Радыё Свабода — Беларусь
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37062599211
إظهار المزيد📈 نظرة تحليلية على قناة تيليجرام Радыё Свабода — Беларусь
تُعد قناة Радыё Свабода — Беларусь (@radiosvaboda) في القطاع اللغوي البيلاروسية لاعباً نشطاً. يضم المجتمع حالياً 13 379 مشتركاً، محتلاً المرتبة 15 183 في فئة الأخبار والوسائط والمرتبة 254 في منطقة بيلاروس.
📊 مؤشرات الجمهور والحراك
منذ تأسيسه في невідомо، حقق المشروع نمواً سريعاً وجمع 13 379 مشتركاً.
بحسب آخر البيانات بتاريخ 04 سبتمبر, 2026، تحافظ القناة على نشاط مستقر. خلال آخر 30 يوماً تغيّر عدد الأعضاء بمقدار -149، وفي آخر 24 ساعة بمقدار -5، مع بقاء الوصول العام مرتفعاً.
- حالة التحقق: موثّقة (مؤكدة رسمياً من تيليجرام)
- معدل التفاعل (ER): يبلغ متوسط تفاعل الجمهور 18.91%. وخلال أول 24 ساعة من النشر يحصد المحتوى عادةً 14.14% من ردود الفعل نسبةً إلى إجمالي المشتركين.
- وصول المنشورات: يحصل كل منشور على متوسط 2 531 مشاهدة. وخلال اليوم الأول يجمع عادةً 1 892 مشاهدة.
- التفاعلات والاستجابة: يتفاعل الجمهور بانتظام؛ متوسط التفاعلات لكل منشور يبلغ 46.
📝 الوصف وسياسة المحتوى
يصف المؤلف القناة بأنها مساحة للتعبير عن الآراء الذاتية:
“Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus
Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37062599211”
بفضل وتيرة التحديث المرتفعة (أحدث البيانات بتاريخ 05 سبتمبر, 2026) تحافظ القناة على حداثتها ومستوى وصول مرتفع. وتُظهر التحليلات تفاعلاً نشطاً من الجمهور، ما يجعلها نقطة تأثير مهمة ضمن فئة الأخبار والوسائط.
جاري تحميل البيانات...
| التاريخ | نمو المشتركين | الإشارات | القنوات | |
| 05 سبتمبر | +5 | |||
| 04 سبتمبر | +4 | |||
| 03 سبتمبر | +3 | |||
| 02 سبتمبر | +4 | |||
| 01 سبتمبر | +4 |
| 2 | 🇷🇴 Войска Румыніі два дні запар фіксуе падзеньне дронаў на сваёй тэрыторыі
https://smarturl.click/agm7Vg
Фрагмэнт бесьпілётніка, загружаны выбухоўкай, які плаваў у Чорным моры прыкладна за 5 марскіх міляў на ўсход ад уваходу ў Сулінскае рукаво Дунаю, быў нэўтралізаваны ў пятніцу ўвечары камандай румынскіх ВМС.
Але гэта не адзіная знаходка апошніх дзён. | 680 |
| 3 | У драмтэатры ў Горадні паставяць спэктакль з праслаўленьнем расейскага гусара
https://smarturl.click/zOoDbE
У драмтэатры Горадні паставяць спэктакль «Денис Давыдов. История о Гродно». Дзяніс Давыдаў — расейскі паэт, гусар. У сьнежні 1812 году, будучы камандзірам лятучага атраду, ён заняў Горадню, зь якой адступілі напалеонаўскія войскі. | 838 |
| 4 | Менскаму трактарнаму і Маладэчанскаму заводу мэталаканструкцый далі перавагу ў некаторых пастаўках
https://smarturl.click/WGOjqW
Паводле пастановы ўраду, Маладэчанскі завод мэталаканструкцый стане эксклюзіўным пастаўніком профільнай прадукцыі ў межах рамонту і будаўніцтва шэрагу мастоў і дарог, а МТЗ дапаможа Мністэрству сельскай гаспадаркі. | 981 |
| 5 | Стыў Уіткаф і Джарэд Кушнэр прыляцелі ў Маскву
Як гаварыў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп, ягоныя спэцпасланьнікі прывезьлі новую прапанову мірнае ўгоды.
6 верасьня плянуецца, што амэрыканцы прыбудуць у Кіеў. Украінскі бок нават спадзяваўся прыняць іх самалёт у Барыспалі, але гэтай ноччу расейцы атакавалі гэты аэрапорт з паветра.
