Reform.news :: Культурный фронт
Open in Telegram
445
Subscribers
No data24 hours
No data7 days
+230 days
Data loading in progress...
Similar Channels
Tags Cloud
No data
Any problems? Please refresh the page or contact our support manager.
Incoming and Outgoing Mentions
---
---
---
---
---
---
Attracting Subscribers
September '26
September '26
+1
in 3 channels
August '26
+16
in 4 channels
Get PRO
July '26
+12
in 5 channels
Get PRO
June '26
+7
in 5 channels
Get PRO
May '26
+14
in 4 channels
Get PRO
April '26
+11
in 5 channels
Get PRO
March '26
+13
in 3 channels
Get PRO
February '26
+8
in 2 channels
Get PRO
January '26
+32
in 6 channels
Get PRO
December '25
+10
in 1 channels
Get PRO
November '25
+16
in 5 channels
Get PRO
October '25
+14
in 6 channels
Get PRO
September '25
+15
in 4 channels
Get PRO
August '25
+11
in 2 channels
Get PRO
July '25
+6
in 1 channels
Get PRO
June '25
+6
in 1 channels
Get PRO
May '25
+13
in 2 channels
Get PRO
April '25
+4
in 3 channels
Get PRO
March '25
+6
in 4 channels
Get PRO
February '25
+21
in 4 channels
Get PRO
January '25
+10
in 0 channels
Get PRO
December '24
+3
in 0 channels
Get PRO
November '24
+12
in 1 channels
Get PRO
October '24
+7
in 0 channels
Get PRO
September '24
+31
in 1 channels
Get PRO
August '24
+20
in 1 channels
Get PRO
July '24
+7
in 2 channels
Get PRO
June '24
+11
in 0 channels
Get PRO
May '24
+9
in 0 channels
Get PRO
April '24
+15
in 3 channels
Get PRO
March '24
+13
in 1 channels
Get PRO
February '24
+7
in 2 channels
Get PRO
January '24
+20
in 1 channels
Get PRO
December '23
+255
in 1 channels
| Date | Subscriber Growth | Mentions | Channels | |
| 06 September | +1 | |||
| 05 September | 0 | |||
| 04 September | 0 | |||
| 03 September | 0 | |||
| 02 September | 0 | |||
| 01 September | 0 |
Channel Posts
«Ідэя прыгожая, але якасць страшная»: як у сетках абмяркоўваюць спрэчную скульптуру «Алесь і Алеся» ў Касцюковічах
Да Дня беларускага пісьменства ў Касцюковічах урачыста адкрылі арт-аб’ект, прысвечаны персанажам лірыкі народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова. За афіцыйнымі рэпартажамі пра «свята паэзіі» ў сацсетках разгарэлася сапраўдная эстэтычная дыскусія. Чытачы звярнулі ўвагу на тое, пра што маўчаць афіцыйныя медыя: праблемы з анатоміяй, «іскарожанае» ліццё і закатаны ў плітку сквер.
«Чаму яны такія шэршавыя? Быццам метал ад часу іскарожыла», — дзівяцца чытачы.
"Мой рудны кут!" — пажартаваў іншы карыстальнік сацсетак.
Чытаць на сайце або без VPN.
| 2 | Беларускі рэжысёр Яўген Карняг пачне працу над спектаклем паводле «Адысеі» Гамера ў Маскоўскім акадэмічным тэатры імя Уладзіміра Маякоўскага
Тэатр Маякоўскага адкрыў у Маскве 104-ы сезон. На зборы трупы мастацкае кіраўніцтва тэатра падзялілася творчымі планамі на новы сезон, які пройдзе пад дэвізам «Уперад да класікі!» Паводле гэтых планаў, Яўген Карняг, які займае пасаду галоўнага рэжысёра Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек, прыступіць да рэпетыцый новага спектакля ў канцы сезона.
