ch
Feedback
Літархіў

Літархіў

前往频道在 Telegram

Гісторыя беларускай літаратуры, фотаздымкі, архіўныя дакументы, рарытэтныя выданні, відэа- і аўдыёматэрыялы.

显示更多
700
订阅者
-224 小时
-27 天
-130 天

数据加载中...

吸引订阅者
九月 '26
九月 '26
+9
在1个频道中
八月 '26
+22
在1个频道中
Get PRO
七月 '26
+22
在1个频道中
Get PRO
六月 '26
+26
在1个频道中
Get PRO
五月 '26
+85
在3个频道中
Get PRO
四月 '26
+85
在4个频道中
Get PRO
三月 '26
+19
在1个频道中
Get PRO
二月 '26
+16
在1个频道中
Get PRO
一月 '26
+37
在1个频道中
Get PRO
十二月 '25
+25
在1个频道中
Get PRO
十一月 '25
+47
在1个频道中
Get PRO
十月 '25
+43
在1个频道中
Get PRO
九月 '25
+89
在1个频道中
Get PRO
八月 '25
+8
在2个频道中
Get PRO
七月 '25
+2
在2个频道中
Get PRO
六月 '25
+15
在1个频道中
Get PRO
五月 '25
+34
在3个频道中
Get PRO
四月 '25
+42
在2个频道中
Get PRO
三月 '25
+25
在2个频道中
Get PRO
二月 '25
+5
在1个频道中
Get PRO
一月 '25
+45
在3个频道中
Get PRO
十二月 '24
+70
在5个频道中
Get PRO
十一月 '24
+4
在0个频道中
Get PRO
十月 '24
+9
在1个频道中
Get PRO
九月 '24
+3
在1个频道中
Get PRO
八月 '24
+2
在1个频道中
Get PRO
七月 '24
+5
在1个频道中
Get PRO
六月 '24
+19
在1个频道中
Get PRO
五月 '24
+80
在2个频道中
Get PRO
四月 '240
在3个频道中
Get PRO
三月 '24
+137
在3个频道中
日期
订阅者增长
提及
频道
18 九月0
17 九月0
16 九月0
15 九月0
14 九月+1
13 九月+1
12 九月+1
11 九月0
10 九月0
09 九月0
08 九月0
07 九月0
06 九月+1
05 九月+2
04 九月0
03 九月+2
02 九月+1
01 九月0
频道帖子
📸 Стары здымак На фота 1950-ых гг. маладыя Уладзімір Караткевіч, Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін. #гісторыя
📸 Стары здымак На фота 1950-ых гг. маладыя Уладзімір Караткевіч, Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін. #гісторыя

2
Магільны камень Тамаша Зана У Смальянах Аршанскага раёна, дзе знайшоў у 1855 годзе свой апошні прытулак славуты філамат і піс
Магільны камень Тамаша Зана У Смальянах Аршанскага раёна, дзе знайшоў у 1855 годзе свой апошні прытулак славуты філамат і пісьменнік Тамаш Зан, неабыякавыя людзі адрэстаўравалі камень на яго магіле. Доўгі час надмагільным помнікам ніхто не апекаваўся, і ён прыйшоў у занядбаны стан, але цяпер пачышчаны і чытэльны. Зан, народжаны ў Мясаце цяперашняга Маладэчанскага раёну, адвучыўся ў Менску і Вільні, і, пасля вяртання з высылкі ў Арэнбургскі край, жыў маёнтку Кахачын каля Оршы, дзе даследаваў прыроду і беларускі фальклор. #навіны
238
3
📅 Аляксандр Ельскі 110 гадоў таму памёр літаратар, гісторык і краязнаўца Аляксандр Ельскі (1834-1916). Ён быў адным з першых
📅 Аляксандр Ельскі 110 гадоў таму памёр літаратар, гісторык і краязнаўца Аляксандр Ельскі (1834-1916). Ён быў адным з першых гісторыкаў беларускай літаратуры і збіральнікаў беларускіх рукапісаў. Патрыярх прафесійнага беларусазнаўства ў к. XIX — пач. XX ст. Аляксандр Ельскі стаў першым сапраўдным беларускім энцыклапедыстам: напісаў звыш 10 тыс. гістарычна-краязнаўчых артыкулаў пра Беларусь для грунтоўных і шматтыражных польскіх «Геаграфічнага слоўніка Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краін» і «Вялікай усеагульнай ілюстраванай энцыклапедыі». Кантактаваў з Багушэвічам, Дуніным-Марцінкевічам, Доўнарам-Запольскім і іншымі знакамітымі асобамі беларускага культурніцкага руху. Яго магіла цудам захавалася і знаходзіцца ў родавым маёнтку Дудзічы (побач з "Дудуткамі"). Цяпер гэта зарослы курган сярод палеткаў. #гісторыя
