fa
Feedback

فریب کلاهبرداران را نخورید! تل‌متریو این کانال‌ها را شناسایی و برچسب‌گذاری می‌کند 👉 برای مشاهده برچسب، اشتراک تهیه کنید

Літархіў

Літархіў

رفتن به کانال در Telegram

Гісторыя беларускай літаратуры, фотаздымкі, архіўныя дакументы, рарытэтныя выданні, відэа- і аўдыёматэрыялы.

نمایش بیشتر
707
مشترکین
اطلاعاتی وجود ندارد24 ساعت
-17 روز
اطلاعاتی وجود ندارد30 روز

در حال بارگذاری داده‌ها

ابر برچسب‌ها
هیچ داده‌ای
مشکلی وجود دارد؟ لطفاً صفحه را تازه کنید یا با مدیر پشتیبانی ما تماس بگیرید.
اشارات ورودی و خروجی
---
---
---
---
---
---
جذب مشترکین
نوامبر '26
نوامبر '26
+11
در 1 کانال‌ها
اکتبر '26
+21
در 2 کانال‌ها
Get PRO
سپتامبر '26
+18
در 2 کانال‌ها
Get PRO
اوت '26
+22
در 1 کانال‌ها
Get PRO
ژوئیه '26
+22
در 1 کانال‌ها
Get PRO
ژوئن '26
+26
در 1 کانال‌ها
Get PRO
مه '26
+85
در 3 کانال‌ها
Get PRO
آوریل '26
+85
در 4 کانال‌ها
Get PRO
مارس '26
+19
در 1 کانال‌ها
Get PRO
فوریه '26
+16
در 1 کانال‌ها
Get PRO
ژانویه '26
+37
در 1 کانال‌ها
Get PRO
دسامبر '25
+25
در 1 کانال‌ها
Get PRO
نوامبر '25
+47
در 1 کانال‌ها
Get PRO
اکتبر '25
+43
در 1 کانال‌ها
Get PRO
سپتامبر '25
+89
در 1 کانال‌ها
Get PRO
اوت '25
+8
در 2 کانال‌ها
Get PRO
ژوئیه '25
+2
در 2 کانال‌ها
Get PRO
ژوئن '25
+15
در 1 کانال‌ها
Get PRO
مه '25
+34
در 3 کانال‌ها
Get PRO
آوریل '25
+42
در 2 کانال‌ها
Get PRO
مارس '25
+25
در 2 کانال‌ها
Get PRO
فوریه '25
+5
در 1 کانال‌ها
Get PRO
ژانویه '25
+45
در 3 کانال‌ها
Get PRO
دسامبر '24
+70
در 5 کانال‌ها
Get PRO
نوامبر '24
+4
در 0 کانال‌ها
Get PRO
اکتبر '24
+9
در 1 کانال‌ها
Get PRO
سپتامبر '24
+3
در 1 کانال‌ها
Get PRO
اوت '24
+2
در 1 کانال‌ها
Get PRO
ژوئیه '24
+5
در 1 کانال‌ها
Get PRO
ژوئن '24
+19
در 1 کانال‌ها
Get PRO
مه '24
+80
در 2 کانال‌ها
Get PRO
آوریل '240
در 3 کانال‌ها
Get PRO
مارس '24
+137
در 3 کانال‌ها
تاریخ
رشد مشترکین
اشارات
کانال‌ها
22 نوامبر0
21 نوامبر0
20 نوامبر+3
19 نوامبر0
18 نوامبر0
17 نوامبر+1
16 نوامبر0
15 نوامبر+1
14 نوامبر0
13 نوامبر0
12 نوامبر0
11 نوامبر+1
10 نوامبر0
09 نوامبر0
08 نوامبر+2
07 نوامبر0
06 نوامبر0
05 نوامبر0
04 نوامبر0
03 نوامبر+2
02 نوامبر+1
01 نوامبر0
پست‌های کانال
📅 125 гадоў з дня нараджэння Міхася Зарэцкага Сёння 125 гадоў з дня нараджэння яшчэ аднаго таленавітага пісьменніка, якога Б
+3
📅 125 гадоў з дня нараджэння Міхася Зарэцкага Сёння 125 гадоў з дня нараджэння яшчэ аднаго таленавітага пісьменніка, якога Беларусь страціла ў 1930-ыя гады - Міхася Зарэцкага (сапраўднае імя Міхась Яўхімавіч Касянкоў). Ён нарадзіўся 20 лістапада 1901 году ў вёсцы Высокі Гарадзец, Сенненскага павету, Магілёўскай губерні. 29 кастрычніка 1937 г. быў растраляны ў Мінску як "чалец нацыянал-фашысцкай групоўкі". Рэабілітаваны, але на дзесяцігоддзі страчаны і забыты. На здымках некалькі вокладак яго кніг: "У віры жыцця" (1925), "42 докумэнты і двое Жвіроўскіх" (1926), "Пад сонцам" (1925), "Сцежкі-дарожкі" (1929). #памяць
20 نوامبر, 08:09

