ar
Feedback

لا تقع ضحية للمخادعين! تيليمتريو يكتشف ويُميّز هذه القنوات 👉 إذا كنت تريد رؤية العلامة، اشترك

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

الذهاب إلى القناة على Telegram

إظهار المزيد
1 275
المشتركون
+124 ساعات
+57 أيام
+1030 أيام

جارٍ تحميل البيانات

سحابة العلامات
لا توجد بيانات
هل تواجه مشاكل؟ يرجى تحديث الصفحة أو الاتصال بمدير الدعم الخاص بنا.
الإشارات الواردة والصادرة
---
---
---
---
---
---
جذب المشتركين
أكتوبر '26
أكتوبر '26
+28
في 3 قنوات
سبتمبر '26
+20
في 6 قنوات
Get PRO
أغسطس '26
+15
في 2 قنوات
Get PRO
يوليو '26
+19
في 4 قنوات
Get PRO
يونيو '26
+17
في 3 قنوات
Get PRO
مايو '26
+12
في 4 قنوات
Get PRO
أبريل '26
+20
في 5 قنوات
Get PRO
مارس '26
+17
في 4 قنوات
Get PRO
فبراير '26
+26
في 8 قنوات
Get PRO
يناير '26
+17
في 5 قنوات
Get PRO
ديسمبر '25
+31
في 9 قنوات
Get PRO
نوفمبر '25
+42
في 10 قنوات
Get PRO
أكتوبر '25
+29
في 9 قنوات
Get PRO
سبتمبر '25
+16
في 4 قنوات
Get PRO
أغسطس '25
+20
في 2 قنوات
Get PRO
يوليو '25
+24
في 4 قنوات
Get PRO
يونيو '25
+19
في 5 قنوات
Get PRO
مايو '25
+97
في 7 قنوات
Get PRO
أبريل '25
+30
في 5 قنوات
Get PRO
مارس '25
+48
في 8 قنوات
Get PRO
فبراير '25
+26
في 3 قنوات
Get PRO
يناير '25
+39
في 4 قنوات
Get PRO
ديسمبر '24
+55
في 3 قنوات
Get PRO
نوفمبر '24
+45
في 7 قنوات
Get PRO
أكتوبر '24
+38
في 4 قنوات
Get PRO
سبتمبر '24
+25
في 4 قنوات
Get PRO
أغسطس '24
+43
في 4 قنوات
Get PRO
يوليو '24
+976
في 8 قنوات
Get PRO
يونيو '240
في 11 قنوات
Get PRO
مايو '24
+194
في 15 قنوات
التاريخ
نمو المشتركين
الإشارات
القنوات
26 أكتوبر+1
25 أكتوبر+2
24 أكتوبر+3
23 أكتوبر0
22 أكتوبر+2
21 أكتوبر0
20 أكتوبر+1
19 أكتوبر+1
18 أكتوبر0
17 أكتوبر+1
16 أكتوبر0
15 أكتوبر+1
14 أكتوبر+2
13 أكتوبر+2
12 أكتوبر+2
11 أكتوبر+1
10 أكتوبر+1
09 أكتوبر+3
08 أكتوبر+1
07 أكتوبر+1
06 أكتوبر+2
05 أكتوبر0
04 أكتوبر0
03 أكتوبر+1
02 أكتوبر0
01 أكتوبر0
منشورات القناة
Беларусь і Ірландыя: што агульнага ў іх гісторыі і нацыянальнай ідэнтычнасці? 27 кастрычніка ў Дубліне адбудзецца канферэнцыя
Беларусь і Ірландыя: што агульнага ў іх гісторыі і нацыянальнай ідэнтычнасці? 27 кастрычніка ў Дубліне адбудзецца канферэнцыя «Ірландыя і Беларусь: нацыянальная і культурная ідэнтычнасць», арганізаваная ў супрацоўніцтве з Міністэрствам замежных спраў Ірландыі. У ёй возьме ўдзел Святлана Ціханоўская. Пра мэты і асноўныя тэмы канферэнцыі ў інтэрв’ю Радыё Рацыя распавёў Павел Баркоўскі, прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні. Паводле яго, гісторыі Беларусі і Ірландыі маюць нямала агульнага, найперш у досведзе каланіяльнай залежнасці, захавання нацыянальнай мовы і культурнай самабытнасці. На канферэнцыі абмяркуюць моўную палітыку, ролю мовы ў захаванні нацыянальнай ідэнтычнасці, а таксама магчымасці беларуска-ірландскага супрацоўніцтва ў галіне тэатра, перакладчыцкай справы і кнігавыдання. Падрабязней — у размове з Паўлам Баркоўскім на Радыё Рацыя.

