uz
Feedback
Літархіў

Літархіў

Kanalga Telegram’da o‘tish

Гісторыя беларускай літаратуры, фотаздымкі, архіўныя дакументы, рарытэтныя выданні, відэа- і аўдыёматэрыялы.

Ko'proq ko'rsatish
700
Obunachilar
-124 soatlar
-17 kunlar
-1430 kunlar

Ma'lumot yuklanmoqda...

Taglar buluti
Ma'lumot yo'q
Muammo bormi? Iltimos, sahifani yangilang yoki bizning qo'llab-quvvatlash boshqaruvchimizga murojaat qiling>.
Kirish va chiqish esdaliklari
---
---
---
---
---
---
Obunachilarni jalb qilish
Iyul '26
Iyul '26
+15
1 kanalda
Iyun '26
+26
1 kanalda
Get PRO
May '26
+85
3 kanalda
Get PRO
Aprel '26
+85
4 kanalda
Get PRO
Mart '26
+19
1 kanalda
Get PRO
Fevral '26
+16
1 kanalda
Get PRO
Yanvar '26
+37
1 kanalda
Get PRO
Dekabr '25
+25
1 kanalda
Get PRO
Noyabr '25
+47
1 kanalda
Get PRO
Oktabr '25
+43
1 kanalda
Get PRO
Sentabr '25
+89
1 kanalda
Get PRO
Avgust '25
+8
2 kanalda
Get PRO
Iyul '25
+2
2 kanalda
Get PRO
Iyun '25
+15
1 kanalda
Get PRO
May '25
+34
3 kanalda
Get PRO
Aprel '25
+42
2 kanalda
Get PRO
Mart '25
+25
2 kanalda
Get PRO
Fevral '25
+5
1 kanalda
Get PRO
Yanvar '25
+45
3 kanalda
Get PRO
Dekabr '24
+70
5 kanalda
Get PRO
Noyabr '24
+4
0 kanalda
Get PRO
Oktabr '24
+9
1 kanalda
Get PRO
Sentabr '24
+3
1 kanalda
Get PRO
Avgust '24
+2
1 kanalda
Get PRO
Iyul '24
+5
1 kanalda
Get PRO
Iyun '24
+19
1 kanalda
Get PRO
May '24
+80
2 kanalda
Get PRO
Aprel '240
3 kanalda
Get PRO
Mart '24
+137
3 kanalda
Sana
Obunachilarni jalb qilish
Esdaliklar
Kanallar
22 Iyul0
21 Iyul0
20 Iyul+1
19 Iyul+2
18 Iyul0
17 Iyul+1
16 Iyul0
15 Iyul+1
14 Iyul+1
13 Iyul+1
12 Iyul0
11 Iyul+2
10 Iyul+1
09 Iyul+1
08 Iyul+1
07 Iyul0
06 Iyul0
05 Iyul+1
04 Iyul+2
03 Iyul0
02 Iyul0
01 Iyul0
Kanal postlari
Блок па-беларуску На фота вокладка перакладной кнігі Аляксандра Блока "Дванаццаць". Пераклад - І.Гудок (Ігнат Дварчанін). Выд
Блок па-беларуску На фота вокладка перакладной кнігі Аляксандра Блока "Дванаццаць". Пераклад - І.Гудок (Ігнат Дварчанін). Выданне аздобленае ілюстрацыямі Васілія Масюціна. Выйшла кніжка роўна 100 гадоў таму - у 1926 годзе. #рарытэт

2
📅 Барыс Пятровіч Сёння адзначае дзень народзінаў вядомы празаік Барыс Пятровіч (Сачанка). Ён аўтар больш дзясятка глыбокіх,
📅 Барыс Пятровіч Сёння адзначае дзень народзінаў вядомы празаік Барыс Пятровіч (Сачанка). Ён аўтар больш дзясятка глыбокіх, наватарскіх і адметных кніг прозы: «Ловы», «Сон між пачвар», «Фрэскі», «Шчасце быць», «Жыць не страшна», «Піліпікі», «Плошча», «Спакушэнне», «Спачатку была цемра», «Пуціна», "Ідзі адзін", "Цнота на потым" і іншых. Апроч вялікага творчага наробку, Барыс Пятровіч мае на рахунку і важную грамадскую працу - дзве кадэнцыі ён узначальваў Саюз беларускіх пісьменнікаў. А яшчэ імяніннік быў заснавальнікам і нязменным рэдактарам легендарнага літаратурна-мастацкага часопіса "Дзеяслоў", выдання, без якога нельга ўявіць культурніцкі ландшафт Беларусі апошняй чэверці стагоддзя. 💐Віншуем!💐 #угэтыдзень
226
3
