1 266
Подписчики
Нет данных24 часа
Нет данных7 дней
-130 дней
Архив постов
«Іване, ты жывеш!» — экскурсія да 145-годдзя Івана Луцкевіча
Сёлета 9 чэрвеня споўнілася 145 гадоў з дня народзінаў Івана Луцкевіча — аднаго з пачынальнікаў беларускага нацыянальнага руху, публіцыста, археолага і дзеяча, якога часта называюць бацькам беларускай незалежнасці.
З гэтай нагоды ў нядзелю, 14 чэрвеня, а 13:30 у Вільні адбудзецца экскурсія «Іване, ты жывеш!». Назва паходзіць са слоў Юльяны Мэнке, нарачонай Івана Луцкевіча, якая пакінула ўспаміны пра свайго каханага і пра беларускае жыццё ў тагачаснай Вільні.
Падчас шпацыру ўдзельнікі пройдуць па віленскіх адрасах, звязаных з Іванам і Антонам Луцкевічамі, даведаюцца больш пра іх жыццё і працу, а таксама разам пачытаюць успаміны Юльяны Мэнке.
Рэгістрацыя — праз гугл-форму. Месца пачатку экскурсіі ўдзельнікі атрымаюць напярэдадні на кантакты, пазначаныя пры рэгістрацыі.
Данаты вядоўцы традыцыйна вітаюцца.
+3
У межах міждысцыплінарнай навуковай канферэнцыі «Культура ў палоне мінулага», якая праходзіць у Вільні 11-14 чэрвеня, адбудзецца шэраг культурных імпрэз.
🎻 У суботу, 13 чэрвеня, 17:00-17:30 у Віленскім беларускім музеі імя Івана Луцкевіча, Vilniaus g. 20, Алена Кандыба (Kapela Kotra) прадставіць даклад/музычны выступ «Інтэрпрэтацыі традыцыйных мелодый». Прагучыць беларуская і габрэйская музыка ХХ стагоддзя з этнамузыкалагічных архіваў.
🎶 Таксама ў суботу, 13 чэрвеня, 18:30-19:30 у музеі адбудзецца музычны выступ Віктара Сямашкі «Згукі жыцця». У яго аснове — мініяцюрная проза з віленскай прэсы 1920-30-х гадоў, якая ператвараецца ў гукавы партрэт міжваеннай Вільні.
🌿 У нядзелю, 14 чэрвеня, 12:00-13:00 Віктар Сямашка правядзе экскурсію «Музыка віленскіх паркаў» — шпацыр па Вільні праз музычныя гісторыі яе гарадской прасторы. Збор — каля касцёла св. Ганны, Maironio g. 8.
Repost from Беларускае Радыё Рацыя
“Рыхтуем сімпозіум да 100-годдзя з дня нараджэння айца Надсана”🇬🇧 Пра дзейнасць Беларускага музея і бібліятэкі імя Францішка Скарыны ў Лондане расказаў у нашым эфіры сябра Рады Апекуноў Павал Батлейшчык. Больш на: https://racyja.com/by/kultura/rychtuem-simpozium-da-100-hoddzja-z-dnja-naradzennja-ajca-nadsana/
Эдвард О’Рурк: ірландзец з Наваградчыны
14 чэрвеня суполка «Наваградства» запрашае на адкрытую лекцыю дырэктара БІПГ Аляксея Ластоўскага «Біскуп Эдвард О’Рурк: дылемы ідэнтычнасці ірландскага графа з-пад Наваградка».
Эдвард О’Рурк паходзіў са старажытнага ірландскага роду, прадстаўнікі якога аселі на Наваградчыне пасля Напалеонаўскіх войнаў. Адмовіўшыся ад вайсковай кар’еры, ён стаў каталіцкім святаром і пасля Першай сусветнай вайны атрымаў адказныя місіі ў розных частках Усходняй Еўропы: аднаўляў касцёльныя структуры ў Мінску, узначальваў Рыжскае біскупства і дзейнічаў у Вольным горадзе Данцыгу.
Падчас лекцыі пойдзе гаворка пра жыццёвы шлях О’Рурка, яго ідэнтычнасць, сувязі з беларускімі каталікамі і незвычайныя старонкі ягонай біяграфіі.
📆 14 чэрвеня, 18:00–19:30
📍 Prastora (ul. Hoża, 41-2)
💻 Прадугледжана анлайн-трансляцыя ў Zoom (па рэгістрацыі)
Repost from Белсат
+1
🤷♂️ Месца натхнення Уладзіміра Караткевіча ў заняпадзе
У Рагачове разбураецца дом, дзе ствараў свае хрэстаматыйныя творы знакаміты беларускі пісьменнік Уладзімір Караткевіч. Гэта дом дзеда творцы Васіля Грынкевіча, дзе Уладзімір Караткевіч не толькі любіў адпачываць, але і шмат працаваў, – паведамляе Pozirk.
