ar
Feedback

لا تقع ضحية للمخادعين! تيليمتريو يكتشف ويُميّز هذه القنوات 👉 إذا كنت تريد رؤية العلامة، اشترك

Будзьма беларусамі!

Будзьма беларусамі!

الذهاب إلى القناة على Telegram

Беларуская культура - наш падмурак. Пра культуру - актуальна, цікава і з сэнсам! Прызнана экстрэмісцкім фарміраваннем. Сувязь: @Suviaz_z_Budmaj_Bot Афіша беларускіх мерапрыемстваў у свеце: @Budzma_razam_bot Падтрымаць нас: https://ko-fi.com/budzma

إظهار المزيد
2 533
المشتركون
-224 ساعات
-17 أيام
-330 أيام

جارٍ تحميل البيانات

سحابة العلامات
لا توجد بيانات
هل تواجه مشاكل؟ يرجى تحديث الصفحة أو الاتصال بمدير الدعم الخاص بنا.
الإشارات الواردة والصادرة
---
---
---
---
---
---
جذب المشتركين
نوفمبر '26
نوفمبر '26
+12
في 3 قنوات
أكتوبر '26
+61
في 10 قنوات
Get PRO
سبتمبر '26
+92
في 8 قنوات
Get PRO
أغسطس '26
+102
في 13 قنوات
Get PRO
يوليو '26
+96
في 10 قنوات
Get PRO
يونيو '26
+60
في 8 قنوات
Get PRO
مايو '26
+73
في 10 قنوات
Get PRO
أبريل '26
+76
في 12 قنوات
Get PRO
مارس '26
+51
في 13 قنوات
Get PRO
فبراير '26
+57
في 12 قنوات
Get PRO
يناير '26
+72
في 11 قنوات
Get PRO
ديسمبر '25
+78
في 12 قنوات
Get PRO
نوفمبر '25
+44
في 13 قنوات
Get PRO
أكتوبر '25
+59
في 12 قنوات
Get PRO
سبتمبر '25
+63
في 9 قنوات
Get PRO
أغسطس '25
+69
في 8 قنوات
Get PRO
يوليو '25
+59
في 7 قنوات
Get PRO
يونيو '25
+55
في 11 قنوات
Get PRO
مايو '25
+63
في 7 قنوات
Get PRO
أبريل '25
+59
في 13 قنوات
Get PRO
مارس '25
+68
في 9 قنوات
Get PRO
فبراير '25
+86
في 7 قنوات
Get PRO
يناير '25
+85
في 8 قنوات
Get PRO
ديسمبر '24
+91
في 9 قنوات
Get PRO
نوفمبر '24
+97
في 13 قنوات
Get PRO
أكتوبر '24
+92
في 9 قنوات
Get PRO
سبتمبر '24
+94
في 6 قنوات
Get PRO
أغسطس '24
+122
في 7 قنوات
Get PRO
يوليو '24
+113
في 7 قنوات
Get PRO
يونيو '24
+96
في 8 قنوات
Get PRO
مايو '24
+115
في 6 قنوات
Get PRO
أبريل '24
+154
في 12 قنوات
Get PRO
مارس '24
+162
في 6 قنوات
Get PRO
فبراير '24
+176
في 12 قنوات
Get PRO
يناير '24
+139
في 16 قنوات
Get PRO
ديسمبر '23
+148
في 12 قنوات
Get PRO
نوفمبر '23
+95
في 12 قنوات
Get PRO
أكتوبر '23
+91
في 12 قنوات
Get PRO
سبتمبر '23
+89
في 0 قنوات
Get PRO
أغسطس '23
+115
في 0 قنوات
Get PRO
يوليو '23
+143
في 0 قنوات
Get PRO
يونيو '23
+70
في 0 قنوات
Get PRO
مايو '23
+90
في 0 قنوات
Get PRO
أبريل '23
+72
في 0 قنوات
Get PRO
مارس '23
+78
في 0 قنوات
Get PRO
فبراير '23
+122
في 0 قنوات
Get PRO
يناير '23
+140
في 0 قنوات
Get PRO
ديسمبر '22
+145
في 0 قنوات
Get PRO
نوفمبر '22
+123
في 0 قنوات
Get PRO
أكتوبر '22
+111
في 0 قنوات
Get PRO
سبتمبر '22
+145
في 0 قنوات
Get PRO
أغسطس '22
+164
في 0 قنوات
Get PRO
يوليو '22
+143
في 0 قنوات
Get PRO
يونيو '22
