cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

Цыганкоў

Віталь Цыганкоў. Публіцыст, аналітык, журналіст. Аглядальнік Радыё Свабода, вядучы праграмы "Двубой" на Белсаце.

Show more
Advertising posts
742Subscribers
No data24 hours
+97 days
-230 days

Data loading in progress...

Subscriber growth rate

Data loading in progress...

Пра Пугачову, “адмену” і танельнае мысленьне Сацсеткі запоўненыя развагамі і віншаваньнямі з юбілеем Алы Пугачовай. Гэта справядліва. Заслужыла, вялікая сьпявачка, сымбаль эпохі. Але задаюся пытаньнем, як бы выглядала мая стужка сёньня, калі б Пугачова у той ці іншай форме падтрымала б вайну і Пуціна. Пра яе альбо не ўспаміналі б альбо ўспаміналі б выключна нехарошымі словамі. Бо сьвет даўно падзялілі на нашых і “ненашых”. Нашы добрыя і таленавітыя, нянашы злыя і бяздарныя. Мы бачым, як фэміністкі любяць ацэньваць пісьменьнінікаў розных часоў праз “фэміністычныя акуляры” – як творца ставіўся да жаночых правоў. І тут ужо ня важна, наколькі ён глыбокі і таленавіты, важна, “чысты” ён ці “нячысты”. Я памятаю, як Андрэй Макарэвіч выказаўся пра некаторыя фэмінітвы ў рускай мове, заявіўшы Нужно обладать чудовищной, преступной глухотой к родному языку, чтобы родить перлы «профессорка», «поэтка», «режиссёрка». І я чытаў у каментах выказваньні кшталту “ну калі ён так думае, то я больш не буду слухаць ягоныя песьні, не хачу яго ведаць увогуле”. Разумееце, ён нават не сказаў нічога “непрагрэсіўнага”, ён проста выказаўся пра правілы ўжываньня некаторых словаў у рускай мове, якой ён валодае як творца – і гэтага аказалася дастаткова для хейту і адмены. Ды што Макарэвіч. Я сам, напрыклад, для КХПістаў гадамі быў “найлепшы палітычны аналітык”, чалавек, які глыбей за ўсіх разумее палітычныя працэсы”. Але варта было мне не вытрымаць і нешта крытычнае сказаць пра Пазьняка, то я адразу “нічога не разумее ў палітычных працэсаў”, і “прадаўся Ціханоўскай”. Бо на самой справе ня важна, як ты ставішся да беларускай мовы, культуры, да дэмакратыі, да Расеі (б тут мае каштоўнасьці ніяк не зьмяніліся) – бо сьвет для такіх людзей дзеліцца на дзьве няроўныя часткі – 1.тых, хто прызнае Пазьняка адзіным і бязгрэшным нацыянальным лідэрам і 2.На астатніх. Калі так глядзець, то вы не знойдзеце ніводнага ідэальнага творца, якога можна было б прыняць “без пытаньняў”. Адны былі імперыялістамі і расістамі, другія камуністамі, трэція непрыгожа ставіліся да жанчынаў ва ўласным жыцьці, чацьвёртыя прадаваліся ўладзе, пятыя ненавідзелі ўсіх вакол. Я неяк навучыўся аддзяляць твор ад асобы аўтара – і вам раю навучыцца. Іначай – уся сусьветная культура паводле таго ці іншага крытэра заслугоўвае “адмены”. Гэтага не было раней. Нават у савецкай прапагандзе, калі крытыкавалі нейкага заходняга дзеяча, казалі прыблізна так -- “ён вялікі творца, але дапускаў ідэалагічныя памылкі, праяўляў антысаветчыну”. Зараз па ўсім нашым сьвеце, па абодва бакі барыкад, зьнікаюць адценьні і “неадназначнасьці”. Ніхто ўжо не кажа – “так, ён вялікі чалавек, але тут ён памыляецца”. Калі чалавек “не наш”, то ён ня толькі не “вялікі”, ён ніхто, ён бяздарны, усе ягоныя “дасягненьні” штучныя і несапраўдныя. Калісьці, у канцы 80-х, падчас перабудовы, казалі пра неабходнасьць шырыні поглядаў, здольнасьці прымаць розныя меркаваньні. Зараз, як падаецца, запанавала вузкасьць поглядаў, ідэалогія сваёй утульнай бурбалкі, танельнае мысленьне. І сьвятло, якое ў канцы гэтага тунелю – гэта цягнік, якія імчыцца нам насустрач.
Show all...
👍 37🔥 2👎 1
Украінскі экспэрт пра беларускае войска Завочная дыскусія з польскім генэралам Вальдэмарам Скшыпчакам, які нядаўна ў інтэрвію «Белсату» заявіў, што польскім узброеным сілам спатрэбіцца 2-3 гадзіны, каб зьнішчыць беларускае войска, а беларускае ўзбраеньне назваў «кучай мэталалому». А вось ва Ўкраіне, як выглядае, так не лічаць. Сяргей Грабскі, украінскі вайсковы экспэрт, палкоўнік запасу, былы супрацоўнік Мінабароны Ўкраіны, у інтэрвію Свабодзе расказвае, як у Кіеве ацэньваюць рэальную баяздольнасьць беларускага войска, аналізуе імавернасьць нападу Расеі на краіны NATO і адказвае на пытаньне, чаму Ўкраіна вымушана трымаць на сваёй паўночнай мяжы значны вайсковы кантынгент. https://www.svaboda.org/a/32900066.html
Show all...
«Недаацэньваць беларускую армію нельга. Хоць самастойнай яна не зьяўляецца», — вайсковы экспэрт Грабскі