Чытаць на сайце або без VPN. | 110 |
| 3 | Фестываль «Мамонт.by» прайшоў 5 верасня на месцы стаянкі першабытных людзей у Юравічах Калінкавіцкага раёна
Там калісьці знайшлі рэшткі аднаго з самых старажытных паселішчаў Беларусі, якому больш за 26 тысяч гадоў.
Фестываль «Мамонт. BY» праводзіцца ў другі раз па падобнай схеме: дэфіле ў першабытных касцюмах, паляванне на маманта, прысвячэнне ў краманьёнцы, здабыча агню і стравы па «дагістарычным» рэцэптах. А таксама — рытуальныя танцы каля вогнішча, экскурсія «Шлях да вытокаў» , фотазоны, катанне на конях, дзіцячыя пляцоўкі і рамесныя шэрагі.
Леташні фэст стаў срэбраным прызёрам у намінацыі «Найлепшая ідэя турыстычнай падзеі» прэміі Russian Event Awards. Аднак гомельскае выданне «Штодзень» назвала той фэст спрэчным з пункту гледжання эстэтыкі і здаровага сэнсу.
Чытаць на сайце або без VPN. | 111 |
| 4 | На дабрачынным аўкцыёне сабралі восем тысяч злотых: вялікі фотарэпартаж з музычнага фэсту Graj
Пятага верасня ў варшаўскім клубе NIEBO прайшоў V музычны фестываль «Грай». Поўная зала (sold out) на 200 асобаў, сем гуртоў і атмасфера адрыву і яднання. «Грай» прыгожа завяршае сезон беларускіх летніх фэстаў, дэманструючы моцны беларускі запал.
Адкрывалі шматгадзінны музычны марафон маладыя выканаўцы Rodvaloth і RaState, пераможцы конкурсу "Зайграй на Graj!". Ад іх эстафету пераняў улюбёнец публікі — гурт «РСП». Выдатныя драйвовыя песні для слэму — каронная фішка ад Dzieciuki. Далей на сцэну выйшлі яшчэ адны «заслужаныя экстрэмісты» — панкі «Дай Дарогу!» на чале з Юрыем Стыльскім. J:Морс яшчэ больш падняў градус супольнай энергіі. І завяршаў марафон гурт Volski — як гаворыцца, хто дайшоў да канца, той не пашкадаваў.
На дабрачынным аўкцыёне у падтрымку беларускіх творцаў, які ладзіўся цягам вечара, удалося сабраць каля 8 тысяч злотых.
Глядзець вялікі фотарэпартаж з падзеі на сайце або без VPN. | 124 |
| 5 | Магічны рэалізм віленскіх спальнікаў: чаму раман Катрыны Зіле «Любыя косці» адгукнецца беларускаму чытачу
На вокладцы гэтага рамана літары нібыта ўскараскаліся адна на адну. Ці як костачкі, нанізаныя на нітку, ціхенька шамацяць, сутыкаючыся ў паветры. А калі прыглядзецца, то на чырвоным фоне ў літарах выступае малюнак костак, ды глянцам на паверхні пераліваецца выява чэрапа. Кніга літоўскай пісьменніцы Катрыны Зіле «Любыя косці» – гэта той твор, які сапраўды вымагае нешараговага дызайну, бо ў ім магічны рэалізм, замешаны на балцкім фальклоры і гарадской міфалогіі, сустракаецца з чорным гумарам і нечаканым пісьмом. «Уууууу!», – хочацца адразу напужаць чытача, але страшныя «Любыя косці» – раман, у якім «косці» сапраўды любыя і дарагія.
Твор – адна з нядаўніх сучасных сенсацый літоўскай літаратуры – на беларускай мове выйшаў у выдавецтве «Пфляўмбаўм». Перакладчыцай выступіла Сюзанна Паўкштэла.
Чытаць на сайце або без VPN. | 148 |
| 6 | Беларускія акторы Аляксей Сапрыкін і Бажэна Шамовіч паўдзельнічалі ў чытанннях «Дзядоў» Адама Міцкевіча, якія прайшлі ў цэнтры Варшавы каля помніка паэту
Па ўсёй Польшчы сёння прайшло «Нацыянальнае чытанне» — штогадовая акцыя, падчас якой публічна чытаюць творы польскай класікі. Сёлета выбралі твор Міцкевіча «Дзяды».