+377
في 0 قنوات
Get PRO
مايو '22
+152
في 0 قنوات
Get PRO
أبريل '22
+144
في 0 قنوات
Get PRO
مارس '22
+92
في 0 قنوات
Get PRO
فبراير '22
+80
في 0 قنوات
Get PRO
يناير '22
+57
في 0 قنوات
Get PRO
ديسمبر '21
+49
في 0 قنوات
Get PRO
نوفمبر '21
+89
في 0 قنوات
Get PRO
أكتوبر '21
+118
في 0 قنوات
Get PRO
سبتمبر '21
+143
في 0 قنوات
Get PRO
أغسطس '21
+80
في 0 قنوات
Get PRO
يوليو '21
+67
في 0 قنوات
Get PRO
يونيو '21
+80
في 0 قنوات
Get PRO
مايو '21
+64
في 0 قنوات
Get PRO
أبريل '21
+108
في 0 قنوات
Get PRO
مارس '21
+97
في 0 قنوات
Get PRO
فبراير '21
+124
في 0 قنوات
Get PRO
يناير '21
+162
في 0 قنوات
Get PRO
ديسمبر '20
+1 768
في 0 قنوات
التاريخ
نمو المشتركين
الإشارات
القنوات
09 نوفمبر0
08 نوفمبر0
07 نوفمبر+4
06 نوفمبر+1
05 نوفمبر+1
04 نوفمبر+1
03 نوفمبر+1
02 نوفمبر+1
01 نوفمبر+3
منشورات القناة
👍«Беларуская мова — гэта кветачка, якую трэба паліваць»: як перакладчыца і настаўніца Юлія Бусловіч стварае беларускую адука
👍«Беларуская мова — гэта кветачка, якую трэба паліваць»: як перакладчыца і настаўніца Юлія Бусловіч стварае беларускую адукацыйную прастору ў эміграцыі Як дапамагчы беларускім дзецям, якія растуць у розных краінах свету, не страціць сувязь з роднай мовай і культурай? Юлія Бусловіч знайшла свой адказ у адукацыі. Яна заснавала анлайн-школу «Буслянка», дзе дзеці вывучаюць беларускую мову, літаратуру і гісторыю, а таксама асвойваюць матэматыку, хімію, фінансавую граматнасць і іншыя прадметы па-беларуску. 🗣Пагутарылі з Юліяй пра беларускую адукацыю ў эміграцыі, бацькоўскую адказнасць за мову і пра тое, як вырасціць пакаленне, неабыякавае да Беларусі. Працяг па спасылцы. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

2
🔴 Краіна для жыцьця альбо страна для жизни? Калі б вас папрасілі з дапамогаю нейкае мэтафары патлумачыць, што сёньня адбывае
🔴 Краіна для жыцьця альбо страна для жизни? Калі б вас папрасілі з дапамогаю нейкае мэтафары патлумачыць, што сёньня адбываецца ў Беларусі — якою была б гэтая мэтафара? 🗣 У сваёй рубрыцы «Прыдарожны пыл» Валера Руселік, сярод іншага, згадвае гістарычную камяніцу ў Магілёве, якую хацелі спачатку ўпарадкаваць пад музэй гісторыі места, але затым аддалі будынак расейцам. У выніку першае ж, што зрабілі новыя гаспадары — замалявалі шыкоўны мурал на сьцяне камяніцы, на якім быў выяўлены герб Магілёва. Як вам мэтафара? Як вам паводзіны новых гаспадароў камяніцы? Тут расейцы, урэшце, падвезьлі тлумачэньне, чаго яны, расейцы, да нас, беларусаў, гэтак пруцца і пруцца, каб зрабіць від на жыхарства ў нашай краіне. І гаворка — не пра