fa
Feedback

فریب کلاهبرداران را نخورید! تل‌متریو این کانال‌ها را شناسایی و برچسب‌گذاری می‌کند 👉 برای مشاهده برچسب، اشتراک تهیه کنید

Будзьма беларусамі!

Будзьма беларусамі!

رفتن به کانال در Telegram

Беларуская культура - наш падмурак. Пра культуру - актуальна, цікава і з сэнсам! Прызнана экстрэмісцкім фарміраваннем. Сувязь: @Suviaz_z_Budmaj_Bot Афіша беларускіх мерапрыемстваў у свеце: @Budzma_razam_bot Падтрымаць нас: https://ko-fi.com/budzma

نمایش بیشتر
2 529
مشترکین
-124 ساعت
-47 روز
-1030 روز

در حال بارگذاری داده‌ها

ابر برچسب‌ها
هیچ داده‌ای
مشکلی وجود دارد؟ لطفاً صفحه را تازه کنید یا با مدیر پشتیبانی ما تماس بگیرید.
اشارات ورودی و خروجی
---
---
---
---
---
---
جذب مشترکین
اکتبر '26
اکتبر '26
+48
در 10 کانال‌ها
سپتامبر '26
+92
در 8 کانال‌ها
Get PRO
اوت '26
+102
در 13 کانال‌ها
Get PRO
ژوئیه '26
+96
در 10 کانال‌ها
Get PRO
ژوئن '26
+60
در 8 کانال‌ها
Get PRO
مه '26
+73
در 10 کانال‌ها
Get PRO
آوریل '26
+76
در 12 کانال‌ها
Get PRO
مارس '26
+51
در 13 کانال‌ها
Get PRO
فوریه '26
+57
در 12 کانال‌ها
Get PRO
ژانویه '26
+72
در 11 کانال‌ها
Get PRO
دسامبر '25
+78
در 12 کانال‌ها
Get PRO
نوامبر '25
+44
در 13 کانال‌ها
Get PRO
اکتبر '25
+59
در 12 کانال‌ها
Get PRO
سپتامبر '25
+63
در 9 کانال‌ها
Get PRO
اوت '25
+69
در 8 کانال‌ها
Get PRO
ژوئیه '25
+59
در 7 کانال‌ها
Get PRO
ژوئن '25
+55
در 11 کانال‌ها
Get PRO
مه '25
+63
در 7 کانال‌ها
Get PRO
آوریل '25
+59
در 13 کانال‌ها
Get PRO
مارس '25
+68
در 9 کانال‌ها
Get PRO
فوریه '25
+86
در 7 کانال‌ها
Get PRO
ژانویه '25
+85
در 8 کانال‌ها
Get PRO
دسامبر '24
+91
در 9 کانال‌ها
Get PRO
نوامبر '24
+97
در 13 کانال‌ها
Get PRO
اکتبر '24
+92
در 9 کانال‌ها
Get PRO
سپتامبر '24
+94
در 6 کانال‌ها
Get PRO
اوت '24
+122
در 7 کانال‌ها
Get PRO
ژوئیه '24
+113
در 7 کانال‌ها
Get PRO
ژوئن '24
+96
در 8 کانال‌ها
Get PRO
مه '24
+115
در 6 کانال‌ها
Get PRO
آوریل '24
+154
در 12 کانال‌ها
Get PRO
مارس '24
+162
در 6 کانال‌ها
Get PRO
فوریه '24
+176
در 12 کانال‌ها
Get PRO
ژانویه '24
+139
در 16 کانال‌ها
Get PRO
دسامبر '23
+148
در 12 کانال‌ها
Get PRO
نوامبر '23
+95
در 12 کانال‌ها
Get PRO
اکتبر '23
+91
در 12 کانال‌ها
Get PRO
سپتامبر '23
+89
در 0 کانال‌ها
Get PRO
اوت '23
+115
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژوئیه '23
+143
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژوئن '23
+70
در 0 کانال‌ها
Get PRO
مه '23
+90
در 0 کانال‌ها
Get PRO
آوریل '23
+72
در 0 کانال‌ها
Get PRO
مارس '23
+78
در 0 کانال‌ها
Get PRO
فوریه '23
+122
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژانویه '23
