De facto. Беларуская навука
Открыть в Telegram
Інфармацыя пра ўсе значныя падзеі ў беларускім даследчым жыцці ў краіне і за мяжой з фокусам на сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны. Перадрукі і цытаванні дапускаюцца – з абавязковай гіперспасылкай на канал.
Больше1 544
Подписчики
Нет данных24 часа
+17 дней
+1730 день
Загрузка данных...
Похожие каналы
Облако тегов
Нет данных
Возникли проблемы? Пожалуйста, обновите страницу или обратитесь к нашему support-менеджеру .
Входящие и исходящие упоминания
---
---
---
---
---
---
Привлечение подписчиков
июль '26
июль '26
+20
в 3 каналах
июнь '26
+55
в 8 каналах
Get PRO
май '26
+31
в 7 каналах
Get PRO
апрель '26
+75
в 8 каналах
Get PRO
март '26
+35
в 7 каналах
Get PRO
февраль '26
+53
в 5 каналах
Get PRO
январь '26
+103
в 8 каналах
Get PRO
декабрь '25
+42
в 5 каналах
Get PRO
ноябрь '25
+137
в 12 каналах
Get PRO
октябрь '25
+59
в 9 каналах
Get PRO
сентябрь '25
+124
в 8 каналах
Get PRO
август '25
+88
в 7 каналах
Get PRO
июль '25
+86
в 9 каналах
Get PRO
июнь '25
+117
в 11 каналах
Get PRO
май '25
+146
в 11 каналах
Get PRO
апрель '25
+53
в 4 каналах
Get PRO
март '25
+124
в 11 каналах
Get PRO
февраль '25
+58
в 9 каналах
Get PRO
январь '25
+64
в 5 каналах
Get PRO
декабрь '24
+54
в 4 каналах
Get PRO
ноябрь '24
+31
в 3 каналах
Get PRO
октябрь '24
+26
в 2 каналах
Get PRO
сентябрь '24
+9
в 1 каналах
Get PRO
август '24
+10
в 1 каналах
Get PRO
июль '24
+22
в 4 каналах
Get PRO
июнь '24
+7
в 0 каналах
Get PRO
май '24
+11
в 1 каналах
Get PRO
апрель '24
+18
в 2 каналах
Get PRO
март '24
+13
в 3 каналах
Get PRO
февраль '24
+11
в 0 каналах
Get PRO
январь '24
+23
в 0 каналах
Get PRO
декабрь '23
+13
в 1 каналах
Get PRO
ноябрь '23
+32
в 2 каналах
Get PRO
октябрь '23
+23
в 1 каналах
Get PRO
сентябрь '23
+14
в 0 каналах
Get PRO
август '23
+23
в 0 каналах
Get PRO
июль '23
+28
в 0 каналах
Get PRO
июнь '23
+13
в 0 каналах
Get PRO
май '23
+31
в 0 каналах
Get PRO
апрель '23
+116
в 0 каналах
Get PRO
март '23
+41
в 0 каналах
Get PRO
февраль '23
+45
в 0 каналах
Get PRO
январь '23
+67
в 0 каналах
Get PRO
декабрь '22
+283
в 0 каналах
| Дата | Привлечение подписчиков | Упоминания | Каналы | |
| 13 июля | +1 | |||
| 12 июля | +1 | |||
| 11 июля | +1 | |||
| 10 июля | +1 | |||
| 09 июля | +2 | |||
| 08 июля | +2 | |||
| 07 июля | +3 | |||
| 06 июля | +2 | |||
| 05 июля | +3 | |||
| 04 июля | +1 | |||
| 03 июля | +3 | |||
| 02 июля | 0 | |||
| 01 июля | 0 |
Посты канала
Беларускія навукоўцы думаюць, як павысіць ураджайнасць рапсу да еўрапейскага ўзроўню
Праблему закранулі на навукова-практычнай канферэнцыі «Рапс: традыцыі, дасягненні і перспектывы», якая прайшла некалькі тыдняў таму. На ёй падсумавалі 40-гадовае развіццё культуры ў Беларусі, паведаміла газета «Навука».
