1 266
Suscriptores
Sin datos24 horas
-17 días
Sin datos30 días
Archivo de publicaciones
Repost from Белсат
+1
🤷♂️ Месца натхнення Уладзіміра Караткевіча ў заняпадзе
У Рагачове разбураецца дом, дзе ствараў свае хрэстаматыйныя творы знакаміты беларускі пісьменнік Уладзімір Караткевіч. Гэта дом дзеда творцы Васіля Грынкевіча, дзе Уладзімір Караткевіч не толькі любіў адпачываць, але і шмат працаваў, – паведамляе Pozirk.
Тут былі напісаныя аповесці «Ладдзя Роспачы», «Сівая легенда», твор «Віна дажджоў», а таксама значныя часткі раманаў «Каласы пад сярпом тваім» і «Хрыстос прызямліўся ў Гародні».
Чым не месца для музею? Краязнаўцы і аматары творчасці Караткевіча неаднаразова казалі пра гэта. Аднак дом творчасці пісменніка працягвае разбурацца.☝️
Repost from Віцебская Вясна
+4
‼️Рамонт дома, на якім быў мурал з Караткевічам, скончаны. Малюнак не аднавілі і нават не абяцаюць
Падчас рамонту дома №2 па вул.Марата ў Оршы быў знішчаны мурал, намаляваны да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча. Тарцавая сцяна гэтага дома выходзіць на вуліцу імя пісьменніка-земляка, і менавіта на ёй быў малюнак, зроблены аршанскім мастаком Дзмітрыем Талкачовым.
На мінакоў “глядзеў” партрэт славутага беларускага пісьменніка, а таксама жыхары і госці горада маглі разгледзець на мурале фрагменты рукапісаў і малюнкаў Уладзіміра Караткевіча.
Мурал быў урачыста адкрыты да 90-х угодкаў славутага земляка ў лістападзе 2020 года. Але праз 5 гадоў пасля юбілею ў доме распачалі рамонт, і выява пісьменніка знікла пад “тэрмашубай”.
Цяпер рамонт завершаны, але няма ніякіх прыкметаў таго, што знакаміты мурал будуць аднаўляць. Што характэрна, дзяржаўная прэса і мясцовыя ўлады ніяк не каментуюць таго, што Орша страціла гарадскую адметнасць і мемарыяльны аб’ект, прысвечаны знакамітаму ўраджэнцу гэтага горада.
Дарэчы, спонсарам стварэння мурала ў 2020-м годзе быў мецэнат Андрэй Балабін, які ў верасні 2018 года выкупіў аршанскую хату Караткевічаў на той самай вуліцы, якая цяпер носіць ягонае імя. Там планавалі стварыць філіял музею ці іншую культурніцкую ўстанову, але і гэтая ініцыятыва цяпер аніяк не згадваецца.
Repost from Еўрарадыё | Еврорадио
У Оршы не аднавілі мурал з партрэтам Уладзіміра Караткевіча. Рамонт дома №2 па вуліцы Марата скончаны, але няма ніякіх прыкметаў аднаўлення выявы пісьменніка.
Мурал, створаны аршанскім мастаком Дзмітрыем Талкачовым, з'явіўся ў лістападзе 2020-га — да 90-х угодкаў з дня нараджэння Караткевіча.
У Докшыцкім раёне пачала працу двухдзённая навукова-практычная канферэнцыя.
Вось як выглядае (на фота) пачатак навукова-практычнай канферэнцыі «Докшыцкі край: гісторыка-культурная спадчына рэгіёна». Выглядае, што па меркаванню арганізатараў, найперш варта падкрэсліць практычны, а ўжо потым навуковы аспект мерапрыемства.
Прэзентацыя кнігі пра беларускіх калгаснікаў
18 чэрвеня ў межах IV Беларуска-польскага форуму імя Рамана Скірмунта адбудзецца прэзентацыя беларускага перакладу кнігі польскай даследчыцы Ганны Энгелькінг “Калгаснікі. Антрапалагічнае даследаванне ідэнтычнасці жыхароў беларускай вёскі на мяжы XX і XXI стагоддзяў”.
