Будзьма беларусамі!
Kanalga Telegram’da o‘tish
Беларуская культура - наш падмурак. Пра культуру - актуальна, цікава і з сэнсам! Прызнана экстрэмісцкім фарміраваннем. Сувязь: @Suviaz_z_Budmaj_Bot Афіша беларускіх мерапрыемстваў у свеце: @Budzma_razam_bot Падтрымаць нас: https://ko-fi.com/budzma
Ko'proq ko'rsatish2 511
Obunachilar
-424 soatlar
+67 kunlar
+2830 kunlar
Postlar arxiv
2 512
🧐 У Мінску завяршылі будаўніцтва новага Нацыянальнага музея
Будаўнічыя працы ў будынку Нацыянальнага музея на вуліцы Арлоўскай у Мінску завершаны. У «Мінскбуд» заявілі, што будынак узвялі за 17 месяцаў замест прадугледжаных нарматывамі 27 месяцаў, піша reform.news.
Генеральным падрадчыкам праекта выступіў філіял СУ-7 трэста № 4.
Цяпер памяшканні прыбіраюць і перадаюць эксплуатуючай арганізацыі. Наступным этапам стане афармленне музейных залаў і размяшчэнне экспанатаў. У работах задзейнічаны больш за 80 спецыялістаў УП «Мастацкі камбінат».Працяг па спасылцы. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
2 512
Вітаем, сябры!
Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.
Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.
📎Падпісвайцеся на нас у сацсетках, калі для вас гэта бяспечна: Facebook, Youtube, Instagram, Threads, Х, Tiktok
Будзьма беларусамі і будзьма разам!
❤️ Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma
2 512
Вітаем, сябры!
Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.
Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.
📎Падпісвайцеся на нас у сацсетках, калі для вас гэта бяспечна: Facebook, Youtube, Instagram, Threads, Х, Tiktok
Будзьма беларусамі і будзьма разам!
❤️ Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma
2 512
❓ Чым сёння жыве музейны навабуд у Клімавічах, які паўстаў замест знішчанай сядзібы ХІХ стагоддзя
Два гады таму адбылася шумная падзея на ўсходзе Беларусі — да «Дажынак» у Клімавічах знішчылі аўтэнтычную сядзібу ХІХ стагоддзя і паставілі замест яе цалкам новы будынак. Экспазіцыя новага музейнага «дома» атрымала мультымедыйныя тэхналогіі і больш упарадкаваную структуру, але апынулася цалкам зрусіфікаванай і пазбаўленай гістарычнай пераемнасці.
🤔 Аналізуем, як сёння працуе музейны навабуд, з якімі праблемамі сутыкаецца яго калектыў, і што атрымалі наведвальнікі замест знішчанай драўлянай спадчыны горада.
Новазбудаваны аб’ект не мае амаль ніякага дачынення да знішчанага помніка архітэктуры, які мясцовыя ўлады знеслі без аніякіх наступстваў для сябе. Новы будынак, хоць і змяшчае асобныя разныя элементы страчанай пабудовы, ужо пазбаўлены статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, што вельмі паказальна. Больш за тое, адсутнасць пераемнасці ўсведамляюць і самі музейшчыкі: у адной з экспазіцыйных залаў размешчаны фотаздымкі ранейшай сядзібы — рэтра-фота пачатку XX стагоддзя і здымак помніка архітэктурнай спадчыны, які яшчэ нядаўна цешыў вока жыхароў Клімавічаў. Цяпер жа на гэтай тэрыторыі стаіць зусім іншы будынак...Працяг па спасылцы. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
2 512
🥀 Памёр Уладзіслаў Стальмахоў
Мастак Уладзіслаў Стальмахоў памёр 26 жніўня. Наколькі вядома, прычынай стала вострая сардэчная недастатковасць — хуткая не паспела яго выратаваць, піша «Наша Ніва».
