ar
Feedback

لا تقع ضحية للمخادعين! تيليمتريو يكتشف ويُميّز هذه القنوات 👉 إذا كنت تريد رؤية العلامة، اشترك

Літархіў

Літархіў

الذهاب إلى القناة على Telegram

Гісторыя беларускай літаратуры, фотаздымкі, архіўныя дакументы, рарытэтныя выданні, відэа- і аўдыёматэрыялы.

إظهار المزيد
708
المشتركون
لا توجد بيانات24 ساعات
+37 أيام
+1030 أيام

جارٍ تحميل البيانات

سحابة العلامات
لا توجد بيانات
هل تواجه مشاكل؟ يرجى تحديث الصفحة أو الاتصال بمدير الدعم الخاص بنا.
الإشارات الواردة والصادرة
---
---
---
---
---
---
جذب المشتركين
أكتوبر '26
أكتوبر '26
+14
في 1 قنوات
سبتمبر '26
+18
في 2 قنوات
Get PRO
أغسطس '26
+22
في 1 قنوات
Get PRO
يوليو '26
+22
في 1 قنوات
Get PRO
يونيو '26
+26
في 1 قنوات
Get PRO
مايو '26
+85
في 3 قنوات
Get PRO
أبريل '26
+85
في 4 قنوات
Get PRO
مارس '26
+19
في 1 قنوات
Get PRO
فبراير '26
+16
في 1 قنوات
Get PRO
يناير '26
+37
في 1 قنوات
Get PRO
ديسمبر '25
+25
في 1 قنوات
Get PRO
نوفمبر '25
+47
في 1 قنوات
Get PRO
أكتوبر '25
+43
في 1 قنوات
Get PRO
سبتمبر '25
+89
في 1 قنوات
Get PRO
أغسطس '25
+8
في 2 قنوات
Get PRO
يوليو '25
+2
في 2 قنوات
Get PRO
يونيو '25
+15
في 1 قنوات
Get PRO
مايو '25
+34
في 3 قنوات
Get PRO
أبريل '25
+42
في 2 قنوات
Get PRO
مارس '25
+25
في 2 قنوات
Get PRO
فبراير '25
+5
في 1 قنوات
Get PRO
يناير '25
+45
في 3 قنوات
Get PRO
ديسمبر '24
+70
في 5 قنوات
Get PRO
نوفمبر '24
+4
في 0 قنوات
Get PRO
أكتوبر '24
+9
في 1 قنوات
Get PRO
سبتمبر '24
+3
في 1 قنوات
Get PRO
أغسطس '24
+2
في 1 قنوات
Get PRO
يوليو '24
+5
في 1 قنوات
Get PRO
يونيو '24
+19
في 1 قنوات
Get PRO
مايو '24
+80
في 2 قنوات
Get PRO
أبريل '240
في 3 قنوات
Get PRO
مارس '24
+137
في 3 قنوات
التاريخ
نمو المشتركين
الإشارات
القنوات
21 أكتوبر0
20 أكتوبر0
19 أكتوبر+2
18 أكتوبر0
17 أكتوبر0
16 أكتوبر+1
15 أكتوبر+1
14 أكتوبر+2
13 أكتوبر+2
12 أكتوبر0
11 أكتوبر+1
10 أكتوبر+2
09 أكتوبر0
08 أكتوبر+1
07 أكتوبر0
06 أكتوبر0
05 أكتوبر+1
04 أكتوبر0
03 أكتوبر0
02 أكتوبر0
01 أكتوبر+1
منشورات القناة
📘 Альманах "Нёман" На фота вокладка альманаха пісьменнікаў Гарадзеншчыны “Нёман” (1956 год). На старонках: вершы Міхася Васі
+3
📘 Альманах "Нёман" На фота вокладка альманаха пісьменнікаў Гарадзеншчыны “Нёман” (1956 год). На старонках: вершы Міхася Васілька, маладыя паэты П. Макаль, М. Арочка, С. Бандарэнка, Я. Еўсцігнееў, Г. Шутэнка і інш., таксама празаікі-пачаткоўцы В. Быкаў і А. Карпюк. Першы выпуск альманаха выйшаў накладам 5000 ас. А як жа назвалі альманах "Нёманам", хіба вядомы часопіс "Нёман" "падзяліўся" назвай, спытаеце вы? Не, тады гэты агульнарэспубліканскі часопіс назвываўся "Отчизна" і выходзіў з 1945 г. па-руску. У 1947 г. ён стаў "Савецкай атчызнай", і толькі ў 1960 г. часопіс стаў "Неманам". Таму, першым быў гарадзенскі альманах і хто ведае, калі б назва не прагучала тады ў 1956 г. ці ўзяў бы яе сталічны часопіс? Дарэчы "Нёманам" праз "ё" часопіс стаў афіцыйна на вокладцы толькі ў 1988 г... #гісторыя

