1 262
Подписчики
-124 часа
+17 дней
-430 день
Загрузка данных...
Похожие каналы
Облако тегов
Нет данных
Возникли проблемы? Пожалуйста, обновите страницу или обратитесь к нашему support-менеджеру .
Входящие и исходящие упоминания
---
---
---
---
---
---
Привлечение подписчиков
август '26
август '26
+1
в 0 каналах
июль '26
+19
в 4 каналах
Get PRO
июнь '26
+17
в 3 каналах
Get PRO
май '26
+12
в 4 каналах
Get PRO
апрель '26
+20
в 5 каналах
Get PRO
март '26
+17
в 2 каналах
Get PRO
февраль '26
+26
в 8 каналах
Get PRO
январь '26
+17
в 5 каналах
Get PRO
декабрь '25
+31
в 8 каналах
Get PRO
ноябрь '25
+42
в 9 каналах
Get PRO
октябрь '25
+29
в 9 каналах
Get PRO
сентябрь '25
+16
в 4 каналах
Get PRO
август '25
+20
в 2 каналах
Get PRO
июль '25
+24
в 4 каналах
Get PRO
июнь '25
+19
в 5 каналах
Get PRO
май '25
+97
в 7 каналах
Get PRO
апрель '25
+30
в 5 каналах
Get PRO
март '25
+48
в 8 каналах
Get PRO
февраль '25
+26
в 3 каналах
Get PRO
январь '25
+39
в 4 каналах
Get PRO
декабрь '24
+55
в 3 каналах
Get PRO
ноябрь '24
+45
в 7 каналах
Get PRO
октябрь '24
+38
в 4 каналах
Get PRO
сентябрь '24
+25
в 4 каналах
Get PRO
август '24
+43
в 4 каналах
Get PRO
июль '24
+976
в 8 каналах
Get PRO
июнь '240
в 11 каналах
Get PRO
май '24
+194
в 15 каналах
| Дата | Привлечение подписчиков | Упоминания | Каналы | |
| 02 августа | +1 | |||
| 01 августа | 0 |
Посты канала
70 гадоў таму ў Беларусь пачалі масава вяртацца палітвязні. Як іх сустракала савецкая ўлада?
Пасля смерці Сталіна ў СССР пачаўся працэс вызвалення і рэабілітацыі ахвяр палітычных рэпрэсій. Але для многіх вяртанне дадому не азначала вяртанне да нармальнага жыцця: людзі сутыкаліся з адмовай у жыллі, праблемамі з працаўладкаваннем, а многія арганізатары рэпрэсій працягвалі займаць свае пасады.
На падставе архіўных дакументаў і кнігі гісторыка Аляксандра Гужалоўскага «У светлую будучыню! Беларускае грамадства эпохі "адлігі" (1953–1968)» выданне «Салідарнасць» распавядае пра тое, як у БССР праходзіла рэабілітацыя палітвязняў і чаму яна аказалася далёкай ад справядлівасці.
Больш падрабязна — у матэрыяле «Салідарнасці»
| 2 | У Беларусі пачалі ствараць інтэрактыўную карту будынкаў савецкага мадэрнізму. На сайце ўжо можна паглядзець на будынкі ў Мінску, Наваполацку, Баранавічах, Бабруйску.
Рэсурс пакуль што знаходзіцца ў стадыі тэставання і напаўнення. | 199 |
| 3 | 📌 2 жніўня – дзень памяці Міхала Валовіча
🔻 Застаўся ў беларускай гісторыі не толькі як мужны паўстанец, але і як мысляр, які значна апярэдзіў свой час. Ён разумеў, што нацыянальнае вызваленне немагчыма без сацыяльнай свабоды і ўдзелу народа. Менавіта таму многія гісторыкі лічаць яго папярэднікам ідэй, якія пазней развіў Кастусь Каліноўскі.
https://racyja.com/by/kultura/2-zniunja-dzen-pamjaci-michala-valovica/ | 259 |
| 4 | Наколькі больш помнікаў архітэктуры ахоўваецца ў Польшчы і Літве ў параўнанні з Беларуссю. Жахлівыя лічбы
Тры краіны за апошнія гады моцна разышліся ў сваім развіцці і палітычным кірунку. Сапраўдная цывілізацыйная прорва паміж Беларуссю, з аднаго боку, і Польшчай ды Літвой з другога, пралягае ў стаўленні да сваёй нацыянальнай спадчыны. Лічбы красамоўныя.
https://nashaniva.com/401213
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/401213 | 163 |
| 5 | 💣 Гарматы з дна Нёмана: што пакінула пасля сябе ў Гродне Вялікая Паўночная вайна
Цар Пётр I патапіў уласную артылерыю ў Нёмане падчас адступлення расійскай арміі з Гродна ў сакавіку 1706 года. Пра гэта і пра іншыя падзеі Паўночнай вайны на тэрыторыі ВКЛ у чарговым сюжэце на нашым YouTube-канале расказвае Васіль Калач. Гэта відэа працягвае цыкл пра нашыя стасункі з паўночнымі суседзямі.