«Чарговая трагедыя. Не стала выбітнага беларускага мастака Уладзіслава Стальмахова, які апошнім часам жыў пад Варшавай», — напісаў у сваім фэйсбуку пісьменнік і журналіст Алесь Аркуш.Уладзіслаў Стальмахоў нарадзіўся ў 1970 годзе. Скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут. Падчас вучобы працаваў мастаком-афарміцелем і паралельна атрымліваў прафесійную мастацкую падрыхтоўку. Ужо з 1991 года Стальмахоў удзельнічаў у неафіцыйных мастацкіх выставах у Мінску і Віцебску. З канца 1990‑х пачаў актыўна выстаўляцца персанальна. Яго працы паказвалі ў Беларусі, Германіі, Люксембургу, Швейцарыі, Даніі, Швецыі, Расіі, а пазней і ў Польшчы ды Францыі. На яго рахунку больш за два дзясяткі персанальных выстаў. Стальмахова часта называюць мастаком-прымітывістам, але гэта азначэнне толькі часткова апісвае яго. Ён свядома карыстаецца мовай наіўнага мастацтва: парушае рэалістычныя прапорцыі, не імкнецца да правільнай перспектывы, робіць чалавека падобным на персанажа казкі ці гарадскога фальклору.
2 512
🏰 У Нясвіжы для турыстаў адкрылі падземныя хады і бастыёны замка Радзівілаў
Новыя маршруты зараз працуюць у тэставым рэжыме, а адміністрацыя замка збірае пра іх водгукі на сайце.
🧐 Два новыя эксклюзіўныя экскурсійныя маршруты па раней недаступных лакацыях адкрыліся па просьбах для наведвальнікаў у Нясвіжскім замку.
Штогод знакамітую рэзідэнцыю Радзівілаў наведваюць больш за паўмільёна турыстаў, таму запуск новых маршрутаў дазваляе не толькі пераразмеркаваць гіганцкія патокі гасцей, але і мінімізаваць фізічную нагрузку на старажытнае архітэктурнае збудаванне.
Падрабязней. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
2 512
📖 15 тысяч эўра на «няўдзячную справу». Як выдаўцы змагаюцца за беларусізацыю бэстсэлераў сусьветнай
Выдавецтва «Янушкевіч» абвесьціла збор сродкаў на выданьне па-беларуску чатырох сусьветных бэстсэлераў, у тым ліку «Гары Потэра», «Ведзьмара», «Хобіта». «Радыё Свабода» запыталася ў беларускіх выдаўцоў, чаму яны бяруцца за такія амбітныя, але эканамічна нявыгадныя праекты.
Тры сусьветныя бэстсэлеры — «Гары Потэр і Ордэн Фэнікса», «Каляднае парася» Роўлінг, а таксама «Хобіт» Толкіна плянуюць выдаць па-беларуску ў 2026 годзе. «Вядзьмар» Сапкоўскага мае выйсьці ў 2027-м. Выдавецтва «Янушкевіч» ужо дамовілася з праваўладальнікамі, на чарзе наступны крок — плата за ліцэнзіі на беларускія выданьні. Абаротных сродкаў на такія амбітныя праекты бракуе. Таму выдавецтва зьвяртаецца да чытачоў, па народную падтрымку.🧐 Трэба прыкладна 15 тысяч эўра на ўсе выдаткі, зьвязаныя з выкупам правоў на чатыры выдатныя творы. На цану ліцэнзіяў уплывае аб’ём твораў, заплянаваны наклад і высокі статус сусьветных бэстсэлераў. Выдаткі на друк мяркуюць закрыць коштам папярэдняй замовы. Калі ўдасца сабраць больш за заяўленую суму, грошы пойдуць на новыя праекты. Працяг па спасылцы. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
2 512
🐿 «У іх там паўсюль вавёркі, у кожным прадукце. Куды глядзіць Міністэрства прыроды?»
Так адрэагавалі карыстальнікі Threads на паведамленне аб памылцы ў беларускамоўнай версіі сайта фабрыкі «Камунарка». У складзе прадуктаў побач з тлушчамі і вугляводамі там была пазначана і колькасць вавёрак у грамах.
Недарэчную памылку заўважыў карыстальнік _fudo_trueno_, ён заклікаў фабрыку ў сацсетках «перастаць дадаваць вавёрак у шакалад!».
