cookie

Utilizamos cookies para mejorar tu experiencia de navegación. Al hacer clic en "Aceptar todo", aceptas el uso de cookies.

avatar

Лявон Вольскі

Рок з беларускай душой. 🎸 Аўтар нэфармальнага гімна Беларусі - “Тры чарапахі”. 🐢🐢🐢 Instagram: https://www.instagram.com/volski.official/ Супраца/Booking: [email protected]

Mostrar más
Publicaciones publicitarias
1 012
Suscriptores
-124 horas
-67 días
-530 días

Carga de datos en curso...

Tasa de crecimiento de suscriptores

Carga de datos en curso...

Рандом з Любліна. Упершыню ў гэтым горадзе (не праездам). У Instagram ужо пасьпелі запытацца, ці будзе канцэрт. Найбольш уразіў Стары горад і Кракаўская брама. Ну і, вядома, тое, што горад - частка і нашае гісторыі. 👏
Mostrar todo...
👍 32🥰 8🔥 6 3❤‍🔥 2
Шрубкі сыстэмы, альбо Маленькі чалавек у вялікай гульні ⚙️ Як вы думаеце, ці пойдуць ваяваць супраць Украіны нашыя жаўнеры, калі атрымаюць загад? Пайшлі ж «сілавікі» калісьці супраць свайго ж народу. Атрымалі загад і выканалі яго. Нават перавыканалі. 💪 А ці націсьне на гузік для пуску ядзернай боегалоўкі беларускі афіцэр? Націсьне, а потым на судзе будзе мармытаць: «Я выконваў загады», як тыя падсудныя ў Нюрнбэргу? Такіх называюць «шрубкамі сыстэмы». На іх, гэтых шрубках, сыстэма і трымаецца. Бо што бяз «шрубак» можа зрабіць нават самы шалёны дыктатар? Нічога. Як гавораць у тэатры, «караля грае сьвіта». І, як ні круці, кожны дзяржслужбоўца працуе на «караля», на «каралеўства» і на ўмацаваньне ўлады. Гэтых людзей сыстэмы вельмі шмат. Гэта ня толькі размаітыя «сілавікі», а і ўсе, хто працуе ў дзяржаўным апараце — гіганцкая колькасьць людзей! Лекары, інжынэры, будаўнікі, рабочыя, усялякія ЖЭСАўцы — дворнікі-сантэхнікі, супрацоўнікі пошты, дзяржаўных фабрыкаў-заводаў-камбінатаў, дзіцячых садкоў-школаў-акадэміяў, калгасаў-саўгасаў...  Бадай, палова (калі ня болей) насельніцтва нашае зямлі пад белымі крыламі. Я не кажу, што яны ў гераічным 20-м выступілі адзіным фронтам за існуючы лад. Наадварот. Сярод іх большасьць была супраць гэтага здранцьвелага ладу, за зьмены, за дэмакратызацыю, за свабоду. І найсьмялейшыя нават выходзілі на акцыі. А не такія сьмелыя, прынамсі, крычэлі «Жыве Беларусь!» увечары з вакна свайго панэльнага шматпавярховіка ў спальным раёне. І зь іншых вокнаў неслася магутнае «Жыве!!!». Але назаўтра трэба было йсьці на працу і займацца звыклай руцінай — бухгальтарскім улікам, прыборкай тэрыторыі, вырабам аптычных прыладаў ды выхаваньнем дзяцей. Бухгальтарскі ўлік, што праўда, адбываўся ў акадэміі КГБ (ну, а чаго, калісьці падвярнулася гэткая праца, плацяць някепска і стабільна), падчас прыборкі тэрыторыі даводзілася зафарбоўваць апазыцыйныя надпісы і ўсялякае б-ч-б, аптычныя прылады вырабляліся для зброі, якая потым прадавалася ў Расею, а выхаваньне дзяцей адбывалася пад чырвона-зялёнай сымболікай і партрэтам лідэра нацыі. Але гэта праца. Яна заўжды была такая. А вось асабістае жыцьцё й перакананьні (хай сабе яны й узьніклі ня так даўно!) — гэта іншая рэч.  Найсьмялейшыя, тыя, што хадзілі на акцыі, прайшлі праз розныя выпрабаваньні. Шмат хто зьехаў. А тыя, у каго сьмеласьці хапала адно на «Жыве Беларусь» з вакна шматпавярховіка, засталіся. І працягваюць хадзіць штодня на сваю дзяржаўную працу. Бо дзяржаўная — яна больш-менш стабільная. І зарплату амаль не затрымліваюць. Гэта надзейна. І пэнсія гарантаваная. А лёзунгі з вокнаў ужо не крычаць. Небясьпечна. Вось візажыстка падфарбоўвае твар адыёзнага агітатара-прапагандыста. Вы не падумайце, яна за свабоду, але гэта праца, нічога асабістага.  