Будзьма беларусамі!
Відкрити в Telegram
Беларуская культура - наш падмурак. Пра культуру - актуальна, цікава і з сэнсам! Прызнана экстрэмісцкім фарміраваннем. Сувязь: @Suviaz_z_Budmaj_Bot Афіша беларускіх мерапрыемстваў у свеце: @Budzma_razam_bot Падтрымаць нас: https://ko-fi.com/budzma
Показати більше2 538
Підписники
-124 години
+27 днів
+3030 днів
Триває завантаження даних...
Схожі канали
Хмара тегів
Немає даних
Виникли проблеми? Будь ласка, оновіть сторінку або зверніться до нашого support-менеджера.
Вхідні та вихідні згадування
---
---
---
---
---
---
Залучення підписників
вересень '26
вересень '26
+77
в 6 каналах
серпень '26
+102
в 12 каналах
Get PRO
липень '26
+96
в 9 каналах
Get PRO
червень '26
+60
в 7 каналах
Get PRO
травень '26
+73
в 10 каналах
Get PRO
квітень '26
+76
в 10 каналах
Get PRO
березень '26
+51
в 12 каналах
Get PRO
лютий '26
+57
в 12 каналах
Get PRO
січень '26
+72
в 10 каналах
Get PRO
грудень '25
+78
в 12 каналах
Get PRO
листопад '25
+44
в 12 каналах
Get PRO
жовтень '25
+59
в 9 каналах
Get PRO
вересень '25
+63
в 9 каналах
Get PRO
серпень '25
+69
в 8 каналах
Get PRO
липень '25
+59
в 7 каналах
Get PRO
червень '25
+55
в 11 каналах
Get PRO
травень '25
+63
в 7 каналах
Get PRO
квітень '25
+59
в 13 каналах
Get PRO
березень '25
+68
в 9 каналах
Get PRO
лютий '25
+86
в 7 каналах
Get PRO
січень '25
+85
в 8 каналах
Get PRO
грудень '24
+91
в 9 каналах
Get PRO
листопад '24
+97
в 13 каналах
Get PRO
жовтень '24
+92
в 9 каналах
Get PRO
вересень '24
+94
в 6 каналах
Get PRO
серпень '24
+122
в 7 каналах
Get PRO
липень '24
+113
в 7 каналах
Get PRO
червень '24
+96
в 8 каналах
Get PRO
травень '24
+115
в 6 каналах
Get PRO
квітень '24
+154
в 12 каналах
Get PRO
березень '24
+162
в 6 каналах
Get PRO
лютий '24
+176
в 12 каналах
Get PRO
січень '24
+139
в 16 каналах
Get PRO
грудень '23
+148
в 12 каналах
Get PRO
листопад '23
+95
в 12 каналах
Get PRO
жовтень '23
+91
в 12 каналах
Get PRO
вересень '23
+89
в 0 каналах
Get PRO
серпень '23
+115
в 0 каналах
Get PRO
липень '23
+143
в 0 каналах
Get PRO
червень '23
+70
в 0 каналах
Get PRO
травень '23
+90
в 0 каналах
Get PRO
квітень '23
+72
в 0 каналах
Get PRO
березень '23
+78
в 0 каналах
Get PRO
лютий '23
+122
в 0 каналах
Get PRO
січень '23
+140
в 0 каналах
Get PRO
грудень '22
+145
в 0 каналах
Get PRO
листопад '22
+123
в 0 каналах
Get PRO
жовтень '22
+111
в 0 каналах
Get PRO
вересень '22
+145
в 0 каналах
Get PRO
серпень '22
+164
в 0 каналах
Get PRO
липень '22
+143
в 0 каналах
Get PRO
червень '22
+377
в 0 каналах
Get PRO
травень '22
+152
в 0 каналах
Get PRO
квітень '22
+144
в 0 каналах
Get PRO
березень '22
+92
в 0 каналах
Get PRO
лютий '22
+80
в 0 каналах
Get PRO
січень '22
+57
в 0 каналах
Get PRO
грудень '21
+49
в 0 каналах
Get PRO
листопад '21
+89
в 0 каналах
Get PRO