ўжо мэмную «малочку» альбо настальгію па Савецкім Саюзе. Блогерка з Кемерава Ганна Мяжонак расклала асноўныя прычыны гэтага зьявішча літаральна на трох пальцах: 1) ашчаджэньне трох-чатырох мільёнаў расейскіх рублёў пры набыцьці аўта — праз адсутнасьць у нашай краіне драконаўскіх утылізацыйных збораў; 2) у Беларусі расейскім дзецям куды лягчэй паступіць ва ўнівэрсытэт — праз адсутнасьць моўнага бар’еру; 3) магчымасьць вывесьці сацсеткі з-пад расейскай юрысдыкцыі. Пералік да геніяльнасьці просты і красамоўны. Тут можна доўга й падрабязна тлумачыць кожны пункт, прычыны яго зьяўленьня і, што куды важней, наступствы для нас, беларусаў. А можна наадварот выявіць яшчэ большую геніяльнасьць і падсумаваць увесь гэты пералік літаральна адным сказам. Падрабязьней. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
213
3
🛠 У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта раб
🛠 У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць У самым сэрцы Магілёва, за некалькі метраў ад гарадской ратушы, завяршаецца рэканструкцыя камяніцы XVIII стагоддзя, якую адабралі ў музея і перадалі расійскім дыпламатам. Нягледзячы на афіцыйнае патрабаванне захаваць мастацкі роспіс з гістарычным гербам горада, тарэц будынка цалкам зафарбавалі, піша «Наша Ніва». Відэа са свежымі вынікамі капітальнага рамонту гістарычнага дома па вуліцы Ленінскай, 5А апублікавалі мясцовыя паблікі. Як бачна на кадрах, ад мурала, які дзевяць гадоў упрыгожваў тарэц двухпавярховай камяніцы, не засталося і следу. Працяг па спасылцы. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
249
4
🥀 Памёр полацкі музыка Руслан Кунцэвіч. Ён змагаўся з цяжкімі захворваннямі Не стала Руслана Кунцэвіча — гітарыста і аднаго
🥀 Памёр полацкі музыка Руслан Кунцэвіч. Ён змагаўся з цяжкімі захворваннямі Не стала Руслана Кунцэвіча — гітарыста і аднаго з заснавальнікаў полацкага рок-гурта Freelite, піша тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю». Музыка таксама развіваў уласны праект LANNYWAY і разам з сястрой ствараў музыку ў праекце «БЯСКОНЦА». Апошнія гады Руслан змагаўся з цяжкімі захворваннямі. З-за аўтаіммунной хваробы яму прыйшлося перанесці трансплантацыю печані, а пазней ён захварэў на рак. Пра сваю барацьбу музыка адкрыта расказваў у сацсетках і нават у самыя цяжкія моманты стараўся дзяліцца з навакольнымі пазітывам — пасылаць свае «праменьчыкі дабра». На жаль, хвароба аказалася мацнейшай. Развітанне з Русланам Кунцэвічам адбылося 9 лістапада ў храме велікамучаніка Панцеляймона ў Полацку.