Сяргей Грабскі, украінскі вайсковы экспэрт, палкоўнік запасу, былы супрацоўнік Мінабароны Ўкраіны, расказвае, як у Кіеве ацэньваюць рэальную баяздольнасьць беларускага войска.

👍 8👎 1😱 1
Казакевіч крытыкуе Шрайбмана Папрасіў Андрэея Казакевіча пракаментаваць апошнія дыскусіі -- але, прызнаюся, не чакаў, што ён выступіць з такой даволі прынцыповай крытыкай на адрас Арцёма Шрайбмана і Рыгора Астапені Доктар палітычных навук, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч дыскутуе з Арцёмам Шрайбманам наконт стаўленьня Захаду да Беларусі, тлумачыць аб’ектыўныя прычыны, чаму Эўразьвяз ня можа мець стратэгіі ў дачыненьні да дыктатарскай Беларусі, і крытычна выказваецца наконт прапановы «не злаваць дзеда». https://www.svaboda.org/a/32891410.html
Show all...
Прапановы Шрайбмана наконт пераасэнсаваньня стратэгіі Захаду адносна рэжыму Лукашэнкі нерэалістычныя і папулісцкія, — Казакевіч

Доктар палітычных навук, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч дыскутуе з Арцёмам Шрайбманам наконт стаўленьня Захаду да Беларусі і тлумачыць аб’ектыўныя прычыны, чаму Эўразьвяз ня можа мець стратэгіі ў дачыненьні да дыктатарскай Беларусі.

