fa
Feedback
Спадчына

Спадчына

رفتن به کانال در Telegram

Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі. Наш чат: https://t.me/spadczynachat Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki

نمایش بیشتر
3 159
مشترکین
-524 ساعت
+77 روز
+1830 روز

در حال بارگیری داده...

ابر برچسب‌ها
هیچ داده‌ای
مشکلی وجود دارد؟ لطفاً صفحه را تازه کنید یا با مدیر پشتیبانی ما تماس بگیرید.
اشارات ورودی و خروجی
---
---
---
---
---
---
جذب مشترکین
سپتامبر '26
سپتامبر '26
+15
در 2 کانال‌ها
اوت '26
+92
در 10 کانال‌ها
Get PRO
ژوئیه '26
+101
در 12 کانال‌ها
Get PRO
ژوئن '26
+54
در 8 کانال‌ها
Get PRO
مه '26
+46
در 8 کانال‌ها
Get PRO
آوریل '26
+68
در 12 کانال‌ها
Get PRO
مارس '26
+50
در 6 کانال‌ها
Get PRO
فوریه '26
+47
در 2 کانال‌ها
Get PRO
ژانویه '26
+66
در 5 کانال‌ها
Get PRO
دسامبر '25
+93
در 10 کانال‌ها
Get PRO
نوامبر '25
+106
در 17 کانال‌ها
Get PRO
اکتبر '25
+68
در 9 کانال‌ها
Get PRO
سپتامبر '25
+107
در 9 کانال‌ها
Get PRO
اوت '25
+72
در 10 کانال‌ها
Get PRO
ژوئیه '25
+117
در 20 کانال‌ها
Get PRO
ژوئن '25
+56
در 7 کانال‌ها
Get PRO
مه '25
+121
در 10 کانال‌ها
Get PRO
آوریل '25
+85
در 11 کانال‌ها
Get PRO
مارس '25
+73
در 7 کانال‌ها
Get PRO
فوریه '25
+86
در 7 کانال‌ها
Get PRO
ژانویه '25
+90
در 10 کانال‌ها
Get PRO
دسامبر '24
+78
در 9 کانال‌ها
Get PRO
نوامبر '24
+102
در 13 کانال‌ها
Get PRO
اکتبر '24
+87
در 13 کانال‌ها
Get PRO
سپتامبر '24
+86
در 3 کانال‌ها
Get PRO
اوت '24
+109
در 8 کانال‌ها
Get PRO
ژوئیه '24
+87
در 9 کانال‌ها
Get PRO
ژوئن '24
+86
در 8 کانال‌ها
Get PRO
مه '24
+98
در 7 کانال‌ها
Get PRO
آوریل '24
+131
در 9 کانال‌ها
Get PRO
مارس '24
+116
در 6 کانال‌ها
Get PRO
فوریه '24
+88
در 7 کانال‌ها
Get PRO
ژانویه '24
+92
در 14 کانال‌ها
Get PRO
دسامبر '23
+67
در 1 کانال‌ها
Get PRO
نوامبر '23
+107
در 14 کانال‌ها
Get PRO
اکتبر '23
+48
در 3 کانال‌ها
Get PRO
سپتامبر '23
+36
در 0 کانال‌ها
Get PRO
اوت '23
+51
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژوئیه '23
+55
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژوئن '23
+138
در 0 کانال‌ها
Get PRO
مه '23
+146
در 0 کانال‌ها
Get PRO
آوریل '23
+131
در 0 کانال‌ها
Get PRO
مارس '23
+24
در 0 کانال‌ها
Get PRO
فوریه '23
+60
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژانویه '23
+104
در 0 کانال‌ها
Get PRO
دسامبر '22
+122
در 0 کانال‌ها
Get PRO
نوامبر '22
+115
در 0 کانال‌ها
Get PRO
اکتبر '22
+157
در 0 کانال‌ها
Get PRO
سپتامبر '22
+101
در 0 کانال‌ها
Get PRO
اوت '22
+162
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژوئیه '22
+195
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژوئن '22
+93
در 0 کانال‌ها
Get PRO
مه '22
+160
در 0 کانال‌ها
Get PRO
آوریل '22
+59
در 0 کانال‌ها
Get PRO
مارس '22
+27
در 0 کانال‌ها
Get PRO
فوریه '22
+23
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژانویه '22
+383
در 0 کانال‌ها
Get PRO
دسامبر '21
+51
در 0 کانال‌ها
Get PRO
نوامبر '21
+73
در 0 کانال‌ها
Get PRO
اکتبر '21
+39
در 0 کانال‌ها
Get PRO
سپتامبر '21
+162
در 0 کانال‌ها
Get PRO
اوت '21
+200
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژوئیه '21
+92
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژوئن '21
+77
در 0 کانال‌ها
Get PRO
مه '21
+75
در 0 کانال‌ها
Get PRO
آوریل '21
+131
در 0 کانال‌ها
Get PRO
مارس '21
+114
در 0 کانال‌ها
Get PRO
فوریه '21
+31
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژانویه '21
+51
در 0 کانال‌ها
Get PRO
دسامبر '20
+1 521
در 0 کانال‌ها
تاریخ
رشد مشترکین
اشارات
کانال‌ها
05 سپتامبر0
04 سپتامبر+3
03 سپتامبر+4
02 سپتامبر+2
01 سپتامبر+6
پست‌های کانال
У Вялікай Ліпе больш няма класіцыстычнай мураванай аркады ў свірне пры былой сядзібе Абуховічаў. Яна развалілася. Усе грошы п