жовтень '21
+118
в 0 каналах
Get PRO
вересень '21
+143
в 0 каналах
Get PRO
серпень '21
+80
в 0 каналах
Get PRO
липень '21
+67
в 0 каналах
Get PRO
червень '21
+80
в 0 каналах
Get PRO
травень '21
+64
в 0 каналах
Get PRO
квітень '21
+108
в 0 каналах
Get PRO
березень '21
+97
в 0 каналах
Get PRO
лютий '21
+124
в 0 каналах
Get PRO
січень '21
+162
в 0 каналах
Get PRO
грудень '20
+1 768
в 0 каналах
| Дата | Залучення підписників | Згадування | Канали | |
| 21 вересня | 0 | |||
| 20 вересня | 0 | |||
| 19 вересня | 0 | |||
| 18 вересня | +2 | |||
| 17 вересня | +2 | |||
| 16 вересня | +5 | |||
| 15 вересня | +2 | |||
| 14 вересня | 0 | |||
| 13 вересня | +1 | |||
| 12 вересня | +1 | |||
| 11 вересня | +1 | |||
| 10 вересня | +4 | |||
| 09 вересня | +1 | |||
| 08 вересня | +2 | |||
| 07 вересня | +1 | |||
| 06 вересня | +3 | |||
| 05 вересня | 0 | |||
| 04 вересня | +44 | |||
| 03 вересня | +5 | |||
| 02 вересня | +2 | |||
| 01 вересня | +1 |
Дописи каналу
Памёр бард і пісьменнік Анатоль Кудласевіч
У суботу 19 верасня пайшоў з жыцця беларускі літаратар і бард Анатоль Кудласевіч, паведамляе «Наша Ніва». Два тыдні таму яму споўнілася 65 гадоў.
Творца актыўна ўдзельнічаў у падзеях 2020 года і зазнаў пераслед.
Кудласевіч працаваў на Беларускім тэлебачанні і радыё, займаўся літаратурнымі і культурнымі праграмамі. Ён аўтар некалькіх паэтычных і празаічных кніг, пісаў песні і выступаў як бард. Таксама займаўся складаннем літаратурных анталогій, у тым ліку беларускіх эпітафій і пародый.
У жніўні 2020 года Анатоля Кудласевіча арыштоўвалі на 10 сутак за ўдзел у акцыі пратэсту. У 2021‑м у кватэры літаратара прайшло два ператрусы. Першы звязвалі са справай Аўтуховіча, падчас другога ГУБАЗіК разграміў жытло Кудласевіча.
| 2 | ШТО ПАЧЫТАЦЬ І ПАГЛЯДЗЕЦЬ
Зрабілі для вас падборку самых цікавых тэкстаў, якія выйшлі на гэтым тыдні на budzma.org. Каб вы нічога не прапусцілі 😊
🤑«Дурныя грошы» і сямейныя фірмы. Колькі зараблялі пісьменнікі ў БССР?
Калі б Шамякін ці Быкаў у 1970-х гадах жылі на Захадзе, то былі б мільянерамі. Чаму? Бо працавалі б з камерцыйнымі выдавецтвамі і кінастудыямі. А што было ў БССР? Супольна з адукацыйным хабам «Нацыя Лідараў» расказваем, як выглядала фінансавае жыццё пісьменнікаў і наколькі адрознівалася ад жыцця «звычайных савецкіх людзей»?
🎭Ціхі дзень на Энгельса, 7. Былы прэс-сакратар Купалаўскага тэатра пра стогадовы юбілей з зачыненымі дзвярыма
Шэсць гадоў таму, калі Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы набліжаўся да свайго стагоддзя, у яго сценах адбываліся падзеі, якія змянілі тэатр. Пра юбілей, які не адбыўся, згадвае тагачасны прэс-сакратар тэатра Мікалай Заяц. Якім магло б быць стагоддзе тэатра, калі б яно адбылося?
📺 Першая беларуская дзяржава ці калонія Масквы? 💛 «Трызуб і Пагоня».