+140
در 0 کانال‌ها
Get PRO
دسامبر '22
+145
در 0 کانال‌ها
Get PRO
نوامبر '22
+123
در 0 کانال‌ها
Get PRO
اکتبر '22
+111
در 0 کانال‌ها
Get PRO
سپتامبر '22
+145
در 0 کانال‌ها
Get PRO
اوت '22
+164
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژوئیه '22
+143
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژوئن '22
+377
در 0 کانال‌ها
Get PRO
مه '22
+152
در 0 کانال‌ها
Get PRO
آوریل '22
+144
در 0 کانال‌ها
Get PRO
مارس '22
+92
در 0 کانال‌ها
Get PRO
فوریه '22
+80
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژانویه '22
+57
در 0 کانال‌ها
Get PRO
دسامبر '21
+49
در 0 کانال‌ها
Get PRO
نوامبر '21
+89
در 0 کانال‌ها
Get PRO
اکتبر '21
+118
در 0 کانال‌ها
Get PRO
سپتامبر '21
+143
در 0 کانال‌ها
Get PRO
اوت '21
+80
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژوئیه '21
+67
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژوئن '21
+80
در 0 کانال‌ها
Get PRO
مه '21
+64
در 0 کانال‌ها
Get PRO
آوریل '21
+108
در 0 کانال‌ها
Get PRO
مارس '21
+97
در 0 کانال‌ها
Get PRO
فوریه '21
+124
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژانویه '21
+162
در 0 کانال‌ها
Get PRO
دسامبر '20
+1 768
در 0 کانال‌ها
تاریخ
رشد مشترکین
اشارات
کانال‌ها
27 اکتبر+1
26 اکتبر+1
25 اکتبر+1
24 اکتبر+2
23 اکتبر+3
22 اکتبر+2
21 اکتبر+4
20 اکتبر+1
19 اکتبر+2
18 اکتبر+3
17 اکتبر+1
16 اکتبر+3
15 اکتبر+4
14 اکتبر+2
13 اکتبر+1
12 اکتبر+1
11 اکتبر+1
10 اکتبر+1
09 اکتبر0
08 اکتبر+4
07 اکتبر+2
06 اکتبر+1
05 اکتبر0
04 اکتبر+2
03 اکتبر+2
02 اکتبر+1
01 اکتبر+2
پست‌های کانال
🧐 Рыцар з Пінска: гісторыя жыцця вынаходніка Ісаака Шонберга У Пінску, гэтай «жамчужыне Палесся», нарадзіліся архімандрыт Ля
🧐 Рыцар з Пінска: гісторыя жыцця вынаходніка Ісаака Шонберга У Пінску, гэтай «жамчужыне Палесся», нарадзіліся архімандрыт Лявонці (Карповіч), хірург-навуковец Рафал Чарвякоўскі, дзеячы Рады БНР Геранім Друцкі-Любецкі ды Ісаак Лур’е, польскі пісьменнік Рышард Капусцінскі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы Сайман Кузнец, гісторык Язэп Юхо, крытык і перакладчык Ціхан Чарнякевіч. Спіс гэты лёгка доўжыць, ён можа розніцца, але там абавязкова мусіць быць згадана імя сэра Ісаака Шонберга (Isaak Shoenberg).
Навуковая група пад кіраўніцтвам Шонберга зрабіла сапраўдны прарыў у тэлебачанні, ператварыўшы яго з эксперыментальнай навінкі ў звыклую частку паўсядзённага жыцця. Як звычайны хлопец з Пінска дасягнуў поспеху ў Англіі, і за што атрымаў тытул «сэр», расказваюць у артыкуле Наталля Гардзіенка і Лявон Юрэвіч.
