Літархіў
Open in Telegram
Гісторыя беларускай літаратуры, фотаздымкі, архіўныя дакументы, рарытэтныя выданні, відэа- і аўдыёматэрыялы.
Show more700
Subscribers
No data24 hours
+27 days
-1130 days
Data loading in progress...
Similar Channels
Tags Cloud
No data
Any problems? Please refresh the page or contact our support manager.
Incoming and Outgoing Mentions
---
---
---
---
---
---
Attracting Subscribers
July '26
July '26
+18
in 1 channels
June '26
+26
in 1 channels
Get PRO
May '26
+85
in 3 channels
Get PRO
April '26
+85
in 4 channels
Get PRO
March '26
+19
in 1 channels
Get PRO
February '26
+16
in 1 channels
Get PRO
January '26
+37
in 1 channels
Get PRO
December '25
+25
in 1 channels
Get PRO
November '25
+47
in 1 channels
Get PRO
October '25
+43
in 1 channels
Get PRO
September '25
+89
in 1 channels
Get PRO
August '25
+8
in 2 channels
Get PRO
July '25
+2
in 2 channels
Get PRO
June '25
+15
in 1 channels
Get PRO
May '25
+34
in 3 channels
Get PRO
April '25
+42
in 2 channels
Get PRO
March '25
+25
in 2 channels
Get PRO
February '25
+5
in 1 channels
Get PRO
January '25
+45
in 3 channels
Get PRO
December '24
+70
in 5 channels
Get PRO
November '24
+4
in 0 channels
Get PRO
October '24
+9
in 1 channels
Get PRO
September '24
+3
in 1 channels
Get PRO
August '24
+2
in 1 channels
Get PRO
July '24
+5
in 1 channels
Get PRO
June '24
+19
in 1 channels
Get PRO
May '24
+80
in 2 channels
Get PRO
April '240
in 3 channels
Get PRO
March '24
+137
in 3 channels
| Date | Subscriber Growth | Mentions | Channels | |
| 24 July | +1 | |||
| 23 July | +1 | |||
| 22 July | +1 | |||
| 21 July | 0 | |||
| 20 July | +1 | |||
| 19 July | +2 | |||
| 18 July | 0 | |||
| 17 July | +1 | |||
| 16 July | 0 | |||
| 15 July | +1 | |||
| 14 July | +1 | |||
| 13 July | +1 | |||
| 12 July | 0 | |||
| 11 July | +2 | |||
| 10 July | +1 | |||
| 09 July | +1 | |||
| 08 July | +1 | |||
| 07 July | 0 | |||
| 06 July | 0 | |||
| 05 July | +1 | |||
| 04 July | +2 | |||
| 03 July | 0 | |||
| 02 July | 0 | |||
| 01 July | 0 |
Channel Posts
📸 Міхась Лынькоў
На здымку 60-гадовай даўніны пісьменнік Міхась Лынькоў (1899-1975) дае аўтограф паэту Паўлюку Пранузу (1918-2007).
Фота 1966 г. зроблена на з'ездзе Саюза пісьменнікаў БССР.
#здымак
| 2 | Блок па-беларуску
На фота вокладка перакладной кнігі Аляксандра Блока "Дванаццаць".
Пераклад - І.Гудок (Ігнат Дварчанін).
Выданне аздобленае ілюстрацыямі Васілія Масюціна.
Выйшла кніжка роўна 100 гадоў таму - у 1926 годзе.
#рарытэт | 209 |
| 3 | 📅 Барыс Пятровіч
Сёння адзначае дзень народзінаў вядомы празаік Барыс Пятровіч (Сачанка).
Ён аўтар больш дзясятка глыбокіх, наватарскіх і адметных кніг прозы: «Ловы», «Сон між пачвар», «Фрэскі», «Шчасце быць», «Жыць не страшна», «Піліпікі», «Плошча», «Спакушэнне», «Спачатку была цемра», «Пуціна», "Ідзі адзін", "Цнота на потым" і іншых. Апроч вялікага творчага наробку, Барыс Пятровіч мае на рахунку і важную грамадскую працу - дзве кадэнцыі ён узначальваў Саюз беларускіх пісьменнікаў.
А яшчэ імяніннік быў заснавальнікам і нязменным рэдактарам легендарнага літаратурна-мастацкага часопіса "Дзеяслоў", выдання, без якога нельга ўявіць культурніцкі ландшафт Беларусі апошняй чэверці стагоддзя.