📸 Стары здымак Малады Максім Танк у кашулі з валошкамі. Бадай самы прыгожы і стылёвы малады паэт свайго часу. Здымак 1930-ых
📸 Стары здымак Малады Максім Танк у кашулі з валошкамі. Бадай самы прыгожы і стылёвы малады паэт свайго часу. Здымак 1930-ых гг. #здымак
347
4
Уладзімер Някляеў На здымку канца 1940-ых гг. маленькі Уладзімір Някляеў з матуляй. Днямі паэту споўнілася 80 гадоў. #гісторы
Уладзімер Някляеў На здымку канца 1940-ых гг. маленькі Уладзімір Някляеў з матуляй. Днямі паэту споўнілася 80 гадоў. #гісторыя
379
5
Янка Лучына 175 гадоў таму ў ліпені 1851 г. у Мінску нарадзіўся Янка Лучына (Іван Неслухоўскі) Паходзіў са старога шляхецкага+2
Янка Лучына 175 гадоў таму ў ліпені 1851 г. у Мінску нарадзіўся Янка Лучына (Іван Неслухоўскі) Паходзіў са старога шляхецкага беларускага роду. Скончыў мінскую гімназію, вучыўся ў тэхналагічным унівесітэце Пецярбурга. Служыў на Лібава-Роменскай чыгунцы. Па-беларуску дэбютaвaў ў 1889 г., кaлi змяcцiў y «Mінскім лістку» вepш «Bяcнoвaй пapoй» і пaклaў пaчaтaк вяpтaнню бeлapycкaй лiтapaтypы дa дpyкaвaнaгa жыцця. У 1892 г. быў надрукаваны верш Я. Лучыны «Роднай старонцы», якому было наканавана надзвычай моцна паўплываць на беларускі літаратурны працэс. Гэты верш разбіралі на эпіграфы і цытаты, з яго тэксту нарадзіліся назвы першых беларускіх газет «Наша ніва» і «Наша доля»: «Сонца навукі скрозь хмары цёмныя Прагляне ясна над нашай ніваю, I будуць жыці дзеткі патомныя Добраю доляй — доляй шчасліваю!..» Улacных кніг ён так і не дачакаўся, шмат з яго спадчыны было страчана (зборнік "Вязанка" выйшаў у 1903 г.). Памёр Лучына 16 лiпeня 1897 г., але пакінуў яскравы след у айчыннай літаратуры. #гісторы
347
6
Партрэт Адама Міцкевіча На фота - партрэт Адама Міцкевіча працы сусветнавядомага мастака Эжена Дэлакруа (1798-1863) - бацькі
Партрэт Адама Міцкевіча На фота - партрэт Адама Міцкевіча працы сусветнавядомага мастака Эжена Дэлакруа (1798-1863) - бацькі французскага рамантызму і аўтара славутай "Свабоды, што вядзе народ". Аловак, папера. Датуецца першай паловай 19 ст. Са збораў Парыжскага музея А. Міцкевіча. #мастацтва
349
7
📅 135 гадоў таму нарадзіўся Пётр Бузук У пачатку ліпеня 1891 года нарадзіўся Пётр Апанасавіч Бузук, выдатны славіст, заснава+2
📅 135 гадоў таму нарадзіўся Пётр Бузук У пачатку ліпеня 1891 года нарадзіўся Пётр Апанасавіч Бузук, выдатны славіст, заснавальнік беларускай лінгвагеаграфіі і арэальнай лінгвістыкі, стваральнік аднаго з першых у свеце лінгвістычных атласаў славянскай мовы, дырэктар Інстытута мовазнаўства ў 1931-1933 гг. Нарадзіўся ў в. Шарпены Бесарабскай губ. (цяпер Бендэрскі р-н Малдовы). Меў малдаўска-яўрэйска-ўкраінска-сербскія карані, але стаў класікам беларускага мовазнаўства. Меў надзвычайныя лінгвістычныя здольнасці - валодаў у рознай ступені 20 мовамі. Працуючы ў Інбелкульце за 8 гадоў ён надрукаваў больш за 60 грунтоўных даследаванняў, прысвечаных беларускай мове і яе дыялектам. У 1937-ым арыштаваны па палітычнай справе і загінуў у 1938 г. у турме НКУС. #гісторыя