Падрабязней. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

2
💬 «Для нас выключна важна, каб на нашыя канцэрты прыйшлі беларусы» — дуэт Sw@da х Niczos запрашае на канцэптуальнае шоў у па
💬 «Для нас выключна важна, каб на нашыя канцэрты прыйшлі беларусы» — дуэт Sw@da х Niczos запрашае на канцэптуальнае шоў у падтрымку новага альбома 19 лістапада польскі дуэт Sw@da x Niczos, які стварае сучасную музыку на падляшскім дыялекце беларускай мовы, распачынае маштабны гастрольны тур «РЫТм» у падтрымку свайго новага аднайменнага альбома. Музыканты абяцаюць слухачам не проста канцэртную праграму з новымі песнямі і хітамі, а канцэптуальнае шоў, якое будзе ўключаць аўтарскую сцэнаграфію і касцюмы, сучасную харэаграфію, фіты з іншымі артыстамі і візуальны шэраг, які будзе стварацца ў рэальным часе. Унікальнае відовішча, якое абапіраецца на творчыя калабарацыі з вялікай колькасцю беларускіх творцаў, можна будзе ўбачыць толькі на гэтых асенніх канцэртах. Працяг па спасылцы. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
231
3
🔴 Беларусь — жыве! Лічбы ня хлусяць! Пераказваць жахлівую статыстыку, якая адлюстроўвае рэальнае становішча беларускае мовы
🔴 Беларусь — жыве! Лічбы ня хлусяць! Пераказваць жахлівую статыстыку, якая адлюстроўвае рэальнае становішча беларускае мовы — даруйце, але ня сёньня. 🧐 Замест гэтага ў сваёй рубрыцы «Прыдарожны пыл» Валера Руселік прапаноўвае зірнуць таксама на статыстыку, але іншую — пазытыўную. Якая сьведчыць ня толькі пра тое, што Беларусь — жыве, але і пра тое, што будзе жыць вечна. Усё ў нашых руках, сябры! А давайце сёньня пагаворым выключна пра пазытыўнае. Пра беларускую мову. Хаця здавалася б, гледзячы на нашыя рэаліі, які тут наагул пазытыў можа быць, праўда? У мяне ў руках — нядаўняе дасьледаваньне «Моўныя паводзіны і адносіны да беларускай мовы ў TikTok: колькасны і якасны аналіз камэнтароў», якое зьявілася на экспэртнай плятформе «Банк ідэяў». Яго аўтары задаліся пытаньнем, наколькі часта беларуская мова выкарыстоўваецца ў лічбавай камунікацыі, а таксама якія фактары ўплываюць на выбар мовы і стаўленьне да яе. Дзеля гэтага дасьледнікі прааналізавалі 2031 камэнтар зь дзевяці TikTok-каналаў, арыентаваных на беларускую аўдыторыю. Падрабязней. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
255
4
🖼 Ініцыятыва MALDZIS набыла раннюю карціну Міхаіла Кікоіна Ініцыятыва MALDZIS набыла на аўкцыёне ў Ізраілі карціну знакаміта
🖼 Ініцыятыва MALDZIS набыла раннюю карціну Міхаіла Кікоіна Ініцыятыва MALDZIS набыла на аўкцыёне ў Ізраілі карціну знакамітага прадстаўніка Парыжскай школы мастацтва — Міхаіла Кікоіна, які паходзіў з Гомеля. 🧐 Набытая работа была выканана ў тэхніцы алейнага жывапісу на дошцы. Яна мае авальную форму і падпісаная аўтарам. Карціна носіць назву «Партрэт жанчыны», датуецца 1918–1920 гадамі. Гэта ранні парыжскі перыяд творчасці мастака, калі ён яшчэ жыў у інтэрнаце бедных мастакоў «La Ruche» («Вулей») і толькі пачынаў набываць прызнанне. Працяг па спасылцы. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
283
5
📖 Мова для бізнесу: як у Варшаве студэнты стварылі падручнік па беларускай мове Падручнік выйшаў у год 70-годдзя Кафедры — я
