cookie

Мы используем файлы cookie для улучшения сервиса. Нажав кнопку «Принять все», вы соглашаетесь с использованием cookies.

avatar

Годна

Мы — каманда экспертак і экспертаў у пытанні беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці. Усё будзе Годна! Падрабязней на https://hodna.by/

Больше
Беларусь1 982Белорусский76Факты4 425
Рекламные посты
1 537
Подписчики
-124 часа
-27 дней
-1930 дней

Загрузка данных...

Прирост подписчиков

Загрузка данных...

Калі вы не ведаеце, што можна пачытаць па-беларуску, то у нас ёсць для вас файныя парады ад беларускага гісторыка Цімоха Акудовіча: 1. Эрнэст Ялугін. "Ідзі і кажы", "Перад патопам". Два гістарычныя раманы пра палітычныя інтрыгі і жыццёвыя прыгоды жыхароў ВКЛ XVI ст. Крыху няроўныя і месцамі перагружаныя творы, якія ствараюць неверагодна аўтэнтычную атмасферу Вялікага княства Літоўскага часоў "залатога веку". 2. Генрык Жавускі. “Успаміны Сапліцы” Іранічны, але вельмі каларытны зборнік апавяданняў пра гісторыю, гонар і традыцыі шляхты ВКЛ у XVIII ст. Твор, які натхніў Адама Міцкевіча напісаць "Пана Тадэвуша". 3. Яраслаў Пархута. “Адзінец” Экзістэнцыйная гісторыя беларускага Рабінзона. Рэальны аповед пра чалавека, які некалькі дзесяцігоддзяў хаваўся ў палескіх балотах ад савецкай улады. 4. Лявон Савёнак. “Запіскі эмігранта” Сатырычнае і досыць жорсткае апавяданне пра побытавае жыццё ў Мінску падчас нямецкай акупацыі. 5. Андрэй Лютых. “Крэп” Ці не найлепшы мастацкі твор пра вайну 1812 года, напісаны з беларускіх пазіцый і ў пошуку беларускіх пазіцый. 6. Сяргей Рублеўскі. “Абмытыя валуны” Лірыка ў прозе. Глыбокая, прыгожая, незвычайная. 7. Ігар Бабкоў. “Адам Клакоцкі і яго цені Раман пра Беларусь, напісаны як практычны дапаможнік па кітайскай народнай гульні ў інь і ян. Таямнічы, метафарычны, нечаканы. Было цікава? Тады чакаем вашых рэакцый! Дарэчы ў нас з Цімохам выходзіў аўдыяпадкаст пра гісторыю Беларусі.
Показать все...
👍 11 4 1🔥 1👏 1
Фото недоступноПоказать в Telegram
Наша краіна славіцца азёрамі. На тэрыторыі Беларусі іх каля 11 тысяч! Сёння мы хочам падзяліцца самымі-самымі з іх. Возера Нарач у Мядзельскім раёне - гэта самае вялікае возера, яго плошча амаль 80 квадратных кіламетраўВозера Доўгае (Глыбоцкі раён) - гэта самае глыбокае возера, яго глыбіня больш за 57 метраў! Гэта возера ледавіковага паходжання, таму можа лічыцца таксама адным з найстарэйшых азёраў. Па апошніх дадзеных найбольш празрыстым з'яўляецца возера Белае Полацкага раёну. Яго празрыстасць каля 6,5 метраў. Раней самым празрыстым было возера Глыбокае, але зараз яно саступіла пальму першынства. Возера Дрысвяты (Браслаўскі раён) самае вялікае па даўжыні берагавой лініі, больш за 60 кіламетраў. Акрамя гэтага, па яго тэрыторыі праходзіць мяжа паміж Беларуссю і Літвой. Возера з самым вялікім востравам - Асвейскае ў Верхнядзвінскім раёне. Адзін з яго астравоў (плошчай амаль 5 квадратных кіламетраў) уваходзіць у лік самых вялікіх азёрных астравоў у Еўропе. Возера Мястра Мядзельскага раёну цікава сваёй асаблівасцю: пры доўгім штылявым надвор’і можна назіраць унікальную з'яву - расслаенне воднай тоўшчы на пласты рознай шчыльнасці.