💐Віншуем!💐
#угэтыдзень | 268 |
| 4 | 📸 Стары здымак
Малады Максім Танк у кашулі з валошкамі. Бадай самы прыгожы і стылёвы малады паэт свайго часу. Здымак 1930-ых гг.
#здымак | 370 |
| 5 | Уладзімер Някляеў
На здымку канца 1940-ых гг. маленькі Уладзімір Някляеў з матуляй.
Днямі паэту споўнілася 80 гадоў.
#гісторыя | 395 |
| 6 | Янка Лучына
175 гадоў таму ў ліпені 1851 г. у Мінску нарадзіўся Янка Лучына (Іван Неслухоўскі)
Паходзіў са старога шляхецкага беларускага роду. Скончыў мінскую гімназію, вучыўся ў тэхналагічным унівесітэце Пецярбурга. Служыў на Лібава-Роменскай чыгунцы.
Па-беларуску дэбютaвaў ў 1889 г., кaлi змяcцiў y «Mінскім лістку» вepш «Bяcнoвaй пapoй» і пaклaў пaчaтaк вяpтaнню бeлapycкaй лiтapaтypы дa дpyкaвaнaгa жыцця.
У 1892 г. быў надрукаваны верш Я. Лучыны «Роднай старонцы», якому было наканавана надзвычай моцна паўплываць на беларускі літаратурны працэс. Гэты верш разбіралі на эпіграфы і цытаты, з яго тэксту нарадзіліся назвы першых беларускіх газет «Наша ніва» і «Наша доля»:
«Сонца навукі скрозь хмары цёмныя
Прагляне ясна над нашай ніваю,
I будуць жыці дзеткі патомныя
Добраю доляй — доляй шчасліваю!..»
Улacных кніг ён так і не дачакаўся, шмат з яго спадчыны было страчана (зборнік "Вязанка" выйшаў у 1903 г.).
Памёр Лучына 16 лiпeня 1897 г., але пакінуў яскравы след у айчыннай літаратуры.
#гісторы | 391 |
| 7 | Партрэт Адама Міцкевіча
На фота - партрэт Адама Міцкевіча працы сусветнавядомага мастака Эжена Дэлакруа (1798-1863) - бацькі французскага рамантызму і аўтара славутай "Свабоды, што вядзе народ".
Аловак, папера.
Датуецца першай паловай 19 ст.
Са збораў Парыжскага музея А. Міцкевіча.
#мастацтва | 360 |
| 8 | 📅 135 гадоў таму нарадзіўся Пётр Бузук
У пачатку ліпеня 1891 года нарадзіўся Пётр Апанасавіч Бузук, выдатны славіст, заснавальнік беларускай лінгвагеаграфіі і арэальнай лінгвістыкі, стваральнік аднаго з першых у свеце лінгвістычных атласаў славянскай мовы, дырэктар Інстытута мовазнаўства ў 1931-1933 гг.
Нарадзіўся ў в. Шарпены Бесарабскай губ. (цяпер Бендэрскі р-н Малдовы). Меў малдаўска-яўрэйска-ўкраінска-сербскія карані, але стаў класікам беларускага мовазнаўства.
Меў надзвычайныя лінгвістычныя здольнасці - валодаў у рознай ступені 20 мовамі.
Працуючы ў Інбелкульце за 8 гадоў ён надрукаваў больш за 60 грунтоўных даследаванняў, прысвечаных беларускай мове і яе дыялектам.
У 1937-ым арыштаваны па палітычнай справе і загінуў у 1938 г. у турме НКУС.
#гісторыя | 411 |
| 9 | 📅 "Бура на Нарачы" - страчаная стужка па сцэнары Максіма Танка
85 гадоў таму ў чэрвені 1941-га году "Беларусьфільм" пачаў здымкі мастацкай стужкі пра паўстанне нарачанскіх рыбакоў паводле сцэнара паэта Максіма Танка.
Выступленне нарачанскіх сялян-рыбакоў пачалося ўлетку 1935 года. Прычынай стала забарона ўладамі Польшчы свабоднай лоўлі рыбы на возеры Нарач. У выступленні ўдзельнічала каля 5 тысяч беларускіх сялян. Кіравала выступленнямі КПЗБ. Барацьба цягнулася да 1939 года.
Вядома, такая падзея не магла не зацікавіць улады БССР, асабліва на тле ўз'яднання 1939 г.
