Беларускі ПЭН
رفتن به کانال در Telegram
Навіны культуры. Аператыўная інфармацыя Беларускага ПЭНа. Тэлеграм-канал Беларускага ПЭНа прызнаны «экстрэмісцкім»! Беларускі ПЭН прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»
نمایش بیشتر493
مشترکین
-124 ساعت
+27 روز
-130 روز
در حال بارگیری داده...
کانالهای مشابه
ابر برچسبها
هیچ دادهای
مشکلی وجود دارد؟ لطفاً صفحه را تازه کنید یا با مدیر پشتیبانی ما تماس بگیرید.
اشارات ورودی و خروجی
---
---
---
---
---
---
جذب مشترکین
اکتبر '26اکتبر '26
اکتبر '26
+2
در 0 کانالها
سپتامبر '26
+6
در 4 کانالها
Get PRO
اوت '26
+7
در 1 کانالها
Get PRO
ژوئیه '26
+12
در 3 کانالها
Get PRO
ژوئن '26
+5
در 2 کانالها
Get PRO
مه '26
+17
در 1 کانالها
Get PRO
آوریل '26
+18
در 4 کانالها
Get PRO
مارس '26
+4
در 1 کانالها
Get PRO
فوریه '26
+12
در 1 کانالها
Get PRO
ژانویه '26
+19
در 3 کانالها
Get PRO
دسامبر '25
+9
در 7 کانالها
Get PRO
نوامبر '25
+12
در 5 کانالها
Get PRO
اکتبر '25
+17
در 8 کانالها
Get PRO
سپتامبر '25
+10
در 5 کانالها
Get PRO
اوت '25
+3
در 1 کانالها
Get PRO
ژوئیه '25
+5
در 4 کانالها
Get PRO
ژوئن '25
+11
در 7 کانالها
Get PRO
مه '25
+12
در 3 کانالها
Get PRO
آوریل '25
+8
در 7 کانالها
Get PRO
مارس '25
+12
در 4 کانالها
Get PRO
فوریه '25
+8
در 3 کانالها
Get PRO
ژانویه '25
+19
در 4 کانالها
Get PRO
دسامبر '24
+6
در 4 کانالها
Get PRO
نوامبر '24
+13
در 5 کانالها
Get PRO
اکتبر '24
+14
در 9 کانالها
Get PRO
سپتامبر '24
+16
در 4 کانالها
Get PRO
اوت '24
+14
در 1 کانالها
Get PRO
ژوئیه '24
+19
در 6 کانالها
Get PRO
ژوئن '24
+12
در 6 کانالها
Get PRO
مه '24
+11
در 4 کانالها
Get PRO
آوریل '24
+12
در 5 کانالها
Get PRO
مارس '24
+10
در 4 کانالها
Get PRO
فوریه '24
+23
در 5 کانالها
Get PRO
ژانویه '24
+23
در 1 کانالها
Get PRO
دسامبر '23
+19
در 2 کانالها
Get PRO
نوامبر '23
+38
در 7 کانالها
Get PRO
اکتبر '23
+16
در 5 کانالها
Get PRO
سپتامبر '23
+13
در 0 کانالها
Get PRO
اوت '23
+8
در 0 کانالها
Get PRO
ژوئیه '23
+7
در 0 کانالها
Get PRO
ژوئن '23
+9
در 0 کانالها
Get PRO
مه '23
+7
در 0 کانالها
Get PRO
آوریل '23
+2
در 0 کانالها
Get PRO
مارس '23
+5
در 0 کانالها
Get PRO
فوریه '23
+3
در 0 کانالها
Get PRO
ژانویه '23
+7
در 0 کانالها
Get PRO
دسامبر '22
+15
در 0 کانالها
Get PRO
نوامبر '22
+46
در 0 کانالها
Get PRO
اکتبر '22
+26
در 0 کانالها
Get PRO
سپتامبر '22
+20
در 0 کانالها
Get PRO
اوت '22
+35
در 0 کانالها
Get PRO
ژوئیه '22
+48
در 0 کانالها
Get PRO
ژوئن '22
+34
در 0 کانالها
Get PRO
مه '22
+47
در 0 کانالها
Get PRO
آوریل '22
+19
در 0 کانالها
Get PRO
مارس '22
+33
در 0 کانالها
Get PRO
فوریه '22
+17
در 0 کانالها
Get PRO
