ru
Feedback

Не попадитесь на канал ботавода! Telemetrio находит и помечает такие каналы 👉 Хотите видеть метку — оформите подписку

Будзьма беларусамі!

Будзьма беларусамі!

Открыть в Telegram

Беларуская культура - наш падмурак. Пра культуру - актуальна, цікава і з сэнсам! Прызнана экстрэмісцкім фарміраваннем. Сувязь: @Suviaz_z_Budmaj_Bot Афіша беларускіх мерапрыемстваў у свеце: @Budzma_razam_bot Падтрымаць нас: https://ko-fi.com/budzma

Больше
2 533
Подписчики
Нет данных24 часа
-57 дней
-330 дней

Загружаем данные

Облако тегов
Нет данных
Возникли проблемы? Пожалуйста, обновите страницу или обратитесь к нашему support-менеджеру .
Входящие и исходящие упоминания
---
---
---
---
---
---
Привлечение подписчиков
окт. '26
октябрь '26
+21
в 9 каналах
сентябрь '26
+92
в 8 каналах
Get PRO
август '26
+102
в 13 каналах
Get PRO
июль '26
+96
в 10 каналах
Get PRO
июнь '26
+60
в 7 каналах
Get PRO
май '26
+73
в 10 каналах
Get PRO
апрель '26
+76
в 12 каналах
Get PRO
март '26
+51
в 13 каналах
Get PRO
февраль '26
+57
в 12 каналах
Get PRO
январь '26
+72
в 11 каналах
Get PRO
декабрь '25
+78
в 12 каналах
Get PRO
ноябрь '25
+44
в 13 каналах
Get PRO
октябрь '25
+59
в 12 каналах
Get PRO
сентябрь '25
+63
в 9 каналах
Get PRO
август '25
+69
в 8 каналах
Get PRO
июль '25
+59
в 7 каналах
Get PRO
июнь '25
+55
в 11 каналах
Get PRO
май '25
+63
в 7 каналах
Get PRO
апрель '25
+59
в 13 каналах
Get PRO
март '25
+68
в 9 каналах
Get PRO
февраль '25
+86
в 7 каналах
Get PRO
январь '25
+85
в 8 каналах
Get PRO
декабрь '24
+91
в 9 каналах
Get PRO
ноябрь '24
+97
в 13 каналах
Get PRO
октябрь '24
+92
в 9 каналах
Get PRO
сентябрь '24
+94
в 6 каналах
Get PRO
август '24
+122
в 7 каналах
Get PRO
июль '24
+113
в 7 каналах
Get PRO
июнь '24
+96
в 8 каналах
Get PRO
май '24
+115
в 6 каналах
Get PRO
апрель '24
+154
в 12 каналах
Get PRO
март '24
+162
в 6 каналах
Get PRO
февраль '24
+176
в 12 каналах
Get PRO
январь '24
+139
в 16 каналах
Get PRO
декабрь '23
+148
в 12 каналах
Get PRO
ноябрь '23
+95
в 12 каналах
Get PRO
октябрь '23
+91
в 12 каналах
Get PRO
сентябрь '23
+89
в 0 каналах
Get PRO
август '23
+115
в 0 каналах
Get PRO
июль '23
+143
в 0 каналах
Get PRO
июнь '23
+70
в 0 каналах
Get PRO
май '23
+90
в 0 каналах
Get PRO
апрель '23
+72
в 0 каналах
Get PRO
март '23
+78
в 0 каналах
Get PRO
февраль '23
+122
в 0 каналах
Get PRO
январь '23
+140
в 0 каналах
Get PRO
декабрь '22
+145
в 0 каналах
Get PRO
ноябрь '22
+123
в 0 каналах
Get PRO
октябрь '22
+111
в 0 каналах
Get PRO
сентябрь '22
+145
в 0 каналах
Get PRO
август '22
+164
в 0 каналах
Get PRO
июль '22
+143
в 0 каналах
Get PRO
июнь '22
+377
в 0 каналах
Get PRO
май '22
+152
в 0 каналах
Get PRO
апрель '22
+144
в 0 каналах
Get PRO
март '22
+92
в 0 каналах
Get PRO
февраль '22
+80
в 0 каналах
Get PRO
январь '22
+57
в 0 каналах
Get PRO
декабрь '21
+49
в 0 каналах
Get PRO
ноябрь '21
+89