+2
У Вялікай Ліпе больш няма класіцыстычнай мураванай аркады ў свірне пры былой сядзібе Абуховічаў. Яна развалілася. Усе грошы пайшлі на тое, каб знішчыць сядзібныя будынкі, якія не мелі ахоўнага статусу, а на захаванне таго, што "пад аховай дзяржавы" не засталося грошай. Фота #разбурэнне #гаспадарчыяпабудовы #сядзібы #ВялікаяЛіпа

2
Прыхільнік урбанізму і «горада для людзей» якога мы не чакалі. 🥹 Насамрэч адказ даволі просты: прымусіць вашых кончаных забу
Прыхільнік урбанізму і «горада для людзей» якога мы не чакалі. 🥹 Насамрэч адказ даволі просты: прымусіць вашых кончаных забудоўшчыкаў будаваць паркінгі ў абавязковым, а не ў факультатыўным парадку. Нагадаю, што такая норма ўводзілася ў Мінску, але адразу заскавыталі забудоўшчыкі, у тым ліку дзяржаўныя, што не змогуць атрымліваць 400% выгаду з жылых гета, калі на іх павесяць такі абавязак. Норму адмянілі. Праблема не толькі ў Мінску. Напрыклад у Магілёве зараз будуецца раёна Стасава-Грышына дзе горадабудаўнічым рашэннем было абараніць жылыя дамы ад шуму чыгунку ўзвядзеннем шматпавярховых паркінгаў, без якіх не выконваецца ні нарматыў па шуме ў кватэрах, ні забяспечанасць аўтамабільнымі месцамі на кватэру. Дзяржаўны забудоўшчык з мясцовымі ўладамі прыдумаў нейкі схематоз, у выніку якога паркінгі аказалі "ў перспектыве", а фактычна з забудоўшчыка знялі адказнасць за іх узвядзенне і яны цяпер не з’явяцца ніколі. Падазраю што ў выніку адведзеныя пад іх землі горад аддасць пад іншую забудову. #урбанізм #Мінск
744
3
Яшчэ трошкі Расеі, бо перагукаецца з тымі аб’ектамі, што чакаюць рэканструкцыі ў Беларусі. У Маскве збіраюцца разабраць славу
Яшчэ трошкі Расеі, бо перагукаецца з тымі аб’ектамі, што чакаюць рэканструкцыі ў Беларусі. У Маскве збіраюцца разабраць славутую Шухаўскую вежу, цалкам замяніўшы яе гістарычныя канструкцыі на сучасныя. Увосень расійскія ўлады пачнуць дэмантаж унікальнай 144-метровай радыёвежы на Шабалаўцы, збудаванай у 1922 годзе па праекце інжынера Уладзіміра Шухава. Пра пачатак прац, ужо ўзгодненых Галоўдзяржэкспертызай РФ, афіцыйна заявіла кіраўніцтва Расійскай тэлевізійнай і радыёвяшчальнай сеткі (РТРС). Зацверджаны праект прадугледжвае фізічны дэмантаж і поўную замену з першай па пятую секцый помніка савецкага авангарда, а таксама іншых яго элементаў. Як адзначаюць расійскія горадаабаронцы і інжынеры, падчас такой «дэканструкцыі» будзе незваротна страчана да 100% аўтэнтычнасці аб'екта. Замест навуковай кансервацыі аўтэнтычнай сталі 1922 года яе проста разбяруць, каб сабраць навабуд, пазбаўлены гістарычнай каштоўнасці. Крыніца #Масква #антырэстаўрацыя #прамысловаяархітэктура
793
4
Да справы рэканструкцыі Валадаркі: у Санкт-Пецярбургу паказалі праект ператварэння знакамітага ізалятара «Крыжы» ў найбуйнейш+5
Да справы рэканструкцыі Валадаркі: у Санкт-Пецярбургу паказалі праект ператварэння знакамітага ізалятара «Крыжы» ў найбуйнейшы ў свеце турэмны гатэль. Гістарычны комплекс 1892 года пабудовы, які выконваў функцыю СІЗА да 2017 года, выкупіла дэвелаперская група «КВС». Згодна з апублікаванымі рэндарамі, да 2030 года на месцы камер з'явяцца два гатэлі на 262 нумары (чатырох- і пяцізоркавыя), мультымедыйны музей, панарамны рэстаран, гастракластар, SPA-зона і ўласны прычал. Брэнд-платформу і айдэнтыку для аб'екта распрацавала расійская «Студыя Арцемія Лебедзева», а агульны кошт рэнавацыі ацэньваецца ў 17–20 мільярдаў расійскіх рублёў. Паводле даследаванняў кансалтынгавай кампаніі NF Group, пераабсталяванне