Беларускі Моладзевы Хаб у Варшаве
رفتن به کانال در Telegram
⚪️ Беларускі Моладзевы Хаб - студэнцкая арганізацыя ў Польшчы. 🔴 Дапамога, падтрымка, рэалізацыя культурніцкіх і адукацыйных праектаў. ⚪️ Старонка на Facebook fb.com/bmhuborg Чат: @polskistudent Па пытаннях: @by4by Беларуский Молодёжный Хаб в Варшаве
نمایش بیشتر2 079
مشترکین
+124 ساعت
+67 روز
+230 روز
در حال بارگیری داده...
کانالهای مشابه
ابر برچسبها
هیچ دادهای
مشکلی وجود دارد؟ لطفاً صفحه را تازه کنید یا با مدیر پشتیبانی ما تماس بگیرید.
اشارات ورودی و خروجی
---
---
---
---
---
---
جذب مشترکین
سپتامبر '26
سپتامبر '26
+6
در 1 کانالها
اوت '26
+59
در 1 کانالها
Get PRO
ژوئیه '26
+50
در 2 کانالها
Get PRO
ژوئن '26
+30
در 3 کانالها
Get PRO
مه '26
+43
در 5 کانالها
Get PRO
آوریل '26
+39
در 1 کانالها
Get PRO
مارس '26
+25
در 2 کانالها
Get PRO
فوریه '26
+31
در 2 کانالها
Get PRO
ژانویه '26
+16
در 1 کانالها
Get PRO
دسامبر '25
+22
در 1 کانالها
Get PRO
نوامبر '25
+28
در 1 کانالها
Get PRO
اکتبر '25
+21
در 2 کانالها
Get PRO
سپتامبر '25
+26
در 1 کانالها
Get PRO
اوت '25
+41
در 1 کانالها
Get PRO
ژوئیه '25
+17
در 2 کانالها
Get PRO
ژوئن '25
+42
در 4 کانالها
Get PRO
مه '25
+32
در 3 کانالها
Get PRO
آوریل '25
+30
در 3 کانالها
Get PRO
مارس '25
+43
در 3 کانالها
Get PRO
فوریه '25
+50
در 6 کانالها
Get PRO
ژانویه '25
+46
در 4 کانالها
Get PRO
دسامبر '24
+46
در 5 کانالها
Get PRO
نوامبر '24
+54
در 2 کانالها
Get PRO
اکتبر '24
+65
در 6 کانالها
Get PRO
سپتامبر '24
+52
در 6 کانالها
Get PRO
اوت '24
+53
در 4 کانالها
Get PRO
ژوئیه '24
+44
در 9 کانالها
Get PRO
ژوئن '24
+37
در 3 کانالها
Get PRO
مه '24
+72
در 13 کانالها
Get PRO
آوریل '24
+62
در 3 کانالها
Get PRO
مارس '24
+65
در 4 کانالها
Get PRO
فوریه '24
+87
در 11 کانالها
Get PRO
ژانویه '24
+88
در 4 کانالها
Get PRO
دسامبر '23
+76
در 8 کانالها
Get PRO
نوامبر '23
+75
در 4 کانالها
Get PRO
اکتبر '23
+113
در 7 کانالها
Get PRO
سپتامبر '23
+62
در 0 کانالها
Get PRO
اوت '23
+100
در 0 کانالها
Get PRO
ژوئیه '23
+104
در 0 کانالها
Get PRO
ژوئن '23
+83
در 0 کانالها
Get PRO
مه '23
+83
در 0 کانالها
Get PRO
آوریل '23
+52
در 0 کانالها
Get PRO
مارس '23
+131
در 0 کانالها
Get PRO
فوریه '23
+131
در 0 کانالها
Get PRO
ژانویه '23
+159
در 0 کانالها
Get PRO
دسامبر '22
+154
در 0 کانالها
Get PRO
نوامبر '22
+155
در 0 کانالها
Get PRO
اکتبر '22
+180
در 0 کانالها
Get PRO
سپتامبر '22
+96
در 0 کانالها
Get PRO
اوت '22
+122
در 0 کانالها
Get PRO
ژوئیه '22
+169
در 0 کانالها
Get PRO
ژوئن '22
+119
در 0 کانالها
Get PRO
مه '22
+230
در 0 کانالها
Get PRO
آوریل '22
+227
در 0 کانالها
Get PRO
مارس '22
+787
در 0 کانالها
Get PRO
فوریه '22
+55
در 0 کانالها
Get PRO
ژانویه '22
+54
در 0 کانالها
Get PRO
دسامبر '21
+37
در 0 کانالها
Get PRO
نوامبر '21
+35
در 0 کانالها
Get PRO
اکتبر '21
+19
در 0 کانالها
Get PRO
سپتامبر '21
+68
در 0 کانالها
Get PRO
اوت '21
+97
در 0 کانالها
Get PRO
ژوئیه '21
+77
در 0 کانالها
Get PRO
ژوئن '21
+70
در 0 کانالها
Get PRO
مه '21
+70
در 0 کانالها
Get PRO
آوریل '21
+83
در 0 کانالها
Get PRO
مارس '21
+75
در 0 کانالها
Get PRO
فوریه '21
+26
در 0 کانالها
Get PRO
ژانویه '21
+948
در 0 کانالها
| تاریخ | رشد مشترکین | اشارات | کانالها | |
| 04 سپتامبر | +1 | |||
| 03 سپتامبر | +2 | |||
| 02 سپتامبر | +2 | |||
| 01 سپتامبر | +1 |
پستهای کانال
⬜️Дзелімся з вамі цікавым і карысным 😎
🎓 Invisible University for Belarus (IUBEL) — восеньскі семестр 2026
Цэнтральна-Еўрапейскі ўніверсітэт (CEU) запускае адукацыйную праграму для беларускіх студэнт_ак у эміграцыі: Invisible University for Belarus.
