Будзьма беларусамі!
رفتن به کانال در Telegram
Беларуская культура - наш падмурак. Пра культуру - актуальна, цікава і з сэнсам! Прызнана экстрэмісцкім фарміраваннем. Сувязь: @Suviaz_z_Budmaj_Bot Афіша беларускіх мерапрыемстваў у свеце: @Budzma_razam_bot Падтрымаць нас: https://ko-fi.com/budzma
نمایش بیشتر2 529
مشترکین
-124 ساعت
-47 روز
-1030 روز
آرشیو پست ها
2 529
🧐 Рыцар з Пінска: гісторыя жыцця вынаходніка Ісаака Шонберга
У Пінску, гэтай «жамчужыне Палесся», нарадзіліся архімандрыт Лявонці (Карповіч), хірург-навуковец Рафал Чарвякоўскі, дзеячы Рады БНР Геранім Друцкі-Любецкі ды Ісаак Лур’е, польскі пісьменнік Рышард Капусцінскі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы Сайман Кузнец, гісторык Язэп Юхо, крытык і перакладчык Ціхан Чарнякевіч. Спіс гэты лёгка доўжыць, ён можа розніцца, але там абавязкова мусіць быць згадана імя сэра Ісаака Шонберга (Isaak Shoenberg).
Навуковая група пад кіраўніцтвам Шонберга зрабіла сапраўдны прарыў у тэлебачанні, ператварыўшы яго з эксперыментальнай навінкі ў звыклую частку паўсядзённага жыцця. Як звычайны хлопец з Пінска дасягнуў поспеху ў Англіі, і за што атрымаў тытул «сэр», расказваюць у артыкуле Наталля Гардзіенка і Лявон Юрэвіч.Падрабязней. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
2 529
💬 «Для нас выключна важна, каб на нашыя канцэрты прыйшлі беларусы» — дуэт Sw@da х Niczos запрашае на канцэптуальнае шоў у падтрымку новага альбома
19 лістапада польскі дуэт Sw@da x Niczos, які стварае сучасную музыку на падляшскім дыялекце беларускай мовы, распачынае маштабны гастрольны тур «РЫТм» у падтрымку свайго новага аднайменнага альбома.
Музыканты абяцаюць слухачам не проста канцэртную праграму з новымі песнямі і хітамі, а канцэптуальнае шоў, якое будзе ўключаць аўтарскую сцэнаграфію і касцюмы, сучасную харэаграфію, фіты з іншымі артыстамі і візуальны шэраг, які будзе стварацца ў рэальным часе. Унікальнае відовішча, якое абапіраецца на творчыя калабарацыі з вялікай колькасцю беларускіх творцаў, можна будзе ўбачыць толькі на гэтых асенніх канцэртах.Працяг па спасылцы. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
2 529
🔴 Беларусь — жыве! Лічбы ня хлусяць!
Пераказваць жахлівую статыстыку, якая адлюстроўвае рэальнае становішча беларускае мовы — даруйце, але ня сёньня.
🧐 Замест гэтага ў сваёй рубрыцы «Прыдарожны пыл» Валера Руселік прапаноўвае зірнуць таксама на статыстыку, але іншую — пазытыўную. Якая сьведчыць ня толькі пра тое, што Беларусь — жыве, але і пра тое, што будзе жыць вечна. Усё ў нашых руках, сябры!
А давайце сёньня пагаворым выключна пра пазытыўнае. Пра беларускую мову. Хаця здавалася б, гледзячы на нашыя рэаліі, які тут наагул пазытыў можа быць, праўда? У мяне ў руках — нядаўняе дасьледаваньне «Моўныя паводзіны і адносіны да беларускай мовы ў TikTok: колькасны і якасны аналіз камэнтароў», якое зьявілася на экспэртнай плятформе «Банк ідэяў». Яго аўтары задаліся пытаньнем, наколькі часта беларуская мова выкарыстоўваецца ў лічбавай камунікацыі, а таксама якія фактары ўплываюць на выбар мовы і стаўленьне да яе. Дзеля гэтага дасьледнікі прааналізавалі 2031 камэнтар зь дзевяці TikTok-каналаў, арыентаваных на беларускую аўдыторыю.Падрабязней. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
2 529
🖼 Ініцыятыва MALDZIS набыла раннюю карціну Міхаіла Кікоіна
Ініцыятыва MALDZIS набыла на аўкцыёне ў Ізраілі карціну знакамітага прадстаўніка Парыжскай школы мастацтва — Міхаіла Кікоіна, які паходзіў з Гомеля.