▫️ Што стала штуршком да спусташальнай вайны?
▫️Ці быў кароль Аўгуст ІІ Сас вінаваты ў рабаваннях, гвалце і заняпадзе нашых гарадоў?
▫️Як расійскі вайсковы лагер на стагоддзі наперад вызначыў планіроўку вуліц Гродна?
▫️Навошта напалоханы пятроўскі гарнізон паліваў гарадскія сцены Гродна вадой?
▫️І колькі насамрэч гармат затанула ў рацэ?
Адказы на ўсе пытанні ёсць у відэа:
https://youtu.be/UieuYGGfZ_s?si=KJdvFYxrLeRW0ScI | 274 |
| 6 | 1 жніўня а 17-й па ўсёй Варшаве гучаць сірэны, а машыны і людзі спыняюцца. Так кожны год — у памяць пра трагічныя падзеі Варшаўскага паўстання 1944-га.
Як варшавякі спрабавалі вызваліць свой горад ад нямецкай акупацыі, пакуль савецкія войскі стаялі праз раку і проста назіралі: https://euroradio.fm/80-gadou-varshauskamu-paustannyu-chym-admetny-dlya-belarusau-gety-epizod-vayny
Спасылка, якая працуе без VPN | 217 |
| 7 | У Нясвіжскім палацы адкрылася выстава пра нябачную працу рэстаўратараў
У калекцыйнай залі Нясвіжскага палаца працуе часовая экспазіцыя «Рэстаўрартар. Журнал гісторыі мастацтва, тэорыі і рэстаўрацыі».
Выстава прысвечана нябачнай працы рэстаўратараў музея – унікальнаму даследчаму, тэхналагічнаму працэсу захавання культурнай спадчыны.
Наведнікі могуць даведацца, як спецыялісты працягваюць жыццё музейным каштоўнасцям з дапамогай сучасных тэхналогій і навуковых методык, спалучаючы традыцыі і інавацыі.
Акрамя саміх адрэстаўраваных аб’ектаў – прадметаў побыту і рэлігійнага культу, ваеннага рыштунку і нават цацак, падрыхтавалі планшэты, на якіх паказваюцца асаблівасці рэстаўрацыйнай працы.
Чытаць на сайце або без VPN. | 271 |
| 8 | 📌 Валерыя Чарнаморцава: У мяне больш 20-ці розных экскурсійных маршрутаў па Вільні
🔻 Паразмаўлялі з вядомай віленскай экскурсаводкай пра беларускія мясціны памяці.
https://racyja.com/by/kultura/u-mjane-bols-20-ci-roznych-ekskursijnych-marsrutau-pa-vilni/ | 303 |
| 9 | 31 ліпеня 1802 году ў маёнтку Мядзьведка Наваградзкага павету нарадзіўся Ігнат Дамейка, удзельнік паўстаньня 1830-31 гадоў і славуты чылійскі навуковец.
Ягоным імем названыя вульканічны ланцуг у Андах, мінэрал, кветка, горад, унівэрсытэт і нават плянэта!
Дзёньнік Ігната Дамейкі. Пра што пісаў беларускі герой Чылі | 224 |
| 10 | Яго выгналі з Радзімы. Але ён стаў чалавекам, якім ганарылася цэлая краіна.
31 ліпеня — дзень народзінаў Ігната Дамейкі.
Пасля паўстання 1830–1831 гадоў ён быў вымушаны пакінуць Радзіму. У Чылі Дамейка стаў адным з самых аўтарытэтных вучоных, рэктарам універсітэта і чалавекам, якога лічаць адным з творцаў сучаснай краіны.
Але нават праз паўстагоддзя пасля выгнання ён казаў:
«Я ніколі натуралізавацца не патраплю… памру ліцвінам». | 274 |
| 11 | 🏰 Берасцейскі замак: гісторыя галоўнай рэзідэнцыі горада
Праект VisitBrest выпусціў анімацыйны ролік пра Берасцейскі замак — не толькі абарончае збудаванне, але і важны палітычны цэнтр сярэднявечнага горада.
Тут напярэдадні Грунвальдскай бітвы сустракаліся Вітаўт і Ягайла, праходзілі соймы і прымаліся дзяржаўныя рашэнні. Рэканструкцыя замка створаная на аснове архіўных крыніц, інвентароў і гістарычных планаў.
Гэта першы з двух матэрыялаў пра абарончую архітэктуру Берасця. Наступны будзе прысвечаны Берасцейскай фартэцыі XVII стагоддзя.