Показать все...
13 5👍 3👏 1
7 ліпеня – дзень, багаты на святы, сёння нарадзіўся яшчэ адзін наш выбітны зямляк, беларускі мастак габрэйскага паходжання Марк Шагал. Ён знакаміты сваімі ўнікальнымі і яркімі карцінамі, якія спалучаюць элементы народнага мастацтва, фальклору, рэлігійных сюжэтаў і асабістых успамінаў. Яго творчасць ахапляе мноства жанраў і тэхнік, улучаючы малярства, графіку, вітражы і тэатральныя дэкарацыі.  Мы сабралі для вас падборку самых загадкавых і незвычайных працаў вялікага беларускага творцы, гартайце карусель і чытайце апісанні да іх ніжэй:  1. Аўтапартрэт з сямю пальцамі На ідышы існуе выраз «працаваць сямю пальцамі», што азначае працаваць з натхненнем, хутка і з задавальненнем. На аўтапартрэце Марка Шагала сапраўды адлюстраваныя сем пальцаў на руцэ. Усё вакол сведчыць пра тое, што мастак шчаслівы і паспяховы: на ім надзеты пінжак з мятлікам і кветкай у пятлічцы, за вакном бачны Парыж, а ў марах жыве Віцебск. 2. Над Віцебскам (1) На палотнах Марка Шагала часта сустракаецца выява дзіўнага барадатага чалавека ў картузе, з кіем і мехам за спінай. На карціне «Над Віцебскам» гэты чалавек як быццам лунае ў паветры. 3. Над Віцебскам (2) Перад намі люфтменч. Гэтае слова на ідышы азначае «чалавек паветра». Сімвалізуе непрыкаянага вандроўніка, у якога асаблівыя адносіны з матэрыяльным светам. Такі «чалавек паветра» не ходзіць па зямлі, а нібы лунае над ёй. 4. Яшчэ адна карціна Шагала з гэтым жа чалавекам – «Стары і вёска» 5. Габрэй у зялёным У Віцебску жыло мноства самотных габрэяў-уцекачоў. Гэтыя пажылыя людзі ўвасаблялі габрэйскую культуру, блізкую Марку Шагалу. Мастак часта маляваў іх у сваіх працах і даваў імёны партрэтам у духу Рэмбранта: «Габрэй у зялёным», «Чырвоны габрэй», «Стары габрэй». 6. Нявеста У Марка Шагала мноства карцінаў з выявай жаніха і нявесты, у якіх можна ўбачыць аўтабіяграфічныя матывы. На такіх палотнах часта з'яўляецца анёл: калі шлюбы складаюцца на нябёсах, то ў Шагала самі нябёсы апускаюцца да людзей, каб дабраславіць закаханых. 7. Цырк Марк Шагал ставіў знак роўнасці паміж мастаком, музыкам і цыркачом, лічачы іх усіх творцамі. Яго глыбока цікавіў творчы пачатак. Менавіта таму на яго палотнах Ісусу падаюць прадмет, які нагадвае палітру, а Ленін адлюстраваны дагары нагамі на стале, як акрабат.
Показать все...
