cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

Куфар старажытнасцяў

Музейны праект прысвечаны беларускай гісторыі і культуры. Збіраем, уратоўваем цікавосткі. Калі ў Вас ёсць рарытэты, пішыце. Калі ёсць пытанні ды прапановы, пішыце на пошту: [email protected]

Show more
Advertising posts
2 553
Subscribers
+124 hours
+37 days
-430 days

Data loading in progress...

Subscriber growth rate

Data loading in progress...

Photo unavailableShow in Telegram
Часцей углядайцеся ў неба і імкніцеся да духоўнага. Як пісьменнік Уладзімір Караткевіч і арнітолаг Вадзім Клакоцкі. Тураў, 1980 год.
Show all...
🤩 27 24👍 7🔥 1
Photo unavailableShow in Telegram
Сёння споўнілася 82 гады як у гасцініцы "Масква" пры невысветленых абставінах Янка Купала ўпаў у лесвічны пралёт і загінуў. Версіі да гэтага часу ёсць самыя розныя. А мы раім наведваць пры нагодзе магілу Купалы на Вайсковых могілках Мінска. На фота Купала адпачывае ў той самай гасцініцы ў 1930-х гг. І яшчэ не ведае што яго чакае. Здымак з фондаў ДЛМЯК
Show all...
😢 53 12👍 1
Учора быў дзень нараджэння Кузьмы Чорнага (1900-1944) - славутага празаіка. Так ён мог дазволіць сябе па сяброўску жартаваць з Пятром Глебкам, якога сябры звалі Ноня (бо любіў паспаць). Такая мілая лаянка 😉. А насасмрэч малады сябра ўшчувае сябрука, які невядома дзе падзеўся. «Каб цябе, Нонічак, агонь спаліў, дзе цябе чэрці душаць! Я тут амаль дагаварыўся прыставаць сюды ў прымы, а ты недзе, ліха цябе ведае, што ты робіш. Тут я дазнаўся, што ты, падла, вельмі ж кашулі рвеш, і ў лазню не ходзіш, і дадому не прыходзіш, калі я тут цябе чакаю. Каб ты ўжо, бог даў, не чакаў сябе ніякае хэнці, калі ты гэтакі. Халера на цябе, дзе ты падзеўся! Свінячая ты спіна, конская ты грыва, сабачае сумленне, каровячае вымя, з-пад разніцы цюцька, аспіда ўнук і нашага крытыка крук. От як я табе выказаў, надобіна ты нядошлая. Чысла не знаю, бо календара не маю. Месяц на небе, а год у календары. Чысло такое ў нас, як і ў вас, каб ты не даждаў больш ашукваць нас! (1935 г.) Пісар — Чыкірында-Янцута-Тхарловіч-Банкрут).
Show all...
👍 54😁 16🔥 4
Photo unavailableShow in Telegram
Нічога надзвычайнага. Проста святар Ян Наўроцкі коціць па сваіх Ружанах. Фота з нашага музейнага збора. А хто хацеў бы наведаць адмысловую цікавую выставу пра святароў, то пішыце ў каментарах.
Show all...
👍 72 19
Сёння 100 год з дня нараджэння Васіля Быкава (1924-2003) - славутага пісьменніка. А што Вы чыталі з ягоных твораў нядаўна? Прызнаюся, мы даўно не чыталі. То трэба выпраўляцца. У нашым музейным зборы зберагаецца запрашэнне на святкаванне 50-годдзя творцы. А таксама ягоны аўтограф.
Show all...
97👍 13🔥 1
Што звязвае Мінск і Гродна? І там і там ёсць своеасаблівыя кенатафы (пустыя магілы) у памяць пра загінулага далёка на аысылцы беларускага дзяржаўнага паэта - Міхася Багуна. Згадка ёсць на магіле ягонага бацькі ў Мінску (на Вайсковых могілках) і на магіле маці ў Гродна. Родныя стараліся ўшанаваць памяць сына.
Show all...
47😢 25👍 5
Гэты малапазнавальны дзядзька на здымках зрабіў вельмі шмат. Пазаўчора, 9 чэрвеня, быў дзень нараджэння Івана Луцкевіча - калекцыянера, музейшчыка, грамадскага і палітычнага дзеяча. Чалавек, які ўсё жыццё прысвяціў Беларусі і беларускай спадчыне. Пражыў ён толькі 38 год, але паспеў зрабіць вельмі шмат: - стварыў першую беларускую гімназію; - сабраў унікальныя экспанаты, якімі захапляліся ўсе нашы творцы. А Максім Багдановіч калі пабачыў у зборах Луцкевіча слуцкія паясы, напісаў свой вядомы верш "Слуцкія ткачыхі"; - часта эканоміў на сабе, але рабіў усё для Беларусі; - ствараў першыя беларускія газеты; - у любое надвор'е абыходзіў кіламетры беларускіх дарог, каб раздабыць і захаваць нейкую старую беларускую памятку (абутак быў часам наскрозь мокры і ў дзірах). Сябры жартавалі, што Івана ведае "на Беларусі 10 % жыхароў з твару; запраўды, знаёмствы яго былі надзвычайна шырокія, - усё жыццё ён насіўся, як метэор". Каб больш даведацца пра Івана Луцкевіча прачытаць успаміны ягонай каханай Юліяны Мэнке (Вітан-Дубейкаўскай). Не пашкадуеце. Выдатна правядзеце некалькі вечароў. Спасылка на ўспаміны тут: https://knihi.com/Julijana_Vitan-Dubiejkauskaja/Maje_uspaminy.html
Show all...
Юліяна Вітан-Дубейкаўская. Мае ўспаміны

Беларуская палічка

73👍 22🤩 3
👍 11 4

Choose a Different Plan

Your current plan allows analytics for only 5 channels. To get more, please choose a different plan.