в 0 каналах
Get PRO
октябрь '21
+118
в 0 каналах
Get PRO
сентябрь '21
+143
в 0 каналах
Get PRO
август '21
+80
в 0 каналах
Get PRO
июль '21
+67
в 0 каналах
Get PRO
июнь '21
+80
в 0 каналах
Get PRO
май '21
+64
в 0 каналах
Get PRO
апрель '21
+108
в 0 каналах
Get PRO
март '21
+97
в 0 каналах
Get PRO
февраль '21
+124
в 0 каналах
Get PRO
январь '21
+162
в 0 каналах
Get PRO
декабрь '20
+1 768
в 0 каналах
Дата
Привлечение подписчиков
Упоминания
Каналы
15 октября+3
14 октября+1
13 октября0
12 октября+1
11 октября+1
10 октября+1
09 октября0
08 октября+4
07 октября+2
06 октября+1
05 октября0
04 октября+2
03 октября+2
02 октября+1
01 октября+2
Посты канала
🔴 Наша задача: верыць у сябе. Іх задача: каб мы ў сябе не верылі Сэнс сучаснай інфармацыйнай вайны ў тым, каб пераканаць апа
🔴 Наша задача: верыць у сябе. Іх задача: каб мы ў сябе не верылі Сэнс сучаснай інфармацыйнай вайны ў тым, каб пераканаць апанента, што ён ужо прайграў. Прапаганда з усходу не прымусіць усіх нас любіць Пуціна ды яго сістэму. Але, можа прымусціь лічыць іх непераможнымі. Таму і ўсялякі супраціў, маўляў, губляе сэнс.
Кіраўнік МЗС Францыі Жан-Наэль Баро выказаўся пра гэта ў кантэксце расійскай прапаганды, якая апісвае Еўропу як дэкадэнтскую цывілізацыю, з якой ужо ўсё скончана. «Закат Еўропы» па Шпэнглеру ўжо адбыўся — пазаўчора. Еўропа — хворая. Яе палітыкі — «слабакі». НАТА — небоездатны арганізм. Ваяваць за Еўропу ніхто не будзе. Застаецца толькі... здацца на выгадных умовах. Партыя скончаная, яшчэ не пачаўшыся. «Паступова мы дазваляем гэтым наратывам атручваць нас. Урэшце рэшт, пачынаем казаць пра сябе, што Еўропа ўжо прайграла», — лічыць Жан-Наэль Баро. Спрачацца з апанентам без сэнсу. Бо пакуль спрачаешся, ты працягваеш гульню на полі праціўніка. Вораг сам выбірае тэму для размовы, значыць — «ён вядзе». А кожны контраргумент, прыведзены ў дзясяты раз, ужо падобны на спробу апраўдацца... Выйсце — самому фармаваць свой расповед пра сябе. Выбіраць тэму і поле бітвы.
Падрабязней. 🔗Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

2
🤔 Хто насамрэч валодаў Мірскім замкам? | Святаполк-Мірскія у відэапраекце «Сармат» 🟦Як Мёрскія сталі Святаполк-Мірскімі? 🟦
🤔 Хто насамрэч валодаў Мірскім замкам? | Святаполк-Мірскія у відэапраекце «Сармат» 🟦Як Мёрскія сталі Святаполк-Мірскімі? 🟦 Да чаго тут Рурык, Алжыр і русафільскія фантазіі? 🟦Ці можна на раз-два зрабіць рэдызайн ідэнтычнасці, а пасля — паўтараць яго яшчэ раз? 🟦Навошта данскому атаману спатрэбіўся замак ВКЛ? 🟦Што бачыў у снах апошні ўласнік замка і чаму гэта стала прароцтвам? 📺 Святаполк-Мірскія гербу ўласнага — у нашым відэа: https://youtu.be/zLLH0XCTkfY #сармат – відэапрект пра шляхецкую культуру ў розных яе аспектах: як жылі, за што жылі, пра што думалі і марылі нашы продкі-шляхцічы. Вядоўца Васіль Калач — акцёр, рэжысёр, выкладчык гістарычнага фехтавання.
