en
Feedback
Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Open in Telegram
1 271
Subscribers
No data24 hours
No data7 days
-1430 days
Posts Archive
Беларуская папулярызатарка гісторыі намагаецца зрабіць рэпліку крыжа Сафіі Менскай — каралевы Дацкай і праўнучкі Усяслава Чар
Беларуская папулярызатарка гісторыі намагаецца зрабіць рэпліку крыжа Сафіі Менскай — каралевы Дацкай і праўнучкі Усяслава Чарадзея MOST распавядае пра праект папулярызатаркі гісторыі Марыі Грыц, якая запускае краўдфандынг на стварэнне рэплікі крыжа Сафіі Менскай — вядомага ў Даніі як крыж Дагмар. Даследаванні паказваюць, што ён мог належаць менавіта Сафіі (дачцэ Валадара Глебавіча, праўнучцы Усяслава Чарадзея), а выканаць яго мог той самы Лазар Богша, які вырабіў крыж Еўфрасінні Полацкай, або хтосьці з яго вучняў. Бо зроблены ён у той жа тэхніцы — візантыйскай перагародчатай эмалі. Праект прадугледжвае выраб з золата ў традыцыйнай тэхніцы. Гатовую рэпліку плануюць перадаць на баланс Музея Вольнай Беларусі ў Варшаве з публічным доступам — да часу, калі яе можна будзе вярнуць у Беларусь. 🔗 Падрабязнасці на MOST Media

Repost from N/a
Як пачаць даследаваць гісторыю сваёй сям’і Калі мы кажам пра гісторыю, то часцей за ўсё ўяўляем гісторыю краіны, рэгіёна, пад
Як пачаць даследаваць гісторыю сваёй сям’і Калі мы кажам пра гісторыю, то часцей за ўсё ўяўляем гісторыю краіны, рэгіёна, падзей і дат. А што, калі гісторыя — гэта найперш гісторыя кожнай асобнай сям’і? Гісторыя тых, хто быў да нас: іх лёсаў, выбараў і шляхоў, і таго, як мы звязаныя з імі сёння. На гэтыя пытанні адказвае радавод. Часта здаецца, што даследаваць свой род складана: трэба знайсці архівы, у іх — патрэбныя дакументы. Але на самай справе гэта больш даступна, чым падаецца. І ёсць людзі, якія ўжо ведаюць, як зрабіць першыя крокі ў аднаўленні ўласнага радаводнага дрэва. Адзін з такіх экспертаў — Ігар Станкевіч, журналіст і даследчык, які ўжо больш за дваццаць пяць гадоў займаецца генеалогіяй і вывучэннем рэпрэсаваных родаў. Ён ведае пра архіўныя абмежаванні, пра тое, як шукаць інфармацыю, як правяраць сямейныя легенды і што рабіць, калі дакументаў амаль не засталося. Ён збірае гісторыі сямей, вяртае ім памяць і вучыць іншых рабіць тое самае. Для тых, хто даўно хацеў «дабрацца да каранёў», але не ведаў, з чаго пачаць, існуе бясплатны анлайн-курс Ігара Станкевіча «Радавод: аднаўляем гісторыю сваёй сям’і і краіны». Гэта добрая стартавая кропка для ўсіх, хто хоча зразумець, дзе і як шукаць інфармацыю, як пераўтварыць старую скрыню з фотаздымкамі ў гісторыю, а не ў хаос, аднавіць сямейную памяць і перадаць яе дзецям. Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні рэкамендуе сачыць за наборам на сайце www.nationofleaders.org, каб не прапусціць наступны старт курса, запланаваны на вясну 2026 года. #ВяртаемГісторыю #ViartajemHistoryju #СапраўднаяГісторыя #SapraŭdnajaHistoryja @revivalbelarus

Беларусь: Старажытная і сучасная. Новы погляд на гісторыю Цэнтральнай Еўропы. Лекцыя Тымаці Снайдэра На Youtube-канале нашага Інстытута апублікаваная беларускамоўная версія лекцыі вядомага гісторыка Тымаці Снайдэра, прачытаная 27 чэрвеня 2025 года ў Венскім музеі. 🎥 Запрашаем да прагляду: https://youtu.be/ZWDe2A4CtbI?si=Fi2Pd2NFh49hI7kk