Стужка абяцала быць эпічнай і маштабнай, але вайна з Нямеччынай перапыніла працэс, а потым у куламесе знік і сам сцэнар. Да здымак пасля вайны не вярталіся і тэкст сцэнару лічыўся страчаным.
Толькі ў 2000-ыя гг. ён адшукаўся ў архіве.
Цікавай гісторыяй падзяліўся тг-канал "Нарачанскі край"
#гісторыя | 396 |
| 10 | 📅 130 гадоў таму нарадзіўся Уладзіслаў Казлоўскі
Літаратар і грамадскі дзеяч Уладзіслаў Казлоўскі нарадзіўся 29 чэрвеня 1896, у в. Залессе Саколкаўскага пав. Гродзенскай губ.
Вучыўся ў Віленскай каталіцкай духоўнай семінарыі. У час вучобы (1916-19) далучыўся да беларускага нацыянальнага руху. Скончыў Віленскія беларускія настаўніцкія курсы. У 1930-х актыўна працаваў у Вільні ў беларускіх нацыянальных арганізацыях і ўстановах. Быў рэдактарам газеты «Новы шлях» і "Беларускай газеты".
Аўтар кніг: "Путы кахання" (1932), "Шляхам змагання" (1935), шэрагу выданняў па фізкультуры і фізвыхаванні: "Фізічнае выхаванне грамадзянства" (1927),
"Аб фізічным выхаванні ў беларусаў" (1928).
Забіты падпольшчыкамі 13 лістапада 1943 г. у Мінску. Пахаваны на Кальварыі.
#гісторыя | 326 |
| 11 | 📅 35 гадоў “Беларускай хатцы”
«Беларуская хатка», што стаіць на вуліцы Рабкораўскай у Мінску гэта своеасаблівы працяг экспазіцыі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, што прысвечана мінскаму перыяду жыцця класіка, а таксама літаратурна-грамадскаму руху пачатку ХХ ст. у сталіцы.
Мастацкая канцэпцыя экспазіцыі належыць Эдуарду Агуновічу. Афармленне інтэр’ера стылізавана пад «мадэрн». Філіял знаходзіцца ў доме, пабудаваным у 1904 г. на вул. Мала-Георгіеўскай (сучасная вул. Талстога). Гэта адзіны ацалелы будынак у Мінску, па-сапраўднаму звязаны з М.Багдановічам.
У 80-х гадах ХХ ст. уратаваны ад зносу дом быў зняты са свайго гістарычнага падмурка і перанесены на вуліцу Рабкораўскую (прыкладна на сто метраў ад свайго колішняга месца). У той жа час распачалася праца па стварэнні экспазіцыі філіяла. Пасля рэстаўрацыі дому вярнулі першапачатковы выгляд і 25 чэрвеня 1991 года адбылося яго ўрачыстае адкрыццё.
#гісторыя | 468 |
| 12 | Еўдакія Лось
На здымку 1960-ых гг. паэтка Еўдакія Лось (1929-1977).
Нарадзілася на Ушаччыне, скончыла філфак мінскага педінстытута. Працавала ў "Зорьцы", "Звяздзе", "Вясёлцы", "Работніцы і сялянцы".
Дэбютавала ў 1948 г. Аўтарка зборнікаў «Сакавік» (1958), «Палачанка» (1962), «Людзі добрыя» (1963), «Хараство» (1965), «Яснавокія мальвы» (1967), «Вянцы зруба» (выбранае, 1969), «Перавал» (вершы і паэмы, 1971), «Галінка з яблыкам» (1973), «Лірыка» (1975), «Лірыка ліпеня» (1977) і інш.
Рана пайшла з жыцця праз цяжкую хваробу. Пахаваная ў Мінску на Усходніх могілках.
#гісторыя | 511 |
| 13 | Партрэт Купалы
Гэты партрэт Янкі Купалы 1923-га году, надрукаваны ў віленскай друкарні Ласкова, атрымаў шырокі распаўсюд у заходнебеларускіх выданьнях і школьных падручніках.
А вось яго аўтарку надоўга забылі - звалі яе Ніна Сасноўская (1892-1978). У пачатку 1920-х гг. яна працавала настаўніцай маляваньня і каліграфіі ў Віленскай беларускай гімназіі. Была вядомай у міжваеннай Вільні заходнебеларускай мастачкай-графікам і менавіта яна выканала алоўкавы партрэт Янкі Купалы, літаграфаваны на камень мастаком Язэпам Горыдам.
