Беларускі інстытут публічнай гісторыі
الذهاب إلى القناة على Telegram
إظهار المزيد
1 265
المشتركون
لا توجد بيانات24 ساعات
لا توجد بيانات7 أيام
-130 أيام
أرشيف المشاركات
Repost from Наша Ніва
Як выглядала акцёрка Ганна Душэўская, сястра стваральніка бел-чырвона-белага сцяга, чый твар быў схаваны пад нікабам
Доўгі час заставалася загадкай, як у рэальным жыцці выглядала Ганна Душэўская — перакладчыца, акцёрка і родная сястра архітэктара Клаўдзія Дуж-Душэўскага. Яе сапраўдны твар і невядомыя факты біяграфіі адшукаліся толькі цяпер.
https://nashaniva.com/396733
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/396733
Repost from Беларускае Радыё Рацыя
📌 У аўторак, 9 чэрвеня, Прэс-клуб Беларусь прэзентуе вынікі даследавання «Беларуская нацыянальная ідэнтычнасць у 2026 годзе». Пачатак 15.00.
🔻 Што значыць быць беларусам і як на гэтае пытанне адказвае супольнасць? Незалежныя сацыёлагі ўжо шэсць гадоў вывучаюць беларускую нацыянальную ідэнтычнасць.
Удзел бясплатны, рэгіструйцеся па спасылцы.
https://racyja.com/by/hramadstva/anlajn-prezentacyja-belaruskaja-nacyjanalnaja-identycnasc-u-2026-h/
«Надакучыла вайна на фасадах»: новы мурал у Берасці выклікаў спрэчкі
BGmedia піша пра дыскусію вакол новага мурала на тарцы дома на вуліцы Герояў абароны Брэсцкай крэпасці. На ім – савецкі вайсковец на фоне Тэрэспальскай брамы і разбураных будынкаў крэпасці.
Частка гараджан мяркуе, што гэта можа быць Андрэй Кіжаватаў, адзін з вядомых абаронцаў крэпасці, але подпісу ці тлумачэння побач няма. Таму, хутчэй за ўсё, гэта зборны вобраз абаронцы. Роспіс можа быць часткай больш шырокага праекта памятных муралаў: яшчэ ў 2025 годзе гарадскія ўлады паведамлялі пра сем такіх работ.
Мурал выклікаў спрэчку пра тое, ці не занадта шмат у гарадской прасторы Берасця ваенных сюжэтаў. Адны каментатары нагадваюць пра асаблівае месца крэпасці ў гісторыі горада, іншыя хацелі б бачыць на фасадах больш мірныя, сучасныя і жыццёвыя сюжэты.
Гэта дыскусія паказвае, што гарадская памяць – не толькі пра мінулае, але і пра тое, якім жыхары хочуць бачыць свой горад сёння.
Repost from Салідарнасць – главные новости Беларуси
+3
«Колькі ёй было ў 2020-м? Дзіцёнак! Але яна стаіць і распавядае пра Рамана Бандарэнку»
У Варшаве ўжо амаль чатыры гады працуе Музей Вольнай Беларусі. За гэты час у калекцыі музея ўжо каля тысячы экспанатаў.
Дарэчы, фонд папоўніўся бюлэтенямі, якія ўлады спрабавалі спаліць 10-11 жніўня 2020 года. А 9 чэрвеня адкрыецца выстава з рэчамі, якія нядаўна былі вывезеныя з Беларусі.
Дырэктарка музея Наталля Задзяркоўская распавяла «Салідарнасці» пра беларускія каштоўнасці, гістарычныя рэчы, якія беларусы вымушаны захоўваць у зямлі, а таксама культуру ў краіне і эміграцыі, якую не трэба падзяляць.
Чытайце на сайце
Без VPN
Repost from Беларускае Радыё Рацыя
📌 У панядзелак, 8 чэрвеня, у Беластоку ў фундацыі «Okno na Wschód» (ul. Sienkiewicza 82) адбудзецца прэзентацыя кнігі Фелікса Акермана «Гісторыя Гародні: 1919-1991».