Вось майстар па сьвятле выстаўляе асьвятляльную прыладу на твар гэтага прапагандыста — каб быў добры колер, тон, нічога не блікавала. Гэты сьвятлавік мае апазыцыйныя погляды, але на працы робіць тое, што ад яго патрабуецца.  Вось апэратар ставіць кадр — каб усё было ўраўнаважана кампазыцыйна, каб прапагандыст максымальна добра й пераканаўча выглядаў (да канца гэта зрабіць немагчыма, але).  Вось гукарэжысэр запісвае крыклівыя сьпічы прапагандыста — каб не было перавышэньня ўзроўню, каб не закраўся брак па гуку! Усё ж мусіць быць якасна, нягледзячы на тое, што гэты гукарэжысэр галасаваў некалькі ўжо разоў супраць тыпуўсенароднаабранага. Бо гэта праца, а тое — жыцьцё.  А вось айцішнік выкарыстоўвае праграму па ідэнтыфікацыі твараў. Ён скануе фотаздымак з пратэстаў і знаходзіць сярод натоўпу новых і новых людзей, вінаватых у «масавых беспарадках» і ўсялякіх там перакрыцьцях праезных частак. Так, айцішніку не хапіла здольнасьцяў, каб пайсьці працаваць у буйную карпарацыю, але вось тут, у МУСе, прыдаўся. Існуючая ўлада для яго — несымпатычная, але ён да яе ставіцца як да надвор’я — сьнег — дык сьнег, холад — дык холад. Працуе сабе. На жыцьцё хапае. А вось юрыст Мінсктрансу... А вось завуч сярэдняе школы... А вось трубач з вайсковага аркестру... А вось...
Mostrar todo...
💯 26😢 4👍 3😱 1😨 1
І ўсе яны — тысячы і тысячы людзей! — шрубкі сыстэмы — служаць. Выконваюць абавязкі. Працуюць.  А потым, напрыканцы жыцьця, на пэнсіі, будуць распавядаць, як яны змагаліся, як разбуралі сыстэму знутры, які неацэнны іхны ўнёсак у барацьбу з дыктатурай. «А што, я пратэставаў. Яшчэ як пратэставаў! Я нават крычэў у вакно «Жыве Беларусь!». І, ведаеце, увесь раён мне адказваў ладным хорам: «Жыве!».
Mostrar todo...
💯 30😢 5👍 1
Photo unavailableShow in Telegram
На фота - былы палітвязень Мікіта Трацьцякевіч, фігурант вельмі розналаснай "справы байкераў", які адседзеў 3 гады ў віцебскай калёніі №3. У верасьні 2023 году Мікіта здолеў выехаць з сям'ёй зь Беларусі, і ўвосень мы запісалі інтэрвію, якое вы можаце паглядзець тут. Зараз МІкіта жыве ў Гішпаніі 🇪🇦 і вядзе дзёньнік, дзе распавядае пра штодзённыя выклікі, зь якімі сутыкаецца ягоная сям'я ў эміграцыі - бюракратыя, моўны бар'ер, лянота, абыякавасьць, грамадзкі транспарт, сыеста. 🤪 Telegram-канал Мікіты з лайфхакамі па праграме адаптацыі ўцекачоў у Гішпаніі, парадамі па легалізацыі, а таксама гумарам і фота з рэальнага жыцьця - @asilo23 📍 👆Клікайце ды далучайцеся!
Mostrar todo...
👍 25 8🔥 7🕊 1
00:23
Video unavailableShow in Telegram
❤️‍🔥 Ці вы ўжо чулі новую песьню @naviband - Мама?
Mostrar todo...
IMG_7166.MOV7.87 MB
❤‍🔥 52👍 6😍 2🎅 1
👣Па слядах чарговай дыскусіі, якая разгарэлася ў сетках вакол выказвання адной дзяячкі, абуранай тым, што на пэўным беларускім сайце няма расейскай мовы, а толькі беларуская і ангельская. Я даўно заўважыў, што пра беларускую мову адмоўна выказваюцца: 1. Людзі малаадукаваныя; 2. Людзі неразумныя; 3. Людзі, бацькі якіх прыехалі ў горад зь вёскі; 4. Людзі, якія прыехалі з Расеі; 5. Людзі рэтраарыентаваныя; 6. Людзі, якія хочуць атрымаць ад сваіх гэтых выказваньняў нейкую карысьць — падабайкі, піяр, халівар; 7. Розныя спалучэньні вышэйазначаных пэрсанажаў — напрыклад, неразумны чалавек, бацькі якога прыехалі ў беларускі горад з расейскага мястэчка, і які хоча ад пагардлівых выказваньняў у бок беларускае мовы атрымаць шмат падабаек ад такіх самых асобаў, як ён. Прабачце, што я чарговым разам вяртаюся да гэтае тэмы, але яе зноў не абмінуць — сацсеткі палаюць камэнтарамі на выказваньне чарговай перадавой дзяячкі, якую абурыла тое, што на асобна ўзятым беларускім сайце адно толькі беларуская і ангельская мовы. Няма расейкае. І гэта, маўляў, ігнараваньне правоў расейскамоўных беларусаў! 