9👍 6🔥 4🤯 1
Фото недоступноПоказать в Telegram
Сёння, 7 ліпеня, Дзень нараджэння легендарнага беларускага паэта Івана Луцэвіча, куды больш вядомага публіцы як Янка Купала. Унёсак, які Купала зрабіў у беларускую літаратуру, неймаверны. Ягоныя творы і дагэтуль не губляюць сваёй актуальнасці, а жыццёвы лёс натхняе ўжо нашых сучаснікаў і сучасніц. Сёння мы сабралі для вас 5 незвычайных фактаў пра нашага выбітнага Янку Купалу: Паэт выкарыстоўваў вялікае мноства разнастайных псеўданімаў у сваёй творчасці, напрыклад, «Адзін з “парнаснікаў”», «Вайдэльота», «Здарэнец», «Левы», «Марка Бяздольны», «Ня-Гутнік», «Стары Мінчук» і іншыя. Псеўданімы дапамагалі яму эксперыментаваць з рознымі стылямі і тэмамі, а таксама пазбягаць цэнзуры. Янка Купала любіў, калі яму чыталі яго вершы ўголас. Гэта дапамагала паляпшаць свой стыль і знаходзіць новыя ідэі. Такім чынам, напрыклад, чытала яму ў рэдакцыі «Нашай Нівы» паэму «Паўлінка» юная паэтка Канстанцыя Буйло. Дарэчы, паэт быў катэгарычна супраць шчаслівага фіналу ў Паўлінцы. Паўлу Малчанаву, які ставіў «Паўлінку» ў Бабруйску, Купала катэгарычна адмовіў змяняць фінал, сказаў: «Так было напісана, так няхай і застаецца!» Купала адстойваў менавіта кірылічны правапіс беларускай мовы. Паводле словаў паэта, «Шрыфт рускі не перайначыць (як некаторыя думаюць) нацыянальнай беларускай душы, культуру не шрыфт творыць, а ідэі». Паэт стараўся ўратаваць ад рэпрэсій беларускіх сяброў – напрыклад, у 1927 г. падпісаў прашэнне аб вызваленні Францішка Аляхновіча, а ў 1939 г. разам з Якубам Коласам і Змітраком Бядулем намагаўся ўратаваць знакамітага выдаўца Аляксандра Уласава.
Показать все...
19👍 7
Фото недоступноПоказать в Telegram
Купалле (Ноч на Івана Купалу) – старажытнае народнае земляробчае свята, звязанае з летнім сонцастаяннем, росквітам прыроды і летняй цеплыні. Распавядаем цікавыя факты, звязаныя з гэтым містычным святам! 1) Згодна з легендай, у ноч на Купалле адзначалі вяселле Купалы і Марэны (ці Мары, Марыны), што сімвалізавала зліццё вады і агню, а таксама мужчынскага і жаночага пачаткаў. 2) Раней нашыя продкі верылі, што рэшткі купальскага вогнішча валодаюць магічнымі сіламі, здольнымі палепшыць ураджай і абараніць ад злых сілаў.  Вуглі і попел закопвалі ў полі, а таксама прыносілі дадому, дзе разводзілі новае вогнішча ў печы. 3) Купальскі агонь выкарыстоўваўся для лячэння і ачышчэння. Напрыклад, маці спальвалі ў ім адзенне хворых дзяцей, і, як сведчаць летапісы, тыя абавязкова здаравелі. 4) Купальскае вогнішча запальвалі «жывым агнём», які здабывалі трэннем. Вогнішча запальвалі пасля заходу сонца і сачылі за тым, каб яно гарэла да самага світання. 5) Традыцыя тройчы скакаць праз вогнішча мае ачышчальную функцыю, дапамагаючы пазбавіцца ад грахоў, набрацца сонечнай энергіі і ўмацаваць здароўе.  6) Калі праз агонь скача пара, гэта з’яўляецца своеасаблівым выпрабаваннем іх пачуццяў. Калі закаханыя прызямляюцца разам і не адрываюцца адно ад аднаго, гэта лічыцца знакам хуткага вяселля. А калі хоць раз поціск рукі парушыцца, гэта сведчыць пра магчымыя праблемы ў адносінах. 7) Паводле народных павер’яў, у купальскую ноч рэкі свецяцца асаблівым нерэальным святлом, а ў іх водах купаюцца душы памерлых у абліччы русалак. Па зямлі блукаюць ведзьмы, чарадзеі і духі, якія спрабуюць нашкодзіць людзям, расліны і жывёлы могуць размаўляць, а сонца на золку «гуляе». 8) Каб пабачыць купальскія цуды і зразумець мову жывёлаў і птушак, трэба знайсці кветку папараці, якая распускаецца толькі на імгненне раз у год. Гэтая кветка дае ўнікальную здольнасць бачыць будучыню і знаходзіць усе схаваныя скарбы свету. Аднак раздабыць яе можа толькі вельмі адважны чалавек. Пошук «папараць-кветкі» быў і ёсць адным з самых загадкавых рытуалаў купальскай ночы. Калі было цікава, то чакаем вашых рэакцый!
Показать все...
