cookie

ما از کوکی‌ها برای بهبود تجربه مرور شما استفاده می‌کنیم. با کلیک کردن بر روی «پذیرش همه»، شما با استفاده از کوکی‌ها موافقت می‌کنید.

avatar

Будзьма беларусамі!

Беларуская культура - наш падмурак. Пра культуру - актуальна, цікава і з сэнсам! Толькі на роднай мове! Сувязь з рэдакцыяй: @BudzmaSuviaz_Bot Афіша беларускіх мерапрыемстваў у свеце: @Budzma_razam_bot Падтрымаць нас: https://ko-fi.com/budzma

نمایش بیشتر
پست‌های تبلیغاتی
2 477
مشترکین
اطلاعاتی وجود ندارد24 ساعت
+37 روز
+1030 روز
توزیع زمان ارسال

در حال بارگیری داده...

Find out who reads your channel

This graph will show you who besides your subscribers reads your channel and learn about other sources of traffic.
Views Sources
تجزیه و تحلیل انتشار
پست هابازدید ها
به اشتراک گذاشته شده
ديناميک بازديد ها
01
🗣 Размова з Лізаветай Міхальчук 🔴 Лізавета Міхальчук, мастацтвазнаўца, куратарка зачыненай галерэі «Прасторы КХ», а цяпер — анлайн-галерэі spacekx.com, распавяла ў інтэрв’ю budzma.org, як удалося зрабіць прарыўны мастацкі праект для Берасця і якія мінусы беларускіх творцаў аказваюцца ў Германіі плюсамі. «Мы распавядалі нямецкім слухачам пра беларускае сучаснае мастацтва. Калі расказваеш у Германіі пра яго стан, складаецца ўражанне, што вам не вераць, калі вы кажаце, што сфера сучаснага мастацтва ў Беларусі не проста бедная — а цалкам спустошаная». Размова цалкам тут 🟥 Без VPN адкрыецца па гэтай спасылцы.
1400Loading...
02
🔥 Пра перавыданне аповесцей Васіля Быкава «Афганец» і «Бліндаж» паведамляецца на сайце Kamunikat.org Прэзентацыя новай кнігі з апавяданнямі адбудзецца падчас святкавання 100-годдзя з Дня Нараджэння Васіля Быкава ў Цэнтры беларускай культуры ў Беластоку. У кнігу класіка беларускай літаратуры ўвайшлі дзве знакавыя, але малавядомыя пакуль аповесці — «Афганец» і «Бліндаж». Тэксты былі надрукаваныя толькі пасля смерці народнага пісьменніка Беларусі. 📆 Дата: 19 чэрвеня ⏰ Час: 19:00 (час мясцовы) 📍Месца: кавярня ФАМА, Легіёнова 5, Беласток.
1881Loading...
03
🆕 Ці выбіраў Ягайла між Масквой і Кракавам? Тлумачыць доктар гістарычных навук Алесь Краўцэвіч у новым відэа. 🧐 Гэтым разам гісторык адкажа на пытанні: ❓Чаму Ягайла прыняў каталіцтва? ❓Чаму князь не заключыў саюз з Масковіяй? ❓Навошта падобны саюз быў патрэбен Альгерду? ❓Якім чынам княгіня Ульяна — маці Ягайлы — уплывала на міжнародныя зносіны між ВКЛ і Масковіяй? 📱 Адказы на гэтыя пытанні ў відэа, якое можна знайсці па спасылцы: https://youtu.be/JHwk9XGqk7Y
2333Loading...
04
👀 А вы - сьвядомыя беларусы? Напэўна, вы ўсе чулі гэта слова, але што ж яно азначае! 📱 Спадабалася відэа, то стаўце лайк і дзяліцеся зь сябрамі! Ну і, вядома ж, падпісвайцеся на _vytoki ў TikTok
3855Loading...