Сапраўдная гісторыя БССР — у нашым відэа: https://youtu.be/UWL_T5QWyhQ
💬Рэжысёр Аляксандр Енджэеўскі: «Пакуль будзем памятаць пра ахвяр сталінскага тэрору, усе яны будуць жывыя»
Напярэдадні прэм’еры спектакля «Чырвоны крыж» паводле твора Сашы Філіпенкі мы пагаварылі з рэжысёрам пра беларускі тэатр у эміграцыі, культурны мост паміж Беларуссю і Польшчай і сілу памяці.
🗣«Трэба крычаць, што мы ёсць, мы былі і працягваем існаваць». Тэатральны крытык Настасся Панкратава — пра сваю кнігу і беларускі тэатр да і пасля 2020 года
Што сёння ўяўляе сабой беларускі тэатр? Якую трансфармацыю ён прайшоў, пачынаючы ад 2015 года? Ці сапраўды ў Беларусі тэатральнае поле вычышчанае і там нічога няма? Як змяніўся за 5 гадоў беларускі тэатр у эміграцыі? Паразмаўлялі пра гэта з журналісткай і тэатральным крытыкам Настассяй Панкратавай
🔴 «Харошыя рускія» і «харошая Расія». Не блытайце! Піша Алесь Кіркевіч
Ці існуюць у прыродзе «харошыя рускія»? Безумоўна, так. Аляксандр Няўзораў, Андрэй Бабчанка, Марк Фейгін, Дзяніс Нікіцін... Цікава іншае. Яны акурат не супраць вайны, а — за вайну. За паразу Расіі ў гэтай вайне і за дэканструкцыю маскоўскага рэжыму. А вось ці існуе хаця б у тэорыі «харошая Расія»?.. Вялікае пытанне.
🗣 «Дзяржава — злачынны сіндыкат». Лявон Вольскі пра вызваленне палітвязняў і сістэму гандлю людзьмі
Гэтая сістэма — такая ж звычайная частка жыцьця РБ, як субсыдыяваная сельская гаспадарка, разьмеркаваньне пасьля навучальнае ўстановы ці то праўладная моладзевая арганізацыя. Для гэтай дзяржавы яна нармальная і цалкам натуральная, і зьнікне яна, калі зьнікне дзяржава — злачынны сындыкат і рэінкарнуецца ў новую, цывілізаванейшую форму.
💬«Прастора, у якой ня трэба апраўдвацца»: Яна Вольская пра тое, як беларуская мова робіцца правілам, а не выключэннем
Пісьменніца і публіцыстка Яна Вольская разважае пра важны зрух, які адбыўся ў свядомасці часткі беларусаў у тым, што датычыць іх стаўлення да беларускай мовы.
🗣️Валера Руселік: «Пакуль мы пішам беларускую Гісторыю сваёю неабыякавасьцю, шанец — ёсьць»
Валера Руселік у сваёй рубрыцы «Прыдарожны пыл» тлумачыць, хто насамрэч піша гісторыю, і чаму нам, беларусам, аніяк не выпадае румзаць і маркоціцца.
▶️Чаму «Пацы вартыя палацу» і за што не любілі Сабескага?
Пацы гербу «Газдава» — у нашым відэа https://youtu.be/gsyCqDKGU4A
Адкуль насамрэч паходзіць род Пацаў: з Рыма, Фларэнцыі ці з Ражанкі? Адкуль у Вільні турэцкія барабаны і хто іх прывёз? Як Міхал Казімір Пац ледзве не «праваліў» Хоцімскую кампанію? Да чаго тут мільёны злотых, дуэлі ды ангельская готыка? | 262 |
| 3 | 🍃«Цёплы яблык з-за пазухі верасьня...» Утульныя вершы пра беларускую восень
Восень у беларускай літаратуры — гэта нешта большае, чым проста пара года. Гэта настрой, колеры, думкі — трывожныя ці шчаслівыя, неспакойныя альбо наадварот — поўныя змірэння і прыняцця лёсу. Паэты — ад Караткевіча да Янішчыц, ад Танка да маладых сучасных аўтараў — адзначаюць у праявах восені люстэрка чалавечых пачуццяў. Лісце, туман, адлёт птушак, вечнасць, цішыня — усё гэта становіцца мовай, якой гаворыць з намі восень.