2
📅 95 гадоў з дня нараджэння Анатоля Вярцінскага Сёння 18 лістапада спаўняецца 95 гадоў ў дня нараджэння паэта і грамадскага
📅 95 гадоў з дня нараджэння Анатоля Вярцінскага Сёння 18 лістапада спаўняецца 95 гадоў ў дня нараджэння паэта і грамадскага дзеяча Анатоля Вярцінскага (1931-2022). Нарадзіўся ў в. Дзямешкава Лепельскага раёну. Скончыў журфак БДУ. Першыя вершы з'явіліся ў друку ў 1950-ых гг. Дэбютны зборнік "Песня пра хлеб" выйшаў у 1962 г. Працаваў у "ЛіМ" і выдавецтве "Беларусь". У 1990-95 гг. быў дэпутатам ВС. Менавіта ён пад сваю рэдактарскую адказнасць выдаў у газеце «Літаратура і мастацтва» № 23 за 3 чэрвеня 1988 г. артыкул "Курапаты - дарога смерці" З. Пазняка і Я. Шмыгалёва, які разам з іншымі апрылюдненымі ўлікамі стаў падставай для ўзбуджэння галоўным пракурорам БССР Г. Тарнаўскім першай крымінальнай справы ў СССР па фактах злачынстваў, учыненых НКУС. На фота магіла А. Вярцінскага на Заходніх могілках Мінска. #памяць
153
3
📸 Віктар Дайліда На здымку 1980-ых гг. пісьменнік Віктар Дайліда (1930-2006). #здымак
📸 Віктар Дайліда На здымку 1980-ых гг. пісьменнік Віктар Дайліда (1930-2006). #здымак
203
4
Уладзіслаў Ахроменка На тыдні ўзгадвалі пісьменніка Уладзіслава Ахроменку (1965-2018), якога раптоўна не стала 9 лістапада 20
Уладзіслаў Ахроменка На тыдні ўзгадвалі пісьменніка Уладзіслава Ахроменку (1965-2018), якога раптоўна не стала 9 лістапада 2018 году. На здымку яго магіла на Заходніх могілках Мінска. Як і ў сумнай гісторыі з ушанаваннем Адама Мальдзіса - на магіле толькі драўляны крыжык, які хутка знікне і ператворыць пахаванне ў безыменнае. #памяць
295
5
Пісьменніцкія манеты 5 гадоў таму Нацбанк Беларусі (у траўні 2021 году) выпусціў памятныя манеты: «Іван Мележ. 100 гадоў», «І
Пісьменніцкія манеты 5 гадоў таму Нацбанк Беларусі (у траўні 2021 году) выпусціў памятныя манеты: «Іван Мележ. 100 гадоў», «Іван Шамякін. 100 гадоў» і «Кандрат Крапіва. 125 гадоў». Кожная манета выпускалася ў двух варыянтах: срэбная – наміналам 20 рублёў, медна-нікелевая – наміналам 1 рубель. Гэта былі не першыя манеты ў гонар пісьменнікаў, але, хіба, апошнія з таго часу... ❓А вы маеце якую-небудзь "пісьменніцкую" манету? #нумізматыка
300
6
📸 Аляксей Пысін На фота магіла празаіка Аляксея Пысіна (1920-1981) са смерці якога сёлета мінула 45 гадоў. Магіла дагледжана
📸 Аляксей Пысін На фота магіла празаіка Аляксея Пысіна (1920-1981) са смерці якога сёлета мінула 45 гадоў. Магіла дагледжаная, але чатыры дзесяцігоддзі стаіць прыкрай арфаграфічнай памылкай ў подпісе - "прЕмія" замест "прЭміі". #памяць
312
7
85 гадоў з дня смерці Змітрака Бядулі У Казахстанскім бежанстве 3-га лістапада 1941 года памёр пісьменнік Змітрок Бядуля (188
85 гадоў з дня смерці Змітрака Бядулі У Казахстанскім бежанстве 3-га лістапада 1941 года памёр пісьменнік Змітрок Бядуля (1886-1941). Ён меў больш за дзесятак творчых псеўданімаў: Бядуля З.; Бядуля Змітро; Бядуля Змітрок; Бядуля-Ясакар; Вольны; Вольны Л.; Іскра; Марыля; Падарожны; Святогор; Сымон Пустэльнік; Сымон Тутэйшы; Чырвоны Ярыла; Чырвоны Ярылка; Ярыла Паўстанец; Ясакар; Ясакар З. А нарадзіўся ён у Пасадцы Лагойскага раёна Шмуэлем бен Хаімам Плаўнікам. #памяць
426
8
📘 Першы крок «Першы крок: зборнік вершаў гуртка маладых беларускіх паэтаў у Латвіі» (Рыга, 1926 год) #вокладка
📘 Першы крок «Першы крок: зборнік вершаў гуртка маладых беларускіх паэтаў у Латвіі» (Рыга, 1926 год) #вокладка