📖 Мова для бізнесу: як у Варшаве студэнты стварылі падручнік па беларускай мове Падручнік выйшаў у год 70-годдзя Кафедры — як сведчанне таго, што беларуская мова развіваецца і ў міжнароднай акадэмічнай прасторы, піша polskieradio.pl. Як весці справы па-беларуску і ўпэўнена карыстацца эканамічнай лексікай? На кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта выйшаў падручнік «Беларуская мова ў бізнесе». Яго стварылі пяцёра магістрантаў пад рэдакцыяй кандыдаткі філалагічных навук Вольгі Трацяк. Падрабязней. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
293
6
✨ Музей Вольнай Беларусі збірае сродкі на падарункі для дзяцей беларускіх палітзняволеных і добраахвотнікаў Музей Вольнай Бел
✨ Музей Вольнай Беларусі збірае сродкі на падарункі для дзяцей беларускіх палітзняволеных і добраахвотнікаў Музей Вольнай Беларусі ў Варшаве збірае дзяцей, каб разам сустрэць Каляды і Новы год. Там казачныя героі, карагод, песні па-беларуску, салодкі стол і падарунак, які кожнае дзіця забярэ дадому. Сёлета музей чакае каля 50 дзяцей. Пляцоўка, праграма і артысты ўжо ёсць. Не хапае аднаго — падарункаў. Каб набыць падарункі, музею патрэбная дапамога. Працяг па спасылцы. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
308
7
☢️ Да 40-годдзя аварыі на ЧАЭС выдавецтва «Пфляўмбаўм» выпускае анталогію тэкстаў «дзяцей Чарнобыля» Укладальніцы кнігі «Пака
☢️ Да 40-годдзя аварыі на ЧАЭС выдавецтва «Пфляўмбаўм» выпускае анталогію тэкстаў «дзяцей Чарнобыля» Укладальніцы кнігі «Пакаленне Чарнобыля / Покоління Чорнобіля» — беларуская пісьменніца Вольга Касцюк і ўкраінская даследчыца культуры, куратарка і пісьменніца Катерына Ботанова. Зборнік аб’яднаў мастацкія і публіцыстычныя тэксты. Дзякуючы анталогіі чытачкі і чытачы могуць паглядзець на чарнобыльскую катастрофу з розных перспектыў і з двух бакоў мяжы, напісана ў сацсетках выдавецтва «Пфляўмбаўм». Падрабязней. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
305
8
🎶 «Прывітанне з Бардаўскай восені» ў Гданьску У суботу, 31 кастрычніка, Юстына Карпіловіч і Зміцер Бартосік запрашаюць на дв+1
🎶 «Прывітанне з Бардаўскай восені» ў Гданьску У суботу, 31 кастрычніка, Юстына Карпіловіч і Зміцер Бартосік запрашаюць на два канцэрты ў Гданьску — а 12:00 і 17:00 на розных пляцоўках горада. 🧐 Прагучаць новыя творы Юстыны, а таксама старыя песні ды вясёлыя гісторыі з будучай кнігі Змітра.  Аздобяць песні віртуозны баян Таццяны Карпіловіч ды флейта з перкусіяй Геральда Бартосіка. Месца: Aleja Grunwaldzka 186. Час: 12:00 - 14:00. Месца: Беларускае культурнае таварыства «Хатка» (Miszewskiego 13/307). Час: 17:00 - 19:00. Уваход на абодва канцэрты вольны. Мерапрыемствы ладзяцца ў межах праграмы «ArtPower Belarus» у сумесным праекце Міжнароднага Саюза беларускіх пісьменнікаў і грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі».
315
9
🗣️Алесь Кіркевіч: «Нашых добраахвотнікаў з аднаго боку забіваюць расійскія дроны, а з іншага — абыякавасць. Бо іх — няма» На
🗣️Алесь Кіркевіч: «Нашых добраахвотнікаў з аднаго боку забіваюць расійскія дроны, а з іншага — абыякавасць. Бо іх — няма» Навіна пра гібель беларускага добраахвотніка Віталя «Вітушкі» Трыгубава згубілася на сайце папулярнай «газеты з рысункамі»: сышла долу. Зараз яна вісіць паміж матэрыялам пра 44-гадовага вычварэнца, які мастурбаваў перад дзяўчынай, ды — тэкстам пра блогерку з Беларусі, якая пераехала ў Екацярынбург. Сапраўды «годнае» месца. Гэта не СМІ так працуюць. Так працуе наша свядомасць: уся