У «Дзядах» вельмі шмат сімвалічных момантаў, звязаных з беларускай культурай, нават самога выразу «Дзяды» не было ў польскай мове. Паэт Андрэй Хадановіч адзначаў, што абрад «з нашых абшараў, з Беларусі, з Вялікага Княства Літоўскага. У паэме ўваскрашаецца паўязычніцкі, паганскі ў сваёй аснове, але не чужы нашай версіі хрысціянства абрад выклікання духаў нябожчыкаў».
Па запрашэньні прэзыдэнта Караля Наўроцкага на імпрэзе прысутнічала і Святлана Ціханоўская. На экранах падчас цырымоніі можна было бачыць помнік Міцкевічу у Мінску. | 142 |
| 7 | 7—13 верасня ў Віленскім беларускім музеі імя Івана Луцкевіча пройдзе IV Тыдзень беларускай культуры
Галоўнай тэмай стане спадчына, а ў цэнтры імпрэзы — новая выстава з калекцыі Попкі, частку якой удалося ўратаваць і перавезці з Нямеччыны ў Вільню.
Тэкстыль, кнігі, часопісы, паштоўкі, лісты і іншыя рэчы на адзін тыдзень зменяць музейную прастору і стануць нагодай пагутарыць не толькі пра адну калекцыю, але і пра лёс беларускай культурнай спадчыны ўвогуле.
Чытаць на сайце або без VPN. | 421 |
| 8 | Беларусь стала пілотнай краінай для фотаконкурсу Wikimedia «Вікі любіць вёскі», які паставіў за мэту сабраць якасныя выявы сельскіх населеных пунктаў, што застаюцца без ілюстрацый у Вікіпедыі
Цяпер 2 445 фотаздымкаў з беларускіх вёсак можна ўбачыць на Wikimedia Commons.
Чытаць на сайце або без VPN. | 139 |
| 9 | «Пахаванне праз экран»: у Познані адкрыецца выстава пра жалобу і страту ў эміграцыі
Відэазапіс ці анлайн-трансляцыя — часта адзіная магчымасць для беларусаў у палітычнай эміграцыі далучыцца да пахавання блізкіх па той бок мяжы. Масавыя рэпрэсіі пасля 2020 года адрэзалі ім шлях дадому, а бяспечнае жыццё ў еўрапейскіх краінах акуплена драматычнай цаной: немагчымасцю абняць сям'ю ў найцяжэйшы момант, прысутнічаць на пахаванні ці наведаць магілы родных.
З 15 па 27 верасня ў Познані пройдзе выстава «POGRZEB.MP4. Utrata i żałoba na emigracji politycznej», прысвечаная гэтай балючай тэме.
Праект паўстаў на падставе глыбокіх інтэрв’ю і вывучэння прыватных архіваў беларусак і беларусаў з досведам вымушанай эміграцыі. Гэта прастора для размовы пра боль, які звычайна застаецца прыватным і нябачным. Як перажыць жалобу далёка ад дому? Што замяняе традыцыйныя рытуалы і як выглядае перажыванне страты на
адлегласці? Якім чынам можна падтрымліваць памяць насуперак межам?
Чытаць на сайце або без VPN. | 144 |
| 10 | Хто трапіў у кароткі спіс Прэміі Алеся Адамовіча? Разбіраем аўтараў і іх творы
У шорт-ліст увайшлі шэсць праектаў — ад беларускамоўнага посткіберпанку да палявых радыёрэпартажаў, жаночай эсэістыкі і дакументальных аповедаў пра пакаленне свабоды.
Ужо на працягу трыццаці гадоў прэмія адзначае творы, якія становяцца важным, рэзанансным і сумленным голасам свайго часу. Сёлетняе абвяшчэнне фіналістаў мае адмысловае значэнне: яно дае афіцыйны старт юбілейнаму году падрыхтоўкі да 100-годдзя з дня нараджэння Алеся Адамовіча, якое будзе адзначацца ў 2027 годзе.