Гэта не замена вашай асноўнай вучобы, а дадатковая адукацыя: курсы пра Беларусь у транснацыянальным кантэксце, даследчыя праекты, менторства і сувязі з беларускай і міжнароднай навуковай супольнасцю. Курсы даюць крэдыты ECTS.
У восеньскім семестры 2026:
«Беларусь у пытаннях: пераасэнсаванне палітыкі, грамадства і культуры Беларусі ў рэгіянальных і глабальных кантэкстах»
Сярод выкладчыкаў: Anne Applebaum, Nelly Bekus, David Marples, Almira Ousmanova, Iryna Ramanava і іншыя.
Акрамя таго, студэнт_кі могуць наведваць курсы ў рамках Global Invisible University па Украіне, Грузіі і Паўднёва-Усходняй Еўропе.
Фармат: анлайн, на англійскай мове, раз на тыдзень па вечарах. Заняткі запісваюцца.
✔️ Удзел бясплатны
Даступны даследчыя стыпендыі да 800 € за семестр на канкурснай аснове для тых, хто рэалізуе ўласны даследчы праект.
🖇️ Для каго:
• беларус_кі, якія навучаюцца або нядаўна скончылі бакалаўрыят, магістратуру або аспірантуру ў ЕС або АЭСР
• разглядаюцца таксама заяўкі тых, чыя адукацыя была перапынена па аб'ектыўных прычынах
🗓️ Заняткі: 28 верасня — 18 снежня 2026
〰️ Дэдлайн: 17 верасня 2026, 23:59 CET
👉 Падрабязнасці і падаць заяўку можна тут!
Падтрымаць Беларускі Моладзевы Хаб данатам
👉 Падтрымаць
📍 Dożynkowa 6a, Варшава
⬜️ Беларускі Моладзевы Хаб
| 2 | ⬜️Дзелімся з вамі цікавым і карысным 😎
Набор на «Журфак па суботах» — афлайн-праграму для дасведчаных і пачынаючых журналістаў
Навучанне пройдзе ў Варшаве і Вільні. Будзеце працаваць з рэальнымі журналісцкімі задачамі, атрымліваць зваротную сувязь ад практыкуючых журналістаў і рэдактараў і ствараць уласныя матэрыялы для беларускіх рэдакцый.
«Журфак» для вас, калі вы:
▪️пачынаеце шлях у журналістыцы;
▪️працуеце ў медыя, але хочаце сістэматызаваць веды паводле сучасных заходніх журналісцкіх стандартаў;
▪️пасля пераезду хочаце вярнуцца ў прафесію або змяніць сваю ролю ў рэдакцыі;
▪️пішаце, здымаеце, працуеце з сацсеткамі, але хочаце лепш разумець увесь журналісцкі працэс.
Праграму распрацавала выбітная ўкраінская журналістка і медыяменеджарка Каця Гарчынская, якая супрацоўнічае з The Wall Street Journal, The Financial Times, The Kyiv Post.
Навучанне будзе працягвацца 10 суботаў.
📍У Варшаве – з 3 кастрычніка па 5 снежня. Падайце заяўку да 11 верасня.
📍У Вільнюсе – з 10 кастрычніка па 12 снежня. Падайце заяўку да 11 верасня
Падтрымаць Беларускі Моладзевы Хаб данатам
👉 Падтрымаць
📍 Dożynkowa 6a, Варшава
⬜️ Беларускі Моладзевы Хаб | 154 |
| 3 | ⁉️Ваша дзіця ідзе ў школу, а ў вас усплываюць "в'етнамскія флэшбэкі"?
⁉️А ці ёсць цкаванне ў польскіх школах?
⁉️Чаму ўзнікае цкаванне і як школа і бацькі могуць абараніць дзіця?
Запрашаем на ўводную інфармацыйную лекцыю з псіхолагам «👋Прывітанне, школа! Бывай, булінг🚫».