2
📸 Мікола Арочка На фота пачатку 1960-ых гг. малады паэт Мікола Арочка (1930-2013). #здымак
📸 Мікола Арочка На фота пачатку 1960-ых гг. малады паэт Мікола Арочка (1930-2013). #здымак
165
3
📸 Анатоль Шушко На здымку паэт Анатоль Шушко (1954-2018). Жыў і працаваў у Пінску. #здымак
📸 Анатоль Шушко На здымку паэт Анатоль Шушко (1954-2018). Жыў і працаваў у Пінску. #здымак
264
4
📸 Віктар Шалкевіч На здымку вядомы гарадзенскі бард і літаратар Віктар Шалкевіч. Здымак зроблены ў першай палове 1970-ых гг.
📸 Віктар Шалкевіч На здымку вядомы гарадзенскі бард і літаратар Віктар Шалкевіч. Здымак зроблены ў першай палове 1970-ых гг. падчас праходжання тэрміновай службы ў савецкіх ваенна-марскіх сілах. За ім цікавая гісторыя - на рэйдзе Кейптаўна савецкі карабель на якім служыў старшына першай стацці Шалкевіч, у межах акцыі міжнароднага марскога сяброўства прымаў дэлегацыю брытанскага экіпажа, а пасля сам адведваў карабель флоту яе Вялікасці. Так у руках Віктара Шалкевіча апынуўся карабельны брытанскі кот, а на галаве - афіцэрская фуражка ВМС Вялікабрытаніі. #гумар
289
5
📘 "Сонечная паводка" На фота вокладка кніжка вершаў паэта Аляксея Пысіна 1962 года "Сонечная паводка". У зборніку змешчаныя
📘 "Сонечная паводка" На фота вокладка кніжка вершаў паэта Аляксея Пысіна 1962 года "Сонечная паводка". У зборніку змешчаныя такія пазнавальныя "пысінскія" творы як - "Была бранёю гімнасцёрка…", "Магілёўская шаша", "У мяне аж мільён адрасоў", "Хто бачыў, як дубы цвітуць…", "Курганы" - і іншыя - пра прыроду роднай Магілёўшчыны, трагізм і гераізм вялікай вайны, а таксама творы на вечныя тэмы працы, сяброўства і кахання. #вокладка
292
6
📸 На Нарачы Здымак 1971 г. зафіксаваў гэтую пачэсную літарацкую кампанію на нарачанскім адпачынку: Аркадзь Куляшоў, Міхась Л
📸 На Нарачы Здымак 1971 г. зафіксаваў гэтую пачэсную літарацкую кампанію на нарачанскім адпачынку: Аркадзь Куляшоў, Міхась Лынькоў, Віталь Вольскі, Максім Танк. #гісторыя
330
7
📸 Стары здымак У гасцях у паэткі Ніны Мацяш у Белаазерску: Уладзімір Васілевіч, Васіль Жуковіч, Анатоль Вярцінскі. 2000 год.
📸 Стары здымак У гасцях у паэткі Ніны Мацяш у Белаазерску: Уладзімір Васілевіч, Васіль Жуковіч, Анатоль Вярцінскі. 2000 год. #здымак
337
8
📅 95 гадоў з дня нараджэння Ніла Гілевіча 30 верасня 1931 г. нарадзіўся народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч. Здымак Валера Дуб
📅 95 гадоў з дня нараджэння Ніла Гілевіча 30 верасня 1931 г. нарадзіўся народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч. Здымак Валера Дубоўскага. *** Дзе па роднай зямлі ні крочыў – Скрозь – ад Прыпяці да Дзвіны – Перш за ўсё мне ласкалі вочы Жыта, сосны і валуны. Дзе ў далёкіх маіх вандроўках Я ні сніў аб Радзіме сны – Паўставалі ў іх зноў і зноўку: Жыта, сосны і валуны. I па самай высокай мерцы Мне ўжо ясна, што да труны Данясу я не шмат у сэрцы: Жыта, сосны і валуны. О, сябры! Калі нешта значыць Мой усім вам паклон зямны – Хай і цень мой з пагорка бачыць Жыта, сосны і валуны. Ніл Гілевіч Дзякуй, што былі, Ніл Сымонавіч! #памяць