ژانویه '22
+11
در 0 کانالها
Get PRO
دسامبر '21
+24
در 0 کانالها
Get PRO
نوامبر '21
+69
در 0 کانالها
Get PRO
اکتبر '21
+43
در 0 کانالها
Get PRO
سپتامبر '21
+28
در 0 کانالها
Get PRO
اوت '21
+48
در 0 کانالها
Get PRO
ژوئیه '21
+202
در 0 کانالها
Get PRO
ژوئن '21
+22
در 0 کانالها
Get PRO
مه '21
+269
در 0 کانالها
| تاریخ | رشد مشترکین | اشارات | کانالها | |
| 06 اکتبر | +1 | |||
| 05 اکتبر | 0 | |||
| 04 اکتبر | 0 | |||
| 03 اکتبر | 0 | |||
| 02 اکتبر | 0 | |||
| 01 اکتبر | +1 |
پستهای کانال
+6
Беларускі ПЭН на восеньскай сесіі ПАРЕ ў Страсбургу
29 верасня – 2 кастрычніка прадстаўніцы Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай і Ірына Козікава правялі серыю стратэгічных сустрэч з ключавымі структурамі Савета Еўропы і ПАРЕ, а таксама з прадстаўнікамі краін-сябраў. Гаварылі пра рэпрэсіі ў дачыненні да беларускай культуры і становішча культурных дзеячаў у Беларусі і ў выгнанні.
«Падтрымка беларускай культуры – гэта не толькі адказ на рэпрэсіі, але і стратэгічная інвестыцыя ў дэмакратычную ўстойлівасць, захаванне беларускай ідэнтычнасці і будучыню незалежнай Беларусі».На сайд-івэнце ПАРЕ, прысвечаным лічбавым формам транснацыянальных рэпрэсій, Ірына Козікава распавяла, як ціск на арганізацыі ў выгнанні праз лічбавую прастору стварае рызыкі для людзей унутры Беларусі – прымушае адмаўляцца ад чытання беларускіх медыя, падпісак, удзелу ў культурных падзеях і кантактаў з незалежнымі арганізацыямі. ❤️ Мы ўдзячныя PEN International, Human Rights House Foundation і Article 19 за падтрымку гэтай адвакацыйнай паездкі.
| 2 | Група захопу. Аўтарская калонка Лявона Вольскага
Новы тэкст сябра Беларускага ПЭНа Лявона Вольскага пра жыццё ў чэргах і па-за імі:
"Я хацеў быў голасна абурыцца, але потым падумаў: там, дзе ёсьць чарга, заўжды будзе група захопу. Альбо «мне толькі спытацца». Альбо «я тут стаяла, але на сэкунду адышла на каву, а чарга прайшла». Альбо «мне тут занялі мейсца, вунь тая жанчына ў леапардавых нагавіцах». Альбо проста «пусьціце, мне трэба»".
👉 Чытайце тэкст на нашым сайце.
У Лявона Вольскага нядаўна выйшла песня «Пакідаем на потым», а цяпер адкрыты збор на кліп да яе. Кліп будзе пра чалавека, у якім зможа пазнаць сябе кожны — ён амаль дайшоў да кропкі незвароту: цяжкасці, пакуты і страхі амаль перамагаюць яго. Але ў нейкі момант ён знаходзіць у сабе сілы прайсці праз гэтыя эмоцыі, пражыць свой гнеў і боль і выйсці з гэтага стану іншым чалавекам — мацнейшым і свабодным. Падтрымайце выхад кліпа на gronka.org!