былых турмаў пад гасцініцы з'яўляецца адным з самых распаўсюджаных сцэнарыяў рэдэвелапменту ў сусветнай практыцы. Сёння глабальны нумарны фонд такіх аб'ектаў перавышае 2 тысячы адзінак. Чакаецца, што «Крыжы» паб'юць сусветны рэкорд: цяперашні лідар, пяцізоркавы The Liberty ў Бостане (298 нумароў), размяшчае значную частку гасцей у сучаснай прыбудове, у той час як расійскі праект цалкам рэалізуецца непасрэдна ў гістарычных карпусах. Гэты расійскі кейс максімальна сугучны з мінскай сітуацыяй вакол Пішчалаўскага замка (Валадаркі), адкуль нядаўна таксама канчаткова з'ехаў следчы ізалятар. Праўда, калі ў суседзяў ужо ёсць канкрэтны дэвелапер, мільярдныя каштарысы і гатовыя рэндары камерцыйнага асваення турэмных муроў, то лёс мінскай турмы 1825 года пабудовы пакуль абмяжоўваецца толькі агульнымі абяцаннямі чыноўнікаў пра магчымае стварэнне там гасцініцы ці музея. Крыніца Крыніца #СанктПецярбург #Мінск #турмы #рэкаструкцыя
831
5
У Мінску пасля маштабнай рэканструкцыі адкрылі гістарычны будынак Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Вучэбны корпус № 1,+8
У Мінску пасля маштабнай рэканструкцыі адкрылі гістарычны будынак Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Вучэбны корпус № 1, які з'яўляецца помнікам архітэктуры, прымаў першых наведвальнікаў 1 верасня пасля двух гадоў капітальнага рамонту і рэстаўрацыі. Паводле слоў рэктара Алены Куракінай, акустыка будынка не проста захавалася, але і палепшылася. У гістарычных інтэр'ерах правялі поўную мадэрнізацыю прасторы: абсталявалі новы канферэнц-зала, групавыя аўдыторыі аснасцілі сучаснымі мультымедыйнымі сістэмамі, а таксама стварылі ўльтрасучасную студыю гуказапісу і рэкрэацыйныя зоны для адпачынку студэнтаў. Разам з адкрыццём самога корпуса прастора каля галоўнага ўвахода атрымала новы гарадскі акцэнт: тут усталявалі бронзавую скульптуру скрыпачкі аўтарства вядомага беларускага майстра Валянціна Занковіча. На пастаменце выбіта прысвячэнне — «Яе Вялікасці Музыцы прысвячаецца...». На ўрачыстай цырымоніі прысутнічала намеснік прэм'ер-міністра Наталля Пяткевіч, якая ад імя дзяржавы перадала Акадэміі каштоўны падарунак — новы раяль. Варта прызнаць, што дзякуючы саліднаму фінансаванню тут удалося рэалізаваць тое, што цяпер рэдка дзе сустрэнеш. На фасады вярнулі шматколерную тэразітавую тынкоўку — нягледзячы на тое, што яна выканана нанова, само вяртанне да гэтай тэхналогіі як да сродку дэкаратыўнай выразнасці з'яўляецца адназначна правільнай тэндэнцыяй. Таксама былі адноўленыя страчаныя дэкаратыўныя вазы. Галоўным дасягненнем унутры стала фізічнае захаванне гістарычных інтэр'ераў сталінкі, якія падчас рамонтаў часта проста вычышчаюць да самых муроў. Будаўнікі захавалі і адрэстаўравалі арыгінальныя калоны з асялковага мармуру, багатую ляпніну, падлогі 1980-х гадоў, а таксама аўтэнтычныя крэслы ў глядзельнай зале ў стылістыцы грубаватага ар-дэко 1950-х. Аднак па выніку праекту крытычна не хапіла збалансаванасці і прафесійнасці. У інтэр'ерах кожны элемент мае свой уласны колер, якія разам проста не працуюць. Спроба аднавіць гістарычны каларыт сапсаваная выкарыстаннем штучнага белага колеру: ён ламае цэласнасць прасторы, візуальна робіць ляпніну плоскай і рэжа вока на фоне больш складаных адценняў. У дадатак агульную карціну псуюць такія недарэчныя дэталі, як недарэчны профіль праступак на лесвіцах, убогія сучасныя пражэктары на сценах і хібы з выкананнем жалабоў на даху. Крыніца #Мінск #рэканструкцыя #рэстаўрацыя #савецкаяспадчына
907
6
