ru
Feedback

Не попадитесь на канал ботавода! Telemetrio находит и помечает такие каналы 👉 Хотите видеть метку — оформите подписку 👈

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Открыть в Telegram
1 266
Подписчики
Нет данных24 часа
Нет данных7 дней
-130 дней
Архив постов
Акудовіч: «Суб’ектнасць беларусаў за апошнія дзесяцігоддзі вырасла вельмі моцна» Гісторык Цімафей Акудовіч тлумачыць «Салідар
Акудовіч: «Суб’ектнасць беларусаў за апошнія дзесяцігоддзі вырасла вельмі моцна» Гісторык Цімафей Акудовіч тлумачыць «Салідарнасці», чаму Беларусь — не Расія. І ці можна суіснаваць з расейцамі без пераўтварэння ў «адзін народ». Чытайце на сайце Без VPN

🧜‍♀️Ураджэнка Брэстчыны, якая стала адным з сімвалаў Варшавы. Хто такая Крысціна Крагельская? Паэтка, этнограф і адважная па
🧜‍♀️Ураджэнка Брэстчыны, якая стала адным з сімвалаў Варшавы. Хто такая Крысціна Крагельская? Паэтка, этнограф і адважная партызанка. Расказваем, чаму дзяўчына з Брэстчыны стала важнай часткай гісторыі польскай сталіцы. Чытайце далей на сайце BGmedia. 🇵🇱 Не працуе спасылка? Чытайце тут: https://d1wncejpw5hw4f.cloudfront.net/society/uradzhenka-belarusi-yakaya-stala-adnym-z-simvalau-varshavy-hto-takaya-krysczina-kragelskaya/

Куды і як зніклі культурныя каштоўнасці з Беларусі? Ужо заўтра адбудзецца адкрытая лекцыя дырэктара БІПГ Аляксея Ластоўскага
Куды і як зніклі культурныя каштоўнасці з Беларусі? Ужо заўтра адбудзецца адкрытая лекцыя дырэктара БІПГ Аляксея Ластоўскага – 9 чэрвеня а 20:00 па Мінску на YouTube-канале Годна. Кляштарныя бібліятэкі, магнацкія калекцыі, творы мастацтва – усё гэта было на беларускіх землях. Куды яно падзелася? І дзе сёння можна пабачыць беларускія скарбы ў музеях свету? Гэта ўводная лекцыя да курса «Беларуская спадчына ў музеях свету», які стартуе 16 чэрвеня на Lepsh.school. Каб мы нагадалі вам пра эфір – запоўніце гэтую гугл-форму.

2002 год у праекце #IMBY Выйшаў другі выпуск другога сезона ютуб-праекта #IMBY пра найноўшую гісторыю Беларусі. Гэтым разам аўтар згадвае 2002 год — ад выбару новага дзяржаўнага гімна да легендарнага гола Уладзіміра Копаця ў вароты зборнай Швецыі на Алімпіядзе ў Солт-Лэйк-Сіці. У выпуску таксама гаворка ідзе пра страшную аварыю Уладзіміра Мулявіна, намёкі Пуціна на фактычнае паглынанне Беларусі, адзіны ў той час мітынг, пасля якога ўлады былі вымушаныя пайсці на саступкі, а таксама пра з’яўленне «Першага музычнага» тэлеканала, у эфіры якога гучалі «Тяни-Толкай», «Саша и Сирожа» і «Нейра Дзюбель». Глядзець выпуск: https://youtu.be/UAGrCyxOQU8?si=O0O6gXD6VJvImtYQ

Repost from Наша Ніва
Як выглядала акцёрка Ганна Душэўская, сястра стваральніка бел-чырвона-белага сцяга, чый твар быў схаваны пад нікабам Доўгі ча
Як выглядала акцёрка Ганна Душэўская, сястра стваральніка бел-чырвона-белага сцяга, чый твар быў схаваны пад нікабам Доўгі час заставалася загадкай, як у рэальным жыцці выглядала Ганна Душэўская — перакладчыца, акцёрка і родная сястра архітэктара Клаўдзія Дуж-Душэўскага. Яе сапраўдны твар і невядомыя факты біяграфіі адшукаліся толькі цяпер. https://nashaniva.com/396733 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/396733