403
8
📅 "Бура на Нарачы" - страчаная стужка па сцэнары Максіма Танка 85 гадоў таму ў чэрвені 1941-га году "Беларусьфільм" пачаў зд
📅 "Бура на Нарачы" - страчаная стужка па сцэнары Максіма Танка 85 гадоў таму ў чэрвені 1941-га году "Беларусьфільм" пачаў здымкі мастацкай стужкі пра паўстанне нарачанскіх рыбакоў паводле сцэнара паэта Максіма Танка. Выступленне нарачанскіх сялян-рыбакоў пачалося ўлетку 1935 года. Прычынай стала забарона ўладамі Польшчы свабоднай лоўлі рыбы на возеры Нарач. У выступленні ўдзельнічала каля 5 тысяч беларускіх сялян. Кіравала выступленнямі КПЗБ. Барацьба цягнулася да 1939 года. Вядома, такая падзея не магла не зацікавіць улады БССР, асабліва на тле ўз'яднання 1939 г. Стужка абяцала быць эпічнай і маштабнай, але вайна з Нямеччынай перапыніла працэс, а потым у куламесе знік і сам сцэнар. Да здымак пасля вайны не вярталіся і тэкст сцэнару лічыўся страчаным. Толькі ў 2000-ыя гг. ён адшукаўся ў архіве. Цікавай гісторыяй падзяліўся тг-канал "Нарачанскі край" #гісторыя
361
9
📅 130 гадоў таму нарадзіўся Уладзіслаў Казлоўскі Літаратар і грамадскі дзеяч Уладзіслаў Казлоўскі нарадзіўся 29 чэрвеня 1896
📅 130 гадоў таму нарадзіўся Уладзіслаў Казлоўскі Літаратар і грамадскі дзеяч Уладзіслаў Казлоўскі нарадзіўся 29 чэрвеня 1896, у в. Залессе Саколкаўскага пав. Гродзенскай губ. Вучыўся ў Віленскай каталіцкай духоўнай семінарыі. У час вучобы (1916-19) далучыўся да беларускага нацыянальнага руху. Скончыў Віленскія беларускія настаўніцкія курсы. У 1930-х актыўна працаваў у Вільні ў беларускіх нацыянальных арганізацыях і ўстановах. Быў рэдактарам газеты «Новы шлях» і "Беларускай газеты". Аўтар кніг: "Путы кахання" (1932), "Шляхам змагання" (1935), шэрагу выданняў па фізкультуры і фізвыхаванні: "Фізічнае выхаванне грамадзянства" (1927), "Аб фізічным выхаванні ў беларусаў" (1928). Забіты падпольшчыкамі 13 лістапада 1943 г. у Мінску. Пахаваны на Кальварыі. #гісторыя
320
10
📅 35 гадоў “Беларускай хатцы” «Беларуская хатка», што стаіць на вуліцы Рабкораўскай у Мінску гэта своеасаблівы працяг экспаз
📅 35 гадоў “Беларускай хатцы” «Беларуская хатка», што стаіць на вуліцы Рабкораўскай у Мінску гэта своеасаблівы працяг экспазіцыі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, што прысвечана мінскаму перыяду жыцця класіка, а таксама літаратурна-грамадскаму руху пачатку ХХ ст. у сталіцы. Мастацкая канцэпцыя экспазіцыі належыць Эдуарду Агуновічу. Афармленне інтэр’ера стылізавана пад «мадэрн». Філіял знаходзіцца ў доме, пабудаваным у 1904 г. на вул. Мала-Георгіеўскай (сучасная вул. Талстога). Гэта адзіны ацалелы будынак у Мінску, па-сапраўднаму звязаны з М.Багдановічам. У 80-х гадах ХХ ст. уратаваны ад зносу дом быў зняты са свайго гістарычнага падмурка і перанесены на вуліцу Рабкораўскую (прыкладна на сто метраў ад свайго колішняга месца). У той жа час распачалася праца па стварэнні экспазіцыі філіяла. Пасля рэстаўрацыі дому вярнулі першапачатковы выгляд і 25 чэрвеня 1991 года адбылося яго ўрачыстае адкрыццё. #гісторыя