16🔥 9👍 2👏 1
Як так атрымалася, што ў Беларусі ажно 5 дзён незалежнасці? 3 ліпеня, у дзень, які абвесцілі святам беларускай незалежнасці, савецкія войскі выбілі немцаў з Мінска. Варта падкрэсліць, што за астатнюю частку Беларусі баі доўжыліся да самага канца ліпеня. То бок, больш слушна было б адзначаць 3-га ліпеня незалежнасць Мінска, а не ўсёй Беларусі, да дэакупацыі якой у тыя часы ўсё яшчэ было далёка. Аднак, ёсць падзеі куды больш сімвалічныя для здабыцця беларускай незалежнасці. Так, напрыклад, 25 сакавіка 1918 года была абвешчаная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі – першай уласнай нацыянальнай дзяржавы беларусаў і беларусак. Менавіта ў гэты дзень нашыя продкі гучна на ўвесь свет заявілі пра існаванне беларускай нацыі. Дарэчы, сёлета мы ладзілі анлайн-святкаванне #БНР106 да гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Таксама добры варыянт – 27 ліпеня. Менавіта ў гэты дзень у 1990 годзе Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце, а ўжо праз год, 25 жніўня, гэтая ж дэкларацыя набыла статус канстытуцыйнага закона. Гэтую дату таксама можна лічыць Днём Незалежнасці Беларусі. Безумоўна, варта весці дыскусіі пра тое, якая менавіта дата з пералічаных мусіць стаць сапраўдным Днём Незалежнасці Беларусі.
Показать все...
👍 18 3
Фото недоступноПоказать в Telegram
Ужо зусім хутка абсалютная большасць беларусаў і беларусак будзе святкаваць свята летняга сонцастаяння. Як і на шматлікія іншыя гулянні, на Купалле гатуюць адметныя абрадавыя стравы па традыцыйных методыках. Мы падрыхтавалі для вас рэцэпты найсмачнейшых традыцыйных беларускіх пачастункаў, каб вы маглі ўзнавіць атмасферу свята ў поўным смакавым аб'ёме. Увага! Мы не прапагандуем спажыванне алкагольных напояў, але расказваем пра традыцыйныя заняткі беларусаў і беларусак на Купалле. Спажыванне алкаголю шкодзіць вашаму здароўю! Крупнік Старадаўні алкагольны напой, накшталт лікёру, якія з’явіўся прыблізна ў 16 стагоддзі. Ёсць версія, што яго прыдумалі манахі ў Нясвіжы па замове самых багатых у Вялікім Княстве Літоўскім князёў Радзівілаў. З чаго гатаваць: 1 л спірту, 1 кг мёду, 1 л вады. Дадаткі: 1 галінка цынамону, 1 мускатны арэх, 6 гваздзікоў, 2 карані імбіру, 1 галінка ванілі, кавалак апельсінавай скуркі Дарэчы, менавіта яго п’юць героі «Пінскай шляхты» Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і «Шляхціца Завальні» Яна Баршчэўскага Як згатаваць: Дадаткі зварыць з паловай вады (без апельсінавай скуркі, якую ўкінуць за хвіліну да канца варкі) у высокім рондлі са шчыльным вечкам (найлепей у скараварцы), каля 10 хвілінаў. Мёд зварыць з рэштай вады і дадаць адвар са спецыяў. Змяшаць са спіртам, трымаючы далёка ад агню. Далей не варыць, толькі даліць гарачай вады да агульнага аб’ёму 1 л. Пакінуць на некалькі дзён адстаяцца. Падаваць гарачым або халодным. Кулага Страва з жытняй або пшанічнай мукі і соладу. Таксама яе гатуюць з ягадаў, дадаючы муку, мёд і цукар. Гэтая каша шырока распаўсюджаная пераважна на Палессі. З чаго гатаваць: 400 г чарніцаў (малінаў, суніцаў, брусніцаў, буякоў і інш.), 60-80 г мёду, 2-3 ст. л. жытняй мукі. Як згатаваць: Свежыя ягады перабраць, памыць і паставіць на агонь. Калі ягады разварацца, дадаць жытнюю муку, разведзеную ў невялікай колькасці халоднай вады, а таксама мёд або цукар. Добра перамяшаць і працягваць варыць на слабым агні, пакуль страва не стане падобнай да кісялю. Кулагу традыцыйна ядуць з блінамі і малаком. Медавуха Адзін з першых алкагольных напояў, якія з'явіліся на тэрыторыі Беларусі. Раней гэты напой выраблялі вельмі моцным па градусе. Але тое, што сёння называюць медавухай – слабаалкагольны газаваны напой з характэрным смакам – раней называлася проста мёдам. З чаго гатаваць: 5 л вады, 300 г мёду, 10 г дражджэй. Як згатаваць: Мёд разам з сотамі развесці ахалоджанай кіпячонай вадой і пераліць у невялікую драўляную бочачку (пажадана). Дадаць дрожджы, папярэдне разведзеныя ў цёплай вадзе, і добра перамяшаць. Вытрымліваць у прахалодным месцы на працягу 6-8 дзён. Калі было карысна, то чакаем вашых рэакцый!