296
5
❓ Ад студэнцкай справы да турмы ў 59 гадоў. Як Расейская імперыя нішчыла жыццё Напалеона Орды Наш знакаміты мастак Напалеон О
❓ Ад студэнцкай справы да турмы ў 59 гадоў. Як Расейская імперыя нішчыла жыццё Напалеона Орды Наш знакаміты мастак Напалеон Орда амаль 25 гадоў пражыў у вымушанай палітычнай эміграцыі. І ўвесь гэты час расейскія ўлады спрабавалі забраць яго маёнтак Варацэвічы: накладалі арышт, уводзілі абмежаванні, патрабавалі выплат. А маці мастака за перапіску з сынам да самай смерці заставалася пад наглядам паліцыі, піша сайт «Карона Вітаўта». Напалеон Орда з’явіўся на свет 11 лютага 1807 года ў сям’і Міхала і Юзафіны ў Варацэвічах, тады ў Кобрыньскім павеце Гарадзенскай губерні, цяпер у Іванаўскім раёне Берасцейскай вобласці Беларусі. Акрамя яго ў сям’і было яшчэ і чатыры дачкі: старэйшыя Юзэфа, Ганна, Эмілія і малодшая Гартэнзія. У 1809 годзе галава сям’і Міхал памёр, і ўвесь цяжар па выхаванню дзяцей лёг на плечы маці. Падрабязней. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
310
6
📋 PRADMOVA ў Варшаве: расклад мерапрыемстваў З 12 па 16 лістапада Варшаўскай праграмай фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADM
📋 PRADMOVA ў Варшаве: расклад мерапрыемстваў З 12 па 16 лістапада Варшаўскай праграмай фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA працягне свой восьмы сезон. 🧐На гарадскіх пляцоўках адбудуцца прэзентацыі кніг, сустрэчы з аўтарамі, дыскусіі, майстар-класы, дзіцячая праграма, музычныя і тэатральныя імпрэзы, якія дазволяць пабачыць сучасную Беларусь і беларусаў з розных бакоў. Працяг па спасылцы. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
286
7
Вітаем, сябры! Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культур
Вітаем, сябры! Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры. Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў. 🔗Падпісвайцеся на нас у сацсетках, калі для вас гэта бяспечна: Facebook, Youtube, Instagram, Threads, Х, Tiktok Будзьма беларусамі і будзьма разам! ❤️ Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma
292
8
ШТО ПАЧЫТАЦЬ І ПАГЛЯДЗЕЦЬ Зрабілі для вас падборку самых цікавых тэкстаў, якія выйшлі на гэтым тыдні на budzma.org. Каб вы нічога не прапусцілі 😊 🔴 «Прымай новае жыццё як прыгоду». Што Ганна Златкоўская параіла б сабе ў першы год жыцця ў Літве. 🎶 Топ-5 беларускіх песень пра восень. Яна Вольская зрабіла падборку беларускай восеньскай музыкі, якая апявае гэтую элегічную для творцаў пару. ✍️ З беларускага мястэчка — да вяршыні амерыканскай журналістыкі: гісторыя Юджына Лаянса. Пра лёс Юджына Лаянса распавядаюць даследчыкі эміграцыі Наталля Гардзіенка і Лявон Юрэвіч. ❓ Як вялікі князь Альгерд тройчы хадзіў на Маскву і павялічыў тэрыторыю ВКЛ удвая. 730 гадоў таму таму, у далёкім 1296-м годзе, нарадзіўся Альгерд Гедзімінавіч, князь крэўскі і віцебскі, вялікі князь літоўскі. За час яго праўлення тэрыторыя ВКЛ павялічылася больш чым удвая і стала найбуйнейшай дзяржавай Еўропы. Budzma.org прыгадвае цікавыя факты пра вялікага ваяра і палкаводца. 🗣«Асабліва самааддана ваююць з Офісам, бо ён — галоўны вораг!» Лявон Вольскі пра традыцыйную беларускую разьяднанасьць. Лявон Вольскі разважае пра традыцыйную разьяднанасьць у беларускіх дэмакратычных колах, а таксама пра новую прапанову пачаць перамовы з рэжымам у РБ. Да чаго насамрэч можа прывесьці гэтая ініцыятыва? 🧐Думаць пра будучыню ці — «браць ЦУМ» заднім чыслом? Пальчыс лічыць, што ён каардынаваў першыя восем маршаў у 2020-м. Спарыш лічыць, што трэба было браць ЦУМ. Алесь Белы — Купалаўскі тэатр. Ціханоўскі лічыць, што яго жонка мела б сесці ў турму і тады, магчыма, яму б не прыйшлося зараз шукаць грошы на зубы... Серыял пад назвай «Дваццаты год» вяртаецца? ✝️«Не чапай, бо гэта душа прыляцела»: як на Палессі жылі побач з памерлымі. У сучасным свеце смерць — гэта фінал, абмежаваны тэрыторыяй могілак, пахавальнымі бюро і фармальнымі рытуаламі. Але для нашых продкаў, асабліва на Палессі, лінія паміж жывымі і мёртвымі была нашмат танчэйшай, а часам — амаль празрыстай. Пакуль мы змагаемся з жахам перад невядомым, палешукі стагоддзямі выпрацоўвалі цэлую сістэму суіснавання з тымі, хто ўжо адышоў ад нас у іншы свет. 📖 «Спыніцца — значыць загінуць». Невядомы Статкевіч. Трымаючы ў руках зборнік турэмных эсэ Міколы Статкевіча, я чакаў знайсці там пафас, развагі пра дэмакратыю, турму, свабоду... Усё аказалася цікавей. Праз кароткія тэксты паўстае партрэт аўтара, яго філасофія і матывацыя. Як забіць у сабе раба? Чаму людзі ламаюцца? Што не так з Беларуссю і ўсімі намі? Адказы — між радкоў.