462
11
Еўдакія Лось На здымку 1960-ых гг. паэтка Еўдакія Лось (1929-1977). Нарадзілася на Ушаччыне, скончыла філфак мінскага педінст
Еўдакія Лось На здымку 1960-ых гг. паэтка Еўдакія Лось (1929-1977). Нарадзілася на Ушаччыне, скончыла філфак мінскага педінстытута. Працавала ў "Зорьцы", "Звяздзе", "Вясёлцы", "Работніцы і сялянцы". Дэбютавала ў 1948 г. Аўтарка зборнікаў «Сакавік» (1958), «Палачанка» (1962), «Людзі добрыя» (1963), «Хараство» (1965), «Яснавокія мальвы» (1967), «Вянцы зруба» (выбранае, 1969), «Перавал» (вершы і паэмы, 1971), «Галінка з яблыкам» (1973), «Лірыка» (1975), «Лірыка ліпеня» (1977) і інш. Рана пайшла з жыцця праз цяжкую хваробу. Пахаваная ў Мінску на Усходніх могілках. #гісторыя
504
12
Партрэт Купалы Гэты партрэт Янкі Купалы 1923-га году, надрукаваны ў віленскай друкарні Ласкова, атрымаў шырокі распаўсюд у за
Партрэт Купалы Гэты партрэт Янкі Купалы 1923-га году, надрукаваны ў віленскай друкарні Ласкова, атрымаў шырокі распаўсюд у заходнебеларускіх выданьнях і школьных падручніках. А вось яго аўтарку надоўга забылі - звалі яе Ніна Сасноўская (1892-1978). У пачатку 1920-х гг. яна працавала настаўніцай маляваньня і каліграфіі ў Віленскай беларускай гімназіі. Была вядомай у міжваеннай Вільні заходнебеларускай мастачкай-графікам і менавіта яна выканала алоўкавы партрэт Янкі Купалы, літаграфаваны на камень мастаком Язэпам Горыдам. Пра лёс Ніны Сасноўскай у ваенныя і паваенныя гады нічога нажаль невядома. Памерла і пахаваная яна ў Вільні. Яе магіла на Сьвята-Ефрасіньеўскіх могілках. #гісторыя
479
13
Іван Ласкоў 85 гадоў таму нарадзіўся пісьменнік і гісторык Іван Ласкоў (1941 — 1994). Скончыў БДУ і Маскоўскі літінстытут. Пр+3
Іван Ласкоў 85 гадоў таму нарадзіўся пісьменнік і гісторык Іван Ласкоў (1941 — 1994). Скончыў БДУ і Маскоўскі літінстытут. Працаваў у літаратурных часопісах і ў журналістыцы ў Якутыі, куды паехаў следам за жонкай - якуцкай літаратаркай Валянцінай Гаўрыльевай. Аўтар зборнікаў паэзіі «Стыхія» (1966), «Белае неба» (1969), «Кружное лета» (1973), паэм «Жывыя галасы» (1964), «Трыццаць» (1973), «Храмец» (1975), «Кульга» (1985); зборнікаў апавяданняў «Івановы» (1979), «Чароўны камень» (1983), аповесці «Вяртанне Адысея» (1973). Дзецям адрасавана апавяданне «Андрэй-Эндэрэй — справядлівы чалавек, або Беларус на полюсе холаду» (1978). Цікавы факт - Ласкоў стаў аўтарам адной з гіпотэз паходжання беларусаў - распрацаваў і адстойваў г.зв. "фіна-угорскую канцэпцыю", згодна якой "літва" была не балцкім, а фіна-угорскім племем. Загінуў пры невысветленых абставінах. Пахаваны ў Якуцку. #гісторыя
441
14
📅 Іван Сяргейчык 20 гадоў таму памёр літаратар з Гарадзеншчыны Іван Сяргейчык (1949-2006) Паходзіў з Зэльвеншчыны, з в. Вост