Пра што пагаворым:
🔻Анатомія з'явы: што такое сапраўдны булінг і чым ён прынцыпова адрозніваецца ад звычайнага дзіцячага канфлікту або прыцірання ў класе.
🔻Прычыны і трыгеры: чаму і як калектыў выбірае мішэнню тое ці іншае дзіця (разбіраем сістэмныя збоі ў класе, а не «няправільныя» паводзіны дзяцей).
🔻Алгарытм для дарослых: дакладныя дзеянні школы і бацькоў, калі цкаванне ўжо пачалося, і чаму парады «проста не звяртаць увагі» або «дай здачы» не працуюць.
Гэтая сустрэча дапаможа ўбачыць рэальныя механізмы цкавання знутры і зразумець, як дарослыя могуць аднавіць бяспечнае асяроддзе для дзіцяці.
Лекцыю правядзе псіхалагіня Наталля Скiбская
📅 12 верасня (субота)
⏰ 15:00
🎟 Уваход вольны
💛 Данаты вітаюцца
📍 Беларускі Моладзевы Хаб, ul. Dożynkowa 6a
Падтрымаць Беларускі Моладзевы Хаб данатам
👉 Падтрымаць
📍 Dożynkowa 6a, Варшава
⬜️ Беларускі Моладзевы Хаб | 183 |
| 4 | "Я баюся ВІЧ!". Абмяркуем? 🫣
Магчыма, ВІЧ ёсць у чалавека, з якім ты сябруеш, сустракаешся ці працуеш. Магчыма, ён не кажа пра гэта, бо баіцца асуджэння. А магчыма, ты проста хочаш лепш разумець уласнае здароўе, адносіны і межы іншых людзей.
📣 Запрашаем на «Абмяркуем?» — інтэрактыўны трэнінг-абмеркаванне пра ВІЧ без сораму і страшылак.
З дапамогай гульнявых фарматаў і рэальных жыццёвых сітуацый мы разам абмяркуем:
• Як ВІЧ перадаецца, а як — не?
• Ці трэба распавядаць партнёру пра ВІЧ-статус?
• Якія спосабы абароны існуюць?
• Як падтрымаць чалавека, які даверыўся табе?
Табе не спатрэбяцца спецыяльныя веды. Нікога не будуць прасіць раскрываць свой статус ці асабісты досвед. Можна ўдзельнічаць у абмеркаванні, задаваць пытанні ці проста слухаць. А яшчэ будуць піца, напоі, новыя знаёмствы і прастора, дзе можна спытаць пра тое, пра што звычайна маўчаць.
🔗 Рэгістрацыя
📅 27 жніўня (чацвер)
⏰ 19:00
🎟 Уваход вольны
📍 Беларускі Моладзевы Хаб, ul. Dożynkowa 6a
Мерапрыемства праводзіцца пры падтрымцы:
📱 Future Bel
📱 Step By Step
📱 Young people+
Падтрымаць Беларускі Моладзевы Хаб данатам
👉 Падтрымаць
📍 Dożynkowa 6a, Варшава
⬜️ Беларускі Моладзевы Хаб | 364 |
| 5 | 👋 Сябры, ужо сёння ўвечары чакаем вас!
Калі вы яшчэ не вызначыліся з планамі на гэты чацвер, нагадваем пра нашыя сённяшнія сустрэчы:
🏃♂️ 18:45 - Сустрэча клуба RUN_WAWA_RUN. Далучайцеся да актыўнай супольнасці і рыхтуйце красоўкі!
👉 Усе дэталі ў канале клуба
🗣 19:00 - Інтэрактыўны трэнінг-абмеркаванне "Я баюся ВІЧ!". Абмяркуем важныя і складаныя пытанні ў бяспечнай і сяброўскай атмасферы.
👉 Не забудзьцеся зарэгістравацца
Да сустрэчы ўвечары! 🤍
🔗 Падтрымаць Беларускі Моладзевы Хаб данатам
👉 Падтрымаць
📍 Dożynkowa 6a, Варшава
⬜️ Беларускі Моладзевы Хаб | 301 |
| 6 | 👋Вітаначкі даражэнькія!
Трымайце афішу Беларускага Моладзевага Хаба на новы тыдзень!
