Будзьма беларусамі!
Kanalga Telegram’da o‘tish
Беларуская культура - наш падмурак. Пра культуру - актуальна, цікава і з сэнсам! Прызнана экстрэмісцкім фарміраваннем. Сувязь: @Suviaz_z_Budmaj_Bot Афіша беларускіх мерапрыемстваў у свеце: @Budzma_razam_bot Падтрымаць нас: https://ko-fi.com/budzma
Ko'proq ko'rsatish2 559
Obunachilar
+424 soatlar
+57 kun
+2730 kun
Ma'lumot yuklanmoqda...
O'xshash kanallar
Taglar buluti
Ma'lumot yo'q
Muammo bormi? Iltimos, sahifani yangilang yoki bizning qo'llab-quvvatlash boshqaruvchimizga murojaat qiling>.
Kirish va chiqish esdaliklari
---
---
---
---
---
---
Obunachilarni jalb qilish
Sentabr '26
Sentabr '26
+52
2 kanalda
Avgust '26
+102
12 kanalda
Get PRO
Iyul '26
+96
9 kanalda
Get PRO
Iyun '26
+60
7 kanalda
Get PRO
May '26
+73
10 kanalda
Get PRO
Aprel '26
+76
9 kanalda
Get PRO
Mart '26
+51
11 kanalda
Get PRO
Fevral '26
+57
12 kanalda
Get PRO
Yanvar '26
+72
10 kanalda
Get PRO
Dekabr '25
+78
12 kanalda
Get PRO
Noyabr '25
+44
12 kanalda
Get PRO
Oktabr '25
+59
9 kanalda
Get PRO
Sentabr '25
+63
9 kanalda
Get PRO
Avgust '25
+69
8 kanalda
Get PRO
Iyul '25
+59
7 kanalda
Get PRO
Iyun '25
+55
11 kanalda
Get PRO
May '25
+63
7 kanalda
Get PRO
Aprel '25
+59
13 kanalda
Get PRO
Mart '25
+68
9 kanalda
Get PRO
Fevral '25
+86
7 kanalda
Get PRO
Yanvar '25
+85
8 kanalda
Get PRO
Dekabr '24
+91
9 kanalda
Get PRO
Noyabr '24
+97
13 kanalda
Get PRO
Oktabr '24
+92
9 kanalda
Get PRO
Sentabr '24
+94
6 kanalda
Get PRO
Avgust '24
+122
7 kanalda
Get PRO
Iyul '24
+113
7 kanalda
Get PRO
Iyun '24
+96
8 kanalda
Get PRO
May '24
+115
6 kanalda
Get PRO
Aprel '24
+154
12 kanalda
Get PRO
Mart '24
+162
6 kanalda
Get PRO
Fevral '24
+176
12 kanalda
Get PRO
Yanvar '24
+139
16 kanalda
Get PRO
Dekabr '23
+148
12 kanalda
Get PRO
Noyabr '23
+95
12 kanalda
Get PRO
Oktabr '23
+91
12 kanalda
Get PRO
Sentabr '23
+89
0 kanalda
Get PRO
Avgust '23
+115
0 kanalda
Get PRO
Iyul '23
+143
0 kanalda
Get PRO
Iyun '23
+70
0 kanalda
Get PRO
May '23
+90
0 kanalda
Get PRO
Aprel '23
+72
0 kanalda
Get PRO
Mart '23
+78
0 kanalda
Get PRO
Fevral '23
+122
0 kanalda
Get PRO
Yanvar '23
+140
0 kanalda
Get PRO
Dekabr '22
+145
0 kanalda
Get PRO
Noyabr '22
+123
0 kanalda
Get PRO
Oktabr '22
+111
0 kanalda
Get PRO
Sentabr '22
+145
0 kanalda
Get PRO
Avgust '22
+164
0 kanalda
Get PRO
Iyul '22
+143
0 kanalda
Get PRO
Iyun '22
+377
0 kanalda
Get PRO
May '22
+152
0 kanalda
Get PRO
Aprel '22
+144
0 kanalda
Get PRO
Mart '22
+92
0 kanalda
Get PRO
Fevral '22
+80
0 kanalda
Get PRO
Yanvar '22
+57
0 kanalda
Get PRO
Dekabr '21
+49
0 kanalda
Get PRO
Noyabr '21
+89
0 kanalda
Get PRO
Oktabr '21
+118
0 kanalda
Get PRO
Sentabr '21
+143
0 kanalda
Get PRO
Avgust '21
+80
0 kanalda
Get PRO
Iyul '21
+67
0 kanalda
Get PRO
Iyun '21
