cookie

نحن نستخدم ملفات تعريف الارتباط لتحسين تجربة التصفح الخاصة بك. بالنقر على "قبول الكل"، أنت توافق على استخدام ملفات تعريف الارتباط.

avatar

Беларускі ПЭН

Навіны культуры. Аператыўная інфармацыя Беларускага ПЭНа.

إظهار المزيد
بيلاروس4 099البيلاروسية187الكتب19 050
مشاركات الإعلانات
460
المشتركون
لا توجد بيانات24 ساعات
+17 أيام
+230 أيام

جاري تحميل البيانات...

معدل نمو المشترك

جاري تحميل البيانات...

Photo unavailableShow in Telegram
«Час сэканд хэнд» Святланы Алексіевіч трапіў у спіс найлепшых кніг XXI стагоддзя па версіі The New York Times 💥 Як піша The New York Times:
«З усіх вялікіх няўдалых эксперыментаў 20-га стагоддзя, мала якія прыйшлі да больш ганебнага канца, чым амбіцыйная імперыя, вядомая на працягу ўсяго сямі дзесяцігоддзяў як СССР. Смерць мары пра камунізм адгукаецца ў вуснай гісторыі, сабранай лаўрэаткай Нобелеўскай прэміі Аляксіевіч, і яе бескампрамісны партрэт людзей, якія перажылі савецкую дзяржаву (ці не перажылі) – былых вязняў, чыноўнікаў Камуністычнай партыі, звычайных грамадзян усіх слаёў – робіць гэтую кнігу выкрывальным і ашаламляльным чытаннем».
Віншуем з такой падзеяй нобелеўскую лаўрэатку і прэзідэнтку Беларускага ПЭНа 2019-2021 🎉
إظهار الكل...
9
Photo unavailableShow in Telegram
💃 Падборка літаратурных імпрэзаў на найбліжэйшы тыдзень 🟢 На гэтых выхадных адбудзецца фэст TUTAKA. Акрамя музыкі, там будзе месца і літаратуры. Сустрэчы з Уладзімірам Арловым і аўтаркай кнігі пра лёсы беларусак і беларусаў Падляшша Анэтай Прымакай, спектакль «Сумны суп» паводле кнігі Вольгі Гапеевай, аўдыяпункт ад Audiobooks.by, Кніжнага возу і Kamunikat.org і, вядома, выдавецкі кірмаш. ⏰ 12–14 ліпеня 📍 Урочышча Барык каля Гарадка на Падляшшы, Польшча 👉 Уся праграма фэсту. 🟢 Сустрэча з паэткамі Настай Кудасавай і Дар’яй Бялькевіч пад Уроцлавам Сустрэча адбудзецца ў межах Slot Art Festival і будзе прысвечаная тэме «Беларуская культура – стан пасля рэвалюцыі». ⏰ 12 ліпеня, 13:00 📍 Любёнж, Польша 👉 Падрабязнасці і квіткі на фэст тут. 🟢 Сустрэча з Ганнай Янкута ў Штутгарце На літаратурнай сустрэчы Ганна Янкута прэзентуе свой дэбютны раман «Час пустазелля», які выйшаў у выдавецтве «Янушкевіч» у 2023 годзе. ⏰ 13 ліпеня, 14:00 📍 Theaterhaus, Saal P1, Siemensstraße 11-13, Stuttgart 👉 Падрабязней.
إظهار الكل...
2👍 1
Photo unavailableShow in Telegram
Сёння гадавіна смерці Алеся Пушкіна 💔 Алесь Пушкін – вядомы беларускі мастак, перформер, рэстаўратар, палітзняволены. Ён больш чым 30 гадоў выступаў за абарону беларускай мовы і здзяйсняў акцыі за свабоду выказвання ў Беларусі. У сакавіку 2021 года Алесь Пушкін быў затрыманы, а ў 2022 годзе асуджаны да 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму. 11 ліпеня 2023 года стала вядома, што мастак памёр у рэанімацыі шпіталя. Алесь Пушкін – лаўрэат прэміі імя Францішка Аляхновіча за «Турэмны альбом». Кніга выйшла ў 2019 годзе ў серыі «Беларускае турэмнае мастацтва» праваабарончага цэнтра «Вясна». У яе ўвайшлі выявы і тэксты, зробленыя Пушкіным у 2012 годзе падчас адміністрацыйных арыштаў за мастацкія пэрформансы. «Турэмны альбом» даступны бясплатна ў інтэрнэт-бібліятэцы kamunikat.org. Заахвочваем вас пагартаць сёння гэты альбом. Год таму праваабарончая супольнасць Беларусі выпусціла сумесную заяву з нагоды смерці ў зняволенні мастака Алеся Пушкіна. Даведацца больш вы можаце тут.