нязручная і трывожная інфармацыя — выціскаецца. Бо што нам з гэтым рабіць? Для чаго яно нам? Слёзы ўжо выплаканыя, злосці не засталося. Не можаш змяніць — не заўважай. Так яны, беларускія добраахвотнікі, і сыходзяць. Незаўважна. Узгадайце 2022 год. Беларусаў са зброяй, якія сталі на абарону Украіны, гатовыя былі на руках насіць. Вось яны — героі! Нарэшце. А зусім хутка — яны вызваляць Беларусь. Трэба пачакаць, зусім трошкі... Ішоў час. Вайна зацягнулася, захрасла ў шанцах і брудзе. Загінулым ужо няма ліку, а наша супольнасць «стамілася» ад тэмы. «Стаміліся» найперш тыя, хто ніколі ніякім бокам да яе не быў датычны. Бывае. У серадовішчы добраахвотнікаў былі канфлікты, гэта нармальна. Але кожны канфлікт чамусьці раздзьмуваўся да касмічных маштабаў. Маўляў, хлопцы ва Украіне толькі тым і займаюцца, што ловяць адзін аднаго і голяць камусьці бароды й галовы... Гэтак было зручна. Зручна для тых, хто назірае карціну праз Фэйсбук. Маўляў, няма часу ва ўсім гэтым разбірацца. А ўрэшце... «гэта не наша справа». ➡️Працяг па спасылцы. ✔️Тут без VPN
450
10
🧐 Такога не было нават за Саветамі. Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі Беларуская літаратурная перыёдыка перажывае, м
🧐 Такога не было нават за Саветамі. Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі Беларуская літаратурная перыёдыка перажывае, магчыма, адзін з самых драматычных момантаў за ўсю сваю гісторыю. З 2027 года адразу тры знакавыя літаратурныя часопісы — «Полымя», «Маладосць» і «Нёман» — пераходзяць на новы рэжым публікацыі: замест дванаццаці нумароў на год будуць выходзіць толькі чатыры. Пры гэтым аб’ём выданняў застанецца ранейшым. Газета «Літаратура і мастацтва», якая больш за дзевяноста гадоў была асобным выданнем, страціць самастойнасць і стане дадаткам да «Звязды». Такім чынам, беларускі літаратурны ландшафт чакае перабудова, маштаб якой цяжка ўявіць. Часопісы, што на працягу дзесяцігоддзяў былі пляцоўкамі для публікацыі новых твораў, літаратурных дыскусій і культурных адкрыццяў, фактычна пазбаўляюцца часткі сваёй прысутнасці ў грамадскім жыцці. А газета, якая перажыла некалькі палітычных эпох і заставалася сведкам зменаў у беларускай культуры, перастае існаваць як самастойнае выданне. Падобны лёс ужо напаткаў некалі папулярную «Чырвоную змену»: спачатку яна страціла статус асобнай газеты і стала дадаткам, а пазней знікла зусім. Цяпер падобны сцэнар, хутчэй за ўсё, чакае і «Літаратуру і мастацтва». Працяг па спасылцы. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
369
11
🤔 Хто такія «віленскія зубры», і Як Нясвіж звязаны з рэжымам «Санацыі?» Сто гадоў таму, 25 кастрычніка 1926 года, у Нясвіжск
🤔 Хто такія «віленскія зубры», і Як Нясвіж звязаны з рэжымам «Санацыі?» Сто гадоў таму, 25 кастрычніка 1926 года, у Нясвіжскім палацы Радзівілаў адбылася сустрэча, якая стала адной з найбольш знакавых падзей у палітычным жыцці міжваеннай Польшчы. Маршал Юзаф Пілсудскі прыехаў у рэзідэнцыю аднаго з наймагутнейшых арыстакратычных родаў былой Рэчы Паспалітай, каб сустрэцца з прадстаўнікамі мясцовай эліты — землеўласнікамі, князямі і графамі, чые палітычныя погляды істотна адрозніваліся ад ідэалаў польскіх нацыяналістаў. ❓Хто ж былі гэтыя людзі, чаго яны дамагаліся, і чаму іх гісторыя застаецца цікавай для разумення палітычных ідэй, якія сутыкнуліся на землях Беларусі ў першай палове XX стагоддзя? Расказваем у нашым матэрыяле па спасылцы. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