Показать все...
👍 14 2👏 1😢 1
Фото недоступноПоказать в Telegram
Вы калі-небудзь марылі апынуцца ў Беларусі 13 стагоддзя? Хутка ў вас з’явіцца такая магчымасць! ⭐️ Каманда беларускіх распрацоўшчыкаў стварае гульню «Tales of Meadows», якая перанясе вас у таямнічы свет Тураўскага княства. Праект бярэ свой пачатак з сакавіка 2023 года, а натхняўся, паводле словаў аўтара ідэі, гульнямі Assassin's Creed і Fallout 3. Пасля рэлізу нам абяцаюць даць адкрыты для даследавання свет у сэтынгу старажытнай Тураўшчыны. Што будзе асноўным сюжэтам гульні? Галоўны герой гульні, рыцар Філіп, будзе шукаць на сярэднявечных беларускіх землях свайго бацьку, а нашай задачай, вядома, будзе дапамагчы яго знайсці. Паралельна з асноўнай сюжэтнай лініяй мусяць быць і дадатковыя заданні, даступныя для выканання цікаўных гульцоў. Чаму гэтая гульня заслугоўвае вашай увагі? Стваральнікі плануюць не толькі дадаць беларускую мову ў інтэрфейс, але і рэалізаваць паўнавартасную беларускую агучку. Каманда распрацоўшчыкаў таксама супрацоўнічае з гісторыкамі, каб максімальна дакладна перадаць архітэктуру, культуру і звычаі тых часоў. Усё гэта дазволіць вам адчуць сапраўдны дух Сярэднявечнай Беларусі. Пакуль што не варта чакаць звыш эпічнага праекта на ўзроўні Вядзьмара або Рэд Дэд Рэдэмпшн, бо каманда толькі пачынае свой шлях і яшчэ набіраецца досведу. Але абраны кірунак працы, безумоўна, варты таго, каб іх падтрымаць. Выхад гульні, дарэчы, абяцалі не раней за другую палову 2024 года, таму чакаем на рэліз і зычым поспеху ў рэалізацыі амбітнай задумкі.
Показать все...
17👍 5😍 2
Фото недоступноПоказать в Telegram
Адчулі гэты легендарны пах мінскага метро? Сёння, дарэчы, гадавіна адкрыцця метрапалітэна ў Мінску. Можа падацца дзіўным, але існуе дзве даты адкрыцця — 29 і 30 чэрвеня 1984 года. Насамрэч, нічога дзіўнага тут няма, бо 29 чэрвеня быў запушчаны першы цягнік, а 30 чэрвеня метро адкрылася для ўсіх пасажыраў. Вось вам яшчэ некалькі цікавінак пра мінскае метро:Пры будаванні станцыі метро «Няміга» ў Мінску знайшлі ўнікальныя археалагічныя знаходкі! Працоўныя наткнуліся на рэшткі старажытнага замчышча і мноства артэфактаў, звязаных са штодзённым жыццём і культурай таго часу. — Нашае метро праз высокія грунтовыя воды з’яўляецца адным з самых неглыбокіх у Еўропе. У адрозненні ад глыбейшых сістэмаў у Кіеве ці ў Вашынгтоне, мінскія станцыі часта месцяцца бліжэй да паверхні. — На блакітнай лініі метро мусіла быць яшчэ адна станцыя – «Камсамольская». Насамрэч, ёсць меркаванне, што яна існуе, проста недабудаваная і знаходзіцца паміж «Кастрычніцкай» і «Плошчай Леніна». Чаму ж «Камсамольскую» так і не пабудавалі? Магчыма, адным з галоўных аргументаў супраць стаў надта кароткі перагон паміж станцыямі, а магчыма, на гэта неяк паўплываў той факт, што паблізу знаходзіцца будынак КДБ… — За помнікам на «Пралетарскай» хаваецца сакрэтны вестыбюль! Там усё гатова: мармуровае аздабленне, касавыя акенцы, будка кантралёра. Вестыбюль выходзіць на паверхню праз вузкія прыступкі, якія нагадваюць бамбасховішча, выхад знаходзіцца ў двары дома на Судмаліса. Магчыма, калі тут у будучыні з’явіцца новы квартал, спуск да вестыбюля дабудуюць.