Здымкі Reuters | 1 051 |
| 6 | Расея ўдарыла па Днепрапятроўскім раёне пасьля таго, як Украіна абвясьціла рэжым цішыні ў паветры
https://smarturl.click/wGgQob
Перад візытам спэцпасланьнікаў Трампа Віткафа і Кушнера ў Маскву кіраўніцтва Ўкраіны абвясьціла спыненьне паветраных атак. А вось расейцы працягваюць біць па Ўкраіне. Пасьля чарговых атак некалькі чалавек загінулі. | 1 157 |
| 7 | «Мы вернемся альбо разам, альбо ніхто. Заклік Фядуты да «Нашай Нівы» і Ціханоўскага
https://smarturl.click/7jWall
Літаратуразнаўца і паліттэхноляг Аляксандар Фядута мяркуе, што публічная сварка паміж Сяргеем Ціханоўскім і незалежнымі беларускімі мэдыямі шкодзіць ня толькі яе ўдзельнікам, але і ўсёй беларускай дэмакратычнай супольнасьці. | 1 267 |
| 8 | За 6 гадоў 2600 чалавек пабылі жыхарамі віленскага «Замку», прытулку для беларускіх уцекачоў
https://smarturl.click/gqDxWR
5 верасьня спаўняецца 6 гадоў, як у Вільні адкрыўся прытулак для беларусаў пад неафіцыйнай назвай «Замак», паводле дакумэнтаў — цэнтар «Дапамога».
Што адбылося ў прытулку за гэты час, якія ўцекачы тут былі — пра гэта і іншае гаспадыня дому Натальля Калегава расказала Свабодзе. | 1 299 |
| 9 | Чаму адны беларусы пішуць «свята», «клас» і «філасофія», а іншыя — «сьвята», «кляса» і «філязофія»?
Расказваем, адкуль узяліся два беларускія правапісы, што такое тарашкевіца. | 1 422 |
| 10 | Ужо сёньня: 35 гадоў таму з ініцыятывы Бяляцкага над Менгарсаветам залунаў бел-чырвона-белы сьцяг — за два тыдні да прыняцьця яго дзяржаўным → https://smarturl.click/Zjbwvq
Сьцяг, прыгожа разгорнуты, стаяў адразу пры ўваходзе ў музэй [Багдановіча], у фае. У той дзень, прадчуваючы, што ён можа быць прыняты і заменіць стары сьцяг савецкай Беларусі, я яго захапіў на сэсію і прынёс разам з дрэўкам.
…
Пасьля прыняцьця рашэньня я вобмігам зьбег уніз, да міліцыянтаў, узяў сьцяг і ўнёс пад аплядысмэнты яго ў залю гарсавету. Мы паставілі яго на чале залі, за сьпінаю ў сьпікера. А неўзабаве дэпутаты усьцягнулі яго на дах будынка гарсавету», — расказваў Алесь Бяляцкі ў лісьце да журналіста Свабоды Валера Каліноўскага.
Пра іншыя гістарычныя падзеі 5 верасьня чытайце на сайце Свабоды | 1 507 |
| 11 | Спэцпасланьнікі ЗША прыедуць у Расею і Ўкраіну ўжо на гэтых выходных → https://smarturl.click/v840Mv
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімер Зяленскі заявіў, што амэрыканскія прадстаўнікі Стыў Ўіткаф і Джарэд Кушнэр 5 верасьня будуць у Маскве, а 6-га — у Кіеве.
«З нашага боку паветраных удараў ня будзе, і Расея таксама павінна ўстрымацца ад паветраных удараў на час, неабходны для правядзеньня гэтых перамоваў», — заявіў Зяленскі. | 1 724 |
| 12 | Пад Шчорсамі за 94,5 рубля прадалі «Мураванку Храптовічаў» → https://smarturl.click/QwGZ5q
Фальварак «Мураванка Храптовічаў», пабудаваны ў XVIII стагодзьдзі каля Шчорсаў, прадалі з шостай спробы. Напачатку 2025 году фальварак ацэньвалі ў 297 662 рублі.
Заявы на ўдзел у аўкцыёне падалі два прэтэндэнты, але да фінальнай рэгістрацыі дайшоў толькі адзін удзельнік. У выніку ўладальнікам фальварку стала менская кампанія з сфэры дарожнага будаўніцтва, паведаміла Domovita.