Рапс апрацоўваюць у нашай краіне з сярэдзіны 1980-х. Тады сярэдняя ўраджайнасць складала каля 5 ц/га. У апошнія ж гады ў Беларусі яна стабільна больш за 20 цэнтнераў, адзначылі на канферэнцыі. А два гады таму ў спрыяльны для рапсу аграсезон удалося наблізіцца да сярэдняй ураджайнасці па краіне ў 28 ц/га (раней афіцыйна паведамлялася, што ў 2024-м ураджайнасць дасягнула 24,8 ц/га.).
Пры гэтым гендырэктар НПЦ па земляробстве Сяргей Краўцоў адзначыў: «Еўрапейцы са сваімі лепшымі гібрыдамі і перадавымі тэхналогіямі атрымліваюць у сярэднім 30 цэнтнераў на круг». На рынак Беларусі актыўна выходзяць замежныя гібрыды, але хутка іх павінны пацясніць айчынныя, спадзяюцца навукоўцы.
| 2 | Якія фактары ўплывалі на кар'еру пісараў ВКЛ
Vita Malašinskienė у літоўскім зборніку Moteris prie istorijos šaltinio (2024) прааналізавала дакументы 1566 - 1623 гг. Найвышэйшымі кіраўнікамі канцылярыі ВКЛ (органе дзяржкіравання) былі канцлер і падканцлер, ім падпарадкоўваліся пісары. Апошнія пры паспяховай кар'еры маглі стаць падканцлерамі або канцлерамі, ці заняць іншыя пасады. Пісары правяралі падрыхтаваны дакумент на адпаведнасць Статуту ВКЛ, пасля чаго падпісвалі.
Аналіз біяграфій найбольш актыўных пісараў — Льва Сапегі, Габрыэля Войны, Яўстаха Валовіча, Мацея Войны і Аляксандра Гасеўскага — паказвае, што паспяховая кар'ера была ў тых, хто пачаў службу ў маладым узросце і карыстаўся даверам кіраўніцтва (канцылярыя ВКЛ перамяшчалася разам з вялікім князем). Навучанне ў еўрапейскіх універсітэтах значна павялічвала шанцы заняць найвышэйшыя пасады.
Выпадак Яўстаха Валовіча, які хутчэй за старэйшага брата дасягнуў пасады падканцлера, паказвае: для кар'еры не мела значэння працягласць працы ў канцылярыі. | 556 |
| 3 | Пра кнігу «Феномен Берасцейскай уніі»
У «Беларускім гістарычным аглядзе» выйшла рэцэнзія Святланы Марозавай на кнігу ўкраінскага даследніка Леаніда Цімашэнкі «Феномен Берасцейскай уніі». Ён аспрэчвае традыцыйнае ўяўленне пра «глыбокі крызіс» Праваслаўнай царквы і называе асноўнымі матывамі ўніі жаданне ўраўнаваць правы праваслаўнай іерархіі з каталіцкай і імкненне захаваць усходні абрад.
Берасцейская ўнія мела супярэчлівыя наступствы: выклікала раскол паміж праваслаўнымі і ўніятамі, але спрыяла развіццю адукацыі і збліжэнню з еўрапейскай культурай. «Услед за даследчыкам, якому бачыцца непахіснае значэнне ўніі як спецыфічнай гістарычнай падзеі канца XVI ст. у працэсе збліжэння Украіны з Еўропай, дададзім, што Берасцейская унія – гэта яшчэ і ўклад Беларусі ў еўрапейскую культуру і хрысціянскую цывілізацыю ў цэлым», – піша Марозава.
Пры гэтым яна крытычна ацэньвае выкарыстанне ў манаграфіі тэрміна «руская Царква» (пры іншым тэрміне «Маскоўскае праваслаўе»): на яе думку, варта было б «беларуска-ўкраінская Царк | 544 |
| 4 | Старажытнагрэцкія амфары з віном знайшлі на дне Міжземнага мора
У 2023 годзе вадалазы, якія праводзілі папярэднія пошукі для будаўніцтва марской ветраэлектрастанцыі ля ўзбярэжжа італьянскага рэгіёну Калабрыя, натыкнуліся на вінныя амфары на марскім дне, піша Bild. Навукоўцы высветлілі, што каля 300 сасудаў з віном перавозілі на грузавым судне прыкладна ў 375 годзе да нашай эры. Груз захаваўся некранутым, хаця сам корпус карабля разбурыўся пад вадой.