📚 «Патаемная спадчына. Казкі пра беларускіх жанчын. Том 1» Новая кніга, якая праз казкі знаёміць з выбітнымі беларускамі. Пе
📚 «Патаемная спадчына. Казкі пра беларускіх жанчын. Том 1» Новая кніга, якая праз казкі знаёміць з выбітнымі беларускамі. Першы том “Патаемнай спадчыны” змяшчае сем казак пра выдатных беларусак, якія жылі ў розны час – ад сярэднявечча да пачатку XX стагоддзя. Гэта тыя гісторыі, якіх амаль няма ў школьных падручніках, але без іх не зразумець нашай мінуўшчыны. Кніга створаная камандай таленавітых аўтарак/аў і мастачак/коў; выданне разлічана на чытанне дзецям і дарослым. Чаму вартае ўвагі: кароткія, жвавыя гісторыі, моцны візуальны шэраг і акцэнт на бачнасць жанчын у гісторыі Беларусі — як добры старт для сямейных чытанняў і заняткаў у школах/гуртках. 👉Больш падрабязна пра выданне на Kirma.sh, дзе можна адразу і замовіць

Repost from Наша Ніва
«Слова гасударава на вас такое — загадана паліць». Як расейцы разрабавалі і спалілі Віцебск: сведчанне відавочца трагедыі Вял
«Слова гасударава на вас такое — загадана паліць». Як расейцы разрабавалі і спалілі Віцебск: сведчанне відавочца трагедыі Вялікая Паўночная вайна 1700—1721 гадоў стала адной з самых трагічных старонак у гісторыі Беларусі, ператварыўшы яе тэрыторыю ў арэну жорсткага супрацьстаяння паміж Швецыяй і Расіяй. Наступствы гэтага канфлікту для нашага краю былі катастрафічнымі, а метады вядзення вайны — бязлітаснымі. Выкарыстоўваючы тактыку выпаленай зямлі, расейцы спалілі найбольш значныя гарады на ўсходзе Беларусі. https://nashaniva.com/382199 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/382199

Ужо заўтра - круглы стол: "Выбары ў ВКЛ" 📅 29 лістапада, 14:00 📍 Музей Вольнай Беларусі, ul. Foksal 11 Трансляцыя ў YouTube
Ужо заўтра - круглы стол: "Выбары ў ВКЛ" 📅 29 лістапада, 14:00 📍 Музей Вольнай Беларусі, ul. Foksal 11 Трансляцыя ў YouTube: https://www.youtube.com/watch?v=1agX6MHTZU4 Усё, што вы хацелі ведаць пра выбары ў Вялікім Княстве Літоўскім — цяпер можна спытаць у прафесійных гісторыкаў. Запрашаем на круглы стол: "Выбары ў ВКЛ". Нашы суразмоўцы: Андрэй Радаман, Аляксандр Груша, Андрэй Мацук.

Як савецкая ўлада знішчала беларускую нацыянальную ідэнтычнасць? На гэтае пытанне адказвае даследчык сталінскіх рэпрэсій Ігар Станкевіч. Цалкам стрым тут: youtube.com/watch?v=4gXFILIHkwA

Repost from N/a
З Полацка да Падуі — культурны шлях Францішка Скарыны У межах Месяца сапраўднай гісторыі каманда Прадстаўніцтва па нацыянальн
З Полацка да Падуі — культурны шлях Францішка Скарыны У межах Месяца сапраўднай гісторыі каманда Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні запытала даследчыка Аляксея Ластоўскага пра праект «Культурны шлях Францішка Скарыны» — skaryna.eu. «У 2020 годзе з’явілася ідэя распрацаваць культурны шлях, які яднаў бы гарады і краіны, важныя для біяграфіі слыннага беларускага першадрукара. Маршрут вядзе з Полацка да Вільні, адтуль — у Кракаў, праз Прагу да Падуі, дзе адбылася абарона яго доктарскай дысертацыі», — распавядае Ластоўскі. Паводле даследчыка, першапачатковая ініцыятыўная група складалася з супрацоўнікаў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, Полацкага ўніверсітэта і Музея гісторыі кнігадрукавання. «Распрацаваны маршрут мусіў быць пададзены ў Еўрапейскі інстытут культурных шляхоў у Люксембургу. Ён аднаўляў бы не толькі гістарычныя дарогі, па якіх перамяшчаўся Скарына, але і шляхі распаўсюджвання ідэй і тэхналогій, што фармавалі адзіны еўрапейскі культурны ландшафт», — адзначае Ластоўскі. Аднак добры намер быў спынены рэальнасцю: пандэмія і наступныя палітычныя ўзрушэнні зрабілі шлях ад Полацка да Падуі непераадольным. «Падчас некалькіх экспедыцый наша каманда дабралася да Падуі і ўбачыла акты абароны Скарыны ў універсітэцкім архіве. Але ідэя культурнага шляху ўсё яшчэ чакае свайго часу і магчымасці паўнавартаснай рэалізацыі», — кажа даследчык. Цяпер на сайце праекта можна паглядзець распрацаваны маршрут з Полацка да Вільні, які паказвае скарынаўскія мясціны. І калі сёння нельга фізічна паўтарыць шлях першадрукара — гэта можна зрабіць віртуальна! #ВяртаемГісторыю #ViartajemHistoryju #СапраўднаяГісторыя #SapraŭdnajaHistoryja @revivalbelarus