👍 14👎 2🔥 2😁 1
Тэрор і гуманізм Калі некаторыя неабыякавыя людзі задаюцца пытаньнем, а хіба можна спачуваць нявінна загіблым у канцэртнай залі мірным расейцам, і прыводзяць сотні пераканаўчых аргументаў, што на самой справе гэтага ня варта рабіць у дачыненьні да грамадзянаў імперыялістычнай і ваяўнічай Расеі -- то я вымушаны зазначыць, што гэта тая самая логіка, што і ў тэрарыстаў, якія забіваюць мірных людзей у ЗША і Заходняй Эўропе. Бо тыя тэрарысты заяўляюць, што імперыялістычныя ЗША і каланіяльная Эўропа усё сваю гісторыю вінаватыя ў прыгнёце (і нават зьнішчэньні) іншых народаў, -- таму любыя, у тым ліку тэрарыстычныя, дзеяньні супраць іх маральна апраўданыя. Тэрарысты, калі падрываюць цягнік у Гішпаніі альбо канцэрт у Францыі, заяўляюць, што такім чынам яны змагаюцца супраць сусьветнага зла (імперыялістычнага Захада) і таму любыя дзеяньні ў гэтым змаганьні абгрунтаваныя і справядлівыя. У гэтым сэнсе альбо мы карыстаемся тэрарыстычнай логікай, паводле якой можна забіваць мірных людзей, бо ёсьць "прэтэнзіі" да кіраўніцтва і палітыкі іхняй краіны, альбо мы карыстаемся гуманістычнай і прававой (ад слова “права”) логікай, паводе якой не бывае калектыўнай адказнасьці і нельга караць канкрэтна ні ў чым не вінаватых людзей за грахі іхняй краіны. І калі вы на баку гуманістычнай логікі, то тут не павінна быць выключэньняў. Бо, як бачыцца, ёсьць спакуса выкрасьліць асобныя выпадкі ці асобныя нацыі з агульнага гуманістычнага падыходу -- маўляў, "яны" не заслугоўваюць, каб да іх ставіліся, як да людзей. Але гэта вельмі згубны шлях. Бо, па-першае, такое ўжо рабілі і бальшавікі і нацысты, калі "выключалі" са сьпісу людзей цэлыя класы і нацыі. Па-другое, гэты працэс становіцца ўзаемным, расчалавечваньне паскорана зацягвае ў яму абодва бакі. І гэта значыць, што вы становіцеся на бок тэрарыстычнай логікі – а гэта бясконцая вайна ўсіх супраць усіх, бо для яе заўсёды ёсьць гістарычныя падставы.
Show all...
👍 32 6😢 4
Узгадаем Дзень Волі 2017 У сувязі з Днём волі прыгадаю з мінулага адзін даволі цікавы і паказальны момант. 25 сакавіка 2017 году упершыню ў гісторыі беларускай журналістыкі адбыўся настолькі масавы прагляд грамадзка-палітычнай падзеі. Жывы эфір Радыё Свабода пра падзеі таго дня сабраў звыш 700 тысяч праглядаў на Юцюбе. Калі не памяляюся, раней і да 2020 году не было нічога падобнага. Нагадаю кантэкст. Адбывалася гэта на фоне “дармаедзкіх” пратэстаў, якія ахапілі розныя гарады. Сацыяльна-палітычная абстаноўка была вельмі напружаная. І на гэтым фоне ўлады ў Менску вывелі 25 сакавіка на вуліцы гораду бранявікі, перакрылі вуліцы, амонаўцы выскоквалі з аўтазакаў, і хапалі людзей, якія апынуліся побач. Сотні затрыманых. Пасьля 19 сьнежня 2010 году ўпершыню мы назіралі такі масавы хапун на вуліцах Менска. У тыя ж дні затрымалі каля 30 чалавек па “справе Белага легіёна”, якіх у выніку вызвалілі ў чэрвені без прад’яўленьня абвінавачваньня. Адбывалася ўсё гэта на фоне “лібералізацыі” і “нармалізацыі адносінаў з Захадам”. І вось на гэтым фоне можа ўпершыню ў гісторыі незалежнай прэсы да жывога беларускамоўнага эфіру была прыцягнутая такая вялікая ўвага шырокіх народных масаў. Мне падаецца, людзі па ўсёй Беларусі на фоне нарастаньня дармаедзкіх пратэстаў сапраўды падумалі, што ў Менску можа нешта адбыцца, што ўлада можа пахіснуцца, што апазыцыя можа пайсьці на нейкія рашучыя дзеяньні. І прыльнулі да экранаў сваіх гаджэтаў) Так атрымалася, што той эфір вёў я. Так, гэта не была прафесійная студыя, а проста кабінет у свабодаўскім офісе з відэакамерай. І наступныя дні я атрымліваў шматлікія доказы, што эфір быў вельмі папулярным. Мяне пазнавалі па некалькі разоў у дзень. На запраўцы, у двары бацькоў, у краме, на СТО (“Віталь, пасьля вашага эфіру я проста абавязаны прапанаваць вам зьніжку”), на Камароўцы (“гэта вы, вядучы? Ну што ж вы, апазыцыя, нічога так і не зрабілі? Я спецыяльна з Пружанаў прыехала на мітынг, а мітынгу так і не было”), на баскетболе (“дык мы ня ведалі, з кім мы гуляем”). Я заўсёды адэкватна ацэньваў сваю журналісцкую “вядомасьць”, разумеючы, што яна не выходзіць за рамкі нацыянальна-дэмакратычнага асяроддзя, што я “шырока вядомы ў вузкіх колах”. Але тут, магчыма, упершыню, яна выскачыла далёка за гэтыя рамкі. Пра той жа эфэкт пазнаваньня распавядалі і Валер Каліноўскі і Аляксандра Дынько, якія падчас гэтага эфіру працавалі “у полі”, вялі рэпартаж. Ну а для мяне тыя падзеі ў 2017 сталі доказам таго, што Лу страціў падтрымку сярод тых самых “простых людзей”, што сацыяльны выбух можа адбыцца ў любы момант. Таму ў 2020 годзе я быў упэўнены і казаў, што “нічога не будзе, як звычайна”, што людзі выйдуць, што будзе бітва, будзе жорстка. https://www.youtube.com/watch?v=gi-EfcwJNdg
Show all...
Дзень Волі 2017. ЖЫВЫ ЭФІР! | Freedom Day, Protest in Minsk