+80
0 kanalda
Get PRO
May '21
+64
0 kanalda
Get PRO
Aprel '21
+108
0 kanalda
Get PRO
Mart '21
+97
0 kanalda
Get PRO
Fevral '21
+124
0 kanalda
Get PRO
Yanvar '21
+162
0 kanalda
Get PRO
Dekabr '20
+1 768
0 kanalda
| Sana | Obunachilarni jalb qilish | Esdaliklar | Kanallar | |
| 04 Sentabr | +44 | |||
| 03 Sentabr | +5 | |||
| 02 Sentabr | +2 | |||
| 01 Sentabr | +1 |
Kanal postlari
🖌 12 беларускіх мастакоў, за творчасцю якіх цікава сачыць
Хочацца дадаць у сваю стужку ў інстаграме больш творчасці, прыгожых вобразаў і новых імёнаў? Мы сабралі 12 беларускіх мастакоў і мастачак, за творчасцю якіх цікава сачыць у сацсетках.
🖼️Тут ёсць усё: ад класічнага алейнага жывапісу і гарадскіх замалёвак да ілюстрацый, калажаў, стрыт-арту і правакатыўных паштовак.
Падрабязней. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
| 2 | 🧐 Эліта ВКЛ паходзіць ад рымлянаў? | Гаштольды гербу «Абданк» | 🗡 «Сармат»
🔵Які род быў наймагутнейшым у ВКЛ 500 гадоў таму?
🔵Хто звінаваціў Альбрэхта Гаштольда ў дзяржаўнай здрадзе і працы «на маскалёў»?
На каго ён скардзіўся каралеве Боне?
🔵Якую ідэалогію для ВКЛ прыдумалі Гаштольды? Ці актуальная яна цяпер?
🔵Што стала з замкам у Геранёнах і да чаго тут Барбара Радзівіл?
📺 Гаштольды гербу «Абданк» — у нашым відэа: https://youtu.be/3teMm3KoHp8
#сармат — відэапрект пра шляхецкую культуру ў розных яе аспектах: як жылі, за што жылі, пра што думалі і марылі нашы продкі-шляхцічы. Вядоўца Васіль Калач — акцёр, рэжысёр, выкладчык гістарычнага фехтавання. | 211 |
| 3 | 🎸 «Адкладаем тое, што важна»: Лявон Вольскі прэзэнтаваў новую песню «Пакідаем на Потым»
Лявон Вольскі выпусціў новы трэк «Пакідаем на Потым». Гэта асабістая і рэфлексіўная кампазыцыя пра тое, як людзі схіленыя адкладаць на заўтра найбольш істотныя рэчы — пачуцці, важныя размовы і жыццёвыя рашэнні, піша reform.news.
Як адзначаецца ў анонсе да рэлізу, новы трэк — пра шкадаванне, страчаныя магчымасці і позняе ўсведамленне таго, што некаторыя імгненні перакрэсліваюцца і іх ужо немагчыма вярнуць.
Працяг па спасылцы. 📌 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN. | 252 |
| 4 | ❤️ Сёння магло б споўніцца 90 гадоў беларускаму пісьменніку, журналісту і грамадскаму дзеячу Сакрату Яновічу.
Нарадзіўся 4 верасня 1936 года ў Крынках на Беласточчыне. Пісаў па-беларуску і па-польску, быў аўтарам каля 30 кніг. Працаваў журналістам і перакладчыкам у газеце «Ніва», уваходзіў у літаратурнае аб’яднанне «Белавежа», быў сябрам Саюза польскіх пісьменнікаў.
🧐 Сакрат Яновіч шмат пісаў пра жыццё беларусаў Беласточчыны, іх мову, культуру і гістарычную памяць. У 1970 годзе яго звольнілі з «Нівы» «за беларускі нацыяналізм». Пазней выйшлі яго кнігі «Загоны», «Сярэбраны яздок», «Беларусь, Беларусь» і іншыя творы.