📌 У аўторак, 9 чэрвеня, Прэс-клуб Беларусь прэзентуе вынікі даследавання «Беларуская нацыянальная ідэнтычнасць у 2026 годзе»
📌 У аўторак, 9 чэрвеня, Прэс-клуб Беларусь прэзентуе вынікі даследавання «Беларуская нацыянальная ідэнтычнасць у 2026 годзе». Пачатак 15.00. 🔻 Што значыць быць беларусам і як на гэтае пытанне адказвае супольнасць? Незалежныя сацыёлагі ўжо шэсць гадоў вывучаюць беларускую нацыянальную ідэнтычнасць. Удзел бясплатны, рэгіструйцеся па спасылцы.  https://racyja.com/by/hramadstva/anlajn-prezentacyja-belaruskaja-nacyjanalnaja-identycnasc-u-2026-h/

«Надакучыла вайна на фасадах»: новы мурал у Берасці выклікаў спрэчкі BGmedia піша пра дыскусію вакол новага мурала на тарцы д
«Надакучыла вайна на фасадах»: новы мурал у Берасці выклікаў спрэчкі BGmedia піша пра дыскусію вакол новага мурала на тарцы дома на вуліцы Герояў абароны Брэсцкай крэпасці. На ім – савецкі вайсковец на фоне Тэрэспальскай брамы і разбураных будынкаў крэпасці. Частка гараджан мяркуе, што гэта можа быць Андрэй Кіжаватаў, адзін з вядомых абаронцаў крэпасці, але подпісу ці тлумачэння побач няма. Таму, хутчэй за ўсё, гэта зборны вобраз абаронцы. Роспіс можа быць часткай больш шырокага праекта памятных муралаў: яшчэ ў 2025 годзе гарадскія ўлады паведамлялі пра сем такіх работ. Мурал выклікаў спрэчку пра тое, ці не занадта шмат у гарадской прасторы Берасця ваенных сюжэтаў. Адны каментатары нагадваюць пра асаблівае месца крэпасці ў гісторыі горада, іншыя хацелі б бачыць на фасадах больш мірныя, сучасныя і жыццёвыя сюжэты. Гэта дыскусія паказвае, што гарадская памяць – не толькі пра мінулае, але і пра тое, якім жыхары хочуць бачыць свой горад сёння.

«Колькі ёй было ў 2020-м? Дзіцёнак! Але яна стаіць і распавядае пра Рамана Бандарэнку» У Варшаве ўжо амаль чатыры гады працуе
+3
«Колькі ёй было ў 2020-м? Дзіцёнак! Але яна стаіць і распавядае пра Рамана Бандарэнку» У Варшаве ўжо амаль чатыры гады працуе Музей Вольнай Беларусі. За гэты час у калекцыі музея ўжо каля тысячы экспанатаў. Дарэчы, фонд папоўніўся бюлэтенямі, якія ўлады спрабавалі спаліць 10-11 жніўня 2020 года. А 9 чэрвеня адкрыецца выстава з рэчамі, якія нядаўна былі вывезеныя з Беларусі. Дырэктарка музея Наталля Задзяркоўская распавяла «Салідарнасці» пра беларускія каштоўнасці, гістарычныя рэчы, якія беларусы вымушаны захоўваць у зямлі, а таксама культуру ў краіне і эміграцыі, якую не трэба падзяляць. Чытайце на сайце Без VPN

📌 У панядзелак, 8 чэрвеня, у Беластоку ў фундацыі «Okno na Wschód» (ul. Sienkiewicza 82) адбудзецца прэзентацыя кнігі Фелікс
📌 У панядзелак, 8 чэрвеня, у Беластоку ў фундацыі «Okno na Wschód» (ul. Sienkiewicza 82) адбудзецца прэзентацыя кнігі Фелікса Акермана «Гісторыя Гародні: 1919-1991». 🔻 Усяго на даследаванне для гэтай кнігі ў аўтара сышло восем гадоў, некалькі з якіх ён правёў у Гародні — як у самім горадзе, так і ў архівах, — і нават вывучыў беларускую мову спецыяльна для гэтага праекта. https://racyja.com/by/kultura/prezentacyja-knihi-feliksa-akermana-pra-harodnju-u-belastoku/

«Варшаўскі мост». Вітальд Пілецкі: герой з-пад Ліды ў Аўшвіцы і Варшаве У 1943 годзе Вітальд Пілецкі ўцёк з лагера і першым п
«Варшаўскі мост». Вітальд Пілецкі: герой з-пад Ліды ў Аўшвіцы і Варшаве У 1943 годзе Вітальд Пілецкі ўцёк з лагера і першым праінфармаваў польскі ўрад у эміграцыі і саюзнікаў па тое, што адбываецца ў Аўшвіцы. https://www.polskieradio.pl/396/7811/Artykul/3693873