📸 Фота: Дар’я Каляда
Калі для вас бяспечна:
🔖 Падтрымайце нас на Patreon
🔖 Зрабіце разавы данат | 126 |
| 3 | 🔏Працягваем хроніку парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры
На 30 верасня 2026 года: Людзей Слова ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 19, дзеячаў культуры ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 115, забароненых кніг – 378.
📍 Аўтар тэкстаў песень, вакаліст і мультыінструменталіст Алесь Чумакоў паведаміў праваабаронцам пра катаванні падчас следства і зняволення;
📍 «Экстрэмісцкімі» абвешчаны: Telegram-канал мастачкі Нікі Сандрас «Дурніца news», Facebook-акаўнт былога палітвязня, аўтара турэмнай літаратуры Міколы Дзядка, Instagram-акаўнт папулярызатара беларускай культуры Мікіты Бялевіча, Facebook-акаўнт былога палітвязня, аўтара турэмнай літаратуры Максіма Вінярскага;
🗝 Больш інфармацыі пра затрыманні і арышты дзеячаў культуры, умовы ў месцах пазбаўлення волі, катаванні зняволеных чытайце на сайце Беларускага ПЭНа.
Калі для вас бяспечна:
🔖 Падтрымайце нашых экспертаў на Patreon
🔖 Зрабіце нам разавы данат | 118 |
| 4 | Рэцэнзіі на шорт-ліст прэміі Гедройця: Давер да будучага часу
Сёння сябра журы прэміі Ганна Янкута чытае і разбірае посткіберпанкавы раман Арцёма Шуканава «Пентаквантар» (выдавецтва Gutenberg Publisher):
"Не трэба разбірацца ў праграмным кодзе, каб зачаравацца светам, у якім ШІ нараджаецца з танцаў, а верхняя станцыя касмічнага ліфта, якая вісіць за пару дзясяткаў тысяч кіламетраў над Зямлёй, – гэта трапічная птушка, што запускае дзюбу ў пяціпялёсткавую кветку штучнага вострава, з якога пачынаюцца ўсе касмічныя падарожжы. Гэты свет нечакана добры да сваіх насельнікаў: у рамане (дазволю сабе спойлер) ніхто не гіне, і галоўныя героі ставяцца адно да аднаго з цяплом і павагай. Нават калі ты – сабака, які не мае для сюжэту асаблівага значэння, цябе ўратуюць і з табой будуць лічыцца".
👉 Чытайце поўны тэкст рэцэнзіі.
Запрашаем на фінальную цырымонію прэміі:
⏰ 7 лістапада
📍 Еўрапейскі цэнтр салідарнасці, Гданьск
🤓 Сачыце за навінамі
Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў | 121 |
| 5 | Максім Знак. Адвакацкія гісторыі: «Навошта?»
Гісторыяй пад назвай «Навошта?» працягваем публікацыю апавяданняў Максіма Знака з будучай кнігі беларускіх юрыстаў, якая неўзабаве мусіць выйсці.
«Адзін з найбольш юрыдычна складаных маіх працэсаў – і да таго ж працэс з вялікай зацікаўленасцю дзяржавы – трапіў на разгляд да суддзі, з якой заўсёды было прыемна працаваць. Яна паважала мяне, я паважаў яе. Пытанні адносна справы былі слушныя, а безадносна справы каментарыяў не было. Мне падавалася, я бачыў у вачах паўнюткае разуменне сітуацыі, і таму спадзяваўся на лепшае. Што да таго, што дзяржава зацікаўленая? Тут жа пытанне права, а дзяржава ж – нібыта прававая. Усё ж мусіць атрымацца, бо суддзя не з такіх, хто цяп-ляп».
👉 Чытайце апавяданне на нашым сайце.
Максім Знак – адвакат, бард, пісьменнік, сябра Беларускага ПЭНа, вядомы сваімі трапнымі і дасціпнымі кароткімі апавяданнямі.