293
4
📅 Ігар Шклярэўскі Днямі споўнілася 5 гадоў па смерці паэта і перакладчыка Ігара Шклярэўскага (1938-2021). Ён нарадзіўся ў Бя+1
📅 Ігар Шклярэўскі Днямі споўнілася 5 гадоў па смерці паэта і перакладчыка Ігара Шклярэўскага (1938-2021). Ён нарадзіўся ў Бялынічах на Магілёўшчыне, але жыццё пражыў у Маскве. Пісаў вершы, перакладаў са славянскіх моваў. У 1979 г. апублікаваў пераклад «Слова пра паход Ігараў», высока ацэнены найбуйнейшым спецыялістам па старажытнарускай літаратуры Дзмітрыем Ліхачовым. Сцвердзіўся як савецкі рускамоўны паэт, пахаваць, аднак, запавёў на радзіме. Прах пахавалі побач з бацькамі - на старых магілёўскіх могілках на высокім беразе Дняпра. Штопраўда, помніка няма і дасюль - на магілцы стаць сціплы жалезны крыжык з пластыкавай шыльдай, век якой зусім кароткі. Далей магіла стане безыменнай. #гісторыя
259
5
📅 Сакрат Яновіч Сёння 90 гадоў з дня нараджэння Сакрата Яновіча. З'явіўся на свет 4 верасня 1936, у Крынках на Беласточчыне.
📅 Сакрат Яновіч Сёння 90 гадоў з дня нараджэння Сакрата Яновіча. З'явіўся на свет 4 верасня 1936, у Крынках на Беласточчыне. Працаваў электраманцёрам, журналістам. Сябра літаратурнага аб’яднання «Белавежа» і Саюза польскіх пісьменнікаў, старшыня Клубу Саюза польскіх пісьменнікаў у Беластоку. Скончыў філфак Варшаўскага ўніверсітэта. Дэбютаваў апавяданнем у 1956 («Ніва»). Пісаў на беларускай і польскай мовах. Аўтар зборнікаў апавяданняў і мініяцюр - усяго каля 30 кніг. Памёр 17 лютага 2013 у Крынках. #гісторыя
302
6
📘 Старая вокладка На фота паэтычны зборнік "Вершы" Змітрака Бядулі 1947 году. #вокладка+4
📘 Старая вокладка На фота паэтычны зборнік "Вершы" Змітрака Бядулі 1947 году. #вокладка
396
7
📅 90 гадоў з дня нараджэння Генадзя Бураўкіна Паэт, дзяржаўны і грамадскі дзеяч, а таксама паслядоўны абаронца беларушчыны Г+2
📅 90 гадоў з дня нараджэння Генадзя Бураўкіна Паэт, дзяржаўны і грамадскі дзеяч, а таксама паслядоўны абаронца беларушчыны Генадзь Бураўкін нарадзіўся 28 жніўня 1936 г. на Расоншчыне. Меў доўгі творчы і працоўны лёс: узначальваў часопіс "Маладосць", быў старшынём "Дзяржтэлерадыё" БССР, дэпутатам ВС БССР, дыпламатам. Друкаваўся з 1952 года. Аўтар зборнікаў: «Майская просінь» (1960), «З любоўю і нянавісцю зямною» (1963), «Дыханне» (1966), «Жніво» (1971), «Выток» (1974), «Варта вернасці» (1978), «Пяшчота» (1985), «Гняздо для птушкі радасці» (1986), «Узмах крыла» (1995) і інш. Апошняя кніга аўтара "Нагаварыцца з зоркамі" выйшла за 3 дні да смерці паэта. На вершы Бураўкіна напісана шмат папулярных песень. Сярод іх «Белы снег», «Зачараваная», «Матылі», «Малітва», і, вядома, цудоўная «Калыханка», на якой вырасла не адно пакаленне беларусаў. Памёр Генадзь Бураўкін у 2014 г. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска. #гісторыя
412
8
📅 120 гадоў з дня нараджэння Новіка-Пеюна Паэт і пісьменнік Сяргей Новік-Пяюн нарадзіўся 27 жніўня 1906 г. у в.Лявонавічы Сл+2
