cookie

نحن نستخدم ملفات تعريف الارتباط لتحسين تجربة التصفح الخاصة بك. بالنقر على "قبول الكل"، أنت توافق على استخدام ملفات تعريف الارتباط.

avatar

Historyja

Kanał pra historyju ⏳ Kantakt: @PanHistoryjaBot

إظهار المزيد
بيلاروس1 085البيلاروسية13حقائق2 501
مشاركات الإعلانات
5 671
المشتركون
+424 ساعات
+217 أيام
+1730 أيام

جاري تحميل البيانات...

معدل نمو المشترك

جاري تحميل البيانات...

"Хто не шануе родную мову, той не шануе сябе самога, ні свой род, ні сваіх дзядоў, — бацькоў, якія гэтай мовай гаварылі. А хто саромеецца свае мовы, варты таго, каб і яго добрыя людзі саромеліся, як вырадка, каб ім пагарджалі, як недалюдкам, бо саромеючыся роднае мовы, ён крыўдзіць ня толькі дзядоў — бацькоў сваіх, але і увесь народ. Справядлівы, добры чалавек ніколі не саромеецца роднае мовы. Ён і сам гаворыць сваёй роднай мовай і глядзіць каб і іншыя яе шанавалі: Дык шануй, беларус, сваю мову, Гэта скарб нам на вечныя годы; За пашану радзімаму слову, Ушануюць нас брацьця-народы." Вацлаў Ластоўскі
إظهار الكل...
32👏 8👍 3💯 2🙏 1
Repost from Historyja
Адказ часткі моладзі на рэфэрэндум 1995 году
إظهار الكل...
22👍 6👏 2
Repost from Historyja
Пракамуністычныя выданні кшталту "Мы и время" радасна кпілі з Зянона Пазняка і БНФ па выніках рэферэндуму 1995 года.
إظهار الكل...
💩 17🤬 11 4🤷‍♂ 1🤮 1🌚 1🤨 1
Repost from ГУРНЕВІЧ
Жонка Лукашэнкі супраць расейскай мовы У 1995 годзе Галіна Лукашэнка расказала газеце "Свабода", што на рэферэндуме галасавала супраць надання расейскай мове роўнага статусу з беларускай. Матывы жыць без мужа яшчэ больш зразумелыя.
إظهار الكل...
👍 48 9🥰 6👏 1
Repost from Historyja
14 траўня 1869 года нарадзіўся Янкель Кругер - народжаны ў Менску і з ім звязаны беларускі жывапісец жыдоўскага паходжання, настаўнік Хаіма Суціна. Неаднаразова дэманстраваў свае палотны на Парыжскіх выстаўках. Цікавая гісторыя партрэтаў Янкі Купалы і Якуба Коласа. У вайну гэтыя палотны, які і многія іншыя карціны Кругера, былі вывезеныя ў Нямеччыну. Пэўны жаўнер-беларус выпадкова знайшоў у адным з падвалаў невялікага нямецкага мястэчка скрутак палатна, а калі разгарнуў, то пазнаў абліччы Янкі Купалы і Якуба Коласа. Ён згарнуў партрэты ў свой мяшок. Пасля заканчэння вайны жаўнер вярнуўся ў Менск і аддаў карціны ў музей.
إظهار الكل...
29👏 1🙏 1
Repost from Historyja
14 траўня 1995 года з парушэннямі законаў прайшоў першы ў гісторыі Рэспублікі Беларусь рэферэндум. У выніку Лукашэнка змяніў дзяржаўную сімволіку часоў адноўленай незалежнасці — нацыянальныя герб Пагоня і бел-чырвона-белы сцяг — на падпраўленыя савецкія сімвалы, а расейская мова набыла статус дзяржаўнай. Таксама на рэферэндуме разглядалі пытанні эканамічнай інтэграцыі з Расеяй і права прэзідэнта распускаць парламент.
إظهار الكل...
🤬 62😢 8👍 1
Repost from Historyja
Людзей не раз папярэджвалі. Улёткі, якія раздавалі перад нелегітымным "рэферэндумам" 1995 года.
إظهار الكل...
😢 36🤷‍♂ 7💔 3🤬 1
Артыкул пра чалавека, які ў нейкай ступені спрычыніўся да вызвалення сваёй краіны з-пад няволі, у гэтым выпадку камуністычнай савецкай. Варта дадаць, што па (не)зразумелых прычынах хвалёны некаторымі беларускімі журналістамі Ярузэльскі не ўсхваліў рэабілітацыі Кукліньскага, які з'яўляецца героям у сённяшняй, ужо вольнай Польшчы. І яшчэ істотны момант, які вельмі адметны ў шматлікіх біяграфіях: "Яго бацька ўваходзіў у склад падпольнай арганізацыі «Меч і плуг», якая змагалася за вызваленне Польшчы як ад нацыстаў, так і ад камуністаў". https://nashaniva.com/282551
إظهار الكل...
Як афіцэр польскага Генштаба дапамог ЗША зразумець планы СССР

Джэк Стронг. Пад такім гучным псеўданімам амаль дзесяцігоддзе на карысць амерыканскай разведкі працаваў афіцэр Генштаба Польшчы Рышард Ежы Кукліньскі. Гэта было ў час, калі Польшча была падкантрольная Маскве, як цяпер Беларусь

12🔥 2👍 1👏 1
13 траўня 1941 года нарадзіўся беларускі паэт Анатоль Сербантовіч, які ў 1970 годзе памёр пасля бойкі з хуліганамі. Тыя пабілі яго за беларускую мову. Гэта быў не першы такі выпадак бойкі ў сталіцы савецкай Беларусі, калі прадстаўніка беларускай інтэлігенцыі пабілі і ў выніку забілі за беларускую мову. Да таго Сербантовіч у адным са сваіх твораў пасрэдна скрытыкаваў расеізацыю. Як пісаў адам Глобус: "Пошукі бандзюкоў-забойцаў скончыліся нічым. Ніхто не хацеў раздзімаць тую крымінальную справу. Беларуса забілі ў беларускай сталіцы за беларускую мову? Такога быць ня можа. Гісторыю смерці Анатоля Сербантовіча пераказвалі шэптам. Тады я быў школьнікам, тады я зразумеў, што за нашу беларускую мову могуць забіць на нашай жа мінскай вуліцы, тады я запомніў прозвішча паэта Сербантовіча, чыю кнігу «азбука» перачытваў шматкроць".
إظهار الكل...
💔 36😢 13🥰 3
Repost from N/a
Хведар Кажаневіч падчас службы 4-га танкавага палка “Скарпіён”. Удзельнік бітвы пры Монтэ-Касіна. Пасля вайны актыўны дзеяч Згуртавання беларускіх камбатантаў у Вялікабрытаніі і ўдзельнік ушанавання беларусаў пахаваых на могліках Монтэ-Касіна ў 1979 г. З архіву Юрыя Грыбоўскага
إظهار الكل...
31👍 8🔥 2👏 1🙏 1