🔻 Усяго на даследаванне для гэтай кнігі ў аўтара сышло восем гадоў, некалькі з якіх ён правёў у Гародні — як у самім горадзе, так і ў архівах, — і нават вывучыў беларускую мову спецыяльна для гэтага праекта.
https://racyja.com/by/kultura/prezentacyja-knihi-feliksa-akermana-pra-harodnju-u-belastoku/
«Варшаўскі мост». Вітальд Пілецкі: герой з-пад Ліды ў Аўшвіцы і Варшаве
У 1943 годзе Вітальд Пілецкі ўцёк з лагера і першым праінфармаваў польскі ўрад у эміграцыі і саюзнікаў па тое, што адбываецца ў Аўшвіцы.
https://www.polskieradio.pl/396/7811/Artykul/3693873
Repost from De facto. Беларуская навука
Збор намінацый на Прэмію Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі-2026
Пачынаецца праца экспертных камісій па вызначэнні лепшых публікацый 2025 года. Даследчыкаў і ўсіх зацікаўленых запрашаюць дасылаць свае меркаванні і зрабіць свой унёсак у вызначэнне дасягненняў беларускай навукі. Прапановы можна падаць на адрас premija@palityka. org да 30 чэрвеня 2026 года.
Па выніках працы камісій будуць вызначаны па тры найлепшыя публікацыі па наступных кірунках: гісторыя (манаграфіі, артыкулы), гуманітарныя навукі (манаграфіі, артыкулы), сацыяльна-палітычныя навукі (манаграфіі, артыкулы). Урачыстае аб’яўленне лепшых публікацый адбудзецца 25 лістапада 2026 года ў Варшаве.
Да разгляду таксама прымаюцца працы апублікаваныя ў 2024 годзе, якія раней не вылучаліся на конкурс. У дадатак у 2026 годзе плануецца вызначыць найлепшыя нямецкамоўныя манаграфіі на беларускую тэматыку апублікаваная за апошняе дзесяцігоддзе – у 2017 - 2025 гадах. Усе падрабязнасці тут.
Repost from Hrodna.life - Навіны Гродна - Новости Гродно
🌟185 год таму нарадзілася самая вядомая гродзенская пісьменніца
✍️ Пані Эліза Ажэшка нарадзілася 6 чэрвеня 1841 года ў Мількаўшчыне (сёння — 🦬Гродзенскі раён) у сям’і памешчыка і адваката Бенедыкта Паўлоўскага. У 17 гадоў выйшла замуж і пераехала на Палессе.
❤️🔥Падчас паўстання 1863–1864 гадоў у Людвінове (цяпер гэта вёска ў 🕊Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці) хавала ў сябе паўстанцкага лідара Рамуальда Траўгута і дапамагла яму перабрацца за мяжу.
Пасля паразы паўстання яе мужа саслалі ў Сібір, а сама яна пераехала ў Гродна, дзе праславіла горад сваімі творамі.
Пісаць пачала пасля паўстання. У 1905 годзе яе ўпершыню вылучылі на Нобелеўскую прэмію па літаратуры.
Беларускае сэрдца польскамоўнай Элізы Ажэшкі спынілася 18 траўня 1910 года ў 🦌 Гродне.
Больш пра жыццё пісьменніцы і яе ўплыў на гісторыю горада — у матэрыялах Hrodna.life:
🪶А — Ажэшка. 5 фактаў з жыцця пісьменніцы з-над Нёмана пачынаюць «Гарадзенскую азбуку»
🪶Першы псеўдагістарычны муляж. Хто і калі збудаваў «дом Ажэшкі»
🪶Як 90 гадоў таму ў Гродне адкрывалі помнік Элізе Ажэшцы
Repost from Белсат
+7
Святая, асветніца, будаўніца манастыроў і... першая беларуская феміністка
Яе імя ведаюць амаль усе беларусы. Але ці шмат хто ведае, кім была Еўфрасіння Полацкая насамрэч? Мы прывыклі яе ўспрымаць як святую з падручнікаў, але яе сапраўднае жыццё было нашмат цікавейшым.
У дзень яе народзінаў узгадваем факты, якія дазваляюць паглядзець на адну з самых вядомых жанчын беларускай гісторыі зусім па-іншаму.
😇А даведацца яшчэ больш пра Еўфрасінню Полацкую можна ў нашай праграме «Вусы Скарыны».