196
3
🎩 Тадэвуш Касцюшка аддаў грошы на свабоду амерыканскіх рабоў Але сваякі з Беларусі былі супраць і забралі ўсё да апошняга цэ
🎩 Тадэвуш Касцюшка аддаў грошы на свабоду амерыканскіх рабоў Але сваякі з Беларусі былі супраць і забралі ўсё да апошняга цэнта, яшчэ і працэнты. У справе была задзейнічана нават Расейская амбасада ў Вашынгтоне, піша сайт «Карона Вітаўта». Легендарны ўжо пры жыцці. Яго імя захавана ў тысячах геаграфічных і ганаровых назвах на розных кантынентах. Помнікі яму стаяць у многіх краінах. І французскі Напалеон і расейская Кацярына не шкадавалі словаў, прызнаваючы веліч хлопца з-пад Івацэвічаў — «герой поўначы», «сапраўдная бестыя», «апошні рыцар». «Дзе заканчваецца культ Касцюшкі, там заканчваецца цывілізацыя», — пісалі патрыятычныя польскія гісторыкі. Наш Касцюшка насамрэч быў слаўным, ідэйным, прагрэсіўным і ўплывовым. Героя вайны за Незалежнасць ЗША ад Вялікай Брытаніі (1775-1783) брыгаднага генерала Тадэвуша Касцюшку ўрад ЗША ўзнагародзіў сертыфікатам на 12 280 даляраў, а Кангрэс ЗША патэнтам на зямельны надзел у 500 акраў у штаце Агаё. Працяг па спасылцы. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
224
4
🎩 Ініцыятыва MALDZIS вяртае рэдкія міжваенныя фотаздымкі з Косава Ініцыятыва MALDZIS набыла на аўкцыёне ў Польшчы тры гістар
🎩 Ініцыятыва MALDZIS вяртае рэдкія міжваенныя фотаздымкі з Косава Ініцыятыва MALDZIS набыла на аўкцыёне ў Польшчы тры гістарычныя фотаздымкі 1930-х гадоў, звязаныя з радзімай Тадэвуша Касцюшкі — Косавам і Мерачоўшчынай. Галоўная знаходка — фатаграфія шыльды з барэльефным партрэтам Касцюшкі. Гэта памятная табліца калісьці ўпрыгожвала дом у Мерачоўшчыне, дзе Тадэвуш нарадзіўся. Набыты здымак мае памер усяго 10×14 см. Ён датаваны 1936 годам і можа быць адзінай вядомай выявай мемарыяльнай шыльды. Падрабязней. 🔗Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
242
5
🔴 Яраслаў Іванюк: Скандальна, што дыктатарскія дзяржавы Расія і Беларусь могуць ладзіць трансгранічныя рэпрэсіі На мінулым т
🔴 Яраслаў Іванюк: Скандальна, што дыктатарскія дзяржавы Расія і Беларусь могуць ладзіць трансгранічныя рэпрэсіі На мінулым тыдні выдавец, журналіст і заснавальнік інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org, вядомы культурны дзеяч беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы Яраслаў Іванюк раптоўна даведаўся, што трапіў у міжнародны крымінальны вышук і цяпер яго прозвішча знаходзіцца ў адпаведнай расійскай базе. 💬 Budzma.org пагутарыла са спадаром Яраславам пра тое, што магло стацца прычынай, як траплянне ў сумнавядомы спіс паўплывала на функцыянаванне яго шматлікіх праектаў, і куды польскі грамадзянін, пацярпелы за беларускую культуру, можа звярнуцца па дапамогу? Працяг па спасылцы. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
253
6
🎬 Фільм Андрэя Куцілы «Лісты» трапіў у шорт-ліст «Еўраоскара» — прэміі Еўрапейскай кінаакадэміі Стужка дакументаліста Андрэя
