en
Feedback
Будзьма беларусамі!

Будзьма беларусамі!

Open in Telegram

Беларуская культура - наш падмурак. Пра культуру - актуальна, цікава і з сэнсам! Прызнана экстрэмісцкім фарміраваннем. Сувязь: @Suviaz_z_Budmaj_Bot Афіша беларускіх мерапрыемстваў у свеце: @Budzma_razam_bot Падтрымаць нас: https://ko-fi.com/budzma

Show more
2 538
Subscribers
+2224 hours
+277 days
+4830 days

Data loading in progress...

Tags Cloud
No data
Any problems? Please refresh the page or contact our support manager.
Incoming and Outgoing Mentions
---
---
---
---
---
---
Attracting Subscribers
September '26
September '26
+52
in 3 channels
August '26
+102
in 12 channels
Get PRO
July '26
+96
in 9 channels
Get PRO
June '26
+60
in 7 channels
Get PRO
May '26
+73
in 10 channels
Get PRO
April '26
+76
in 9 channels
Get PRO
March '26
+51
in 11 channels
Get PRO
February '26
+57
in 12 channels
Get PRO
January '26
+72
in 10 channels
Get PRO
December '25
+78
in 12 channels
Get PRO
November '25
+44
in 12 channels
Get PRO
October '25
+59
in 9 channels
Get PRO
September '25
+63
in 9 channels
Get PRO
August '25
+69
in 8 channels
Get PRO
July '25
+59
in 7 channels
Get PRO
June '25
+55
in 11 channels
Get PRO
May '25
+63
in 7 channels
Get PRO
April '25
+59
in 13 channels
Get PRO
March '25
+68
in 9 channels
Get PRO
February '25
+86
in 7 channels
Get PRO
January '25
+85
in 8 channels
Get PRO
December '24
+91
in 9 channels
Get PRO
November '24
+97
in 13 channels
Get PRO
October '24
+92
in 9 channels
Get PRO
September '24
+94
in 6 channels
Get PRO
August '24
+122
in 7 channels
Get PRO
July '24
+113
in 7 channels
Get PRO
June '24
+96
in 8 channels
Get PRO
May '24
+115
in 6 channels
Get PRO
April '24
+154
in 12 channels
Get PRO
March '24
+162
in 6 channels
Get PRO
February '24
+176
in 12 channels
Get PRO
January '24
+139
in 16 channels
Get PRO
December '23
+148
in 12 channels
Get PRO
November '23
+95
in 12 channels
Get PRO
October '23
+91
in 12 channels
Get PRO
September '23
+89
in 0 channels
Get PRO
August '23
+115
in 0 channels
Get PRO
July '23
+143
in 0 channels
Get PRO
June '23
+70
in 0 channels
Get PRO
May '23
+90
in 0 channels
Get PRO
April '23
+72
in 0 channels
Get PRO
March '23
+78
in 0 channels
Get PRO
February '23
+122
in 0 channels
Get PRO
January '23
+140
in 0 channels
Get PRO
December '22
+145
in 0 channels
Get PRO
November '22
+123
in 0 channels
Get PRO
October '22
+111
in 0 channels
Get PRO
September '22
+145
in 0 channels
Get PRO
August '22
+164
in 0 channels
Get PRO
July '22
+143
in 0 channels
Get PRO
June '22
+377
in 0 channels
Get PRO
May '22
+152
in 0 channels
Get PRO
April '22
+144
in 0 channels
Get PRO
March '22
+92
in 0 channels
Get PRO
February '22
+80
in 0 channels
Get PRO
January '22
+57
in 0 channels
Get PRO
December '21
+49
in 0 channels
Get PRO
November '21
+89
in 0 channels
Get PRO
October '21
+118
in 0 channels
Get PRO
September '21
+143
in 0 channels
Get PRO
August '21
+80
in 0 channels
Get PRO
July '21
+67
in 0 channels
Get PRO
June '21
+80