Прадстаўляем шасцёрку шортлістараў Прэміі.
Чытаць на сайце або без VPN. | 239 |
| 11 | «Адкладаем тое, што важна»: Лявон Вольскі прэзентаваў новую песню «Пакідаем на Потым»
Лявон Вольскі выпусціў новы трэк «Пакідаем на Потым». Гэта асабістая і рэфлексіўная кампазыцыя пра тое, як людзі схіленыя адкладаць на заўтра найбольш істотныя рэчы — пачуцці, важныя размовы і жыццёвыя рашэнні.
Як адзначаецца ў анонсе да рэлізу, новы трэк — пра шкадаванне, страчаныя магчымасці і позняе ўсведамленне таго, што некаторыя імгненні перакрэсліваюцца і іх ужо немагчыма вярнуць.
Над стварэннем трэка працавала добра знаёмая каманда музычнага цэху. Аўтарам музыкі, тэксту і асноўнага вакалу выступае сам Лявон Вольскі, які таксама запісаў гітарныя партыі разам з Паўлам Трыпуцем. Рытм-секцыю для новай песні стварылі басіст Алесь-Францішак Мышкевіч і бубнач Павел Мамонаў.
Чытаць на сайце або без VPN. | 140 |
| 12 | Беларускі след на варшаўскай Ночы фатаграфіі: ад праекцый Атцецкага да спадчыны Булгака і памежнага быту
4 верасня ў Варшаве пройдзе чацвёртая «Ноч фатаграфіі», зладжаная Цэнтрам фатаграфіі Музея Варшавы. Сёлетняй тэмай падзеі стала «Утаймаванне горада» — развага пра тое, як мігранты, мастакі і жыхары будуюць свае адносіны з мегаполісам. У сёлетняй праграме і падрыхтоўцы фэсту выразна прасочваецца беларускі след — ад працы ў камандзе арганізатараў да імёнаў у праекцыях.
Так, беларускі фатограф Яўген Атцецкі падрыхтаваў мантаж праекцый для прац вядомага Рафала Мілаха (Magnum Photos) і класіка польскай фатаграфіі Зоф'і Рыдэт.
Ружана Кручкова выступіла каардынатаркай міжнароднага фотаконкурсу.
А таксама да юбілеяў ураджэнца Навагрудчыны, «бацькі» ўсходнееўрапейскай фатаграфікі Яна Булгака (150 гадоў) і яго сына Януша (120 гадоў) пакажуць рэтраспектыву варшаўскіх паштовак — ад даваеннага піктарыялізму да руін 1945 года.
Чытаць на сайце або без VPN. | 157 |
| 13 | Плакаты «Зубра», унікальныя артэфакты і жывыя сведкі: у Варшаве адкрыецца выстава пра выбары 2001 года
У суботу, 5 верасня, у Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве адбудзецца адкрыццё часовай міні-экспазіцыі «Першыя недэмакратычныя», прысвечанай 25-й гадавіне прэзідэнцкіх выбараў 2001 года. Выстава прапрацуе роўна адзін тыдзень — да 11 верасня.
Выбарчая кампанія 2001 года стала важным этапам у развіцці беларускага дэмакратычнага руху ва ўмовах узмацнення дзяржаўнага кантролю над СМІ і выбарчым працэсам. У цэнтры экспазіцыі — артыфакты і матэрыялы вулічнай агітацыі з калекцыі музея, у тым ліку плакаты, налепкі і ўлёткі моладзевай ініцыятывы «Зубр», якая ў 2001 годзе разгарнула шырокую кампанію па абыходзе інфармацыйнай блакады.
Адкрыццё выставы пройдзе ў фармаце сустрэчы з непасрэднымі ўдзельнікамі падзей — Паўлам Казанецкім і Уладзімірам Кобцам, якія асабіста правядуць экскурсію па экспазіцыі, а таксама распавядуць пра працу дэмакратычных ініцыятыў 25 гадоў таму.