352
9
✨ Вітаем, сябры! Цікавыя культурныя мерапрыемствы сёння: 🔸Выстава Змітра Сурыновіча ў Мінску. 🔸Сяргей Чарняк у Познані. 🔸Т
✨ Вітаем, сябры! Цікавыя культурныя мерапрыемствы сёння: 🔸Выстава Змітра Сурыновіча ў Мінску. 🔸Сяргей Чарняк у Познані. 🔸Творчая сустрэча Аляксандрам Карнаўхам у Беластоку. 🔸Творчы вечар Багдана Даўгялы ў Мінску. 🔸Паэтычны перформанс «Сабраныя нанова» ў Берліне. 🔸DYMNA LOTVA у Варшаве. Яшчэ больш мерапрыемстваў — у нашай афішы.🍒 Падпісвайцеся на нас у сацсетках, калі для вас гэта бяспечна: Facebook, Youtube, Instagram, Threads, Х, Tiktok Будзьма беларусамі і будзьма разам! ❤️ Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma
352
10
Абвешчаныя лаўрэаты літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця 2026 7 лістапада ў Еўрапейскім цэнтры салідарнасці ў Гданьску былі а
Абвешчаныя лаўрэаты літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця 2026 7 лістапада ў Еўрапейскім цэнтры салідарнасці ў Гданьску былі абвешчаныя пераможцы 15-й літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця. Журы прысудзіла першае і другое месцы творам, якія ўдзельнічалі ў конкурсе ў зашыфраваным выглядзе. З меркаванняў бяспекі сапраўдныя імёны аўтараў і назвы гэтых кніг пакуль што не абвяшчаюцца публічна. 🔵Першае месца атрымала кніга, аўтару якой давялося прыдумаць для ўдзелу псеўданім Аляксандр Касцюковіч і назву-маску «Лірнік». Журы ўганаравала кнігу «за высокае майстэрства валодання словам і глыбокую эмпатыю». 🔵Другое месца здабыла кніга з назвай-маскай «Цесля жыцця», аўтар якой удзельнічаў пад псеўданімам Сяргей Дубаўцэвіч. Кніга ўганараваная «за сінтэз дакументальнага і мастацкага і плённае развіццё беларускай даследчыцкай прозы». 🔵Трэцюю прэмію атрымаў раман «Пентаквантар» (кнігі 1 і 2) Арцёма Шуканава – «за яскравую мультыкультурную навукова-фантастычную сагу, якая пашырае жанравыя межы беларускай літаратуры». Такім чынам, сёлетні конкурс стаў яшчэ адным сведчаннем, што беларуская літаратура працягвае развівацца нават ва ўмовах, калі шлях да чытачоў можа быць звязаны з рызыкай і перашкодамі. Старшыня Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай адзначыла з гэтай нагоды: «Беларуская кніга сёння – больш чым кніга. У звычайных умовах напісаць яе, выдаць і знайсці свайго чытача – часткі аднаго літаратурнага працэсу. У Беларусі кожны з гэтых крокаў патрабуе вялікіх высілкаў. Таму кожная кніга, якая ўсё ж даходзіць да чытача, – своеасаблівы подзвіг. А чытач, які яе шукае і знаходзіць, дапамагае беларускай мове заставацца жывой і нам – гаварыць адно з адным». Уручэнне прэміі Гедройця стала кульмінацыяй свята беларускай літаратуры, якое цягам дня праходзіла ў Еўрапейскім цэнтры салідарнасці. Праграма аб’яднала пісьменнікаў, перакладчыкаў, выдаўцоў, крытыкаў і чытачоў з беларускай і польскай літаратурных супольнасцяў. Падчас вечаровай цырымоніі, якую правяла Крысціна Дробыш, публіцы былі прадстаўленыя кнігі-фіналісты, прагучала слова журы і былі абвешчаныя лаўрэаты. Кіраўнік выдавецтва Audiobooks.by Мікіта Белаглазаў абвясціў пра спецыяльны прыз фіналістам сёлетняй прэміі: кожная з кніг кароткага спісу будзе агучана прафесійнай камандай аўдыявыдавецтва.