in 0 channels
Get PRO
May '21
+64
in 0 channels
Get PRO
April '21
+108
in 0 channels
Get PRO
March '21
+97
in 0 channels
Get PRO
February '21
+124
in 0 channels
Get PRO
January '21
+162
in 0 channels
Get PRO
December '20
+1 768
in 0 channels
Date
Subscriber Growth
Mentions
Channels
05 September0
04 September+44
03 September+5
02 September+2
01 September+1
Channel Posts
🤍У Вільні адбудзеца тыдзень беларускай культуры З 7 па 13 верасня ў Віленскім беларускім музеі імя Івана Луцкевіча пройдзе I
🤍У Вільні адбудзеца тыдзень беларускай культуры З 7 па 13 верасня ў Віленскім беларускім музеі імя Івана Луцкевіча пройдзе IV Тыдзень беларускай культуры. Сёлета яго галоўнай тэмай стане спадчына — тое, што мы захоўваем, губляем, перадаём далей і што застаецца пасля нас. У цэнтры Тыдня — новая выстава з калекцыі Попкі, частку якой удалося ўратаваць і перавезці з Нямеччыны ў Вільню.  Тэкстыль, кнігі, часопісы, паштоўкі, лісты і іншыя рэчы на адзін тыдзень зменяць музейную прастору і стануць нагодай пагутарыць не толькі пра адну калекцыю, але і пра лёс беларускай культурнай спадчыны ўвогуле. 🔵Ці можа чалавек загадзя паклапаціцца пра тое, што застанецца пасля яго? 🔵Што адбываецца з прыватнымі зборамі, калі іх уладальнікаў больш няма? 🔵Чаму адны рэчы перажываюць дзесяцігоддзі і пераезды, а іншыя губляюцца назаўсёды? 🔵Хто і як вырашае, што варта захаваць? Гэтыя пытанні будуць гучаць цягам усяго Тыдня — у выставе, размовах, тэатры, музыцы, майстар-класах і нават за сталом. ➡️Праграма па спасылцы. 🔴Тут без VPN

2
🛁 Вітаем, сябры! Цікавыя культурныя мерапрыемствы сёння: 🔸Анлайн-лекцыя «Традыцыі і падыходы ў народным будаўніцтве беларус
🛁 Вітаем, сябры! Цікавыя культурныя мерапрыемствы сёння: 🔸Анлайн-лекцыя «Традыцыі і падыходы ў народным будаўніцтве беларусаў». 🔸Фэст мексіканскай культуры ў Мінску. 🔸Кветка-фэст у Гродне. 🔸BirdRace-2026 надыходзіць! 🔸Прэзентацыя аўдыёгіда «Сцежкамі Адамовіча» ў Вільні. 🔸Сырны фэст у Гродне. 🔸«Мова Нанова» з Пакрысе у Кракаве. 🔸Свята вуліцы Варшаўскай у Беластоку. 🔸Поп-ап беларускіх творцаў у Вільні. 🔸Андрусь Такінданг і Андрэй Лугін у Торуні. 🔸Лекцыя Алеся Бяляцкага «Унутры турэмнай сістэмы Лукашэнкі» ў Амстэрдаме. 🔸Фестываль беларускай музыкі «Graj» у Варшаве. 🔸Народзіны суполкі «Dapamoga» ў Вільні. Яшчэ больш мерапрыемстваў — у нашай афішы.🍒 Падпісвайцеся на нас у сацсетках, калі для вас гэта бяспечна: Facebook, Youtube, Instagram, Threads, Х, Tiktok Будзьма беларусамі і будзьма разам! ❤️ Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma
186
3
🖌 12 беларускіх мастакоў, за творчасцю якіх цікава сачыць Хочацца дадаць у сваю стужку ў інстаграме больш творчасці, прыгожы
🖌 12 беларускіх мастакоў, за творчасцю якіх цікава сачыць Хочацца дадаць у сваю стужку ў інстаграме больш творчасці, прыгожых вобразаў і новых імёнаў? Мы сабралі 12 беларускіх мастакоў і мастачак, за творчасцю якіх цікава сачыць у сацсетках. 🖼️Тут ёсць усё: ад класічнага алейнага жывапісу і гарадскіх замалёвак да ілюстрацый, калажаў, стрыт-арту і правакатыўных паштовак. Падрабязней. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