📅 Іван Сяргейчык 20 гадоў таму памёр літаратар з Гарадзеншчыны Іван Сяргейчык (1949-2006) Паходзіў з Зэльвеншчыны, з в. Вострава. Вучыўся ў Слоніме, быў прафесійным вайскоўцам - з 1968 па 1990 гг. служыў у савецкім войску, браў удзел у вайне ў Афганістане. Друкаваўся з 1970-ых гг. Адзін з першых беларускіх аўтараў пачаў пісаць пра афганскую вайну - у 1991 г. выйшла яго першая кніжка прозы – «Горкі пыл Гіндукуша» (Афганскі дзённік). Аўтар кніг: "Сцяжынка першая мая", "Без права на літасць". Быў кіраўніком слонімскага літаратурнага аб'яднання імя Анатоля Іверса. Яго высілкамі выйшлі літаратурна-публіцыстычны зборнік слонімскага літаб’яднання «Золак над Шчарай» (1994) а таксама літаратурны альманах «Пад гукі паланэза» (2005). Памёр і пахаваны Іван Сяргейчык ў Слоніме. #памяць
362
15
📅 Мікола Панькоў 115 гадоў таму ў Дзвінску нарадзіўся літаратар і журналіст Мікола Панькоў (1911-1995). Гэта імя сёння мала
📅 Мікола Панькоў 115 гадоў таму ў Дзвінску нарадзіўся літаратар і журналіст Мікола Панькоў (1911-1995). Гэта імя сёння мала каму вядомае, апроч, хіба, знаўцаў беларускай эміграцыі. Між тым Мікола Панькоў дэбютаваў у літаратуры яшчэ да вайны - 1930-я гг. выдаў дзве кнігі: «Жывём» (вершы і апавяданьні) і раман «У беларускіх лясах». Пасля ІІ Сусветнай – на эміграцыі. Выдаваў рукапісныя часопісы. Заснаваў Беларускую бібліяграфічную службу і выдаў «Паказнік беларускіх выданняў на чужыне за 1945-50 гг.» (Нью-Ёрк, 1952). У 2001 г. у Мінску выйшла ягоная «Хроніка беларускага жыцця на чужыне (1945—1984)». Да сёння засталіся нявыдадзенымі працы «Слоўнік замежных словаў беларускай мовы», «Хто ёсць хто на эміграцыі», «Беларуская прэса на эміграцыі». #гісторыя
358
16
Гарадзенскія пісьменнікі На фота 2000-ых гадоў цэлае сузор'е таленавітых гарадзенскіх творцаў, многіх з якіх цяпер ужо няма з
Гарадзенскія пісьменнікі На фота 2000-ых гадоў цэлае сузор'е таленавітых гарадзенскіх творцаў, многіх з якіх цяпер ужо няма з намі. Стаяць: Паэтка Ала Нікіпорчык (1957-2024), пісьменнік і навуковец Юры Пацюпа, пісьменніца Ала Петрушкевіч, паэт Юрка Голуб (1947-2020), патрыярх гарадзенскага ўніверсітэту - прафесар Аляксей Пяткевіч (1931-2022), літаратуразнаўца і крытык Ігар Жук (1957-2017). Сядзяць: паэт Юры Гумянюк (1969-2013), паэт і выкладчык Анатоль Брусевіч, славутая паэтка Данута Бічэль. #здымак
481
17
📅 145 гадоў з дня нараджэння Івана Луцкевіча 9 чэрвеня 1881 году нарадзіўся грамадскі дзеяч і публіцыст Іван Луцкевіч. Поста
📅 145 гадоў з дня нараджэння Івана Луцкевіча 9 чэрвеня 1881 году нарадзіўся грамадскі дзеяч і публіцыст Іван Луцкевіч. Постаць гэтага дзеяча настолькі маштабная, што мы толькі тэзісна нагадаем яго заслугі: 🔹 быў адным заснавальнікаў БСГ; 🔹 быў археолагам і збіральнікам старажытнасцяў, якія сталі асновай першага беларускага музею ў Вільні; 🔹 паўплываў на творчы лёс Купалы, Коласа, Багдановіча, Бядулі і іншых літаратараў; 🔹 спрычыніўся да выдання першых беларускіх кніг і газет; 🔹 арганізоўваў Віленскую беларускую гімназію і Беларускае навуковае таварыства; 🔹 быў адным з аўтараў канцэпцыі дзяржаўнага самавызначэння Беларусі — ад канцэпцыі краёвай аўтаноміі, аднаўлення на канфедэратыўнай аснове дзяржаўнай уніі Беларусі і Літвы да самастойнай рэспублікі. 🔹 аўтар навукова-публіцыстычных прац па гісторыі, мастацтве, кніжнай культуры Беларусі - ў прыватнасці ўвёў у навуковы ўжытак помнікі старабеларускай літаратуры XVI ст., пісаныя арабскай графікай «Аль-Кітаб». #гісторыя