371
11
Сёння спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння паэта Міхася Чарота У 1920-я гады ён карыстаўся выключнай папулярнасцю, узначальв
Сёння спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння паэта Міхася Чарота У 1920-я гады ён карыстаўся выключнай папулярнасцю, узначальваў першае буйное аб’яднанне маладых беларускіх літаратараў, пісаў паэмы, прозу і драматургію, а таксама працаваў у рэдакцыі галоўнай газеты БССР. Некаторыя сучаснікі бачылі ў ім талент, сугучны здольнасцям Янкі Купалы і Якуба Коласа. Аднак біяграфія Міхася Чарота — гэта не толькі гісторыя літаратурнага поспеху. Яна ўвасабляе драматычную супярэчнасць эпохі, калі нацыянальнае адраджэнне, вера ў сацыяльныя перамены і энтузіязм маладога пакалення сутыкнуліся з бязлітаснай логікай савецкай дыктатуры. Міхась Чарот шчыра звязаў сваю будучыню з бальшавіцкім праектам, падтрымліваў яго палітычныя патрабаванні і нават дапамагаў пераследаваць тых, хто трапляў пад падазрэнне ў нелаяльнасці. Але ўрэшце рэпрэсіўная машына, якой ён сам некалі выказваў давер, абярнулася і супраць яго. Расстралялі Міхася Чарота ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 разам з іншымі прадстаўнікамі беларускай інтэлігенцыі. У яго камеры пазней знайшлі на сцяне апошні верш паэта: «Мяне заціснулі за краты. Я прысягаю вам, сябры, Мае палі, Мае бары, — Кажу вам — я не вінаваты!» ➡️Працяг па спасылцы. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN. Што яшчэ пачытаць і паслухаць пра Міхася Чарота: 🔵Ён па таленце пераўзыходзіў усіх 🔵Стала вядома імя аднаго з катаў паэта Міхася Чарота 🔵Песня «На могілках» на верш Міхася Чарота вакаліста гурта Rel1kt Уладзіміра Казлова і спявачкі Pani Anna 🔵Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота 🔵Паслухаць апавяданне Міхася Чарота «Дзіўная заява»
381
12
Трансляцыя 15-й цырымоніі прэміі імя Ежы Гедройця! Далучайцеся да нас з усіх канцоў света! Трансляцыя будзе цэлы дзень: акрам
Трансляцыя 15-й цырымоніі прэміі імя Ежы Гедройця! Далучайцеся да нас з усіх канцоў света! Трансляцыя будзе цэлы дзень: акрамя самой цырымоніі можна паглядзець аўтарскія сустрэчы і дыскусіі. 👉 Трансляцыя цырымоніі (старт а 19:00) 👉 Трансляцыя спадарожных падзей (старт а 14:00) ❗️ Звярніце ўвагу, што ў раскладзе імпрэзы па гданьскім часе! Расклад трансляцый: 14:00 Чаго хочуць пісьменніцы? Жанчыны ў літаратуры | дыскусія 15:30 Аляксандр Карнаўх | аўтарская сустрэча 16:20 Дзяніс Трусаў | аўтарская сустрэча 17:10 Арцём Шуканаў | аўтарская сустрэча 18:00 Голас пакалення свабоды | сустрэча з лаўрэатамі і лаўрэаткамі прэміі 19:00 Цырымонія прэміі імя Ежы Гедройця Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў
302
13
✨ Вітаем, сябры! Цікавыя культурныя мерапрыемствы сёння: 🔸Цырымонія ўручэння прэміі Гедройця-2026 у Гданьску. 🔸Шпацыр да Дз