2
⛪️ Берасцейская унія: чаму яна не ўпісваецца ў расійскі гістарычны наратыў? 430 гадоў таму, у 1596 годзе, у Берасці частка пр
⛪️ Берасцейская унія: чаму яна не ўпісваецца ў расійскі гістарычны наратыў? 430 гадоў таму, у 1596 годзе, у Берасці частка праваслаўных іерархаў Кіеўскай мітраполіі прызнала вяршэнства Папы Рымскага, захаваўшы ўсходні абрад і царкоўныя традыцыі. Гэта была спроба ўмацаваць становішча царквы ў Рэчы Паспалітай. Аднак унія сустрэла супраціў часткі духавенства і вернікаў, выклікала раскол і працяглыя канфлікты. У расійскай гістарыяграфіі ўнію часта прадстаўлялі як «здраду праваслаўю» і вынік польска-каталіцкай экспансіі. Але такі погляд пакідае па-за ўвагай самастойныя рашэнні мясцовых іерархаў і складанасць рэлігійнага жыцця беларускіх земляў. У 1839 годзе ўніяцкую царкву ў Расійскай імперыі ліквідавалі. Чаму Берасцейская унія не ўпісваецца ў імперскі гістарычны наратыў і як яе гісторыя — значна складанейшая за супрацьстаянне Усходу і Захаду — дапамагае зразумець шматканфесійнае мінулае Беларусі? Пра гэта — у публікацыі канала «Годная гісторыя»
208
3
🤔 Хто такія «віленскія зубры», і Як Нясвіж звязаны з рэжымам «Санацыі?» Сто гадоў таму, 25 кастрычніка 1926 года, у Нясвіжск
🤔 Хто такія «віленскія зубры», і Як Нясвіж звязаны з рэжымам «Санацыі?» Сто гадоў таму, 25 кастрычніка 1926 года, у Нясвіжскім палацы Радзівілаў адбылася сустрэча, якая стала адной з найбольш знакавых падзей у палітычным жыцці міжваеннай Польшчы. Маршал Юзаф Пілсудскі прыехаў у рэзідэнцыю аднаго з наймагутнейшых арыстакратычных родаў былой Рэчы Паспалітай, каб сустрэцца з прадстаўнікамі мясцовай эліты — землеўласнікамі, князямі і графамі, чые палітычныя погляды істотна адрозніваліся ад ідэалаў польскіх нацыяналістаў. ❓Хто ж былі гэтыя людзі, чаго яны дамагаліся, і чаму іх гісторыя застаецца цікавай для разумення палітычных ідэй, якія сутыкнуліся на землях Беларусі ў першай палове XX стагоддзя? Расказваем у нашым матэрыяле па спасылцы. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
187
4
📷 Гродзенцы хочуць выкупіць з аўкцыёну даваенны здымак футбольнай каманды WKS Grodno На аўкцыён выставілі фота гродзенскай ф
📷 Гродзенцы хочуць выкупіць з аўкцыёну даваенны здымак футбольнай каманды WKS Grodno На аўкцыён выставілі фота гродзенскай футбольнай каманды WKS Grodno, зробленае да 1939 года. Кошт здымка – 2000 злотых (1490 руб.). Журналіст і краязнаўца Руслан Кулевіч на сваёй Facebook-старонцы звярнуўся да ўсіх неабыякавых – просіць дапамагчы ў зборы грошай, каб выкупіць унікальны здымак. Як упісацца ў збор? Чытайце на Hrodna.life: 📕 https://storage.googleapis.com/hrodna/read.html?page=/www/2026/10/26/wks-grodno/?utm_source=tg Фота носіць ілюстрацыйны характар і згенеравана ШІ на падставе арыгінальнага фатаздымка. #лічбадня #числодня