413
9
📸 Стары здымак На фота 1990-ых гг. малады пісьменнік і літаратуразнаўца Алесь Пашкевіч. У 1998 г. ён стаў кандыдатам, праз 4
📸 Стары здымак На фота 1990-ых гг. малады пісьменнік і літаратуразнаўца Алесь Пашкевіч. У 1998 г. ён стаў кандыдатам, праз 4 гады гады - доктарам філалагічных навук, а ў верасні 2002 г. змяніў Вольгу Іпатаву на пасадзе старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў, такім чынам аформіўшы своеасаблівы рэкордны "дубль", - як самы малады доктар БДУ і самы малады кіраўнік найстарэйшай творчай арганізацыі Беларусі. #здымак
366
10
📅 Васіль Гадулька На фотаздымку магіла самабытнага творцы Васіля Гадулькі (1946-1993) у в. Федзькавічы Жабінкаўскага раёна Б
📅 Васіль Гадулька На фотаздымку магіла самабытнага творцы Васіля Гадулькі (1946-1993) у в. Федзькавічы Жабінкаўскага раёна Берасацейскай вобласці, дзе жыў і памёр гэты паэт. Надмагільны помнік паўстаў высілкамі неабыякавай грамадскасці - у прыватнасці паэтаў Леаніда Галубовіча і Алеся Каско. Сёлета споўнілася 80 гадоў з дня яго нараджэння. #памяць
352
11
📘 Граматыка Тарашкевіча На фота вокладка шостага і апошняга выдання кнігі Браніслава Тарашкевіча «Беларуская граматыка». Выд
📘 Граматыка Тарашкевіча На фота вокладка шостага і апошняга выдання кнігі Браніслава Тарашкевіча «Беларуская граматыка». Выдадзена ў Мінску ў 1943 годзе са зменамі і дапаўненнямі (рэдактары А. Адамовіч, А. Лёсік, К. Шкуцька). #гісторыя
483
12
📸 Стары здымак На фота 1950-ых гг. маладыя Уладзімір Караткевіч, Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін. #гісторыя
📸 Стары здымак На фота 1950-ых гг. маладыя Уладзімір Караткевіч, Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін. #гісторыя
487
13
Магільны камень Тамаша Зана У Смальянах Аршанскага раёна, дзе знайшоў у 1855 годзе свой апошні прытулак славуты філамат і піс
Магільны камень Тамаша Зана У Смальянах Аршанскага раёна, дзе знайшоў у 1855 годзе свой апошні прытулак славуты філамат і пісьменнік Тамаш Зан, неабыякавыя людзі адрэстаўравалі камень на яго магіле. Доўгі час надмагільным помнікам ніхто не апекаваўся, і ён прыйшоў у занядбаны стан, але цяпер пачышчаны і чытэльны. Зан, народжаны ў Мясаце цяперашняга Маладэчанскага раёну, адвучыўся ў Менску і Вільні, і, пасля вяртання з высылкі ў Арэнбургскі край, жыў маёнтку Кахачын каля Оршы, дзе даследаваў прыроду і беларускі фальклор. #навіны
479
14
📅 Аляксандр Ельскі 110 гадоў таму памёр літаратар, гісторык і краязнаўца Аляксандр Ельскі (1834-1916). Ён быў адным з першых