Запрашаем у нашу утульную прастору! 🔥
🗓 Панядзелак
18:00 -Мужчынскія спевы з Сяржуком Доўгушавым 👉 рэгістрацыя
🗓 Аўторак
10:00 - Закрытае | Псіхалагічныя сустрэчы
18:40 - Што? Дзе? Калі? 👉 канал клуба
🗓 Серада
17:30 - Майстар-класс: "Што азначае свабода? Гoлас моладзі" 👉 рэгістрацыя
18:00 - Напішы ліст палітвязню 👉Insta ініцыятывы
🗓 Чацвер
18:00 - Сустрэча клуба RUN_WAWA_RUN 👉 канал клуба
19:00 - Філасофскі клуб 👉 канал клуба
19:00 - Інтэрактыўны трэнінг-абмеркаванне "Я баюся ВІЧ!". Абмяркуем? 👉 рэгістрацыя
🗓 Пятніца
16:00 - ЗАКРЫТАЕ | Гітарны кватэрнік БМШ 👉 belmusicschool.warszawa
18:30 - Беларускі нэтворкінг "Клубень" 👉 рэгістрацыя
🗓 Субота
12:00 - Майстар-класс: "Што азначае свабода? Гoлас моладзі" 👉 рэгістрацыя
🗓 Нядзеля
13:30 - Закрытае | Танцавальныя майстаркласы
14:00 - Майстар-класс: "Што азначае свабода? Гoлас моладзі" 👉 рэгістрацыя
16:00 - PSY-кiнаклуб 👉канал клуба
🎶Беларуская музычная школа: Пн -Пт 👉 belmusicschool.warszawa
💻 Каворкінг працуе ад 10:00 па 17:45
На гэтым тыдні ёсць перапынкі ў працы каворкінга. Рэгістрацыя абавязковая
Да сустрэчы! Стаўце ❤️🔥👍 і рабіце рэпосты, дзякуй!
🔗 Падтрымаць Беларускі Моладзевы Хаб данатам
👉 Падтрымаць
📍 Dożynkowa 6a, Варшава
⬜️ Беларускі Моладзевы Хаб | 409 |
| 7 | 🧠🎬 PSY-кiнаклуб
Глядзім і абмяркоўваем разам
Запрашаем у псіхалагічны кінаклуб, дзе кіно становіцца нагодай для глыбейшага разумення сябе і іншых.
На сустрэчы мы разам глядзім фільм, а пасля абмяркоўваем яго праз прызму псіхалогіі разам з мадэратарам-псіхолагам.
Гэта не проста кінапаказ - гэта прастора для разважанняў, эмоцый і жывой дыскусіі.
🎥 У гэты раз глядзім фільм рэжысёра Андрэя Таркоўскага "Ахвярапрынашэнне (Sacrifice)”
Свет разбураецца на вачах. Каб выратаваць свет, чалавек гатовы ахвяраваць усім - нават сабой. «Ахвярапрынашэнне» Таркоўскага - медытатыўная прытча пра страх, веру і цану выратавання.
🔴Сустрэча ўключае:
🔻 кароткае ўступленне
🔻 прагляд фільма
🔻 перапынак
🔻 абмеркаванне
🟠Падыдзе для:
🔸 псіхолагаў
🔸 аматараў кіно
🔸 усіх, хто хоча лепш зразумець сябе і іншых
Вядоўца:
Андрэй Шобін — псіхолаг, гештальт-тэрапеўт і рэжысёр
♥️Падпісывайцеся на канал Клуба у Telegram 👉🏻 тут
📅 30 жніўня (нядзеля)
⏰ 16:00
🎟 Уваход вольны
💛 Данаты вітаюцца
📍 Беларускі Моладзевы Хаб, ul. Dożynkowa 6a
Падтрымаць Беларускі Моладзевы Хаб данатам
👉 Падтрымаць
📍 Dożynkowa 6a, Варшава
⬜️ Беларускі Моладзевы Хаб | 1 048 |
| 8 | ⬜️Дзелімся з вамі цікавым і карысным 😎
TRANSFORMATION LAB — новая адукацыйная магчымасць для маладых беларусаў_ак!
❓Што адбываецца пасля падзення аўтарытарызму? Як будаваць новыя інстытуты? Як прымаць складаныя рашэнні? Як зрабіць так, каб дэмакратыя сапраўды працавала?
🗣 Мы запрашаем на адукацыйную праграму, якая дапамагае адказаць на гэтыя пытанні!
📌 3 этапы: ад пагружэння ў тэматыку да выхаду з сапраўднай практычнай базай! ⬇️
1. Study Visit
Пяць дзён сустрэч і дыскусій з экспертамі_камі, даследчыкамі_цамі і грамадскімі дзеячамі_камі, якія маюць уласны досвед дэмакратычных трансфармацый.
2. Анлайн-курс
Пяць тыдняў, прысвечаных палітычным, эканамічным і грамадскім аспектам трансфармацыі, дзе вы пройдзеце шлях «агента_кі пераменаў» і разберацеся, як працуе «акно магчымасцяў» для дэмакратычных зменаў.
3. LARP Transformation Lab
Трохдзённая ролевая сімуляцыя, дзе вы зможаце прымяніць атрыманыя веды на практыцы: весці перамовы, ствараць кааліцыі, шукаць кампрамісы і прымаць рашэнні ва ўмовах палітычнай трансфармацыі.
💡 Гэта не курс па агульным грамадзянскім актывізме і не школа абстрактнага лідарства.