🧐 Набытая работа была выканана ў тэхніцы алейнага жывапісу на дошцы. Яна мае авальную форму і падпісаная аўтарам.
Карціна носіць назву «Партрэт жанчыны», датуецца 1918–1920 гадамі. Гэта ранні парыжскі перыяд творчасці мастака, калі ён яшчэ жыў у інтэрнаце бедных мастакоў «La Ruche» («Вулей») і толькі пачынаў набываць прызнанне.Працяг па спасылцы. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
2 529
📖 Мова для бізнесу: як у Варшаве студэнты стварылі падручнік па беларускай мове
Падручнік выйшаў у год 70-годдзя Кафедры — як сведчанне таго, што беларуская мова развіваецца і ў міжнароднай акадэмічнай прасторы, піша polskieradio.pl.
Як весці справы па-беларуску і ўпэўнена карыстацца эканамічнай лексікай? На кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта выйшаў падручнік «Беларуская мова ў бізнесе». Яго стварылі пяцёра магістрантаў пад рэдакцыяй кандыдаткі філалагічных навук Вольгі Трацяк.Падрабязней. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
2 529
✨ Музей Вольнай Беларусі збірае сродкі на падарункі для дзяцей беларускіх палітзняволеных і добраахвотнікаў
Музей Вольнай Беларусі ў Варшаве збірае дзяцей, каб разам сустрэць Каляды і Новы год. Там казачныя героі, карагод, песні па-беларуску, салодкі стол і падарунак, які кожнае дзіця забярэ дадому.
Сёлета музей чакае каля 50 дзяцей. Пляцоўка, праграма і артысты ўжо ёсць. Не хапае аднаго — падарункаў. Каб набыць падарункі, музею патрэбная дапамога.Працяг па спасылцы. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
2 529
☢️ Да 40-годдзя аварыі на ЧАЭС выдавецтва «Пфляўмбаўм» выпускае анталогію тэкстаў «дзяцей Чарнобыля»
Укладальніцы кнігі «Пакаленне Чарнобыля / Покоління Чорнобіля» — беларуская пісьменніца Вольга Касцюк і ўкраінская даследчыца культуры, куратарка і пісьменніца Катерына Ботанова.
Зборнік аб’яднаў мастацкія і публіцыстычныя тэксты. Дзякуючы анталогіі чытачкі і чытачы могуць паглядзець на чарнобыльскую катастрофу з розных перспектыў і з двух бакоў мяжы, напісана ў сацсетках выдавецтва «Пфляўмбаўм».Падрабязней. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
2 529
+1
🎶 «Прывітанне з Бардаўскай восені» ў Гданьску
У суботу, 31 кастрычніка, Юстына Карпіловіч і Зміцер Бартосік запрашаюць на два канцэрты ў Гданьску — а 12:00 і 17:00 на розных пляцоўках горада.
🧐 Прагучаць новыя творы Юстыны, а таксама старыя песні ды вясёлыя гісторыі з будучай кнігі Змітра. Аздобяць песні віртуозны баян Таццяны Карпіловіч ды флейта з перкусіяй Геральда Бартосіка.
Месца: Aleja Grunwaldzka 186. Час: 12:00 - 14:00. Месца: Беларускае культурнае таварыства «Хатка» (Miszewskiego 13/307). Час: 17:00 - 19:00.Уваход на абодва канцэрты вольны. Мерапрыемствы ладзяцца ў межах праграмы «ArtPower Belarus» у сумесным праекце Міжнароднага Саюза беларускіх пісьменнікаў і грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі».