«Быць сабой, быць беларусам! Здавалася б, такі выбар — асабістая справа, а не чыя іншая. Але не», — пісаў Сакрат Яновіч у кнізе ўспамінаў «Ня жаль пражытага».
Памёр 17 лютага 2013 года ў Крынках, дзе і пахаваны.
❗️Сёння ў Беластоку адбудзецца вечарына памяці Сакрата Яновіча, прымеркаваная да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка. Мерапрыемства пройдзе з 18:00 да 20:00 у клубе Zmiana Klimatu (ul. Warszawska, 6). Уваход бясплатны.
Падрабязнасці па спасылцы 🐭
З нагоды юбілею пісьменніка з Падляшша таксама раім паглядзець:
📺 На якой мове пішуць на Падляшшы? Ян Максімюк, Сакрат Яновіч, Надзея Артымовіч / Смаленне вепрука. | 260 |
| 5 | 🧐 Статут ВКЛ пісаў гішпанец?! Oh, madre mía!
Замежніку ў Вялікім Княстве Літоўскім у сярэдзіне XVI стагоддзя трэба было добра ўмець танчыць палітычнае фламенка, піша сайт «Карона Вітаўта».
✍️ Рызыкні-ідзі разбярыся: як сябе паводзіць з двума наймагутнейшымі беларуска-літоўскімі родамі таго часу. З Радзівіламі, якія замяшчалі караля ў час яго адсутнасці ў ВКЛ, і з Хадкевічамі: з кім сябраваць, каго лепш не раздражняць, і як каталіку жыць сярод магнатаў, якія ўсё больш сімпатызуюць кальвіністам і антытрынітарыям.
Працяг па спасылцы. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN. | 266 |
| 6 | 🪙 Сядзібу Грабніцкіх пад Ушачамі куплялі ўжо двойчы — і вось яна зноў на аўкцыёне за адну базавую
Аб’ект вяртаецца ў дзяржаўную ўласнасць з 2020 года з-за невыканання ўласнікамі ўстаноўленых тэрмінаў і ўмоў па яго рэстаўрацыі, піша «Наша Ніва».
Камітэт «Віцебскаблмаёмасць» праводзіць электронныя таргі па продажы гістарычнага маёнтка XIX стагоддзя ў Арэхаўне. Аўкцыён прызначаны на верасень 2026 года. Паводле дакументацыі, ацэначны кошт аднапавярховага цаглянага будынка плошчай 510 квадратных метраў складае 350 тысяч рублёў. Пачатковая стаўка зніжана да адной базавай велічыні — 45 рублёў.
Падрабязней. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN. | 272 |
| 7 | 📖 Прэзентавалі факсімільнае выданне мовазнаўчай працы Якуба Коласа
Выдавецтва «Альтиора» на замову і ў супрацы з музеем Якуба Коласа падрыхтавала і выдала факсімільнае выданне кнігі Канстанціна Міцкевіча (Якуба Коласа) «Методыка роднае мовы», якая ўпершыню выйшла ў 1926 годзе, піша bellit.info.
Кнігу, якая ёсць часткай беларускай культурнай і мовазнаўчай спадчыны, прэзентавалі ў музеі паэта. Па словах галоўнай захавальніцы фондаў музея, праўнучкі класіка беларускай літаратуры, Васіліны Міцкевіч, каб узнавіць кнігу такой, якой яе трымаў у руках аўтар, спатрэбілася два месяцы
Працяг па спасылцы. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN. | 279 |
| 8 | 👨💻«Журфак па суботах» абвяшчае новы набор
«Журфак па суботах» — гэта афлайн-навучанне па адзінай праграме ў Вільнюсе ці ў Варшаве для беларусаў і беларусак, якія хочуць пачаць або развіваць кар’еру ў журналістыцы, піша press-club.pro.
❗️Дэдлайн падачы заяўкі: 11 верасня 2026 года.
На «Журфаку» вы будзеце працаваць з рэальнымі журналісцкімі задачамі, атрымліваць зваротную сувязь ад практыкуючых журналістаў і рэдактараў і ствараць у суправаджэнні ментараў уласныя матэрыялы для беларускіх рэдакцый.