🎬 Фільм Андрэя Куцілы «Лісты» трапіў у шорт-ліст «Еўраоскара» — прэміі Еўрапейскай кінаакадэміі Стужка дакументаліста Андрэя Куцілы пра беларускіх палітвязняў патрапіла ў секцыю лепшых дакументальных праектаў, сярод якіх значыцца яшчэ 14 фільмаў. Удзельнікаў шорт-ліста абіралі чальцы праўлення Еўрапейскай кінаакадэміі і запрошаныя еўрапейскія эксперты, піша тэлеграм-канал «Свяшчэнны Белавуд». У фінал трапяць толькі пяць стужак з 15-ці. 39-я цырымонія ўзнагароджання Еўрапейскай кінапрэміяй адбудзецца 16 студзеня 2027 года ў сталіцы Грэцыі — Афінах. Падрабязней. 🔗Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
258
7
❄️ Ва Уроцлаве пройдзе фестываль незлежнай беларускай культуры З 17 па 24 кастрычніка ва Уроцлаве пройдзе XIV Фестываль незал
❄️ Ва Уроцлаве пройдзе фестываль незлежнай беларускай культуры З 17 па 24 кастрычніка ва Уроцлаве пройдзе XIV Фестываль незалежнай беларускай культуры «Жывіца». Праграма ўключае мноства разнастайных мастацкіх і культурных падзей, сярод іх — сустрэча з Уладзімірам Някляевым, спектаклі, выставы, майстар-класы. 🧐 Асаблівае месца ў праграме фестывалю зойме польска-беларуска-ўкраінскі паэтычны конкурс, падчас якога ўпершыню будзе ўручана Паэтычная прэмія імя Адама Міцкевіча. Працяг па спасылцы. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
296
8
🧐 Як было, і як стала — шыкоўная розніца. Палац Горватаў у Нароўлі працягвае аднаўляцца Ёсць поспехі, якія яшчэ пару гадоў т
🧐 Як было, і як стала — шыкоўная розніца. Палац Горватаў у Нароўлі працягвае аднаўляцца Ёсць поспехі, якія яшчэ пару гадоў таму казаліся неверагоднымі — але ёсць і новыя выпрабаванні, піша выданне «Моцныя навіны». Вось што ўжо атрымалася зрабіць. На днях на атыку ўсталявалі страчаную балюстраду — дах цалкам адрэстаўраваны. Па абодвух баках будынка адбудоўваюць ганкі замест аварыйных. Аконныя праёмы сутарэнняў таксама перакладваюцца і тынкуюцца. Падрабязней. 🔗Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
263
9
Вітаем, сябры! Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культур
Вітаем, сябры! Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры. Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў. 🔗Падпісвайцеся на нас у сацсетках, калі для вас гэта бяспечна: Facebook, Youtube, Instagram, Threads, Х, Tiktok Будзьма беларусамі і будзьма разам! ❤️ Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma
280
10
📝 «Не дала я спаліць тыя паперы». Як у Парэччы выратавалі царкоўны архіў са спісамі рабочых фабрыкі Скірмунтаў і жыхароў 13
📝 «Не дала я спаліць тыя паперы». Як у Парэччы выратавалі царкоўны архіў са спісамі рабочых фабрыкі Скірмунтаў і жыхароў 13 вёсак У савецкія часы ў двары царквы ў вёсцы Парэчча Пінскага раёна дзеці расклалі вогнішча і збіраліся кінуць у яго стосы старых пажаўцелых дакументаў. Паперы прыцягнулі ўвагу мясцовай жыхаркі, настаўніцы Парэцкай школы Антаніны Сідарук, якая вырашыла аднесці гэтыя старыя дакументы дадому. Пазней высветлілася, што сярод іх апынуліся спісы жыхароў 13 вёсак, а таксама рабочых знакамітай суконнай фабрыкі Скірмунтаў. 🗣 Пра тое, як некалькі стосаў паперы з вясковага вогнішча ператварыліся ў каштоўную крыніцу па гісторыі Піншчыны, расказвае Мікалай Заяц. Працяг па спасылцы. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
544
11
🔴 Лявон Вольскі: «Словы «Аддайце Данбас» ужо былі прамоўленыя калісьці, толькі замест Данбасу тады фігуравалі Судэты» «Гісто