Пра лёс Ніны Сасноўскай у ваенныя і паваенныя гады нічога нажаль невядома.
Памерла і пахаваная яна ў Вільні. Яе магіла на Сьвята-Ефрасіньеўскіх могілках.
#гісторыя | 479 |
| 14 | Іван Ласкоў
85 гадоў таму нарадзіўся пісьменнік і гісторык Іван Ласкоў (1941 — 1994).
Скончыў БДУ і Маскоўскі літінстытут. Працаваў у літаратурных часопісах і ў журналістыцы ў Якутыі, куды паехаў следам за жонкай - якуцкай літаратаркай Валянцінай Гаўрыльевай.
Аўтар зборнікаў паэзіі «Стыхія» (1966), «Белае неба» (1969), «Кружное лета» (1973), паэм «Жывыя галасы» (1964), «Трыццаць» (1973), «Храмец» (1975), «Кульга» (1985); зборнікаў апавяданняў «Івановы» (1979), «Чароўны камень» (1983), аповесці «Вяртанне Адысея» (1973). Дзецям адрасавана апавяданне «Андрэй-Эндэрэй — справядлівы чалавек, або Беларус на полюсе холаду» (1978).
Цікавы факт - Ласкоў стаў аўтарам адной з гіпотэз паходжання беларусаў - распрацаваў і адстойваў г.зв. "фіна-угорскую канцэпцыю", згодна якой "літва" была не балцкім, а фіна-угорскім племем.
Загінуў пры невысветленых абставінах. Пахаваны ў Якуцку.
#гісторыя | 441 |
| 15 | 📅 Іван Сяргейчык
20 гадоў таму памёр літаратар з Гарадзеншчыны Іван Сяргейчык (1949-2006)
Паходзіў з Зэльвеншчыны, з в. Вострава. Вучыўся ў Слоніме, быў прафесійным вайскоўцам - з 1968 па 1990 гг. служыў у савецкім войску, браў удзел у вайне ў Афганістане.
Друкаваўся з 1970-ых гг. Адзін з першых беларускіх аўтараў пачаў пісаць пра афганскую вайну - у 1991 г. выйшла яго першая кніжка прозы – «Горкі пыл Гіндукуша» (Афганскі дзённік). Аўтар кніг: "Сцяжынка першая мая", "Без права на літасць".
Быў кіраўніком слонімскага літаратурнага аб'яднання імя Анатоля Іверса. Яго высілкамі выйшлі літаратурна-публіцыстычны зборнік слонімскага літаб’яднання «Золак над Шчарай» (1994) а таксама літаратурны альманах «Пад гукі паланэза» (2005).
Памёр і пахаваны Іван Сяргейчык ў Слоніме.
#памяць | 362 |
| 16 | 📅 Мікола Панькоў
115 гадоў таму ў Дзвінску нарадзіўся літаратар і журналіст Мікола Панькоў (1911-1995).
Гэта імя сёння мала каму вядомае, апроч, хіба, знаўцаў беларускай эміграцыі. Між тым Мікола Панькоў дэбютаваў у літаратуры яшчэ да вайны - 1930-я гг. выдаў дзве кнігі: «Жывём» (вершы і апавяданьні) і раман «У беларускіх лясах».
Пасля ІІ Сусветнай – на эміграцыі. Выдаваў рукапісныя часопісы. Заснаваў Беларускую бібліяграфічную службу і выдаў «Паказнік беларускіх выданняў на чужыне за 1945-50 гг.» (Нью-Ёрк, 1952). У 2001 г. у Мінску выйшла ягоная «Хроніка беларускага жыцця на чужыне (1945—1984)».
Да сёння засталіся нявыдадзенымі працы «Слоўнік замежных словаў беларускай мовы», «Хто ёсць хто на эміграцыі», «Беларуская прэса на эміграцыі».
#гісторыя | 358 |
| 17 | Гарадзенскія пісьменнікі
На фота 2000-ых гадоў цэлае сузор'е таленавітых гарадзенскіх творцаў, многіх з якіх цяпер ужо няма з намі.
Стаяць:
Паэтка Ала Нікіпорчык (1957-2024), пісьменнік і навуковец Юры Пацюпа, пісьменніца Ала Петрушкевіч, паэт Юрка Голуб (1947-2020), патрыярх гарадзенскага ўніверсітэту - прафесар Аляксей Пяткевіч (1931-2022), літаратуразнаўца і крытык Ігар Жук (1957-2017).