Падрабязней. 🔗Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN. | 287 |
| 9 | Вітаем, сябры!
Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.
Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.
🔗Падпісвайцеся на нас у сацсетках, калі для вас гэта бяспечна: Facebook, Youtube, Instagram, Threads, Х, Tiktok
Будзьма беларусамі і будзьма разам!
❤️ Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma | 285 |
| 10 | 📖 Карміць госця (не) трэба — пра старыя і новыя культурныя нормы
Наша аўтарка Алеся Лях пачытала новую кнігу Кацярыны Оаро «У вас такі мілы акцэнт» і дзеліцца сваімі думкамі пра некаторыя харчовыя звычкі, якія, падобна, шмат значаць для беларусаў. Увага, гэта НЕ рэцэнзія на кнігу!
Так, гэта не рэцэнзія на кнігу, але пра яе варта ўсё ж сказаць пару слоў. Кацярына Оаро — беларуская пісьменніца, якая мае вопыт жыцця ў розных краінах, у тым ліку ў Францыі, Італіі, Брытаніі, Расіі і ва Украіне. Таму яе назіранні шматгранныя і не, гэта не параўнанне як дома і як у абстрактнай эміграцыі. Кніга хіба не зусім пра эміграцыю, прынамсі яна там не галоўная гераіня. А галоўная, на мой погляд, — шчырая цікаўнасць аўтаркі да розных культур (у тым ліку беларускай) і спроба зразумець, як у іх жыць.
Працяг па спасылцы. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN. | 342 |
| 11 | 🔴 Наста Кудасава: «Хачу, каб мая будучая кніга давала веру ў тое, што дабрыні ў свеце ўсё ж такі больш»
Наста Кудасава ўжо чатыры гады жыве ў эміграцыі. За гэты час у яе выйшлі тры кнігі і рыхтуецца да выдання чацвёртая, а ў найбліжэйшы час паэтка едзе ў вялікі тур па Еўропе.
🗣 Паразмаўлялі з Настай пра новую кнігу, пераклады з удмурцкай мовы, тэрапеўтычную сілу паэтычнага слова, а таксама пра тое, як яе паэзія прайшла шлях ад тонкага «невымаўля» да грамадзянскай вымоўнасці.
Я пісала вершы ўсё жыццё, але назваць сябе паэтам — гэта было неяк пафасна, я саромелася так казаць.
Для мяне пісьменнікі і паэты заўсёды былі асаблівымі, высокімі, такімі далёкімі ад мяне людзьмі, небажыхарамі, да якіх я не мела ніякага дачынення. Адчувала сябе проста дзяўчынкай, якая піша вершы. І нават калі выйшла мая першая кніга, я не думала, што я паэт.
Размова цалкам тут. 📌 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN. | 352 |
| 12 | 📋 Абвешчаны кароткі спіс прэміі імя Алеся Адамовіча 2026 года
Беларускі ПЭН прадстаўляе кароткі спіс прэміі імя Алеся Адамовіча. У фінальны этап конкурсу выйшлі шэсць твораў і праектаў, якія, на думку журы, найбольш выразна працягваюць традыцыю Алеся Адамовіча і дапамагаюць уздымаць важныя для грамадства пытанні, асэнсоўваць праблемы сучаснасці, сведчыць і дакументаваць складаныя працэсы і падзеі.
Сёлета ў поўным спісе прэміі былі 23 творы розных жанраў і фарматаў — ад мастацкай і дакументальнай прозы да журналістыкі, мультымедыйных праектаў і ініцыятыў вуснай гісторыі. Пасля фармавання доўгага спіса з 13 намінантаў журы абрала шасцярых фіналістаў, якія будуць прэтэндаваць на галоўную ўзнагароду.
Працяг па спасылцы. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN. | 342 |
| 13 | 🧐 Не Паскевічамі адзінымі. Разбіраем міфы пра тое, хто насамрэч зрабіў Гомель вялікім горадам
На партале «Зеркало» выйшаў вялікі гістарычны матэрыял пра ролю Румянцавых і Паскевічаў у развіцці Гомеля. Галоўны тэзіс аўтар фармулюе ўжо ў самым пачатку: «шмат у чым дзякуючы гэтаму чалавеку і яго нашчадкам Гомель з правінцыйнага населенага пункта ператварыўся ў адзін з найбуйнейшых гарадоў Беларусі».