Інфармацыю пра знаходку доўгі час трымалі ў сакрэце, толькі нядаўна Міністэрства культуры Калабрыі аб'явіла аб адкрыцці. За стагоддзі посуд пакрыўся пластом марскіх ракавінак, аднак навукоўцы спадзяюцца, што некаторыя коркі захавалі герметычнасць. Яны разлічваюць атрымаць каштоўныя звесткі – аб старажытным вінаробстве і гандлёвых сувязях.
Спецыялісты рыхтуюцца да ўздыму амфар. Аднак ужываць віно ўзростам 2400 гадоў не раяць: смак напоя, хутчэй за ўсё, даўно перастаў нагадваць віно, да таго ж у ім маглі ўтварыцца шкодныя прадукты распаду. | 614 |
| 5 | Паміж этнаграфіяй і прапагандай: як немцы паказвалі Беларусь у Першую сусветную
Сяргей Грунтоў піша ў зборніку «Беларускі фальклор» (2026 г.): большасць выяваў на паштоўках і ў нямецкіх газетах на беларускіх землях у Першую сусветную вайну былі прысвечаны культуры беларусаў і яўрэяў – мястэчкам, вёскам, капліцам і могілкам, партрэтным выявам. Яўрэйская культура ўспрымалася як гарадская і больш цывілізаваная – мова была больш зразумелая, у нямецкай арміі служыла нямала яўрэяў.
На вясковую беларускую культуру глядзелі з каланіяльнай перспектывы, як на менш развітую. Часта здымалі самыя бедныя хаты. Многія выявы, асабліва маляваныя, маглі мець карыкатурны характар. Подпісы да іх не пакідаюць сумневу: выявы павінны былі выклікаць смех – і ў вайскоўцаў, і ў тых, хто атрымліваў іх у куды больш «цывілізаваных» нямецкіх вёсках і гарадах.
Разам з тым ўжо ў перыяд акупацыі 1915 - 1918 выйшаў шэраг нарысаў з спробай разумення беларускай культуры, а пасля вайны – шэраг навуковых публікацый. На здымку — ваколіцы Пінска | 1 107 |
| 6 | Пра зацікаўленасць астралогіяй у сям’і канцлера ВКЛ Льва Сапегі
Наталля Сліж піша ў апошнім «Беларускім гістарычным зборніку»: астралогія стала прысутнічала ў жыцці Льва Сапегі (1557 – 1633), што пацвярджаецца праз бібліятэчныя зборы, кантакт з астролагам Бернардам з Кракава, падтрымку яго выданняў. Зацікаўленасць астралогіяй мела месца і ў іншых шляхецкіх родах ВКЛ, яна не азначала цемрашальства шляхты, а лічылася нармальнай з’явай.
Леў Сапега выкарыстоўваў астралогію і ў палітычных мэтах. У 1596 г. у Вільні выйшла кніга з расказам пра тое, што турэцкі султан вырашыў забіць астролага, які агучыў дрэнны для ўладаў прагноз. Пры сустрэчы з забойцамі астролаг дадаў, што паўночны народ (палякі) будзе кіраваць туркамі. Гэты прагноз выкарыстоўваўся для таго, каб матываваць хрысціянскія дзяржавы, у тым ліку і Маскоўскае княства, для аб’яднання супраць туркаў. Леў Сапега мог выступаць замоўцам гэтай кнігі.
Сын Казімір Леў працягнуў бацькоўскую традыцыю, падтрымліваў выданне астралагічных твораў. | 824 |
| 7 | Пра канфлікт савецкай улады з евангельскай грамадой ў БССР
Таццяна Лісоўская ў расійскім «Весніку РДГУ» (2025 г.) піша: на пачатак 1930-х у БССР было 86 познепратэстанцкіх супольнасцей з тысячамі вернікаў. Пасля пастановы ЦК ВКП(б) «Аб сектанцтве» (1927) па БССР пракацілася хваля выкрыцця выпадкаў фінансавання дзейнасці баптыстаў з-за мяжы. Была арганізавана «Добрушская справа». У 1930-х актыўна нацыяналізавалі малітоўныя дамы.