🔗 https://youtu.be/rJ8h03CwH3E
::: | 324 |
| 12 | «Колькі можна пра вайну?» У Брэсце адкрылі яшчэ адзін ваенны мурал — гараджане зноў спрачаюцца пра тэматыку
28 ліпеня на Партызанскім праспекце адкрылі мурал «Партызаны Брэстчыны». На ім паказаныя маладыя мужчына і жанчына — зборныя вобразы беларускіх партызанаў. Пад выявай змешчаныя радкі Янкі Купалы.
Паводле падлікаў BGmedia, гэта ўжо чацвёрты ваенны арт-аб’ект у Брэсце. Адны гараджане хваляць працу і лічаць такую тэму лагічнай для Партызанскага праспекта. Іншыя пытаюцца: «Колькі можна пра вайну?» — і прапануюць часцей звяртацца ў гарадскім мастацтве да мясцовай культуры, навукі ды іншых перыядаў гісторыі.
Падрабязней — у матэрыяле BGmedia | 302 |
| 13 | У Смаргонскім музеі паказалі выставу «Археалагічныя адкрыцці Крэва: Знаходкі з замку, гарадзішча і мястэчка», падрыхтваную сумесна з Інстытутам гісторыі Акадэміі навук Беларусі
На выставе прадстаўлены знойдзеныя археолагамі артэфакты з розных аб’ектаў на тэрыторыі Крэва, — піша тэлеграм-канал Інстытута гісторыі.
У 2023 годзе на раскопках замка, якія праводзіліся пад кіраўніцтвам Алега Дзярновіча, былі знойдзены падмуркі, а ў 2025 годзе раскапаны перыметр Трэцяй вежы. Раней меркавалася, што Крэўскі замак мае две вежы. На выставе паказалі складанапрафіляваную цэглу нэрвюраў скляпенняў Княжацкай вежы і новаадкрытай Трэцяй вежы. Таксама тут дэманструецца архітэктурна-будаўнічая кераміка замка і інструменты будаўнікоў Крэўскага замку XIV стагоддзя – кельмы крэўскіх майстроў.
Чытаць на сайце або без VPN. | 298 |
| 14 | 🏰 17 будынкаў ужо знеслі: як змяняецца Пішчалаўскі замак
У Менску працягваецца маштабная рэканструкцыя Пішчалаўскага замку, дзе дзесяцігоддзямі месцілася знакамітая Валадарка.
Будаўнікі ўжо дэмантавалі 17 старых будынкаў, пачалі ўзводзіць новыя аб'екты.
«Аб’ект мае 200-гадовую гісторыю і ёсць гістарычна-культурнай каштоўнасцю. Пасля маштабнай рэканструкцыі тэрыторыя Пішчалаўскага замку ператворыцца ў шматфункцыйны культурніцкі комплекс, інтэграваны ў гарадское асяроддзе»,
– абяцае «Менскбуд». | 274 |
| 15 | ❗️🗡 Гістарычны відэапраект “Сармат” вяртаецца
Гістарычны серыял «Сармат», прысвечаны шляхецкай культуры, вяртаецца. Вядоўца — непаўторны Васіль Калач — актор, рэжысёр, фехтавальшчык, заснавальнік рэканструктарскага клуба «Invictus 1863».
🗣 У новых серыях «Сармата» распавядаем пра вядомую і невядомую гісторыю шляхецкіх родаў. У чым сакрэт поспеху і заняпаду магнацкіх родаў? Што па сабе пакінулі Радзівілы? Куды зніклі Алелькавічы? Чым вядомы Сангушкі, Пацы, Тышкевічы? Што галоўнае: грошы або — гонар?
Адказы на ўсе пытанні — у новых серыях «Сармата».
«Наша гісторыя неаднакроць была ад нас схаваная. Як заклятыя скарбы. А наша задача, задача усёй каманды „Будзьма беларусамі“ — адшукаць тыя скарбы і падзяліцца імі, — кажа Васіль Калач. — Для мяне асабіста, даносіць да гледача забытую спадчыну — гонар. Тая традыцыя, тая культура, што збудавала наша сучаснае светаўспрыняцце — у вялікай долі і шляхецкая. Сармацкая, як казалі ў XVII стагоддзі, а не толькі сялянская. Варта памятаць. Нас адвучылі ад ведання свайго радаводу, аднак амаль у кожным беларусе ёсць хоць кропля шляхецкай крыві. Я мару, каб беларусы ўзялі лепшае ад сваіх шляхетных продкаў — гонар, годнасць, шчырае служэнне сваёй зямлі і вольнасць».
🧐 У першай серыі новага сезона раскажам пра Радзівілаў — адзін з самых уплывовых родаў ВКЛ.