Беларусь 2020 і пасля: рэвізія падзей праз акадэмічную лінзу Дыскусія 1.12.2025 19:30–21:00 (Мінск) Дыскусія пройдзе па-белар
Беларусь 2020 і пасля: рэвізія падзей праз акадэмічную лінзу Дыскусія 1.12.2025 19:30–21:00 (Мінск) Дыскусія пройдзе па-беларуску і па-англійску з перакладам. Каб далучыцца - зарэгіструйцеся. У 2020 Беларусь перажыла найбуйнейшую палітычную мабілізацыю: сотні тысяч выйшлі супраць фальсіфікацыі і гвалту. Гэтыя падзеі прыцягнулі вялікую ўвагу, выклікаўшы хвалі даследаванняў у галінах сацыялогіі, гісторыі, антрапалогіі і ў іншых дысцыплінах.  Якімі пытаннямі сёння займаюцца даследчыкі? Які эмпірычны матэрыял яны выкарыстоўваюць? Што найбольш спрэчнае ў інтэрпрэтацыях “беларускай рэвалюцыі” і што застаецца па-за ўвагай акадэмікаў? Пра гэта пагаворым у кантэксце сучасных даследаванняў. Уводзіны Габрыэле Фрайтаг, Нямецкае таварыства па даследаванні Усходняй Еўропы, Берлін Эксперткі/ты Петэр Вермерш, Універсітэт Лёвэна, Бельгія; Ганна Комар, Універсітэт Брайтана, Вялікабрытанія; Таццяна Шчытцова, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, Літва Мадэрацыя Алена Агарэлышава, Гендарная даследчыца, сацыялагіня

Як савецкія ўлады стварылі БССР — але ад Адраджэння 1920-х за лічаныя гады перайшлі да знішчэння ўсяго беларускага? Якія ролі ў гэтым гралі горад і вёска? Мы запыталіся пра гэта ў даследчыка сталінскіх рэпрэсій, стваральніка курса па радаводзе Ігара Станкевіча. А цалкам свежы выпуск праграмы "Ідэя X" з яго ўдзелам глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=4gXFILIHkwA

У Гомелі адкрылі чарговыя муралы героям вайны. Па іх колькасці горад на першым месцы ў Беларусі У сувязі з 82-й гадавінай выз
У Гомелі адкрылі чарговыя муралы героям вайны. Па іх колькасці горад на першым месцы ў Беларусі У сувязі з 82-й гадавінай вызвалення горада адкрылі не толькі помнік Канстанціну Ракасоўскаму, але і два муралы на шматпавярховых дамах – Раману Цімафеенку і Рыгору Галавацкаму. Ураджэнец Чавускага раёна Цімафеенка быў адным з арганізатараў падпольнага руху ў Гомелі, загінуў у 1942-м. Ураджэнец Мінскага раёна Галавацкі быў удзельнікам вызвалення горада, загінуў у снежні 1943-га. У апошнія гады Гомель захліснула хваля муралаў, прысвечаных героям ВАВ. Летась улады заявілі, што па іх колькасці горад на першым месцы ў Беларусі. Лічбу не ўдакладнілі, але, відаць, гаворка ідзе прыкладна пра дзясятак. У маі гэтага года ўжо адкрывалі тры муралы героям Савецкага Саюза: Георгію Жукаву, Рыгору Дзенісенка і Іллі Катуніну. Толькі апошні нарадзіўся ў Беларусі (Дзянісенка жыў у Гомелі пасля вайны). З грамадзянскіх асоб у апошнія гады адкрылі мурал хіба толькі Кірылу Мазураву: яго пазначылі як героя сацыялістычнай працы.