2 529
🗣️Алесь Кіркевіч: «Нашых добраахвотнікаў з аднаго боку забіваюць расійскія дроны, а з іншага — абыякавасць. Бо іх — няма»
Навіна пра гібель беларускага добраахвотніка Віталя «Вітушкі» Трыгубава згубілася на сайце папулярнай «газеты з рысункамі»: сышла долу. Зараз яна вісіць паміж матэрыялам пра 44-гадовага вычварэнца, які мастурбаваў перад дзяўчынай, ды — тэкстам пра блогерку з Беларусі, якая пераехала ў Екацярынбург. Сапраўды «годнае» месца.
Гэта не СМІ так працуюць. Так працуе наша свядомасць: уся нязручная і трывожная інфармацыя — выціскаецца. Бо што нам з гэтым рабіць? Для чаго яно нам? Слёзы ўжо выплаканыя, злосці не засталося. Не можаш змяніць — не заўважай. Так яны, беларускія добраахвотнікі, і сыходзяць. Незаўважна.
Узгадайце 2022 год. Беларусаў са зброяй, якія сталі на абарону Украіны, гатовыя былі на руках насіць. Вось яны — героі! Нарэшце. А зусім хутка — яны вызваляць Беларусь. Трэба пачакаць, зусім трошкі... Ішоў час. Вайна зацягнулася, захрасла ў шанцах і брудзе. Загінулым ужо няма ліку, а наша супольнасць «стамілася» ад тэмы. «Стаміліся» найперш тыя, хто ніколі ніякім бокам да яе не быў датычны. Бывае. У серадовішчы добраахвотнікаў былі канфлікты, гэта нармальна. Але кожны канфлікт чамусьці раздзьмуваўся да касмічных маштабаў. Маўляў, хлопцы ва Украіне толькі тым і займаюцца, што ловяць адзін аднаго і голяць камусьці бароды й галовы... Гэтак было зручна. Зручна для тых, хто назірае карціну праз Фэйсбук. Маўляў, няма часу ва ўсім гэтым разбірацца. А ўрэшце... «гэта не наша справа».➡️Працяг па спасылцы. ✔️Тут без VPN
2 529
🧐 Такога не было нават за Саветамі. Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Беларуская літаратурная перыёдыка перажывае, магчыма, адзін з самых драматычных момантаў за ўсю сваю гісторыю. З 2027 года адразу тры знакавыя літаратурныя часопісы — «Полымя», «Маладосць» і «Нёман» — пераходзяць на новы рэжым публікацыі: замест дванаццаці нумароў на год будуць выходзіць толькі чатыры. Пры гэтым аб’ём выданняў застанецца ранейшым. Газета «Літаратура і мастацтва», якая больш за дзевяноста гадоў была асобным выданнем, страціць самастойнасць і стане дадаткам да «Звязды».
Такім чынам, беларускі літаратурны ландшафт чакае перабудова, маштаб якой цяжка ўявіць. Часопісы, што на працягу дзесяцігоддзяў былі пляцоўкамі для публікацыі новых твораў, літаратурных дыскусій і культурных адкрыццяў, фактычна пазбаўляюцца часткі сваёй прысутнасці ў грамадскім жыцці. А газета, якая перажыла некалькі палітычных эпох і заставалася сведкам зменаў у беларускай культуры, перастае існаваць як самастойнае выданне. Падобны лёс ужо напаткаў некалі папулярную «Чырвоную змену»: спачатку яна страціла статус асобнай газеты і стала дадаткам, а пазней знікла зусім. Цяпер падобны сцэнар, хутчэй за ўсё, чакае і «Літаратуру і мастацтва».Працяг па спасылцы. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
2 529
🤔 Хто такія «віленскія зубры», і Як Нясвіж звязаны з рэжымам «Санацыі?»
Сто гадоў таму, 25 кастрычніка 1926 года, у Нясвіжскім палацы Радзівілаў адбылася сустрэча, якая стала адной з найбольш знакавых падзей у палітычным жыцці міжваеннай Польшчы. Маршал Юзаф Пілсудскі прыехаў у рэзідэнцыю аднаго з наймагутнейшых арыстакратычных родаў былой Рэчы Паспалітай, каб сустрэцца з прадстаўнікамі мясцовай эліты — землеўласнікамі, князямі і графамі, чые палітычныя погляды істотна адрозніваліся ад ідэалаў польскіх нацыяналістаў.