🗣 Гомельскі гісторык Леў Вінаградаўскі, з якім паразмаўляў Штодзень, лічыць такую пастаноўку пытання маніпулятыўнай.
Працяг па спасылцы. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN. | 569 |
| 14 | 🥀 Памёр гісторык і кнігавыдавец Іосіф Хаўратовіч
Памёр беларускі гісторык і кнігавыдавец Іосіф Хаўратовіч, паведамілі ягоныя знаёмыя ў сацсетках. Яму было 96 гадоў, піша «Наша Ніва».
Іосіф Хаўратовіч нарадзіўся 24 снежня 1929 года ў вёсцы Варгуццева Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці.
У 1948 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча. Працаваў бібліятэкарам, затым узначальваў Талачынскі раённы Дом культуры і працаваў інспектарам аддзела культасветустаноў Талачынскага райвыканкама. У 1955 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.
Пасля гэтага працаваў у Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КПБ: быў навуковым супрацоўнікам, загадваў сектарам, а пазней стаў вучоным сакратаром. У 1967 годзе атрымаў ступень кандыдата гістарычных навук, а ў 1976‑м стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі.
Падрабязней. ▪️Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN. | 359 |
| 15 | 🔴 Яе не хацелі браць у музычную школу, а ў 14 яна сыграла ў Карнегі-холе ў Нью-Ёрку. Беларуская скрыпачка — пра жыццё ў Лондоне, заробкі і чым скрыпка Страдывары за 14 мільёнаў еўра адрозніваецца ад звычайнай
У дзесяць гадоў Ева Волкава сама пастанавіла займацца на скрыпцы па шэсць гадзін на дзень, а ў 14 ужо выступіла ў нью-ёркскім комплексе Carnegie Hall. Пасля вучобы ў Мінску яе прынялі адразу ў тры лонданскія кансерваторыі, магістратуру Каралеўскага каледжа музыкі яна скончыла на поўнай стыпендыі. Цяпер беларуска выступае ў розных краінах, трапіла ў спіс Next 35 і паспела сыграць на скрыпцы Страдывары коштам 14 мільёнаў еўра — праўда, уласны інструмент спадабаўся ёй больш.
🗣 «Наша Ніва» пагаварыла з Евай пра тое, ці можна пражыць у Лондане з канцэртаў і колькі зарабляюць музыкі вядучых брытанскіх аркестраў. А яшчэ — пра беларускую музыку і адукацыю, як прафесійная зайздрасць можа стаць рухавіком кар’еры і чаму яна не здасць скрыпку у багаж нават пад пагрозай смерці.
Размова цалкам тут. 📌 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN. | 350 |
| 16 | 🧐 Пад варшаўскай плошчай Пілсудскага знайшлі акупацыйныя прапагандысцкія плакаты Другой сусветнай вайны з надпісамі на беларускай мове
Падчас археалагічных работ, якія праводзяцца пад варшаўскай плошчай Пілсудскага, даследчыкі выявілі старыя і часткова спаленыя прапагандысцкія плакаты часоў Другой сусветнай вайны. На іх змешчаны выява фюрэра і надпіс па-беларуску «Гітлер-асвабадзіцель», піша reform.news.
Вядома, што падобныя друкаваныя выданні распаўсюджваліся акупацыйнай уладай на тэрыторыі Генеральнай акругі Беларусь у межах Рэйхскамісарыята «Остланд». Іх мэта была інфармаваць мясцовае насельніцтва пра тое, што напад на Савецкі Саюз, здзейснены ў 1941 годзе, прынёс жаданае вызваленне ад савецкага рэжыму і Сталіна.
Працяг па спасылцы. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN. | 356 |
| 17 | 📖 Сустрэча з Настай Кудасавай у Браціславе
У пятницу, 11 верасня, у Браціславе адбудзецца творчая сустрэча з паэткай Настай Кудасавай.
✍️ Напачатку 2026 года ў выдавецтве Kamunikat.org выйшаў зборнік выбраных вершаў паэткі «Лірыка» — яе сёмая паэтычная кніга і трэцяя, выдадзеная ў эміграцыі.