➡️Больш прыгожых вершаў па спасылцы. 🔴Тут без VPN | 270 |
| 4 | 🎙Гурт Inteligency запісаў кавер на хіт "Песняроў"
Inteligency прадставілі сваю версію культавай "Добры вечар, дзяўчыначка!” ансамбля "Песняры" на музыку кампазітара Ігара Лучанка.
"Культавая “Добры вечар, дзяўчыначка!” ад І. Лучанка і “Песняроў”, як мы яе адчулі! Танчыць насуперак, абставінам - тое, што часам патрэбна!" — напісалі музыкі ў сваіх сацсетках.
Песня ўвойдзе ў новы альбом гурта. Гэта будзе першы паўнафарматны беларускамоўны альбома за увесь час існавання калектыву ("Belaruski Album"). Дакладная дата выхаду пакуль невядомая, але музыкі абяцаюць, што ўжо хутка.
▶️Слухаць песню “Добры вечар, дзяўчыначка!” | 320 |
| 5 | 🎶 Хор "BaranÁ" ў Вільні
Учора ў Вільні ў межах кірмашу народаў адбыўся выступ беларускага хору "BaranÁ" ("Belaruski сud").
Паслухайце, як прыгожа спяваюць дзяўчаты.
🔗А па спасылцы раім пачытаць інтэрв'ю з кіраўніцай гурта Святланай Чакушкай, якое мы запісвалі ў красавіку з нагоды перамогі на прэстыжным польскім фестывалі. | 340 |
| 6 | Вітаем, сябры!
Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.
Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.
🔗Падпісвайцеся на нас у сацсетках, калі для вас гэта бяспечна: Facebook, Youtube, Instagram, Threads, Х, Tiktok
Будзьма беларусамі і будзьма разам!
❤️ Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma | 297 |
| 7 | Ад Кантакузаўкі да «Вэндсдэй»: як гомельская вёска аказалася звязаная з румынскім замкам
Назва Кантакузаўка ў Гомельскім раёне гучыць так, быццам яе выпадкова занесла сюды з Балканаў. І ў пэўным сэнсе так яно і ёсць. За назвай невялікай вёскі хаваецца след вялікага арыстакратычнага роду Кантакузіна — таго самага, чый замак у Румыніі пасля стаў прататыпам акадэміі Невермор у серыяле «Вэндсдэй», піша «Штодзень».
Праўда, сувязь тут не містычная і не прамая: Кантакузаўка не мае прамога дачынення да здымак Netflix. Але праз род Паскевічаў яна выходзіць на тую ж дынастычную сетку, што злучала Гомель, Санкт-Пецярбург, Балканы і Карпаты.
➡️Падрабязней па спасылцы. 🔵Тут без VPN | 519 |
| 8 | 🏆 У галасаванні за прыз чытацкіх сімпатый прэміі Angelus можна прагаласаваць за беларускую кнігу.
Сёлета ў шорт-ліст Літаратурнай прэміі Цэнтральнай Еўропы “Angelus” прайшла кніга Уладзіміра Арлова "Танцы над горадам". За яе можна аддаць свой голас у чытацкім галасаванні прэміі.
✍️ Аўтар, які атрымае найбольшую колькасць галасоў, будзе запрошаны ва Уроцлаў на літаратурную рэзідэнцыю.
Вынікі галасавання, якое будзе доўжыцца да канца пятніцы, 16 кастрычніка, будуць абвешчаныя ў суботу, 17 кастрычніка, падчас цырымоніі ўручэння прэміі Angelus.
Літаратурная прэмія Цэнтральнай Еўропы “Angelus” — узнагарода, якая выдаецца з 2006 году за найлепшую кнігу прозы, апублікаваную па-польску.
Галасаваць можна тут ⬅️ | 295 |
| 9 | Вітаем, сябры!
Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.
Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.
🔗Падпісвайцеся на нас у сацсетках, калі для вас гэта бяспечна: Facebook, Youtube, Instagram, Threads, Х, Tiktok
Будзьма беларусамі і будзьма разам!