Чытаць на сайце або без VPN. | 155 |
| 14 | «Праекту крытычна не хапіла збалансаванасці і прафесійнасці»: эксперт выказаўся наконт рэканструкцыі будынка Акадэміі музыкі
Гістарычны будынак навучальнага корпуса Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі адкрылі пасля завяршэння капітальнага рамонту і рэканструкцыі з рэстаўрацыяй.
«Варта прызнаць, што дзякуючы саліднаму фінансаванню тут удалося рэалізаваць тое, што цяпер рэдка дзе сустрэнеш, — каментуюць рэстаўрацыю ў тэлеграм-канале «Спадчына». — На фасады вярнулі шматколерную тэразітавую тынкоўку — нягледзячы на тое, што яна выканана нанова, само вяртанне да гэтай тэхналогіі як да сродку дэкаратыўнай выразнасці з’яўляецца адназначна правільнай тэндэнцыяй. Таксама былі адноўленыя страчаныя дэкаратыўныя вазы.
Чытаць на сайце або без VPN. | 162 |
| 15 | Пад варшаўскай плошчай Пілсудскага знайшлі акупацыйныя прапагандысцкія плакаты Другой сусветнай вайны з надпісамі на беларускай мове
Падчас археалагічных работ, якія праводзяцца пад варшаўскай плошчай Пілсудскага, даследчыкі выявілі старыя і часткова спаленыя прапагандысцкія плакаты часоў Другой сусветнай вайны.
На іх змешчаны выява фюрэра і надпіс па-беларуску «Гітлер-асвабадзіцель».
Вядома, што падобныя друкаваныя выданні распаўсюджваліся акупацыйнай уладай на тэрыторыі Генеральнай акругі Беларусь у межах Рэйхскамісарыята «Остланд». Іх мэта была інфармаваць мясцовае насельніцтва пра тое, што напад на Савецкі Саюз, здзейснены ў 1941 годзе, прынёс жаданае вызваленне ад савецкага рэжыму і Сталіна.
Чытаць на сайце або без VPN. | 221 |
| 16 | Sw@da x Niczos выклалі кліп на песню «Карнавал»
Прэмʼера песні адбылася напрыканцы жніўня падчас мультыкультурнага фестывалю Barn+Field ў Бельску-Падляшскім непасрэдна ў клуні – без сцэны і барʼераў паміж музыкамі і слухачамі. Кліп выдатна перадае той глядацкі настрой: «Усе былі на адной хвалі», – згадваюць удзельнікі імпрэзы
Дуэт з польска-беларускага памежжа выкарыстоўвае ў сваіх трэках падляшскую гаворку. І не толькі гаворку: спявачка Ніка Юрчук разам з Віктарам Шчыгелем, прадзюсарам з калумбійскімі каранямі, ствараюць Podlasie bounce – міксуюць сучасную электронную музыку з падляшскім каларытам.
На фестываль прыехалі і беларускія выканаўцы.
Беларускія «Касары» і падляшскі гурт Sw@da x Niczos абʼядналіся ў фармаце, які нагадваў традыцыйныя вячоркі.
Глядзець і слухаць на сайце або без VPN. | 183 |
| 17 | Беларускі літаратар Уладзімір Арлоў з кнігай прозы «Танцы над горадам. Тры гісторыі» (у перакладзе Богдана Задуры) стаў адным з сямі фіналістаў польскай Літаратурнай прэміі Цэнтральнай Еўропы Angelus
У лік фіналістаў увайшлі: Уладзімір Арлоў (Беларусь), Сяргей Жадан (Украіна), Георгій Гаспадзінаў (Балгарыя), Юлія Ілюха (Украіна), Мілена Маркавіч (Сербія), Катаржына Тучкава (Чэхія), Яана Чэчат (Польшча).