235
5
📌 24 кастрычніка, напярэдадні «Ночы расстраляных паэтаў» і Дзядоў, у памяшканні дабрачыннага фонду «Дар лёсу» прайшла імпрэз+3
📌 24 кастрычніка, напярэдадні «Ночы расстраляных паэтаў» і Дзядоў, у памяшканні дабрачыннага фонду «Дар лёсу» прайшла імпрэза, прысвечаная памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій ХХ стагоддзя. 🎤 Даклады на гэтую тэму падрыхтавалі краязнаўца Ігар Станкевіч і гісторык Уладзімір Шыпіла. https://racyja.com/by/hramadstva/impreza-pamjaci-achvjarau-palitycnych-represij-chch-stahoddzja/
226
6
«Рубон»: ад загадкавай ракі Пталемея да баявога клічу палачанаў У «Геаграфіі» Пталемея (II ст.) Рубон — адна з рэк на ўзбярэж
«Рубон»: ад загадкавай ракі Пталемея да баявога клічу палачанаў У «Геаграфіі» Пталемея (II ст.) Рубон — адна з рэк на ўзбярэжжы Еўрапейскай Сарматыі, што ўпадалі ў Сармацкі акіян (Балтыйскае мора). З Заходняй Дзвіной яе атаясамілі толькі картографы эпохі Адраджэння. На мапе Марка Беневентана 1507 г. ужо пазначана як «Rvbon fl.» У XIX стагоддзі назва атрымала другое жыццё і стала сімвалам рэгіянальнай ідэнтычнасці Падзвіння. У 1842–1849 гг. Казімір Буйніцкі выдаваў літаратурны альманах «Rubon». А вось знакаміты баявы кліч палачанаў «Рубон!» упершыню з'явіўся ў рамане Леаніда Дайнекі «Меч князя Вячкі» (1987). У сярэднявечных крыніцах ён не зафіксаваны, аднак з часам увайшоў у папулярныя ўяўленні пра гісторыю Полацка. Назва стала папулярным мясцовым сімвалам: яе носяць полацкі фестываль сярэднявечнай культуры, суполка ТБМ у Наваполацку і віцебскі баскетбольны клуб. Аляксей Ластоўскі, дырэктар БІПГ, даследаваў, як назва «Рубон» набывала новыя сэнсы ў розныя эпохі, і падрыхтаваў пра гэта артыкул у Вікіпедыі 🌐
272
7
У музеі-запаведніку «Заслаўе» адкрылася выстава, прысвечаная Ганне Цюндзявіцкай з роду Прушынскіх, аўтарцы кнігі «Літоўская г
У музеі-запаведніку «Заслаўе» адкрылася выстава, прысвечаная Ганне Цюндзявіцкай з роду Прушынскіх, аўтарцы кнігі «Літоўская гаспадыня» «Энцыклапедыя будзённасці: Ганна Цюндзявіцкая» — «не проста чарговая гістарычная экспазіцыя, не спроба рэканструяваць побыт мінулых стагоддзяў і не ілюстратыўны дадатак да вядомага твора. Гэта — выстава-эмоцыя, выстава-інсталяцыя, выстава-амаж, прысвечаная бессмяротнаму і надзвычай значнаму твору пані Цюндзявіцкай»– тлумачаць стваральнікі экспазіцыі і абяцаюць падарожжа ў сэнсах, вобразах і тых глыбінях чалавечага досведу, якія адкрываюцца праз гаспадарчыя парады, кулінарныя рэцэпты і жыццёвыя настаўленні, сабраныя пад вокладкай «Літоўскай гаспадыні». Чытаць на сайце або без VPN.
