cookie

Мы используем файлы cookie для улучшения сервиса. Нажав кнопку «Принять все», вы соглашаетесь с использованием cookies.

avatar

Радыё Свабода — Беларусь

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Больше
Рекламные посты
19 448
Подписчики
-624 часа
-1037 дней
-44130 дней

Загрузка данных...

Прирост подписчиков

Загрузка данных...

Галоўнае за 3 траўня 📌 «Кібэрпартызаны» заявілі пра новую атаку на «Гродна Азот»: пасьля вызваленьня палітвязьняў вірус абяцаюць выдаліць 📌 За 2 месяцы да заканчэньня тэрміну на Зьмітра Дашкевіча завялі новую крымінальную справу 📌 Дэмакратычныя сілы Беларусі і Эўрапарлямэнт падпісалі пагадненьне аб супрацоўніцтве 📌 15 дыпляматаў накіравалі лісты з падтрымкай Ігару Лосіку, Ігару Карнею і Андрэю Кузьнечыку 📌 Выбары ў КР: «Ёсьць два шляхі вызваліць палітвязьняў». Дыскусія Губарэвіча і Дабравольскага 📌 Тры гісторыі беларускіх журналістаў, якія сышлі з прафэсіі 📌 «Плято» рэпрэсіяў, якое вымалёўвалася летась, разбурылася, — сацыёляг Генадзь Коршунаў
Показать все...
👍 2
За 2 месяцы да заканчэньня тэрміну на Зьмітра Дашкевіча завялі новую крымінальную справу Як паведаміла жонка палітвяўьня Зьмітра Дашкевіча Наста Дашкевіч у сваіх сацсетках, на яго завялі новую крымінальную справу па артыкуле 342 (Арганізацыя ці падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак). Да завяршэньня ягонага другога тэрміну заставалася 2 месяцы. Зьміцер адбывае пакараньне ў папраўчай калёніі № 14 у Навасадах. Вядома, што ў СІЗА ў Жодзіне ён быў паўгода ў карцары. https://smarturl.click/LYnBO
Показать все...
🤬 32😢 5👍 2🤯 1
Выбары ў КР: Чаму маўчыць Ціханоўская 25 траўня пачнуцца выбары ў Каардынацыйную раду. Яны працягнуцца тры дні. Да ўдзелу ў выбарах у КР дапусьцілі 12 сьпісаў, зь іх будуць выбраныя 80 дэлегатаў. Да 25 траўня ў эфіры Свабоды вы пабачыце і пачуеце прадстаўнікоў усіх 12 сьпісаў. Сёньня з намі Аляксандар Дабравольскі, сьпіс нумар 3 – «Эўрапейскі выбар». А таксама Юры Губарэвіч, сьпіс нумар 9 – Каманда Латушкі і Рух «За Свабоду». https://youtu.be/M8QXbo8jL04
Показать все...
🤔 6
Прэзыдэнтка Грузіі наклала вэта на закон аб «іншаземных агентах», які выклікаў пратэсты Прэзыдэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі наклала вэта на закон «аб замежных агентах», прыняты грузінскім парлямэнтам у трэцім чытаньні. Аднак урадавая партыя «Грузінская мара» мае дастаткова галасоў у парлямэнце, каб пераадолець прэзыдэнцкак вэта. Закопраект выклікаў масавыя пратэсты. За апошнія тры дні міліцыя затрымала на акцыях каля сотні чалавек. https://smarturl.click/z2qVp
Показать все...
👍 45🔥 7 2
Беларускія спартоўцы атрымалі 20 ліцэнзій на ўдзел у Алімпіядзе Беларускія спартоўцы атрымалі 20 ліцэнзій для ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях, якія пройдуць у Парыжы 26 ліпеня — 11 жніўня 2024 года, паведаміў Беларускі фонд спартыўнай салідарнасьці (БФСС). 19 сакавіка дырэктар дэпартамэнта Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) па сувязях з нацыянальнымі алімпійскімі камітэтамі Джэймс Маклеад паведаміў, што спартоўцы зь Беларусі і Расеі ня змогуць прыняць удзел у цырымоніі адкрыцьця Алімпійскіх гульняў, але «ім будзе прадастаўленая магчымасьць перажыць гэтую падзею [у якасьці гледачоў]». «Гэта той жа сцэнар, які выкарыстоўваўся для незалежных удзельнікаў Алімпійскіх гульняў у Барсэлёне 1992 года з былой Югаславіі», — сказаў прадстаўнік МАК. https://smarturl.click/Q1B9B
Показать все...
🤬 12👍 3🤔 1
«Кібэрпартызаны» заявілі пра новую атаку на «Гродна Азот»: абяцаюць выдаліць вірус пасьля вызваленьня палітвязьняў Група беларускіх хакераў «Кібэрпартызаны» заявілі аб правядзеньні другой за месяц атакі на прадпрыемства «Гродна Азот». «У часе першай атакі на сетку „Гродна Азот“ заклалі вірусы, якія спрацоўваюць па раскладзе. Учора адпрацавала першая сэрыя такіх „закладак“, якая павінны выдаліць дадзеныя ў многіх сотнях пэрсанальных кампутараў супрацоўнікаў, дакумэнтазварот, дамэн-кантролеры і іншыя сэрвэры», — адзначаецца ў паведамленьні «Кібэрпартызанаў». Хакеры падкрэсьлілі, што пры выкананьні патрабаваньняў аб вызваленьні палітвязьняў «усе закладкі нэўтралізуюць і выдаляць». https://smarturl.click/l5LoY
Показать все...
🔥 49👍 12 2👎 1👏 1
15 пасольстваў накіравалі лісты з падтрымкай Ігару Лосіку, Ігару Карнею і Андрэю Кузьнечыку Тры зьняволеныя журналісты атрымалі словы падтрымкі ад замежных дыпляматычных місій. https://smarturl.click/JDgYk
Показать все...
55👍 7👌 4😢 3
Заснавальніц «Імагуру» будуць судзіць завочна Супраць сузаснавальніц менскага стартап-хабу «Імагуру» распачалі спэцыяльнае вядзеньне. Тацяне Марыніч (на фота) і Анастасіі Хамянковай інкрымінавалі па 9 артыкулаў Крымінальнага кодэксу. https://smarturl.click/Q1B33
Показать все...
🤬 28😁 5 2👍 2 1
Латвія пачала ствараць на мяжы зь Беларусьсю абарончыя лініі. Пакуль бязь мінаў Латвія пачала будаваць уздоўж мяжы з Расеяй і Беларусьсю ланцужок апорных пунктаў — абарончыя ўмацаваньні, розныя перашкоды і склады боепрыпасаў. https://smarturl.click/8En50
Показать все...
👍 34👎 2🔥 2😢 2
Показать все...
👍 10👎 2 2🥰 1