Transformation Lab — пра веды, інструменты і практычны досвед, якія дапамогуць лепш разумець працэсы трансфармацыі і магчымыя сцэнары будучыні Беларусі!
📍Польшча
📅 Верасень–лістапад 2026
👥 Маладыя людзі 18–35 гадоў
⏳ Ддл падачы заявак: 31 жніўня 2026
❗️Удзел цалкам бясплатны, аднак удзел ва ўсіх 3 этапах праграмы абавязковы!
Усе падрабязнасці і рэгістрацыю знойдзеце па спасылцы 🔗
Падтрымаць Беларускі Моладзевы Хаб данатам
👉 Падтрымаць
📍 Dożynkowa 6a, Варшава
⬜️ Беларускі Моладзевы Хаб | 370 |
| 9 | ⬜️Дзелімся з вамі цікавым і карысным 😎
TRANSFORMATION LAB — новая адукацыйная магчымасць для маладых беларусаў_ак!
❓Што адбываецца пасля падзення аўтарытарызму? Як будаваць новыя інстытуты? Як прымаць складаныя рашэнні? Як зрабіць так, каб дэмакратыя сапраўды працавала?
🗣 Мы запрашаем на адукацыйную праграму, якая дапамагае адказаць на гэтыя пытанні!
📌 3 этапы: ад пагружэння ў тэматыку да выхаду з сапраўднай практычнай базай! ⬇️
1. Study Visit
Пяць дзён сустрэч і дыскусій з экспертамі_камі, даследчыкамі_цамі і грамадскімі дзеячамі_камі, якія маюць уласны досвед дэмакратычных трансфармацый.
2. Анлайн-курс
Пяць тыдняў, прысвечаных палітычным, эканамічным і грамадскім аспектам трансфармацыі, дзе вы пройдзеце шлях «агента_кі пераменаў» і разберацеся, як працуе «акно магчымасцяў» для дэмакратычных зменаў.
3. LARP Transformation Lab
Трохдзённая ролевая сімуляцыя, дзе вы зможаце прымяніць атрыманыя веды на практыцы: весці перамовы, ствараць кааліцыі, шукаць кампрамісы і прымаць рашэнні ва ўмовах палітычнай трансфармацыі.
💡 Гэта не курс па агульным грамадзянскім актывізме і не школа абстрактнага лідарства.
Transformation Lab — пра веды, інструменты і практычны досвед, якія дапамогуць лепш разумець працэсы трансфармацыі і магчымыя сцэнары будучыні Беларусі!
📍Польшча
📅 Верасень–лістапад 2026
👥 Маладыя людзі 18–35 гадоў
⏳ Ддл падачы заявак: 31 жніўня 2026
❗️Удзел цалкам бясплатны, аднак удзел ва ўсіх 3 этапах праграмы абавязковы!
Усе падрабязнасці і рэгістрацыю знойдзеце па спасылцы 🔗 | 2 |
| 10 | ❗️ Сябры,
У нашай вялікай сям'і Беларускага Моладзевага Хаба здарылася вялікае гора. У нядзелю, у ноч з 16 на 17 жніўня, раптоўна пайшоў з жыцця муж нашай добрай сяброўкі і вельмі светлага чалавека, Ані Скрыпнікавай — Аляксей Смалякоў. Яму было ўсяго 40 гадоў.
Сёння мы развіталіся з Лёшам. Гэта быў неверагодна балючы і сумны дзень. Лёша быў цудоўным, цёплым чалавекам з добрым сэрцам. Ён заўсёды прыходзіў на дапамогу іншым, быў поўны творчасці і святла. Ён быў выдатным сябрам, клапатлівым мужам і любячым бацькам.
Аня засталася адна ў міграцыі з маленькім сынам, якому яшчэ няма нават трох гадоў. У гэты цяжкі час ім як ніколі патрэбна нашая з вамі падтрымка. Вельмі шмат сродкаў пайшло на пахаванне і арганізацыйныя выдаткі. Акрамя таго, Аляксей быў адзіным карміцелем, і цяпер сям'і неабходна дапамога для пакрыцця базавых патрэб:
🔻арэнды кватэры і камунальных плацяжоў;
🔻 прадуктаў харчавання і паўсядзённых бытавых выдаткаў;
🔻 аплаты садка і іншых патрэб для малога.
Ад усёй каманды Хаба мы выказваем самыя шчырыя спачуванні Ані. Мы просім усіх неабыякавых далучыцца да збору. Любая дапамога, любая сума зараз мае велізарнае значэнне і дапаможа сям'і прайсці праз гэты цёмны час.
❗️🔗 **Падтрымаць Аню і яе сына можна праз збор на Zrzutka: https://zrzutka.pl/znecyv
Калі вы не маеце магчымасці дапамагчы фінансава, калі ласка, падзяліцеся гэтым допісам. Гэта таксама вельмі важна.