05
⛪️ Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Полацку Пра абвал яшчэ адной часткі мура ад руінаў касцёла Найсвяцейшай Дзевы Марыі на левым беразе Дзвіны паведамляе тэлеграм-канал «Спадчына». 😔 Нягледзячы на тое, што ўвесь барочны комплекс кляштара 1769 года пабудовы мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, ніякіх захадаў па кансервацыі і аднаўленні не прадпрымаецца.
2841Loading...
06
🩵 Па-беларуску і сусветнага ўзроўню 💬 «Хацелі стварыць такую праграму, на якой хацелі б вучыцца самі», — кажа адна з распрацоўшчыц новай праграмы. Плануецца, што першыя два гады навучанне будзе весціся на беларускай мове, а з трэцяга курса — цалкам па-ангельску. Такім чынам, пры пэўных намаганнях, выпускнікі змогуць паехаць у магістратуры партнёраў ЕГУ і змогуць «стаць голасам Беларусі» ў свеце. У чым унікальнасць новай праграмы навучання і якія разам з тым ёсць перасцярогі наконт яе паспяховага старту? 🗣 Паразмаўлялі пра гэта з адной з распрацоўшчыц праграмы. Размова цалкам тут 💬 Без VPN адкрыецца па гэтай спасылцы.
3274Loading...
07
🔥 Асабістыя рэчы Васіля Быкава, ягоныя фотаздымкі і рукапісы можна будзе ўбачыць на юбілейнай выставе пісьменніка ў Празе Адкрыццё выставы, прысвечанай 100-годдзю Васіля Быкава, мае адбыцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Чэхіі — Славянскай бібліятэцы 19 чэрвеня. 📌 У эскпазіцыі можна будзе пабачыць рэчы з праскай кватэры беларускага пісьменніка, ягоныя рукапісы, кнігі і фотаздымкі. У прыватнасці, экспантамі з уласнага архіву падзяліўся для праекта беларускі журналіст і палітык Сяргей Навумчык. Сярод рэчаў з праскай кватэры Быкава — кубачкі (засталіся сьляды кавы), асадка, — падзяліўся тым, як выглядаюць экспанаты грамадскі дзеяч. — Тэлефон мой, але нейкі час Васіль Уладзімеравіч ім карыстаўся. Рукапіс нашага зь ім інтэрвью для ЛіМу ў 1990-м, тэкст выступу на III зьезьдзе БНФ зь ягонымі праўкамі, іншыя дакумэнты. А таксама — «Мёртвым не баліць» (Мюнхэн, 1965), і быкаўскія выданьні «Радыё Свабода» Падрабязней 🔗 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
3253Loading...
08
🗣️ Сяргей Шупа: «Беларусь мае патэнцыял, каб нарэшце зажыць найлепш за ўсю сваю гісторыю» Перакладчык і літаратар Сяргей Шупа разважае ў інтэрв’ю Жыццё-Маліна пра гістарычны аптымізм Беларусі. Тэкст паводле відэа запісала «Салідарнасць». «І вось яно не скончваецца і не скончваецца. Нібыта трошкі ўздыхнулі, як зноў прыхлопнулі. Але на фоне ўсёй гэтай гісторыі сёння мы маем найлепшы патэнцыял — сёння беларусы нарасцілі мускул, які ў спрыяльны момант дазволіць ім вельмі хутка дабудаваць усё, чаго не хапае сёння. І людзей назбіралася разумных, і агульны ўзровень жыцця падняўся фактычна ва ўсім свеце». Падрабязней 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
3472Loading...
09
📆 Што адбылося 10 чэрвеня ў беларускай гісторыі #гісторыя #будзьмабеларусамі #усяслаўчарадзей #усяслаў #сымонбудны #нясвіж #гродна #вкл #полацк #бнф #канада #вялікабратанія #стоўбцы #рэчпаспалітая
3470Loading...
