ch
Feedback

不要被骗子欺骗!Telemetrio 会找到并标记这些频道 👉 如果想查看标记,请订阅

Будзьма беларусамі!

Будзьма беларусамі!

前往频道在 Telegram

Беларуская культура - наш падмурак. Пра культуру - актуальна, цікава і з сэнсам! Прызнана экстрэмісцкім фарміраваннем. Сувязь: @Suviaz_z_Budmaj_Bot Афіша беларускіх мерапрыемстваў у свеце: @Budzma_razam_bot Падтрымаць нас: https://ko-fi.com/budzma

显示更多
2 535
订阅者
+124 小时
+67 天
-730 天

正在加载数据

标签云
无数据
有任何问题?请刷新页面或联系我们的客服。
进出提及
---
---
---
---
---
---
吸引订阅者
11月 '26
十一月 '26
+5
在3个频道中
十月 '26
+61
在10个频道中
Get PRO
九月 '26
+92
在8个频道中
Get PRO
八月 '26
+102
在13个频道中
Get PRO
七月 '26
+96
在10个频道中
Get PRO
六月 '26
+60
在8个频道中
Get PRO
五月 '26
+73
在10个频道中
Get PRO
四月 '26
+76
在12个频道中
Get PRO
三月 '26
+51
在13个频道中
Get PRO
二月 '26
+57
在12个频道中
Get PRO
一月 '26
+72
在11个频道中
Get PRO
十二月 '25
+78
在12个频道中
Get PRO
十一月 '25
+44
在13个频道中
Get PRO
十月 '25
+59
在12个频道中
Get PRO
九月 '25
+63
在9个频道中
Get PRO
八月 '25
+69
在8个频道中
Get PRO
七月 '25
+59
在7个频道中
Get PRO
六月 '25
+55
在11个频道中
Get PRO
五月 '25
+63
在7个频道中
Get PRO
四月 '25
+59
在13个频道中
Get PRO
三月 '25
+68
在9个频道中
Get PRO
二月 '25
+86
在7个频道中
Get PRO
一月 '25
+85
在8个频道中
Get PRO
十二月 '24
+91
在9个频道中
Get PRO
十一月 '24
+97
在13个频道中
Get PRO
十月 '24
+92
在9个频道中
Get PRO
九月 '24
+94
在6个频道中
Get PRO
八月 '24
+122
在7个频道中
Get PRO
七月 '24
+113
在7个频道中
Get PRO
六月 '24
+96
在8个频道中
Get PRO
五月 '24
+115
在6个频道中
Get PRO
四月 '24
+154
在12个频道中
Get PRO
三月 '24
+162
在6个频道中
Get PRO
二月 '24
+176
在12个频道中
Get PRO
一月 '24
+139
在16个频道中
Get PRO
十二月 '23
+148
在12个频道中
Get PRO
十一月 '23
+95
在12个频道中
Get PRO
十月 '23
+91
在12个频道中
Get PRO
九月 '23
+89
在0个频道中
Get PRO
八月 '23
+115
在0个频道中
Get PRO
七月 '23
+143
在0个频道中
Get PRO
六月 '23
+70
在0个频道中
Get PRO
五月 '23
+90
在0个频道中
Get PRO
四月 '23
+72
在0个频道中
Get PRO
三月 '23
+78
在0个频道中
Get PRO
二月 '23
+122
在0个频道中
Get PRO
一月 '23
+140
在0个频道中
Get PRO
十二月 '22
+145
在0个频道中
Get PRO
十一月 '22
+123
在0个频道中
Get PRO
十月 '22
+111
在0个频道中
Get PRO
九月 '22
+145
在0个频道中
Get PRO
八月 '22
+164
在0个频道中
Get PRO
七月 '22
+143
在0个频道中
Get PRO
六月 '22
+377
在0个频道中
Get PRO
五月 '22
+152
在0个频道中
Get PRO
四月 '22
+144
在0个频道中
Get PRO
三月 '22
+92
在0个频道中
Get PRO
二月 '22
+80
在0个频道中
Get PRO
一月 '22
+57
在0个频道中
Get PRO
十二月 '21
+49
在0个频道中
Get PRO
十一月 '21
+89
在0个频道中
Get PRO
十月 '21
+118
在0个频道中
Get PRO
九月 '21
+143
在0个频道中
Get PRO
八月 '21
+80
在0个频道中
Get PRO
七月 '21
+67
在0个频道中
Get PRO
六月 '21
+80
在0个频道中
Get PRO
五月 '21
+64
在0个频道中
Get PRO
四月 '21
+108
在0个频道中
Get PRO
三月 '21
+97
在0个频道中
Get PRO
二月 '21
+124
在0个频道中
Get PRO
一月 '21
+162
在0个频道中
Get PRO
十二月 '20
+1 768
在0个频道中
日期
订阅者增长
提及
频道
03 十一月+1
02 十一月+1
01 十一月+3
频道帖子
🔴 Думаць пра будучыню ці — «браць ЦУМ» заднім чыслом? Пальчыс лічыць, што ён каардынаваў першыя восем маршаў у 2020-м. Спары
🔴 Думаць пра будучыню ці — «браць ЦУМ» заднім чыслом? Пальчыс лічыць, што ён каардынаваў першыя восем маршаў у 2020-м. Спарыш лічыць, што трэба было браць ЦУМ. Алесь Белы — Купалаўскі тэатр. Ціханоўскі лічыць, што яго жонка мела б сесці ў турму і тады, магчыма, яму б не прыйшлося зараз шукаць грошы на зубы... Серыял пад назвай «Дваццаты год» вяртаецца?