Тут былі напісаныя аповесці «Ладдзя Роспачы», «Сівая легенда», твор «Віна дажджоў», а таксама значныя часткі раманаў «Каласы пад сярпом тваім» і «Хрыстос прызямліўся ў Гародні».
Чым не месца для музею? Краязнаўцы і аматары творчасці Караткевіча неаднаразова казалі пра гэта. Аднак дом творчасці пісменніка працягвае разбурацца.☝️
Repost from Віцебская Вясна
+4
‼️Рамонт дома, на якім быў мурал з Караткевічам, скончаны. Малюнак не аднавілі і нават не абяцаюць
Падчас рамонту дома №2 па вул.Марата ў Оршы быў знішчаны мурал, намаляваны да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча. Тарцавая сцяна гэтага дома выходзіць на вуліцу імя пісьменніка-земляка, і менавіта на ёй быў малюнак, зроблены аршанскім мастаком Дзмітрыем Талкачовым.
На мінакоў “глядзеў” партрэт славутага беларускага пісьменніка, а таксама жыхары і госці горада маглі разгледзець на мурале фрагменты рукапісаў і малюнкаў Уладзіміра Караткевіча.
Мурал быў урачыста адкрыты да 90-х угодкаў славутага земляка ў лістападзе 2020 года. Але праз 5 гадоў пасля юбілею ў доме распачалі рамонт, і выява пісьменніка знікла пад “тэрмашубай”.
Цяпер рамонт завершаны, але няма ніякіх прыкметаў таго, што знакаміты мурал будуць аднаўляць. Што характэрна, дзяржаўная прэса і мясцовыя ўлады ніяк не каментуюць таго, што Орша страціла гарадскую адметнасць і мемарыяльны аб’ект, прысвечаны знакамітаму ўраджэнцу гэтага горада.
Дарэчы, спонсарам стварэння мурала ў 2020-м годзе быў мецэнат Андрэй Балабін, які ў верасні 2018 года выкупіў аршанскую хату Караткевічаў на той самай вуліцы, якая цяпер носіць ягонае імя. Там планавалі стварыць філіял музею ці іншую культурніцкую ўстанову, але і гэтая ініцыятыва цяпер аніяк не згадваецца.
Repost from Еўрарадыё | Еврорадио
У Оршы не аднавілі мурал з партрэтам Уладзіміра Караткевіча. Рамонт дома №2 па вуліцы Марата скончаны, але няма ніякіх прыкметаў аднаўлення выявы пісьменніка.
Мурал, створаны аршанскім мастаком Дзмітрыем Талкачовым, з'явіўся ў лістападзе 2020-га — да 90-х угодкаў з дня нараджэння Караткевіча.
У Докшыцкім раёне пачала працу двухдзённая навукова-практычная канферэнцыя.
Вось як выглядае (на фота) пачатак навукова-практычнай канферэнцыі «Докшыцкі край: гісторыка-культурная спадчына рэгіёна». Выглядае, што па меркаванню арганізатараў, найперш варта падкрэсліць практычны, а ўжо потым навуковы аспект мерапрыемства.
Прэзентацыя кнігі пра беларускіх калгаснікаў
18 чэрвеня ў межах IV Беларуска-польскага форуму імя Рамана Скірмунта адбудзецца прэзентацыя беларускага перакладу кнігі польскай даследчыцы Ганны Энгелькінг “Калгаснікі. Антрапалагічнае даследаванне ідэнтычнасці жыхароў беларускай вёскі на мяжы XX і XXI стагоддзяў”.
Кніга стала вынікам шматгадовых этнаграфічных палявых даследаванняў, праведзеных у 1993-2011 гг. У яе аснове — сотні размоў польскіх этнографаў з жыхарамі вёсак Заходняй і Усходняй Беларусі. Аналізуючы аповеды пра траўматычны досвед калектывізацыі, вайны і атэізацыі, аўтарка рэканструюе асноўныя складнікі ідэнтычнасці беларускіх калгаснікаў — працу на зямлі і веру ў Бога.