❓Хто ж былі гэтыя людзі, чаго яны дамагаліся, і чаму іх гісторыя застаецца цікавай для разумення палітычных ідэй, якія сутыкнуліся на землях Беларусі ў першай палове XX стагоддзя?
Расказваем у нашым матэрыяле па спасылцы. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
2 529
🔴 Алесь Плотка: «Я рэфлекснуў крытычна, кажу: «Гадства раблю»
Пра бабруйска-баранавіцкае дзяцінства, рэпрэсіі супраць сям’і і чаму выдае анталогію ўкраінскага Растралянага адраджэння па-беларуску, «Салідарнасці» распавёў музыкант, перакладчык і паэт Алесь Плотка.
Алесь нібыта вялікі містыфікатар, бо нават год яго нараджэння ў Вікіпедыі пазначаны «не раней за 1986-ы і не пазней за 1991-ы». Спроба зачапіць гістарычны перыяд ад Чарнобыльскай катастрофы да развалу Саюза залічана! У любым разе, здаецца, сёлета ў Алеся юбілей.Працяг па спасылцы. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
2 529
💬 «Гэта не проста ўпакоўка». Беларускія дызайнеры паспрачаліся, якім павінен быць візуальны вобраз кнігі
Што робіць вокладку ўдалай? Як адбываецца супрацоўніцтва дызайнера з аўтарам і выдаўцом? І ці можна сёння казаць пра асобную беларускую школу кніжнага дызайну? Гэтыя і іншыя пытанні ў суботу, 24 кастрычніка, абмеркавалі ілюстратарка Святлана Дземідовіч і дызайнеры Анатоль Лазар і Ігар Юхневіч. Дыскусія, якую мадэравала куратарка і арт-менеджарка Вольга Мжэльская, адбылася ў межах цырымоніі ўзнагароджання прэміі імя Міхала Анемпадыстава за найлепшую кніжную вокладку.
🔴 Журналіст культурна-асветніцкага партала «Будзьма беларусамі!» распавядае пра самыя цікавыя моманты дыскусіі.
Падрабязней. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
2 529
📖 11 недэпрэсіўных кніг беларускай літаратуры, якія раяць прачытаць. Большасць з іх — сучасных аўтараў
Што варта пачытаць, каб агульная млявасць і абыякавасць да жыцця не прагрэсавалі? «Наша Ніва» папрасіла культуролага, выдаўца, літаратара і культавую настаўніцу Ліцэя БДУ параіць недэпрэсіўныя беларускія кнігі.
🗣 Гэтыя кнігі чарговы раз даказваюць, што белліт — не толькі пра сумнае.
Працяг па спасылцы. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
2 529
🧐 У Заслаўі адкрылася выстава, прысвечаная аўтарцы «Літоўскай гаспадыні» — кулінарнага бестсэлера ХІХ стагоддзя
У музеі-запаведніку «Заслаўе» адкрылася выстава, прысвечаная Ганне Цюндзявіцкай з роду Прушынскіх, аўтарцы кнігі «Літоўская гаспадыня», піша reform.news.
«Энцыклапедыя будзённасці: Ганна Цюндзявіцкая» — «не проста чарговая гістарычная экспазіцыя, не спроба рэканструяваць побыт мінулых стагоддзяў і не ілюстратыўны дадатак да вядомага твора. Гэта — выстава-эмоцыя, выстава-інсталяцыя, выстава-амаж, прысвечаная бессмяротнаму і надзвычай значнаму твору пані Цюндзявіцкай» — тлумачаць стваральнікі экспазіцыі і абяцаюць падарожжа ў сэнсах, вобразах і тых глыбінях чалавечага досведу, якія адкрываюцца праз гаспадарчыя парады, кулінарныя рэцэпты і жыццёвыя настаўленні, сабраныя пад вокладкай «Літоўскай гаспадыні».Падрабязней. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
2 529
Вітаем, сябры!
Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.
Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.
🔗Падпісвайцеся на нас у сацсетках, калі для вас гэта бяспечна: Facebook, Youtube, Instagram, Threads, Х, Tiktok
Будзьма беларусамі і будзьма разам!