✨ Вітаем, сябры! Цікавыя культурныя мерапрыемствы сёння: 🔸Цырымонія ўручэння прэміі Гедройця-2026 у Гданьску. 🔸Шпацыр да Дзядоў у Беластоку. 🔸Провады ў войска ў Азярцы. 🔸Сустрэча «Беларуская лацінка: ад вытокаў да практыкі» ў Беластоку. 🔸Імпрэза «Гісторыя сівога Мінска» ў Мінску. 🔸Імпрэза «Старая Беларусь» у Мінску. 🔸Батлейка «Беларускія народныя казкі» ў Мінску. 🔸TEDxWomen у Варшаве. 🔸Дзяды ў Кракаве. 🔸Сустрэча з Вадзімам Качаном у Мінску. Яшчэ больш мерапрыемстваў — у нашай афішы.🍒 Падпісвайцеся на нас у сацсетках, калі для вас гэта бяспечна: Facebook, Youtube, Instagram, Threads, Х, Tiktok Будзьма беларусамі і будзьма разам! ❤️ Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma
351
14
🖌 У Познані з’явіўся польска-беларускі мурал 31 кастрычніка на трамвайным прыпынку Славянкая ў Познані з’явіўся польска-бела
🖌 У Познані з’явіўся польска-беларускі мурал 31 кастрычніка на трамвайным прыпынку Славянкая ў Познані з’явіўся польска-беларускі мурал аб супрацоўніцтве двух народаў. Мурал адлюстроўвае дзвюх дзяўчын, якія разам даглядаюць кветку — сімвал еўрапейскай будучыні, якую беларусы і палякі ствараюць супольнымі намаганнямі. Мурал быў створаны беларускай мастачкай, якая пажадала застацца ананімнай, і польскай мастачкай Эрыкай ERI. Працяг па спасылцы. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
419
15
🧐 Гурт Filamaty ладзіць у Варшаве тэатралізаванае шоу-прэзентацыю свайго новага альбома Вялікае тэатралізаванае шоу-прэзента
🧐 Гурт Filamaty ладзіць у Варшаве тэатралізаванае шоу-прэзентацыю свайго новага альбома Вялікае тэатралізаванае шоу-прэзентацыя альбома Filamaty адбудзецца 12 лістапада у Ursynowskie Centrum Kultury «Alternatywy» у Варшаве. Filamaty — гэта літаратурна-музычны праект, у якім гісторыя таварыства філаматаў ператвараецца не ў музейную лекцыю, а ў жывую размову з уласным адлюстраваннем: пра тое, як у розныя эпохі людзі шукаюць сяброў, свабоду і сэнс. Гучанне гурта можна ўявіць як антыкварную парэпаную раму ў сучасным інтэр’еры. З яе на нас глядзяць вобразы мінулага, але не моўчкі, а прамаўляючы спевам. Падрабязней. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
371
16
🔴 «Прымай новае жыццё як прыгоду». Што Ганна Златкоўская параіла б сабе ў першы год жыцця ў Літве 15 лістапада будзе шэсць г
🔴 «Прымай новае жыццё як прыгоду». Што Ганна Златкоўская параіла б сабе ў першы год жыцця ў Літве 15 лістапада будзе шэсць гадоў, як я жыву ў Літве. Гэтая лічба не зусім укладваецца ў галаве, здаецца, што так хутка не магло праляцець столькі гадоў. Азіраючыся на першы год жыцця ў Вільнюсе, я разумею, што нейкія рэчы трэба было зрабіць інакш. Тады стала б нашмат лягчэй адаптавацца і не марнаваць час на бессэнсоўныя ўнутраныя спрэчкі. ❓Што б я параіла той жанчыне, якая глядзела ў акно з маленькага нумара гатэля і думала толькі пра вяртанне дадому? Працяг па спасылцы. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