❤️ Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma | 336 |
| 10 | 🗣️Валера Руселік: «Пакуль мы пішам беларускую Гісторыю сваёю неабыякавасьцю, шанец — ёсьць»
Цяжка ўстрымацца ад роспачы, назіраючы наступ «расейскага сьвету» ў сёньняшняй Беларусі. Нават самападбадзёрваньні накшталт «ну, былі часы і пацяжэйшыя — і нічога, перажылі!» спрацоўваюць не заўсёды, калі назіраеш, як пад бульдозэрны нож ідзе чарговая старасьвецкая сядзіба альбо як у чарговую школу прыйшлі са сваімі шашкамі і аповедамі пра «трыадзіную Русь» блазны ў казацкіх папахах і з георгіеўскімі стужкамі на мундурах. Дык што, вось ён, канец беларускай Гісторыі? Валера Руселік у сваёй рубрыцы «Прыдарожны пыл» тлумачыць, хто насамрэч піша гісторыю, і чаму нам, беларусам, аніяк не выпадае румзаць і маркоціцца.
Вы чулі выраз «Гісторыю пішуць пераможцы»? Зрэшты, каго я пытаю — напэўна ж, чулі. Над аўтарствам гэтага выслоўя ўсьцяж трываюць спрэчкі, затое яго сэнс, зразумелы, бадай, кожнаму. Прышлі захопнікі, павыразалі мясцовых, пазабівалі дзядоў — захавальнікаў родавае памяці, папалілі летапісы ці што там яшчэ было, выхавалі мясцовых дзяцей у сваёй культуры — стандартная сытуацыя!
Зрэшты, па прыклады гэтак далёка можна й не хадзіць. Перапісаныя на расейскі лад беларускія школьныя падручнікі, а то й наагул замененыя на расейскія. Помнікі Неўскаму і Ракасоўскаму замест помнікаў Вітаўту і Каліноўскаму. Выцьцё прапаганды пра тое, як пад прыгнётам панскай Польшчы беларускія сяляне ня мелі аніводнай сваёй школкі — і пры гэтым фантастычнае незаўважаньне адсутнасьці беларускамоўнай адукацыі сёньня праз замену яе расейшчынай.
Ну, вы зразумелі.
Цікава, дарэчы, ці пагадзіўся б з гэтым выказваньнем «бацька Гісторыі» Герадот, які, сярод іншага, пісаў і пра нашых продкаў. І — трымаўся пазыцыі «Я абавязаны перадаць тое, што гавораць, але не абавязаны ўсяму верыць».
То-бок крытычнага мысьленьня ніхто не адмяняў. А таксама вуснае гісторыі. І таму й ня дзіва, што і гісторыю, як часьцяком здараецца, пішуць ня толькі пераможцы, але й пераможаныя. Прыкладаў — безьліч.
➡️Працяг па спасылцы. 🔴Тут без VPN | 355 |
| 11 | 🤔 Чаму “Пацы вартыя палацу” і за што не любілі Сабескага? | Пацы гербу “Газдава”| 🗡 «Сармат»
🟡Адкуль насамрэч паходзіць род Пацаў: з Рыму, Фларэнцыі ці з Ражанкі?
🟡Адкуль у Вільні турэцкія барабаны і хто іх прывёз?
🟡Як Міхал Казімір Пац ледзве не “праваліў” Хоцімскую кампанію?
🟡Чаму не трэба шкадаваць грошай для войска?
🟡Да чаго тут мільёны злотых, дуэлі ды ангельская готыка?
📺 Пацы гербу “Газдава” — у нашым відэа: https://youtu.be/gsyCqDKGU4A
#сармат – відэапрект пра шляхецкую культуру ў розных яе аспектах: як жылі, за што жылі, пра што думалі і марылі нашы продкі-шляхцічы. Вядоўца Васіль Калач — акцёр, рэжысёр, выкладчык гістарычнага фехтавання. | 333 |
| 12 | Аляксандр Фядута выступіць у Вільні з дзвюма лекцыямі
1 кастрычніка даследчык і літаратуразнаўца Аляксандр Фядута прачытае лекцыю «Імперыя супраць моладзі: гісторыя віленскіх філаматаў» у Віленскім беларускім музеі імя Івана Луцкевіча.