📅 Аляксандр Ельскі 110 гадоў таму памёр літаратар, гісторык і краязнаўца Аляксандр Ельскі (1834-1916). Ён быў адным з першых гісторыкаў беларускай літаратуры і збіральнікаў беларускіх рукапісаў. Патрыярх прафесійнага беларусазнаўства ў к. XIX — пач. XX ст. Аляксандр Ельскі стаў першым сапраўдным беларускім энцыклапедыстам: напісаў звыш 10 тыс. гістарычна-краязнаўчых артыкулаў пра Беларусь для грунтоўных і шматтыражных польскіх «Геаграфічнага слоўніка Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краін» і «Вялікай усеагульнай ілюстраванай энцыклапедыі». Кантактаваў з Багушэвічам, Дуніным-Марцінкевічам, Доўнарам-Запольскім і іншымі знакамітымі асобамі беларускага культурніцкага руху. Яго магіла цудам захавалася і знаходзіцца ў родавым маёнтку Дудзічы (побач з "Дудуткамі"). Цяпер гэта зарослы курган сярод палеткаў. #гісторыя
412
15
📅 Ігар Шклярэўскі Днямі споўнілася 5 гадоў па смерці паэта і перакладчыка Ігара Шклярэўскага (1938-2021). Ён нарадзіўся ў Бя+1
📅 Ігар Шклярэўскі Днямі споўнілася 5 гадоў па смерці паэта і перакладчыка Ігара Шклярэўскага (1938-2021). Ён нарадзіўся ў Бялынічах на Магілёўшчыне, але жыццё пражыў у Маскве. Пісаў вершы, перакладаў са славянскіх моваў. У 1979 г. апублікаваў пераклад «Слова пра паход Ігараў», высока ацэнены найбуйнейшым спецыялістам па старажытнарускай літаратуры Дзмітрыем Ліхачовым. Сцвердзіўся як савецкі рускамоўны паэт, пахаваць, аднак, запавёў на радзіме. Прах пахавалі побач з бацькамі - на старых магілёўскіх могілках на высокім беразе Дняпра. Штопраўда, помніка няма і дасюль - на магілцы стаць сціплы жалезны крыжык з пластыкавай шыльдай, век якой зусім кароткі. Далей магіла стане безыменнай. #гісторыя
348
16
📅 Сакрат Яновіч Сёння 90 гадоў з дня нараджэння Сакрата Яновіча. З'явіўся на свет 4 верасня 1936, у Крынках на Беласточчыне.
📅 Сакрат Яновіч Сёння 90 гадоў з дня нараджэння Сакрата Яновіча. З'явіўся на свет 4 верасня 1936, у Крынках на Беласточчыне. Працаваў электраманцёрам, журналістам. Сябра літаратурнага аб’яднання «Белавежа» і Саюза польскіх пісьменнікаў, старшыня Клубу Саюза польскіх пісьменнікаў у Беластоку. Скончыў філфак Варшаўскага ўніверсітэта. Дэбютаваў апавяданнем у 1956 («Ніва»). Пісаў на беларускай і польскай мовах. Аўтар зборнікаў апавяданняў і мініяцюр - усяго каля 30 кніг. Памёр 17 лютага 2013 у Крынках. #гісторыя
372
17
📘 Старая вокладка На фота паэтычны зборнік "Вершы" Змітрака Бядулі 1947 году. #вокладка+4
📘 Старая вокладка На фота паэтычны зборнік "Вершы" Змітрака Бядулі 1947 году. #вокладка
462
18
📅 90 гадоў з дня нараджэння Генадзя Бураўкіна Паэт, дзяржаўны і грамадскі дзеяч, а таксама паслядоўны абаронца беларушчыны Г+2