Неяк на судах па справе «Плошчы» ў далёкім 2011-м Статкевіч заявіў: з часам усё больш людзей будуць з гонарам казаць, што ламіліся ў Дом урада ўвечары 19 снежня 2010-га. Гэта ж гонар — быць удзельнікам рэвалюцыі! Нават няўдалай. Кожная няўдалая рэвалюцыя — рэпетыцыя будучай рэвалюцыі. Удалай. Час ішоў. Але кожная няўдалая рэвалюцыя аказвалася рэпетыцыяй чарговай... няўдалай. Тады, у 2010-м, перад выбарамі мы пагаворвалі аб тым, каб браць будынак БРСМ каля адміністрацыі. Ці хаця б угнаць грэйдар. Калі табе 19 — гэта прыкольна: угнаць грэйдар для рэвалюцыі. Калі пад 40... Ну, такое сабе. Горш толькі — штурмаваць ЦУМ.
Працяг па спасылцы. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

2
📔 3 лістапада 1882 года нарадзіўся будучы народны песняр Беларусі Якуб Колас Костусь — так малога Канстанціна называлі ў бац
📔 3 лістапада 1882 года нарадзіўся будучы народны песняр Беларусі Якуб Колас Костусь — так малога Канстанціна называлі ў бацькоўскай хаце — нарадзіўся 3 лістапада 1882 года ў засценку Акінчыцы, які сёння ўваходзіць у межы Стоўбцаў. Яго бацька служыў лесніком у радзівілаўскіх уладаннях. 🧐 Пасля заканчэння Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі ў 1902 годзе Канстанцін Міцкевіч працаваў настаўнікам на Заходнім Палессі — у Люсіне, што цяпер у Ганцавіцкім раёне, і Пінкавічах пад Пінскам. Там ён збіраў фальклор, рабіў этнаграфічныя запісы. Палескі досвед пазней лёг у аснову аповесці «У палескай глушы». У 1905 годзе Міцкевіч склаў петыцыю жыхароў Пінкавіч да памешчыка Зыгмунта Скірмунта. Сяляне патрабавалі даць ім права карыстацца азёрамі і зямлёй для выпасу жывёлы. У ліпені 1906 года Міцкевіч узяў удзел у нелегальным з’ездзе настаўнікаў Мінскай губерні ў Мікалаеўшчыне. У 1907 годзе прыехаў у Вільню і пачаў загадваць літаратурным аддзелам «Нашай нівы», але праз некалькі тыдняў паводле загаду паліцыі мусіў пакінуць горад. Пазней ён працаваў у прыватнай беларускамоўнай школе ў вёсцы Сані. Неўзабаве Міцкевіча арыштавалі. 15 верасня 1908 года яго асудзілі на тры гады зняволення за ўдзел у настаўніцкім руху. Увесь тэрмін палітзвязень Міцкевіч адбыў у Мінскім астрозе — Пішчалаўскім замку, вядомым сёння як «Валадарка». Пасля вызвалення ў 1911 годзе Колас без афіцыйнага дазволу навучаў дзяцей чыгуначнікаў у Лунінцы. У 1926 годзе Якуб Колас атрымаў званне народнага паэта Беларусі, а праз два гады стаў акадэмікам. Аднак дзяржаўнае прызнанне не азначала свабоды. З сярэдзіны 1920-х гадоў у доме пісьменніка неаднаразова праводзілі ператрусы, а самога Коласа выклікалі на допыты. Савецкія органы дзяржбяспекі спрабавалі далучыць яго да «Лістападаўскай справы» і сфабрыкаванай справы «Саюза вызвалення Беларусі». У 1930-я гады пісьменніка абвінавачвалі ў «нацдэмаўшчыне» і прымушалі публічна каяцца ў нібыта дапушчаных памылках. Вакол яго арыштоўвалі і расстрэльвалі сяброў, калег і сваякоў. Сярод рэпрэсаваных былі дзядзька паэта Язэп Лёсік і брат яго жонкі Аляксандр Каменскі. Над самім Коласам таксама пастаянна вісела пагроза арышту. Улетку 