Кніга стала вынікам шматгадовых этнаграфічных палявых даследаванняў, праведзеных у 1993-2011 гг. У яе аснове — сотні размоў польскіх этнографаў з жыхарамі вёсак Заходняй і Усходняй Беларусі. Аналізуючы аповеды пра траўматычны досвед калектывізацыі, вайны і атэізацыі, аўтарка рэканструюе асноўныя складнікі ідэнтычнасці беларускіх калгаснікаў — працу на зямлі і веру ў Бога.
На прэзентацыі выступяць:
Ганна Энгелькінг, Інстытут славістыкі ПАН,
Катажына Вашчыньска, Варшаўскі ўніверсітэт,
Аляксандр Смалянчук, Інстытут славістыкі ПАН
Мадэратар: Аляксей Ластоўскі, Беларускі інстытут публічнай гісторыі
📆 18 чэрвеня
⏰17.00
📍Бібліятэка Варшаўскага ўніверсітэта, sala nr 254, ul. Dobra 56/66
Падрабязнасці — тут
Repost from Радыё Свабода — Беларусь
Як падаюць дыктатуры? Пяць прыкладаў, якія разбураюць міты
Чаму адны дыктатуры падаюць за некалькі дзён, а іншыя трымаюцца дзесяцігодзьдзямі?
СССР, Румынія, Польшча, Літва, Альбанія — пяць гістарычных прыкладаў паказваюць, што нават самы геніяльны плян не гарантуе перамогі.
Часам усё вырашаюць выпадковасьці, памылкі ўлады і акно магчымасьцяў. І гэта важны ўрок для беларусаў, — тлумачыць Дзьмітры Гурневіч.
https://youtu.be/hGA4I27Xbps
Repost from Зеркало | Новости
Гэты беларускі класік напісаў адзін з самых страшных твораў нашай літаратуры — а потым адзін з самых смешных.
У чым крутасць Янкі Брыля? Расказваем.
Вы можете прочитать этот текст на русском.
https://zerkalo-15apr.xyz/news/cellar/128526.html?tg=5&requestedLang=bel
👉 Не працуе спасылка? Паспрабуйце гэтую, з Беларусі — з VPN.
📲 Спампуйце нашу аплікацыю для Android ці iOS.
Repost from De facto. Беларуская навука
Полацк, рыжскія селядцы і мутныя нямецкія схемы
Дзяніс Лісейчыкаў піша ў Facebook: у XVII ст. на старонках актавых кніг Полацкага магістрата часта фігуравалі рыжскія селядцы. Яны былі ці не адзіным імпартным таварам на сталах не толькі мяшчан, але і сялян. Найбагацейшыя полацкія купцы займаліся аптовымі пастаўкамі.
Бізнес купца Івана Людскевіча, якога ў маі 1676 г. падмануў несумленны «транспартнік», у верасні чакаў новы ўдар. Разам з кампаньёнам ён у роспачы скардзіўся: «Мы, будучы ў Рызе, купілі ў рыжскага купца лашт (прыблізна 2 тоны) селядцоў паводле рэкамендацый і гарантый... (У Полацку) у адной бочцы ўсярэдзіне знайшлі чатыры обручы, прыкладзеныя селядцом і запакаваныя, а іншыя бочкі таксама няпоўныя, ды яшчэ і гнілыя».
Людскевіч зрабіўся ахвярай старой нямецкай схемы махлярства, якая апісвалася ў Полацку яшчэ ў 1420 г. Бочку шчыльна набівалі драўлянымі абручамі, зверху клалі пласт селядцоў і ўсё гэта залівалі расолам. Разлік рабіўся на тое, што полацкі купец-аптавік кожную бочку правяраць не будзе.
Repost from Будзьма беларусамі!
📈 Кім сябе лічаць беларусы? Вынікі даследавання нацыянальнай ідэнтычнасці
Сацыёлагі міжнароднай кансалтынгавай кампаніі Civitta пры падтрымцы Фонду імя Фрыдрыха Эберта прэзентавалі вынікі даследавання «Нацыянальная ідэнтычнасць беларусаў у 2026 годзе».
❔ Як беларусы бачаць сваё месца ў свеце? Як ацэньваюць сябе і іншыя нацыі? Колькі беларусаў усведамляюць сябе еўрапейцамі і як ставяцца да саюзу з Расіяй?
