cookie

Мы используем файлы cookie для улучшения сервиса. Нажав кнопку «Принять все», вы соглашаетесь с использованием cookies.

avatar

Суполка беларускіх пісьменнікаў

Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.

Больше
Беларусь2 841Белорусский120Книги14 753
Рекламные посты
941
Подписчики
Нет данных24 часа
+17 дней
-630 дней

Загрузка данных...

Прирост подписчиков

Загрузка данных...

Фото недоступноПоказать в Telegram
⭐️ «Мы яшчэ не наеліся чорнага хлеба праўды» Фрагмент гутаркі Юрася ЗАЛОСКІ з Васілём БЫКАВЫМ — пра ісціну, абагуленую ў мастацкай форме, гістарычную памяць, вайну, мараль і свабоду творчасці.👍 👉 чытаць тут #лонгрыд
Показать все...
10🎉 1
Фото недоступноПоказать в Telegram
🎧 "Роднае карэнне" Гарэцкага ў аўдыёфармаце Праект "Беларуская літаратура" агучыў апавяданне Максіма Гарэцкага "Роднае карэнне".👍 👉 Слухаць тут #аўдыё
Показать все...
👍 5 4
Фото недоступноПоказать в Telegram
🔎 Комікс "Trip mit Tropf" па-беларуску шукае дабрачынцаў Фонд “Кніжны вырай” запусціў кампанію па зборы сродкаў на выданне смешнага і добрага коміксу пра сяброўства, адвагу і прыгоды. Гаворка ідзе пра кнігу “Trip mit Tropf” (даслоўна “Падарожжа з кропельніцай”) нямецкай аўтаркі Жазэфіны Марк.👍 Гэта біяграфічны комікс Ж. Марк, які выйшаў у 2022 г. ў нямецкім выдавецтве Kibitz Verlag. У кнізе аўтарка перапрацоўвае свой уласны досвед змагання з анкалагічным захворваннем. За гэты кароткі час твор паспеў атрымаць шэраг узнагародаў.🔥 👉 Дэталі тут #анонс
Показать все...
👍 7
Фото недоступноПоказать в Telegram
Чорны кот Як ветрык, ён адначасова ўсюды. То круціцца на месцы, як ваўчок, а то знарок, нібыта з перапуду, як апантаны кінецца наўцёк. Падыдзе збоку — на сябе ў люстэрку глядзіць: няўжо ён сапраўды такі? Скамечаную кінь яму паперку — парве з уяўнай злосцю на шматкі. Такі заўжды ў яго настрой — мажорны. Ён непаседа і кумір дзятвы. Няўцям яму, што ён, як вугаль, чорны, як ноч, увесь — ад лап да галавы. Спаткаць такога — дрэнная прыкмета: пашчасціць, не пашчасціць — як каму, але найперш расплачвацца за гэта так ці іначай суджана яму... Стракаты свет яго нясцерпна вабіць вясёлкай светлых колераў жыцця. Гуллівы ён і бесклапотны — мабыць, таму, што сам пакуль што, як дзіця, шчаслівы, што жыве, што нарадзіўся. А ўжо гвалтоўны свет з яго ярмом бязглуздых звычаяў распарадзіўся, з якім яму ў жыццё ісці кляймом. Васіль Гадулька #раптамверш
Показать все...
👍 10 6
Фото недоступноПоказать в Telegram
⭐️ Конкурс рукапісаў “Шуфлядка” - вынікі Абвешчаныя пераможцы другога сезону конкурсу рукапісаў “Шуфлядка” у трох катэгорыях: “Дзіцячая і падлеткавая кніга”, “Нон-фікш і дакументальная проза” і “Масавыя жанры”.👍 Лаўрэатамі сталі: ✔️ Ганна Кручкова “Хто ты, дрон?” (намінацыя «Дзіцячая і падлеткавая кніга») ✔️ Аляксей Правалоцкі “Цягнік да Познані” (намінацыя «Нон-фікшн і дакументальная проза») ✔️Аліна Б. Карповіч (псеўданім Клёк Штучны)“Забойства ў Менску” (намінацыя «Масавыя жанры (фантастыка, фэнтэзі, дэтэктыў, прыгоды)”. Віншуем!💐💐💐💐💐 #навіны
Показать все...
🎉 8
Фото недоступноПоказать в Telegram