Разам з тым у 1937-м у Тураўскім раёне адмовіліся ад афармлення пашпарта 100 вернікаў, у 1938 г. – ужо 183. Вернікі таксама імкнуліся адгарадзіць дзяцей ад атэістычнай савецкай культуры, забараняючы ім развучваць вершы і спяваць у школе савецкія песні.
Перапіс 1937 г. успрымаўся як кляйменне, а савецкія ўлады трактаваліся як «улады антыхрыста». Вернікі пяцідзесятнікі г. п. Ялізава Асіповіцкага раёна (да 100 чалавек) да ВАВ праводзілі сходы па кватэрах і ў лесе. У 1937 - пачатку1938 НКУС БССР ліквідавала шэраг «сектанцкіх» арганізацый, па якіх арыштавалі і асудзілі 860 чалавек. | 702 |
| 8 | Выйшла кніга «Паспалітае рушэнне шляхты ВКЛ пад Пузавічы ў 1698 г.»
Праца гісторыка Дзмітрыя Віцько прысвечана маладаследаванай старонцы грамадзянскай вайны ў Вялікім Княстве Літоўскім 1696-1702 гг., калі праціўнікі Сапегаў склікалі паспалітае рушэнне супраць арміі ВКЛ.
Супрацьстаянне бакоў пад в. Пузавічы (у 1964-м перайменавана ў Партызанскую) Гарадзенскага павета скончылася падпісаннем пагаднення, якое прывяло да роспуску паловы войска і аслаблення пазіцый Сапегаў.
У кнізе 170 старонак, мяккі пераплёт. Адрасуецца ўсім, хто займаецца вывучэннем гісторыі Бацькаўшчыны ранняга Новага часу і цікавіцца яе мінулым. | 1 273 |
| 9 | Чаму шарварка выклікала незадаволенасць у заходніх беларусаў
Аляксандр Дарковіч у перадапошнім нумары расійскага Historia provinciae піша: шарварка – натуральная працоўная павіннасць – працягвала існаваць у Заходняй Беларусі ў 1920 - 1930-х. Выкарыстоўваючы неаплатную працу мясцовых жыхароў, польскія ўлады будавалі дарогі, узводзілі грамадскія будынкі і г.д. (на здымку — брукаванне вуліцы Пілсудскага ў Навагрудку).
Нібыта вясной і восенню адпрацоўкі не перашкаджалі вядзенню асабістай гаспадаркі. З гадамі выкарыстанне шарваркі пашыралася. У 1937 г. у сярэднім на кожную гаспадарку ў Палескім ваяводстве прыходзілася 3 - 4 дні адпрацоўкі толькі на дарожных работах. Дзень працы з прадастаўленнем каня з возам прыраўноўваўся да некалькіх дзён пешай адпрацоўкі.
На шарваркі прыпадала чвэрць усяго аб'ёму інвестыцыйных работ у Заходняй Беларусі. Яе ўдзельная вага была істотна вышэйшай, чым у іншых рэгіёнах міжваеннай Польшчы. Будаўніцтва гмінных дарог адбывалася практычна выключна за кошт шарваркі. | 1 057 |
| 10 | Дзе ў Еўропе навучаліся ўраджэнцы Беларусі ў XV–XVI ст.
Андрэй Самусік у зборніку «Беркаўскія чытанні – 2025» піша: у акадэмію ў Кракаве за 1400-1550 гг. паступілі 424 асобы з тэрыторыі Беларусі, Літвы і Падляшша. Згадваецца не менш за 70 айчынных гарадоў і мястэчак. Найчасцей – Ашмяны, Геранёны, Гродна і Полацк, што можа сведчыць аб наяўнасці там лацінскіх школ.