10
🗣️ 100 цытат да 100-годдзя Васіля Быкава. Частка XIV 19 чэрвеня будзе адзначацца 100-годдзе народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Штодня цягам месяца мы будзем публікаваць цытаты пісьменніка, якога сучаснікі называлі сумленнем нацыі. Бо кожная думка творцы трапна ўскрывае боль народа, ягоныя спадзяванні і страхі. Нягледзячы на тое, што ў беларускай сталіцы няма ні вуліцы Васіля Быкава, ні помніка выбітнаму пісьменніку, ягоныя словы застаюцца сімвалам неўміручасці ідэй беларускага Адраджэння. #будзьмабеларусамі #100год #васільбыкаў #100быкаву
3260Loading...
11
🎨 Язэп Драздовіч. Усяслаў Чарадзей. 🌸 Вітаем, сябры! Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры. Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў. ✏️Падпісвайцеся на нас у сацсетках: Facebook, Youtube, Instagram, Twitter, Tiktok Будзьма беларусамі і будзьма разам! 💌Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma
3380Loading...
12
😴 Прымаўка на дабранач За адным заседам 🌙 Зрабіць нешта за адзін раз, зрабіць некалькі ці адну справу за раз. #прымаўкі
4191Loading...
13
❓ШТО ПАЧЫТАЦЬ І ПАГЛЯДЗЕЦЬ? Зрабілі для вас падборку самых цікавых тэкстаў, якія выйшлі на гэтым тыдні на budzma.org. Каб вы нічога не прапусцілі 🎊Што святкуюць у чэрвені: топ-5 нагод адпачыць ад паўсядзённасці 💡Марыя Рудзь: «У RAZAM хапае і нямецкіх сяброў і сябровак, якім неабыякавая Беларусь» 🧩Тэст: Пазнай аўтара па імёнах галоўных герояў літаратурных твораў 💡Лявон Вольскі: «Нічога ня страчана. Грукайцеся мацней!». У рубрыцы «Мама, не журыся» на Budzma.org Лявон Вольскі адказвае на крытыку свайго папярэдняга артыкула, прысвечанага выбарам у Каардынацыйную раду, і нават сярод негатыву знаходзіць нагоду для аптымізму. 🔖 Псіхолаг Вольга Вялічка: Ці лёгка падлетку пераадолець узроставы крызіс, залежыць ад таго, ці траўмаваныя былі бацькі 🎵Юстына Карпіловіч: «Мая творчасць — гэта заўсёды нешта звязанае з Беларуссю» ⛪️Топ-5 гатычных храмаў Беларусі, якія варта пабачыць 🔱🏇Панцеляймон Панамарэнка. Збіральнік зямель або кат беларускага народа? Новы выпуск відэапраекта «Трызуб і Пагоня» (ВІДЭА)
4181Loading...
14
⛓Зьбег за мяжу — сваякі за краты. Так было ў 1934, так будзе ў...? 8 чэрвеня 1934 года Сталін і яго хеўра вырашылі ўзрадаваць суграмадзянаў наступным падарункам: Уводзілася крымінальная адказнасьць сваякоў падсудных за неданясеньне аб «дзяржаўным злачынстве», якое адбылося або плянуецца. У лік дзяржаўных злачынстваў унесеныі ўцёкі за мяжу СССР. Адпаведна быў прыняты закон «Аб здрадзе радзіме», які прадугледжваў калектыўную адказнасьць чальцоў сям'і за неданясеньне. 👉Падрабязней пра тое, як сацыялістычны рай караў сваякоў тых, хто з'ехаў за мяжу, і прычым тут сённяшняя Беларусь, чытайце па спасылцы. Без VPN адкрыецца тут.
4298Loading...
15
📚Чаму многіх знаёмых імёнаў і назваў чытачы не пазнаюць у новым беларускім перакладзе «Валадара Пярсцёнкаў»? Культура ў вялікай ступені ў прынцыпе нараджаецца і разьвіваецца ў працэсе перакладу. Таму можна толькі вітаць, што класічны складаны твор існуе цяпер у дзьвюх розных беларускіх версіях. Абедзьве яны — відавочны вынік натхнёнай і зацікаўленай працы. 👉Талкініст Андрэй Строцаў ацаніў беларускі пераклад «Брацтва Пярсьцёнка» ад Ігара Кулікова і распавёў, чым ён адметны. Без VPN адкрыецца тут.