292
4
🧐 Эліта ВКЛ паходзіць ад рымлянаў? | Гаштольды гербу «Абданк» | 🗡 «Сармат» 🔵Які род быў наймагутнейшым у ВКЛ 500 гадоў там
🧐 Эліта ВКЛ паходзіць ад рымлянаў? | Гаштольды гербу «Абданк» | 🗡 «Сармат» 🔵Які род быў наймагутнейшым у ВКЛ 500 гадоў таму? 🔵Хто звінаваціў Альбрэхта Гаштольда ў дзяржаўнай здрадзе і працы «на маскалёў»? На каго ён скардзіўся каралеве Боне? 🔵Якую ідэалогію для ВКЛ прыдумалі Гаштольды? Ці актуальная яна цяпер? 🔵Што стала з замкам у Геранёнах і да чаго тут Барбара Радзівіл? 📺 Гаштольды гербу «Абданк» — у нашым відэа: https://youtu.be/3teMm3KoHp8 #сармат — відэапрект пра шляхецкую культуру ў розных яе аспектах: як жылі, за што жылі, пра што думалі і марылі нашы продкі-шляхцічы. Вядоўца Васіль Калач — акцёр, рэжысёр, выкладчык гістарычнага фехтавання.
294
5
🎸 «Адкладаем тое, што важна»: Лявон Вольскі прэзэнтаваў новую песню «Пакідаем на Потым» Лявон Вольскі выпусціў новы трэк «Па
🎸 «Адкладаем тое, што важна»: Лявон Вольскі прэзэнтаваў новую песню «Пакідаем на Потым» Лявон Вольскі выпусціў новы трэк «Пакідаем на Потым». Гэта асабістая і рэфлексіўная кампазыцыя пра тое, як людзі схіленыя адкладаць на заўтра найбольш істотныя рэчы — пачуцці, важныя размовы і жыццёвыя рашэнні, піша reform.news. Як адзначаецца ў анонсе да рэлізу, новы трэк — пра шкадаванне, страчаныя магчымасці і позняе ўсведамленне таго, што некаторыя імгненні перакрэсліваюцца і іх ужо немагчыма вярнуць. Працяг па спасылцы. 📌 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
304
6
❤️ Сёння магло б споўніцца 90 гадоў беларускаму пісьменніку, журналісту і грамадскаму дзеячу Сакрату Яновічу. Нарадзіўся 4 ве
❤️ Сёння магло б споўніцца 90 гадоў беларускаму пісьменніку, журналісту і грамадскаму дзеячу Сакрату Яновічу. Нарадзіўся 4 верасня 1936 года ў Крынках на Беласточчыне. Пісаў па-беларуску і па-польску, быў аўтарам каля 30 кніг. Працаваў журналістам і перакладчыкам у газеце «Ніва», уваходзіў у літаратурнае аб’яднанне «Белавежа», быў сябрам Саюза польскіх пісьменнікаў. 🧐 Сакрат Яновіч шмат пісаў пра жыццё беларусаў Беласточчыны, іх мову, культуру і гістарычную памяць. У 1970 годзе яго звольнілі з «Нівы» «за беларускі нацыяналізм». Пазней выйшлі яго кнігі «Загоны», «Сярэбраны яздок», «Беларусь, Беларусь» і іншыя творы. «Быць сабой, быць беларусам! Здавалася б, такі выбар — асабістая справа, а не чыя іншая. Але не», — пісаў Сакрат Яновіч у кнізе ўспамінаў «Ня жаль пражытага». Памёр 17 лютага 2013 года ў Крынках, дзе і пахаваны. ❗️Сёння ў Беластоку адбудзецца вечарына памяці Сакрата Яновіча, прымеркаваная да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка. Мерапрыемства пройдзе з 18:00 да 20:00 у клубе Zmiana Klimatu (ul. Warszawska, 6). Уваход бясплатны. Падрабязнасці па спасылцы 🐭 З нагоды юбілею пісьменніка з Падляшша таксама раім паглядзець: 📺 На якой мове пішуць на Падляшшы? Ян Максімюк, Сакрат Яновіч, Надзея Артымовіч / Смаленне вепрука.