«Няхай жыве свабодная Совецкая Беларусь!». Першая прадукцыя друкарні ў вызваленым Мінску. Анатоль Архіпаў, 1944 г. Пасля бегс+1
«Няхай жыве свабодная Совецкая Беларусь!». Першая прадукцыя друкарні ў вызваленым Мінску. Анатоль Архіпаў, 1944 г. Пасля бегства немцаў. Беларусь. Анатоль Архіпаў, 1944 г. Цікава, ці магчыма апазнаць лакацыі? Крыніца #вайна #Мінск
943
7
#гара_цэгла #вялля Варта нагадаць, што маршрут сплаву праходзіў пераважна праз Смаргонскі раён. У 1915 годзе менавіта пад Сма+6
#гара_цэгла #вялля Варта нагадаць, што маршрут сплаву праходзіў пераважна праз Смаргонскі раён. У 1915 годзе менавіта пад Смаргонню расейскія войскі спынілі нямецкі наступ у Першай сусветнай і фронт усталявалася па лініі Дрысвяты-Нарач-Смаргонь-Пінск ажно да 1918-га. Увесь гэты час кайзераўскія войскі займаліся будаўніцтвам фартыфікацый ды лагістычнай інфраструктуры. Таму цягам руху па рэчышчу Вяллі можна назіраць жалезабетонныя аб'екты рознай ступені захаванасці (захаванасці, хутчэй, адмоўнай), якія падпісаныя на мапе як знішчаны ДАК, былыя паромная пераправа ці мост. Самае сімпатычнае з гэтага – памятны надпіс нямецкага штабу на камяні. Сімпатычнае ў гэтым допісе. Пэўная разваліна заслугоўвае асобнага допісу. Але пра гэта пазней.
861
8
У Салігорску каля будынка мясцовага суда з'явіўся новы смеццевы «арт-аб'ект» — скульптура багіні правасуддзя Феміды. Мясцовыя+5
У Салігорску каля будынка мясцовага суда з'явіўся новы смеццевы «арт-аб'ект» — скульптура багіні правасуддзя Феміды. Мясцовыя дзяржаўныя медыя прэзентуюць фігуру як «новы акцэнт гарадской прасторы», насамрэч гэта якасць самадзейнага ЖКГ-арта. Асабліва радуюць іржавыя сляды зваркі на храміраванай сталі. 😀 А губы быццам беларуская Феміда зарабляе блудам, а закрываць вочы ён трэба каб не бачыць сваім кліентаў... Вось такі ўзровень эстэтычны ўзровень у мясцовых уладаў. Крыніца #Салігорск #скульптуры #добраўпарадкаванне #трэш
1 106
9
Больш за 150 спецыялістаў у галіне захавання спадчыны накіравалі адкрыты ліст да расійскіх улад з патрабаваннем скасаваць нов
Больш за 150 спецыялістаў у галіне захавання спадчыны накіравалі адкрыты ліст да расійскіх улад з патрабаваннем скасаваць новыя папраўкі ў заканадаўства, якія дазваляюць рамантаваць гістарычныя будынкі ў спрошчаным парадку. Сярод падпісантаў — прадстаўнікі Акадэміі архітэктурнай спадчыны і расійскага аддзялення ICOMOS. Гаворка ідзе пра законы № 142-ФЗ і № 295-ФЗ, што набылі моц у 2025–2026 гадах. Раней любыя працы на помніках архітэктуры, уключаючы бягучы рамонт, патрабавалі распрацоўкі праектнай дакументацыі і абавязковага праходжання дзяржаўнай гісторыка-культурнай экспертызы. Цяпер жа чыноўнікі з Мінкульта вырашылі «ліквідаваць залішнія адміністрацыйныя бар'еры», каб нібыта паскорыць працэс выратавання аб'ектаў, якія руйнуюцца. Згодна з новымі правіламі, замену інжынерных сістэм, рамонт даху, лакальную афарбоўку сцен, а таксама абнаўленне акон і дзвярэй можна праводзіць проста ў паведамляльным парадку — без паўнавартаснай дакументацыі. Дастаткова папярэдзіць орган аховы. Таксама на помнікі архітэктуры цяпер распаўсюджваецца агульны горадабудаўнічы рэгламент. Прафесійная супольнасць адзначае, што мяжа паміж бягучым рамонтам і ўмяшаннем у ахоўныя элементы будынка максімальна размытая. На практыцы такія «паслабленні» азначаюць легалізацыю варварскага ўмяшання: пад выглядам абслугоўвання будуць масава знішчацца аўтэнтычная гістарычная сталярка, арыгінальная разбіўка шкла, фурнітура і элементы інтэр'ераў. Трэба адзначыць, што ў Беларусі гэта ўжо працуе і сапраўды нічога добра, як можна бачыць па інтэр’ерах Жупранскага касцёла, не прынесла. Крыніца #ахова #замежжа #Расія