Пра гэта распавялі эксперты на падставе вынікаў даследавання па спасылцы. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
Repost from Беларускае Радыё Рацыя
📌 Аляксей Ластоўскі: Іван Луцкевіч займаўся вяртаннем беларускай спадчыны
🔻 Адкрытая лекцыя дырэктара Беларускага інстытута публічнай гісторыі Аляксея Ластоўскага «Куды і як зніклі культурныя каштоўнасці з Беларусі?» адбылася 9 чэрвеня, у дзень 145-х угодкаў з дня нараджэння Івана Луцкевіча, аднаго з заснавальнікаў беларускага музейніцтва і стваральніка Беларускага музея ў Вільні.
🔻 Падчас лекцыі Аляксей Ластоўскі адзначыў, што Іван Луцкевіч актыўна займаўся пошукам і вяртаннем беларускай культурнай спадчыны, збіраючы артэфакты, архіўныя матэрыялы і помнікі гісторыі, звязаныя з Беларуссю.
https://racyja.com/by/hramadstva/zajmausja-vjartannem-belaruskaj-spadcyny/
Repost from Reform.news :: Культурный фронт
Журы прэміі імя Францішка Багушэвіча вызначыла фіналістаў апошняга сезону
У кароткі спіс прэміі ўвайшлі сем твораў – кнігі, падкасты і аўтарскія медыяпраекты, што даследуюць беларускую памяць, мову, гісторыю і сучасны досвед праз літаратуру, рэпартаж, фальклор і візуальнае апавяданне.
Праз асабістыя гісторыі, архівы, мову і памяць гэтыя працы прапануюць уласны спосаб гаварыць пра Беларусь – краіну страчаных слядоў і ўпарта захаваных словаў. Чытаць на сайце або без VPN.
Repost from De facto. Беларуская навука
Гісторыя сям'і Глейзераў: як звязаны Паставы і «Манчэстэр Юнайтэд»?
Канал Скарб: генеалогія ў Беларусі ў сваім даследаванні прыйшоў да высновы, што зорны клуб з Манчэстэра дастаўся сыну імігранта з Паставаў. Бабуля бізнесмена і ўладальніка МЮ Малкольма Глейзера (1928 - 2014, цяпер клубам валодаюць яго дзеці), Бейля Абрамаўна Свірская нарадзілася ў Паставах у 1866-м. Сын Бейлі і Маўшы-Іцэка Абрам Глезер перабраўся ў ЗША ў адзіночку.
Як склаўся лёс сваякоў у Беларусі? Пасля заканчэння Першай Сусветнай частка сям'і Глезераў перабралася ў Глыбокае. У 1938-м Бейля Глезер значылася ў спісах галасуючых у польскі Сойм як гаспадыня дома ў Глыбокім па вуліцы Замкавай (цяпер вуліца Леніна). Разам з ёй жылі дачка і зяць Фаня і Аўсей Хейфецы, якія атрымалі ў спадчыну гандлёвую справу.
Практычна ўся сям'я Хейфец загінула пры знішчэнні гета ў 1943 годзе. Але выжыла ўнучка Бейлі Глезер – Роза Аўсееўна Хейфец, удзельніца партызанскіх атрадаў у ролі медсястры і кухаркі, піша канал Скарб: генеалогія ў Беларусі.
Ужо сёння дырэктар БІПГ Аляксей Ластоўскі выступіць з бясплатнай анлайн-лекцыяй для ўсіх ахвотных.
Ён раскажа, дзе сёння знаходзяцца беларускія скарбы – і як яны там апынуліся.
Прыходзьце, калі вы:
🔸хочаце ведаць, куды падзеліся беларускія калекцыі;
🔹любіце музеі і падарожжы – і хочаце ведаць, дзе ў свеце сустрэць беларускі след;
🔸хочаце бачыць Беларусь як частку еўрапейскай гісторыі, а не нешта ізаляванае;
🔹вам цікавыя гісторыі магнатаў, мастакоў і эмігрантаў.
Пачатак лекцыі 9 чэрвеня а 20:00 па Мінску.
Беларускія даследаванні ў англамоўным свеце: маргіналізаваная сфера ці даследчае поле ў працэсе станаўлення?