Дэмакратычныя сілы заклікалі адзначыць Дзень Волі мітынгам і шэсьцем у Менску. Збор прызначаны на 14:00 каля Акадэміі навук. Там мае адбыцца мітынг, і далей удзельнікі шэсьця рушаць па праспэкце Незалежнасьці ў цэнтар горада. Менгарвыканкам дазваляў акцыю 25 сакавіка толькі на плошчы Бангалор. Демократические силы призвали отметить День Воли митингом и шествием в Минске. Сбор назначен на 14:00 около Академии наук. Там должен пройти митинг, и далее участники шествия пройдут на проспекте Независимости в центр города. Мингорисполком разрешил акцию 25 марта только на площади Бангалор.

33🎉 3👍 2😁 1
Лукашэнку судзіць у Гаазе альбо ў Менску? “Няма ані палітычнай мэтазгоднасьці, ані юрыдычнага сэнсу цягнуць Лукашэнку ў Гаагу”, -- някепскі клікбейтны загаловак, ці ня так? Але менавіта так лічыць Алесь Міхалевіч. Але чаму? Бо Міхалевіч упэўнены, што Лукашэнку трэба судзіць не ў Гаазе, а ў Менску, беларускім судом, і не за “дробязі” кшталту вывезеных украінскіх дзяцей, а за больш сур’ёзныя злачынствы супраць беларускага народу. Аднак навошта чакаць гэтага? Можа варта пакуль дабівацца больш празаічнай мэты – выпісваньня ордэра на Лукашэнку Міжнародным крымінальным судом? З іншага боку – пра ордэр на арышт Лукашэнкі мы чуем з восені 2020 году, але прагрэсу няма. Чаму? Вось пра гэта ў Двубоі спрачаліся два, бадай, найбольш аўтарытэтныя беларускія юрысты – Алесь Міхалевіч і Міхаіл Кірылюк. Атрымалася вельмі цікавая, зьмястоўная і высокапрафэсійная размова https://www.youtube.com/watch?v=h5m70kLUd3w
Show all...
⚡️Суд над Лукашэнкам у Гаазе – гэта толькі "кветачкі". Кірылюк vs Міхалевіч / Двубой

