cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

NADZEYA: INFO Belarus in UK

Інфармацыйны канал супольнасці беларусаў Велікабрытаніі 🤍❤️🤍 Telegram: INFO: https://t.me/INFO_Belarus_in_UK Агульнай чат: https://t.me/blrgb Прыватны чат: Kvietki Nadziei (па запрашэнню толькі) FACEBOOK: https://www.facebook.com/nadzeya.co.uk

Show more
Advertising posts
432
Subscribers
No data24 hours
No data7 days
+330 days

Data loading in progress...

Subscriber growth rate

Data loading in progress...

Repost from N/a
Паважаныя выбаршчыкі! У суботу 18 траўня 2024 а 19:00 па Варшаўскім часе запрашаем вас далучыцца да анлайн Zoom дэбатаў паміж спікерамі спіса блоку «Воля» і спіса «Голас дыяспар - Адзiнства па-над межамi» на выбарах у Каардынацыйную Раду. З боку спіса «Голас дыяспар - Адзiнства па-над межамi» спікерамі будуць Раман Кiсляк і Аляксандр Бубен. З боку спіса блоку «Воля»: Аляксандр Клачко і Аляксандр Кабанаў. Спікеры абодвух спісаў абмяркуюць асноўныя тэзісы іх палітычных праграм і адкажуць на пытаньні аўдыторыі. ➡️ Далучыцца да Zoom-дэбатаў: https://us06web.zoom.us/j/83011996070?pwd=VMk0R1zIbMsN7qC8gseF2KTPSe1PM5.1 (Meeting ID: 830 1199 6070, Passcode: 827022) Больш даведацца пра кандыдатаў і праграму абодвух спісау можна тут: https://storage.googleapis.com/council-elections-2024/index.html Паважаныя сябры, шчыра запрашаем да сустрэчы і будзем вельмі радыя вас пачуць і пабачыць!
Show all...
👍 2😁 1
🏀У гэтую нядзелю 19 траўня а 13:15 у О2 Arena, London адбудзецца апошняя гульня ў кар’еры нашай зоркі Каці Сныцінай. ❗️Ёсьць опцыя набыць квіткі непасрэдна ў секцыю London Lions (побач з іх лаўкай) па гэтай спасылцы: https://shopbritishbasketball.com/products/londonplayoff Іншыя секцыі і інфа пра гульню 👉 тут
Show all...

seo.hidden

👍 5
Photo unavailableShow in Telegram
🫶Сябры, далучайцеся да акцыі салідарнасьці з беларускімі палітвязнямі і палівязынкамі на гэтым тыдні! Нядзеля 19 траўня 11:00 збор 11:15-12:15 акцыя 📌 Parliament Square, London 21 траўня — Дзень палітвязняў у Беларусі, і мы мусім нагадаць усяму сьвету пра жахлівае становішча, у якім зараз знаходзяцца больш за 1500 (афіцыйных) палітвязняў і палітвязынак у нашай краіне. Кожнае наша маленькае дзеянне - гэта глыток свежага паветра для тых, хто знаходзіцца ў турмах. 🤍❤️🤍 Пасля акцыі запрашаем далучыцца да апошняй гульні ў кар’еры нашай баскетбольнай чэмпіёнкі Каці Сныцінай (the Playoff Finals of British Basketball League) 📌 The O2 Arena, London, пачатак а 13:15 🎟️ Квіткі і інфа: тут Жыве Беларусь!
Show all...
7👍 3
Photo unavailableShow in Telegram
“Юр’я, устань рана!”Скарынаўская бібліятэка запрашае ўсіх аматараў беларускіх народных традыцый адзначыць старажытнае веснавое сьвята Юр’я. ⏰ Калі: субота 4 траўня 2024, 13:00-16:00 📍Дзе: сад Скарынаўскай бібліятэкі, 37 Holden Road, London, N12 8HS Будзем сьпяваць, вадзіць карагоды, есьці абрадавы каравай і яешню, гуляць у гульні ды проста тусіць. Прыходзьце ў народных строях і прыносьце з сабою добры гумор і ежу й пітво для пікніка (асабліва яешню і караваі)🍻🍳🍪. #сустрэчыўскарынаўцы
Show all...
👍 1
Photo unavailableShow in Telegram
Цягам вось ужо чатырох гадоў напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей (1 чэрвеня) стартуе акцыя для дзяцей палітвязняў. У многіх сем'ях сродкаў хапае толькі на тое, каб закрыць базавыя патрэбнасці. Сёлета дзіцячая акцыя ладзіцца праектам «Хуткая гуманітарная дапамога» (фонды BYSOL, By_Help, Краіна для Жыцця, Dissidentby і іншыя).  Сабраныя сродкі пойдуць на: — экскурсіі, падарожжы, дзіцячыя летнікі  — адукацыйныя гурткі па шахматах, маляванні і інш.  — спартовыя секцыі і рыштунак для гульняў 🤍❤️🤍Падтрымаем сем’і палітвязняў і маленькіх беларусаў і беларусак і дапаможам ім адчуць, што яны не засталіся адны са сваімі праблемамі! ❗️ПАДТРЫМАЦЬ тут
Show all...
4👍 1
Photo unavailableShow in Telegram
[ABS] Служба ў і 38-я угодкі аварыі на Чарнобыльскай АЭС Нядзеля 28 Красавіка 13:00-17:00, Лондан Анго-беларускае Таварыства запрашае на службу ў Беларускай царкве св. Кірыла і імпрэзу з нагоды Чарнобыльскай трагедыяй, - 13:30-14:00 - Служба з а.Сяргеям у царкве св. Кірылы Тураўскага - 14.00-15.30 - ушанаванне памяці Чарнобыля з прамовамі і чытаннямі прысутных на сустрэчы. - 15.30 -17.00 - нефармальнае частка 🕔 КАЛІ: Субота, 28 красавіка, 13:00-17:00 🗺 ДЗЕ: St. Cyril of Turau Belarusian Catholic Church, 5 Holden Ave London N12 8HY 🖥 ZOOM: TBC ℹ️ Facebook: https://www.facebook.com/events/352373674512129/
Show all...
👍 3
Шаноўныя сябры! Школа славянскіх і ўсходнеэўрапейскіх дасьледаваньняў Унівэрсытэцкага каледжу Лёндану, Цэнтар Астрагорскага і Беларуская бібліятэка і музэй імя Францішка Скарыны запрашаюць на 9-ю штогадовую канфэрэнцыю «Беларусазнаўства ў XXI стагодзьдзі», якая пройдзе 26-27 красавіка 2024 г. у гібрыдным фармаце. Даведацца падрабязьней і зарэгістравацца можна тут.
Show all...
9th Annual ‘Belarusian Studies in the 21st Century’ Conference