Кніга прафесаркі Дароты Міхалюк — адна з найважнейшых сучасных прац пра зараджэнне беларускай дзяржаўнасці. Гэта даследаванне
Кніга прафесаркі Дароты Міхалюк — адна з найважнейшых сучасных прац пра зараджэнне беларускай дзяржаўнасці. Гэта даследаванне, якое змяніла падыход гісторыкаў да разумення БНР і зламала стэрэатып, што беларускую дзяржаўнасць нібыта «стварылі бальшавікі». 👉 Як піша гісторык Яўген Міронавіч, у сваёй працы Міхалюк «скрушыла моцна ўсталяваны міф пра бальшавіцкае паходжанне сучаснай беларускай дзяржаўнасці» 📖 Пра што гэтая кніга? «Беларуская Народная Рэспубліка. 1918–1920 гг.» — гэта глыбокая, дакументальная гісторыя таго, як беларускія палітычныя эліты спрабавалі стварыць суверэнную дзяржаву ва ўмовах вайны, калапсу імперыі, складаных адносін з Польшчай, Літвой і Украінай. Кніга паказвае: ➡️ як нараджалася ідэя незалежнасці; ➡️ чаму БНР стала вынікам не толькі «антырасійскай» пазіцыі, але і няўдалых перамоў з Польшчай, Літвой і Украінай; ➡️ хто былі людзі, якія стваралі беларускую дыпламатыю; ➡️ як у 1918–1920 гг. выглядала беларуская палітычная сцэна; ➡️ чаму падзеі таго часу да сёння ўплываюць на наша разуменне беларускай ідэнтычнасці. 👩‍🏫 Хто такая Дарота Міхалюк? Прафесарка Дарота Міхалюк — даследчыца гісторыі Беларусі, Усходняй Еўропы і нацыянальных рухаў. Яна працуе на факультэце гістарычных навук Універсітэта Мікалая Каперніка ў Торуні і з’яўляецца аўтаркай дзясяткаў артыкулаў, манаграфій і навуковых праектаў. Яе даследаванні ахопліваюць: ▶️ гісторыю Беларусі першай паловы ХХ ст.; ▶️ працэсы фармавання дзяржаўнасці; ▶️ нацыянальныя рухі; ▶️ пачаткі беларускай і ўкраінскай дыпламатыі; ▶️ гісторыю Падляшша і беларусаў у рэгіёне. Гэта даследчыца, якая сапраўды адкрыла тэму БНР у новым святле і зрабіла яе даступнай шырокай аўдыторыі. 📍 Scena Forum, Arkady Kubickiego, Zamek Królewski w Warszawie ⏰ 28 лістапада 15:00–15:50

☑️ Ужо сёння — сустрэча да 105-й гадавіны Слуцкага збройнага чыну 📅 27 лістапада (чацвер) ⏰ 18:00 📍 Варшаўскі ўніверсітэт,
☑️ Ужо сёння — сустрэча да 105-й гадавіны Слуцкага збройнага чыну 📅 27 лістапада (чацвер) ⏰ 18:00 📍 Варшаўскі ўніверсітэт, ul. Dobra 55, зала 2.166 (II паверх) Сёлетняя гадавіна антыбальшавіцкага выступлення на Случчыне (лістапад–снежань 1920 г.) — добрая нагода, каб ацаніць яго прычыны і ход, а таксама абмеркаваць значэнне гэтай падзеі для лёсу беларускага народа. Арганізатары: Беларускі інстытут публічнай гісторыі і Інстытут міжкультурных даследаванняў Цэнтральна-Усходняй Еўропы Факультэта прыкладной лінгвістыкі Варшаўскага ўніверсітэта. Сардэчна запрашаем!

У Гомелі адкрылі помнік Канстанціну Ракасоўскаму — па ініцыятыве Расійскага ваенна-гістарычнага таварыства Як мы ўжо паведамл
У Гомелі адкрылі помнік Канстанціну Ракасоўскаму — па ініцыятыве Расійскага ваенна-гістарычнага таварыства Як мы ўжо паведамлялі, Расійскае ваенна-гістарычнае таварыства (РВГТ) мае ў Беларусі шырокія планы па рэалізацыі сваіх камемаратыўных праектаў. Адзін з іх — усталяванне помніка Канстанціну Ракасоўскаму ў Гомелі. Як і было анансавана, сёння, 26 лістапада, манумент урачыста адкрыты з удзелам прадстаўнічай расійскай дэлегацыі, у тым ліку старшыні РВГТ Уладзіміра Мядзінскага. Больш падрабязны агляд мерапрыемства на Reform.news