1956 года Колас падрыхтаваў тры лісты ў ЦК Кампартыі Беларусі. Яны былі прысвечаныя стану беларускай мовы і занядбанасці могілак. Паводле сведчання сына пісьменніка Міхася Міцкевіча, 13 жніўня Колас асабіста паехаў у ЦК, каб перадаць ліст пра стан беларускай мовы. Аднак сакратар ЦК Цімафей Гарбуноў яго не прыняў. У той жа дзень пісьменнік вярнуўся дадому і памёр за рабочым сталом ад сардэчнага прыступу. ❓ Што паглядзець, пачытаць і паслухаць у дзень нараджэння класіка: 🟦Сапраўдны Якуб Колас — Канстанцін Міцкевіч — у нашым відэа. 🟦Якуб Колас — фігурант палітычнай справы: як класік белліту здолеў пазбегнуць арышту. 🟦Якуб Колас — пра свае першыя спробы пісаць па-беларуску. 🟦Тэст: Ці ведаеце значэнне гэтых слоў са славутай трылогіі Якуба Коласа «На ростанях»? 🟦Як Міцкевіч стаў Коласам. Чаму класік беларускай літаратуры карыстаўся псеўданімам замест уласнага прозвішча? 🟦«Нашае каханне не зруйнавала ніводная цяжкасць». Расказваем пра лёс пляменніцы Якуба Коласа Надзеі Касмовіч. 🟦За што Якуб Колас трапіў за краты? 🟦Якуб Колас. Захавальнік старога свету. 🟦Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам. 🟦Вы ведалі, што ў знакамітага Канстанціна Міцкевіча было шмат псеўданімаў? Якуб Колас — толькі адзін з самых вядомых. 🟦Контррэвалюцыйная казка Якуба Коласа. 🟦Як Якуб Колас пазнаёміўся з ляшскім сепаратыстам Ондрам Лысагорскім. 🟦Янка Купала і Якуб Колас у Сакартвэла.
218
3
❗️Беларусаў запрашаюуць на новую адукацыйную праграму «Агенты перамен: місія выканальная» Кадравы Рэзерв адкрывае набор на но
❗️Беларусаў запрашаюуць на новую адукацыйную праграму «Агенты перамен: місія выканальная» Кадравы Рэзерв адкрывае набор на новую маштабную трохступеньчатую анлайн-праграму «Агенты перамен: місія выканальная» для беларусаў, прысвечаную дзяржаўнаму кіраванню, грамадскім працэсам, праву, інстытутам, перамовам і камунікацыі. Праграма разлічаная на 152 гадзіны навучання і пабудаваная як паслядоўная адукацыйная траекторыя, якая дапамагае звязаць розныя веды ў адну сістэмную карціну. Падрабязней. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
291
4
✝️ Упершыню ва ўсёй Беларусі не адбылася малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій. Апошнім быў Гомель Важная шматгадовая традыц
✝️ Упершыню ва ўсёй Беларусі не адбылася малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій. Апошнім быў Гомель Важная шматгадовая традыцыя перапыненая ў Гомелі. Тут упершыню каталіцкія вернікі не змаглі памаліцца ля крыжа, усталяванага на месцы масавых пахаванняў ахвяр савецкіх рэпрэсій, паведамляе katolik.life. Штогод з 1990-х у дзень успаміну памерлых, 2 лістапада, католікі збіраліся на малітву на 9-м кіламетры Чарнігаўскай шашы на ўскраіне Гомеля. Сярод расстраляных у гэтых лясах былі многія вернікі, у тым ліку каталіцкія і праваслаўныя святары. Працяг па спасылцы. ❗️Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
299
5
✨ Беларуская мастачка Цемра прайшла адбор з больш чым 1600 заявак і ўвайшла ў фінал прэстыжнага конкурсу ў Польшчы Беларуская