241
8
Ужо сёньня: 90 гадоў з дня нараджэньня рэжысэра Віктара Турава 25 кастрычніка 1936 году нарадзіўся Віктар Тураў, беларускі кі
Ужо сёньня: 90 гадоў з дня нараджэньня рэжысэра Віктара Турава 25 кастрычніка 1936 году нарадзіўся Віктар Тураў, беларускі кінарэжысэр. Сярод прац Турава — экранізацыя раманаў Івана Мележа «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы», фільм «Шляхціц Завальня» паводле творчасьці Яна Баршчэўскага. Іншыя адметныя і важныя падзеі беларускай і ўсясьветнай гісторыі пад спасылкай: https://smarturl.click/dLQeoJ
200
9
📖 Унікальныя беларускія кнігі ўзростам больш як 100 гадоў паказалі ў бібліятэцы Варшаўскага ўніверсітэту На выставе, якую зл
📖 Унікальныя беларускія кнігі ўзростам больш як 100 гадоў паказалі ў бібліятэцы Варшаўскага ўніверсітэту На выставе, якую зладзілі на гэтым тыдні, наведнікі маглі пабачыць выданні «Беларусаў» Яўхіма Карскага, «Беларускага зборніку» Еўдакіма Раманава, «Жалейку», «Гусляра» і «Шляхам жыцця» Янкі Купалы, «Песні-жальбы» Якуба Коласа і «Дудара беларускага» Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Акрамя таго, быў прэзентаваны «Беларускі каляндар "Нашай нівы" на 1911 год» і «Мова беларуская» Язэпа Лёсіка (з тытульным аркушам, выкананым беларускай лацінкаю). Супрацоўніца бібліятэкі Наталля Брэйва падкрэсліла, што, імаверна, такой колькасці кніг, аформленых беларускай лацінкаю, раней наогул ніколі не паказвалі наведнікам якой-кольвек выставы. Наталля таксама звярнула ўвагу на тое, што напрыканцы XIX і на пачатку XX стагоддзя выдаць кнігу па-беларуску было вельмі складана, і для гэтага даводзілася шукаць нестандартныя шляхі: «Беларусы і даследчыкі беларускай тэматыкі мелі велізарныя цяжкасці з выданнем кніжак па-беларуску альбо кніжак, якія датычыліся Беларусі. Таму аўтары былі вымушаныя шукаць, дзе можна было б такую кніжку выдаць. Гэта мог быць Пецярбург, Львоў, Вільня. Вельмі рэдка сустракаецца Менск. Напрыклад, Дуніну-Марцінкевічу ўдалося выдаць кніжкі ў Менску».