Трымайся, Аня, мы побач. 🤍 | 317 |
| 11 | ⬜️Дзелімся з вамі цікавым і карысным 😎
Што такое Канстытуцыя? Гэта не сухі зборнік артыкулаў. Гэта не дэкарацыя для дыктатуры.
Насамрэч Канстытуцыя — гэта нашая галоўная грамадская дамова. Гэта інструмант, які ствараецца для абароны нашай свабоды штодня.
Як мы можам у адказ абараніць новую Канстытуцыю? Ці можа Канстытуцыя аб’яднаць нашае грамадства? Як працуюць Канстытуцыі сьвету?
Запрашаем на аднадзённую камандную лябараторыю!
👥 Для каго: для ўсіх, хто верыць, што дзеяньне кожнага і кожнай мае значэньне для пабудовы дэмакратычнай Беларусі. Спецыяльная юрыдычная адукацыя непатрэбная - важна вашая гатоўнасьць да супрацы і грамадзянская пазіцыя.
🔍 Разбяром сусьветны досьвед: паглядзім, як іншыя краіны будавалі свае Канстытуцыі і якія механізмы рэальна працуюць ад свавольства ўлады.
⚔️ Папрацуем з сапраўднымі дылемамі: акунемся ў складаныя выбары, якія паўстаюць пры стварэньні Канстытуцыі (Як не дапусьціць узурпацыі ўлады? Малая ці аб’ёмная Канстытуцыя? Прадстаўнічая ці прамая дэмакратыя? Адна ці двухпалатны парлямэнт? Ці ёсьць месца для традыцый і гісторыі ў Прэамбуле?..).
💡 Сфармулюем інсайты: зробім свой выбар і вызначым, якой мусіць быць Канстытуцыя дэмакратычнай Беларусі.
🗓 Калі: 29.08.2026 у суботу паміж 09:30 - 16:00
📍 Дзе: Варшава
⏳ Фармат: Афлайн, партысыпатыўная праца ў камандах з фасілітацыяй
Без нашай сьвядомасці Канстытуцыя - гэта проста тэкст. Давай навучацца і развівацца разам!
🔗 Рэгістрацыя: https://forms.gle/qXnz7JbZsjuNrB5a8
Пры падтрымцы ініцыятывы "Кадравы рэзерв" | 298 |
| 12 | ⬜️Дзелімся з вамі цікавым і карысным 😎
Стань пачутым у #online групе для мужчын «Усё сказаў» ⚡️
Запрашаем вас прыняць удзел у серыі з 8 сустрэч для мужчын з Беларусі, якія пройдуць восенню 2026 года анлайн. Дзякуючы ім вы зможаце знайсці прастору, дзе словы становяцца сродкам свабоднага выказвання.
🧠 Клопат пра здароўе і наладжванне камунікацыі з сабой і навакольнымі становіцца ўсё больш важным у нашым свеце, які хутка мяняецца. Таму мы стварылі гэтую прастору для таго, каб абмяркоўваць надзённыя праблемы, дзяліцца досведам, выказваць сваё меркаванне і падтрымліваць адзін аднаго.
У «Усё сказаў» ваш голас — гэта пачатак размовы!
Сустрэчы будуць арганізаваны мадэратарамі, якія маюць досвед фасілітацыі груп анлайн.
⭐️восень 2026 (розныя групы)
🏚 #анлайн
Удзел бясплатны.
Падаць заяўку і даведацца больш інфармацыі можна да 20 жніўня.
🔗 Падтрымаць Беларускі Моладзевы Хаб данатам
👉 Падтрымаць
📍 Dożynkowa 6a, Варшава
⬜️ Беларускі Моладзевы Хаб | 338 |
| 13 | 👋Вітаначкі даражэнькія!
Трымайце афішу Беларускага Моладзевага Хаба на новы тыдзень!
Запрашаем у нашу утульную прастору! 🔥
🗓 Аўторак
10:00 - Закрытае | Псіхалагічныя сустрэчы
18:40 - Што? Дзе? Калі? 👉 канал клуба
🗓 Серада
17:30 - Майстар-класс: "Што азначае свабода? Гoлас моладзі" 👉 рэгістрацыя
18:00 - Напішы ліст палітвязню 👉Insta ініцыятывы
🗓 Чацвер
19:00 - Філасофскі клуб 👉 канал клуба
🗓 Пятніца
18:00 - Нэтворкінг "Connect & Elevate" 👉 рэгістрацыя
🗓 Нядзеля
13:30 - Закрытае | Танцавальныя майстаркласы
🎶Беларуская музычная школа: Пн -Пт 👉 belmusicschool.warszawa
💻 Каворкінг працуе ад 10:00 па 17:45
На гэтым тыдні ёсць перапынкі ў працы каворкінга. Рэгістрацыя абавязковая
Да сустрэчы! Стаўце ❤️🔥👍 і рабіце рэпосты, дзякуй!