✨ Беларуская мастачка Цемра прайшла адбор з больш чым 1600 заявак і ўвайшла ў фінал прэстыжнага конкурсу ў Польшчы Беларуская мастачка Цемра ўвайшла ў лік 32 фіналістаў мастацкай прэміі KAF Young Art Prize 2026. Міжнароднае журы абрала яе працы сярод 1 668 заявак з 38 краін свету, піша reform.news. KAF Young Art Prize — гэта міжнародны конкурс для маладых мастакоў з усёй Еўропы, заснаваны незалежнай арт-інстытуцыяй Krupa Art Foundation ва Уроцлаве. Конкурс падтрымлівае аўтараў на пачатку прафесійнай кар’еры ў галіне жывапісу, лічбавага мастацтва, скульптуры і інсталяцыі. Мэта прэміі — вылучыць выбітныя і наватарскія мастацкія пазіцыі, падтрымаць аўтараў, чый голас чуллівы да актуальных сусветных праблем, а таксама заахвоціць да эксперыментаў і смелых творчых рашэнняў. Падрабязней. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
324
6
🤔 «Чаму беларусы нас не абаранілі?» Шукеловіч расказаў малавядомую гісторыю сям’і Багушэвіча Вядоўца «Белсату» Віктар Шукело
🤔 «Чаму беларусы нас не абаранілі?» Шукеловіч расказаў малавядомую гісторыю сям’і Багушэвіча Вядоўца «Белсату» Віктар Шукеловіч расказаў у праграме «Канапа» на Радыё Свабода пра сваю сустрэчу з Крыстынай Шманьдай — праўнучкай клясыка беларускай літаратуры Францішка Багушэвіча. У сямігадовым узросьце яе разам з маці і трохгадовым братам савецкая ўлада выслала ў Сібір. ❓ Адным з самых моцных успамінаў, якія яна пранесла праз жыцьцё, была крыўда: чаму беларусы іх не абаранілі? Сам Шукеловіч вырас на Ашмяншчыне, непадалёк ад мясьцінаў, зьвязаных з Багушэвічам. Ён расказвае, што яшчэ ў дзяцінстве чуў пра паэта ня як пра хрэстаматыйнага клясыка, а як пра жывога чалавека. Працяг па спасылцы. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
304
7
📖 Перавыдалі знакаміты раман Элізы Ажэшкі «Над Нёманам» Выдавецтва «Папуры» перавыдала класічны раман Элізы Ажэшкі «Над Нёма
📖 Перавыдалі знакаміты раман Элізы Ажэшкі «Над Нёманам» Выдавецтва «Папуры» перавыдала класічны раман Элізы Ажэшкі «Над Нёманам» у перакладзе Анатоля Бутэвіча. У творы ўзнімаюцца тэмы маральнай адказнасці і ўмення чалавека жыць у згодзе з прыродай і са сваім сумленнем, вернасці роднай зямлі і бацькоўскаму дому, кахання і праблемы пакаленняў, піша bellit.info. «Маладая шляхцянка Юстына жыве ў маёнтку свайго дзядзькі, заможнага пана Карчыньскага. Аднак багацце і цяплічныя ўмовы не радуюць яе. Пасля няшчаснага кахання дзяўчына шукае суцяшэння ў прыгажосці мясцовай прыроды і гадзінамі блукае па берагах Нёмана і навакольных палях. Падчас аднаго з такіх шпацыраў яна сустракае беднага шляхціца Яна Багатыровіча, якога ейныя сваякі пагардліва лічаць селянінам. Хлопец знаёміць Юстыну са сваёй сям’ёй і гісторыяй роду Багатыровічаў, і гэта адкрывае новую старонку ў жыцці паненкі», — інтрыгуе анатацыя. 🧐 У канцы кнігі змешчаныя каментарыі і заўвагі перакладчыка. Новае выданне «Над Нёманам» Элізы Ажэшкі можна купіць у кнігарні «Параграф 45», у «Акадэмічнай кнізе», а таксама замовіць праз маркетплэйсы, напрыклад, праз Oz.by.