«Лірыка» і будзе адным з галоўных пунктаў размовы падчас сустрэчы.
Падчас сустрэчы гаворка пойдзе:
🔵пра кнігу «Лірыка» і прынцыпы адбору вершаў для яе.
🔵пра паэзію, напісаную паміж Радзімай і эміграцыяй.
🔵пра боль страты, надзею і здольнасць слова вяртаць унутраную раўнавагу.
🔵пра тое, чаму вершы Насты Кудасавай асабліва важна слухаць у аўтарскім выкананні.
🔵пра месца беларускай мовы і літаратуры ў сучаснай Еўропе.
Гэта будзе не толькі прэзентацыя кнігі, але і шчырая размова пра паэзію як спосаб захоўваць памяць, пераадольваць адлегласць і заставацца сабой.
📌 Падчас мерапрыемтсва можна будзе набыць кнігі Фундацыі Kamunikat.org.
Дзе і калі?
🗓Дата: 11 верасня.
🕖 17:45 - 19:00 (час мясцовы).
📍Rómerov dom (Zámočnícka 10.
Уваход вольны. | 325 |
| 18 | Вітаем, сябры!
Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.
Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.
🔗Падпісвайцеся на нас у сацсетках, калі для вас гэта бяспечна: Facebook, Youtube, Instagram, Threads, Х, Tiktok
Будзьма беларусамі і будзьма разам!
❤️ Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma | 326 |
| 19 | 🔴 Ганна Златкоўская: «Толькі так выжываюць у дыктатуры. Няма памяці, няма і злачынстваў»
«Ад гэтага крывадушша ванітуе. Бачыць, што ў краіне ёсць людзі з тысячамі падпісчыкаў у інстаграмах, якія транслююць салодкае жыццё, нават не балюча, а брыдка».
Пісьменніца і публіцыстка Ганна Златкоўская дзеліцца сваімі эмоцыямі, выкліканымі навіной пра тое, што беларускіх блогераў звазілі на Валадарку, каб паказаць, як ідзе рэканструкцыя.
🧐 Навіна пра тое, што Валадарку, а дакладней, Пішчалаўскі палац зробяць прасторай для сустрэч, піцця кавы ды розных іншых мерапрыемстваў не так абурае, як рэакцыя на гэта беларускіх мясцовых блогераў.
Гэтае месца пакуль яшчэ памятае людзей, якія гадамі сядзелі ў камерах без магчымасці дыхаць вольным паветрам. І людзі таксама памятаюць, як чакалі сваіх сяброў ды блізкіх, што апынуліся ў гэтым месцы. Пакуль мінчукі прабягалі міма палаца, палітзняволеныя жылі часам, калі ім нарэшце скажуць, што будзе з імі далей. Калонія альбо доўгачаканая свабода. І гэтыя пачуцці немагчыма перафарбаваць у яркія колеры. Яны жывуць у змрочных сценах Пішчалаўскага замка.
Працяг па спасылцы. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN. | 349 |
| 20 | 📖 «Захаваць не астылыя эмоцыі»: Аляксандр Фядута пра «Кнігу нэкралёгаў» і яе важнасць для нашай гісторыі.
Літаратуразнаўца Аляксандр Фядута піша пра новае выданне даследчыкаў эміграцыі Наталлі Гардзіенкі і Лявона Юрэвіча «Кніга нэкралёгаў», якое нядаўна пабачыла свет у выдавецтве «Kamunikat.org» у серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны».
Новая «Кніга нэкралёгаў» — ёсць своеасаблівым працягам папярэдняга фундаментальнага выдання. Яго падрыхтоўка запатрабавала ад укладальнікаў каласальнай працы — перадусім бібліяграфічнай, бо неабходна было de visu прагледзець падшыўкі перыёдыкаў, рэдка даступных у «мацерыковай» Беларусі, — тых эміграцыйных газет, што захаваліся дзякуючы энтузіязму людзей, якія разумеюць сваю адказнасць перад гісторыяй. У кнізе змешчана больш за пяцьсот некралогаў — укладальнікі нічога не адкідалі, усе знойдзеныя ў газетах «Бацькаўшчына» і «Беларус» некралогі трапілі ў выданне.
Падрабязней. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN. | 350 |