1 061
10
У Віцебску аднапавярховую камяніцу канца XIX — пачатку XX стагоддзя на вуліцы Грыбаедава, 27 пачалі рэканструяваць пад гасцін+5
У Віцебску аднапавярховую камяніцу канца XIX — пачатку XX стагоддзя на вуліцы Грыбаедава, 27 пачалі рэканструяваць пад гасцінічна-аздараўленчы комплекс. Будынак з чырвонай цэглы знаходзіцца ў гістарычным раёне Пескавацік. Паводле інфармацыі галоўнага архітэктара горада Андрэя Макеева, праект прадугледжвае стварэнне тут гасцінічных нумароў, трэнажорнай залы, рэстарана, кафэ і спа-цэнтра, а таксама абсталяванне паркоўкі з зарадкай для электрамабіляў. Уласніца аб'екта Алена Спірыдонава дэкларуе намер «захаваць, рэканструяваць і ўмацаваць» будынак. Наколькі гэтыя заявы будуць адпавядаць рэчаіснасці стане зразумела ў бліжэйшыя паўтара-два гады — такі тэрмін адведзены на рэалізацыю інвестыцыйнага праекта. Крыніца #Віцебск #гістарычнаязабудова #рэканструкцыя
1 144
11
Беларускі архітэктар, які працуе з гістарычнай спадчынай, пра скарачэнне Дзяржаўнага спісу гісторыка-культурных каштоўнасцей:
Беларускі архітэктар, які працуе з гістарычнай спадчынай, пра скарачэнне Дзяржаўнага спісу гісторыка-культурных каштоўнасцей: У кантэксце цяперашняй культурнай палітыкі беларускай дзяржавы гэта лагічна. Сумна гэта ўсё. Сумна і сорамна за краіну. Я не веру, што ідэя «разбурыць усё, што не можам захаваць» зыходзіць з Міністэрства культуры або з аддзелаў культуры аблвыканкамаў — там працуюць сумленныя прафесіяналы. Цікава, хто гэта ўсё прыдумаў? Хацелася б ведаць аўтара. Важна разумець, што архітэктурныя помнікі, якія зараз прапануецца знішчаць, былі ў свой час узяты пад ахову дзяржавы ў адпаведнасці з усімі працэдурамі, прадугледжанымі заканадаўствам. У адрозненне ад развітых краін, беларуская сістэма аховы спадчыны дзяржавацэнтрычная. Гэта значыць, што менавіта дзяржава адказная за захаванне аб’ектаў, якія за трыццаць гадоў даведзены да аварыйнага стану. Таму пытанне «А хто вінаваты ў безгаспадарчым утрыманні гісторыка-культурных каштоўнасцей?» мае рытарычны характар. Мне асабліва шкада ўнікальнага драўлянага палаца ў Радзівіламонтах, збудаванага паводле праекта Карла Спампані ў 1780-х гадах. Няма ніводнага падручніка па гісторыі архітэктуры, у якім не быў бы прадстаўлены гэты шэдэўр эпохі класіцызму. Архітэктурным помнікам такога ўзроўню ганарылася б любая еўрапейская дзяржава, кіраўніцтва якой дбае пра будучыню сваёй краіны. Сама ідэя нішчыць тое, што не можам захаваць, — сведчанне банкруцтва беларускай мадэлі кіравання культурнымі рэсурсамі. Спадчына — гэта не толькі пра памяць, ідэнтычнасць і адказнасць перад будучымі пакаленнямі. Гістарычныя будынкі — гэта важны рэсурс для эканамічнага развіцця тэрыторый.
1 068
12
Да абласных Дажынак у Дзяржынску паставяць помнік ЖЭНШЧЫНЕ за амаль 574 тысяч беларускіх рублёў, якія возьмуць з раённага бюд+1
Да абласных Дажынак у Дзяржынску паставяць помнік ЖЭНШЧЫНЕ за амаль 574 тысяч беларускіх рублёў, якія возьмуць з раённага бюджэта. Гэта 120 тысяч долараў. Гэта той жа паскудны раён, дзе не могуць знайсці сродкаў на кансервацыю руін царквы ў Старынках і таму прадаюць яе з умовай зносу. Манкурты. #помнікі #Дзяржынск
1 316
13
Я выбачаюся, а на што хварэе Сафійскі сабор, што яго такой ізумруднай зялёнкай пафарбавалі?+1
Я выбачаюся, а на што хварэе Сафійскі сабор, што яго такой ізумруднай зялёнкай пафарбавалі?