Калі для вас бяспечна:
🔖 Падтрымайце нас на Patreon
🔖 Зрабіце разавы данат | 104 |
| 6 | 30 верасня – Сусветны дзень перакладчыка 👩💻
Віншуем перакладчыц і перакладчыкаў з прафесійным днём! 🧡
Гэта дата прымеркаваная да дня святога Гераніма – перакладчыка Бібліі, якога лічаць апекуном усіх перакладчыкаў. Генеральная Асамблея ААН афіцыйна абвясціла 30 верасня Міжнародным днём перакладу, падкрэсліўшы ролю перакладчыцкай працы ў дыялогу паміж краінамі і культурамі.
Тэма 2026 года – моўная разнастайнасць і моўныя правы. Яна нагадвае пра значэнне перакладу для моўнай інклюзіі, роўнага ўдзелу і права кожнага чалавека быць пачутым. Для нас пераклад – гэта магчымасць атрымліваць доступ да сусветнай культуры па-беларуску і заставацца часткай міжнароднага культурнага дыялогу.
Запрашаем далучыцца да шэрагаў беларускіх мастацкіх перакладчыкаў: падайце заяўку на Перакладчыцкую майстэрню і знайдзіце сваю прафесійную супольнасць!
⏳ Дэдлайн: 1 кастрычніка
😊 Удзел бясплатны, але колькасць месцаў абмежаваная
📎 Форма заяўкі (далучыце да формы фрагмент зробленага вамі перакладу).
👉 Усе дэталі тут. | 113 |
| 7 | Запрашаем на цырымонію ўручэння прэміі імя Міхала Анемпадыстава за найлепшую кніжную вокладку!
24 кастрычніка ў Варшаве пройдзе вечар, прысвечаны беларускаму кніжнаму дызайну і тым, хто стварае візуальны вобраз нашага кнігадруку.
У праграме:
〰️ цырымонія ўзнагароджання прэміяй Анемпадыстава
〰️ выстава кніжных вокладак з кароткага спіса прэміі
〰️ прэзентацыя выдання «Форма прысутнасці» і дыскусія «Што адрознівае добрую вокладку ад выдатнай?» разам з лаўрэатамі мінулых гадоў, дызайнерамі Святланай Дземідовіч, Анатолем Лазарам і Ігарам Юхневічам, мадэратарка – Вольга Мжэльская
〰️ віно і прыемныя размовы пад музыку ад Papa Bo Selektah
Прыходзьце сустрэцца з беларускай кніжнай супольнасцю, пазнаёміцца з новымі людзьмі і пагаварыць пра кнігі!
⏰ 24 кастрычніка, 16:00–19:30
📍 REDAKCJA BAR, ul. Marszałkowska 21/25, Варшава
😊 Уваход вольны
👉 Усе падрабязнасці чытайце тут.
Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН і фонд «Open Culture»
Партнёры прэміі | Redakcja Bar, Reform.news, Fundacja Trzy Trąby, Belsat TV | 108 |
| 8 | «Халодныя землі» Аляксандра Карнаўха: дарогай Адысея ў сэрца балот.
Партнёр прэміі Гедройця «Культурны фронт» (праект Reform.news) распачынае серыю публікацый пра шорт-лістараў 2026 года галоўнай літаратурнай узнагароды.
Першы аўтар – Аляксандр Карнаўх, які ўвайшоў у кароткі спіс прэміі з раманам «Халодныя землі». Кніга выйшла ў выдавецтве Gutenberg Publisher у 2025 годзе.
👉 Чытайце публікацыю на сайце Reform.news.
Запрашаем на фінальную цырымонію прэміі Гедройця:
⏰ 7 лістапада
📍 Еўрапейскі цэнтр салідарнасці, Гданьск
Сачыце за навінамі на сайце прэміі.
Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў. | 119 |
| 9 | 4 дні да канца прыёму завявак на цынамонавы сезон Перакладчыцкай майстэрні!