365
9
Цішка Гартны Сёння ў гадавіну "расстрэльнае" ночы, калі з 29 на 30 кастрычніка 1937 г. у Мінску былі знішчаныя больш як 100 п
Цішка Гартны Сёння ў гадавіну "расстрэльнае" ночы, калі з 29 на 30 кастрычніка 1937 г. у Мінску былі знішчаныя больш як 100 прадстаўнікоў нацыянальнай інтэлігенцыі ўзгадайма і пісьменніка, грамадскага дзеяча і навукоўцу Зміцера Жылуновіча (псеўд. Цішка Гартны) (1887 - 1937), які не дажыў і да кастрычніка, а быў забіты ў Магілёве ў закрытай псіхіятрычнай лякарні. Доўгі час месца яго пахавання было не вядомым, толькі ў канцы 1980-ых гг. высветлілася, што апошні спачын ён знайшоў на ўскраіне Пячэрскага парку ў Магілёве. Там 11.4.1989 г. быў устаноўлены сціплы самаробны памятны знак (на фота). Чалавек, які ўзначальваў Дзяржвыдавецтва і Цэнтральны архіў БССР, быў рэдактарам "Савецкай Беларусі" і першым рэдактарам часопіса "Полымя", сябрам Інбелкульта і намеснікам міністра асветы, не заслужыў нават пасмяротнага помніка - толькі гэтая жалезная памятка ў глухім кутку лесапарка - адзінае, што нагадвае пра яго нашчадкам. #памяць
556
10
📘 "Салавей" На здымку зборнік 1928 году Змітрака Бядулі "Салавей". #вокладка
📘 "Салавей" На здымку зборнік 1928 году Змітрака Бядулі "Салавей". #вокладка
328
11
"ЛіМ" RIP На тыдні стала вядома, што знакамітая газета "ЛіМ" з наступнага году перастане існаваць як самастойнае выданне і за+8
"ЛіМ" RIP На тыдні стала вядома, што знакамітая газета "ЛіМ" з наступнага году перастане існаваць як самастойнае выданне і захаваецца толькі ў выглядзе дадатку да "Звязды". Так бясслаўна завяршаецца амаль стогадовая гісторыя знакавай для айчыннай культуры і літаратуры газеты, якой у лютым наступнага году споўнілася б 95 гадоў - першы нумар выйшаў 26 лютага 1932 г. Газета была больш за 90 год люстэркам культурніцкага жыцця краіны - з усімі ўласцівымі часу заганамі і посьпехамі, вагалася разам з ідэалогіяй, хваліла ды цкавала па адмашцы зверху, перажывала часы заняпаду і ўздымы, і хоць яе лепшыя часы даўно мінулі, але пісала яна пра беларускае ды па-беларуску, і была адзінай газетай "творчай інтэлігенцыі", як сведчыў надпіс на галоўнай старонцы. #гісторыя
713
12
📸 Радзіма трох паэтаў На фота памятны камень усталяваны ў вёсцы Зачэпічы, Дзятлаўскага раёна, у якой жылі адразу тры паэты:
📸 Радзіма трох паэтаў На фота памятны камень усталяваны ў вёсцы Зачэпічы, Дзятлаўскага раёна, у якой жылі адразу тры паэты: Герасім Прамень (1906-1964), Пятрусь Граніт (1909-1980), Васіль Струмень (1914-1992). Камень усталяваны на вуліцы імя П. Граніта. І, хаця вёска Зачэпічы, у нашыя дні амаль нежылая, такі клопат па захаванні памяці таленавітых землякоў варты ўсялякай павагі і пераймання. #гісторыя
412
13
📘 Альманах "Нёман" На фота вокладка альманаха пісьменнікаў Гарадзеншчыны “Нёман” (1956 год). На старонках: вершы Міхася Васі+3
📘 Альманах "Нёман" На фота вокладка альманаха пісьменнікаў Гарадзеншчыны “Нёман” (1956 год). На старонках: вершы Міхася Васілька, маладыя паэты П. Макаль, М. Арочка, С. Бандарэнка, Я. Еўсцігнееў, Г. Шутэнка і інш., таксама празаікі-пачаткоўцы В. Быкаў і А. Карпюк. Першы выпуск альманаха выйшаў накладам 5000 ас. А як жа назвалі альманах "Нёманам", хіба вядомы часопіс "Нёман" "падзяліўся" назвай, спытаеце вы? Не, тады гэты агульнарэспубліканскі часопіс назвываўся "Отчизна" і выходзіў з 1945 г. па-руску. У 1947 г. ён стаў "Савецкай атчызнай", і толькі ў 1960 г. часопіс стаў "Неманам". Таму, першым быў гарадзенскі альманах і хто ведае, калі б назва не прагучала тады ў 1956 г. ці ўзяў бы яе сталічны часопіс? Дарэчы "Нёманам" праз "ё" часопіс стаў афіцыйна на вокладцы толькі ў 1988 г... #гісторыя