Тэма сталінскіх рэпрэсій у Беларусі да сёння застаецца адной з самых балючых і недаасэнсаваных. Гэта частка гісторыі, у якой
Тэма сталінскіх рэпрэсій у Беларусі да сёння застаецца адной з самых балючых і недаасэнсаваных. Гэта частка гісторыі, у якой больш пытанняў, чым адказаў, і якая ўсё яшчэ чакае свайго поўнага вяртання ў публічную памяць. Ігар Станкевіч — даследчык, журналіст і дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі. Ён працуе з архівамі, знаходзіць забытыя імёны, аднаўляе гісторыі людзей і цэлых сямей, жыццё якіх зламала машына тэрору. Падчас сустрэчы вы даведаецеся: ➡️ як фарміраваліся справы «ворагаў народа»; ➡️чаму Беларусь апынулася ў зоне асабліва масавых рэпрэсій; ➡️ што адбываецца з памяццю народа, калі яе мэтанакіравана вынішчаюць; ➡️ і як сёння можна вяртаць праўду праз дакументы, архівы і сямейныя гісторыі. Сустрэча будзе карыснай усім, хто цікавіцца гісторыяй, архівамі і тым, як траўмы мінулага ўплываюць на сучасную Беларусь. 📍Scena Forum, Zamek Królewski w Warszawie – Muzeum Arkady Kubickiego (wejście od ul. Grodzkiej) ⏰ 27 лістапада 15:00–15:50 📚 У рамках Кірмашу гістарычнай кнігі ў Варшаве.

«Самыя ўразлівыя перад фальсіфікацыяй гісторыі ў Беларусі – дзеці» Belsat пагутарыў з кіраўніком Прадстаўніцтва па нацыянальн
«Самыя ўразлівыя перад фальсіфікацыяй гісторыі ў Беларусі – дзеці» Belsat пагутарыў з кіраўніком Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Паўлам Баркоўскім пра ініцыятыву «Месяц сапраўднай гісторыі»: хто і як фальсіфікуе мінулае ў сённяшняй Беларусі, чаму найбольш трапляюць пад уплыў дзеці, і што можна зрабіць, каб супрацьстаяць прапагандзе. Таксама — ці рэальна «вярнуць праўдзівую гісторыю» за адзін месяц. 🔗 Цалкам тэкст на Белсат

Вяртаемся да размоваў пра мінуўшчыну! ☕️ Усё, што вы хацелі ведаць пра выбары ў Вялікім Княстве Літоўскім — цяпер можна спыта
Вяртаемся да размоваў пра мінуўшчыну! ☕️ Усё, што вы хацелі ведаць пра выбары ў Вялікім Княстве Літоўскім — цяпер можна спытаць у прафесійных гісторыкаў. Запрашаем на круглы стол: "Выбары ў ВКЛ". Нашы суразмоўцы: Андрэй Радаман, Аляксандр Груша, Андрэй Мацук. Вы даведаецеся пра: - з’езды і соймы шляхты Вялікага Княства Літоўскага да і пасля Люблінскай ўніі: традыцыю і эвалюцыю палітычнага прадстаўніцтва. - тое, як шляхта дабілася права ўдзельнічаць у кіраванні краінай; - тое, як яны абіралі паслоў, праводзілі свае рашэнні, лічылі галасы; - тое, як тады баранілі свой выбар. 📅 29 лістапада, 14:00 📍 Музей Вольнай Беларусі ul. Foksal 11

У часопісе Акадэміі навук напісалі, што Канстытуцыйны суд у першыя гады кіравання Лукашэнкі прыняў «шэраг спрэчных рашэнняў»
У часопісе Акадэміі навук напісалі, што Канстытуцыйны суд у першыя гады кіравання Лукашэнкі прыняў «шэраг спрэчных рашэнняў» У часопісе «Весці НАН» выйшаў тэкст да 85-годдзя Валера Ціхіні, старшыні Канстутыцыйнага суда ў 1994 - 1996 гг. Рыгор Васілевіч, які быў у той час чальцом суда і актыўна падтрымліваў Лукашэнку, адзначыў: «Разварочваліся вельмі жорсткія, мякка кажучы, «баталіі» ў працэсе абмеркавання і прыняцця рашэнняў. Канстытуцыйны суд у гэты перыяд мог бы адыграць больш канструктыўную ролю… Быў прыняты шэраг… вельмі спрэчных рашэнняў, якія маюць непасрэднае дачыненне да сістэмы стрымак і проціваг». Васілевіч, які змяніў Ціхіню на пасадзе старшыні суда, верагодна такім чынам пакрытыкаваў былога кіраўніка, аднак яго думку можна прачытаць зусім па-іншаму. А менавіта: Ціхіне не хапіла мужнасці падтрымаць імпічмент Лукашэнку ў 1996-м, у выніку чаго была зламана сістэма стрымак і проціваг. Былы дэпутат Вярхоўнага Савета Лябедзька выказваў думку, што Лукашэнка зламаў Ціхіню з дапамогай кампрамату.