Урачыстае абвяшчэнне лаўрэатаў прэміі адбудзецца 17 кастрычніка ва Уроцлаве. Гэта будзе часткай фестывалю Бруна Шульца, падчас якога запланаваныя сярод іншага чытанні ўрыўкаў намінаваных твораў і дыскусія з удзелам перакладчыкаў і перакладчыц.
Пераможца атрымае ўзнагароду ў памеры 150 000 злотых. Акрамя таго, прызы ў памеры 5 000 злотых уручаюцца ўсім аўтарам і аўтаркам, чые кнігі выйшлі ў фінал.
Прэмія ўручаецца за празаічныя творы, перакладзеныя на польскую мову, пісьменнікам з краін Цэнтральнай Еўропы. | 148 |
| 18 | Сусветныя хіты пад купалам касцёла: чаму поп-шоу «Euphoria» стварыла аншлаг у Берасці і чаму гэта праблема
У галоўным каталіцкім храме Берасця — Крэстаўздзвіжанскім касцёле — у жніўні назіраўся ажыятаж: ля ўваходу выстройваліся даўжэзныя чэргі. Людзі стаялі не для таго, каб трапіць на імшу, а за квіткамі на шоу «Euphoria Night». Квіткі па 55–65 рублёў (а на асобныя месцы — і да 70) на вечаровыя канцэрты праекта былі цалкам распрададзеныя, а сама праграма працягвалася да позняга вечара. Самі арганізатары прасоўваюць гэта як «інтэлектуальны канцэрт у дзеючым касцёле».
Аднак за аншлагамі хаваецца праблема: выкарыстанне сакральнай прасторы пад камерцыйнае поп-шоу не толькі супярэчыць канонам Ватыкану, але і агаляе культурны вакуум, у якім апынулася краіна.
Чаму канцэрты «Euphoria Night» у брэсцкім касцёле выклікалі скандал?
Чытаць на сайце або без VPN. | 155 |
| 19 | «Не зусім раман, а хутчэй сімбіёз»: вадалаз Міхася Мішука з’явіўся ў Вісле разам з варшаўскай Русалкай
Беларускі стрыт-арт мастак Міхась Мішук зрабіў новую працу ў Варшаве. На гэты раз яго культавы персанаж — вадалаз — «усплыў» у акваторыі Віслы ў кампаніі галоўнага сімвала польскай сталіцы — Варшаўскай русалкі (Syrenka). Герой паўстае ў розных месцах так хутка і нечакана, што самы час задаць пытанне, ці не жыве ён асобным жыццём? Reform.news пацікаўвіўся ў мастака, ці не раман гэта ў вадалаза з мясцовай заступніцай?
«Я б не сказаў, што гэта раман [смяецца]. Хутчэй, гэта была спроба быць больш зразумелым мясцоваму гледачу…» — адказаў Міхась і распавёў, як нарадзілася ідэя такой калабарацыі.
Чытаць на сайце або без VPN. | 167 |
| 20 | «За пяць гадоў сістэма адукацыі недалічылася трынаццаці тысяч настаўнікаў»: гісторык Павел Церашковіч зрабіў невясёлыя падлікі ў Дзень ведаў
Гісторык, культурны антраполаг Павел Церашковіч з нагоды пачатку навучальнага года зрабіў невясёлыя падлікі ў допісе на фэйсбуку.
Напачатку навукоўца згадаў словы міністра адукацыі Андрэя Іванца пра непатрэбнасць рэпетытараў для беларускіх вучняў. Гэта інтэрв’ю выклікала шквал абурэння ў сацсетках. Пры гэтым сам міністр прызнаецца, што пры паступленні ў Ліцэй БДУ ледзь не заваліў матэматыку, бо яму «гэты прадмет быў не надта цікавы».
«Выглядае на тое, што гэтая адсутнасць цікавасці захавалася і на міністэрскай пасадзе», — іранізуе Павел Церашковіч і дае ўрок «няпростай матэматыкі ў Дзень ведаў».
Чытаць на сайце або без VPN. | 159 |