Паўгадзіны выбіраеце паміж двума сінонімамі, перачытваеце сказ услых пяць разоў, слова «неперакладальнае» ўспрымаеце як выклік і хочаце, каб нехта нарэшце прафесійна разабраў ваш пераклад? Падавайце заяўку на восеньскі сезон Перакладчыцкай майстэрні!
Асноўны фокус заняткаў – літаратурны пераклад на беларускую мову, абмеркаванне, рэдагаванне і дапрацоўка тэкстаў да прафесійнага ўзроўню пад кіраўніцтвам дасведчаных спецыялістаў і нязменнага вядоўцы майстэрні паэта і перакладчыка Андрэя Хадановіча.
Гэта магчымасць уважліва папрацаваць са сваім тэкстам, атрымаць змястоўную зваротную сувязь, навучыцца бачыць пераклад рэдактарскімі вачыма і стаць часткай перакладчыцкай супольнасці.
⏳ Дэдлайн: 1 кастрычніка
😊 Удзел бясплатны, але колькасць месцаў абмежаваная!
📎 Форма заяўкі (далучыце да формы фрагмент зробленага вамі перакладу).
👉 Усе дэталі і падрабязнасці.
Адчуйце смак восені і творчасці разам з цынамонавым сезонам! 🍂 | 148 |
| 10 | Рэцэнзіі на шорт-ліст прэміі Гедройця: Наш пяшчотны і бязлітасны сюр
Сёння разам з непублічным сябрам журы зазіраем у сусвет кнігі «Боў і мерць у Хротне» Дзяніса Трусава, створаны з кавалкаў успамінаў, рэшткаў адчуванняў, абрыўкаў памяці і – сноў:
"Згадзіцеся, якім бы дасканала ні быў прадуманы абсурд, якой бы маляўнічай ні была фантасмагорыя, услед за арыгінальнай задумай з’яўляецца задача, так мовіць, чыста тэхнічная: перадаць гэта на паперы. І тут мова аўтара выяўляецца галоўным інструментам, а ягоная здольнасць карыстацца ім уражвае. Нязмушаная лёгкасць нават пры сказах у некалькі дзясяткаў слоў, недзе – флёр гумару, прыхаваная іронія, часам – сарказм, а разам (трэба прызнаць) – бязлітаснасць да героя, да аўтара, да нас, чытачоў".
👉 Чытайце поўны тэкст рэцэнзіі.
Запрашаем на фінальную цырымонію прэміі Гедройця:
⏰ 7 лістапада
📍 Еўрапейскі цэнтр салідарнасці, Гданьск
Сачыце за навінамі на сайце прэміі.
Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў. | 145 |
| 11 | Сёння ва Уроцлаве – куды толькі нас ні закідвае цяпер лёс – тутэйшыя беларусы сабраліся ў гасцінным Ossolineum на творчую сустрэчу з трыма палачанамі: старшынёй Беларускага ПЭНа Таццянай Нядбай, празаікам, паэтам і даследчыкам Уладзімірам Арловым і перакладчыкам, грамадскім дзеячам Лявонам Баршчэўскім.
Творцы сучасныя, а гаварылі пра рэчы вечныя: пра Полацак як калыску Беларусі, пра літаратуру і памяць, пра тое, адкуль мы і куды ідзём. І, вядома, пра кнігі.
А нагода ёсць асаблівая: толькі-толькі выйшаў першы ў гісторыі беларускай літаратуры поўны пераклад “Адысеі”, зроблены Лявонам Баршчэўскім. Яна завяршыла вялікую перакладчыцкую трылогію – “Іліяда”, “Энеіда”, “Адысея”.
Вечарына называлася, дарэчы, “Сабраліся палачане…”. А калі збіраецца такая полацкая троіца – чакай сюрпрызаў.
І дачакаліся.
Напрыканцы цёплай сустрэчы выступоўцы абвясцілі пра заснаванне новай кніжнай серыі – паэтаў Полацка. Яе назва – “…пачаўся свет”. Ужо вядомыя адзінаццаць аўтараў будучай серыі.