4285Loading...
16
🎵Пяшчотны поп-панк, рок у стылі Skillet і прагрэсіўны фолк. Слухаем разам новыя рэлізы беларускіх музыкаў У нашай сённяшняй падборцы — дэбютная песня гурта Chabor пад назвай «Ровар», кранальная песня «Серыял» ад Сяргея Верамеюка — вакаліста і кампазітара пад псеўданімам Verami і песня «Сонца» ад гурта TRAVA. 👉Прапануем занурыцца з галавой у новыя трэкі беларускіх артыстаў, якія выйшлі зусім нядаўна. Без VPN адкрыецца тут.
4444Loading...
17
⚔️ Што адбылося 9 чэрвеня ў беларускай гісторыі #гісторыя #будзьмабеларусамі #магілёў #вільня #гродна #заслонаў #парычы #шацілкі #светлагорск #луцкевіч #праваслаўныя #мінск #мсціслаўль #вкл
4290Loading...
18
🗣️ 100 цытат да 100-годдзя Васіля Быкава. Частка XII 19 чэрвеня будзе адзначацца 100-годдзе народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Штодня цягам месяца мы будзем публікаваць цытаты пісьменніка, якога сучаснікі называлі сумленнем нацыі. Бо кожная думка творцы трапна ўскрывае боль народа, ягоныя спадзяванні і страхі. Нягледзячы на тое, што ў беларускай сталіцы няма ні вуліцы Васіля Быкава, ні помніка выбітнаму пісьменніку, ягоныя словы застаюцца сімвалам неўміручасці ідэй беларускага Адраджэння. #будзьмабеларусамі #100год #васільбыкаў #100быкаву
4201Loading...
19
🎨 Ян Рустэм. Марыя Мірская, Адам Напалеон Мірскі і Барабара Шумская 🌸 Вітаем, сябры! Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры. Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў. ✏️Падпісвайцеся на нас у сацсетках: Facebook, Youtube, Instagram, Twitter, Tiktok Будзьма беларусамі і будзьма разам! 💌Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma
4180Loading...
20
⭐️ Прымаўка на дабранач Яму раніцаю росна, у поўдзень млосна, а ўвечары камары кусаюць. 🥱 Пра гультая, які шукае апраўданне сваёй ляноты. #прымаўкі
4464Loading...
21
Горды горад Крычаў і яго такія розныя гаспадары Калі пішуць пра горад Крычаў, звычайна ўзгадваюць прозвішча фаварыта расійскай імператрыцы Кацярыны II Рыгора Пацёмкіна. І пры гэтым неяк зусім не згадваецца, што ўплывовы фаварыт падчас свайго кіравання Крычавам перавёў усіх раней вольных жыхароў горада ў стан прыгонных. У кожным разе Крычаў і Пацёмкін былі звязаныя паміж сабой не больш за 14 гадоў. ☝️Значна даўжэй гісторыя горада звязана з тутэйшай шляхтай... 👉Як Крычавам кіравалі прадстаўнікі роду Галынскіх чытайце па спасылцы. Без VPN адкрыецца тут.
4562Loading...
22
За дзвярыма пакоя № 101. Джордж Оруэл і яго знакаміты раман «1984» Антыўтопія «1984» — раман, які мусіў стаць працягам ужо вядомай «Фермы», але стаў цалкам самастойным творам. І больш за тое, лепшым у жыцці пісьменніка, які, на жаль, неўзабаве памёр. 🔻Чаму нашу рэальнасць найлепш адлюстроўваюць антыўтопіі? 🔻Чаму раман Оруэла стаў дапаможнікам для дыктатараў, а папярэджанне пісьменніка спрацоўвае безадмоўна і менавіта гэтым страшнае? 👉Чытайце па спасылцы. Без VPN адкрыецца тут.
4493Loading...