Збор намінацый на Прэмію Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі-2026 Пачынаецца праца экспертных камісій па вызначэнні ле
Збор намінацый на Прэмію Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі-2026 Пачынаецца праца экспертных камісій па вызначэнні лепшых публікацый 2025 года. Даследчыкаў і ўсіх зацікаўленых запрашаюць дасылаць свае меркаванні і зрабіць свой унёсак у вызначэнне дасягненняў беларускай навукі. Прапановы можна падаць на адрас premija@palityka. org да 30 чэрвеня 2026 года. Па выніках працы камісій будуць вызначаны па тры найлепшыя публікацыі па наступных кірунках: гісторыя (манаграфіі, артыкулы), гуманітарныя навукі (манаграфіі, артыкулы), сацыяльна-палітычныя навукі (манаграфіі, артыкулы). Урачыстае аб’яўленне лепшых публікацый адбудзецца 25 лістапада 2026 года ў Варшаве. Да разгляду таксама прымаюцца працы апублікаваныя ў 2024 годзе, якія раней не вылучаліся на конкурс. У дадатак у 2026 годзе плануецца вызначыць найлепшыя нямецкамоўныя манаграфіі на беларускую тэматыку апублікаваная за апошняе дзесяцігоддзе – у 2017 - 2025 гадах. Усе падрабязнасці тут.

🌟185 год таму нарадзілася самая вядомая гродзенская пісьменніца ✍️ Пані Эліза Ажэшка нарадзілася 6 чэрвеня 1841 года ў Мільк
🌟185 год таму нарадзілася самая вядомая гродзенская пісьменніца ✍️ Пані Эліза Ажэшка нарадзілася 6 чэрвеня 1841 года ў Мількаўшчыне (сёння — 🦬Гродзенскі раён) у сям’і памешчыка і адваката Бенедыкта Паўлоўскага. У 17 гадоў выйшла замуж і пераехала на Палессе. ❤️‍🔥Падчас паўстання 1863–1864 гадоў у Людвінове (цяпер гэта вёска ў 🕊Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці) хавала ў сябе паўстанцкага лідара Рамуальда Траўгута і дапамагла яму перабрацца за мяжу. Пасля паразы паўстання яе мужа саслалі ў Сібір, а сама яна пераехала ў Гродна, дзе праславіла горад сваімі творамі. Пісаць пачала пасля паўстання. У 1905 годзе яе ўпершыню вылучылі на Нобелеўскую прэмію па літаратуры. Беларускае сэрдца польскамоўнай Элізы Ажэшкі спынілася 18 траўня 1910 года ў 🦌 Гродне. Больш пра жыццё пісьменніцы і яе ўплыў на гісторыю горада — у матэрыялах Hrodna.life: 🪶А — Ажэшка. 5 фактаў з жыцця пісьменніцы з-над Нёмана пачынаюць «Гарадзенскую азбуку» 🪶Першы псеўдагістарычны муляж. Хто і калі збудаваў «дом Ажэшкі» 🪶Як 90 гадоў таму ў Гродне адкрывалі помнік Элізе Ажэшцы

Repost from Белсат
Святая, асветніца, будаўніца манастыроў і... першая беларуская феміністка Яе імя ведаюць амаль усе беларусы. Але ці шмат хто
+7
Святая, асветніца, будаўніца манастыроў і... першая беларуская феміністка Яе імя ведаюць амаль усе беларусы. Але ці шмат хто ведае, кім была Еўфрасіння Полацкая насамрэч? Мы прывыклі яе ўспрымаць як святую з падручнікаў, але яе сапраўднае жыццё было нашмат цікавейшым. У дзень яе народзінаў узгадваем факты, якія дазваляюць паглядзець на адну з самых вядомых жанчын беларускай гісторыі зусім па-іншаму. 😇А даведацца яшчэ больш пра Еўфрасінню Полацкую можна ў нашай праграме «Вусы Скарыны».

«Карона Вітаўта» з’явілася ў Facebook Гістарычны онлайн-часопіс «Карона Вітаўта» завёў сваю старонку ў Facebook. Цяпер сачыць
«Карона Вітаўта» з’явілася ў Facebook Гістарычны онлайн-часопіс «Карона Вітаўта» завёў сваю старонку ў Facebook. Цяпер сачыць за новымі матэрыяламі праекта можна не толькі на сайце, але і ў сацыяльнай сетцы: https://www.facebook.com/share/1CjiwjouYj/ «Карона Вітаўта» — гэта беларускі гістарычны онлайн-часопіс з аўтарскімі публікацыямі пра гісторыю Беларусі і Еўропы. На сайце праекта ёсць матэрыялы пра розныя эпохі, гістарычныя тэмы і асобаў: ад Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай да ХХ стагоддзя і сучаснай беларускай памяці. Праект робіць гісторыю больш блізкай і зразумелай для шырокага кола чытачоў. Раім падпісвацца на старонку «Кароны Вітаўта» ў Facebook і сачыць за абнаўленнямі на іх сайце.