966
12
🔴 Алесь Плотка: «Я рэфлекснуў крытычна, кажу: «Гадства раблю» Пра бабруйска-баранавіцкае дзяцінства, рэпрэсіі супраць сям’і
🔴 Алесь Плотка: «Я рэфлекснуў крытычна, кажу: «Гадства раблю» Пра бабруйска-баранавіцкае дзяцінства, рэпрэсіі супраць сям’і і чаму выдае анталогію ўкраінскага Растралянага адраджэння па-беларуску, «Салідарнасці» распавёў музыкант, перакладчык і паэт Алесь Плотка. Алесь нібыта вялікі містыфікатар, бо нават год яго нараджэння ў Вікіпедыі пазначаны «не раней за 1986-ы і не пазней за 1991-ы». Спроба зачапіць гістарычны перыяд ад Чарнобыльскай катастрофы да развалу Саюза залічана! У любым разе, здаецца, сёлета ў Алеся юбілей. Працяг па спасылцы. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
369
13
💬 «Гэта не проста ўпакоўка». Беларускія дызайнеры паспрачаліся, якім павінен быць візуальны вобраз кнігі Што робіць вокладку
💬 «Гэта не проста ўпакоўка». Беларускія дызайнеры паспрачаліся, якім павінен быць візуальны вобраз кнігі Што робіць вокладку ўдалай? Як адбываецца супрацоўніцтва дызайнера з аўтарам і выдаўцом? І ці можна сёння казаць пра асобную беларускую школу кніжнага дызайну? Гэтыя і іншыя пытанні ў суботу, 24 кастрычніка, абмеркавалі ілюстратарка Святлана Дземідовіч і дызайнеры Анатоль Лазар і Ігар Юхневіч. Дыскусія, якую мадэравала куратарка і арт-менеджарка Вольга Мжэльская, адбылася ў межах цырымоніі ўзнагароджання прэміі імя Міхала Анемпадыстава за найлепшую кніжную вокладку. 🔴 Журналіст культурна-асветніцкага партала «Будзьма беларусамі!» распавядае пра самыя цікавыя моманты дыскусіі. Падрабязней. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
365
14
📖 11 недэпрэсіўных кніг беларускай літаратуры, якія раяць прачытаць. Большасць з іх — сучасных аўтараў Што варта пачытаць, к
📖 11 недэпрэсіўных кніг беларускай літаратуры, якія раяць прачытаць. Большасць з іх — сучасных аўтараў Што варта пачытаць, каб агульная млявасць і абыякавасць да жыцця не прагрэсавалі? «Наша Ніва» папрасіла культуролага, выдаўца, літаратара і культавую настаўніцу Ліцэя БДУ параіць недэпрэсіўныя беларускія кнігі. 🗣 Гэтыя кнігі чарговы раз даказваюць, што белліт — не толькі пра сумнае. Працяг па спасылцы. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
460
15
🧐 У Заслаўі адкрылася выстава, прысвечаная аўтарцы «Літоўскай гаспадыні» — кулінарнага бестсэлера ХІХ стагоддзя У музеі-запа
🧐 У Заслаўі адкрылася выстава, прысвечаная аўтарцы «Літоўскай гаспадыні» — кулінарнага бестсэлера ХІХ стагоддзя У музеі-запаведніку «Заслаўе» адкрылася выстава, прысвечаная Ганне Цюндзявіцкай з роду Прушынскіх, аўтарцы кнігі «Літоўская гаспадыня», піша reform.news. «Энцыклапедыя будзённасці: Ганна Цюндзявіцкая» — «не проста чарговая гістарычная экспазіцыя, не спроба рэканструяваць побыт мінулых стагоддзяў і не ілюстратыўны дадатак да вядомага твора. Гэта — выстава-эмоцыя, выстава-інсталяцыя, выстава-амаж, прысвечаная бессмяротнаму і надзвычай значнаму твору пані Цюндзявіцкай» — тлумачаць стваральнікі экспазіцыі і абяцаюць падарожжа ў сэнсах, вобразах і тых глыбінях чалавечага досведу, якія адкрываюцца праз гаспадарчыя парады, кулінарныя рэцэпты і жыццёвыя настаўленні, сабраныя пад вокладкай «Літоўскай гаспадыні». Падрабязней. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