23
🧐🌡Як лячыліся продкі беларусаў у XVI–XVII стагодзьдзях 🔹Чаму ў Беларусі не напісаная гісторыя беларускай мэдыцыны? 🔹Як лячыліся жыхары Беларусі ў старажытныя часы? 🔹Ці трапіла мэдычная інфармацыя ў рукапісныя кнігі на старабеларускай мове? 🔹Ці існавала раней розьніца ў мэдычным стаўленьні да цела мужчын і жанчын? 🔹Чаму першае анатамічнае ўскрыцьцё ў Вялікім Княстве Літоўскім адбылося ў 1586 годзе — нашмат раней чым у іншых краінах Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы? Калісьці больш дасьледаваным было мужчынскае цела, бо мужчыны займаліся такімі дасьледаваньнямі. А вось тое, што адбываецца з жаночым целам, гэта доўга было проста незразумела. Гэта добра відаць у назіраньнях за цяжарнымі. Лічылася, напрыклад, што калі цяжарная нечага захацела, то ёй трэба гэта адразу даць і не спакушаць яе іншымі рознымі рэчамі, бо калі яна, маўляў, нечага захоча, а ты ня знойдзеш, то ў цябе будуць праблемы. 👉Распавядае кандыдат гістарычных навук Наталля Сліж. Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
4993Loading...
24
🗣️ 100 цытат да 100-годдзя Васіля Быкава. Частка XI 19 чэрвеня будзе адзначацца 100-годдзе народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Штодня цягам месяца мы будзем публікаваць цытаты пісьменніка, якога сучаснікі называлі сумленнем нацыі. Бо кожная думка творцы трапна ўскрывае боль народа, ягоныя спадзяванні і страхі. Нягледзячы на тое, што ў беларускай сталіцы няма ні вуліцы Васіля Быкава, ні помніка выбітнаму пісьменніку, ягоныя словы застаюцца сімвалам неўміручасці ідэй беларускага Адраджэння. #будзьмабеларусамі #100год #васільбыкаў #100быкаву
4362Loading...
25
⚔️ Што адбылося 8 чэрвеня ў беларускай гісторыі #гісторыя #будзьмабеларусамі #магілёў #рэчпаспалітая #беласток #івянец #якубколас #пнр #вільня #мікалаеўшчына
3810Loading...
26
🎨 Эдвард Паўловіч. Барысаглебская царква ў Навагрудку. 🌸 Вітаем, сябры! Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры. Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў. ✏️Падпісвайцеся на нас у сацсетках: Facebook, Youtube, Instagram, Twitter, Tiktok Будзьма беларусамі і будзьма разам! 💌Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma
3980Loading...
27
✨ Прымаўка на дабранач Маладосць – дурносць. ☝️ Кажуць як прабачэнне дураслівасці дзіцяці або маладога чалавека. #прымаўкі
4524Loading...
28
❗️ «Мы не прыехаўшыя і не панаехаўшыя» За час спектаклю Аляксандр і Анастасія змянілі столькі вобразаў, што і самім ужо складана падлічыць. У межах адной пастаноўкі яны параўвасабляліся і ў пчолку, і ў вецер, і ў шкарпэтку, і нават у клубок нітак. Гэта быў першы іх выхад на сцэну за доўгі час. Пабачыць вынік працы былых актораў гродзенскага Тэатра лялек Аляксандра Енджэеўскага і Анастасіі Суханосік можна было 6 чэрвеня ў Моладзевым доме культуры ў Беластоку. ➡️ Пра свой тэатр Pryehali і прэм’еру паводле кнігі Вольгі Гапеевай «Сумны суп» Аляксандр расказаў блогу пра беларусаў Supolka. «Мы не прыехаўшыя і не панаехаўшыя. Мы прыехалі. І што мы будзем рабіць далей, залежыць толькі ад нас. Некаторыя могуць на канапе сумаваць успамінамі, самі сябе душыць, а некаторыя могуць проста жыць, жыць далей». Падрабязней 🔗 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
4800Loading...