1 482
14
Пасля таго, як мы звярнулі ўвагу на запланаваны знос гістарычных пабудоў у сядзібе Чэхаўшчына, мясцовыя ўлады перадумалі зніш+2
Пасля таго, як мы звярнулі ўвагу на запланаваны знос гістарычных пабудоў у сядзібе Чэхаўшчына, мясцовыя ўлады перадумалі знішчаць лядоўню 1855 года і цяпер таксама выстаўляюць на аўкцыён. Пасля нашай публікацыі валожынская раёнка апублікавала афіцыйны адказ начальніцы ўпраўлення па адукацыі і спорце Таццяны Крыкалы. Чыноўніца заявіла, што ўсе восем гістарычных пабудоў, якія знаходзіліся на балансе былога інтэрната, былі прызнаныя непрыдатнымі для эксплуатацыі (фізічны знос дасягнуў 100%), а рашэнне аб іх дэмантажы было прынята выключна «ў мэтах навядзення парадку на зямлі і забеспячэння бяспекі». Але пасля грамадскага рэзанансу лядоўню ўжо не фігуруе ў спісе на знос, наадварот, «у бліжэйшы час запланаваны продаж праз аўкцыён склада-лядоўні». Трэба падзякаваць мясцовым чыноўнікам за тое, што яны ўсё ж здолелі пачуць голас розуму. Але хочацца паправіць чыноўніцу ў тым, што адсутнасць у аб’екта ў Дзяржаўным спісе неяк апраўдвае яго знос. Згодна з арт. 33 Кодэкса аб культуры, грамадзяне і службовыя асобы «абавязаны беражліва адносіцца да культурных каштоўнасцей». Культурная каштоўнасць — гэта наогул любы створаны чалавекам аб'ект або нематэрыяльнае праяўленне (звычай, песня), якое мае гістарычнае, мастацкае, навуковае або іншае значэнне (п. 1.8 арт. 1 Кодэкса). Проста за неахову гісторыка-культурных каштоўнасцей могуць пакараць па законе, а за неахову культурных каштоўнасцей — не. Крыніца #Чэхаўшчына #сядзібы #аўкцыёны #гаспадарчыяпабудовы
1 585
15
На старых Лошыцкіх могілках у Мінску праводзяць татальную «падгалоўнікізацыю» — пад выглядам добраўпарадкавання камунальныя с+6
На старых Лошыцкіх могілках у Мінску праводзяць татальную «падгалоўнікізацыю» — пад выглядам добраўпарадкавання камунальныя службы знішчаюць аўтэнтычныя надмагіллі і крыжы. Гэты некропаль, заснаваны яшчэ ў 1821 годзе, з'яўляецца адным з нешматлікіх захаваных у Мінску ўзораў вясковых могілак. За мінулае стагоддзе тут сфарміраваўся ўнікальны пласт пахаванняў з саматужнымі помнікамі 1930-1950-х гадоў, а таксама арыгінальнымі каванымі крыжамі. Цяпер усяго гэтага ўжо няма. На месцы гістарычных помнікаў, агароджаў і крыжоў, якія проста выкідваюцца як смецце, з'яўляецца голая зямля з аднолькавымі шэрымі плітамі («падгалоўнікамі»). Камунальныя службы зразаюць усе агароджы і дэмантуюць старыі надмагіллі, замяняючы іх на аднолькавыя танныя шэрыя пліты, так званыя «падгалоўнікі». З’яўляецца абсалютна нехарактэрны для традыцыйных беларускіх могілак ландшафт. З аднаго боку, логіка камунальнікаў зразумелая: старыя могілкі, якія ператварыліся ў непралазны лабірынт з самавольна ўсталяваных агароджаў, практычна немагчыма абкошваць і абслугоўваць. Прасцей усё знесці і зрабіць зручны для трымера газон. Аднак выбраны метад гэта варварства. Такія працы павінны праводзіцца пад наглядам гісторыкаў, бо кожны стары крыж, фотамедальён ці нават саматужная агароджа з'яўляюцца матэрыяльнымі сведкамі эпохі. Цяпер жа мы назаўжды губляем цэлы пласт пахавальнай культуры. Традыцыйныя хрысціянскія сімвалы (крыжы) замяняюцца на безаблічныя свецкія таблічкі. Ніякай памяці пра тое, ці тут пахаваны хрысціянін, ці атэіст, не застаецца. Фотамедальёны ніхто не паўтарае на падгалоўніках, яны проста ідуць на сметнік, а пры пераносе надпісаў на плітах часта з'яўляюцца фактычныя памылкі ў імёнах і датах. На жаль, гэта ўжо сістэмная практыка для Мінска. Па такой жа схеме «татальнай падгалоўнікізацыі» раней былі знішчаныя Крупецкія і Вайсковыя могілкі, а цяпер гэты канвеер па ўніфікацыі дабраўся і да Козыраўскіх і Лошыцкіх могілак. Ці дойдзе да Кальварыйскіх? Першыя тры фота - як цяпер. Астатнія фоты - як было раней. #Мінск #Лошыца #могілкі #знішчэнне