Вось што абмяркуюць:
🔵Віленскі ўніверсітэт і яго роля ў культурным жыцці былога Вялікага княства Літоўскага
🔵Кароткая гісторыя тайных моладзевых гурткоў у Вільні
🔵Мэты і метады працы Таварыства філаматаў
🔵Роспуск Таварыства, ход следства і метады пераследу
🔵Лёс філаматаў
Месца: Віленскі беларускі музейі імя Івана Луцкевіча (Віленская, 20).
Час: 18:30.
2 кастрычніка ў Беларускім замку ў Вільні адбудзецца лекцыя «Раман Уладзіміра Караткевіча „Каласы пад сярпом тваім“: учора, сёння, назаўжды».
Аляксандр Фядута ў зняволенні напісаў своеасаблівы каментар да твора Караткевіча — кнігу «Лексікон «Каласоў пад сярпом тваім». У ёй аўтар прааналізаваў, на якіх асновах, базавых прынцыпах, вобразах грунтуецца тэкст Караткевіча.
2 кастрычніка падчас лекцыі ў Вільні аўтар «Лексікону» распавядзе пра сваё бачанне «Каласоў», герояў і сэнсаў легендарнага рамана. Вітаецца грамадскае абмеркаванне.
Месца: Беларускі Замак, Naujoji Riovonių, 10
Час: 18.00
Уваход на абедзьве сустрэчы вольны.
Мерапрыемствы ладзяцца ў межах праграмы “ArtPower Belarus” у сумесным праекце Міжнароднага Саюза беларускіх пісьменнікаў і грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі”. | 335 |
| 13 | Выйшла калектыўная манаграфія пра сучасную Беларусь на ангельскай мове
Брытанскае выдавецтва Routledge выпусціла Routledge Handbook of Contemporary Belarus — вялікі міждысцыплінарны даведнік пра сучасную Беларусь пад рэдакцыяй даследчыка Аляксея Кажарскага, піша bellit.info з спасылкай на Беларускі інстытут публічнай гісторыі.
Сярод аўтараў выдання Міраслаў Янковяк, Вікторыя Леўкавец, Марыя Даніловіч, Генадзь Коршунаў, Вольга Канановіч, Андрэй Сцяпанаў, Вольга Сасункевіч, Аляксей Ластоўскі, Пётра Рудкоўскі і інш.
➡️Падрабязней па спасылцы. 🔹Тут без VPN. | 343 |
| 14 | 🎵«Беларусь згубіла свае гусьлі». Вялікая размова з вызваленым з-за кратаў Алесем Чумаковым
Гусьляр і палітвязень Алесь Чумакоў быў вызвалены з-за кратаў 16 верасьня. У інтэрвію ён расказаў "Радыё Свабода", як на судзе слухаў уласныя песьні, як вымушана калядаваў у Калядзічах і чаму ў яго творчасьці ня будзе турэмных песень.
Суд па справе Алеся Чумакова адбыўся зусім нядаўна — у жніўні. Музыка расказвае, што там пачуў і абвінавачваньні. Якія заключаліся ў тым, што ён «граў беларускую народную музыку і там самым гуртаваў пратэставае ядро».
«Прабачце, але з такімі абвінавачваньнямі можна любога чалавека на вуліцы ўзяць і пасадзіць, — гаворыць Алесь. — Я ўсё гэта шчыра для дзяржавы рабіў. А атрымліваецца, што я гуртаваў пратэставае ядро. Значыць дзяржаве не патрэбная свая мова, свая культура, свае народныя інструмэнты. Мне стала ўсё зразумела».
➡️Чытайце па спасылцы.🔵 Тут без VPN | 352 |
| 15 | 🗣️«Прастора, у якой ня трэба апраўдвацца»: Яна Вольская пра тое, як беларуская мова робіцца правілам, а не выключэннем
Пісьменніца і публіцыстка Яна Вольская разважае пра важны зрух, які адбыўся ў свядомасці часткі беларусаў у тым, што датычыць іх стаўлення да беларускай мовы.
У адной варшаўскай Facebook-суполцы беларуская мова раптам стала прычынай скандалу. Уладальнік групы «Беларусы ў Варшаве» пастанавіў: ад цяпер абвесткі будуць публікавацца толькі па-беларуску. Камэнтары можна пакідаць на любой мове.
Здавалася б, што тут такога?