304
8
Вітаем, сябры! Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культур
Вітаем, сябры! Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры. Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў. 🔗Падпісвайцеся на нас у сацсетках, калі для вас гэта бяспечна: Facebook, Youtube, Instagram, Threads, Х, Tiktok Будзьма беларусамі і будзьма разам! ❤️ Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma
291
9
✍️ «І пакуль я ёсць нематой». Наста Кудасава апублікавала верш пра залатую восень і адзіноту Беларуская паэтка Наста Кудасава
✍️ «І пакуль я ёсць нематой». Наста Кудасава апублікавала верш пра залатую восень і адзіноту Беларуская паэтка Наста Кудасава падзялілася ў Facebook вершам, прысвечаным залатой восені, адзіноце і пошуку шчасця.
339
10
✝️ «Не чапай, бо гэта душа прыляцела»: як на Палессі жылі побач з памерлымі У сучасным свеце смерць — гэта фінал, абмежаваны
✝️«Не чапай, бо гэта душа прыляцела»: як на Палессі жылі побач з памерлымі У сучасным свеце смерць — гэта фінал, абмежаваны тэрыторыяй могілак, пахавальнымі бюро і фармальнымі рытуаламі. Але для нашых продкаў, асабліва на Палессі, лінія паміж жывымі і мёртвымі была нашмат танчэйшай, а часам — амаль празрыстай. 🧐 Пакуль мы змагаемся з жахам перад невядомым, палешукі стагоддзямі выпрацоўвалі цэлую сістэму суіснавання з тымі, хто ўжо адышоў ад нас у іншы свет. Працяг па спасылцы. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
339
11
✍️ Журы падвяло вынікі конкурсу «Экслібрыс» Паводле рашэння журы пераможцай штогадовага літаратурнага конкурсу «Экслібрыс», п
✍️ Журы падвяло вынікі конкурсу «Экслібрыс» Паводле рашэння журы пераможцай штогадовага літаратурнага конкурсу «Экслібрыс», прымеркаванага сёлета да 150-годдзя Алаізы Пашкевіч (Цёткі) становіцца Маргарыта Ёхансан (за найлепшы твор у жанры аўтарскай казкі), піша bellit.info. 🧐 Паводле ўмоваў конкурсу твор Маргарыты Ёхансан выйдзе асобнай кнігай. Творы іншых адзначаных журы ўдзельнікаў Валянціна Вяркеева (за найлепшы празаічны твор) і Алены Варанец (за найлепшую паэзію) выйдуць асобнымі публікацыямі цягам наступнага года. Шчыры віншуем аўтараў! У сёлетнім конкурсе ўдзельнічала каля пяцідзесяці аўтараў і аўтарак, якія працуюць у самых розных жанрах — ад вершаў для самых маленькіх чытачоў да вялікіх празаічных тэкстаў. Журы конкурсу дзякуе ўсім удзельнікам за актыўнасць і крэатыў.
325
12
🗣 Уладзімір Някляеў: «Я не веру, што Беларусі не стане» Вядомы беларускі паэт, празаік і грамадска-палітычны дзеяч Уладзімір
🗣 Уладзімір Някляеў: «Я не веру, што Беларусі не стане» Вядомы беларускі паэт, празаік і грамадска-палітычны дзеяч Уладзімір Някляеў на сваё старонцы ў Фэйсбук апублікаваў допіс, прысвечаны Дню памяці продкаў — Дзядам. Я не веру, што Беларусі не стане. Бо ведаю, што яна будзе. Калі нават згубіць, як ужо губляла, межы, ці страціць пракметы дзяржаўнасці, дык будзе сама ў сабе. І зноў знойдзе свае межы, як змяя новую скуру. Падрабязней. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
318
13
❓ Сынагогі, штэтлы, сямейныя гісторыі. Віртуальны музэй вяртае гісторыю беларускіх габрэяў У сеціве запрацаваў «Віртуальны га