Адкуль грошы ў Радзівілаў? Чаму прадстаўнікі роду паміралі маладымі? Хто абылгаў Пане Каханку і як працаваў чорны піяр XVIII стагоддзя? Што ў савецкі час было ў Нясвіжскім палацы? Ці засталіся Радзівілы сёння?
🗓 Пра ўсё гэта можна даведацца ўжо заўтра, 31 ліпеня, у 18:00 на ютуб-канале «Будзьма беларусамі!». Падпісвайцеся, каб не прапусціць (калі для вас гэта бяспечна). | 256 |
| 16 | 🏛 87 гадоў таму Менск стаў Мінскам
29 ліпеня 1939 года Вярхоўны Савет БССР перайменаваў беларускую сталіцу: Менск афіцыйна стаў Мінскам. Гэта адбылося ў перыяд савецкай русіфікацыі, аднак хто быў сапраўдным ініцыятарам перайменавання і дзе яно было распрацавана — у Маскве ці Мінску — дагэтуль невядома: адпаведныя архівы застаюцца закрытымі.
Назва Менск выкарыстоўвалася ад першай летапіснай згадкі горада, у дакументах Вялікага Княства Літоўскага, БНР і ранняй БССР. У 1991 годзе Мінгарсавет прапанаваў вярнуць сталіцы гістарычную назву, але ў Вярхоўным Савеце для гэтага не хапіла галасоў.
Больш падрабязна пра гісторыю назваў Менск і Мінск — у артыкуле «Зеркала»: https://zerkalo-12jun.online/news/cellar/132970.html?tg=3 | 336 |
| 17 | Ужо сёньня: 65 гадоў таму Шацілкі пераназвалі ў Сьветлагорск
1961 — гарадзкі пасёлак Шацілкі (Шацілавічы) пераўтвораны ў горад Сьветлагорск, Парыцкі раён перайменаваны ў Сьветлагорскі. У горадзе ёсьць помнік Раману Шацілу (на здымку). Гэта першы жыхар Шацілавічаў, вядомы паводле пісьмовай крыніцы (1560 год), меў у карыстаньні маёнтак Шацілінскі Востраў.
Яшчэ ў 1980-я мясцовая гістарычна-культурная суполка «Поўня» зьвярталася да камуністаў з просьбай вярнуць Сьветлагорску гістарычную назву, але прапанову адкінулі.
Сьветлагорск — не ўнікальная назва. Такі ж горад ёсьць у Калінінградзкай вобласьці Расеі. І там гэта таксама прыдуманая камуністамі назва, бо да 1947 году ён называўся Раўшэн.
Зь беларускага Сьветлагорску паходзіць шмат вядомых асобаў, а найбольш знаны — нобэлеўскі ляўрэат Алесь Бяляцкі.
Больш падзей 29 ліпеня ў гісторыі пад спасылкай: https://smarturl.click/omLGe | 271 |
| 18 | «Аўтарытарызм для Беларусі быў наканаваны, а Лукашэнка — не». У Варшаве палітыкі і гісторыкі ўспаміналі 1990‑я
З якога года трэба весці адлік беларускай незалежнасці — з 1990‑га (прыняцце Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце) ці з 1991‑га (наданне Дэкларацыі статусу канстытуцыйнага закона)? Ці быў Беларусі наканаваны аўтарытарызм? І чаму ў 1996 годзе не прайшоў імпічмент Лукашэнку? @belsat падзяліўся цікавымі момантамі размовы.
https://nashaniva.com/400900
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/400900 | 217 |
| 19 | 💬 «Я прыхільнік таго, каб адлік нашай незалежнасці весці з 1918 года, таму што менавіта тады было прынятае першае сапраўды самастойнае рашэнне»
Лявон Баршчэўскі быў не проста сведкам, але і непасрэдным удзельнікам гістарычных падзеяў пачатку 1990-х, якія зрабілі Беларусь незалежнай і змясцілі на палітычную мапу свету.
27 ліпеня, у гадавіну прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі, у Музеі вольнай Беларусі адбылася сустрэча з філолагам, перакладчыкам і «дэпутатам незалежнасці».
✅ Зрабілі адтуль рэпартаж
🔗 Чытайце яго тут, калі вы ў Беларусі | 294 |
| 20 | “Без падтрымкі беларуская мова ў Літве паступова знікае”
🎤 Пра тое, чаму беларускія гаворкі Літвы паступова адыходзяць, хто яшчэ застаецца іх носьбітам і што можа дапамагчы захаваць гэтую моўную спадчыну, пагаварылі з Госцем Рацыі - аўтарам кнігі «Сучасныя беларускія гаворкі ў Літве. Том 2: Салечніцкі раён», дыялектолагам Міраславам Янковякам.
Больш на: https://racyja.com/by/kultura/bez-padtrymki-belaruskaja-mova-u-litve-pastupova-znikae/ | 321 |