312
7
🧐 Статут ВКЛ пісаў гішпанец?! Oh, madre mía! Замежніку ў Вялікім Княстве Літоўскім у сярэдзіне XVI стагоддзя трэба было добр
🧐 Статут ВКЛ пісаў гішпанец?! Oh, madre mía! Замежніку ў Вялікім Княстве Літоўскім у сярэдзіне XVI стагоддзя трэба было добра ўмець танчыць палітычнае фламенка, піша сайт «Карона Вітаўта». ✍️ Рызыкні-ідзі разбярыся: як сябе паводзіць з двума наймагутнейшымі беларуска-літоўскімі родамі таго часу. З Радзівіламі, якія замяшчалі караля ў час яго адсутнасці ў ВКЛ, і з Хадкевічамі: з кім сябраваць, каго лепш не раздражняць, і як каталіку жыць сярод магнатаў, якія ўсё больш сімпатызуюць кальвіністам і антытрынітарыям. Працяг па спасылцы. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
294
8
🪙 Сядзібу Грабніцкіх пад Ушачамі куплялі ўжо двойчы — і вось яна зноў на аўкцыёне за адну базавую Аб’ект вяртаецца ў дзяржаў
🪙 Сядзібу Грабніцкіх пад Ушачамі куплялі ўжо двойчы — і вось яна зноў на аўкцыёне за адну базавую Аб’ект вяртаецца ў дзяржаўную ўласнасць з 2020 года з-за невыканання ўласнікамі ўстаноўленых тэрмінаў і ўмоў па яго рэстаўрацыі, піша «Наша Ніва». Камітэт «Віцебскаблмаёмасць» праводзіць электронныя таргі па продажы гістарычнага маёнтка XIX стагоддзя ў Арэхаўне. Аўкцыён прызначаны на верасень 2026 года. Паводле дакументацыі, ацэначны кошт аднапавярховага цаглянага будынка плошчай 510 квадратных метраў складае 350 тысяч рублёў. Пачатковая стаўка зніжана да адной базавай велічыні — 45 рублёў. Падрабязней. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
301
9
📖 Прэзентавалі факсімільнае выданне мовазнаўчай працы Якуба Коласа Выдавецтва «Альтиора» на замову і ў супрацы з музеем Якуб
📖 Прэзентавалі факсімільнае выданне мовазнаўчай працы Якуба Коласа Выдавецтва «Альтиора» на замову і ў супрацы з музеем Якуба Коласа падрыхтавала і выдала факсімільнае выданне кнігі Канстанціна Міцкевіча (Якуба Коласа) «Методыка роднае мовы», якая ўпершыню выйшла ў 1926 годзе, піша bellit.info. Кнігу, якая ёсць часткай беларускай культурнай і мовазнаўчай спадчыны, прэзентавалі ў музеі паэта. Па словах галоўнай захавальніцы фондаў музея, праўнучкі класіка беларускай літаратуры, Васіліны Міцкевіч, каб узнавіць кнігу такой, якой яе трымаў у руках аўтар, спатрэбілася два месяцы Працяг па спасылцы. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
313
10
👨‍💻«Журфак па суботах» абвяшчае новы набор «Журфак па суботах» — гэта афлайн-навучанне па адзінай праграме ў Вільнюсе ці ў
👨‍💻«Журфак па суботах» абвяшчае новы набор «Журфак па суботах» — гэта афлайн-навучанне па адзінай праграме ў Вільнюсе ці ў Варшаве для беларусаў і беларусак, якія хочуць пачаць або развіваць кар’еру ў журналістыцы, піша press-club.pro. ❗️Дэдлайн падачы заяўкі: 11 верасня 2026 года. На «Журфаку» вы будзеце працаваць з рэальнымі журналісцкімі задачамі, атрымліваць зваротную сувязь ад практыкуючых журналістаў і рэдактараў і ствараць у суправаджэнні ментараў уласныя матэрыялы для беларускіх рэдакцый. Падрабязней. 🔗Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