На прэзентацыі выступяць:
Ганна Энгелькінг, Інстытут славістыкі ПАН,
Катажына Вашчыньска, Варшаўскі ўніверсітэт,
Аляксандр Смалянчук, Інстытут славістыкі ПАН
Мадэратар: Аляксей Ластоўскі, Беларускі інстытут публічнай гісторыі
📆 18 чэрвеня
⏰17.00
📍Бібліятэка Варшаўскага ўніверсітэта, sala nr 254, ul. Dobra 56/66
Падрабязнасці — тут
Repost from Радыё Свабода — Беларусь
Як падаюць дыктатуры? Пяць прыкладаў, якія разбураюць міты
Чаму адны дыктатуры падаюць за некалькі дзён, а іншыя трымаюцца дзесяцігодзьдзямі?
СССР, Румынія, Польшча, Літва, Альбанія — пяць гістарычных прыкладаў паказваюць, што нават самы геніяльны плян не гарантуе перамогі.
Часам усё вырашаюць выпадковасьці, памылкі ўлады і акно магчымасьцяў. І гэта важны ўрок для беларусаў, — тлумачыць Дзьмітры Гурневіч.
https://youtu.be/hGA4I27Xbps
Repost from Зеркало | Новости
Гэты беларускі класік напісаў адзін з самых страшных твораў нашай літаратуры — а потым адзін з самых смешных.
У чым крутасць Янкі Брыля? Расказваем.
Вы можете прочитать этот текст на русском.
https://zerkalo-15apr.xyz/news/cellar/128526.html?tg=5&requestedLang=bel
👉 Не працуе спасылка? Паспрабуйце гэтую, з Беларусі — з VPN.
📲 Спампуйце нашу аплікацыю для Android ці iOS.
Repost from De facto. Беларуская навука
Полацк, рыжскія селядцы і мутныя нямецкія схемы
Дзяніс Лісейчыкаў піша ў Facebook: у XVII ст. на старонках актавых кніг Полацкага магістрата часта фігуравалі рыжскія селядцы. Яны былі ці не адзіным імпартным таварам на сталах не толькі мяшчан, але і сялян. Найбагацейшыя полацкія купцы займаліся аптовымі пастаўкамі.
Бізнес купца Івана Людскевіча, якога ў маі 1676 г. падмануў несумленны «транспартнік», у верасні чакаў новы ўдар. Разам з кампаньёнам ён у роспачы скардзіўся: «Мы, будучы ў Рызе, купілі ў рыжскага купца лашт (прыблізна 2 тоны) селядцоў паводле рэкамендацый і гарантый... (У Полацку) у адной бочцы ўсярэдзіне знайшлі чатыры обручы, прыкладзеныя селядцом і запакаваныя, а іншыя бочкі таксама няпоўныя, ды яшчэ і гнілыя».
Людскевіч зрабіўся ахвярай старой нямецкай схемы махлярства, якая апісвалася ў Полацку яшчэ ў 1420 г. Бочку шчыльна набівалі драўлянымі абручамі, зверху клалі пласт селядцоў і ўсё гэта залівалі расолам. Разлік рабіўся на тое, што полацкі купец-аптавік кожную бочку правяраць не будзе.
Repost from Будзьма беларусамі!
📈 Кім сябе лічаць беларусы? Вынікі даследавання нацыянальнай ідэнтычнасці
Сацыёлагі міжнароднай кансалтынгавай кампаніі Civitta пры падтрымцы Фонду імя Фрыдрыха Эберта прэзентавалі вынікі даследавання «Нацыянальная ідэнтычнасць беларусаў у 2026 годзе».
❔ Як беларусы бачаць сваё месца ў свеце? Як ацэньваюць сябе і іншыя нацыі? Колькі беларусаў усведамляюць сябе еўрапейцамі і як ставяцца да саюзу з Расіяй?
Пра гэта распавялі эксперты на падставе вынікаў даследавання па спасылцы. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
Repost from Беларускае Радыё Рацыя
📌 Аляксей Ластоўскі: Іван Луцкевіч займаўся вяртаннем беларускай спадчыны
🔻 Адкрытая лекцыя дырэктара Беларускага інстытута публічнай гісторыі Аляксея Ластоўскага «Куды і як зніклі культурныя каштоўнасці з Беларусі?» адбылася 9 чэрвеня, у дзень 145-х угодкаў з дня нараджэння Івана Луцкевіча, аднаго з заснавальнікаў беларускага музейніцтва і стваральніка Беларускага музея ў Вільні.
🔻 Падчас лекцыі Аляксей Ластоўскі адзначыў, што Іван Луцкевіч актыўна займаўся пошукам і вяртаннем беларускай культурнай спадчыны, збіраючы артэфакты, архіўныя матэрыялы і помнікі гісторыі, звязаныя з Беларуссю.
https://racyja.com/by/hramadstva/zajmausja-vjartannem-belaruskaj-spadcyny/
Repost from Reform.news :: Культурный фронт
Журы прэміі імя Францішка Багушэвіча вызначыла фіналістаў апошняга сезону
У кароткі спіс прэміі ўвайшлі сем твораў – кнігі, падкасты і аўтарскія медыяпраекты, што даследуюць беларускую памяць, мову, гісторыю і сучасны досвед праз літаратуру, рэпартаж, фальклор і візуальнае апавяданне.