Запісы дазваляюць крыху «састарыць» Любчу ды Уселюб: іх першыя ўзгадванні – 1401 і 1422 гг., але ў кракаўскіх матрыкулах мясцовыя ўраджэнцы запісаны адпаведна пад 1400 і 1420 гг. У XVI ст. прывабнымі для моладзі з ВКЛ сталі германскія ўніверсітэты — з-за прыхільнасці ідэям Рэфармацыі. У Вітэнбергскі ўніверсітэт за 1533-1567 гг. запісалася да 44 «Рутэнусаў» ды «Літуанусаў» (першых, хутчэй, можна аднесці да Украіны).
Канкурэнцыю Вітэнбергу складаў Кёнігсберг. Асобна можна ўзгадаць «шляхціца з Літуаніі» М. М. Валадковіча (1570), які насуперак традыцыі пазначыў не толькі сваё імя, але і імя па бацьку, напісанае лацінкай па-беларуску: Mikolaiowicz. | 1 996 |
| 11 | Конкурс навукова-даследчых работ да 135-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча
Да ўдзелу ў конкурсе «Светлы след будзе вечна жывы» запрашаюцца: вучні 9-11 класаў, навучэнцы каледжаў і тэхнікумаў, студэнты ВНУ. Прыём работ — да 18 кастрычніка 2026 г. Пераможцы будуць запрошаны да ўдзелу ў рабоце маладзёжнай секцыі Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Прастора творчасці», якая адбудзецца ў лістападзе 2026 г. у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча.
Пра тэматыку работ і іншыя падрабязнасці чытайце тут. | 917 |
| 12 | Пра таямніцы Слуцкай канфедэрацыі дысідэнтаў 1767 г.
Вадзім Аніпяркоў піша ў апошнім нумары Rocznik Lituanistyczny: Акт аб канфедэрацыі дысідэнтаў, абвешчаны ў Слуцку 20 сакавіка 1767 г., дагэтуль няправільна разглядаецца як сведчанне палітычнай актыўнасці праваслаўных хрысціян ВКЛ. Такія высновы робяцца на падставе перакладаў акта канфедэрацыі на іншыя мовы, якія распаўсюджваліся Расійскай імперыяй у Еўропе.
Аднак юрыдычная версія, прынятая ў Мінску 28 сакавіка 1767 г. сведчыць пра іншае.
Гісторык адзначае: з першапачатковых 130 падпісантаў толькі 6 былі праваслаўнымі. Важны кантэкст акта — прысутнасць расійскіх войскаў у Мінску. У друкаванай версіі значна павялічылася колькасць падпісантаў, у выніку доля праваслаўных узрасла амаль да паловы. Хаця насамрэч праваслаўная шляхта з Пінскага павета, згаданая ў друкаваных дакументах, адмовілася прыехаць у Слуцк.
Пад ціскам Кацярыны II сойм Рэчы Паспалітай у 1768 г. зацвердзіў ураўненне праваслаўных і пратэстантаў з каталікамі ў правах. | 1 109 |
| 13 | Выйшаў «Кітайска-беларускі слоўнік» на 30 тысяч слоў
Пабачыў свет «Кітайска-беларускі слоўнік» — акадэмічнае лексікаграфічнае выданне, якое змяшчае больш за 30 тысяч слоў і фразеалагічных выразаў сучаснай кітайскай мовы з іх адпаведнікамі на беларускай мове.
Слоўнік уключае агульнаўжывальную, размоўную, устарэлую лексіку, навуковыя, тэхнічныя, медыцынскія і грамадска-палітычныя тэрміны. Выданне прызначана для шырокага кола карыстальнікаў, у ім 965 старонак.
У 2021 годзе выйшаў двухбаковы «Кітайска-беларускі слоўнік. Беларуска-кітайскі слоўнік», у ім было змешчана каля 9 тысяч найбольш ужывальных словаў і выразаў. | 1 271 |
| 14 | Непадалёк ад знакамітага Стоўнхенджа выяўлена яго больш простая і старажытная версія
У вёсцы Булфард, прыкладна ў 5 км ад Стоўнхенджа (Англія), археолагі знайшлі сляды збудавання ўзростам каля 5000 гадоў, гэта значыць прыкладна на 500 гадоў старэйшага, піша BBC. Ад яго захаваліся толькі дзве вялікія ямы, у якіх калісьці стаялі драўляныя слупы вышынёй 2 - 4 метры. Адлегласць паміж слупамі складала каля 120 метраў.