Пакупніку дасталіся вэтэрынарная лякарня, цялятнік, кароўнік, сьвіран і агароджа — больш як 1500 м² у занядбаных будынках. | 1 780 |
| 13 | Асноўнае за 4 верасьня
• Фядута пра Ціханоўскага і «Нашу Ніву». Алеўскі пра «напад зь Беларусі». Бесараб пра ядзерны магільнік. Выніковы «ПіК Свабоды»
• «Здаецца, што ніколі гэтага зьняволеньня і не было». Гутарка з Максімам Знакам, які адзначае сваё 45-годзьдзе
• Пагроза для «Белавія», Лукашэнка, ШАС і новыя скандалы. Тыдзень з Карбалевічам
• Чаму дэмакратычныя сілы ўсё больш загразаюць ува ўнутраных канфліктах
• У Кіеве расейскі дрон ударыў «проста ў кабінэт кіраўніка СБУ» | 1 715 |
| 14 | Анджэя Пачобута ўрачыста аб’явілі ганаровым грамадзянінам польскага гораду Аполе → https://smarturl.click/YwLnM0
Званьне стала знакам прызнаньня ягонай шматгадовай дзейнасьці на карысьць свабоды слова, правоў чалавека і абароны польскай ідэнтычнасьці, гаворыцца на афіцыйным сайце Аполя.
Анджэй Пачобут — ганаровы грамадзянін таксама Варшавы і Сопата.
Пры гэтым жыць ён зьбіраецца на радзіме, у Горадні. | 1 831 |
| 15 | Ці могуць беларусы застацца бяз міжнародных авіярэйсаў?
Тлумачым, чаму магчымае закрыцьцё расейскай паветранай прасторы пагражае паралізаваць працу «Белавія» і ўжо адбіваецца на рэйсах зь Менску. | 1 740 |
| 16 | У Кіеве расейскі дрон ударыў «проста ў кабінэт кіраўніка СБУ» → https://smarturl.click/nq1WO7
Пра гэта паведаміў прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі. Ён даручыў кіраўніку СБУ Аляксандру Покладу «адэкватна, адчувальна і, калі магчыма, люстрана адказаць расейцам на гэты ўдар».
ℹ️ Дзяржаўныя будынкі Кіева дагэтуль траплялі пад удары лічаныя разы. У 2022 і 2023 гадах быў атакаваны штаб Галоўнай управы разьведкі Ўкраіны. Летась у верасьні ракета пацэліла ў будынак Кабінэту Міністраў.
Пры гэтым яшчэ тры дні таму прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін казаў, што расейскія войскі ня б’юць па ўрадавых будынках, бо «нейкія перамоўнікі нам патрэбныя» | 1 721 |
| 17 | Фядута пра Ціханоўскага і «Нашу Ніву». Алеўскі пра «напад зь Беларусі». Бесараб пра могільнік АЭС. Выніковы «Пік Свабоды»
1️⃣ У новым выпуску «ПіКа Свабоды» — пагроза Расеі для краінаў Балтыі, верагоднасьць закрыцьця паветранай прасторы над Расеяй і магчымыя наступствы для Беларусі — пра гэта гаворым з журналістам Цімурам Алеўскім.
2️⃣ Пра канфлікт Сяргея Ціханоўскага з «Нашай Нівай», унутраныя сваркі беларускай дэмакратычнай супольнасьці і пошук больш канструктыўнай размовы — з паліттэхнолягам Аляксандрам Фядутам.
3️⃣ Наконт незалежнай экспэртызы праекту могільніка радыеактыўных адходаў у Беларусі, яго магчымыя рызыкі і праблемы афіцыйнай справаздачы — з экспэртам па радыяцыйнай бясьпецы Сяргеем Бесарабам.
https://youtu.be/Nhg7M7yssiE | 1 789 |
| 18 | Пагроза для «Белавія», Лукашэнка, ШАС і новыя скандалы. Тыдзень з Карбалевічам
📌 Расейскае неба становіцца ўсё больш небясьпечным праз атакі дронаў, і гэта можа стварыць сур’ёзныя праблемы для «Белавія».
📌 Беларусь шукае партнэраў на Ўсходзе і замацоўваецца ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.
📌 У палітычнай эміграцыі не сьціхаюць сваркі і скандалы.
📌 У Беларусі працягваецца мілітарызацыя школ.
Вынікі тыдня падводзіць Валер Карбалевіч.
https://youtu.be/kNRwjRD4tmw | 1 775 |
| 19 | Міністар адукацыі апраўдвае дагляд вучняў у школах: «Спрабавалі пранесьці нажы»
https://smarturl.click/EYn435
З 1 верасьня ў школах Беларусі праводзяць выбарачны дагляд торбаў вучняў. | 1 823 |
| 20 | У выведцы Літвы адрэагавалі на словы Ціханоўскай: росту ваеннай пагрозы з боку Беларусі ня бачым
https://smarturl.click/EYn43g
Сьвятлана Ціханоўская трэцяга верасьня заявіла пра ўзмоцненую падрыхтоўку беларускіх войскаў паблізу літоўскай мяжы.
«У нашых службаў такой інфармацыі няма. З боку Беларусі на сёньня мы ня бачым узрастаньня пагроз» | 1 857 |