Прыватная суполка зьмяніла ўласныя правілы. Ніхто не забараняе расейскую мову, ніхто не патрабуе ад удзельнікаў пераходзіць на беларускую ў асабістым жыцьці. Проста ў адной канкрэтнай прасторы вырашылі аддаць перавагу беларускай.
І менавіта гэта аказалася для некаторых праблемай.
Рэакцыя была прадказальная — і адначасова вельмі паказальная.
Знайшліся ўдзельнікі, якія выступілі супраць. Навошта, маўляў, навязваць мову ў прыватнай групе? Чаму чалавек, які мае карысную інфармацыю для іншых беларусаў, ня можа напісаць яе па-расейску? Некаторыя пайшлі далей і прапанавалі абмеркаваць нават зьмену кіраўніцтва суполкі, якое, на іх думку, занадта радыкальна падыходзіць да моўнага пытаньня.
Але цікавае тут ня столькі само абурэньне, колькі тое, што адбылося ў адказ.
✏️Працяг па спасылцы. 🔵Тут без VPN. | 413 |
| 16 | 📚Выходзіць другая частка «Імёнаў Свабоды» Арлова
Другая частка своеасаблівай аўтарская энцыклапедыі любові да радзімы, свабоды і незалежнасці Уладзіміра Арлова пад назвай «Імёны Свабоды» неўзабаве выйдзе з друку, піша bellit.info.
У красавіку выходзіў першы том, у які ўвайшло 410 гістарычных партрэтаў з часоў Тадэвуша Рэйтана і Тадэвуша Касцюшкі.
✏️Падрабязней па спасылцы. 🔹Тут без VPN. | 343 |
| 17 | 🌳На Берасьцейшчыне скасавалі ахоўны статус старажытнага парку. Што вядома
Год таму ў парку «Ацячызна» ў Жабінкаўскім раёне Берасьцейскай вобласьці ўлады правялі паказальную акцыю добраўпарадкаваньня, піша «Радыё Свабода».
Жабінкаўскій раённы выканаўчы камітэт (Берасьцейская вобласьць) спыніў функцыянаваньне батанічнага помніка прыроды мясцовага значэньня «Парк «Ацячызна», створанага ў лістападзе 2017 году.
Парк быў заснаваны ў 1800 годзе і быў часткай сядзібы роду Бельскіх.
➡️Падрабязней па спасылцы. 🌱Тут без VPN.
Фота: my-places.by | 344 |
| 18 | Вітаем, сябры!
Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.
Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.
🔗Падпісвайцеся на нас у сацсетках, калі для вас гэта бяспечна: Facebook, Youtube, Instagram, Threads, Х, Tiktok
Будзьма беларусамі і будзьма разам!
❤️ Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma | 336 |
| 19 | ❓ Як беларускі паэт стаў героем для ўсёй краіны?
Сёння Дзень народзінаў Максіма Танка. З гэтай нагоды раім паглядзець выпуск літаратурнага праекта "Смаленне вепрука", прысвечаны Максіму Танку.
У відэа расказваем:
🔵 За што Танк сядзеў на Лукаішках?
🔵Ці сапраўды гуляў у більярд з шэфам МГБ?
🔵Навошта ратаваў Арсенневу і Зянона Пазняка?
🔵Як Танка хацелі забіць у 1937 годзе і калі ён пра гэта даведаўся?
🔵Максім Танк — рамантык, рэвалюцыянер, камуніст, партыёт, партыйны бос? Ці — усё адразу?
📺 Адказы ў выпуску па спасылцы — https://youtu.be/mMzkH3KszSw | 370 |
| 20 | ❗️На сайт Budzma.org вядзецца DDoS-атака
Мы працуем над вырашыннем праблемы, але пакуль доступ да сайта можа быць ускладнены.
Калі вам не ўдаецца зайсці на сайт, чытайце і глядзіце "Будзьма беларусамі!" на нашых старонках у сацсетках:
Youtube
Facebook
Instagram
Threads
Х
Tiktok
Тэлеграм-бот афіша "Будзьма разам!"
Мы прыцягваем працаваць і ствараць для вас цікавы беларускацэнтрычны кантэнт.
Будзьма беларусамі і будзьма разам!
❤️ Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma | 405 |