Праз асабістыя гісторыі, архівы, мову і памяць гэтыя працы прапануюць уласны спосаб гаварыць пра Беларусь – краіну страчаных слядоў і ўпарта захаваных словаў. Чытаць на сайце або без VPN.
Repost from De facto. Беларуская навука
Гісторыя сям'і Глейзераў: як звязаны Паставы і «Манчэстэр Юнайтэд»?
Канал Скарб: генеалогія ў Беларусі ў сваім даследаванні прыйшоў да высновы, што зорны клуб з Манчэстэра дастаўся сыну імігранта з Паставаў. Бабуля бізнесмена і ўладальніка МЮ Малкольма Глейзера (1928 - 2014, цяпер клубам валодаюць яго дзеці), Бейля Абрамаўна Свірская нарадзілася ў Паставах у 1866-м. Сын Бейлі і Маўшы-Іцэка Абрам Глезер перабраўся ў ЗША ў адзіночку.
Як склаўся лёс сваякоў у Беларусі? Пасля заканчэння Першай Сусветнай частка сям'і Глезераў перабралася ў Глыбокае. У 1938-м Бейля Глезер значылася ў спісах галасуючых у польскі Сойм як гаспадыня дома ў Глыбокім па вуліцы Замкавай (цяпер вуліца Леніна). Разам з ёй жылі дачка і зяць Фаня і Аўсей Хейфецы, якія атрымалі ў спадчыну гандлёвую справу.
Практычна ўся сям'я Хейфец загінула пры знішчэнні гета ў 1943 годзе. Але выжыла ўнучка Бейлі Глезер – Роза Аўсееўна Хейфец, удзельніца партызанскіх атрадаў у ролі медсястры і кухаркі, піша канал Скарб: генеалогія ў Беларусі.
Ужо сёння дырэктар БІПГ Аляксей Ластоўскі выступіць з бясплатнай анлайн-лекцыяй для ўсіх ахвотных.
Ён раскажа, дзе сёння знаходзяцца беларускія скарбы – і як яны там апынуліся.
Прыходзьце, калі вы:
🔸хочаце ведаць, куды падзеліся беларускія калекцыі;
🔹любіце музеі і падарожжы – і хочаце ведаць, дзе ў свеце сустрэць беларускі след;
🔸хочаце бачыць Беларусь як частку еўрапейскай гісторыі, а не нешта ізаляванае;
🔹вам цікавыя гісторыі магнатаў, мастакоў і эмігрантаў.
Пачатак лекцыі 9 чэрвеня а 20:00 па Мінску.
Беларускія даследаванні ў англамоўным свеце: маргіналізаваная сфера ці даследчае поле ў працэсе станаўлення?
Такое кантраверсійнае пытанне задалі ўдзельнікам круглага стала, на якім абмяркоўвалі стан беларускіх даследаванняў у ЗША і Вялікабрытаніі.
https://www.polskieradio.pl/396/7819/Artykul/3695926
Repost from Радыё Свабода — Беларусь
Ужо сёньня: 145 гадоў таму нарадзіўся Іван Луцкевіч — беларускі археоляг, публіцыст, палітык
Ён быў адным з заснавальнікаў Беларускай рэвалюцыйнай грамады, зь ягонай ініцыятывы выдаваліся газэты «Наша Доля», «Наша Ніва» і «Гоман», было заснавана Беларускае выдавецкае таварыства ў Вільні, адкрытыя Беларускі клюб і першая беларуская гімназія.
Разам з братам Антонам Іван Луцкевіч стаў ініцыятарам абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Самы час прыгадаць «20 нечаканых фактаў пра Івана Луцкевіча»!
🗓 Пра іншыя гістарычныя падзеі 9 чэрвеня чытайце на сайце Свабоды.
Repost from Беларускае Радыё Рацыя
“Культура ў палоне мінулага” – беларуская канферэнцыя ў Вільні
📌Падзея будзе доўжыцца некалькі дзён. З 11 да 13 чэрвеня ў раскладзе – даклады даследчыкаў, на 14-га прызначаная экскурсія па віленскіх парках.
🔺Канферэнцыю арганізуе Беларускі музей імя Івана Луцкевіча.
Больш на: https://racyja.com/by/kultura/kultura-u-palone-minulaha-kanferencyja-u-vilni/