Міжнародны суд у Гаазе выпіша ордар на Аляксандра Лукашэнкі за ўдзел у дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей? Тады дыктатара з Беларусі, лічыць Кірылюк, чакае лёс Кадафі, Хусэйна ці Мілошэвіча. Але Міхалевіч лічыць, што гэта толькі "кветачкі". Новы "Двубой" Вядоўца праграмы "Двубой" – Віталь Цыганкоў. Госці палітычнай праграмы: Міхаіл Кірылюк, праўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Алесь Міхалевіч, адвакат, былы кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Глядзіце ў новым выданні праграмы "Двубой" з Віталём Цыганковым. 00:00 Ці магчыма выдаць міжнародны ордар на арышт Лукашэнкі 00:42 Госці: Міхаіл Кірылюк і Алесь Міхалевіч 01:29 Лукашэнка ў Гаазе? @PavelLatushka Вадзім Мажэйка, @bolkunets 05:17 Кірылюк: Выдаць ордар на Лукашэнку прасцей, чым на Пуціна 06:28 Паўтары старонкі артыкулаў Крымінальнага кодэксу РБ на Лукашэнку 10:00 Чаму Лукашэнка дабіваецца арышту Паўла Латушкі і выкарыстоўвае Інтэрпол? 16:30 Міжнародны ордар ад МКС. Ці можа быць экстрадыцыя Лукашэнкі? 20:33 Што выкіне Лукашэнку з палацу? 22:35 Глеб Богуш: Ці можна прыцягнуць Лукашэнку да міжнароднай адказнасці за дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей? 23:57 Ці баіцца Лукашэнка, што Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выпіша ордар на ягоны арышт? 24:30 Ці паўплываў ордар Міжнароднага суда на лёс Кадафі? 26:32 Суд над Лукашэнкам у Гаазе – гэта толькі "кветачкі" 28:35 Ці можа Міжнародны крымінальны суд паўплываць на вызваленне палітвязняў? 32:00 За што судзілі Слабодана Мілошэвіча? Ці могуць так судзіць і Лукашэнку? 34:05 Ці ёсць у дзеяннях Лукашэнкі прыкметы генацыду беларускага народу? 35:52 Вайна Расеі супраць ЕЗ з тэрыторыі Беларусі ці паўплывае на стаўленне да рэжыму Лукашэнкі? 37:39 Высновы Калаж з фота: БелТА; topwar; Радио Свобода; ytimg. Дасылайце нам відэа ў чат-бот –