🏹 Гісторык Мікола Волкаў візуальна паказаў, як змянялася назва Брэста ў розных мовах і ў розныя гістарычныя перыяды Паводле
🏹 Гісторык Мікола Волкаў візуальна паказаў, як змянялася назва Брэста ў розных мовах і ў розныя гістарычныя перыяды Паводле даследчыка, гісторыя назвы горада Берасць даволі складаная і заблытаная, таму ўзнікла ідэя стварыць інфаграфіку. У ёй назвы падзеленыя паводле моў і храналагічных перыядаў, а таксама зроблена спроба паказаць сувязі паміж рознымі формамі назвы Берасця. Выява: Mikola Volkau у Facebook.

Repost from Наша Ніва
Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупа
Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі Часопіс «Ostland» быў прэміяльным прапагандысцкім выданнем, якое выпускалася ў Рызе апаратам рэйхскамісара. На крэйдаванай паперы побач з рапартамі пра поспехі вермахта змяшчаліся аб’ёмныя артыкулы пра гісторыю і культуру падкантрольных тэрыторый. Мэта была адна — абслугоўваць інтарэсы Трэцяга рэйха. https://nashaniva.com/396250 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/396250

📰 «Збудінне»: як амаль 40 гадоў таму на Палессі нармавалі ўласную мову і патрабавалі аўтаноміі Напрыканцы 1980-х — пачатку 1
📰 «Збудінне»: як амаль 40 гадоў таму на Палессі нармавалі ўласную мову і патрабавалі аўтаноміі Напрыканцы 1980-х — пачатку 1990-х гадоў у Беларусі віравалі не толькі агульнанацыянальныя дэмакратычныя працэсы. На паўднёвым захадзе краіны зарадзіўся ўнікальны і шмат у чым супярэчлівы феномен — заходнепалескі (або «яцвяжскі») рух: яго прыхільнікі займаліся навуковай і грамадска-палітычнай дзейнасцю, праводзілі мітынгі, друкавалі перыядычныя выданні. 🧐 Яны аб’ядноўваліся вакол ідэі, што палешукі — гэта асобны народ са сваёй мовай, гісторыяй і правам на аўтаномію. Галоўным рупарам гэтых ідэй стала газета «Збудінне» — грамадска-палітычнае выданне на заходнепалескай мікрамове. Пра адно з самых самабытных рэгіянальных выданняў распавядае Мікалай Заяц па спасылцы. 🗞 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

Repost from bellitinfo
📚 7, 8, 9 чэрвеня: Фелікс Акерман прэзентуе беларускі пераклад сваёй кнігі пра гісторыю Гародні. У Вільні, Беластоку і Варша
📚 7, 8, 9 чэрвеня: Фелікс Акерман прэзентуе беларускі пераклад сваёй кнігі пра гісторыю Гародні. У Вільні, Беластоку і Варшаве пройдуць прэзентацыі беларускага перакладу кнігі "Гісторыя Гародні (1919–1991). Нацыяналізацыя, вынішчэнне i саветызацыя сярэднеэўрапейскага места" з удзелам яе аўтара Фелікса Акермана. У кнізе апублікаваныя дзясяткі дакументаў і фотаздымкаў, частка з іх — упершыню. З кнігі можна даведацца: ✔️ пра беларускія мясціны і пра беларускіх дзеячоў у Гародні ў міжваенны перыяд. ✔️ пра канфлікты паміж хрысціянамі і юдэямі ў тым самым часе. ✔️ пра першыя саветы ў Гародні (верасень 1939 – чэрвень 1941), якія прынеслі, з аднаго боку, дэпартацыі мясцовага насельніцтва і іншыя рэпрэсіі, а, з другога, беларусізацыю сістэмы адукацыі. ✔️ пра стратэгіі выжывання шматэтнічнага насельніцтва Гародні ва ўмовах нямецкай акуапацыі і масавае забойства гарадзенскіх яўрэяў. ✔️ пра другія саветы, і прынесеныя імі хвалі русіфікацыі і саветызацыі. Расклад прэзентацый: 📘 Вільня: 7 чэрвеня (нядзеля), 16:00 — 17:30. Адрас: Беларускі дом, Vilniaus gatvė 20, Vilnius. 📘 Беласток: 8 чэрвеня (панядзелак), 19:00 — 20:30. Адрас: Sienkiewicza 82, Fundacja ‘Okno na Wschód. 📘 Варшава: 9 чэрвеня (аўторак), 20:00 — 21:30. Адрас: Centrum Białoruskiej Solidarności, Oleandrów 6, Warszawa.