🔴 Лявон Вольскі: «Словы «Аддайце Данбас» ужо былі прамоўленыя калісьці, толькі замест Данбасу тады фігуравалі Судэты» «Гісторыя паўтараецца. Людзі ня вучацца на мінулых памылках. Сьвет звыкла ўваходзіць у пэрыяд турбуленцыі, і ніхто чамусьці ня можа прадухіліць разьвіцьцё падзеяў». У рубрыцы «Мама, не журыся!» на Budzma.org Лявон Вольскі разважае пра тое, што лучыць сёньняшні дзень з падзеямі амаль стогадовай даўніны. Хто ўжо толькі не казаў, што цяперашняя сытуацыя надта ўжо падобная да тае, што складалася ў 30-я гады мінулага стагодзьдзя. І гэтыя словы: «Аддайце Данбас зь ягоным расейскамоўным насельніцтвам, на гэтым усё й скончыцца», ужо былі прамоўленыя калісьці, толькі замест Данбасу тады фігуравалі Судэты.  Ачараваны канцлерам Нямеччыны Чэмбэрлен экзальтавана прамаўляў: «Лідэр хоча міру!». Цяпер расейскі лідэр таксама хоча міру, хоча заключыць пагадненьне, нават болей за ўкраінскага, толькі, небарака, «ня ведае як». Аля ня толькі гэта лучыць сёньняшні дзень з падзеямі амаль стогадовае даўніны. Падрабязней. 🔗Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
330
12
📖 Бачыць магчымасці там, дзе страх малюе тупік: выйшаў беларускі пераклад кнігі філосафа Бён-Чхоль Хана «Дух надзеі супраць
📖 Бачыць магчымасці там, дзе страх малюе тупік: выйшаў беларускі пераклад кнігі філосафа Бён-Чхоль Хана «Дух надзеі супраць грамадства страху» Выдавецтва «Логвінаў» выдала беларускі пераклад кнігі карэйска-нямецкага філосафа Бён-Чхоль Хана «Дух надзеі: супраць грамадства страху». Кніга ўпершыню выйшла па-нямецку ў 2024 годзе (ням. Der Geist der Hoffnung: Wider die Gesellschaft der Angst) і на гэты момант не мае перакладу, напрыклад, на рускую мову, піша reform.news. Хана называюць «Сартрам для эпохі экранаў» (The New Yorker), «поп-зоркай сацыяльнай крытыкі» (Die Zeit) і «самым чытаным нямецкім філосафам сучаснасці» (El Pais). Ягоныя кнігі засяроджваюцца на крытыцы неалібералізму і трансфармацый, якія адбываюцца з чалавечым жыццём з-за новых інфармацыйных тэхналогій. У «Духу надзеі» ён працягвае крытычны разбор сучаснасці: паказвае, як панаванне апакаліптычных сцэнароў звужае гарызонт будучыні, а мысленне, падпарадкаванае логіцы эфектыўнасці і разліку, губляе здольнасць уяўляць нешта прынцыпова новае. Працяг па спасылцы. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
336
13
🗣 У нас — цымбалы, а ў Расіі — балалайка Балалайка — адзін з галоўных і пазнавальных сімвалаў Расіі. У беларускай культуры т
🗣 У нас — цымбалы, а ў Расіі — балалайка Балалайка — адзін з галоўных і пазнавальных сімвалаў Расіі. У беларускай культуры такое месца займаюць цымбалы. І гэта яшчэ адзін важкі пункт у капілку адрозненняў паміж беларусамі і расейцамі. «Салідарнасць» расказвае пра тое, што нас адрознівае ад расейцаў. Цымбалы вядомыя чалавецтву тры тысячы год. На іх граюць па ўсім свеце — ад Кітая да Вялікабрытаніі. Цікавы момант: далёкі кітайскі суродзіч янцынь знешне падобны на нашы куды больш, чым бліжэйшыя геаграфічна венгерскія цымбалы, што распаўсюджаныя ў Румыніі, Малдове ды Украіне (гэты інструмент куды больш важкі, масіўны, ён мае драўляныя ногі і педалі). Падрабязней. 🔗Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
315
14