345
16
Вітаем, сябры! Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культур
Вітаем, сябры! Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры. Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў. 🔗Падпісвайцеся на нас у сацсетках, калі для вас гэта бяспечна: Facebook, Youtube, Instagram, Threads, Х, Tiktok Будзьма беларусамі і будзьма разам! ❤️ Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma
343
17
Яцвягі: балты ці германцы? Лясныя варвары? Чаму яны не баяліся смерці? 💛 «Трызуб і Пагоня» 🔵Ятува, Ятвезь, Чорная Русь — дз
Яцвягі: балты ці германцы? Лясныя варвары? Чаму яны не баяліся смерці? 💛 «Трызуб і Пагоня» 🔵Ятува, Ятвезь, Чорная Русь — дзе гэта? 🔵Адкуль узяліся яцвягі і чаму не баяліся смерці? 🔵Што пра іх пішуць рускія летапісы і заходнія гісторыкі? 🔵Скомунд, Гунар, Юндзіл, Канцігірд, Эйсмант - адкуль гэтыя дзіўныя імёны? 🔵“Яцвяжскі слоўнік” — унікальная знаходка ці фальсіфікат? 🔵Чаму яцвягі так і не стварылі сваёй дзяржавы? 🔵Што засталося ад яцвягаў сёння? 🔵Хто можа быць іх нашчадкам? 📺 Гісторыя яцвягаў — у нашым відэа: https://youtu.be/-Jv74KE1eio
853
18
ШТО ПАЧЫТАЦЬ І ПАГЛЯДЗЕЦЬ Зрабілі для вас падборку самых цікавых тэкстаў, якія выйшлі на гэтым тыдні на budzma.org. Каб вы нічога не прапусцілі 😊 🎶 Дзе шукаць актуальную інфармацыю пра беларускую музыку? Падборка музычных праектаў і блогераў. ✒️ Дзе і як беларусы ўшануюць памяць ахвяраў «Ночы расстраляных паэтаў». Расклад мерапрыемстваў. 📍«Вып’ем за Чучхэ!». Як турыстам будуць паказваць Беларусь? Экскурсавод мае не толькі ведаць «основы идеологии», але і спрыяць прапагандзе «уникальности белорусской модели развития». А вось «некорректные, провокационные и другие негативные высказвыания или действия» з боку турыстаў — спыняць. 🧐 Рамуальд Друцкі-Падбярэскі: прамоўтар Баршчэўскага. 22 кастрычніка 1856 года памёр Рамуальд Друцкі-Падбярэскі — выдавец, публіцыст і збіральнік фальклору, які належаў да кола інтэлектуалаў, што ў першай палове ХІХ стагоддзя пачалі адкрываць Беларусь як асобную культурную і гістарычную прастору. 🤩 Дзяўчаты, якія сьпяваюць. Топ-5 беларускіх жаночых вакалаў. Яна Вольская склала свой топ-5 беларускіх спявачак. 🔴 «Дзе вы бачылі ў Менску масава спаленыя аўто ці панішчаныя будынкі?». Лявон Вольскі пра розніцу паміж пратэстамі ў Беларусі і ў Францыі. У рубрыцы «Мама, не журыся» на Budzma.org Лявон Вольскі разважае пра пратэсты ў Францыі і параўноўвае іх з пратэстамі ў Беларусі. 📖 Кніга, без якой немагчыма зразумець беларускае Падляшша. Чаму беларусы Падляшша — іншыя? Чаму трымаюцца за праваслаўе і «рускасць»? Чаму сваю беларускую мову сціпла называюць «гаворкамі», а між сабой гавораць па-польску? Што тут адбылося ў 1940-х, і якія траўмы на доўгія гады стварылі няпісаны канон паводзінаў? 🤔 Непітушчы манарх, які кіраваў 41 год. У чым сакрэт палітычнага даўгалецця Жыгімонта I Старога? Прайшоўшы шлях ад малодшага сына да кіраўніка дзвюх дзяржаваў, ён пратрымаўся на троне больш за чатыры дзесяцігоддзі. Як яму ўдавалася заставацца пры ўладзе такі доўгі тэрмін, і які след ён пакінуў у гісторыі, расказваем у артыкуле. 