Так што Полацак толькі пачынаецца. Чакаем!
Суарганізатары імпрэзы: Ossolineum, SDK, KEW і Беларускі ПЭН.
Падзея з’яўляецца часткай праекта «Партнёрства ў дзеянні», суфінансаванага са сродкаў міністра культуры і нацыянальнай спадчыны ў межах праграмы Нацыянальнага цэнтра культуры «Культура – інтэрвенцыі. Эдыцыя 2026». | 175 |
| 12 | Ужо заўтра ва Ўроцлаве можна сустрэцца з выбітнымі прадстаўнікамі полацкай зямлі!
Запрашаем на сустрэчу з Уладзімірам Арловым, Лявонам Баршчэўскім і Таццянай Нядбай – трыма беларускімі аўтарамі, звязанымі з Полацкам. Пагаворым пра іх творчасць, новыя кнігі, Полацк і яго месца ў беларускай культуры, а таксама пра іншыя важныя і не надта сур’ёзныя справы. Будзе таксама час на пытанні і размову з публікай.
На сустрэчы можна будзе набыць і падпісаць кнігі.
⏰ 22 верасня, 17:00
📍 Канферэнц-зала Асалінэума
пл. Нанкера, 17 (pl. Nankiera 17), Уроцлаў
уваход з боку Барочнага саду Асалінэума
Суарганізатары імпрэзы: Ossolineum, SDK, KEW і Беларускі ПЭН.
Падзея з’яўляецца часткай праекта «Партнёрства ў дзеянні», суфінансаванага са сродкаў міністра культуры і нацыянальнай спадчыны ў межах праграмы Нацыянальнага цэнтра культуры «Культура – інтэрвенцыі. Эдыцыя 2026». | 161 |
| 13 | Рэцэнзіі на шорт-ліст прэміі Гедройця: Авантуры ягонага жыцця…
Публікуем рэцэнзіі, напісаныя сябрамі журы прэміі на кнігі з кароткага спіса. Сёння Сяргей Кавалёў разбірае сямейную сагу «Радзіна» Збыха Слупоўскага (Галіяфы, Maraton, 2025):
"Хаця раман называецца «Радзіна», значную яго частку займаюць каларытныя апісанні жыцця галоўнага героя, апавядальніка і аўтара кнігі: напрыклад, апісанні ягоных студэнцкіх і аспіранцкіх гадоў (згадваюцца знаёмыя шмат каму з пакалення «Тутэйшых» інтэрнаты на Акадэмічнай і Шырокай у Мінску), сталення яго як навукоўца і пісьменніка, замежныя вандроўкі і прыгоды ў экзатычнай Бразіліі, вяртанне ў Беларусь і падзеі 2020 года, якія закранулі амаль кожную беларускую сям’ю".
👉 Чытайце поўны тэкст рэцэнзіі.
Запрашаем на фінальную цырымонію прэміі:
⏰ 7 лістапада
📍 Еўрапейскі цэнтр салідарнасці, Гданьск
Сачыце за навінамі на сайце прэміі.
Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў. | 195 |
| 14 | Таццяна Нядбай узяла ўдзел у дыскусіі «Актуальнасць Гедройця?»
У сераду ў Львове прайшла 111-я Асалінская сустрэча – юбілейная падзея праекта, які ўжо 20 гадоў стварае прастору для дыялогу пра гісторыю, культуру і будучыню Цэнтральна-Усходняй Еўропы.
У сваім выступе Таццяна Нядбай звярнулася да досведу Ежы Гедройця і парыжскай «Культуры» як да прыкладу паслядоўнай працы на будучыню. Для беларускай культуры сёння гэта азначае захоўваць і развіваць інстытуцыі, выдаваць кнігі, падтрымліваць мову і памяць, будаваць міжнародныя сувязі і працягваць размовы, якія немагчыма свабодна весці ў Беларусі:
«Эміграцыя не мусіць быць залай чакання. Яна можа быць месцам, дзе рыхтуецца будучыня краіны. Мы, беларусы, не ведаем, калі адбудуцца змены і колькі з нас вернецца. Але гэта не значыць, што мы павінны чакаць».