🤬 Вось ужо гэтыя абаронцы расейскае мовы ў беларускай прасторы! Пэрыядычна ўзьнікаюць, як той чорт з табакеркі, і зноў зьнікаюць недзе. Абаронцы гэтыя напішуць чарговы пост, беларускаарыентаваныя асобы на іх накінуцца ў камэнтарах, а тады прыходзяць іншыя — абаронцы абаронцаў расейскае мовы. І тут будуць гучаць розныя рочы — пра расейскую мову (з малаком мацеры), якая беларусу раднейшая за беларускую, пра «спачатку эканоміка, а потым мова», пра Ірляндыю, Бэльгію, пра нават Бразылію, Мэксыку й Эквадор. Пра Аўстрыю.  Здавалася б, навошта абараняць мову суседняе краіны, на якой і так гаворыць большасьць насельніцтва Беларусі? 1. На тое, што чалавек малаадукаваны ідзе па жыцьці з усталяваным раз і назаўсёды клішэ: сьнег — белы, трава — зялёная, малако — карыснае, ежа — калярыйная, карціна — прыгожая, лідэр — моцны, мова — расейская. Усё, што ня ўпісваецца ў клішэ (там насамрэч ёсьць яшчэ пару дзясяткаў пастулятаў) — ня мае права на існаваньне. Бо разбурае раз і назаўсёды збудаваны сьвет неадукаванага індывіда. 2. На тое, што чалавек неразумны (ён можа быць і адукаваны, адно аднаму не перашкаджае) далучаецца да малаадукаваных і такіх самых дурных, як ён, абаронцаў расейскае мовы проста праз сваю неразумнасьць. І пачынае апэляваць сваімі павярхнёвымі ведамі з гісторыі, геаграфіі і эканомікі. І будзе спрачацца да ачмурэньня, а заўтра ў яго, неразумнага, зьменіцца вэктар і прыярытэты, і ён будзе спрачацца ўжо пра іншае. Можа быць, і пра неабходнасьць ратаваньня беларускае мовы. Яны, неразумныя, забываюцца, пра што спрачаліся ўчора. 3. На тое, што чалавек, бацькі якога прыехалі ў вялікі горад зь вёскі, з усіх сілаў выстаўляе сябе гарадзкім. Саромеецца сваіх бацькоў, іхнае трасянкі, свайго вясковага дзяцінства (штолета аддавалі да бабулі зь дзедам), прыбіральні на вуліцы, брудных калгасных кароваў, сельскае крамы й вечна п’янага суседа. Гэтага ўсяго не было! Canсeled! Таму й мова мусіць быць гарадзкая — расейская. Без варыянтаў. Ясна, што праз усе старанна падслуханыя з расейскае маскультуры «булошные», «кушать» і «ступай» раз-пораз праступаюць «на корідоре», «смеялісь с него» і «жгёт», але гэта нічога не мяняе. Нэафіт хоча быць расейцам болей за самога расейца. 4. На тое, што чалавек, які прыехаў з Расеі, звычайна (⚠️увага: ёсьць выключэньні!) пагардліва ставіцца да абарыгенскай гаворкі. Што ў Казахстане, што ў Беларусі, што ў Нямеччыне. І калі будзе магчымасьць, заўсёды ўставіць свае пяць расейскіх капеек у абарону роднай мовы. 5. На тое, што чалавек рэтраарыентаваны жыве спарахнелымі стандартамі мёртвай краіны — СССР. І ён лічыць за неабходнасьць змагацца за «мову міжнацыянальных зносінаў», на якой размаўляюць у «сталіцы нашай родзіны — Маскве». Звычайна рэтраарыентаваныя людзі — гэта адгалінаваньне з пункту 2. 6. На тое, што шмат каму пляваць, на якой тэме зарабляць падабайкі і новых інтэрнэт-сяброў. А тэма беларускае мовы — заўсёды розгаласная. Хтосьці пракляне, а хтосьці — падтрымае. Хтосьці з чатырох катэгорыяў, пазначаных вышэй.
Mostrar todo...
👍 41🔥 10👎 1👏 1
Паглядзіце ўважліва: кожнага разу, калі нейкі чарговы пэрсанаж пачынае пранікнёныя сьпічы за расейскую мову ў Беларусі, ён, гэты пэрсанаж, абавязкова ўпішацца ў адзін з гэтых шасьці пунктаў. І ягоныя абаронцы таксама.  І, паверце мне, ніхто зь іх ня пойдзе ваяваць за гэтую мову. Зьменяцца абставіны, памяняецца кантэкст, узьнікне новая рэчаіснасьць, і яны будуць адно гаротна ўздыхаць: «Ах, вось за Грыгор’евічам значна лепей было! І нават нашая расейская мова была дзяржаўная!».  Вось і пакінем іх каля гэтых іхных разьбітых начовак. 
Mostrar todo...
👍 36💯 14🐳 1
01:21
Video unavailableShow in Telegram
⛓️‍💥Летась у нас выйшаў альбом “Лісты палітвязьням”, на якім месьціцца песьня “Чакай мяне”. Да песьні мы разам з былымі палітвязьнямі зьнялі вельмі атмасфэрнае відэа. 🎬 Сёньня, калі стала вядома, што некаторыя палітвязьні выходзяць на волю, песьня зайграла з новай сілай. Паслухаць песьню і паглядзець відэа цалкам можна па спасылцы.
Mostrar todo...
IMG_7155.MP414.88 MB
💔 35👍 7🥰 1
Photo unavailableShow in Telegram
Сёньня, 29 чэрвеня, сьвяткуем Купальле разам на Паўночным моры на фэстывалі Mara! ⛵️ У праграме: кірмаш, барбэкю, дзіцячая майстэрня, майстар-клясы і квэсты, а ўвечары - сьвяточны выступ Kriwi і мой акустычны канцэрт адразу па захадзе сонца! ☀️ 🏃‍♂️Сьпяшайцеся далучыцца да Kupalle aan de Noordzee 2024 met Lavon Volski en KRIWI!
Mostrar todo...
🔥 16👍 3 3
А далей — як у кепскіх фільмах, дзе на адным кадры героі танчаць-выпіваюць-сьмяюцца, і раптам — наступны кадр! — а там ужо ўсё наадварот — сьцішанасьць, паўцемра, скруха і смутак. Вось так дакладна адбылося з намі — мы едзем у таксоўцы на радыё — дазапісваць чарговыя клявішы (гэты інструмэнт ляжыць у нас на каленях, бо не зьмясьціўся ў багажніку), сьмяемся й жартуем, бо ўчора былі на чарговай імпрэзе і настрой у нас боўдзілавата-прыўзьняты. У таксоўцы працуе радыё. На дварэ 1994 год... Зьнянацку мы чуем адточаныя словы дыктара: «У першым туры выбараў прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь зь вялікім адрывам перамог»...  — Ды ня можа быць, — прамовіў я. — Можа-можа! — азірнуўся таксыст. — Зараз Сашка дасьць усім гэтым буржуям-прадпрымальнікам! Хуценька хвасты папрышчамляе! Нямая сцэна. «Клікнуць хацелася, голас замёр». У гэтае імгненьне я з жахам зразумеў, што пачынаецца новы час — змрочны, цяжкі, неспрыяльны для жыцьця і творчасьці. І яшчэ я зразумеў, што, занятыя сабою, мы не заўважылі прыход гэтага часу. Што мы зрабіліся ахвярамі клясычнае схемы: «будзеш па-за палітыкай, і палітыка сама прыйдзе па цябе». Вось і прыйшла. З таго часу мінула ажно трыццаць гадоў! Хапала ўсяго — забаронаў, адлігаў, рэпрэсіяў, прывідаў дэмакратызацыі-лібэралізацыі, замарозак-размарозак, , дзяржаўнага тэрору... І я разумею, што да ўсяго гэтага я ўжо быў гатовы, аднойчы паслухаўшы прамову новага народнага лідэра і паглядзеўшы яму ў вочы... Вось з такім юбілеем застаецца павіншаваць нас, дарагія суайчыньнікі! З сумным і малапрыемным юбілеем. За трыццаць гадоў у любым грамадзтве нешта зьмяняецца. Але галоўнае, што з таго часу зьмянілася, і нават кардынальна зьмянілася — стаўленьне большасьці да нязьменнага (нібыта) лідэра. З гэтае сьвяточнае нагоды (і каб крыху вас абнадзеіць), заўважу, што з кожным новым юбілеем, як казаў герой савецкіх сатырычных раманаў, «шанцы растуць», і штодня мы так ці іначай няўхільна набліжаемся да новых часоў. Шампанскае, прынамсі, ва ўсіх нас падрыхтаванае. 🍾
Mostrar todo...
💯 32👍 9😢 1👻 1
Elige un Plan Diferente

Tu plan actual sólo permite el análisis de 5 canales. Para obtener más, elige otro plan.