара Змітра Дашкевіча распачалі новую крымінальную справу. 📍 Паводле палітычна матываванай крымінальнай справы судзілі фатографку Аляксандру Мельнічак. 📍 Затрымалі музыку Дзмітрыя Глушчанку за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах 2020 года. 📍 «Экстрэмісцкімі матэрыяламі» прызналі кнігі «Выбраныя творы» Вацлава Ластоўскага (1997) і «Выбраныя творы» Алеся Петрашкевіча (2017). 📍 Менеджар культурніцкіх праектаў і пісьменнік Сяргей Макарэвіч асуджаны на 2 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія»). 🗝 Больш інфармацыі пра затрыманні і арышты дзеячаў культуры, умовы ў месцах пазбаўлення волі, звальненні за грамадзянскую пазіцыю, катаванні зняволеных чытайце на сайце ПЭНа. Падтрымаць нашу дзейнасць на Patreon🔖
Показать все...
💔 5