📸 Фота: Данута Качыньска | 163 |
| 15 | 15 дзён да канца прыёму завявак на восеньсці, цынамонавы сезон Перакладчыцкай майстэрні!
А гэта значыць, што ёсць яшчэ два тыдні, каб падрыхтаваць свае пераклады, скласці матывацыйны ліст і даслаць заяўку! Дэдлайн – 1 кастрычніка. Удзел бясплатны, але колькасць месцаў абмежаваная!
👉 Што чакае ў праграме? Гартайце карткі з усімі падрабязнасцямі!
Асноўны фокус майстэрні – практычная праца: пераклад на беларускую мову, абмеркаванне, рэдагаванне і дапрацоўка тэкстаў да прафесійнага ўзроўню пад кіраўніцтвам дасведчаных спецыялістаў і нязменнага вядоўцы майстэрні паэта і перакладчыка Андрэя Хадановіча.
Гэта магчымасць уважліва папрацаваць са сваім тэкстам, атрымаць змястоўную зваротную сувязь, навучыцца бачыць пераклад рэдактарскімі вачыма і стаць часткай перакладчыцкай супольнасці.
⏳ Дэдлайн: 1 кастрычніка
📎 Форма заяўкі (далучыце да формы зроблены вамі пераклад).
👉 Усе дэталі і падрабязнасці.
Адчуйце смак восені і творчасці разам з цынамонавым сезонам! 🍂 | 217 |
| 16 | Беларусь: пераслед за творчасць
Учора на волю выйшлі сямёра дзеячаў культуры. Большасць з іх была рэпрэсаваная непасрэдна за іх творчую і культурную дзейнасць:
〰️ Павел Белавус (амаль 5 гадоў у зняволенні; паводле следства «пад выглядам культурна-гістарычнага развіцця распаўсюджваў ідэі беларускага нацыяналізму»)
〰️ Яўген Бурло, Зміцер Галавач і Андрэй Ярэмчык – музыкі Tor Band (амаль 4 гады ў зняволенні; палітычны падтэкст іх песень стаў падставай для крымінальнага пераследу)
〰️ Алесь Чумакоў (9 месяцаў у зняволенні, хутчэй за ўсё за ўдзел у культурнай ініцыятыве «Да Зораў»)
〰️ Зміцер Колас (7 месяцаў у зняволенні, за кнігавыданне)
〰️ Андрэй Аляксандраў (правёў у зняволенні больш за 5,5 гадоў за дапамогу ўдзельнікам мірных пратэстаў)
У мінулым годзе мы падрыхтавалі аналітычны матэрыял, дзе сабралі выпадкі, якія паказваюць, як у Беларусі творчасць і культурная дзейнасць могуць рабіцца цэнтральным элементам абвінавачання. У ім знайшлі адлюстраванне ў тым ліку гісторыі Паўла Белавуса і музыкаў Tor Band. | 124 |
| 17 | 🔏Працягваем хроніку парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры
На 15 верасня 2026 года: Людзей Слова ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 22, дзеячаў культуры ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 127, забароненых кніг – 378.
📍 Паводле палітычна матываванай крымінальнай справы асуджаны кіраўнік аб’яднання «Памяць Айчыны» Ігар Свірыдзенка;
📍 Паводле палітычна матываванай крымінальнай справы на 3 гады пазбаўлення волі асуджаны адвакат і музыка Дзмітрый Лаеўскі;
📍 Завочны прысуд вынесены паводле крымінальнай палітычна матываванай справы салісткі гурта «Dymna Lotva» Кацярыны Манкевіч;
📍 «Экстрэмісцкім» абвешчаны сайт культурніцкай фундацыі і літаратурнага выдавецтва «Kolegium Europy Wschodnej».