🔗 Падтрымаць Беларускі Моладзевы Хаб данатам
👉 Падтрымаць
📍 Dożynkowa 6a, Варшава
⬜️ Беларускі Моладзевы Хаб | 381 |
| 14 | ✂️Што азначае свабода? Галасы моладзі | #Варшава. #Польшча
Майстар-класы, прысвечаныя свабодзе, дэмакратыі і правам чалавека.
🎨 Удзельнікі будуць размаўляць пра свабоду, абмяркоўваць уласны досвед і ствараць калажы на тэмы свабоды, дэмакратыі і міграцыі.
Кожная створаная праца стане часткай фінальнай выставы ў Варшаве.
Фармат:
• для моладзі і ўсіх, хто адносіць сябе да моладзі;
• працягласць 2-3 гадзіны;
• удзел бясплатны;
• будуць смачныя снеки: мармеладкі, шакаладкі і іншыя прысмакі 🍫🍬
📝🔗 Зарэгістравацца
📅Можна прыйсці на адзін ці некалькі майстар-класаў!
19.08 - 17:30-20:30
26.08 - 17:30-20:30
29.08 - 12:00-15:00
30.08 - 14:00-17:00
02.08 - 17:30-20:30
📍 Беларускі Моладзевы Хаб, Dożynkowa 6a
🎟 Уваход вольны - будзем рады кожнаму!
🔗 Падтрымаць Беларускі Моладзевы Хаб данатам
👉 Падтрымаць
📍 Dożynkowa 6a, Варшава
⬜️ Беларускі Моладзевы Хаб | 310 |
| 15 | Усім прывітанне! 👋
Запрашаем вас на доўгачаканую сустрэчу — прысвечаную марафонам серыі Majors! 🤩
У гасцях у нас будзе Рэнат - Six Star Finisher 🥳 ...а таксама іншыя ўдзельнікі Majors (магчыма, гэта вы?! 😉)
Гэтым разам у нас будзе не лекцыя, а жывая сяброўская размова: пагаворым пра досвед удзелу ў Majors, падзелімся ўражаннямі і гісторыямі і абмяркуем усё, што робіць гэтыя марафоны сапраўднымі прыгодамі.
Можна будзе задаць свае пытанні, а таксама падзяліцца ўласным досведам — ад падрыхтоўкі і рэгістрацыі да асаблівасцей трас, атмасферы на старце і эмоцый пасля фінішу.
Калі ў вас ужо ёсць пытанні па тэме сустрэчы (ці пра бег наогул) — дасылайце іх загадзя праз форму:
📝🔗 https://forms.gle/GAcYfAa1rZ7e2Prq7
📅 27 жніўня (чацвер)
⏰18:45
📍 Беларускі Моладзевы Хаб (Dożynkowa 6a, 02-602 Warszawa)
🎟 Уваход вольны - будзем рады кожнаму!
А тут можна паглядзець відэа з (некаторых) нашых папярэдніх сустрэч:
📱🔗 https://www.youtube.com/@RUN_WAWA_RUN
RWR 🖖
🔗 Падтрымаць Беларускі Моладзевы Хаб данатам
👉 Падтрымаць
📍 Dożynkowa 6a, Варшава
⬜️ Беларускі Моладзевы Хаб | 320 |
| 16 | ⬜️Дзелімся з вамі цікавым і карысным 😎
PRADMOVA распачала прыём заявак на фестывальны сезон 2026 года, прысвечаны тэме «Чужая Бацькаўшчына». Фестываль пройдзе ва Уроцлаве, Вільні, Празе і Варшаве.
Будзем вельмі ўдзячныя, калі вы падзеліцеся гэтым допісам з людзьмі і ініцыятывамі, якім open call можа быць цікавы. Таксама будзем рады вашым уласным праектам і прапановам.
🔥Дэдлайн – 17 жніўня
Падрабязнасці і форма:
https://pradmova.github.io/apply/
📱https://www.instagram.com/pradmova/ | 355 |
| 17 | 🧠🎬 PSY-кiнаклуб
Глядзім і абмяркоўваем разам
Запрашаем у псіхалагічны кінаклуб, дзе кіно становіцца нагодай для глыбейшага разумення сябе і іншых.
На сустрэчы мы разам глядзім фільм, а пасля абмяркоўваем яго праз прызму псіхалогіі разам з мадэратарам-псіхолагам.
Гэта не проста кінапаказ - гэта прастора для разважанняў, эмоцый і жывой дыскусіі.
🎥 У гэты раз глядзім фільм дацкага рэжысёра Ларса фон Трыера “Рассякаючы хвалі (Breaking the wawes)”
Псіхалагічная драма пра сілу любові, веры і чалавечых межах. Фільм даследуе прыроду самаахвярнасці, дагматычную мараль і межы чалавечых магчымасцяў.