إظهار الكل...
💔 2🥰 1
Photo unavailableShow in Telegram
❤️‍🩹 Навіны Людзей Слова ў няволі Мы працягваем сачыць за станам дзеячаў культуры ў зняволенні і падрыхтавалі невялікі дайджэст творчых навін пра іх. 🟣 Палітзняволены Андрэй Пачобут стаў ганаровым грамадзянінам Варшавы. Гэтую падзею пракаментаваў польскі палітык Робэрт Тышкевіч:
«У сітуацыі, калі мы не можам прымусіць рэжым яго вызваліць, мы можам зрабіць так, каб вакол ягонай справы не было цішыні»
Даведацца больш пра Андрэя Пачобута. 🟣 Праект audiobooks.by агучыў кнігу Ігара Аліневіча «Еду ў Магадан». З ёй аўтар стаў першым лаўрэатам прэміі Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны ў зняволенні. Паслухаць кнігу. Даведацца больш пра Ігара Аліневіча. 🟣 Вечар памяці Алеся Пушкіна ў Вільні. 11 ліпеня ў творчай прасторы KROPKA, якую адкрылі былы палітвязень Зміцер Фурманаў і ягоная жонка Вольга, адбудзецца вечар памяці Алеся Пушкіна – беларускага мастака, які год назад загінуў у турме. Падрабязней тут.
إظهار الكل...
💔 3 1
Photo unavailableShow in Telegram
Сёння ў нас дзве нагоды для віншаванняў Уладзіміра Някляева – з народзінамі і выхадам новай кнігі! Уладзімір Някляеў – беларускі паэт, празаік і грамадска-палітычны дзеяч. Лаўрэат шэрагу ўзнагарод за літаратурную дзейнасць, у тым ліку прэміі імя Ежы Гедройця ў 2013 годзе за раман «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» і прэміі імя Наталлі Арсенневай у 2017 годзе за кнігу «Толькі вершы». Сёлета ў свой дзень народзінаў Уладзімір распавёў пра выхад новай кнігі «БЕЗ АЙЧЫНЫ. Кніга турмы і замежжа». 🎊 Мы віншуем Уладзіміра Някляева з народзінамі і зычым шчаслівага лёсу яго новай кнізе!
إظهار الكل...
4🎉 2
Беларускі ПЭН выказвае пратэст і звяртае ўвагу міжнароднай супольнасці на новы кірунак рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці Беларусі – пераслед за ўдзел у святкаванні Дня Волі. 👀 Чытайце заяву з пратэстам на нашым сайце. ✍️ Каб патрымаць заяву, калі ласка, запоўніце кароткую форму. Імпрэзы з нагоды Дня Волі ў 2024 годзе прайшлі за межамі Беларусі. Пры гэтым арганізатары намагаліся забяспечыць інтэрнэт-трансляцыі, каб у святкаванні маглі сімвалічна паўдзельнічаць і людзі, якія засталіся ў Беларусі. У траўні стала вядома пра крымінальную справу супраць удзельнікаў святкавання. Праваабарончай супольнасці вядомыя канкрэтныя выпадкі палітычна матываванага пераследу актораў, музыкаў, гісторыкаў, літаратараў, а таксама іншых удзельнікаў святкавання Дня Волі. Беларускі ПЭН: 〰️ асуджае парушэнні гэтых фундаментальных правоў; 〰️ патрабуе спыніць пераслед удзельнікаў святкавання Дня Волі; 〰️ заклікае міжнародную супольнасць звярнуць увагу на сітуацыю ў Беларусі. Дзяліцеся нашай заявай і далучайцеся да яе! 🫶
إظهار الكل...
4
Photo unavailableShow in Telegram