«Карона Вітаўта» з’явілася ў Facebook
Гістарычны онлайн-часопіс «Карона Вітаўта» завёў сваю старонку ў Facebook. Цяпер сачыць за новымі матэрыяламі праекта можна не толькі на сайце, але і ў сацыяльнай сетцы: https://www.facebook.com/share/1CjiwjouYj/
«Карона Вітаўта» — гэта беларускі гістарычны онлайн-часопіс з аўтарскімі публікацыямі пра гісторыю Беларусі і Еўропы. На сайце праекта ёсць матэрыялы пра розныя эпохі, гістарычныя тэмы і асобаў: ад Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай да ХХ стагоддзя і сучаснай беларускай памяці.
Праект робіць гісторыю больш блізкай і зразумелай для шырокага кола чытачоў. Раім падпісвацца на старонку «Кароны Вітаўта» ў Facebook і сачыць за абнаўленнямі на іх сайце.
Repost from BGmedia: новости — 2026
🏹 Гісторык Мікола Волкаў візуальна паказаў, як змянялася назва Брэста ў розных мовах і ў розныя гістарычныя перыяды
Паводле даследчыка, гісторыя назвы горада Берасць даволі складаная і заблытаная, таму ўзнікла ідэя стварыць інфаграфіку. У ёй назвы падзеленыя паводле моў і храналагічных перыядаў, а таксама зроблена спроба паказаць сувязі паміж рознымі формамі назвы Берасця.
Выява: Mikola Volkau у Facebook.
Repost from Наша Ніва
Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі
Часопіс «Ostland» быў прэміяльным прапагандысцкім выданнем, якое выпускалася ў Рызе апаратам рэйхскамісара. На крэйдаванай паперы побач з рапартамі пра поспехі вермахта змяшчаліся аб’ёмныя артыкулы пра гісторыю і культуру падкантрольных тэрыторый. Мэта была адна — абслугоўваць інтарэсы Трэцяга рэйха.
https://nashaniva.com/396250
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/396250
Repost from Будзьма беларусамі!
📰 «Збудінне»: як амаль 40 гадоў таму на Палессі нармавалі ўласную мову і патрабавалі аўтаноміі
Напрыканцы 1980-х — пачатку 1990-х гадоў у Беларусі віравалі не толькі агульнанацыянальныя дэмакратычныя працэсы. На паўднёвым захадзе краіны зарадзіўся ўнікальны і шмат у чым супярэчлівы феномен — заходнепалескі (або «яцвяжскі») рух: яго прыхільнікі займаліся навуковай і грамадска-палітычнай дзейнасцю, праводзілі мітынгі, друкавалі перыядычныя выданні.
🧐 Яны аб’ядноўваліся вакол ідэі, што палешукі — гэта асобны народ са сваёй мовай, гісторыяй і правам на аўтаномію. Галоўным рупарам гэтых ідэй стала газета «Збудінне» — грамадска-палітычнае выданне на заходнепалескай мікрамове.
Пра адно з самых самабытных рэгіянальных выданняў распавядае Мікалай Заяц па спасылцы. 🗞 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
Repost from bellitinfo
📚 7, 8, 9 чэрвеня: Фелікс Акерман прэзентуе беларускі пераклад сваёй кнігі пра гісторыю Гародні.
У Вільні, Беластоку і Варшаве пройдуць прэзентацыі беларускага перакладу кнігі "Гісторыя Гародні (1919–1991). Нацыяналізацыя, вынішчэнне i саветызацыя сярэднеэўрапейскага места" з удзелам яе аўтара Фелікса Акермана.
У кнізе апублікаваныя дзясяткі дакументаў і фотаздымкаў, частка з іх — упершыню.
З кнігі можна даведацца:
✔️ пра беларускія мясціны і пра беларускіх дзеячоў у Гародні ў міжваенны перыяд.
✔️ пра канфлікты паміж хрысціянамі і юдэямі ў тым самым часе.
✔️ пра першыя саветы ў Гародні (верасень 1939 – чэрвень 1941), якія прынеслі, з аднаго боку, дэпартацыі мясцовага насельніцтва і іншыя рэпрэсіі, а, з другога, беларусізацыю сістэмы адукацыі.
✔️ пра стратэгіі выжывання шматэтнічнага насельніцтва Гародні ва ўмовах нямецкай акуапацыі і масавае забойства гарадзенскіх яўрэяў.
✔️ пра другія саветы, і прынесеныя імі хвалі русіфікацыі і саветызацыі.
Расклад прэзентацый:
📘 Вільня: 7 чэрвеня (нядзеля), 16:00 — 17:30.
Адрас: Беларускі дом, Vilniaus gatvė 20, Vilnius.
📘 Беласток: 8 чэрвеня (панядзелак), 19:00 — 20:30.
Адрас: Sienkiewicza 82, Fundacja ‘Okno na Wschód.
📘 Варшава: 9 чэрвеня (аўторак), 20:00 — 21:30.
Адрас: Centrum Białoruskiej Solidarności, Oleandrów 6, Warszawa.
Repost from Будзьма беларусамі!
🤍 У Музеі Вольнай Беларусі адкрываецца выстава пра эвакуяваную спадчыну беларускага супраціву
9 чэрвеня а 18:00 у Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве адкрыецца выстава «Дэпатрыяцыя», прысвечаная захаванню матэрыяльнай спадчыны беларускага дэмакратычнага руху і грамадзянскага супраціву.
Тэрмін «Дэпатрыяцыя» сустракаецца рэдка, але добра апісвае рэальнасць, у якой апынуліся беларусы і беларускі. Калі Радзіма больш не можа абараніць свае знакі. Калі нацыянальныя сімвалы і артэфакты пратэсту вымушаныя пакідаць краіну, каб выжыць.🧐 У межах праекта Музей Вольнай Беларусі супрацоўнічаў з людзьмі ў Беларусі, каб бяспечна эвакуяваць прадметы, звязаныя з беларускай грамадзянскай актыўнасцю, культурным жыццём і пратэстным рухам. Значная частка прадстаўленых на выставе экспанатаў была вывезена з Беларусі праз бяспечныя каналы спецыяльна для далейшага захавання і музеефікацыі. Працяг па спасылцы. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
Repost from Hrodna.life - Навіны Гродна - Новости Гродно
🦢 240 год ураджэнцу Гродзеншчыны, навукоўцу, мастаку і асветніку, які лічыцца заснавальнікам беларускай арніталогіі
3 чэрвеня 1786 года ў мястэчку 🐂 Жалудок (сёння 🐟 Шчучынскі раён Гродзенскай вобласці) ў шляхецкай сям’і нарадзіўся Канстанцін Тызенгаўз.
👶 Атрымаў адукацыю ў Віленскім універсітэце, дзе заняўся прыродазнаўствам і арніталогіяй. Падрыхтаваў шэраг навуковых прац, у тым ліку «Асновы арніталогіі» і «Каталог птушак і млекакормячых Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага», у якім упершыню было апісана 351 від птушак і 167 відаў звяроў Беларусі, Літвы, Польшчы і Украіны.
🎨 Актыўна займаўся мастацтвам: ствараў акварэлі, графіку, ілюстраваў навуковыя працы. У Паставах арганізаваў картынную галерэю, музычныя школы і аркестры.
🪺 Сабраў унікальную калекцыю з 3000 відаў птушак з усяго свету, а таксама вялікую калекцыю птушыных яек. Яго даследаванні далі першапачатковыя навуковыя звесткі пра фаўну Беларусі XIX стагоддзя і лічацца аднымі з найважнейшых у галіне прыродазнаўства таго часу.
🇫🇷 У 1812 годзе далучыўся да войска Напалеона, удзельнічаў у баях, атрымаў Крыж Ганаровага легіёна. Пасля амністыі вярнуўся на радзіму, дзе аднавіў і дабудаваў палац у Паставах.
❤️🔥Удзельнічаў у паўстанні 1831 года, быў арыштаваны, але пазней вызвалены.
🏛 Быў сябрам многіх навуковых таварыстваў у Еўропе. Яго працы па арніталогіі мелі вялікую каштоўнасць, а калекцыі дапамаглі захаваць унікальныя дадзеныя пра беларускую прыроду тых часоў.
🖤 Памёр 16 сакавіка 1853 года ў Паставах (сёння Віцебская вобласць).
🪽 Пахаваны ў катакомбах Рокішскага касцёла ў сучаснай Літве.
🌱 У 2006 годзе ў Паставах яму ўсталяваны бронзавы помнік, а ў 2007 годзе ў Жалудоцкім касцёле адкрыта памятная шыльда.