Лінія паміж слупамі дакладна адпавядае ўзыходу Сонца ў дзень летняга сонцастаяння і
заходу Сонца ў дзень зімовага сонцастаяння. Знаходкі гавораць аб тым, што тут збіраліся групы людзей, верагодна для рытуалаў і свят. Знаходка паказвае, што Стоўнхендж, верагодна, вырас з больш ранніх і простых драўляных збудаванняў, звязаных з тымі ж астранамічнымі назіраннямі.
Для старажытных земляробаў асаблівае значэнне мела зімовае сонцастаянне, яно сімвалізавала вяртанне святла пасля самай цёмнай часткі года. Назіранне за рухам Сонца мела не толькі рэлігійнае, але і практычнае значэнне. | 1 031 |
| 15 | Пра ўзвышэнне Старадубскага княства
Яўген Хралянок піша ў адным з леташніх нумароў «Беларускага гістарычнага часопіса»: сёння Старадуб – невялікі райцэнтр у Бранскай вобласці РФ, між тым яго гісторыя цесна пераплецена з гісторыяй беларускіх зямель. З к. XIV ст. Старадуб за 150 гадоў здолеў узвысіцца да найбуйнейшага рэгіянальнага цэнтра.
Злучальнай лініяй усходніх і заходніх тэрыторый ВКЛ стаў пераход нашчадкаў Давыда Гарадзенскага ў Старадуб і захаванне за імі ўлады ў рэгіёне з перапынкамі да 1518 г. З моманту ўключэння Старадуба ў склад ВКЛ у сярэдзіне 1370-х гг. горад змог зацвердзіцца як сталіца асобнага княства (на ілюстрацыі – карта «Тэрытарыяльны рост ВКЛ. 1315—1377 гг.»).
Зафіксаваны факт удзелу старадубскай харугвы — адзінай з северскіх земляў —
у Грунвальдскай бітве 1410 г. Будучы гаспадар ВКЛ Жыгімонт Кейстутавіч зрабіў яго цэнтрам свайго ўдзелу. Аднак у маі 1500 г. войскі маскоўскага князя Івана III выступілі ў паход і занялі Бранск, а затым прывялі да «хроснага цалавання» старадубскага князя. | 1 674 |
| 16 | «Віленская драма»: як у 1840 г. сфабрыкавалі справу аб «змове»
Сяргей Шымуковіч піша ў збоніку «Архіварыус» (2025): улады Расійскай імперыі вельмі сур'ёзна паставіліся да паўстання 1830- 1831 гг. У 1839 г. у Вільні быў пакараны смерцю Шыман Канарскі, які рыхтаваў новае паўстанне.
Увесну 1840 г. на руска-прускай мяжы пры спробе пераправіцца праз Нёман са зброяй і рукапісам паэмы з заклікам зрынуць тыранію схапілі трох юнакоў, у тым ліку двух студэнтаў Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі (была створана замест зачыненага медфакультэта Віленскага ўніверсітэта). Юнакі былі пад цяжкім уражаннем ад пакарання Канарскага.
Следства кінулася шукаць «змову»: адбыліся масавыя арышты з фальсіфікацыяй доказаў і выбіваннем паказанняў. Толькі вясной 1841-га следчы Асінкрыт Ламачэўскі, які прыбыў з Мінска, выявіў падлог. Следчыя першага складу былі пакараныя, а больш за сотню арыштаваных вызвалілі. Аднак нягледзячы на фабрыкацыю «віленскай драмы», Віленская медыка-хірургічная акадэмія была зачынена. | 992 |
| 17 | У Пінску шукалі парэшткі забудовы XIX ст., а знайшлі артэфакты XVII ст.
У Пінску на вуліцы Завальнай пры замене цеплавых сетак археолагі знайшлі рэшткі старажытнай пабудовы другой паловы XVII стагоддзя – з печчу і падпечнай ямай, запоўненай фрагментамі посуду і металічнымі вырабамі. Пра гэта паведамляе ТРК «Пінск».