https://t.me/belsatbot

Старонка БЕЛСАТ –

https://belsat.eu/

Старонка ВОТ ТАК –

https://vot-tak.tv

iOS –

https://apple.co/3u1TieJ

Android –

https://bit.ly/3eWIZo3

Ва ўсіх пытаннях – [email protected] Падпішыся на нашыя каналы: БЕЛСАТ NEWS –

https://bit.ly/3pVaAvo

ВОТ ТАК –

https://bit.ly/3eW1R5G

БЕЛСАТ LIFE –

https://bit.ly/3t2IgsX

ЖЭСТАЧАЙШЫЙ МУЛЬТ -

https://bit.ly/3zpLwQr

БЕЛСАТ NOW –

https://bit.ly/3FZk1iU

БЕЛСАТ HISTORY –

https://bit.ly/3qHZOaU

БЕЛСАТ MUSIC –

https://bit.ly/3yixU8D

BIEŁSAT PL –

https://bit.ly/3eQXR6F

BELSAT ENGLISH –

https://bit.ly/3HAG2F9

БЕЛСАТ DOC –

https://bit.ly/3EVNMje

ВОТ ТАК NOW –

https://bit.ly/3HHsSGH

БЕЛСАТ SHORTS –

https://bit.ly/3pYpq4u

ВОТ ТАК SHORTS –

https://bit.ly/3zqRfWa

Далучыся да нас у сацыяльных сетках: Па-беларуску: Instagram –

https://bit.ly/2RiZjGV

Facebook –

https://bit.ly/3bAskV8

Vkontakte –

https://bit.ly/2S4mTqC

Twitter –

https://bit.ly/3ynMD1V

Odnoklassniki –

https://bit.ly/3fw20Nr

Telegram –

https://bit.ly/3tVgb3K

TikTok –

https://bit.ly/3eXPze5

По-русски: Telegram –

https://bit.ly/3QdJYje

Instagram –

https://bit.ly/3DX658N

Facebook –

https://bit.ly/3nbLXIY

Vkontakte –

https://bit.ly/38V5Mg9

Twitter –

https://bit.ly/3uXZRjZ

Po polsku: Instagram –

https://bit.ly/3oq9QvU

Facebook –

https://bit.ly/3mup83Y

Twitter –

https://bit.ly/3oqprM5

In English: Twitter –

https://bit.ly/3fub0Ta

#гаага #кірылюк #міхалевіч

👍 19🔥 2👎 1
Чорна-белы Оскар Складзіце сьпіс са сваіх 10 любімых амерыканскіх фільмаў, уладальнікаў Оскара. Альбо складзіце сьпіс са сваіх 10 любімых амерыканскіх фільмаў усіх часоў. А потым паглядзіце на гэты сьпіс і зразумейце, што большасьць альбо нават усе з гэтых фільмаў ня мелі б ніякага шанцу атрымаць сёньня “Оскара”, бо не адпавядаюць новым крытэрыям расавай разнастайнасьці. Як вядома, паводле стандарту А, хаця б адну з галоўных роляў альбо значных роляў другога плану павінен граць актор з іншай расавай альбо этнічнай групы. Ні “Хросны бацька”, ні «Пралятаючы над гняздом зязюлі” (індзеец-“Правадыр” не пацягне на значную ролю), ні “Амадэй” -- не пройдуць па новых крытэрыях. А “Чалавек дажджу?” Увесь фільм пра падарожжа і дзіўныя прыгоды двух белых гетерасэксуальных мужчын – як вядома прагрэсіўным людзям, гэта горшае, што ўтварыла прырода. А “Спіс Шындлера”? – таксама вон, бо ў нацысцкім канцлагеры ніводнага чорнага персанажа. А яўрэі даўно ўжо не лічацца іншай этнічнай групай, бо яны, як паказвае сацыялогія, у вачах маладых амерыканцаў зьяўляюцца прыгнятальнікамі як самыя пасьпяховыя прадстаўнікі белай большасьці. Свабода творчасьці? Не, не чулі. Гэтую канцэпцыю прыдумалі капіталісты, каб меншасьці прыгнятаць
Show all...
👍 25👎 9
Амэрыканская фікцыя Пакуль усе не пачалі абмяркоўваць Оскары, распавяду пра адзін фільм, які знаходзіцца сярод прэтэндэнтаў – але, як мне падаецца, пройдзе міма прэміяў. Гэта “Амэрыканскае чытво” (American fiction), хаця можна было б перакласьці яго і як «Амэрыканская фікцыя». Чорнаскуры выкладчык і пісьменьнік піша глыбокія якасныя раманы, але яны не карыстаюцца папулярнасьцю. Ён бачыць, як добра раскупляецца кніга пісьменьніцы, у якой, на ягоную думку, адлюстраваныя банальныя стэрэатыпы пра чорных. І ў нейкі момант ад адчаю ён вырашае сам “ад балды” напісаць кнігу ад імя ананімнага чорнага шуканага злачынца, мовай гетта, мовай бандыцкага рэпа, з адпаведным сюжэтам і калізіямі. Як вы ўжо здагадаліся) – кніга пайшла на ўра, атрымала добрую касу і літаратурную прэмію) Як вы ўжо здагадаліся, фільм пра тупасьць і крывадушнасьць паліткарэктнасьці мне ня мог не спадабацца. Фільм