Показать все...
👍 9🔥 3👏 2🤯 2🤩 2
Фото недоступноПоказать в Telegram
🎉 З Днём нараджэння 🎉 Таварыства беларускай мовы! Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны (ТБМ) – гэта адно з найстарэйшых грамадскіх аб’яднанняў Беларусі, мэтай якога з'яўляецца адраджэнне беларускай мовы і культуры ў Беларусі. ТБМ намагалася пашырыць выкарыстанне беларускай мовы праз супрацоўніцтва з дзяржаўнымі і навуковымі ўстановамі, а таксама з грамадскімі арганізацыямі. Расказваем, чым займаецца таварыства і чаму яно такое важнае для нас 👇🏻 📌 Закон аб мовах У 1990 годзе Таварыства беларускай мовы распрацавала закон «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь», прыняты затым Вярхоўным Саветам. Адзінай дзяржаўнай мовай краіны стала беларуская мова. Аднак пасля рэферэндуму ў 1995 годзе ў краіне было ўведзенае двухмоўе. 📑 Адказ на зварот па-беларуску На шматлікія патрабаванні ТБМ былі ўнесеныя змены ў закон «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб». Гэты закон гарантуе кожнаму заяўніку права атрымаць афіцыйны адказ на беларускай мове. Але часам звароты па-беларуску ад розных міністэрстваў вымушаюць жадаць лепшага ;) 🪧 Геаграфічныя назвы па-беларуску Закон «Аб найменнях геаграфічных аб’ектаў», прыняты ў 2010 годзе, патрабуе, каб новыя населеныя пункты атрымлівалі назвы па-беларуску. Да таго ж, усе шыльды з назвамі гарадоў, населеных пунктаў, вуліцаў павінны пісацца на беларускай мове. Дарэчы, шмат якія гістарычныя назвы беларускіх вёсак былі змененыя ў СССР на больш камуністычныя і застаюцца такімі дагэтуль :( 📚 Выданне і пераклад кніг па-беларуску Таварыства беларускай мовы выдала больш за два дзясяткі мастацкіх і навуковых кніг, а таксама слоўнікі па фізіцы, матэматыцы, батаніцы і іншыя. Распрацоўкай, напрыклад, «Правілаў дарожнага руху» займалася менавіта ТБМ! 🎓 Нацыянальны ўніверсітэт імя Ніла Гілевіча. ТБМ ініцыявала стварэнне Нацыянальнага ўніверсітэта імя Ніла Гілевіча – ВНУ з выкладаннем выключна на беларускай мове. За стварэнне беларускамоўнага ўніверсітэта было сабрана больш за 50 000 подпісаў. Але ў жніўні 2021 года ўніверсітэт спыніў існаванне, так і не распачаўшы прыём студэнтаў. Арганізацыя была ліквідаваная ў 2021 годзе ў Беларусі і зараз працягвае сваю дзейнасць у Польшчы. А тут можна павіншаваць таварыства з Днём нараджэння і падзякаваць за слушныя справы 👇🏻 — Старонка арганізацыі ў Фэйсбук — Тэлеграм-канал — Старонка ў Інстаграм
Показать все...
🎉 10 7💔 7👍 2👏 2🔥 1
Выберите другой тариф

Ваш текущий тарифный план позволяет посмотреть аналитику только 5 каналов. Чтобы получить больше, выберите другой план.