📅 120 гадоў з дня нараджэння Новіка-Пеюна Паэт і пісьменнік Сяргей Новік-Пяюн нарадзіўся 27 жніўня 1906 г. у в.Лявонавічы Слуцкага пав.. У 1918-24 гг вучыўся ў Нясвіжскай гімназіі, браў удзел у скаўцкім руху. У 1925-26 гг. на беларускіх настаўніцкіх курсах у Вільні. У 1926 годзе стварыў у роднай вёсцы хор і тэатр. Арганізаваў гурток ТБШ, супрацоўнік часопісу для дзяцей «Заранка». Як беларускі нацыяналіст тройчы арыштоўваўся: польскімі ўладамі ў 1930-ых гг., у часе вайны трапіў нямецкі концлагер, а ў 1944 г. арыштаваны НКУС і на 10 год трапіў на Калыму. Як паэт дэбютаваў у 1925 г. Аўтар зборнікаў вершаў «Заўсёды з песняй» (1984 год), «Песні з-за кратаў» (1993 год). Некаторыя песні на словы Новік-Пяюна лічацца народнымі, найбольш вядомыя з іх «Зорачкі» і «Над Шчарай» («Слонімскі вальс»). Пахаваны на радзіме ў Лявонавічах. #гісторыя
299
9
📅 Алесь Разанаў - 5 гадоў з дня смерці Нарадзіўся ў Сяльцы Бярозаўскага раёна ў 1947 г. Паступіў на філфак БДУ, дзе ў 1968 г+4
📅 Алесь Разанаў - 5 гадоў з дня смерці Нарадзіўся ў Сяльцы Бярозаўскага раёна ў 1947 г. Паступіў на філфак БДУ, дзе ў 1968 г. далучыўся да знакамітай акцыі студэнтаў-філолагаў (Віктар Ярац, Леў Барташ і інш.) якія выступілі за вяртання выкладання на беларускай мове. Атрымаў ярлык "нацыяналіста" і быў выключаны. Дзякуючы заступніцтву Н. Гілевіча, М. Танка і У. Калесніка давучыўся на берасцейскім філфаку. Дэбютаваў у 1961 г. Першы зборнік "Адраджэнне" 1970 г. Стаў адным з самых вядомых творцаў пакалення з неардынарным мысленнем і нетрадыцыйным паэтычным стылем. Узбагаціў нашую літаратуру новымі формамі - пункцірамі, квантэмамі, вэрсэтамі і інш, сцвердзіўся як паэт-філосаф і эксперыментатар. За зборнік «Вастрыё стралы» (1988) атрымаў Дзяржаўную прэмію БССР імя Я. Купалы. 26 жніўня 2021 г. Алеся Разанава не стала. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках. #гісторыя
328
10
📅 Ігнат Буйніцкі Бацьку беларускага тэатра, заснавальніку першай прафесійнай трупы, літаратару і папулярызатару беларушчыны
📅 Ігнат Буйніцкі Бацьку беларускага тэатра, заснавальніку першай прафесійнай трупы, літаратару і папулярызатару беларушчыны Ігнату Буйніцкаму сёлета (22 жніўня) спаўняецца 165 гадоў з дня нараджэння.   #гісторыя
277
11
Францішак Багушэвіч Партрэт Багушэвіча - праца мастака Міколы Купавы. Лінагравюра. 1979 год. #мастацтва
Францішак Багушэвіч Партрэт Багушэвіча - праца мастака Міколы Купавы. Лінагравюра. 1979 год. #мастацтва
343
12
Пысін Гэтым летам у жніўні спаўняецца 45 гадоў з дня смерці Аляксея Пысіна (1920-1981). Узгадаем выдатнага пісьменніка вершам
Пысін Гэтым летам у жніўні спаўняецца 45 гадоў з дня смерці Аляксея Пысіна (1920-1981). Узгадаем выдатнага пісьменніка вершам Сяргея Законнікава. Нельга прыручыць навек натхненне, а яму спрыяў ласкава Бог. Нават неўтаймоўнае імгненне Ён спыніць сваёй уладай мог. Удалечыні ад звад сталіцы, Ад пустой багемнай мітусьні намывала сэрца, як крыніца, Залацінкі вечнай дабрыні. Мудры маг у пінжачку куртатым Выспеліў загадку не адну. Слова разам з ім спраўляла свята Набывала сілу і цану. Час ляціць... Паэты не звяліся. Каб ступіць да славы на кілім... А перыферыйны геній Пысін Будзе незаступлены нікім. #раптамверш