пачынаецца з забаўнай сцэны, калі галоўны герой падчас лекцыі піша на дошцы назву рэальнага твора паўднёваамэрыканскай літаратуры, які яны будуць вывучаць сёньня --The Artificial Nig..r (я вымушаны ставіць шматкроп’е, бо невядома, што фэйсбук зробіць са мной за гэтае слова. Часьцей у якасьці эўфемізма яго называюць n-word). І студэнтка (белая, з сінімі фарбаванымі валасамі) кажа, што ня можа прысутнічаць у аўдыторыі, дзе напісана такое страшнае слова, гэта яе абражае). З-за канфлікту са студэнткай белае кіраўніцтва ўніверсітэту адпраўляе героя ў “часовы адпачынак”, дзе ён і вырашае напісаць хайпавую кнігу ад імя бандыта з гетта. У той час як рэальнае жыцьцё героя, яго сямейныя прбалемы (якім прысьвечана працэнтаў 80 фільма) – гэта жыцьцё амерыканскага сярэдняга класа з прыгарада Бостана. Але каго яно цікавіць? Трэба ж адпавядаць стэрэатыпам. Узгадаю яшчэ адну мілую сцэнку, калі ўсе белыя высокалобыя пісьменьнікі пачынаюць хваліць раман героя, бо нельга ж сказаць, што гэта херня і падробка. Яны адкрыта прызнаюцца, што “трэба падтрымаць чорнаскурага аўтара”. Многія ж людзі ўвогуле лічаць, што размова пра меншасьці дапушчальна толькі ў стыле “усе, як адзін, выйдзем на барацьбу супраць расізму, сэксізму, гамафобіі, ісламафобіі”. Думка пра тое, што нейкія групы самі нясуць адказнасьць за тое стаўленьне, якое зьяўляецца да іх з боку грамадзтва – гэта страшная крамола. Былы баскетбаліст, Чарльз Барклі, калі абмяркоўвалі racial profiling – гэта калі паліцыя часьцей затрымлівае на вуліцы чорных, казаў: «Можа, таму, што нам трэба паглядзець у люстэрка. Многія чорныя зьневажаюць тых чорных школьнікаў, якія добра вучацца... дарослыя зьневажаюць тых чорных, хто сумленна працуе. Мы адзіная этнічная група, якая кажа – “о, ён сеў у турму, ён круты” “Вам не надакучыла? Чорныя людзі ў рабстве, чорныя людзі ў беднасьці, чорныя людзі, забітыя паліцыяй.. колькі можна? Мы больш чым гэта”, -- кажа герой фільма той самай чорнай пісьменьніцы, якая напісала пасьпяховую стэрэатыпную кнігу. А яна яму адказвае -- “Белыя людзі з комплексам віны жадаюць гэта купляць, я даю рынку тое, што ён хоча”. Так і ёсьць. Людзі ў масе сваёй любяць адназначанасьць. Дайце нам схему, што асуджаць, што ўхваляць, што правільнае, а што адсталае. Мы купім.
Show all...
👍 40
Пайду ўсім назло! Ведаеце такі анекдот, калі артыст, выканаўшы песьню і не атрымаўшы ніякіх апладысментаў ад расчараванай публікі, якая даўно чакае іншага, зноў ідзе на сцэну, у цішыні пад гук сваіх чаравікоў. Калега яго іранічна пытаецца – “на біс?” “Назло!”, -- адказвае той. “Назло, усім назло!”, -- гэта, здаецца, галоўная матывацыя, якая кіруе цяпер нашым галоўным пэрсанажам.
Show all...
😁 30👍 7🔥 1
У Лукашэнкі ёсьць разуменьне: калі ён аддасьць усё Расеі, то стане ёй не патрэбны, і тады Крэмль яго «ўтылізуе», — украінскі палітоляг Магда Украінскі палітоляг Яўген Магда напярэдадні другой гадавіны пачатку шырокамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну ацэньвае наступствы страты Аўдзееўкі, заяўляе, што Ўкраіне давядзецца часова перайсьці да абароны, і мяркуе, што наўрад ці Лукашэнка па-сапраўднаму хоча вайны. https://smarturl.click/LYYle
Show all...
У Лукашэнкі ёсьць разуменьне: калі ён аддасьць усё Расеі, то стане ёй не патрэбны, і тады Крэмль яго «ўтылізуе», — украінскі палітоляг Магда

Украінскі палітоляг Яўген Магда напярэдадні другой гадавіны пачатку шырокамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну ацэньвае наступствы страты Аўдзееўкі, заяўляе, што Ўкраіне давядзецца часова перайсьці да абароны, і мяркуе, што наўрад ці Лукашэнка па-сапраўднаму хоча вайны.

👍 15