❤️ Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma
2 529
Яцвягі: балты ці германцы? Лясныя варвары? Чаму яны не баяліся смерці? 💛 «Трызуб і Пагоня»
🔵Ятува, Ятвезь, Чорная Русь — дзе гэта?
🔵Адкуль узяліся яцвягі і чаму не баяліся смерці?
🔵Што пра іх пішуць рускія летапісы і заходнія гісторыкі?
🔵Скомунд, Гунар, Юндзіл, Канцігірд, Эйсмант - адкуль гэтыя дзіўныя імёны?
🔵“Яцвяжскі слоўнік” — унікальная знаходка ці фальсіфікат?
🔵Чаму яцвягі так і не стварылі сваёй дзяржавы?
🔵Што засталося ад яцвягаў сёння?
🔵Хто можа быць іх нашчадкам?
📺 Гісторыя яцвягаў — у нашым відэа: https://youtu.be/-Jv74KE1eio
2 529
ШТО ПАЧЫТАЦЬ І ПАГЛЯДЗЕЦЬ
Зрабілі для вас падборку самых цікавых тэкстаў, якія выйшлі на гэтым тыдні на budzma.org. Каб вы нічога не прапусцілі 😊
🎶 Дзе шукаць актуальную інфармацыю пра беларускую музыку?
Падборка музычных праектаў і блогераў.
✒️ Дзе і як беларусы ўшануюць памяць ахвяраў «Ночы расстраляных паэтаў».
Расклад мерапрыемстваў.
📍«Вып’ем за Чучхэ!». Як турыстам будуць паказваць Беларусь?
Экскурсавод мае не толькі ведаць «основы идеологии», але і спрыяць прапагандзе «уникальности белорусской модели развития». А вось «некорректные, провокационные и другие негативные высказвыания или действия» з боку турыстаў — спыняць.
🧐 Рамуальд Друцкі-Падбярэскі: прамоўтар Баршчэўскага.
22 кастрычніка 1856 года памёр Рамуальд Друцкі-Падбярэскі — выдавец, публіцыст і збіральнік фальклору, які належаў да кола інтэлектуалаў, што ў першай палове ХІХ стагоддзя пачалі адкрываць Беларусь як асобную культурную і гістарычную прастору.
🤩 Дзяўчаты, якія сьпяваюць. Топ-5 беларускіх жаночых вакалаў.
Яна Вольская склала свой топ-5 беларускіх спявачак.
🔴 «Дзе вы бачылі ў Менску масава спаленыя аўто ці панішчаныя будынкі?». Лявон Вольскі пра розніцу паміж пратэстамі ў Беларусі і ў Францыі.
У рубрыцы «Мама, не журыся» на Budzma.org Лявон Вольскі разважае пра пратэсты ў Францыі і параўноўвае іх з пратэстамі ў Беларусі.
📖 Кніга, без якой немагчыма зразумець беларускае Падляшша.
Чаму беларусы Падляшша — іншыя? Чаму трымаюцца за праваслаўе і «рускасць»? Чаму сваю беларускую мову сціпла называюць «гаворкамі», а між сабой гавораць па-польску? Што тут адбылося ў 1940-х, і якія траўмы на доўгія гады стварылі няпісаны канон паводзінаў?
🤔 Непітушчы манарх, які кіраваў 41 год. У чым сакрэт палітычнага даўгалецця Жыгімонта I Старога?
Прайшоўшы шлях ад малодшага сына да кіраўніка дзвюх дзяржаваў, ён пратрымаўся на троне больш за чатыры дзесяцігоддзі. Як яму ўдавалася заставацца пры ўладзе такі доўгі тэрмін, і які след ён пакінуў у гісторыі, расказваем у артыкуле.
📺 Хто насамрэч пісаў Статут ВКЛ 1588 года? | Валовічы гербу «Багорыя» ў відэапраекце «Сармат».
Валовічы гербу «Багорыя» — у нашым відэа: https://youtu.be/XjwL06vEU_0
🇷🇺 Тэорыя поціскаў рукі: як Крэмль пускае свае інтэграцыйныя мэтастазы ў Беларусі.