Repost from Радыё Свабода — Беларусь
Ужо сёньня: у 1937-м выйшаў загад спаліць больш за 400 беларускіх кніг → https://smarturl.click/z4JEJ
У 1937-м выйшаў Галоліт БССР выпусьціў загад выкінуць зь бібліятэк і спаліць 421 выданьне, у тым ліку «Беларускі народ і яго мова» Яўхіма Карскага, творы Янкі Купалы 1918–1928 гадоў, усе кнігі Аляхновіча, Гарэцкага, Гаруна, Дудара, Доўнар-Запольскага, Маракова, Кляшторнага, Некрашэвіча, Лёсіка, Ластоўскага, Антона Луцкевіча, Пушчы, Пічэты, Смоліча, Цьвікевіча, Чарота.
Былі спаленыя паўтара дзясятка тамоў «Беларускай навуковай тэрміналёгіі» — слоўнікаў для усіх асноўных галін тагачаснае навукі.
Практыка забароны дзейнічала аж да 1991 году — дастаткова сказаць, што некаторыя творы Янкі Купалы і Максіма Гарэцкага былі надрукаваныя толькі ў пачатку 1990-х.
Пра іншыя падзеі 3 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі чытайце на сайце Свабоды.
Кулацкія памкненні Дзеда Талаша
Кулацкую скіраванасць і адсутнасць грамадзянскай свядомасці найвядомейшага беларускага партызана і барацьбіта за савецкую уладу Дзеда Талаша адзначае ў сваім даносе рапарце кіраўнік міліцыі 2-га раёна Мазыра ад 20.9.1928 г.:
"Данашу да Вашага ведама, што жыхар в. Наваселкі, Белкаўскага с\с, Петрыкаўскага р-на Талаш В., які награждён орденом Чырвонага сцяга за тое, што быў у партызанскім атрадзе у час гражданскай вайны... па свайму маёмаснаму становішчу серадняк, у сучасны момант ніякага ўдзелу у грамадскай працы не прымае, мае тэндэнцыю на кулацкую гаспадарку і ва ўсіх установах да ЦВК БССР дабіваецца каб больш далі яму сенажаці і зямлі і сам рыхтуецца куды ліба на пасаду, а на гаспадарцы заставіць свайго сына...". (НАРБ. Ф. 4-П. Оп. 1. Д. 2498. Л. 50)Паводле суполкі «Запісы беларусаведа» Васіль Ісакавіч Талаш "Дзед Талаш" (1844–1946) — удзельнік савецкага партызанскага руху ў гады польска-савецкай (1919–1921) і Другой сусветнай войнаў. Герой аповесці Я. Коласа «Дрыгва».
Сустрэча «У пошуках беларускай нацыянальнай ідэі» ва Уроцлаве
У чацвер, 4 чэрвеня, ва Уроцлаве адбудзецца сустрэча з гісторыкам, сябрам БІПГ Алесем Смаленчуком «У пошуках беларускай нацыянальнай ідэі».
Паразмаўляюць пра фармаванне беларускай нацыянальнай ідэі ў другой палове ХІХ — пачатку ХХ ст.
Прафесар распавядзе пра погляды яе стваральнікаў — ад Кастуся Каліноўскага і Антона Луцкевіча да Беларускай Народнай Рэспублікі.
Таксама пагавораць пра далейшыя лёсы нацыянальнай ідэі і людзей, з якімі звязана яе эвалюцыя.
🕕18:00 - 20:00
🏛сядзіба Суполкі беларусаў Уроцлава (Tadeusza Kosciuszki 35A)
Уваход вольны.
Repost from Беларускае Радыё Рацыя
📌 100 гадоў з дня нараджэння Пятра Рашэтніка
🔻 Дзеяч беларускага нацыянальнага руху, сябра Саюзу Беларускай Моладзі, вязень ГУЛАГу Пятро Рашэтнік нарадзіўся 2 чэрвеня 1926 года ў вёсцы Заполле Навагрудскага павета.
🔻 У 1948 годзе яго арыштавалі ў аўстрыйскім горадзе Сантпэльпене. Следства вяла савецкая контрвыведка, у выніку Пятро Рашэтнік быў засуджаны да 25 гадоў зняволення па артыкуле за “здраду Радзіме”.
🔻 16 студзеня 2000 года Пятро Рашэтнік удзельнічаў у сустрэчы беларускіх камбатантаў у Гародні, адным з ініцыятараў і арганізатараў таго спаткання быў Зміцер Кісель.
https://racyja.com/by/hramadstva/100-hadou-z-dnja-naradzennja-pjatra-rasetnika/