💬 Беларусы да памылкі паставіліся з гумарам. У каментарах пад пастом людзі пішуць:
«Ды гэта ж жорсткае абыходжанне з вавёркамі!» «Спачатку ў вавёрак адабралі арэхі, а потым іх разам дадалі ў шакалад» «Гэта дадатковы бялок, вы нічога не разумееце!» «Ды ў іх там паўсюль вавёркі, у кожным прадукце) Куды глядзіць Міністэрства прыроды?» «Я праарала с вавёрак!» «Можа, ніякай памылкі няма? З паркаў ноччу прападаюць вавёркі» «Маглі б і болей “вавёркаў” пакласці, ну насамрэч»🍬 Прадстаўнікі фабрыкі «Камунарка» патлумачылі, што памылка чыста тэхнічная, а на саміх наборах цукерак пераклад зроблены правільна:
«Памылка друку, на якую звярнулі ўвагу, адлюстроўваецца на сайце (і толькі на сайце) - гэта тэхнічная памылка, якая выявілася ў выніку працы аўтаматычнага сэрвісу перакладаў. На ўсіх упакоўках набору цукерак «Жадаю Вам» пераклад цалкам карэктны. Праўкі на сайце для дадзенага прадукта будуць занесеныя ўжо да канца дня».🧐 Памылкі на сайце сапраўды выправілі, так што, як заўважылі карыстальнікі Threads, дзесьці выдыхнулі 7 цэлых 8 дзясятых вавёркі.
2 512
📋 Абвешчаны кароткі спіс прэміі імя Міхала Анемпадыстава 2026
Журы прэміі імя Міхала Анемпадыстава вызначыла 8 кніжных вокладак-фіналістаў. Яны былі адабраны з 24 прац, што ўвайшлі ў доўгі спіс конкурсу, і прадстаўляюць зрэз сучаснага беларускага кніжнага дызайну.
Сярод прэтэндэнтаў на перамогу — прызнаныя майстры і яскравыя маладыя творцы. Сёння беларускае мастацтва патрабуе не толькі таленту, але і смеласці, таму імёны некаторых аўтараў зашыфраваны з меркаванняў бяспекі.Падрабязней. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
2 512
💔 Беларускаму ваяру Міраславу Лазоўскаму пасьмяротна прысвоілі званьне ганаровага грамадзяніна Роўна
13 жніўня дэпутаты Ровенскай гарадзкой рады пасьмяротна надалі званьне «Ганаровы грамадзянін Роўна» 201 абаронцу Ўкраіны. І сярод іх — беларусу Міраславу Лазоўскаму, піша «Радыё Свабода».
«Лазоўскі Міраслаў Уладзіміравіч — грамадзянін Украіны, які загінуў, абараняючы незалежнасьць, сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны ў расейска-ўкраінскай вайне, непасрэдна ўдзельнічаў у захадах дзеля забесьпячэньня нацыянальнай бясьпекі і абароны, адпору і стрымліваньня ўзброенай агрэсіі супраць Украіны», — гаворыцца пра яго.Працяг па спасылцы. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
2 512
✏️Першы польска-беларуска-ўкраінскі паэтычны конкурс прымае заяўкі да 31 жніўня
Маеш штосьці важнае сказаць — па-беларуску, па-польску або па-ўкраінску? Прымі ўдзел у першым польска-беларуска-ўкраінскім паэтычным конкурсе пад патранатам Адама Міцкевіча — паэта трох народаў і чалавека памежжа.
Лепшыя вершы прагучаць на фінальным паэтычным слэме ў рамках XIV Фестывалю Незалежнай Беларускай Культуры ва Уроцлаве (24 кастрычніка 2026).
Конкурс адкрыты для моладзі і дарослых (15+) з усёй Польшчы — на аўтарскія вершы на беларускай, польскай або ўкраінскай мовах, натхнёныя любоўю да мовы і радзімы, памежжам, выгнаннем, свабодай і голасам.
Журы ў складзе: Андрэй Хадановіч, Уладзімір Няклаеў, Агнешка Маткоўска.
Узнагароды: грашовая прэмія + запрашэнне ў Школу маладога пісьменніка + публікацыя на літаратурным партале taubinpoetry.com.
Дэдлайн для заявак: 31 жніўня 2026
Дасылаць заяўкі просяць на адрас: slam@zawolnosc.eu
🔗Спампаваць рэгламент можна тут.
2 512
Вітаем, сябры!
Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.
Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.
📎Падпісвайцеся на нас у сацсетках, калі для вас гэта бяспечна: Facebook, Youtube, Instagram, Threads, Х, Tiktok
Будзьма беларусамі і будзьма разам!
❤️ Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma
2 512
🥀 Памёр скульптар Сяргей Логвін
Пра смерць вядомага беларускага скульптара Сяргея Логвіна паведамілі ягоныя сябры ў сацсетках, піша «Наша Ніва». Яму было 67 гадоў
Сяргей Логвін нарадзіўся 28 мая 1959 года ў Мінску. У 1974–1978 гадах вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы, а ў 1981–1987 гадах — у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце.