409
18
Іван Ласкоў 85 гадоў таму нарадзіўся пісьменнік і гісторык Іван Ласкоў (1941 — 1994). Скончыў БДУ і Маскоўскі літінстытут. Пр+3
Іван Ласкоў 85 гадоў таму нарадзіўся пісьменнік і гісторык Іван Ласкоў (1941 — 1994). Скончыў БДУ і Маскоўскі літінстытут. Працаваў у літаратурных часопісах і ў журналістыцы ў Якутыі, куды паехаў следам за жонкай - якуцкай літаратаркай Валянцінай Гаўрыльевай. Аўтар зборнікаў паэзіі «Стыхія» (1966), «Белае неба» (1969), «Кружное лета» (1973), паэм «Жывыя галасы» (1964), «Трыццаць» (1973), «Храмец» (1975), «Кульга» (1985); зборнікаў апавяданняў «Івановы» (1979), «Чароўны камень» (1983), аповесці «Вяртанне Адысея» (1973). Дзецям адрасавана апавяданне «Андрэй-Эндэрэй — справядлівы чалавек, або Беларус на полюсе холаду» (1978). Цікавы факт - Ласкоў стаў аўтарам адной з гіпотэз паходжання беларусаў - распрацаваў і адстойваў г.зв. "фіна-угорскую канцэпцыю", згодна якой "літва" была не балцкім, а фіна-угорскім племем. Загінуў пры невысветленых абставінах. Пахаваны ў Якуцку. #гісторыя
1
19
📅 185 гадоў з дня нараджэння Элізы Ажэшкі Славутая беларуская польскамоўная пісьменніца нарадзілася 6 чэрвеня 1841 г. у Міль
📅 185 гадоў з дня нараджэння Элізы Ажэшкі Славутая беларуская польскамоўная пісьменніца нарадзілася 6 чэрвеня 1841 г. у Мількаўшчыне Гродзенскага павета ў зможнай сям'і Паўлоўскіх. У 1858 г. пабралася з Пятром Ажэшкам і пачала жыць у Людвінове ў Кобрынскім павеце. Адкрыла школу для сялян, цікавілася эканамічным і грамадскмм рэфармаваннем вёскі. У часе паўстання 1863-64 гг. дапамагала інсургентам, хавала ў сябе аднаго з лідэраў паўстання Рамуальда Траўгута. З 1870 г. жыла ў Горадні. Пачала пісаць у 1860-ых гг. Першым надрукаваным творам было апавяданне «Малюнак з галодных гадоў» (1866). Аўтарка раманаў "Над Нёманам", "Пампалінскія", аповесцяў "Хам", "Дзюрдзі", "Пан Граба", апвяданняў "Рэха", "Тадэвуш" і іншых. Адметнасццю яе твораў была гуманістычная і сацыяльная скіраванасць, адстойванне правоў сялян, тэма раўнапраўя жанчын і інш. Творы Э. Ажэшкі ў розны час перакладалі Янка Брыль, Анатоль Бутэвіч, Ядвіга Бяганская, Галіна Тычка. Здымак 1870-х, зроблены ў фотамайстэрні Садоўскага (Гродна). #гісторыя
409
20
Ніна Мацяш На здымку - Ніна Мацяш (1943-2008). Бальшыні яна памятаецца ўжо ў вазку, у якім паэтка апынулася пасля цяжкой хвар
Ніна Мацяш На здымку - Ніна Мацяш (1943-2008). Бальшыні яна памятаецца ўжо ў вазку, у якім паэтка апынулася пасля цяжкой хваробы, але на гэтым фота 1981 года яна яшчэ маладая прыгожая пані... #здымак
450