Як расказаў навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Сяргей Ліневіч, першапачаткова на Завальнай шукалі рэшткі драўлянай забудовы XIX стагоддзя. Але падчас даследавання археолагі зразумелі, што маюць справу з нашмат старэйшымі прадметамі.
Адна з высноваў: Пінск разрастаўся ў напрамку да сучаснага чыгуначнага вакзала. Знаходкі дапамогуць дапісаць гісторыю старажытнага беларускага горада. | 2 738 |
| 18 | Выйшла кніга «Нацыянальныя культурныя коды ў беларускім эпасе мяжы ХХ-ХХІ стст.»
У манаграфіі Любові Дуктавай на шырокім зрэзе эпічных твораў мяжы ХХ-ХХІ стст. (творы А. Адамовіча, К. Цвіркі, І. Шамякіна і інш.) паказаны выспяванне і крышталізацыя нацыянальнай светапогляднай пазіцыі, вызначэнне асаблівасцей рыс нацыянальнага характару, духоўных каштоўнасцей беларусаў.
Выдзелены коды, якія маркіруюць Беларусь (коды бусла, зубра, валошкі і інш.), разгледжаны код «кужаль», звязаны з асаблівасцямі нацыянальнага менталітэту, а таксама код «палеская мадонна», які рэпрэзентуе рысы характару беларускай жанчыны – нястомнай працаўніцы, клапатлівай гаспадыні і ахоўніцы сямʼі.
У кнізе 335 старонак. | 1 231 |
| 19 | Як вярнулі святыя камяні Мар’я і Дзям’ян: з падзем’я ў белы свет
Дзмітрый Скварчэўскі піша ў зборніку «Беларускi фальклор» (2026 г.): з XIX ст. было вядома пра камяні Мар’я і Дзям’ян у ваколіцах в. Пярэжыр Пухавіцкага р-на — паломнікі неслі ахвяраванні (жывых парасят, яйкі, ручнікі), прасілі здароўя і добрага ўраджаю. Увосень 1932 ці 1933 г. мясцовы змагар з рэлігіяй Васіль Пінязік выкарыстаў валуны для будаўніцтва склепа. Пасля яго жыццё не склалася: сын загінуў, а Васіль скончыў жыццё самагубствам.
Намаганнямі групы гісторыкаў і фалькларыстаў у верасні 2024 г. стары склеп быў раскапаны. Былі знойдзены і камень Мар’я (вышыня 110 см, шырыня 48 см), і, вельмі верагодна, камень Дзям’ян (85 см і 50 см). Разам з імі ў муроўцы адшукалі і каменныя крыжы XVIII ст. Побач некалі стаяла царква: хутчэй за ўсё, яны былі помнікамі на могілках.
Плануецца, што каменныя крыжы будуць усталяваны побач з падмуркамі былой царквы, а камяні Мар’я (пасля ўжо праведзенай рэстаўрацыі) і Дзям’ян таксама будуць усталяваныя побач. | 1 220 |
| 20 | Пачатак вышэй
Беларусаў паказвалі як нацыю, гістарычна і культурна блізкую да літоўцаў: два народы стагоддзямі разам змагаліся за свабоду супраць больш моцных ворагаў або абаранялі свае правы на ідэнтычнасць, выкарыстоўваючы неваенныя сродкі.
Асабліва моцным штуршком для прасоўвання станоўчага вобразу беларусаў у літоўскай ваеннай прэсе (і грамадскай думцы) стаў іх актыўны ўдзел у вайне Літвы за незалежнасць з 1918 па 1920 год, піша Manvydas Vitkūnas. У ёй загінула больш за 30 салдат з беларускіх нацыянальных падраздзяленняў.
Вобраз беларускага салдата як баявога таварыша, абаронцы Літвы і вернага грамадзяніна Літоўскай Рэспублікі захоўваўся да савецкай акупацыі ў 1940 годзе. Гэта падтрымлівалася не толькі публікацыямі ў прэсе, але і актыўным удзелам многіх беларускіх афіцэраў, унтэр-афіцэраў і салдат запасу ў грамадскім жыцці Літвы. | 1 878 |