378
14
📸 Мікола Арочка На фота пачатку 1960-ых гг. малады паэт Мікола Арочка (1930-2013). #здымак
📸 Мікола Арочка На фота пачатку 1960-ых гг. малады паэт Мікола Арочка (1930-2013). #здымак
286
15
📸 Анатоль Шушко На здымку паэт Анатоль Шушко (1954-2018). Жыў і працаваў у Пінску. #здымак
📸 Анатоль Шушко На здымку паэт Анатоль Шушко (1954-2018). Жыў і працаваў у Пінску. #здымак
358
16
📸 Віктар Шалкевіч На здымку вядомы гарадзенскі бард і літаратар Віктар Шалкевіч. Здымак зроблены ў першай палове 1970-ых гг.
📸 Віктар Шалкевіч На здымку вядомы гарадзенскі бард і літаратар Віктар Шалкевіч. Здымак зроблены ў першай палове 1970-ых гг. падчас праходжання тэрміновай службы ў савецкіх ваенна-марскіх сілах. За ім цікавая гісторыя - на рэйдзе Кейптаўна савецкі карабель на якім служыў старшына першай стацці Шалкевіч, у межах акцыі міжнароднага марскога сяброўства прымаў дэлегацыю брытанскага экіпажа, а пасля сам адведваў карабель флоту яе Вялікасці. Так у руках Віктара Шалкевіча апынуўся карабельны брытанскі кот, а на галаве - афіцэрская фуражка ВМС Вялікабрытаніі. #гумар
355
17
📘 "Сонечная паводка" На фота вокладка кніжка вершаў паэта Аляксея Пысіна 1962 года "Сонечная паводка". У зборніку змешчаныя
📘 "Сонечная паводка" На фота вокладка кніжка вершаў паэта Аляксея Пысіна 1962 года "Сонечная паводка". У зборніку змешчаныя такія пазнавальныя "пысінскія" творы як - "Была бранёю гімнасцёрка…", "Магілёўская шаша", "У мяне аж мільён адрасоў", "Хто бачыў, як дубы цвітуць…", "Курганы" - і іншыя - пра прыроду роднай Магілёўшчыны, трагізм і гераізм вялікай вайны, а таксама творы на вечныя тэмы працы, сяброўства і кахання. #вокладка
342
18
📸 На Нарачы Здымак 1971 г. зафіксаваў гэтую пачэсную літарацкую кампанію на нарачанскім адпачынку: Аркадзь Куляшоў, Міхась Л
📸 На Нарачы Здымак 1971 г. зафіксаваў гэтую пачэсную літарацкую кампанію на нарачанскім адпачынку: Аркадзь Куляшоў, Міхась Лынькоў, Віталь Вольскі, Максім Танк. #гісторыя
348
19
📸 Стары здымак У гасцях у паэткі Ніны Мацяш у Белаазерску: Уладзімір Васілевіч, Васіль Жуковіч, Анатоль Вярцінскі. 2000 год.
📸 Стары здымак У гасцях у паэткі Ніны Мацяш у Белаазерску: Уладзімір Васілевіч, Васіль Жуковіч, Анатоль Вярцінскі. 2000 год. #здымак
347
20
📅 95 гадоў з дня нараджэння Ніла Гілевіча 30 верасня 1931 г. нарадзіўся народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч. Здымак Валера Дуб
📅 95 гадоў з дня нараджэння Ніла Гілевіча 30 верасня 1931 г. нарадзіўся народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч. Здымак Валера Дубоўскага. *** Дзе па роднай зямлі ні крочыў – Скрозь – ад Прыпяці да Дзвіны – Перш за ўсё мне ласкалі вочы Жыта, сосны і валуны. Дзе ў далёкіх маіх вандроўках Я ні сніў аб Радзіме сны – Паўставалі ў іх зноў і зноўку: Жыта, сосны і валуны. I па самай высокай мерцы Мне ўжо ясна, што да труны Данясу я не шмат у сэрцы: Жыта, сосны і валуны. О, сябры! Калі нешта значыць Мой усім вам паклон зямны – Хай і цень мой з пагорка бачыць Жыта, сосны і валуны. Ніл Гілевіч Дзякуй, што былі, Ніл Сымонавіч! #памяць
417