A leading multidisciplinary conference on Belarusian Studies

👍 7 1
Photo unavailableShow in Telegram
У суботу 27 красавіка а 15.30 у Скарынаўскай бібліятэцы ў Лондане адбудзецца прэзентацыя кнігі «Калі я выйду на волю» Ганны Комар з удзелам аўтаркі. Ганна распавядзе пра працэс стварэння кнігі ад ідэі да рэалізацы, пачытае ўрыўкі з яе і адкажа на пытанні. Пасля прэзентацы можна будзе набыць кнігу. ⏰ 27 красавіка, субота, 15:30 📍 Беларуская бібліятэка і музей імя Ф. Скарыны, 37 Holden Rd London N12 8HS Запрашаем!
Show all...
6👍 1
Photo unavailableShow in Telegram
🏀 London Lions і наша непараўнальная Каця Сныціна ў ФІНАЛЕ Eurocup Women! 🔥 Не прапусціце гульню London Lions - Besiktas у наступную сераду 10 красавіка а 19:00! 📍Copper Box Arena, Queen Elizabeth Olympic Park, London E20 3HB Дармовыя квіткі: тут у 210 сектары Але частка беларусаў будзе ў 110 сектары, каторы бліжэй, тык сюды каб купіць.
Show all...
👍 1
Photo unavailableShow in Telegram
Сябры, звяртаем увагу на збор у падтрымку рэпрэсаванай беларускай дзяячкі культуры ў эміграцыі, якая адкрыта выступала супраць дыктатуры, і дапамагала сем’ям палітвязняў. ❗️ https://getdonate.org/en/campaign/479 Супраць дзяўчыны (мы ня можам падзяліцца імем з меркаванняў бяспекі) завялі некалькі крымінальных справаў за “арганізацыю і фінансаванне пратэстаў” (арт. 342 і 293). У кватэры, дзе яна жыла з бацькамі, быў праведзены вобшук, у выніку якога тэхніка і каштоўныя рэчы былі канфіскаваныя, а само жытло — апячатанае. У выніку яна апынулася за мяжой, маючы на руках маленькае дзіця і бацькоў. Ужо ў эміграцыі ў яе таты і самой дзяўчыны дыягназавалі анкалагічныя захворванні. Сезонная праца дзяўчыны — адзіная крыніца прыбыткаў сям’і з 4х асобаў. Крытычна неабходныя сродкі, перадусім на арэнду, аперацыю і лекі для яе хворага бацькі. Заклікаем падтрымаць гэты збор, калі ў вас ёсьць такая магчымасць. Дзякуй 🤍❤️🤍
Show all...
3😱 1