319
11
Вітаем, сябры! Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культур
Вітаем, сябры! Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры. Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў. 🔗Падпісвайцеся на нас у сацсетках, калі для вас гэта бяспечна: Facebook, Youtube, Instagram, Threads, Х, Tiktok Будзьма беларусамі і будзьма разам! ❤️ Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma
310
12
📖 Карміць госця (не) трэба — пра старыя і новыя культурныя нормы Наша аўтарка Алеся Лях пачытала новую кнігу Кацярыны Оаро «
📖 Карміць госця (не) трэба — пра старыя і новыя культурныя нормы Наша аўтарка Алеся Лях пачытала новую кнігу Кацярыны Оаро «У вас такі мілы акцэнт» і дзеліцца сваімі думкамі пра некаторыя харчовыя звычкі, якія, падобна, шмат значаць для беларусаў. Увага, гэта НЕ рэцэнзія на кнігу! Так, гэта не рэцэнзія на кнігу, але пра яе варта ўсё ж сказаць пару слоў. Кацярына Оаро — беларуская пісьменніца, якая мае вопыт жыцця ў розных краінах, у тым ліку ў Францыі, Італіі, Брытаніі, Расіі і ва Украіне. Таму яе назіранні шматгранныя і не, гэта не параўнанне як дома і як у абстрактнай эміграцыі. Кніга хіба не зусім пра эміграцыю, прынамсі яна там не галоўная гераіня. А галоўная, на мой погляд, — шчырая цікаўнасць аўтаркі да розных культур (у тым ліку беларускай) і спроба зразумець, як у іх жыць. Працяг па спасылцы. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
355
13
🔴 Наста Кудасава: «Хачу, каб мая будучая кніга давала веру ў тое, што дабрыні ў свеце ўсё ж такі больш» Наста Кудасава ўжо ч
🔴 Наста Кудасава: «Хачу, каб мая будучая кніга давала веру ў тое, што дабрыні ў свеце ўсё ж такі больш» Наста Кудасава ўжо чатыры гады жыве ў эміграцыі. За гэты час у яе выйшлі тры кнігі і рыхтуецца да выдання чацвёртая, а ў найбліжэйшы час паэтка едзе ў вялікі тур па Еўропе. 🗣 Паразмаўлялі з Настай пра новую кнігу, пераклады з удмурцкай мовы, тэрапеўтычную сілу паэтычнага слова, а таксама пра тое, як яе паэзія прайшла шлях ад тонкага «невымаўля» да грамадзянскай вымоўнасці. Я пісала вершы ўсё жыццё, але назваць сябе паэтам — гэта было неяк пафасна, я саромелася так казаць. Для мяне пісьменнікі і паэты заўсёды былі асаблівымі, высокімі, такімі далёкімі ад мяне людзьмі, небажыхарамі, да якіх я не мела ніякага дачынення. Адчувала сябе проста дзяўчынкай, якая піша вершы. І нават калі выйшла мая першая кніга, я не думала, што я паэт. Размова цалкам тут. 📌 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
362
14
📋 Абвешчаны кароткі спіс прэміі імя Алеся Адамовіча 2026 года Беларускі ПЭН прадстаўляе кароткі спіс прэміі імя Алеся Адамов