232
10
Ужо сёньня: 133 гады таму Яўхім Карскі абараніў першую ў гісторыі дысэртацыю, прысьвечаную беларускай мове → https://smarturl
Ужо сёньня: 133 гады таму Яўхім Карскі абараніў першую ў гісторыі дысэртацыю, прысьвечаную беларускай мове → https://smarturl.click/97EDGG 24 кастрычніка 1893 году Яўхім Карскі ў Кіеўскім унівэрсытэце абараніў магістарскую дысэртацыю, прысьвечаную гукавой сыстэме, граматычным формам і гістарычнаму разьвіцьцю беларускай мовы. У аснову дысэртацыі ляглі ягоныя працы «Агляд гукаў і формаў беларускай гаворкі» і «Да гісторыі гукаў і формаў беларускай гаворкі». Гэта была першая ў гісторыі дысэртацыя, прысьвечаная беларускай мове. Карскі стаў адным з заснавальнікаў беларусазнаўства і аўтарам фундамэнтальнай працы «Беларусы». Пра іншыя гістарычныя падзеі 24 кастрычніка чытайце на сайце Свабоды
191
11
Стары канверт дапамог беларусу знайсці ў Польшчы магілу дзеда і сваякоў Пасля Другой сусветнай вайны Войцеха, жыхара Гродзенш
Стары канверт дапамог беларусу знайсці ў Польшчы магілу дзеда і сваякоў Пасля Другой сусветнай вайны Войцеха, жыхара Гродзеншчыны, арыштавалі і прымусова адправілі ў Польшчу. У Беларусі засталіся яго жонка і чацвёра сыноў. Прычыны арышту невядомыя: сям’я дапускае, што гэта магло быць звязана з польскім паходжаннем або дзейнасцю ў Арміі Краёвай. У 1950-я адзін з сыноў знайшоў бацьку праз Чырвоны Крыж. Яны перапісваліся, але так і не сустрэліся. Праз дзесяцігоддзі ўнук Войцеха Раман вырашыў адшукаць дзеда па адрасе са старога канверта. У вёсцы пад Уроцлавам ён знайшоў не толькі яго магілу, але і сваякоў, якія таксама шмат гадоў шукалі сваю беларускую радню. Гэтая гісторыя сям’і, разлучанай пасляваеннымі падзеямі, стала тэмай матэрыялу Руслана Кулевіча для MOST. Сямейныя сувязі ўдалося аднавіць, але пытанне, за што Войцеха арыштавалі і выслалі з Беларусі, застаецца без адказу.
257
12
Ужо сёння, 24 кастрычніка, а 15:00 у Музеі Вольнай Беларусі адбудзецца прэзентацыя вынікаў міжнароднага праекта «Піраты і пір
Ужо сёння, 24 кастрычніка, а 15:00 у Музеі Вольнай Беларусі адбудзецца прэзентацыя вынікаў міжнароднага праекта «Піраты і піраткі каралевы Сафіі». Праект прысвечаны Сафіі Менскай — княжне XII стагоддзя, якая стала каралевай Даніі, і крыжу, што, паводле адной з гістарычных гіпотэз, мог належаць ёй. 🏴‍☠️ За паўтары гады ўдзельнікі праекта арганізавалі экспедыцыю ў Данію, а дзякуючы ахвяраванням 66 чалавек стварылі рэпліку сярэднявечнага крыжа, арыгінал якога захоўваецца ў Капенгагене. На сустрэчы прадставяць рэпліку крыжа, дакументальны фільм, гісторыю экспедыцыі і мапу беларускіх скарбаў у Еўропе. 📍 Месца: Музей Вольнай Беларусі, Foksal 11, Варшава. 🎟 Уваход вольны.
270
13
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер пап
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім У 2021 годзе Юрась Куўшынаў працаваў у Музеі Вялікай Айчыннай вайны. У адзін са звычайных дзён ён правёў экскурсію для курсантаў з брыгады спецназа, а пазней яны ж затрымалі яго за значок з «Пагоняй». https://nashaniva.com/407392 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407392
188
14
«Беларускі след»: чэкісты супраць Якуба Коласа. Справа Юркі Лістапада 1925 года У 1925 годзе ў ваколіцах Слуцка з’явіліся ант