Кніга Алексіевіч трапіла ў Toп–100 кніг XXI ст. па версіі The New York Times У рэйтынгу найбольш важных кніг эпохі апынулася і кніга беларускай пісьменніцы Святланы Алексіевіч «Час сэканд-хэнд». 👍 Твор у класічным для аўтаркі жанры нон-фікшн выйшаў у 2013 г. і расказвае пра феномен савецкага «чырвонага чалавека» як прадукта СССР. У 2019 г. кніга «Час сэканд-хэнд» заняла трэцяе месца ў топ-100 найлепшых твораў XXI ст., складзеным брытанскім выданнем The Guardian.🔥 #навіны
Показать все...
10👍 6🔥 1
Фото недоступноПоказать в Telegram
Памерла чэшская беларусістка Францішка Сокалава На 86-ым годзе жыцця ў Празе памерла дачка чэскага дысідэнта Яна Патачкі даследчыца старадрукаў Францішка Сокалава. Беларусь абавязаная ёй многімі адкрыццямі звязанымі з дзейнасцю Францішка Скарыны і Пятра Мсціслаўца, якія яна зрабіла працуючы ў Славянскай бібліятэцы ў Празе. Таксама зацікавіўшыся беларушчынай яна пераклала на чэшскую мову асобныя творы Васіля Быкава, Уладзіміра Арлова, Рыгора Барадуліна, Алеся Разанава. #навіны
Показать все...
😢 13 3💔 1
Фото недоступноПоказать в Telegram
📙 "Паліяна" па-беларуску ўжо ў продажы Пераклад дзіцячага бестсэлера Элінор Х. Потэр “Паліяна” на тыдні з'явіўся ў кніжных крамах.👍 «Паліяна» – адна з самых вядомых сучасных дзіцячых кніг у свеце. Гэта гісторыя пра маленькую дзяўчынку, якая ўмее знаходзіць, чаму парадавацца ў любых абставінах. Пасля смерці бацькоў адзінаццацігадовую Паліяну з пачуцця абавязку бярэ да сябе яе цётка. Паліяна вучыць усіх навокал “гуляць у радасць” так, што ўвесь горад перамяняецца і нават самыя зласлівыя і няшчасныя людзі пачынаюць зноў радавацца жыццю.🔥 Пераклад Францішак Корзун, малюнкі - Дар'я Заяц.👍 👉 Купіць навінку ўжо цяпер можна ў сталічнай “Акадэмкнізе” і “Параграф 45”. #палічка
Показать все...
👍 10 2
Фото недоступноПоказать в Telegram
⭐️ РАКУЦЁЎСКАЕ ЛЕТА "Фальварак Ракуцёўшчына" (Мінская вобласць, Маладзечанскі раён, в.Ракуцёўшчына) запрашае 27 ліпеня а 16-ай на літаратурнае свята.👍 Ракуцёўшчына, невялічкая вёсачка каля Маладзечна стала месцам натхнення для Максіма Багдановіча. Творчым наробкам сталіся два цыклы вершаў і паэмы, што сталі падмуркам для зборніка вершаў “Вянок”.🔥 У праграме свята: ☀️прывітальная імпрэза каля памятных камянёў з ускладаннем кветак; ☀️сустрэчы з беларускімі літаратарамі, музыкамі, мастакамі; ☀️экскурсіі і квэсты; ☀️гульні, майстар-класы, разыгранкі і шмат іншых цікавостак. ❗️Уваход вольны. 👉 Даведкі: + 375 17 363 07 61, + 375 17 355 22 95. #анонс
Показать все...
👍 4 1🥰 1
Фото недоступноПоказать в Telegram
📙 "Без Айчыны" Новая кніга паэзіі Уладзіміра Някляева з такой назвай выйшла ў 78-ы дзень ягоных народзінаў. 🔥 У кнігу ўвайшлі творы аппошніх гадоў.👍 Віншуем аўтара з днём нараджэння, а чытачоў з добрай кнігай!💐💐💐 САНЭТ Жывеш скрозь болі, роспачы, знямогі, Каб прачытаць урэшце ў кнізе вед: “Убогі свет, калі народ убогі, Народ убогі, калі ўбогі свет”. І не змяніць закон спрадвечна строгі, Як не змяніць рух зорак і планет, І хоць на небе абівай парогі – Такі ж закон і той жа запавет. І калі ўжо нідзе няма збавення, Калі, як смецце, свет цябе грабе, Са свету выйдзі – і ўвайдзі ў сябе, Як у адзіны дом твой на зямлі, І пасялі ў ім гонар і сумленне, Якія, як бяздомныя, жылі. #навіны
Показать все...
16👍 4👏 1
Выберите другой тариф

Ваш текущий тарифный план позволяет посмотреть аналитику только 5 каналов. Чтобы получить больше, выберите другой план.