Сярод яго выкладчыкаў былі Аляксандр Арцімовіч, Генадзь Мурамцаў і Андрэй Анікейчык. Дыпломнай працай скульптара стаў манументальны твор, прысвечаны ваеннапалонным, расстраляным у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Пасля заканчэння інстытута Логвін працаваў выкладчыкам на кафедрах малюнка, жывапісу і скульптуры. Ён таксама ўзначальваў скульптурную секцыю Беларускага саюза мастакоў. У мастацкіх выставах удзельнічаў з 1985 года.
Падрабязней. ▪️Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
2 512
🗣 «Яны ўжо прайгралі гэтую бітву, толькі пакуль самі не разумеюць асабістай страты». Ганна Златкоўская пра ўлады ў РБ
Пісьменніца і публіцыстка Ганна Златкоўская разважае пра тое, як дзяржава працягвае ціснуць на беларусаў, якія вымушана з’ехалі з краіны, ствараючы ім праблемы: зняць аўтамабіль з рэгістрацыі ў Беларусі немагчыма (нават, калі аўтамабіля ўжо даўно няма, як у выпадку Ганны), здаць у арэнду кватэру, калі ты экстрэміст, немагчыма, выпісацца з кватэры таксама немагчыма...
🔴 «Але аднойчы і гэта скончыцца», — не губляе аптымізму Ганна.
Рэжым выгнаў нас з краіны. Прапагандысты пастаянна ўлюлюкаюць услед, называючы беглымі, злараднічаюць з-за складанасцей, з якімі даводзіцца сутыкацца ў эміграцыі. Здавалася б, што гэта канчатковы разрыў з Беларуссю, якая застанецца ў сэрцы толькі цёплымі ўспамінамі пра дзіцячы двор, дзе гулялі ў хованкі, пра першы пацалунак і шчаслівыя маршы на вуліцах Мінска. Але не. У сістэмы свае правілы, і нават на адлегласці яна будзе душыць цябе сваімі сінімі лапамі. Ёй трэба, каб ты пакутаваў, быў вінаваты і працягваў плаціць падаткі.Працяг па спасылцы. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
2 512
🛳️ Флот на мелкаводдзі: якімі былі караблі «Пінскага мора»?
У самым цэнтры Варшавы, на беразе ракі Віслы, знаходзіцца бульвар, які мае сувязі з нашай краінай — Бульвар Пінскай флатыліі. Калі мы гаворым пра ваенна-марскі флот, уяўленне звычайна малюе бязмежныя акіяны, але ў міжваеннай Еўропе існавала цікавае злучэнне, якое базіравалася далёка ад марскіх узбярэжжаў — проста ў цэнтры Беларускага Палесся. Гэта Пінская флатылія — незвычайнае скрыжаванне інжынернай вынаходлівасці і трагічнага гістарычнага лёсу.
Каб зразумець, як у сухапутнай Беларусі з’явіўся сапраўдны ваенна-марскі флот, варта звярнуцца да дакументаў таго часу і «гідралагічнай гісторыі» Беларусі. У 1925 годзе ў Варшаве выйшла праца інжынераў С. Турчыновіча і Т. Тылінгера «Konieczność budowy drogi wodnej przez Polesie» («Неабходнасць будаўніцтва воднага шляху праз Палессе»). Аўтары прыводзілі статыстыку: на міжваеннае Палессе, якое ў той час займала 15,9% тэрыторыі краіны, прыпадала аж 25% усіх водных шляхоў тагачаснай Другой Рэчы Паспалітай. Спробы ўтаймаваць гэты «водны край» ужо тады мелі даўнюю гісторыю: яшчэ ў XVI стагоддзі каралева Бона Сфорца загадала капаць першыя каналы, у XVIII стагоддзі паўстаў Каралеўскі канал пры Станіславе Аўгусце Панятоўскім, а напрыканцы XIX стагоддзя генерал Іосіф Жылінскі ў межах «Заходняй экспедыцыі» пракапаў больш за 4600 кіламетраў каналаў і расчысціў рэчышчы. Палессе разглядалася як ключавы водны мост паміж Заходняй Еўропай і басейнам Чорнага мора. У такім ландшафце кантроль над вадой меў важнае значэнне — і яго цэнтрам стаў Пінск.Падрабязней. 🔗Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
2 512
📖 Анлайн-прэзентацыя кнігі Канстанты Ільдэфанса Галчыньскага «Вуліца шарлатанаў» па-беларуску
27 жніўня ў межах цыкла «Санаторый пад клепсідрай» адбудзецца прэзентацыя кнігі культавага польскага паэта Канстанты Ільдэфанса Галчыньскага (1905-1953) «Вуліца шарлатанаў» па-беларуску.