У сваёй рубрыцы «Прыдарожны пыл» Валера Руселік гартае дасьледаваньні таго, як Крэмль пашырае свой уплыў за мяжою, і прыходзіць да нечаканае высновы: біць ворага можна ягонай жа зброяй, якая да таго ж... літаральна знаходзіцца ў нашых руках!
💬 «На фестываль прыязджаюць нават з Маямі».
Павел Станкевіч — пра «Бардаўскую восень», якая аб’ядноўвае пакаленні беларусаў.
🎩 «Касцюшка нас аб’ядноўвае, а не раз’ядноўвае».
Рыгор Астапеня пра абнаўленне помніка генералу Рэчы Паспалітай і складанасці вяртання культурных артэфактаў у Беларусь
2 529
🌟Абвешчаныя лаўрэаты прэміі імя Міхала Анемпадыстава за найлепшую кніжную вокладку
24 кастрычніка ў Варшаве адбылася цырымонія ўручэння прэміі імя Міхала Анемпадыстава 2026 (за найлепшую кніжную вокладку 2025 года).
Лаўрэатамі прэміі сталі Ліна Хесэ і Ігар Юхневіч за вокладку кнігі «Беспрацоўнае дрэва» Светы Бень і Ліны Хесэ (Мяне Няма, 2025).
Журы ўганаравала аўтараў «за майстэрскую гульню паміж крафтам і поп-артам, за дзіцячую адкрытасць, за дарослы сімвалізм».
Каментар сябры журы прэміі Надзеі Зелянковай:
Часам прыемна спрачацца з калегамі ў журы наконт дызайну, прыводзіць свае аргументы ды пераконваць адно аднаго. Аднак сёлета такой весялосці не было. Кніга-пераможца была абраная з велізарным адрывам ад іншых. І нават дзіўна, што гэта дзіцячая кніга, бо звыклыя ванільна-ахайныя аздабленні рэдка займаюць месцы нават у шорт-лістах. Паклікаўшы сваіх унутраных дзяцей, сябры журы з асалодай абвясцілі пераможцаў: Ліну Хесэ і Ігара Юхневіча з кнігай «Беспрацоўнае дрэва» Светы Бень і Ліны Хесэ (выдавецтва «Мяне Няма»). На чорным фоне, прафарбаваным пэндзлем, – зялёнае дрэва ў ружовай шапцы з пампонам. І ты, не адкрыўшы нават яшчэ кнігі, знаёмішся з моцным характарам героя, чакаеш яго вандровак і хвалюешся, разумеючы незайздросны стан беспрацоўя. Ілюстрацыі зроблены настолькі па-майстэрску, што ты лёгка ўяўляеш іх і ў спектаклі (які аўтаркі паставілі ўжо), і на чым заўгодна, ад паштовак да цацак. Шкада крыху, што нашая кніжная індустрыя яшчэ толькі расце, каб рабіць брэндамі персанажаў такіх кніг. Але расце! Такое аздабленне прыцягвае сваёй незвычайнасцю дзяцей і адгукаецца дарослым, можа перамагчы на конкурсах (вось, напрыклад, на нашым) – і пры гэтым працаваць на продаж кнігі (тут застаецца пажадаць вялізных дадатковых тыражоў ды перакладаў на іншыя мовы)!
2 529
✨ Вітаем, сябры!
Цікавыя культурныя мерапрыемствы сёння:
🔸Лекцыя «Ноч (не)расстраляных (не толькі) паэтаў» у Беластоку.
🔸Ноч паэтаў у Быдгашчы.
🔸Сяржук Доўгушаў у Варшаве.
🔸Прэзентацыя кніг Міколы Дзядка ў Варшаве.
🔸Народзіны ФШ1 у Варшаве.
🔸Выстава «Што азначае свабода? Галасы моладзі» ў Варшаве.
🔸Сяргей Чарняк у Вільні.
🔸Канцэрт хору «Артос» у Рызе.
Яшчэ больш мерапрыемстваў — у нашай афішы.🍒
Падпісвайцеся на нас у сацсетках, калі для вас гэта бяспечна: Facebook, Youtube, Instagram, Threads, Х, Tiktok
Будзьма беларусамі і будзьма разам!
❤️ Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma
