cookie

Utilizamos cookies para mejorar tu experiencia de navegación. Al hacer clic en "Aceptar todo", aceptas el uso de cookies.

avatar

NADZEYA: INFO Belarus in UK

Інфармацыйны канал супольнасці беларусаў Велікабрытаніі 🤍❤️🤍 Telegram: INFO: https://t.me/INFO_Belarus_in_UK Агульнай чат: https://t.me/blrgb Прыватны чат: Kvietki Nadziei (па запрашэнню толькі) FACEBOOK: https://www.facebook.com/nadzeya.co.uk

Mostrar más
Publicaciones publicitarias
432
Suscriptores
+124 horas
Sin datos7 días
+230 días

Carga de datos en curso...

Tasa de crecimiento de suscriptores

Carga de datos en curso...

Photo unavailableShow in Telegram
1 чэрвеня - Міжнародны дзень абароны дзяцей. 🤍❤️🤍Падтрымаем сем’і палітвязняў і маленькіх беларусаў і беларусак і дапаможам ім адчуць, што яны не засталіся адны са сваімі праблемамі! ❗️ПАДТРЫМАЦЬ тут Сёлета дзіцячая акцыя ладзіцца праектам «Хуткая гуманітарная дапамога» (фонды BYSOL, By_Help, Краіна для Жыцця, Dissidentby і іншыя).  Сабраныя сродкі пойдуць на: — экскурсіі, падарожжы, дзіцячыя летнікі   — адукацыйныя гурткі па шахматах, маляванні і інш.   — спартовыя секцыі і рыштунак для гульняў Дзякуй вялікі!
Mostrar todo...
4
Photo unavailableShow in Telegram
Марш вышыванкі ў Лёндане ❗️UPDATE: Збор на Parliament Square а 13:00 💙Нядзеля 9 чэрвеня, пачатак а 13:00💛
Mostrar todo...
👍 6🔥 3
Photo unavailableShow in Telegram
Чытаньні на 100-годзьдзе Васіля Быкава ⏰ Калі: субота 15 чэрвеня 2024, пачатак а 15:00 📍Дзе: Скарынаўская бібліятэка, 37 Holden Road, London, N12 8HS, а таксама праз zoom. Яго называлі сумленьнем нацыі. А таксама апошнім рэалістам... 19 чэрвеня споўніцца 100 год з дня нараджэньня Васіля Быкава - сусьветна вядомага аўтара ваеннай прозы, публіцыста, незалежніка, па-сапраўднаму народнага пісьменьніка Беларусі. Запрашаем вас у суботу 15 чэрвеня далучыцца да нас у Скарынаўскай бібліятэцы, каб ушанаваць памяць Васіля Быкава, падзяліцца думкамі пра яго жыцьцё і творчасьць ды пачытаць улюбёныя тэксты. Імпрэза пройдзе ў гібрыдным фармаце, далучыцца праз зум можна будзе па спасылцы. #сустрэчыўскарынаўцы
Mostrar todo...
👍 4
Photo unavailableShow in Telegram
Марш вышыванкі ў Лёндане 💙Нядзеля 9 чэрвеня а 13:00💛 Падрабязнасьці стануць вядомыя ў бліжэйшы час, а пакуль захавайце, калі ласка, дату.
Mostrar todo...
10👍 2
Photo unavailableShow in Telegram
❗️Ранні дасяг да прылады Belarus ID тут: https://bit.ly/rada2024 Каманда Паўла Лібера распрацавала для выбараў у КР платформу Belarus ID — бяспечнае рашэнне для верыфікацыі чалавека і галасавання анлайн. ІТ-спецыялісты зрабілі ўсё магчымае са свайго боку, каб вашыя дадзеныя засталіся ў бяспецы. Тым часам, мы не можам зрабіць для вашай уласнай бяспецы больш за вас саміх. Просім вас пільна выконваць нескладаныя інструкцыі, якія вы ўбачыце ўнутры прылады.
Галасаваць на выбарах у КР можна толькі з наяўным пашпартам грамадзяніна Беларусі незалежна ад тэрміну дзеяння. То бок з пратэрмінаваным пашпартам РБ вы зможаце аддаць свой голас.
‼️ Выбаршчыкі ўнутры Беларусі, дзеля вашай бяспекі прылада не будзе дасяжная ў РБ. Замест гэтага бліжэй да дня галасавання будзе апублікавана вэб-версія. Сачыце за навінамі. Пытанні наконт выбараў можна дасылаць на электронную пошту [email protected]. Падрабязнасці пра выбары — па спасылцы.
Mostrar todo...
👍 4🤯 1
Repost from N/a
Паважаныя выбаршчыкі! У суботу 18 траўня 2024 а 19:00 па Варшаўскім часе запрашаем вас далучыцца да анлайн Zoom дэбатаў паміж спікерамі спіса блоку «Воля» і спіса «Голас дыяспар - Адзiнства па-над межамi» на выбарах у Каардынацыйную Раду. З боку спіса «Голас дыяспар - Адзiнства па-над межамi» спікерамі будуць Раман Кiсляк і Аляксандр Бубен. З боку спіса блоку «Воля»: Аляксандр Клачко і Аляксандр Кабанаў. Спікеры абодвух спісаў абмяркуюць асноўныя тэзісы іх палітычных праграм і адкажуць на пытаньні аўдыторыі. ➡️ Далучыцца да Zoom-дэбатаў: https://us06web.zoom.us/j/83011996070?pwd=VMk0R1zIbMsN7qC8gseF2KTPSe1PM5.1 (Meeting ID: 830 1199 6070, Passcode: 827022) Больш даведацца пра кандыдатаў і праграму абодвух спісау можна тут: https://storage.googleapis.com/council-elections-2024/index.html Паважаныя сябры, шчыра запрашаем да сустрэчы і будзем вельмі радыя вас пачуць і пабачыць!
Mostrar todo...
👍 2😁 1
🏀У гэтую нядзелю 19 траўня а 13:15 у О2 Arena, London адбудзецца апошняя гульня ў кар’еры нашай зоркі Каці Сныцінай. ❗️Ёсьць опцыя набыць квіткі непасрэдна ў секцыю London Lions (побач з іх лаўкай) па гэтай спасылцы: https://shopbritishbasketball.com/products/londonplayoff Іншыя секцыі і інфа пра гульню 👉 тут
Mostrar todo...

seo.hidden

👍 5
Photo unavailableShow in Telegram
🫶Сябры, далучайцеся да акцыі салідарнасьці з беларускімі палітвязнямі і палівязынкамі на гэтым тыдні! Нядзеля 19 траўня 11:00 збор 11:15-12:15 акцыя 📌 Parliament Square, London 21 траўня — Дзень палітвязняў у Беларусі, і мы мусім нагадаць усяму сьвету пра жахлівае становішча, у якім зараз знаходзяцца больш за 1500 (афіцыйных) палітвязняў і палітвязынак у нашай краіне. Кожнае наша маленькае дзеянне - гэта глыток свежага паветра для тых, хто знаходзіцца ў турмах. 🤍❤️🤍 Пасля акцыі запрашаем далучыцца да апошняй гульні ў кар’еры нашай баскетбольнай чэмпіёнкі Каці Сныцінай (the Playoff Finals of British Basketball League) 📌 The O2 Arena, London, пачатак а 13:15 🎟️ Квіткі і інфа: тут Жыве Беларусь!
Mostrar todo...
7👍 3
Photo unavailableShow in Telegram
“Юр’я, устань рана!”Скарынаўская бібліятэка запрашае ўсіх аматараў беларускіх народных традыцый адзначыць старажытнае веснавое сьвята Юр’я. ⏰ Калі: субота 4 траўня 2024, 13:00-16:00 📍Дзе: сад Скарынаўскай бібліятэкі, 37 Holden Road, London, N12 8HS Будзем сьпяваць, вадзіць карагоды, есьці абрадавы каравай і яешню, гуляць у гульні ды проста тусіць. Прыходзьце ў народных строях і прыносьце з сабою добры гумор і ежу й пітво для пікніка (асабліва яешню і караваі)🍻🍳🍪. #сустрэчыўскарынаўцы
Mostrar todo...
👍 1
Photo unavailableShow in Telegram
Цягам вось ужо чатырох гадоў напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей (1 чэрвеня) стартуе акцыя для дзяцей палітвязняў. У многіх сем'ях сродкаў хапае толькі на тое, каб закрыць базавыя патрэбнасці. Сёлета дзіцячая акцыя ладзіцца праектам «Хуткая гуманітарная дапамога» (фонды BYSOL, By_Help, Краіна для Жыцця, Dissidentby і іншыя).  Сабраныя сродкі пойдуць на: — экскурсіі, падарожжы, дзіцячыя летнікі  — адукацыйныя гурткі па шахматах, маляванні і інш.  — спартовыя секцыі і рыштунак для гульняў 🤍❤️🤍Падтрымаем сем’і палітвязняў і маленькіх беларусаў і беларусак і дапаможам ім адчуць, што яны не засталіся адны са сваімі праблемамі! ❗️ПАДТРЫМАЦЬ тут
Mostrar todo...
4👍 1