1 389
16
Мэр кыргызскага горада Ош прапанаваў выключыць гару Сулайман-Тоа са спіса Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, бо гэты статус замінае м+1
Мэр кыргызскага горада Ош прапанаваў выключыць гару Сулайман-Тоа са спіса Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, бо гэты статус замінае мясцовым уладам асвойваць тэрыторыю камерцыйнай забудовай. У інтэрв'ю СМІ Жанар Акаеў паскардзіўся, што неабходнасць узгадняць з міжнароднай арганізацыяй любыя земляныя і будаўнічыя працы адпужвае інвестараў. У якасці прыкладу ён прывёў заблакаваны ЮНЕСКА праект канатнай дарогі да гары, які збіраўся рэалізаваць мясцовы бізнесовец Нарыман Цюлееў — фігурант некалькіх антыкарупцыйных расследаванняў аб незаконнай раздачы зямель. Кіраўнік горада ўжо папрасіў міністра культуры Кыргызстана накіраваць афіцыйны запыт на выключэнне аб'екта з міжнароднага спісу. Сваю пазіцыю ён аргументаваў максімальна прагматычна: «ЮНЕСКА не дае ні сома, а толькі кажа, што Сулайман-Тоа знаходзіцца ў спісе. Калі мы хочам пабудаваць дарогу вакол гары, кажуць: "Давайце і гэта разгледзім". Давайце выйдзем з ЮНЕСКА — і ўсё». Пры гэтым чыноўнік традыцыйна паабяцаў «не забудоўваць гару рэстаранамі» і «захаваць яе гістарычную каштоўнасць». Вапняковая скала Сулайман-Тоа — галоўны гісторыка-культурны сімвал поўдня Кыргызстана, уключаны ў спіс ЮНЕСКА ў 2009 годзе. На яе схілах захавалася каля 400 петрогліфаў, а ў мясцовым музеі знаходзіцца больш за 33 тысячы археалагічных і этнаграфічных артэфактаў. За ўсю гісторыю існавання спіса Сусветнай спадчыны з яго былі выключаныя толькі тры аб'екты: запаведнік у Амане, Дрэздэнская даліна Эльбы і брытанскі Ліверпуль. Ва ўсіх выпадках пазбаўленне статусу было звязана менавіта з агрэсіўнай забудовай, узвядзеннем інфраструктуры або прамысловым асваеннем ахоўных тэрыторый насуперак патрабаванням кансерватараў. Крыніца #Кыргызстан #ЮНЕСКА
1 025
17
بدون متن...
1 077
18
Знакамітая сцэна адарвання пятлёй галавы ў помніка Леніна, якая разышлася па гіфках, была знятая 26 лютага 2014 года ў горадзе Сямёнаўка Чарнігаўскай вобласці Украіны. Нарэшце знайшоў гэтую інфармацыю. https://www.youtube.com/watch?v=rxVHQzEibnc #Украіна #помнікі #разбурэнне
1 073
19
Конкурс «Вікі любіць вёскі» збірае любыя здымкі 23 тысяч мястэчак, вёсак і хутароў Беларусі Беларусь стала пляцоўкай для тэст+6
Конкурс «Вікі любіць вёскі» збірае любыя здымкі 23 тысяч мястэчак, вёсак і хутароў Беларусі Беларусь стала пляцоўкай для тэставага запуску новага міжнароднага фотаконкурсу, які ставіць за мэту сабраць якасныя выявы тысяч і тысяч сельскіх населеных пунктаў, якія застаюцца без ілюстрацый у Вікіпедыі.  Праект пад назвай «Вікі любіць вёскі 2026» (Wiki Loves Villages 2026) праходзіць з 15 па 31 жніўня.  Аўтары ініцыятывы звярнулі ўвагу на відавочную дыспрапорцыю: калі гарады і мястэчкі звычайна маюць дастатковую колькасць выяў у сховішчах, то артыкулы пра невялікія паселішчы часта не маюць ніводнага фотаздымка. У якасці пілотных краін для выпраўлення сітуацыі сёлета абраныя Беларусь і Казахстан. Арганізатары адзначаюць, што найбольш запатрабаванымі з'яўляюцца агульныя панарамы паселішчаў, для якіх ідэальна падыходзіць здымка з квадракоптараў. Праўда, у беларускіх рэаліях такія здымкі праблематычныя. Але ў Вікіпедыі будуць радыя і звычайным відам