❓ Сынагогі, штэтлы, сямейныя гісторыі. Віртуальны музэй вяртае гісторыю беларускіх габрэяў У сеціве запрацаваў «Віртуальны габрэйскі музэй Беларусі», які дазваляе падарожнічаць па колішніх штэтлах, пабачыць страчаныя і захаваныя сынагогі, пазнаёміцца з архіўнымі дакумэнтамі і сямейнымі гісторыямі. Стваральнікі праекту з Цэнтру беларуска-габрэйскай культурнай спадчыны імкнуцца аднавіць і захаваць супольны даробак двух народаў, піша «Радыё Свабода». «Наш музэй — бязь сьцен. Мы робім бачным тое, што застаецца схаваным, страчаным ці малавядомым», — распавяла ў сваім Фэйсбуку кіраўніца музэя Мая Кацнэльсон. Працяг па спасылцы. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
371
14
🧐 «Ад думкі да публічнай пазіцыі»: Кампус палітычнай навукі адкрывае набор на праграму Think Tank Gym для маладых аналітыкаў
🧐 «Ад думкі да публічнай пазіцыі»: Кампус палітычнай навукі адкрывае набор на праграму Think Tank Gym для маладых аналітыкаў і грамадскіх дзеячаў ды дзеячак Кампус палітычнай навукі абвяшчае пачатак прыёму заявак на адукацыйную праграму Think Tank Gym для моладзі ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў.Праграма скіраваная на фармаванне новага пакалення экспертаў, аналітыкаў, журналістаў і грамадскіх лідараў. Навучанне разлічанае на тых, хто цікавіцца грамадска-палітычнымі працэсамі, імкнецца развіваць крытычнае мысленне і бачыць сваю кар’еру ў аналітычных цэнтрах (think tanks), медыя, міжнародных інстытуцыях або грамадскіх арганізацыях. Падрабязней. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
341
15
📯Сёння, 2 лістапада, адзначаецца Дзень памяці продкаў — «Дзяды» «Дзяды» — традыцыйны беларускі дзень ушанавання памяці продк
📯Сёння, 2 лістапада, адзначаецца Дзень памяці продкаў — «Дзяды» «Дзяды» — традыцыйны беларускі дзень ушанавання памяці продкаў, карані якога сягаюць яшчэ ў паганскія часы. У гэты дзень беларусы ўзгадваюць сваіх памерлых родных і блізкіх, наведваюць могілкі і збіраюцца за памінальным сталом. 🔗З гэтай нагоды падрыхтавалі для вас падборку цікавых артыкулаў пра гісторыю, традыцыі і звычаі гэтага дня: 🔵5 цікавых могілак Беларусі для наведвання на «Дзяды». 🔵Дзевяць цікавостак пра Дзяды. 🔵Дзень, калі свет жывых і мёртвых аб’ядноўваецца: як нашыя продкі адзначалі «Дзяды»? 🔵Што падаваць на стол і як за ім сябе паводзіць у святочную вячэру на «Дзяды? 🔵Як адзначыць Дзяды ў горадзе: чэк-ліст ад «Будзьма беларусамі!». 🔵Самыя старыя камунальныя беларускія могілкі ў ноч на «Дзяды».
437
16
🗣 Сяргей Прылуцкі: «Вайна сёньняшняя можа скончыцца, але ж Расея не зменіцца» Чаму не сорамна лупіць трасянкай, як перажыў а
🗣 Сяргей Прылуцкі: «Вайна сёньняшняя можа скончыцца, але ж Расея не зменіцца» Чаму не сорамна лупіць трасянкай, як перажыў акупацыю Бучы і навошта вучыць сына лётаць на дронах, «Салідарнасці» распавёў паэт і вайсковец Сяргей Прылуцкі. Сяргей з канца нулявых жыве ва Украіне, у Бучы, дзе і сустрэў з сям’ёй пачатак вайны. З 2025-га служыць у войску. А нядаўна ў фэйсбуку паставіў пытаньне: чаму пэўная частка беларускіх літаратараў зараз піша на расейскай? Працяг па спасылцы. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
336
17
🔴 «Спыніцца — значыць загінуць». Невядомы Статкевіч Трымаючы ў руках зборнік турэмных эсэ Міколы Статкевіча, я чакаў знайсці
🔴 «Спыніцца — значыць загінуць». Невядомы Статкевіч Трымаючы ў руках зборнік турэмных эсэ Міколы Статкевіча, я чакаў знайсці там пафас, развагі пра дэмакратыю, турму, свабоду... Усё аказалася цікавей. Праз кароткія тэксты паўстае партрэт аўтара, яго філасофія і матывацыя. Як забіць у сабе раба? Чаму людзі ламаюцца? Што не так з Беларуссю і ўсімі намі? Адказы — між радкоў. «У штрафным ізалятары пісаць забаранялася, ды й не было чым. Але ніхто не мог забараніць мне думаць. Таму...» Мікола Статкевіч правёў у турмах і ізалятарах 14 гадоў. Чытаць — забаронена ці няма чаго. Пісаць — няма чым. А калі ўсё ж напішаш — «адшманаюць». Тыя эсэ, якія трапілі ў кнігу — выключэнні. Грунтам для іх сталі назіранні і саманазіранні, успаміны. Аказваецца, сябе і тых, хто побач, таксама можна «чытаць» — як кнігу. У кароткіх зацемках Статкевіча больш філасофіі, чым на кафедры філасофіі. Бо яно — жыццёвае, не кніжнае. Усе героі — жывыя людзі, а не выдуманыя персанажы. Усе высновы — парады па выжыванні. Падрабязней. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
333
18
🎬 Трыумф у Ляйпцыгу: фільм «Лісты» беларускага дакументаліста Андрэя Куцілы атрымаў «Залатога голуба» Стужка «Лісты» (Letter
🎬 Трыумф у Ляйпцыгу: фільм «Лісты» беларускага дакументаліста Андрэя Куцілы атрымаў «Залатога голуба» Стужка «Лісты» (Letters from the Silenced Country) беларускага рэжысёра Андрэя Куцілы здабыла «Залатога голуба» (Golden Dove) — галоўную ўзнагароду ў Міжнародным конкурсе поўнаметражных дакументальных фільмаў (International Competition Documentary Film) на прэстыжным фестывалі DOK Leipzig. Таксама фільм атрымаў адмысловую прэмію MDR Documentary Award, піша reform.news. 🧐 Міжнароднае журы вылучыла карціну пра беларускіх палітзняволеных з наступнай фармуліроўкай: «Праз захапляльны паралельны вопыт мужчын і жанчын — адных, якія гавораць, другіх, якія малююць, і трэціх, якія змагаюцца, — фільм пераўтварае сведчанні ў супраціў. Ад кінематаграфіста, які адмаўляецца дазволіць краіне знікнуць з вачэй, паходзіць фільм, што з кінематаграфічнай рашучасцю і празрыстасцю пераносіць нас у месца, недасягальнае для астатніх». Працяг па спасылцы. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
338
19
Вітаем, сябры! Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культур
Вітаем, сябры! Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры. Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў. 🔗Падпісвайцеся на нас у сацсетках, калі для вас гэта бяспечна: Facebook, Youtube, Instagram, Threads, Х, Tiktok Будзьма беларусамі і будзьма разам! ❤️ Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma
333
20
ШТО ПАЧЫТАЦЬ І ПАГЛЯДЗЕЦЬ Зрабілі для вас падборку самых цікавых тэкстаў, якія выйшлі на гэтым тыдні на budzma.org. Каб вы нічога не прапусцілі 😊 📰 Гітлераўцы не захоплівалі Брэст, а Сталін не дзяліў Польшчу. Што не так з гісторыяй у рэгіянальных газетах? Абвяргаем гістарычныя міфы. 🔴 Валера Руселік: «Адчуйце сябе, урэшце, стваральнікамі нашага агульнага Дому! Дойлідамі Беларусі!». У сваёй рубрыцы «Прыдарожны пыл» Валера Руселік прапаноўвае тое самае — Слова, зь якога можа пачацца Беларусь для кожнага і кожнай з нас. 🗣«Легендамі не карануйце нас». Мастачка Надзя Саяпіна прадставіла новы арт-аб’ект падчас Ночы паэтаў у Беластоку. Мастацкая праца Надзі Саяпінай мае назву «Легендамі не карануйце нас». Гэта радок з верша паэта Ізі Харыка, расстралянага ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года. 📺 Георгій Жукаў — геніяльны галоўнакамандуючы або «мяснік»? «Маршал победы» ў відэапраекце «Трызуб і Пагоня». «Маршал победы» Георгій Жукаў — у нашым відэа: https://youtu.be/OZofJXj9nlY 🧐 Эксцэнтрычны Міхась Чарот: ад літаратурнага трыумфу да расстрэльнай камеры. Адным з найбольш вядомых беларускіх літаратараў, якія былі расстраляныя ў «чорную ноч» з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Мінску, быў Міхась Чарот. У 1920-я гады ён карыстаўся выключнай папулярнасцю, узначальваў першае буйное аб’яднанне маладых беларускіх літаратараў, пісаў паэмы, прозу і драматургію, а таксама працаваў у рэдакцыі галоўнай газеты БССР. Некаторыя сучаснікі бачылі ў ім талент, сугучны здольнасцям Янкі Купалы і Якуба Коласа. 