📺 Хто насамрэч пісаў Статут ВКЛ 1588 года? | Валовічы гербу «Багорыя» ў відэапраекце «Сармат». Валовічы гербу «Багорыя» — у нашым відэа: https://youtu.be/XjwL06vEU_0 🇷🇺 Тэорыя поціскаў рукі: як Крэмль пускае свае інтэграцыйныя мэтастазы ў Беларусі. У сваёй рубрыцы «Прыдарожны пыл» Валера Руселік гартае дасьледаваньні таго, як Крэмль пашырае свой уплыў за мяжою, і прыходзіць да нечаканае высновы: біць ворага можна ягонай жа зброяй, якая да таго ж... літаральна знаходзіцца ў нашых руках! 💬 «На фестываль прыязджаюць нават з Маямі». Павел Станкевіч — пра «Бардаўскую восень», якая аб’ядноўвае пакаленні беларусаў. 🎩 «Касцюшка нас аб’ядноўвае, а не раз’ядноўвае». Рыгор Астапеня пра абнаўленне помніка генералу Рэчы Паспалітай і складанасці вяртання культурных артэфактаў у Беларусь
335
19
🌟Абвешчаныя лаўрэаты прэміі імя Міхала Анемпадыстава за найлепшую кніжную вокладку 24 кастрычніка ў Варшаве адбылася цырымон
🌟Абвешчаныя лаўрэаты прэміі імя Міхала Анемпадыстава за найлепшую кніжную вокладку 24 кастрычніка ў Варшаве адбылася цырымонія ўручэння прэміі імя Міхала Анемпадыстава 2026 (за найлепшую кніжную вокладку 2025 года). Лаўрэатамі прэміі сталі Ліна Хесэ і Ігар Юхневіч за вокладку кнігі «Беспрацоўнае дрэва» Светы Бень і Ліны Хесэ (Мяне Няма, 2025). Журы ўганаравала аўтараў «за майстэрскую гульню паміж крафтам і поп-артам, за дзіцячую адкрытасць, за дарослы сімвалізм». Каментар сябры журы прэміі Надзеі Зелянковай: Часам прыемна спрачацца з калегамі ў журы наконт дызайну, прыводзіць свае аргументы ды пераконваць адно аднаго. Аднак сёлета такой весялосці не было. Кніга-пераможца была абраная з велізарным адрывам ад іншых. І нават дзіўна, што гэта дзіцячая кніга, бо звыклыя ванільна-ахайныя аздабленні рэдка займаюць месцы нават у шорт-лістах. Паклікаўшы сваіх унутраных дзяцей, сябры журы з асалодай абвясцілі пераможцаў: Ліну Хесэ і Ігара Юхневіча з кнігай «Беспрацоўнае дрэва» Светы Бень і Ліны Хесэ (выдавецтва «Мяне Няма»). На чорным фоне, прафарбаваным пэндзлем, – зялёнае дрэва ў ружовай шапцы з пампонам. І ты, не адкрыўшы нават яшчэ кнігі, знаёмішся з моцным характарам героя, чакаеш яго вандровак і хвалюешся, разумеючы незайздросны стан беспрацоўя. Ілюстрацыі зроблены настолькі па-майстэрску, што ты лёгка ўяўляеш іх і ў спектаклі (які аўтаркі паставілі ўжо), і на чым заўгодна, ад паштовак да цацак. Шкада крыху, што нашая кніжная індустрыя яшчэ толькі расце, каб рабіць брэндамі персанажаў такіх кніг. Але расце! Такое аздабленне прыцягвае сваёй незвычайнасцю дзяцей і адгукаецца дарослым, можа перамагчы на конкурсах (вось, напрыклад, на нашым) – і пры гэтым працаваць на продаж кнігі (тут застаецца пажадаць вялізных дадатковых тыражоў ды перакладаў на іншыя мовы)!
361
20
✨ Вітаем, сябры! Цікавыя культурныя мерапрыемствы сёння: 🔸Лекцыя «Ноч (не)расстраляных (не толькі) паэтаў» у Беластоку. 🔸Но
✨ Вітаем, сябры! Цікавыя культурныя мерапрыемствы сёння: 🔸Лекцыя «Ноч (не)расстраляных (не толькі) паэтаў» у Беластоку. 🔸Ноч паэтаў у Быдгашчы. 🔸Сяржук Доўгушаў у Варшаве. 🔸Прэзентацыя кніг Міколы Дзядка ў Варшаве. 🔸Народзіны ФШ1 у Варшаве. 🔸Выстава «Што азначае свабода? Галасы моладзі» ў Варшаве. 🔸Сяргей Чарняк у Вільні. 🔸Канцэрт хору «Артос» у Рызе. Яшчэ больш мерапрыемстваў — у нашай афішы.🍒 Падпісвайцеся на нас у сацсетках, калі для вас гэта бяспечна: Facebook, Youtube, Instagram, Threads, Х, Tiktok Будзьма беларусамі і будзьма разам! ❤️ Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma
383