🎉 Сёння дзень народзінаў адзначае сябра Беларускага ПЭНа Наталля Гардзіенка! Наталля Гардзіенка – беларуская архівістка, рэдактарка і пісьменніца. Нарадзілася ў Мінску. Скончыла гістарычны факультэт БДУ. У 2003 годзе абараніла дысертацыю па тэме «Становішча жынчыны-шляхцянкі ў Вялікім Княстве Літоўскім у XVIII стагоддзі». Публікуецца з 1990-х гадоў. Аўтарка кніг «Беларусы ў Аўстраліі: Да гісторыі дыяспары», «Беларусы ў Вялікабрытаніі», «Рада БНР: Падзеі. Дакументы. Асобы» (разам з Лявонам Юрэвічам) і каля 100 артыкулаў. Адказная рэдактарка альманаха «Запісы Беларускага інстытута навукі і мастацтва». Мы зычым Наталлі плёну ў яе творчай і працоўнай дзейнасці! 🟣 Пагартаць кнігі Наталлі на сайце беларускай інтэрнэт-бібліятэкі «Камунікат». 🟡 Параўнаць разам з Наталляй паваенную і сённяшнюю хвалі эміграцыі ў спецпраекце «Паралелі» на сайце Budzma.org. 🟢 Пачытаць на нашым сайце артыкул пра Наталлю Арсенневу, напісаны з дапамогай Наталлі Гардзіенкі. 📸 Фота: з сацсетак Наталлі Гардзіенкі.
إظهار الكل...
7🎉 2
Photo unavailableShow in Telegram
Творчыя магчымасці для літаратарак і літаратараў! Не ведаеце, чым заняцца на выходных? Падрыхтавалі для вас падборку рэзідэнцый, стыпендый і праграм, звязаных з літаратурай. Выбірайце, што вам цікава, і падавайце заяўкі! У нашай падборцы ёсць Літва, Чэхія, Эстонія, Германія, Нарвегія і нават Ганконг (з квіткамі на самалёт эканом-класа)! Ёсць класічныя літаратурныя рэзідэнцыі, ёсць міждысцыплінарныя, ёсць асобная стыпендыя для дзіцячай літаратуры і праграма бяспечных рэзідэнцый для творцаў у зоне рызыкі. 🤓 Чытайце падборку на нашым сайце 👀
إظهار الكل...
🔥 4😁 1
💃 Як гучала беларуская літаратура на Hučna Fest: трымайце фотасправаздачу! 29 чэрвеня ў Варшаве на беразе Віслы прайшоў Hučna Fest. Беларускі ПЭН ладзіў на фэсце літаратурную сцэну «БЛІЖЭЙ ДА ЦЯБЕ», прысвечаную беларускай жаночай і квір-літаратуры. Глядзіце ў фотасправаздачы, як мы разам бавілі час, слухалі сучасных беларускіх аўтарак і аўтараў і набывалі кнігі незалежных выдавецтваў ❤️ 👀 Больш класных фота ў нас на сайце. Дзякуй, што былі з намі ўжывую і анлайн! Дзякуй літаратаркам і літаратарам за цудоўныя выступы! Дзякуй Free Belarus Center за арганізацыю ўсяго фэсту! 📸 І дзякуй фатографам: Аляксандру Драгавозу і Аляксандру Валодзіну!
إظهار الكل...
❤‍🔥 7 3
Апошні дзень прыёму заявак на прэмію імя Ежы Гедройця! 👩‍💻 Паспейце падацца на прэмію! Працэдура даволі простая – трэба запоўніць адпаведную форму. А каб вас натхніць, мы сабралі пераможцаў прэміі за апошнія пяць гадоў. Гартайце карткі і даведвайцеся (ці прыгадвайце), што за кнігі ўжо паспелі атрымаць узнагароду мінулымі гадамі. Якія з гэтых кніг вы чыталі? Прэмія імя Ежы Гедройця прысуджаецца за найлепшую арыгінальную кнігу, напісаную на беларускай мове ў жанрах мастацкай і дакументальнай прозы. ⏳ Дэдлайн: 4 ліпеня 2024 года. ✏️ Для ўдзелу неабходна запоўніць адпаведную форму. 💡 Усе падрабязнасці чытайце на сайце.
إظهار الكل...
1🔥 1
اختر خطة مختلفة

تسمح خطتك الحالية بتحليلات لما لا يزيد عن 5 قنوات. للحصول على المزيد، يُرجى اختيار خطة مختلفة.