🛠 На рэканструкцыю закрываюць яшчэ адзін касцёл ў Мінску — Касцёл Узвышэння Святога Крыжа на Кальварыйскіх могілках Мяркуючы
🛠 На рэканструкцыю закрываюць яшчэ адзін касцёл ў Мінску — Касцёл Узвышэння Святога Крыжа на Кальварыйскіх могілках Мяркуючы па пераліку работ, функцыянаванне парафіі ў храме падчас рэканструкцыі будзе не магчымым. «Мінская спадчына» пачынае рэканструкцыю яшчэ аднаго каталіцкага храма, які знаходзіцца ва ўласнасці гэтага дзяржпрадпрыемства, піша katolik.life. Абвешчаны конкурс аб выбары генпадрадчыка для правядзення рэканструкцыі касцёла Узвышэння Святога Крыжа, шасці капліц-пахавальняў і ўваходных брамаў на Кальварыйскіх могілках у Мінску. Працяг па спасылцы. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
318
15
🔴 «Яны могуць мяне хоць чвартаваць завочна, мне ад гэтага ні халодна, ні горача». Кацярына Ваданосава пра завочны суд Вядучу
🔴 «Яны могуць мяне хоць чвартаваць завочна, мне ад гэтага ні халодна, ні горача». Кацярына Ваданосава пра завочны суд Вядучую відэапраекта «Трызуб і Пагоня» на ютуб-канале «Будзьма беларусамі» Кацярыну Ваданосаву збіраюцца судзіць завочна. У дачыненні да яе ў Беларусі распачалі спецыяльную вытворчасць. Ёй інкрымінуюць ч. 3 арт. 130-1 КК (рэабілітацыя нацызму) і ч. 1 арт. 130-2 КК (апраўданне генацыду беларускага народа), паведамляе ПЦ «Вясна». ⛓️ Тэлевядучую запрашаюць вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ў Першамайскі РУУС Мінска. Нагадаем, яшчэ ў сакавіку 2026 года Генеральная пракуратура распачала крымінальную справу супраць Кацярыны Ваданосавай за нібыта «рэабілітацыю нацызму» на YouTube. Нагодай тады стала відэа пад назвай «Галоўны міф Другой сусветнай — забойства гаўляйтара Вільгельма Кубэ. Што не так?», якое выйшла ў межах праекта «Трызуб і Пагоня» на ютуб-канале «Будзьма беларусамі». Паводле Следчага камітэта, Кацярына «ў змове з экстрэмісцкімі фармаваннямі» сістэматычна публікуе на YouTube матэрыялы, нібыта накіраваныя на «рэабілітацыю нацызму». Падрабязней. 🔗Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
318
16
⛓️ «Краіна, дзе журналістам затыкаюць рот, робіцца турмой». У Гамбургу праходзіць выстава, прысвечаная зняволеным беларускім
⛓️ «Краіна, дзе журналістам затыкаюць рот, робіцца турмой». У Гамбургу праходзіць выстава, прысвечаная зняволеным беларускім медыйшчыкам Падчас Гамбургскага тыдня свабоды прэсы праходзіць выстава БАЖ «The Unheard Voices» («Непачутыя галасы»), прысвечаная беларускім медыйшчыкам, якія знаходзяцца за кратамі. Выставу асацыяцыі дапоўніла мастацкая інсталяцыя, зробленая беларускімі творцамі, які знаходзяцца ў экзылі ў Нямеччыне. У Гамбургу ў межах Тыдня свабоднай прэсы адбыліся маштабныя мерапрыемствы, прысвечаныя рэпрэсіям супраць беларускіх журналістаў і транснацыянальнаму ціску на незалежныя медыя. Працяг па спасылцы. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
305
17
Вітаем, сябры! Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культур
Вітаем, сябры! Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры. Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў. 🔗Падпісвайцеся на нас у сацсетках, калі для вас гэта бяспечна: Facebook, Youtube, Instagram, Threads, Х, Tiktok Будзьма беларусамі і будзьма разам! ❤️ Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma
313
18
🗣️ Правілы жыцця Язэпа Драздовіча 13 кастрычніка спаўняецца 138 гадоў з дня нараджэння Яэпа Драздовіча — адной з найбольш за
🗣️ Правілы жыцця Язэпа Драздовіча 13 кастрычніка спаўняецца 138 гадоў з дня нараджэння Яэпа Драздовіча — адной з найбольш загадкавых персон беларускай культуры і мастацтва. Таленавіты мастак, выдатны скульптар, самабытны пісьменнік і паэт, настаўнік, этнограф, фалькларыст, філосаф, хірамант, археолаг, астраном. Чалавек бязмежных цікавасцяў, які марыў пра часы, калі ўсе сілы людскія замест войнаў будуць накіраваныя на заваяванне міжпланетных абшараў… У 1933 годзе ён так сфармуляваў правілы свайго жыцця: • «I фанатыкі, і бязбожнікі — адной маткі дзеці, крайнасці... Няма жыцця ў крайнасцях... • Нішто не жывець, не расцець у агні. Нішто не жывець, не расцець і ў марозе. Толькі між агнём і морозам усё жывець, усё расцець, усё цвіцець, развіваецца, красуецца. • Не кажы, што я мудрэй ад усіх. Не кажы, што й дурней ад усіх... • Не кажы, што я найсільнейшы, не кажы, што я й найслабейшы... • Не кажы, што я самы шчаслівы, не кажы, што я й самы няшчасны... • Не кажы, што я добры, не кажы і што я благі. • Не будзь ні горак, ні салодак. Будзеш горак — праклянуць, а салодак — праглынуць. • Згубіў — не смуціся, а знайшоў — не радуйся. • Не хвалі і не гань. • Не цвярдзі ніколі таго, чаго цвёрда, пэўна не ведаеш». ✏️ Распавядаем пра няпросты жыццёвы шлях Язэпа Драздовіча — мастака, які на некалькі пакаленняў апярэдзіў свой час. Чытайце па спасылцы. 📌 Без VPN чытаць можна тут. ЦІКАВЫЯ АРТЫКУЛЫ ПРА ЯЗЭПА ДРАЗДОВІЧА: ▫️Беларускі Леанарда: Топ-5 жывапісных работ Язэпа Драздовіча ▫️Як Язэп Драздовіч прыязджаў на працу ў Беласток, дзе яму не заплацілі ▫️Чалавек маргінальнага лёсу з прадчуваннем міравых катаклізмаў. Гістарычны след Язэпа Драздовіча
672
19
🔴 Уладзімір Ушакоў: «Цывілізацыя выжыве і разбярэцца з дыктатарамі» Пра падтрымку Украіны, любімых катоў-беларусаў, якіх бяр
🔴 Уладзімір Ушакоў: «Цывілізацыя выжыве і разбярэцца з дыктатарамі» Пра падтрымку Украіны, любімых катоў-беларусаў, якіх бярэ нават у камандыроўкі, «люстраны» юбілей і пошук нявесты, «Салідарнасці» распавёў рэжысёр і стваральнік першага прыватнага тэатра Беларусі Уладзімір Ушакоў. Уладзімір — эмігрант са стажам, нарадзіўся ў Томску, жыў у Шаўчэнка, Саянску, Ангарску, Дубне. Пакуль сям’я вайскоўца не пераехала ў родны Гомель. Падрабязней. 🔗Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
347
20
📖 Навошта дачытваць «Падземныя пераходы» Бахарэвіча? Яны цікавейшыя, чым здаюцца Празаік Цімур Кудзеліч прачытаў новы раман
📖 Навошта дачытваць «Падземныя пераходы» Бахарэвіча? Яны цікавейшыя, чым здаюцца Празаік Цімур Кудзеліч прачытаў новы раман Альгерда Бахарэвіча і дзеліцца сваімі ўражаннямі на bellit.info. Пішу гэты тэкст з аблогі, залез у бліндаж з ноўтбукам. Уверсе ўсе толькі й крытыкуюць Бахарэвіча і ягоны новы раман «Падземныя пераходы». Прынамсі, я чую толькі адмоўныя водгукі. Крытыкуюць за кан’юнктурнасьць, за пошласьць, за нуднасьць. Ды я і сам бачу гэта ў кніжцы, толькі вось упэўнены, што ня так усё проста. Працяг па спасылцы. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
360