cookie

Sizning foydalanuvchi tajribangizni yaxshilash uchun cookie-lardan foydalanamiz. Barchasini qabul qiling», bosing, cookie-lardan foydalanilishiga rozilik bildirishingiz talab qilinadi.

avatar

Go to Belarus

Падарожжы па Беларусі by 34travel.me. *** Лепшае ў Беларусі: https://34travel.me/gotobelarus Чытай таксама: https://t.me/travel34

Ko'proq ko'rsatish
Reklama postlari
2 307
Obunachilar
-124 soatlar
-97 kunlar
+130 kunlar

Ma'lumot yuklanmoqda...

Obunachilar o'sish tezligi

Ma'lumot yuklanmoqda...

⚡️ Ткацтва – гэта сакральны працэс: праз арнамент на тэкстылі нашы продкі размаўлялі з памерлымі сваякамі, звярталіся да прыродных сіл, праграмавалі дабрабыт сям'і. Ручнікі і посцілкі выконвалі розныя рытуальныя функцыі на пахаванні, вяселлях, каляндарных святах. Па элементах ткацтва, якія дайшлі да нашых дзён, этнографы даведаюцца, якія вераванні бытавалі ў архаічныя часы. 📍 Да 31 траўня ў краязнаўчым музеі Віцебска можна наведаць выставу «Матуліны кросны». На выставе прадстаўлена больш за 200 элементаў традыцыйнага ткацтва гісторыка-этнаграфічнага рэгіёна Паазер'я: ручнікі, посцілкі, прадметы адзення. Калі хочаш прыйсці на выставу ўжо падрыхтаванай(-ым) – рэкамендуем лекцыі ад Веткаўскага музея аб сімвалах, якія нашы продкі закладвалі ў тканыя прадметы. 📍 Больш цікавых травеньскіх падзей знойдзеш тут: https://34travel.me/gotobelarus/be/post/afisha-belarus-may-2024-bel @gotobelarus #gotobelarus
Hammasini ko'rsatish...
👍 8 5
⚡️ Вёска Пагост у Жыткавіцкім раёне, у якой сёння пражывае ўсяго каля 100 чалавек, раз на год становіцца цэнтрам, куды з усёй краіны з’язджаюцца аматары даўніны, традыцый, гісторыі, а таксама журналісты і проста зацікаўленыя людзі. Усё гэта таму, што вёска захавала старажытны народны абрад «Юраўскі карагод» – адзін з трох унікальных беларускіх абрадаў, якія ўключылі ў спіс нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА. Юр’еў дзень, які святкуюць 6 траўня, абазначае сапраўдны надыход вясны. Святы Георгі, якога ў народзе называлі Юр’я, быў заступнікам хатніх жывёлаў і сельскай гаспадаркі. Святкуюць Юр’ю ў многіх вёсках Палесся, але ў кожным месцы абрад мае свае адметныя рысы. Разам з тым кажуць, што варыянт абраду з вёскі Пагост лічыцца найбольш поўным і дакладным. ⚡️ Аўтары праекта «Спячая спадчына» трапілі на свята – і цяпер распавядаюць пра імпрэзу і паказваюць цэлы альбом здымкаў: https://34travel.me/gotobelarus/be/post/jurauski-karahod 📸 Ганна Найдзёнава
Hammasini ko'rsatish...
😍 25 7🔥 2
⚡️ Сядзіба Тышкевічаў (в. Вялае, Валожынскі раён Менскай вобласці) 📍 53.976267, 26.692329 На месцы сядзібы ў 1840 годзе граф Бенедыкт Тышкевіч пабудаваў сабе драўляны паляўнічы домік. Праз нейкі час пабудова згарэла, і сын графа ўзвёў на яе месцы ўжо каменную сядзібу. У 1892–1893 гадах Бенедыкт Тышкевіч пабудаваў у Вялым фоталабараторыю, дзе былі абсталяваныя спецыяльныя інтэр'ерныя залы, памяшканні для грыму, касцюмерны пакой, пакоі для інтэлектуальных творчых гутарак і многае іншае. Дваццатае стагоддзе яе не пашкадавала: спачатку пабудова моцна пацярпела ў Першую сусветную, а ў часы Другой сусветнай яе дабілі партызаны. Цяпер гэта атмасферная занядбанка з чырвонай цэглы на маляўнічым беразе Іслачы. 📍 Вось тут знойдзеш маршрут падарожжа з наведваннем сядзібы: https://34travel.me/gotobelarus/be/post/marshrut-na-zapad-bel
Hammasini ko'rsatish...
15😍 4
Якія з беларускіх забегаў варта наведаць, каб добра правесці час і цікавае месца ў Беларусі ўбачыць? Распавядаюць аўтары тэлеграм-канала «РобімНогі» @robimnohi.  🏃‍♀️ Звярні ўвагу на начны трэйл Museum Run (6-7 ліпеня), які ладзіцца на тэрыторыі музея архітэктуры і побыту. Сялянскія сядзібы, драўляныя млыны – лепшай лакацыі для забегу ў купальскую ноч цяжка сабе ўявіць. Але трасы будуць праходзіць не толькі паўз падсветленыя вясковыя вулачкі – бегуноў чакаюць яры і балоты ў абсалютнай цемры. 🏃‍♂️ Яшчэ адзін забег, які яднае спорт і культурную праграму –трэйл «Шляхам Якуба Коласа» (15 верасня). Маршрут складзены такім чынам, каб бегуны наведалі засценак Акінчыцы (дзе нарадзіўся будучы пясняр), леснічоўку Альбуць (дзе ён жыў у юнацтве), леснічоўку Смольню (дзе выкладаў у школцы). У захаваных сядзібах дзейнічаюць музеі Якуба Коласа, і яны будуць даступныя для наведвання ў дзень забегу. 📍 Больш тут: https://34travel.me/gotobelarus/be/post/13-belarus-races #gotobelarus @gotobelarus
Hammasini ko'rsatish...
12❤‍🔥 6
⚡️ Сардэчна запрашаем: самыя прыгожыя брамы Беларусі У новым матэрыяле разглядаем раскошныя парталы, якія сустракаюць наведвальнікаў старажытных сядзібаў, манастыроў і цэлых гарадоў.  ⚡️ https://34travel.me/gotobelarus/be/post/brama #gotobelarus @gotobelarus
Hammasini ko'rsatish...
😍 21 11❤‍🔥 2👍 1
✨ Як Ветка стала культавым цэнтрам стараабрадніцтва? Стараабрадніцтва – з'ява расійскай гісторыі, якая пакінула след у гісторыі беларускай. Горад Ветку на Гомельшчыне заснавалі ўцекачы з Маскоўскага царства, якія схаваліся ў Вялікім Княстве Літоўскім ад рэлігійных ганенняў. Іх традыцыі моцна паўплывалі на культуру рэгіёна: спарадзілі ўласны стыль іканапісу і кнігадрукавання. ✨ Распавядаем пра тое, хто такія стараабрадцы, як быў заснован горад Ветка ды ў чым асаблівасці стараабрадніцкіх абразоў: https://34travel.me/gotobelarus/be/post/vetka-staraabryadcy #gotobelarus
Hammasini ko'rsatish...
👍 17
🌸 Агу, вясна, агу, красна! Гуканне вясны – гэта абрадавы перыяд пераходу ад зімы да лета, які пачынаецца ў лютым на Грамніцы (2 лютага для каталікоў, 15 – для праваслаўных) і сканчаецца ажно на пачатку чэрвеня.  📸 На фота – абрад гукання вясны «Чырачка». Старажытны палескі абрад мае назву ад вадаплаўнай птушкі, якая першай прылятае і прыносіць на сваіх крылах вясну. Свята адбываецца ў мястэчку Тонеж (Лельчыцкі раён). Напярэдадні гаспадыні выпякаюць абрадавае печыва ў выглядзе птушак, якое раздаюць дзецям у дзень святкавання, каб шчасціла і «ўсе здаровенькія былі». Раніцай дзяўчаты ўпрыгожваюць елачку (сімвал вясенняга адраджэння), і ўся супольнасць едзе ў асаблівае месца – да старога дуба, дзе закідваюць елачку на дуб, паляць пудзіла зімы і водзяць карагоды. 🌿 Больш пра тое, калі і як гукалі вясну, што набліжала і сімвалізавала яе надыход – даведаешся тут: https://34travel.me/gotobelarus/be/post/hukanne-viasny #gotobelarus @gotobelarus / 📸 by sokolenok
Hammasini ko'rsatish...
20😍 8❤‍🔥 1
👀 На якія івэнты варта патрапіць у сакавіку? У першы вясновы месяц адпраўляемся гукаць вясну, аб'ядацца блінамі, закупляцца ў рамеснікаў, слухаць жывую музыку і даследаваць Палессе. У падборцы – падзеі, якія пройдуць не толькі ў абласных гарадах, але і ў мястэчках і вёсках. https://34travel.me/gotobelarus/be/post/afisha-belarus-march-2024-bel
Hammasini ko'rsatish...
Афіша Беларусі: на якія івэнты варта патрапіць у сакавіку?