цэнтральных вуліц, плошчаў, зробленым з зямлі, а таксама больш спецыфічным кадрам. Дапускаецца публікацыя фотаздымкаў сельскай гаспадаркі, тэхнікі, транспартнай інфраструктуры, грамадскіх і рэлігійных будынкаў, традыцыйнай і сучаснай забудовы. Таксама аб'ектам здымкі могуць стаць мясцовыя жыхары пры наяўнасці іх папярэдняй згоды, публічныя мерапрыемствы, кірмашы і спартыўныя спаборніцтвы. Пры гэтым фатографам нагадваюць пра неабходнасць выконваць правілы свабоды панарамы, каб пазбегнуць парушэння аўтарскіх правоў пры здымцы пэўных архітэктурных або мастацкіх аб'ектаў. Згодна з амерыканскім заканадаўствам, якім кіруецца Фонд Вікімедыя, зарэгістраваны ў ЗША, тэрмін аховы аўтарскіх правоў складае 70+1 год з моманту смерці аўтара. Праз адсутнасць свабоды панарамы ў Беларусі, фотаздымкі якіх-небудзь помнікаў Леніну і савецкіх дамоў культуры могуць быць выдаленыя праз парушэнне аўтарскіх правоў, а вось традыцыйнае дойлідства можна загружаць без апаскі.  Улічваючы, што ў Беларусі налічваецца каля 23 тысяч сельскіх населеных пунктаў, арганізатары стварылі спецыяльную інтэрактыўную карту для строгага сартавання кантэнту. Удзельнікам неабходна выбраць на ёй адпаведную вобласць і раён, пасля чаго знайсці патрэбную вёску ў спісе і націснуць індывідуальную кнопку загрузкі для канкрэтнага паселішча. Карыстальнікаў папярэджваюць, што выкарыстанне стандартнага майстра загрузкі Вікісховішча прывядзе да таго, што выявы не трапяць у конкурсны залік без дадатковых тэхнічных маніпуляцый, а файлы могуць памылкова праілюстраваць іншыя артыкулы. Вынікам праекта павінна стаць істотнае пашырэнне свабоднай базы візуальных дадзеных пра рэгіёны, што дазволіць дапоўніць тысячы існых энцыклапедычных артыкулаў актуальнымі ілюстрацыямі і надзейна захаваць памяць пра беларускую вёску.
1 250
20
*У полі на мяжы Стаўбцоўскага і Валожынскага раёнаў з'явіўся сапраўдны «неапазнаны рэлігійны аб'ект».** Днямі «сайт, імя яког+3
*У полі на мяжы Стаўбцоўскага і Валожынскага раёнаў з'явіўся сапраўдны «неапазнаны рэлігійны аб'ект».** Днямі «сайт, імя якога ведае Бог і якое нельга называць», апублікаваў навіну пра загадкавую драўляную капліцу, што будуецца ўдалечыні ад населеных пунктаў ва ўрочышчы каля Вірлавічаў. Аўтары задаліся пытаннем, хто і навошта ўзводзіць гэты будынак, але крыху не дакруцілі тэму. Калі адкрыць гістарычныя карты, то можна пабачыць, што новая капліца будуецца дакладна на месцы, дзе пазначаны каталіцкіх храм у фальварку Набароўшчына. Набароўшчына была ліквідаваная ў 1980-я гады і злілася з Вірлавічамі. У XVIII стагоддзі гэтыя землі належалі Рдултоўскім і віленскаму біскупу, і менавіта тут з 1746 года дзейнічаў драўляны касцёл Святых Пятра і Паўла. У XIX стагоддзі касцёл быў філіяльным касцёла ў Волме. Пасля паўстання 1863 года расійскія ўлады пачалі татальную зачыстку каталіцкай інфраструктуры і гвалтоўны перавод сялян у праваслаўе. Касцёл у Набароўшчыне быў ліквідаваны ў 1865–1870 гадах. Пры гэтым у архіўных дакументах за 1869 год зафіксавана, што мясцовыя сяляне байкатавалі праваслаўную царкву ў Волме, спадзеючыся на чуткі, нібыта памешчык Лявон Ваньковіч пабудуе ў Набароўшчыне новы мураваны касцёл, які аб'яднае вернікаў з Волмы і ўжо ліквідаванай на той момант івянецкай парафіі. А яшчэ на старым сайце old.catholic.by можна адшукаць, што ў вёсцы Рочавічы Стаўбцоўскага раёна арганізуецца парафія Перамянення Пана. У гісторыі парафіі згадана, што касцёл у фальварку Набароўшчына дзейнічаў у 1746–1960 гг. і захаваліся падмуркі. #Набароўшчына #Вірлавічы #капліцы #касцёлы #Рочавічы
1 387