🖤 Ноч, якая скрала будучыню. У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Менску былі расстраляныя больш за сотню чалавек, сярод якіх — два дзясяткі беларускіх літаратараў. Гэта стала адным з самых страшных эпізодаў сталінскага тэрору, які не проста знішчыў цэлую плеяду прадстаўнікоў нацыянальнай інтэлігенцыі, але і пазбавіў беларускую літаратуру будучыні, што магла б быць зусім іншай. 🗣 Ганна Златкоўская: «Служкі рэжыму выгналі нас з нашых дамоў, каб мы пакутавалі, і ніяк не могуць прыняць той факт, што мы не пакутуем». Ганна Златкоўская прааналізавала каментары прыхільнікаў рэжыму ў РБ і заўважыла, што галоўны іх мэсэдж заўсёды круціцца вакол тэмы «Ад’езд-вяртанне». Што яны хочуць дасягнуць сваімі каментарамі? Ці дасягаюць, і што карыснае дае беларусам эміграцыя, нягледзячы на ўсе цяжкасці? 📺 Яцвягі: балты ці германцы? Лясныя варвары? Чаму яны не баяліся смерці? Гісторыя яцвягаў — у нашым відэа: https://youtu.be/-Jv74KE1eio 💬 Лявон Вольскі: «Калі хто думае, што зь сёньняшнімі спадкаемцамі савецкіх катаў ды забойцаў можна пра нешта дамаўляцца, ён жорстка памыляецца». Рэпрэсіўная машына ў РБ практычна не змянілася са сталінскіх часоў і пакуль паспяхова працуе. Але ці магчыма сёння схаваць праўду, гэтаксама як пры Саветах, і што ўрэшце, на думку Лявона Вольскага, можа «абрынуць, здавалася б, непахісную ўладу ў РБ»? ✍️ Рыцар з Пінска: гісторыя жыцця вынаходніка Ісаака Шонберга. Як звычайны хлопец з Пінска дасягнуў поспеху ў Англіі, і за што атрымаў тытул «сэр», расказваюць у артыкуле Наталля Гардзіенка і Лявон Юрэвіч. 🤍 Беларусь — жыве! Лічбы ня хлусяць! У сваёй рубрыцы «Прыдарожны пыл» Валера Руселік прапаноўвае зірнуць таксама на статыстыку, але іншую — пазытыўную. Якая сьведчыць ня толькі пра тое, што Беларусь — жыве, але і пра тое, што будзе жыць вечна. Усё ў нашых руках, сябры! ❓Хто і навошта збудаваў Чырвоны касцёл у Менску? | Вайніловічы гербу «Сыракомля». Вайніловічы гербу «Сыракомля» — у нашым відэа: https://youtu.be/tg9w5JhxESY 🤔 Алесь Кіркевіч: «Нашых добраахвотнікаў з аднаго боку забіваюць расійскія дроны, а з іншага — абыякавасць. Бо іх — няма». Навіна пра гібель беларускага добраахвотніка Віталя «Вітушкі» Трыгубава згубілася на сайце папулярнай «газеты з рысункамі»: сышла долу. Зараз яна вісіць паміж матэрыялам пра 44-гадовага вычварэнца, які мастурбаваў перад дзяўчынай, ды — тэкстам пра блогерку з Беларусі, якая пераехала ў Екацярынбург. Сапраўды «годнае» месца. 📖 Такога не было нават за Саветамі. Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі. Беларуская літаратурная перыёдыка перажывае, магчыма, адзін з самых драматычных момантаў за ўсю сваю гісторыю. З 2027 года адразу тры знакавыя літаратурныя часопісы — «Полымя», «Маладосць» і «Нёман» — пераходзяць на новы рэжым публікацыі. ❓Хто такія «віленскія зубры», і Як Нясвіж звязаны з рэжымам «Санацыі?». Хто ж былі гэтыя людзі, чаго яны дамагаліся, і чаму іх гісторыя застаецца цікавай для разумення палітычных ідэй, якія сутыкнуліся на землях Беларусі ў першай палове XX стагоддзя? Расказваем у нашым матэрыяле. 📘 «Гэта не проста ўпакоўка». Беларускія дызайнеры паспрачаліся, якім павінен быць візуальны вобраз кнігі. Журналіст культурна-асветніцкага партала «Будзьма беларусамі!» распавядае пра самыя цікавыя моманты дыскусіі.
335