Такое кантраверсійнае пытанне задалі ўдзельнікам круглага стала, на якім абмяркоўвалі стан беларускіх даследаванняў у ЗША і Вялікабрытаніі.
https://www.polskieradio.pl/396/7819/Artykul/3695926
Repost from Радыё Свабода — Беларусь
Ужо сёньня: 145 гадоў таму нарадзіўся Іван Луцкевіч — беларускі археоляг, публіцыст, палітык
Ён быў адным з заснавальнікаў Беларускай рэвалюцыйнай грамады, зь ягонай ініцыятывы выдаваліся газэты «Наша Доля», «Наша Ніва» і «Гоман», было заснавана Беларускае выдавецкае таварыства ў Вільні, адкрытыя Беларускі клюб і першая беларуская гімназія.
Разам з братам Антонам Іван Луцкевіч стаў ініцыятарам абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Самы час прыгадаць «20 нечаканых фактаў пра Івана Луцкевіча»!
🗓 Пра іншыя гістарычныя падзеі 9 чэрвеня чытайце на сайце Свабоды.
Repost from Беларускае Радыё Рацыя
“Культура ў палоне мінулага” – беларуская канферэнцыя ў Вільні
📌Падзея будзе доўжыцца некалькі дзён. З 11 да 13 чэрвеня ў раскладзе – даклады даследчыкаў, на 14-га прызначаная экскурсія па віленскіх парках.
🔺Канферэнцыю арганізуе Беларускі музей імя Івана Луцкевіча.
Больш на: https://racyja.com/by/kultura/kultura-u-palone-minulaha-kanferencyja-u-vilni/
Repost from Салідарнасць – главные новости Беларуси
Акудовіч: «Суб’ектнасць беларусаў за апошнія дзесяцігоддзі вырасла вельмі моцна»
Гісторык Цімафей Акудовіч тлумачыць «Салідарнасці», чаму Беларусь — не Расія. І ці можна суіснаваць з расейцамі без пераўтварэння ў «адзін народ».
Чытайце на сайце
Без VPN
Repost from BGmedia: новости — 2026
🧜♀️Ураджэнка Брэстчыны, якая стала адным з сімвалаў Варшавы. Хто такая Крысціна Крагельская?
Паэтка, этнограф і адважная партызанка. Расказваем, чаму дзяўчына з Брэстчыны стала важнай часткай гісторыі польскай сталіцы.
Чытайце далей на сайце BGmedia.
🇵🇱
Не працуе спасылка? Чытайце тут:
https://d1wncejpw5hw4f.cloudfront.net/society/uradzhenka-belarusi-yakaya-stala-adnym-z-simvalau-varshavy-hto-takaya-krysczina-kragelskaya/
Куды і як зніклі культурныя каштоўнасці з Беларусі?
Ужо заўтра адбудзецца адкрытая лекцыя дырэктара БІПГ Аляксея Ластоўскага – 9 чэрвеня а 20:00 па Мінску на YouTube-канале Годна.
Кляштарныя бібліятэкі, магнацкія калекцыі, творы мастацтва – усё гэта было на беларускіх землях. Куды яно падзелася? І дзе сёння можна пабачыць беларускія скарбы ў музеях свету?
Гэта ўводная лекцыя да курса «Беларуская спадчына ў музеях свету», які стартуе 16 чэрвеня на Lepsh.school.
Каб мы нагадалі вам пра эфір – запоўніце гэтую гугл-форму.
2002 год у праекце #IMBY
Выйшаў другі выпуск другога сезона ютуб-праекта #IMBY пра найноўшую гісторыю Беларусі. Гэтым разам аўтар згадвае 2002 год — ад выбару новага дзяржаўнага гімна да легендарнага гола Уладзіміра Копаця ў вароты зборнай Швецыі на Алімпіядзе ў Солт-Лэйк-Сіці.
У выпуску таксама гаворка ідзе пра страшную аварыю Уладзіміра Мулявіна, намёкі Пуціна на фактычнае паглынанне Беларусі, адзіны ў той час мітынг, пасля якога ўлады былі вымушаныя пайсці на саступкі, а таксама пра з’яўленне «Першага музычнага» тэлеканала, у эфіры якога гучалі «Тяни-Толкай», «Саша и Сирожа» і «Нейра Дзюбель».
Глядзець выпуск: https://youtu.be/UAGrCyxOQU8?si=O0O6gXD6VJvImtYQ