🔴Сустрэча ўключае:
🔻 кароткае ўступленне
🔻 прагляд фільма
🔻 перапынак
🔻 абмеркаванне
🟠Падыдзе для:
🔸 псіхолагаў
🔸 аматараў кіно
🔸 усіх, хто хоча лепш зразумець сябе і іншых
Вядоўца:
Андрэй Шобін — псіхолаг, гештальт-тэрапеўт і рэжысёр
♥️Падпісывайцеся на канал Клуба у Telegram 👉🏻 тут
📅 16 жніўня (нядзеля)
⏰ 16:00
🎟 Уваход вольны
💛 Данаты вітаюцца
📍 Беларускі Моладзевы Хаб, ul. Dożynkowa 6a
⬜️ Беларускі Моладзевы Хаб | 990 |
| 18 | 👋Вітаначкі даражэнькія!
Трымайце афішу Беларускага Моладзевага Хаба на новы тыдзень!
Запрашаем у нашу утульную прастору! 🔥
🗓 Панядзелак
18:30 - Закрытае | Тэатральная рэпетыцыя
🗓 Аўторак
10:00 - Закрытае | Псіхалагічныя сустрэчы
14:00 - Закрытае | Тэатральная рэпетыцыя
18:40 - Што? Дзе? Калі? 👉 канал клуба
🗓 Серада
15:00 - Закрытае | Тэатральная рэпетыцыя
18:00 - Напішы ліст палітвязню 👉Insta ініцыятывы
🗓 Чацвер
15:00 - Закрытае | Тэатральная рэпетыцыя
19:00 - Філасофскі клуб 👉 канал клуба
🗓 Пятніца
15:00 - Закрытае | Тэатральная рэпетыцыя
18:30 - Беларускі нэтворкінг "Клубень" 👉 рэгістрацыя
🗓 Субота
15:00 - Закрытае | Тэатральная рэпетыцыя
🗓 Нядзеля
13:30 - Закрытае | Танцавальныя майстаркласы
15:30 - Закрытае | Тэатральная рэпетыцыя
16:00 - PSY-кiнаклуб 👉канал клуба
🎶Беларуская музычная школа: Пн -Пт 👉 belmusicschool.warszawa
💻 Каворкінг працуе ад 10:00 па 17:45
На гэтым тыдні ёсць перапынкі ў працы каворкінга. Рэгістрацыя абавязковая
Да сустрэчы! Стаўце ❤️🔥👍 і рабіце рэпосты, дзякуй!
🔗 Падтрымаць Беларускі Моладзевы Хаб данатам
👉 Падтрымаць
📍 Dożynkowa 6a, Варшава
⬜️ Беларускі Моладзевы Хаб | 374 |
| 19 | 🤗 Сябры, мы зрабілі гэта разам! Вялікі вам дзякуй!
Наш збор на кандыцыянер паспяхова завершаны!
Дзякуючы вашым данатам, рэпостам і шчырай падтрымцы мы хутка вырашылі гэтую праблему. Цяпер у нашай залі будзе больш свежае паветра, нават калі на вуліцы спёка 🌬️
Гэтая гісторыя яшчэ раз даказала, якая неверагодная і згуртаваная ў нас супольнасць. Беларускі Моладзевы Хаб — гэта не проста сцены, гэта ўсе вы.
Калі ласка, прыходзьце да нас часцей! Мы заўсёды рады бачыць вас на нашых мерапрыемствах. І памятайце: мы адкрытыя для вашых прапаноў. У вас ёсць крутая ідэя для імпрэзы, сустрэчы ці праекта? Прыносьце яе да нас, будзем рэалізоўваць разам!
Дзякуй, што робіце наша агульнае месца лепшым. Дыхаем на поўныя грудзі! 😌
🔗 Падтрымаць Беларускі Моладзевы Хаб данатам
👉 Падтрымаць
📍 Dożynkowa 6a, Варшава
⬜️ Беларускі Моладзевы Хаб | 460 |
| 20 | ❗️ Увага: адмена мерапрыемстваў сёння (05.08) ❗️
🌞 Сябры, па незалежных ад нас прычынах мы вымушаны скасаваць нашыя сённяшнія сустрэчы:
🔹 Напішы ліст палітвязню
🔹 Прэзентацыя гульні #ПраўДаНеткі
Калі ласка, беражыце сябе і сваіх блізкіх! Хавайцеся ў цень, трымайцеся бліжэй да прахалоды і абавязкова піце шмат вады. 🧊🥤
Няхай гэты спякотны дзень пройдзе спакойна, утульна і максімальна камфортна. Хутка абавязкова пабачымся!🤗
🔗 Падтрымаць Беларускі Моладзевы Хаб данатам
👉 Падтрымаць
📍 Dożynkowa 6a, Варшава
⬜️ Беларускі Моладзевы Хаб | 419 |