📋 Абвешчаны кароткі спіс прэміі імя Алеся Адамовіча 2026 года Беларускі ПЭН прадстаўляе кароткі спіс прэміі імя Алеся Адамовіча. У фінальны этап конкурсу выйшлі шэсць твораў і праектаў, якія, на думку журы, найбольш выразна працягваюць традыцыю Алеся Адамовіча і дапамагаюць уздымаць важныя для грамадства пытанні, асэнсоўваць праблемы сучаснасці, сведчыць і дакументаваць складаныя працэсы і падзеі. Сёлета ў поўным спісе прэміі былі 23 творы розных жанраў і фарматаў — ад мастацкай і дакументальнай прозы да журналістыкі, мультымедыйных праектаў і ініцыятыў вуснай гісторыі. Пасля фармавання доўгага спіса з 13 намінантаў журы абрала шасцярых фіналістаў, якія будуць прэтэндаваць на галоўную ўзнагароду. Працяг па спасылцы. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
361
15
🧐 Не Паскевічамі адзінымі. Разбіраем міфы пра тое, хто насамрэч зрабіў Гомель вялікім горадам На партале «Зеркало» выйшаў вя
🧐 Не Паскевічамі адзінымі. Разбіраем міфы пра тое, хто насамрэч зрабіў Гомель вялікім горадам На партале «Зеркало» выйшаў вялікі гістарычны матэрыял пра ролю Румянцавых і Паскевічаў у развіцці Гомеля. Галоўны тэзіс аўтар фармулюе ўжо ў самым пачатку: «шмат у чым дзякуючы гэтаму чалавеку і яго нашчадкам Гомель з правінцыйнага населенага пункта ператварыўся ў адзін з найбуйнейшых гарадоў Беларусі». 🗣 Гомельскі гісторык Леў Вінаградаўскі, з якім паразмаўляў Штодзень, лічыць такую пастаноўку пытання маніпулятыўнай. Працяг па спасылцы. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
587
16
🥀 Памёр гісторык і кнігавыдавец Іосіф Хаўратовіч Памёр беларускі гісторык і кнігавыдавец Іосіф Хаўратовіч, паведамілі ягоныя
🥀 Памёр гісторык і кнігавыдавец Іосіф Хаўратовіч Памёр беларускі гісторык і кнігавыдавец Іосіф Хаўратовіч, паведамілі ягоныя знаёмыя ў сацсетках. Яму было 96 гадоў, піша «Наша Ніва». Іосіф Хаўратовіч нарадзіўся 24 снежня 1929 года ў вёсцы Варгуццева Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці. У 1948 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча. Працаваў бібліятэкарам, затым узначальваў Талачынскі раённы Дом культуры і працаваў інспектарам аддзела культасветустаноў Талачынскага райвыканкама. У 1955 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Пасля гэтага працаваў у Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КПБ: быў навуковым супрацоўнікам, загадваў сектарам, а пазней стаў вучоным сакратаром. У 1967 годзе атрымаў ступень кандыдата гістарычных навук, а ў 1976‑м стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі. Падрабязней. ▪️Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
372
17
🔴 Яе не хацелі браць у музычную школу, а ў 14 яна сыграла ў Карнегі-холе ў Нью-Ёрку. Беларуская скрыпачка — пра жыццё ў Лонд
🔴 Яе не хацелі браць у музычную школу, а ў 14 яна сыграла ў Карнегі-холе ў Нью-Ёрку. Беларуская скрыпачка — пра жыццё ў Лондоне, заробкі і чым скрыпка Страдывары за 14 мільёнаў еўра адрозніваецца ад звычайнай У дзесяць гадоў Ева Волкава сама пастанавіла займацца на скрыпцы па шэсць гадзін на дзень, а ў 14 ужо выступіла ў нью-ёркскім комплексе Carnegie Hall. Пасля вучобы ў Мінску яе прынялі адразу ў тры лонданскія кансерваторыі, магістратуру Каралеўскага каледжа музыкі яна скончыла на поўнай стыпендыі. Цяпер беларуска выступае ў розных краінах, трапіла ў спіс Next 35 і паспела сыграць на скрыпцы Страдывары коштам 14 мільёнаў еўра — праўда, уласны інструмент спадабаўся ёй больш. 