Паэт Андрэй Хадановіч апавядзе пра цікавосткі ды загадкі жыцця і творчасці польскага класіка — эксцэнтрыка і правакатара, іраніста і абсурдыста, але найперш глыбокага лірыка; пакажа яго вершы ў арыгінале і ў сваіх перакладах і паспрабуе адказаць на пытанне, што зрабіла Галчыньскага адным з галоўных паэтаў свайго часу і чаму яго творчасць актуальная і сёння.Працяг па спасылцы. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
2 512
💬 Аляксей Ластоўскі: «Нікому не прыйдзе ў галаву зачыніць Нясвіжскі палац з нелюбові да Радзівілаў — бо гэта ж курыца, якая нясе залатыя яйкі»
Знішчыць усё нязручнае? І што ёсць «суцэльная ганьба». «Салідарнасць» абмеркавала з дырэктарам Беларускага інстытута публічнай гісторыі Аляксеем Ластоўскім, чым тлумачыцца жаданне ўладаў скараціць спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў.
У Беларусі, падобна, рыхтуюцца істотна скараціць Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Тэлеграм-канал Спадчына апублікаваў красамоўнае даручэнне Мінскага аблвыканкама да раённых адміністрацый: чыноўнікі мусяць знайці дакументы і аргументы, каб пазбавіць ахоўнага статусу адразу сямі аб’ектаў у Клецкім раёне.❌ Пад знос, што адметна, прапануюць адправіць амаль выключна шляхецкія сядзібы. І парэшткі драўлянага ветрака ў вёсцы Шайкі Клецкага раёна, які быў захаваўся з XIX стагоддзя, але не перажыў «аховы» беларускае дзяржавы: шмат гадоў паціху дагніваў у аварыйным стане, летась абрынуўся і разбурыўся канчаткова. Адказнасць за тое ніхто не панёс — спісалі на стыхію. Размова цалкам тут. 📌 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
2 512
😌 Беларускія тэлеграм-каналы, на якія варта падпісацца!
🎨 Anton Radzivonau Art — аўтарскі мастацкі тэлеграм канал Антося Радзівонава, дзе можна пабачыць карціны і працэс іх стварэння.
🎫 Будзьма разам! — тэлеграм-бот з афішай беларускіх мерапрыемстваў у розных краінах. Своечасова нагадвае пра беларускія падзеі ў абраным горадзе.
🙂 БЕЛМЕММАШ | Мемны Машнінскі — спрэчны гумар спрэчнай якасці.
📚 Твая Гісторыя — гістарычныя артэфакты, знаходкі, традыцыя, гумар.
🤖 AI на практыцы — telegram-канал пра AI-інструменты, як іх выкарыстоўваць у сваёй працы, навучанні і паўсядзённых справах.
❄️ Будзьма беларусамі! — навіны культуры, гістарычныя відэа, інтэрв'ю з творцамі, таямніцы і цікавосткі пра Беларусь і беларусаў. Актуальна, цікава і з сэнсам! Толькі на роднай мове!
2 512
🔴 «Мы як рок-бэнд». Як жыве выдавецтва «Мяне Няма», дзе робяць што любяць і спрабуюць на гэтым зарабіць
Выдавецтва «Мяне Няма» прынцыпова выдае толькі тое, што хоча. І па продажах амаль зраўнялася з лідарамі рынку. Новыя рэлізы распісаныя на год наперад. Продажы дазваляюць утрымліваць офіс, аплачваць бухгалтарскія паслугі, а таксама друк новых кніг. Каманда заснавальнікаў атрымлівае «заробак» прадукцыяй — пяць кніг. Гэта сімвалічная кампенсацыя за высілкі ў праекце, які яны пачыналі і працягваюць рабіць збольшага як валанцёры.
Разам з «Мяне Няма» Hrodna.life разбіраецца ў эканоміцы кнігі — і якая мусіць быць нацэнка, каб выдавецтва развівалася. Хаця заснавальнікі падкрэсліваюць, што як нішавае выдавецтва з гарызантальнай структурай маюць досыць спецыфічную эканоміку.Працяг па спасылцы. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