🤍 У Музеі Вольнай Беларусі адкрываецца выстава пра эвакуяваную спадчыну беларускага супраціву 9 чэрвеня а 18:00 у Музеі Воль
🤍 У Музеі Вольнай Беларусі адкрываецца выстава пра эвакуяваную спадчыну беларускага супраціву 9 чэрвеня а 18:00 у Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве адкрыецца выстава «Дэпатрыяцыя», прысвечаная захаванню матэрыяльнай спадчыны беларускага дэмакратычнага руху і грамадзянскага супраціву.
Тэрмін «Дэпатрыяцыя» сустракаецца рэдка, але добра апісвае рэальнасць, у якой апынуліся беларусы і беларускі. Калі Радзіма больш не можа абараніць свае знакі. Калі нацыянальныя сімвалы і артэфакты пратэсту вымушаныя пакідаць краіну, каб выжыць.
🧐 У межах праекта Музей Вольнай Беларусі супрацоўнічаў з людзьмі ў Беларусі, каб бяспечна эвакуяваць прадметы, звязаныя з беларускай грамадзянскай актыўнасцю, культурным жыццём і пратэстным рухам. Значная частка прадстаўленых на выставе экспанатаў была вывезена з Беларусі праз бяспечныя каналы спецыяльна для далейшага захавання і музеефікацыі. Працяг па спасылцы. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

🦢 240 год ураджэнцу Гродзеншчыны, навукоўцу, мастаку і асветніку, які лічыцца заснавальнікам беларускай арніталогіі 3 чэрвен
🦢 240 год ураджэнцу Гродзеншчыны, навукоўцу, мастаку і асветніку, які лічыцца заснавальнікам беларускай арніталогіі 3 чэрвеня 1786 года ў мястэчку 🐂 Жалудок (сёння 🐟 Шчучынскі раён Гродзенскай вобласці) ў шляхецкай сям’і нарадзіўся Канстанцін Тызенгаўз. 👶 Атрымаў адукацыю ў Віленскім універсітэце, дзе заняўся прыродазнаўствам і арніталогіяй. Падрыхтаваў шэраг навуковых прац, у тым ліку «Асновы арніталогіі» і «Каталог птушак і млекакормячых Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага», у якім упершыню было апісана 351 від птушак і 167 відаў звяроў Беларусі, Літвы, Польшчы і Украіны. 🎨 Актыўна займаўся мастацтвам: ствараў акварэлі, графіку, ілюстраваў навуковыя працы. У Паставах арганізаваў картынную галерэю, музычныя школы і аркестры. 🪺 Сабраў унікальную калекцыю з 3000 відаў птушак з усяго свету, а таксама вялікую калекцыю птушыных яек. Яго даследаванні далі першапачатковыя навуковыя звесткі пра фаўну Беларусі XIX стагоддзя і лічацца аднымі з найважнейшых у галіне прыродазнаўства таго часу. 🇫🇷 У 1812 годзе далучыўся да войска Напалеона, удзельнічаў у баях, атрымаў Крыж Ганаровага легіёна. Пасля амністыі вярнуўся на радзіму, дзе аднавіў і дабудаваў палац у Паставах. ❤️‍🔥Удзельнічаў у паўстанні 1831 года, быў арыштаваны, але пазней вызвалены. 🏛 Быў сябрам многіх навуковых таварыстваў у Еўропе. Яго працы па арніталогіі мелі вялікую каштоўнасць, а калекцыі дапамаглі захаваць унікальныя дадзеныя пра беларускую прыроду тых часоў. 🖤 Памёр 16 сакавіка 1853 года ў Паставах (сёння Віцебская вобласць). 🪽 Пахаваны ў катакомбах Рокішскага касцёла ў сучаснай Літве. 🌱 У 2006 годзе ў Паставах яму ўсталяваны бронзавы помнік, а ў 2007 годзе ў Жалудоцкім касцёле адкрыта памятная шыльда.