353
17
🎬 Стужку Мары Тамковіч «У жывым эфіры» пакажуць на фестывалі ўсходнееўрапейскага кіно ў нямецкім Котбусе Гэта кароткаметражн
🎬 Стужку Мары Тамковіч «У жывым эфіры» пакажуць на фестывалі ўсходнееўрапейскага кіно ў нямецкім Котбусе Гэта кароткаметражная ігравая праца пра журналісцкі стрым з Плошчы перамен у лістападзе 2020 года, у якім удзельнічала Дар’я Чульцова і Кацярына Андрэева, якая выйшла ў 2023 годзе, піша тэлеграм-канал «Свяшчэнны Белавуд». Праца ўдзельнічае у зборнай нямецка-польскай праграме кароткаметражнага кіно «DON’T CALL ME VINTAGE!», прысвечанай 100-годдзю з моманта нараджэння польскага рэжысёра Анджэя Вайды. Фільм пакажуць у Kammerbühne 7 лістапада ў 12 гадзін.
352
18
🔍У падмурках Віленскай катэдры шукаюць парэшткі князя Вітаўта. Пакуль не знайшлі У ліпені 2026 году ўрад Літвы зацьвердзіў п
🔍У падмурках Віленскай катэдры шукаюць парэшткі князя Вітаўта. Пакуль не знайшлі У ліпені 2026 году ўрад Літвы зацьвердзіў плян комплексных навуковых дасьледаваньняў у Віленскай архікатэдры з мэтай знайсьці парэшткі вялікага князя Вітаўта, піша «Радыё Свабода». Гэтая ініцыятыва зьявілася пасьля веснавой заявы дасьледніка гісторыі Саўлюса Подзярыса, які сьцьвярджаў, што мае доказы адшуканьня парэшткаў Вітаўта Вялікага яшчэ ў міжваенны пэрыяд, калі Вільня належала Польшчы, але з палітычных прычын іх ізноў схавалі. Падрабязьней. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
360
19
❗️Сёння пачынаецца Свята беларускай літаратуры ў Гданьску На 6 і 7 лістапада запланаваная насычаная праграма спадарожных падз
❗️Сёння пачынаецца Свята беларускай літаратуры ў Гданьску На 6 і 7 лістапада запланаваная насычаная праграма спадарожных падзей: сустрэчы з аўтаркамі і аўтарамі, дыскусіі, размовы пра пераклад беларускай літаратуры і творчасць у эміграцыі, а таксама кніжны кірмаш. З большасці падзеяў свята будзе весціся анлайн-трансляцыя. Праграма свята. 🔗Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
345
20
🧐 Аднаўленне сядзібы Ваўжэцкіх у Відзах-Лаўчынскіх — чарговая грубая пераробка Добра ў Відзах-Лаўчынскіх не будзе: аднаўленн
🧐 Аднаўленне сядзібы Ваўжэцкіх у Відзах-Лаўчынскіх — чарговая грубая пераробка Добра ў Відзах-Лаўчынскіх не будзе: аднаўленне сядзібы Ваўжэцкіх аказалася чарговай грубай пераробкай з выкарчоўваннем аўтэнтычных прыступак, выкарыстаннем керамзітабетону ў зрубе і металічных труб замест драўляных калон, піша тэлеграм-канал «Спадчына». Раней ўжо былі апублікаваныя здымкі будаўнічай пляцоўкі са спадзяваннем, што акуратная вымуроўка арак дваровай галерэі і анкерная сцяжка цокаля сведчаць пра пачатак навуковай рэстаўрацыі помніка мяжы XVIII–XIX стагоддзяў, які быў набыты прыватным інвестарам больш чым за 63 тысячы рублёў. Працяг па спасылцы. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
369