cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

Спадчына

Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі. Наш чат: https://t.me/spadczynachat Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki

Show more
Advertising posts
2 795
Subscribers
-124 hours
+127 days
+3930 days

Data loading in progress...

Subscriber growth rate

Data loading in progress...

Photo unavailableShow in Telegram
#людзібсср Заслужаныя дзеячы мастацтваў БССР архітэктар Іосіф Лангбард і скульптар Мацвей Манізер (аўтары помніка Леніну перад Домам Урада ў Менску, які быў адкрыты ў 1933 годзе), каля сваёй наступнай сумеснай працы - часткі помніка Тарасу Шаўчэнку, які быў усталяваны ў Харкаве ў 1935 годзе.
Show all...
👍 19👏 3
Полацк працягваюць добраўпарадкаваць да Дажынак Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Пазбавіліся ад дрэваў вакол кірхі, якія подла і без належнага ўзгаднення з мясцовымі органамі кідалі цень на ходнік і засмечвалі вуліцу апалым лісцем. Палачане выратаваны мужнымі камунальнікамі ад гэтай праблемы.
Show all...
🤬 70🤔 4 2😢 2😱 1
Камяніца ў Шаркаўшчыне. Стала лепш? #Шаркаўшчына #гістарычнаязабудова
Show all...
💩 61🤔 12🤬 7😢 5👍 3🤡 3🤮 1
Храм Капіталійскай трыяды, пабудаваны ў 73 годзе ў рымскім Брыксіі (цяпер горад Брэшыя). Той выпадак, калі ў цябе засталіся рожкі ды ножкі, але вельмі хочацца аднавіць як было. Метад анастылазу прыдумалі грэкі, каб адбудаваць назад Афінскі акропаль. Але ў адрозненні ад грэкаў італьянцы пайшлі трохі сваім шляхам: адсутныя элементы яны замяняюць не копіямі з таго ж каменю, што і аўтэнтычныя, а з цэглы. Адразу бачна дзе старое, а новае, але пры гэтым цалкам дазваляе зразумець, як будынак выглядаў калісьці. Аналагічна адноўленыя кавалкі помнікаў можна знайсці і на рымскім форуме, праўда, не ўдалося знайсці ніводнай згадкі, калі гэтая рэканструкцыя была праведзена і кім. #Італія #замежжа
Show all...
👍 28 10🤔 6
На плошчы Францішка Багушэвіча дабіваюць карпусы міжваенных фабрыкі «Кастрычнік» і завода «Ударнік» (пасля аб'яднаных у «Сукно»). Замест прыстасавання і захавання гісторыі месца - поўнае знішчэнне і новае будаўніцтва невядома чаго. #мінск #прамысловаяспадчына #знішчэнне
Show all...
🤬 63😱 7😢 5🤡 3🤨 2
Photo unavailableShow in Telegram
Праект планіроўкі Цэнтральнага парка культуры і адпачынку ў Гродне. Архітэктар Мікалай Максімец. 1954 г. Максімец - беларус Беластока, які быў рэпрэсаваны ў 1937 годзе як "польскі шпіён". У 1947 годзе вярнуўся ў Беларусь, працаваў у Гродне. Пражыў тут нядоўга і памёр ўжо ў 1956 годзе. З 1944 года сфармавалася разуменне таго, што гораду патрэбны добраўпарадкаваныя прасторы для адпачынку гараджан. Прыводзілі ў парадак існавалыя паркі. Гарадскі парк (цяпер Парк імя Ж. Э. Жылібера) быў усім добры, акрамя аднаго - ён быў малым. Новы галоўны парк горада праектавалі пад назвай "Цэнтральны парк культуры і адпачынку" (цяпер Каложскі парк). Было шмат варыянтаў, удакладнялася праграма, першапачаткова вельмі шырокая. Адзін толькі М. Максімец у 1953–1954 гг. распрацаваў тры генеральныя планы парку з кампазіцыйным рашэннем, заснаваным на стварэнні восі ад галоўнага ўваходу да Нёмана, са стадыёнам на 3–5 тысяч гледачоў у цэнтры гэтай восі, і кальцавога маршруту, які дазваляў абысці ўвесь парк. Потым ад стадыёна адмовіліся, бо ён гораду патрэбен быў значна большай умяшчальнасці. Адмовіліся і ад размяшчэння там Дома культуры, які мусіў быць бліжэй да патокаў гарадскога транспарту. БГАНТД. Ф. 39. Оп. 1. Д. 430. с. 2–4 #Гродна #паркі
Show all...
🔥 19 9👍 5🤯 1
Фара Вітаўта ў Гродне. Фрагменты планаў першага і другога паверхаў. Галоўны фасад і фрагмент разрэзу. 1951 г. Калі ў 1950 г. сталі праектаваць парашутную вышку на вежы касцёла, які называлі і гарнізонным, і Фарай Вітаўта, то ў тлумачальнай запісцы адзначылі: «…максімальна звернута ўвага на магчымае максімальнае выкарыстанне існуючых канструкцый, што ў асноўным і выканана». Умяшанне было непазбежным, але імкнуліся істотна на будынак не ўплываць. Справа ў тым, што касцёл з 4-яруснай вежай над уваходам, якая завяршалася высокім гатычным шатром, хоць і не дзейнічаў, заставаўся значным элементам гарадскога цэнтра. Але калі на ўліку быў кожны будынак, які захаваўся, яго сталі выкарыстоўваць для розных патрэб. У 1949 г. ДТСАРМ (так тады называлі будучыню ДТСААФ) атрымаў пакой для навучальнага класа, а ў сакавіку таго ж года і званіцу для абсталявання парашутнай вышкі. Праектныя работы былі часткова выкананы, захаваліся абмеры 1951 г., якія дэманструюць, якія сістэмы вымярэнняў выкарыстоўваліся першапачаткова, як была выканана ў 1936-м рэстаўрацыя. Праектаванне гэтага аб'екта не дапамагло яму захавацца, але паказвае складанасць калізій праектнай справы. #Гродна #касцёлы
Show all...
🔥 21 10😢 7👍 3😱 2👎 1🤔 1