Беларускія аўтары вяртаюцца на Кірмаш гістарычнай кнігі ў Варшаве! 📚📖 Сёлета Цэнтр Беларускай Салідарнасці зноў арганізуе б
Беларускія аўтары вяртаюцца на Кірмаш гістарычнай кнігі ў Варшаве! 📚📖 Сёлета Цэнтр Беларускай Салідарнасці зноў арганізуе беларускі стэнд, каб нашыя выдаўцы, аўтары і чытачы занялі сваё пачэснае месца на адным з найважнейшых літаратурных мерапрыемстваў Польшчы. 🌾Гэта магчымасць для беларусаў у Варшаве ўбачыць новыя выданні, набыць кнігі на роднай мове і сустрэцца з тымі, хто працуе дзеля захавання айчыннай гісторыі і культуры. На Scenie Forum выступяць вядомыя даследчыкі беларускай гісторыі: 📆 27 лістапада (чацвер), 15:00–15:50 «Сталінскія рэпрэсіі: не пражытая старонка гісторыі» Сустрэча з Ігарам Станкевічам, дырэктарам Беларускага інстытута публічнай гісторыі. 📆 28 лістапада (пятніца), 15:00–15:50 «Пачаткі незалежнай Беларусі» Размова з прафесарам Даротай Міхалюк пра кнігу «Беларуская Народная Рэспубліка 1918–1920». Вядучы — Яраслаў Іванюк. 📆 28 лістапада (пятніца), 16:00–16:50 «За нашу і вашую волю. Беларусы ў польска-бальшавіцкай вайне» Дыскусія з удзелам прафесара Юрыя Гжэбоўскага і прафесара Гжэгажа Новіка. 👋Таксама будуць сустрэчы з аўтарамі на самім беларускім стэндзе № 75: ➡️28 лістапада, 16:00–17:00 — Дарота Міхалюк ➡️29 лістапада, 11:00–12:00 — Дарота Міхалюк ➡️30 лістапада, 12:00–13:00 і 14:00–15:00 — Уладзімір Арлоў Там вы зможаце паразмаўляць з аўтарамі і падпісаць у іх кнігі 📚📖 👣Прыходзьце, каб падтрымаць беларускую кнігу, убачыць навінкі, пазнаёміцца з аўтарамі і паказаць, што беларуская культура жыве — і ў Варшаве таксама. Гэта месца, дзе кожная кніга мае значэнне, а кожны чытач — каштоўнасць. ‼️Увага! Уваход на Кірмаш толькі з боку вуліцы Grodzkiej (адваротная частка замка). Пасля таго як вы зойдзеце на Кірмаш, неабходна ісці да беларускага стэнду №75. 📸 Белсат

🎬 1795. Імперыі супраць Рэспублікі. Рэч Паспалітая на краі прорвы Стужка Цімафея Акудовіча тлумачыць, як 25 лістапада 1795-га Рэч Паспалітая знікла з мапы: рэспубліка апынулася ў палітычнай пастцы паміж імперыямі Расіі, Прусіі і Аўстрыі і марна спрабавала выратавацца Праз ключавыя моманты — «нямы сойм» 1717-га, грамадзянскія канфлікты, ролю Пятра I, Чартарыйскіх, Кацярыны II і Станіслава Аўгуста Панятоўскага паказана, чаму ўтрымаць баланс не атрымалася. Экспертамі ў фільме выступілі вядомыя гісторыкі: Андрэй Мацук, Рычард Батэрўік-Паўлікоўскі, Зоф’я Зеліньска і Рамуне Шмігяльскіце-Стукіене. Іх каментары збіраюць сюжэт у цэласную карціну, дапамагаюць аддзяліць міфы ад фактаў і пабачыць падзеі ў еўрапейскім кантэксце.