344
13
Таццяна Кабржыцкая Сёння 85 дзень нараджэння адзначае літаратуразнаўца, крытык і перакладчыца Таццяна Кабржыцкая. Нарадзілася+2
Таццяна Кабржыцкая Сёння 85 дзень нараджэння адзначае літаратуразнаўца, крытык і перакладчыца Таццяна Кабржыцкая. Нарадзілася ў Кіеве ў 1941 г. у сям'і опернага спевака і заслужанага артыста УССР Вячаслава Кабржыцкага і вядомай доктаркі Клаўдзіі Кабржыцкай. Скончыла львоўскі філфак, пабралася з пісьменнікам і літаратуразнаўцам Вячаславам Рагойшам і ўсё жыцце прысвяціла Беларусі, пераехаўшы на радзіму мужа. Працавала ў БДУ, выступала як крытык і літаратуразнаўца, даследуючы беларуска-украінскія сувязі, займалася мастацкімі перакладамі з беларускай на ўкраінскую і наадварот. А іх сям'я стала сапраўдным асяродкам беларушчыны і кропкай прыцягнення таленавітых літаратараў і навукоўцаў. На фота 1-ым: Таццяна Кабржыцкая з мужам, на 2-ім: бацька - спявак Вячаслаў Кабржыцкі, на 3-ім: маці - Клаўдзія Кабржыцкая. Дарэчы бацькі, якіх даглядала Таццяна, пахаваныя ў Ракаве Валожынскага раёну. #гісторыя
329
14
🎧 Голас Кузьмы Чорнага На прасторах інэта адшукалі для вас унікальны запіс - на ім голас пісьменніка Кузьмы Чорнага (1900-19
🎧 Голас Кузьмы Чорнага На прасторах інэта адшукалі для вас унікальны запіс - на ім голас пісьменніка Кузьмы Чорнага (1900-1944) Запіс, вядома, стары і не вельмі якасны, але прыслухаўшыся можна разабраць словы. Прамова прысвечаная трагічным падзеямі ІІ Сусветнай на Беларусі. 👉 Паслухаць #аўдыё
419
15
Янку Запрудніку 100 гадоў 9 жніўня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння слыннага беларуса - нараджэнца мястэчка Мір - гістор
Янку Запрудніку 100 гадоў 9 жніўня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння слыннага беларуса - нараджэнца мястэчка Мір - гісторыка, літаратара і грамадскага дзеяча Янкі Запрудніка (1926-2022). Выпускнік беларускай гімназіі імя Я. Купалы і гістфака Лювэнскага ўніверсітэта ён доўгія дзесяцігоддзі быў адной з самых заўважных постацяў беларускай эміграцыі ў ЗША. Навуковая дзейнасць і публіцыстыка Янкі Запрудніка была прысвечана гісторыі Беларусі - асобную ўвагу ён надаваў дзяржаўнаму будаўніцтву і адстойваў самастойнасць беларускай нацыі. На фота 91-гадовы Янка Запруднік у 2017 г. у сваім кабінеце ў Самерсэце (Нью-Джэрсі). Здымак Сержа Трыгубовіча. #гісторыя
368
16
Драздовіч у Траецкім На фота 5 жніўня 1993 года адкрыццё помніка мастаку і літаратару Язэпу Драздовічу ў Мінску ў Траецкім пр
Драздовіч у Траецкім На фота 5 жніўня 1993 года адкрыццё помніка мастаку і літаратару Язэпу Драздовічу ў Мінску ў Траецкім прадмесці. На здымку побач са скульптарам Ігарам Голубевым даследчыца архітэктуры і аўтарка шматлікіх даследванняў, прысвечаных беларускаму дойлідству, Тамара Габрусь. #гісторыя
392
17
📅 Адамовічу - 100 На гэтым тыдні ўзгадваем пісьменніка Алеся Адамовіча, з дня нараджэння якога сёлета спаўняецца 100 гадоў.+1