Photo unavailableShow in Telegram
🗣 Размова з Лізаветай Міхальчук 🔴 Лізавета Міхальчук, мастацтвазнаўца, куратарка зачыненай галерэі «Прасторы КХ», а цяпер — анлайн-галерэі spacekx.com, распавяла ў інтэрв’ю budzma.org, як удалося зрабіць прарыўны мастацкі праект для Берасця і якія мінусы беларускіх творцаў аказваюцца ў Германіі плюсамі.
«Мы распавядалі нямецкім слухачам пра беларускае сучаснае мастацтва. Калі расказваеш у Германіі пра яго стан, складаецца ўражанне, што вам не вераць, калі вы кажаце, што сфера сучаснага мастацтва ў Беларусі не проста бедная — а цалкам спустошаная».
Размова цалкам тут 🟥 Без VPN адкрыецца па гэтай спасылцы.
نمایش همه...
4😢 1
Photo unavailableShow in Telegram
🔥 Пра перавыданне аповесцей Васіля Быкава «Афганец» і «Бліндаж» паведамляецца на сайце Kamunikat.org Прэзентацыя новай кнігі з апавяданнямі адбудзецца падчас святкавання 100-годдзя з Дня Нараджэння Васіля Быкава ў Цэнтры беларускай культуры ў Беластоку.
У кнігу класіка беларускай літаратуры ўвайшлі дзве знакавыя, але малавядомыя пакуль аповесці — «Афганец» і «Бліндаж». Тэксты былі надрукаваныя толькі пасля смерці народнага пісьменніка Беларусі.
📆 Дата: 19 чэрвеня ⏰ Час: 19:00 (час мясцовы) 📍Месца: кавярня ФАМА, Легіёнова 5, Беласток.
نمایش همه...
👍 8🔥 2 1
Photo unavailableShow in Telegram
🆕 Ці выбіраў Ягайла між Масквой і Кракавам? Тлумачыць доктар гістарычных навук Алесь Краўцэвіч у новым відэа. 🧐 Гэтым разам гісторык адкажа на пытанні: ❓Чаму Ягайла прыняў каталіцтва? ❓Чаму князь не заключыў саюз з Масковіяй? ❓Навошта падобны саюз быў патрэбен Альгерду? ❓Якім чынам княгіня Ульяна — маці Ягайлы — уплывала на міжнародныя зносіны між ВКЛ і Масковіяй? 📱 Адказы на гэтыя пытанні ў відэа, якое можна знайсці па спасылцы: https://youtu.be/JHwk9XGqk7Y
نمایش همه...
6👍 3👏 1
01:18
Video unavailableShow in Telegram
👀 А вы - сьвядомыя беларусы? Напэўна, вы ўсе чулі гэта слова, але што ж яно азначае! 📱 Спадабалася відэа, то стаўце лайк і дзяліцеся зь сябрамі! Ну і, вядома ж, падпісвайцеся на _vytoki ў TikTok
نمایش همه...
1.MP414.74 MB
🔥 12👍 5😁 1
Photo unavailableShow in Telegram
⛪️ Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Полацку Пра абвал яшчэ адной часткі мура ад руінаў касцёла Найсвяцейшай Дзевы Марыі на левым беразе Дзвіны паведамляе тэлеграм-канал «Спадчына». 😔 Нягледзячы на тое, што ўвесь барочны комплекс кляштара 1769 года пабудовы мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, ніякіх захадаў па кансервацыі і аднаўленні не прадпрымаецца.
نمایش همه...
💔 7😢 2🤬 1
Photo unavailableShow in Telegram
🩵 Па-беларуску і сусветнага ўзроўню 💬 «Хацелі стварыць такую праграму, на якой хацелі б вучыцца самі», — кажа адна з распрацоўшчыц новай праграмы. Плануецца, што першыя два гады навучанне будзе весціся на беларускай мове, а з трэцяга курса — цалкам па-ангельску. Такім чынам, пры пэўных намаганнях, выпускнікі змогуць паехаць у магістратуры партнёраў ЕГУ і змогуць «стаць голасам Беларусі» ў свеце. У чым унікальнасць новай праграмы навучання і якія разам з тым ёсць перасцярогі наконт яе паспяховага старту? 🗣 Паразмаўлялі пра гэта з адной з распрацоўшчыц праграмы. Размова цалкам тут 💬 Без VPN адкрыецца па гэтай спасылцы.