🗣 «Наша Ніва» пагаварыла з Евай пра тое, ці можна пражыць у Лондане з канцэртаў і колькі зарабляюць музыкі вядучых брытанскіх аркестраў. А яшчэ — пра беларускую музыку і адукацыю, як прафесійная зайздрасць можа стаць рухавіком кар’еры і чаму яна не здасць скрыпку у багаж нават пад пагрозай смерці. Размова цалкам тут. 📌 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
358
18
🧐 Пад варшаўскай плошчай Пілсудскага знайшлі акупацыйныя прапагандысцкія плакаты Другой сусветнай вайны з надпісамі на белар
🧐 Пад варшаўскай плошчай Пілсудскага знайшлі акупацыйныя прапагандысцкія плакаты Другой сусветнай вайны з надпісамі на беларускай мове Падчас археалагічных работ, якія праводзяцца пад варшаўскай плошчай Пілсудскага, даследчыкі выявілі старыя і часткова спаленыя прапагандысцкія плакаты часоў Другой сусветнай вайны. На іх змешчаны выява фюрэра і надпіс па-беларуску «Гітлер-асвабадзіцель», піша reform.news. Вядома, што падобныя друкаваныя выданні распаўсюджваліся акупацыйнай уладай на тэрыторыі Генеральнай акругі Беларусь у межах Рэйхскамісарыята «Остланд». Іх мэта была інфармаваць мясцовае насельніцтва пра тое, што напад на Савецкі Саюз, здзейснены ў 1941 годзе, прынёс жаданае вызваленне ад савецкага рэжыму і Сталіна. Працяг па спасылцы. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
360
19
📖 Сустрэча з Настай Кудасавай у Браціславе У пятницу, 11 верасня, у Браціславе адбудзецца творчая сустрэча з паэткай Настай
📖 Сустрэча з Настай Кудасавай у Браціславе У пятницу, 11 верасня, у Браціславе адбудзецца творчая сустрэча з паэткай Настай Кудасавай. ✍️ Напачатку 2026 года ў выдавецтве Kamunikat.org выйшаў зборнік выбраных вершаў паэткі «Лірыка» — яе сёмая паэтычная кніга і трэцяя, выдадзеная ў эміграцыі. «Лірыка» і будзе адным з галоўных пунктаў размовы падчас сустрэчы. Падчас сустрэчы гаворка пойдзе: 🔵пра кнігу «Лірыка» і прынцыпы адбору вершаў для яе. 🔵пра паэзію, напісаную паміж Радзімай і эміграцыяй. 🔵пра боль страты, надзею і здольнасць слова вяртаць унутраную раўнавагу. 🔵пра тое, чаму вершы Насты Кудасавай асабліва важна слухаць у аўтарскім выкананні. 🔵пра месца беларускай мовы і літаратуры ў сучаснай Еўропе. Гэта будзе не толькі прэзентацыя кнігі, але і шчырая размова пра паэзію як спосаб захоўваць памяць, пераадольваць адлегласць і заставацца сабой. 📌 Падчас мерапрыемтсва можна будзе набыць кнігі Фундацыі Kamunikat.org. Дзе і калі? 🗓Дата: 11 верасня. 🕖 17:45 - 19:00 (час мясцовы). 📍Rómerov dom (Zámočnícka 10. Уваход вольны.
330
20
Вітаем, сябры! Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культур
Вітаем, сябры! Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры. Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў. 🔗Падпісвайцеся на нас у сацсетках, калі для вас гэта бяспечна: Facebook, Youtube, Instagram, Threads, Х, Tiktok Будзьма беларусамі і будзьма разам! ❤️ Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma
331