cookie

Мы используем файлы cookie для улучшения сервиса. Нажав кнопку «Принять все», вы соглашаетесь с использованием cookies.

avatar

Еўрарадыё | Еврорадио

Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт. Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: FB: www.facebook.com/euroradio.fm ВК: vk.com/euroradio ОК: ok.ru/euroradio Instagram: instagram.com/euroradio

Больше
Рекламные посты
11 093
Подписчики
Нет данных24 часа
-107 дней
-8130 дней

Загрузка данных...

Прирост подписчиков

Загрузка данных...

Закрываецца брэсцкая браварня 13 LITAR. Вярабленае тут піва можна было знайсці ў барах па ўсёй Беларусі. На развітанне 13 LITAR зварылі IPA з сімвалічнай назвай Finish Line. *Ужыванне алкаголя, нават крафтавага піва, нават беларускага, шкодзіць вашаму здароўю!*
Показать все...
😢 1
У Расіі абвясцілі ў вышук прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і яго папярэдніка Пятра Парашэнку. Падстава для вышуку — артыкул Крымінальнага кодэкса". А ўзнагароду за інфармацыю пра іх месца знаходжання паабяцаюць?
Показать все...
🤡 22😁 5💩 1🥱 1💊 1
У Белгарадзе (Расія) гараць некалькі прыватных дамоў, ёсць разбурэнні. У мясцовых тг-каналах пішуць, што туды ўпала кіраваная авіябомба, якую расійскія вайскоўцы збіраліся скінуць на ўкраінскі Харкаў. Атрымліваецца, бомба апынулася не настолькі кіраванай, як хацелася б расіянам.
Показать все...
🔥 33👍 4👏 2🏆 2😁 1🎉 1
У Храме Труны Гасподняй у Іерусаліме сыйшоў прасвядны агонь. Падзея, як звычайна, выклікала шалёны ажыятаж у праваслаўных хрысціянаў, якія гэтымі днямі святкуюць Вялікдзень. Тым часам журналіст з Грэцыі даказаў, што цуд Сашэсця прасвяднага агню — зусім не цуд. Адзін з праваслаўных іерархаў (прычым не хто-небудзь, а арцыбіскуп Ісідар) прызнаўся Дзімітрысу Алікакасу, што ўласнаруч запальваў лампаду на Труне Гасподняй звычайнай запальнічкай. Не адзін і не два разы. "Вось гэтымі самымі рукамі".
Показать все...
🥴 27😁 10🤡 5 2🔥 1👌 1
Жыхары Пінска абурыліся аўтобусным прыпынкам без даху. Чыноўнікі два тыдні думалі, што адказаць, і зрабілі крайнім іпэшніка. Падрабязней: https://euroradio.fm/zhykhary-pinska-aburylisya-autobusnym-prypynkam-bez-dakhu Без VPN
Показать все...
😁 16🤬 6🍾 1
"Пасівеў і моцна пастарэў". Былы зняволены распавёў @zerkalo_io, як Віктар Бабарыка трымаецца ў зняволенні. Калі ў двух словах — не вельмі. Падрабязней: https://euroradio.fm/pasiveu-i-mocna-pastareu-byly-znyavoleny-pra-viktara-babaryku Без VPN
Показать все...
😢 37🤬 13😱 4👍 1🤡 1
З сімвала перамогі над фашызмам георгіеўская стужка ператварылася ў знак бяды. Выключна гістарычныя факты — тлумачым, што з ёй не так: https://euroradio.fm/shto-ne-tak-z-georgieuskay-stuzhkay Без VPN
Показать все...
💩 16😁 2👍 1🔥 1😢 1
Грузінскія флэшбэкі. У відэа нашых партнёраў з JAMnews маладыя людзі расказваюць, чаму Тбілісі пратэстуе супраць "расійскага закону" пра замежных агентаў і як зумеры самаарганізуюцца для абароны сваіх правоў. Глядзіце тут: https://euroradio.fm/pratest-pakalennya-z-khto-u-gruzii-vystupae-suprac-rasiyskaga-zakonu Без VPN
Показать все...
19👍 9🔥 2💩 1
На палітвязня Змітра Дашкевіча завялі новую крымінальную справу. Гэта адбылося за два месяцы да заканчэння цяперашняга тэрміну. І гэта ўжо трэцяя запар крымінальная справа на Дашкевіча, вызвалення якога чакаюць жонка і чацвёра дзяцей. Малодшы з якіх нарадзіўся праз два месяцы пасля затрымання актывіста ў 2022 годзе: https://euroradio.fm/na-palitvyaznya-zmitra-dashkevicha-pachali-novuyu-kryminalnuyu-spravu Без VPN
Показать все...
🤬 47😭 5
"Беларусбанк" выдаў БМЗ крэдыт на нявыгадных умовах. І атрымае за гэта кампенсацыю з бюджэту. 29 сакавіка банк адкрыў для Беларускага металургічнага завода крэдытную лінію з максімальнай адначасовай запазычанасцю да 1,8 млрд расійскіх рублёў (каля $20 млн) пад 2/3 ключавой стаўкі Цэнтрабанка Расіі. Сёння гэта ўсяго 10,66% — у Беларусі такіх танных крэдытаў у расійскіх рублях няма. Розніцу кампенсуе ўрад. Дакумент прыўкрасны фармулёўкай "компенсировать потери от предоставления экспортного кредита". Звычайна банкі на крэдытах зарабляюць. Але толькі не "Беларусбанк". Гэтая навіна — і пра поспехі беларускіх прадпрыемстваў на расійскім рынку. "Экспартны" крэдыт выдаецца, каб БМЗ сам сабе заплаціў за прадукцыю з надзеяй, што калі-небудзь гэта зробіць расійскі пакупнік. "Экспарт" (а на справе бясплатныя пастаўкі) урад запіша ў сваю статыстыку. Такія крэдыты — не рэдкія. Раней "Беларусбанк" аплачваў экспарт белазаў — і ўрад таксама кампенсаваў яго страты.
Показать все...
😁 18🤣 7🤬 6🥴 2👍 1🤷‍♀ 1