Агу, вясна, агу, красна!

12🔥 5
⚡️ Сёння пост для тых, хто імкнецца захаваць сувязь з Радзімай нават за мяжой. Сёння выпраўляемся ў віртуальнае падарожжа па Польшчы: там можна знайсці старыя маёнткі, якія належалі знакамітым беларусам і беларускам, помнікі беларускім дзеячам і музеі беларускай культуры. Напрыклад, музеі Адама Міцкевіча ці Эмерыка Гутэн-Чапскага, палацы Агінскіх і Радзівілаў ці месца нараджэння Каліноўскага. ⚡️ 7 мясцін у Польшчы, звязаных з беларускай гісторыяй: https://34travel.me/gotobelarus/be/post/belarus-poland #34travel #gotobelarus
Hammasini ko'rsatish...
👍 12 3
⚡️ Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый (Ветка, Красная плошча, 5 / 52.558131, 31.171878) Веткаўскі музей – адзіны ў Беларусі, які займаецца стараабрадніцкай культурай. Другі ключавы напрамак – беларуская традыцыйная культура. Зараз у музеі захоўваецца каля 15 тысяч прадметаў. Калекцыя складаецца галоўным чынам з іканапісу, старадрукаваных і рукапісных кніг, традыцыйнага ткацтва і вышыўкі, прадметаў побыту. Пры музеі працуюць рэстаўрацыйная майстэрня, цэнтр захавання і адраджэння народных рамёстваў. 📸 Больш інфармацыі пра адзін з самых цікавых музеяў у Беларусі і шмат фота – тут: https://34travel.me/gotobelarus/be/post/vetka-museum #gotobelarus
Hammasini ko'rsatish...
14👍 5❤‍🔥 5🔥 2