📅 Адамовічу - 100 На гэтым тыдні ўзгадваем пісьменніка Алеся Адамовіча, з дня нараджэння якога сёлета спаўняецца 100 гадоў. У пашпарце, праўда, датай ягонага нараджэння запісана 3 верасня 1927 г., але сапраўдны дзень - 3 жніўня 1926 г. Алесь Адамовіч стаў знакаміты творамі на ваенную тэматыку: "Вайна пад стрэхамі», «Сыны сыходзяць у бой». На іх аснове былі напісаныя сцэнарыі да аднаіменных стужак рэжысёра Віктара Турава. Працягам тэмы стала «Хатынская аповесць» - па якой быў зняты фільм «Ідзі і глядзі». На фота Алесь Адамовіч і Васіль Быкаў - два знакамітых беларускіх пісьменнікі і дзве вялікія постаці айчыннай гісторыі другой паловы мінулага стагоддзя. #гісторыя
394
18
Мікола Дзяшкевіч 55 гадоў таму трагічна загінуў малады літаратуразнаўца і крытык Мікола Дзяшкевіч (1946-1971) Нарадзіўся на Г
Мікола Дзяшкевіч 55 гадоў таму трагічна загінуў малады літаратуразнаўца і крытык Мікола Дзяшкевіч (1946-1971) Нарадзіўся на Гродзеншчыне, у в. Пагор’е каля Шчорсаў. Скончыў Мінскі педінстытут імя М. Горкага. Працаваў у Музеі Янкі Купалы. Аўтар даследавання пра Я. Купалу «Ад вытокаў радаводных», дзе адным з першых падрабязна разгледзеў радавод песняра, яго шляхецкае паходжанне. Удзельнік перадач «Школьнае тэлебачанне», прысвечаных Янку Купалу. Аўтар нататак прысвечаных Р. Барадуліну, С. Станюце, Г. Аўсяннікаву і іншым дзеячам культуры. Трагічна загінуў 1 жніўня 1971 года на р. Нёман, калі ўратоўваў жанчыну з дзіцёнкам. Пахаваны на могілках в. Пагор’е Карэліцкага раёна. #памяць
383
19
📅 120 гадоў з дня нараджэння Ежы Гедройця Публіцыст, журналіст і літаратар Ежы Гедройць нарадзіўся ў Мінску ў 1906 г. Скончы+2
📅 120 гадоў з дня нараджэння Ежы Гедройця Публіцыст, журналіст і літаратар Ежы Гедройць нарадзіўся ў Мінску ў 1906 г. Скончыў Варшаўскі ўніверсітэт, узначальваў шэраг смі яшчэ ў 1930-ых гг, быў на дыпламатычнай службе, удзельнічаў у II Сусветнай вайне. Жыў у Парыжы, выдавец і галоўны рэдактар легандарнага і ўплывовага часопіса «Kultura». Ініцыятар выдання серыі Бібліятэкі Культуры. Паслядоўна імкнуўся да наладжваньня добрасуседзкіх адносін паміж Польшчай і ўсходнімі суседзямі — Літвой, Беларуссю і Украінай. Быў ганаровым грамадзянінам Літвы, 100-годдзе з дня яго нараджэньня адзначалася пад эгідай ЮНЭСКО, у Мінскіх Брылевічах імем Гедройца названа вуліца, таксама яго імем названая літпрэмія за лепшую кнігу прозы. Здымкі: У апошнія гады жыцця за працоўным сталом. Малады Ежы Гедройц у 1920 г. - вайсковы тэлефаніст Войска Польскага. Першы нумар часопіса "Культура" (1947) #угэтыдзень
528
20
📸 Барадулін на Купаллі Здымак 1980-ых гг. У гэты час у Заслаўі легендарнае моладзевае аб'яднанне "Майстроўня" (1979-1984) па
📸 Барадулін на Купаллі Здымак 1980-ых гг. У гэты час у Заслаўі легендарнае моладзевае аб'яднанне "Майстроўня" (1979-1984) пачало адраджаць традыцыю святкавання Купалля. З 1987 г. традыцыю працягнула не менш легендарная "Талака". На адным з такіх купальскіх святаў быў госцем і Рыгор Барадулін, злева ад яго - мастачка і мастацтвазнаўца Таццяна Гаранская. #гісторыя
400