🗝 Больш інфармацыі пра затрыманні і арышты дзеячаў культуры, умовы ў месцах пазбаўлення волі, катаванні зняволеных чытайце на сайце Беларускага ПЭНа.
Калі для вас бяспечна:
🔖 Падтрымайце нашых экспертаў на Patreon
🔖 Зрабіце нам разавы | 136 |
| 18 | Вызвалены Зміцер Колас! ❤️
Зміцер Колас – перакладчык з французскай мовы, выдавец. Пераклаў на беларускую мову творы Альбера Камю, Жана-Поля Сартра.
У 1998 годзе заснаваў выдавецтва «Зміцер Колас», спецыялізаванае на беларускіх перакладах сусветнай літаратуры – паэзіі, прозы і драматургіі. Асаблівую вядомасць атрымала серыя «Паэты планеты», у якой выходзілі пераклады паэзіі розных краін свету. Усяго ў гэтай калекцыі выйшла больш за 100 кніг.
У траўні 2023 года Эканамічны суд Мінска ліквідаваў выдавецтва «Зміцер Колас».
17 лютага 2026 года Зміцер Колас быў затрыманы ў Мінску. У гэты дзень, паводле інфармацыі праваабаронцаў, былі затрыманы як мінімум 10 чалавек: выдаўцы, супрацоўнікі выдавецтваў, распаўсюднікі кніг. 3 сакавіка 2026 года КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фарміраваннем» няісную «кааліцыю друкаваных выдавецтваў», у пераліку датычных да яе людзей згадваецца і Зміцер Колас.
Больш пра Змітра Коласа: https://penbelarus.org/2026/03/18/zmiczer-kolas-2.html
Фота: Радыё Свабода | 162 |
| 19 | Дзмітрый Галавач на волі! ❤️
Дзмітрый Галавач – аўтар тэкстаў песень, вакаліст, удзельнік рагачоўскага гурта «Tor Band». «Tor Band» – беларускі гурт, яго кліпы на песні «Мы – не народец», «Жыве!», «Кто, если не ты?!» маюць больш за мільён праглядаў на YouTube.
Затрыманы 28 кастрычніка 2022 года разам з удзельнікамі гурта «Tor Band» Яўгенам Бурло і Андрэем Ярэмчыкам. Музыкам некалькі разоў запар прызначалі 15 сутак арышту. У студзені 2023 года іх перавялі ў СІЗА ў Гомелі, у дачыненні да іх распачата крымінальная справа.
31 кастрычніка 2023 года ў Гомельскім абласным судзе вынесены прысуд: Дзмітрыю Галавачу прысудзілі 9 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, 100 базавых велічыняў штрафу, канфіскацыю ноўтбука і тэлефона.
Больш пра Дзмітрыя Галавача: https://penbelarus.org/2023/08/17/dzmitryj-galavach.html | 140 |
| 20 | Вызвалены Андрэй Аляксандраў! ❤️
Андрэй Аляксандраў – журналіст, медыяменеджар, паэт, аўтар тэкстаў песень. Стварыў «Беларусский журнал» – інтэлектуальнае анлайн-выданне, дзе планаваў развіваць свабодную і незалежную беларускую думку, сутыкаць розныя ідэі, погляды і меркаванні, часам – цалкам супрацьлеглыя.
Затрыманы 12 студзеня 2021 года і абвінавачаны паводле ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама фінансаванне і іншае забеспячэнне такой дзейнасці). Падставай для абвінавачання з’явілася тое, што, паводле МУС, з 22 жніўня да 9 лістапада 2020 года ён аплаціў 250 штрафаў удзельнікам мірных пратэстаў. 30 чэрвеня яму было выстаўленае новае абвінавачанне (здрада дзяржаве).
6 кастрычніка 2021 года вынеслі прысуд: 14 гадоў калоніі і штраф 1000 базавых велічыняў (32 000 рублёў).
Больш пра Андрэя Аляксандрава: https://penbelarus.org/2021/10/31/andrej-alyaksandrau.html
Фота: з асабістага архіву. | 140 |