Сядзяць: паэт Юры Гумянюк (1969-2013), паэт і выкладчык Анатоль Брусевіч, славутая паэтка Данута Бічэль.
#здымак | 481 |
| 18 | 📅 145 гадоў з дня нараджэння Івана Луцкевіча
9 чэрвеня 1881 году нарадзіўся грамадскі дзеяч і публіцыст Іван Луцкевіч.
Постаць гэтага дзеяча настолькі маштабная, што мы толькі тэзісна нагадаем яго заслугі:
🔹 быў адным заснавальнікаў БСГ;
🔹 быў археолагам і збіральнікам старажытнасцяў, якія сталі асновай першага беларускага музею ў Вільні;
🔹 паўплываў на творчы лёс Купалы, Коласа, Багдановіча, Бядулі і іншых літаратараў;
🔹 спрычыніўся да выдання першых беларускіх кніг і газет;
🔹 арганізоўваў Віленскую беларускую гімназію і Беларускае навуковае таварыства;
🔹 быў адным з аўтараў канцэпцыі дзяржаўнага самавызначэння Беларусі — ад канцэпцыі краёвай аўтаноміі, аднаўлення на канфедэратыўнай аснове дзяржаўнай уніі Беларусі і Літвы да самастойнай рэспублікі.
🔹 аўтар навукова-публіцыстычных прац па гісторыі, мастацтве, кніжнай культуры Беларусі - ў прыватнасці ўвёў у навуковы ўжытак помнікі старабеларускай літаратуры XVI ст., пісаныя арабскай графікай «Аль-Кітаб».
#гісторыя | 409 |
| 19 | Іван Ласкоў
85 гадоў таму нарадзіўся пісьменнік і гісторык Іван Ласкоў (1941 — 1994).
Скончыў БДУ і Маскоўскі літінстытут. Працаваў у літаратурных часопісах і ў журналістыцы ў Якутыі, куды паехаў следам за жонкай - якуцкай літаратаркай Валянцінай Гаўрыльевай.
Аўтар зборнікаў паэзіі «Стыхія» (1966), «Белае неба» (1969), «Кружное лета» (1973), паэм «Жывыя галасы» (1964), «Трыццаць» (1973), «Храмец» (1975), «Кульга» (1985); зборнікаў апавяданняў «Івановы» (1979), «Чароўны камень» (1983), аповесці «Вяртанне Адысея» (1973). Дзецям адрасавана апавяданне «Андрэй-Эндэрэй — справядлівы чалавек, або Беларус на полюсе холаду» (1978).
Цікавы факт - Ласкоў стаў аўтарам адной з гіпотэз паходжання беларусаў - распрацаваў і адстойваў г.зв. "фіна-угорскую канцэпцыю", згодна якой "літва" была не балцкім, а фіна-угорскім племем.
Загінуў пры невысветленых абставінах. Пахаваны ў Якуцку.
#гісторыя | 1 |
| 20 | 📅 185 гадоў з дня нараджэння Элізы Ажэшкі
Славутая беларуская польскамоўная пісьменніца нарадзілася 6 чэрвеня 1841 г. у Мількаўшчыне Гродзенскага павета ў зможнай сям'і Паўлоўскіх.
У 1858 г. пабралася з Пятром Ажэшкам і пачала жыць у Людвінове ў Кобрынскім павеце. Адкрыла школу для сялян, цікавілася эканамічным і грамадскмм рэфармаваннем вёскі. У часе паўстання 1863-64 гг. дапамагала інсургентам, хавала ў сябе аднаго з лідэраў паўстання Рамуальда Траўгута. З 1870 г. жыла ў Горадні.
Пачала пісаць у 1860-ых гг. Першым надрукаваным творам было апавяданне «Малюнак з галодных гадоў» (1866). Аўтарка раманаў "Над Нёманам", "Пампалінскія", аповесцяў "Хам", "Дзюрдзі", "Пан Граба", апвяданняў "Рэха", "Тадэвуш" і іншых.
Адметнасццю яе твораў была гуманістычная і сацыяльная скіраванасць, адстойванне правоў сялян, тэма раўнапраўя жанчын і інш.
Творы Э. Ажэшкі ў розны час перакладалі Янка Брыль, Анатоль Бутэвіч, Ядвіга Бяганская, Галіна Тычка.
Здымак 1870-х, зроблены ў фотамайстэрні Садоўскага (Гродна).
#гісторыя | 409 |