📅 90 гадоў з дня нараджэння Генадзя Бураўкіна Паэт, дзяржаўны і грамадскі дзеяч, а таксама паслядоўны абаронца беларушчыны Генадзь Бураўкін нарадзіўся 28 жніўня 1936 г. на Расоншчыне. Меў доўгі творчы і працоўны лёс: узначальваў часопіс "Маладосць", быў старшынём "Дзяржтэлерадыё" БССР, дэпутатам ВС БССР, дыпламатам. Друкаваўся з 1952 года. Аўтар зборнікаў: «Майская просінь» (1960), «З любоўю і нянавісцю зямною» (1963), «Дыханне» (1966), «Жніво» (1971), «Выток» (1974), «Варта вернасці» (1978), «Пяшчота» (1985), «Гняздо для птушкі радасці» (1986), «Узмах крыла» (1995) і інш. Апошняя кніга аўтара "Нагаварыцца з зоркамі" выйшла за 3 дні да смерці паэта. На вершы Бураўкіна напісана шмат папулярных песень. Сярод іх «Белы снег», «Зачараваная», «Матылі», «Малітва», і, вядома, цудоўная «Калыханка», на якой вырасла не адно пакаленне беларусаў. Памёр Генадзь Бураўкін у 2014 г. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска. #гісторыя
476
19
📅 120 гадоў з дня нараджэння Новіка-Пеюна Паэт і пісьменнік Сяргей Новік-Пяюн нарадзіўся 27 жніўня 1906 г. у в.Лявонавічы Сл+2
📅 120 гадоў з дня нараджэння Новіка-Пеюна Паэт і пісьменнік Сяргей Новік-Пяюн нарадзіўся 27 жніўня 1906 г. у в.Лявонавічы Слуцкага пав.. У 1918-24 гг вучыўся ў Нясвіжскай гімназіі, браў удзел у скаўцкім руху. У 1925-26 гг. на беларускіх настаўніцкіх курсах у Вільні. У 1926 годзе стварыў у роднай вёсцы хор і тэатр. Арганізаваў гурток ТБШ, супрацоўнік часопісу для дзяцей «Заранка». Як беларускі нацыяналіст тройчы арыштоўваўся: польскімі ўладамі ў 1930-ых гг., у часе вайны трапіў нямецкі концлагер, а ў 1944 г. арыштаваны НКУС і на 10 год трапіў на Калыму. Як паэт дэбютаваў у 1925 г. Аўтар зборнікаў вершаў «Заўсёды з песняй» (1984 год), «Песні з-за кратаў» (1993 год). Некаторыя песні на словы Новік-Пяюна лічацца народнымі, найбольш вядомыя з іх «Зорачкі» і «Над Шчарай» («Слонімскі вальс»). Пахаваны на радзіме ў Лявонавічах. #гісторыя
318
20
📅 Алесь Разанаў - 5 гадоў з дня смерці Нарадзіўся ў Сяльцы Бярозаўскага раёна ў 1947 г. Паступіў на філфак БДУ, дзе ў 1968 г+4
📅 Алесь Разанаў - 5 гадоў з дня смерці Нарадзіўся ў Сяльцы Бярозаўскага раёна ў 1947 г. Паступіў на філфак БДУ, дзе ў 1968 г. далучыўся да знакамітай акцыі студэнтаў-філолагаў (Віктар Ярац, Леў Барташ і інш.) якія выступілі за вяртання выкладання на беларускай мове. Атрымаў ярлык "нацыяналіста" і быў выключаны. Дзякуючы заступніцтву Н. Гілевіча, М. Танка і У. Калесніка давучыўся на берасцейскім філфаку. Дэбютаваў у 1961 г. Першы зборнік "Адраджэнне" 1970 г. Стаў адным з самых вядомых творцаў пакалення з неардынарным мысленнем і нетрадыцыйным паэтычным стылем. Узбагаціў нашую літаратуру новымі формамі - пункцірамі, квантэмамі, вэрсэтамі і інш, сцвердзіўся як паэт-філосаф і эксперыментатар. За зборнік «Вастрыё стралы» (1988) атрымаў Дзяржаўную прэмію БССР імя Я. Купалы. 26 жніўня 2021 г. Алеся Разанава не стала. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках. #гісторыя
342