نمایش همه...
👍 8 5🔥 2
Photo unavailableShow in Telegram
🔥 Асабістыя рэчы Васіля Быкава, ягоныя фотаздымкі і рукапісы можна будзе ўбачыць на юбілейнай выставе пісьменніка ў Празе Адкрыццё выставы, прысвечанай 100-годдзю Васіля Быкава, мае адбыцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Чэхіі — Славянскай бібліятэцы 19 чэрвеня. 📌 У эскпазіцыі можна будзе пабачыць рэчы з праскай кватэры беларускага пісьменніка, ягоныя рукапісы, кнігі і фотаздымкі. У прыватнасці, экспантамі з уласнага архіву падзяліўся для праекта беларускі журналіст і палітык Сяргей Навумчык.
Сярод рэчаў з праскай кватэры Быкава — кубачкі (засталіся сьляды кавы), асадка, — падзяліўся тым, як выглядаюць экспанаты грамадскі дзеяч. — Тэлефон мой, але нейкі час Васіль Уладзімеравіч ім карыстаўся. Рукапіс нашага зь ім інтэрвью для ЛіМу ў 1990-м, тэкст выступу на III зьезьдзе БНФ зь ягонымі праўкамі, іншыя дакумэнты. А таксама — «Мёртвым не баліць» (Мюнхэн, 1965), і быкаўскія выданьні «Радыё Свабода»
Падрабязней 🔗 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
نمایش همه...
9👏 2🔥 1
Photo unavailableShow in Telegram
🗣️ Сяргей Шупа: «Беларусь мае патэнцыял, каб нарэшце зажыць найлепш за ўсю сваю гісторыю» Перакладчык і літаратар Сяргей Шупа разважае ў інтэрв’ю Жыццё-Маліна пра гістарычны аптымізм Беларусі. Тэкст паводле відэа запісала «Салідарнасць».
«І вось яно не скончваецца і не скончваецца. Нібыта трошкі ўздыхнулі, як зноў прыхлопнулі. Але на фоне ўсёй гэтай гісторыі сёння мы маем найлепшы патэнцыял — сёння беларусы нарасцілі мускул, які ў спрыяльны момант дазволіць ім вельмі хутка дабудаваць усё, чаго не хапае сёння. І людзей назбіралася разумных, і агульны ўзровень жыцця падняўся фактычна ва ўсім свеце».
Падрабязней 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
نمایش همه...
👍 9 2👏 2
Photo unavailableShow in Telegram
📆 Што адбылося 10 чэрвеня ў беларускай гісторыі #гісторыя #будзьмабеларусамі #усяслаўчарадзей #усяслаў #сымонбудны #нясвіж #гродна #вкл #полацк #бнф #канада #вялікабратанія #стоўбцы #рэчпаспалітая
نمایش همه...
7👍 1
🗣️ 100 цытат да 100-годдзя Васіля Быкава. Частка XIV 19 чэрвеня будзе адзначацца 100-годдзе народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Штодня цягам месяца мы будзем публікаваць цытаты пісьменніка, якога сучаснікі называлі сумленнем нацыі. Бо кожная думка творцы трапна ўскрывае боль народа, ягоныя спадзяванні і страхі. Нягледзячы на тое, што ў беларускай сталіцы няма ні вуліцы Васіля Быкава, ні помніка выбітнаму пісьменніку, ягоныя словы застаюцца сімвалам неўміручасці ідэй беларускага Адраджэння. #будзьмабеларусамі #100год #васільбыкаў #100быкаву
نمایش همه...
9👏 2