«Беларускі след»: чэкісты супраць Якуба Коласа. Справа Юркі Лістапада 1925 года У 1925 годзе ў ваколіцах Слуцка з’явіліся антысавецкія ўлёткі з заклікам «Народ, паўстань!». Расследаванне вывела чэкістаў на групу навучэнцаў настаўніцкіх курсаў на чале з Юркам Лістападам — удзельнікам Слуцкага збройнага чыну. У поле зроку савецкіх спецслужбаў трапіў і Якуб Колас, які сябраваў з Лістападам. Пісьменніка выклікалі на допыт у межах расследавання справы аб «контррэвалюцыйнай змове». ❓ Як разгортвалася справа Лістапада? Чаму ў яе ўцягнулі Якуба Коласа? Як праходзіў паказальны суд і чаму супраць Лістапада выступіў Цішка Гартны? Пра малавядомыя падзеі 1925 года і палітычны пераслед у савецкай Беларусі — у новым выпуску праграмы «Беларускі след». 🎙 Вядоўца — Павел Мажэйка. ▶️ Глядзець выпуск на YouTube
715
15
"Літаратура і мастацтва" перастане выходзіць як асобная газета. З наступнага года яна стане дадаткам да "Звязды". Менавіта "Л
"Літаратура і мастацтва" перастане выходзіць як асобная газета. З наступнага года яна стане дадаткам да "Звязды". Менавіта "Літаратура і мастацтва" першай распавяла пра Курапаты – месца масавых расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. У 1988 годзе на яе старонках выйшаў артыкул Зянона Пазняка і Яўгена Шмыгалёва "Курапаты — дарога смерці". @euroradio знайшло той самы нумар "Літаратуры і мастацтва" ў Нацыянальнай бібліятэцы і перадрукавала тэкст, каб вы маглі яго прачытаць і сёння. Вось ён: https://euroradio.fm/kurapaty-daroga-smerci Без VPN
272
16
Ужо сёньня: 70 гадоў вугорскаму антысавецкаму паўстаньню → https://smarturl.click/ekV489 23 кастрычніка 1956 году ў Вугоршчын+4
Ужо сёньня: 70 гадоў вугорскаму антысавецкаму паўстаньню → https://smarturl.click/ekV489 23 кастрычніка 1956 году ў Вугоршчыне выбухнула антыкамуністычнае паўстаньне, якое да сярэдзіны лістапада здушылі савецкія войскі. Загінулі тысячы людзей, дзясяткі тысяч былі рэпрэсаваныя, каля 200 тысяч вымушана пакінулі краіну. Пра іншыя гістарычныя падзеі 23 кастрычніка чытайце на сайце Свабоды
273
17
Рубрыка «Варшаўскі мост». Хто 200 год таму марыў пра аднаўленне ВКЛ? У Выдавецтвах Варшаўскага ўніверсітэта выйшла кніга вядо
Рубрыка «Варшаўскі мост». Хто 200 год таму марыў пра аднаўленне ВКЛ? У Выдавецтвах Варшаўскага ўніверсітэта выйшла кніга вядомага беларускага і польскага гісторыка і прафесара Вячаслава Шведа. У навуковым даследаванні апісваюцца таварыствы моладзі на тэрыторыі Віленскай навучальнай акругі, з якой яны паступалі вучыцца ў Віленскі імператарскі ўніверсітэт. https://www.polskieradio.pl/396/7811/Artykul/3744195
279
18
Экскурсаводаў у Беларусі абавязалі ведаць дзяржаўную ідэалогію і спыняць «некарэктныя выказванні» турыстаў Нацыянальнае агенц
Экскурсаводаў у Беларусі абавязалі ведаць дзяржаўную ідэалогію і спыняць «некарэктныя выказванні» турыстаў Нацыянальнае агенцтва па турызме зацвердзіла новыя патрабаванні да экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў. Цяпер яны павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі, улічваць яе ў сваёй працы і садзейнічаць фармаванню станоўчага іміджу Беларусі. Падчас экскурсій забараняюцца «суб’ектыўныя некарэктныя ацэнкі і выказванні» пра Беларусь і іншыя дзяржавы. Калі такія выказванні гучаць ад турыстаў, экскурсавод павінен прыняць меры, каб іх спыніць. Новыя патрабаванні ўзмацняюць ідэалагічны кантроль над экскурсійнай дзейнасцю, у тым ліку над інтэрпрэтацыяй гістарычных падзей. Гэта яшчэ адзін крок да падпарадкавання публічнага аповеду пра мінулае дзяржаўнай гістарычнай палітыцы. 🔗 Падрабязней — у матэрыяле Hrodna.life.
292
19
🎖 У паваенным Менску можна было жыць як пан, але для гэтага патрэбныя былі пагоны Пакуль звычайныя людзі жылі ў зямлянках і
🎖 У паваенным Менску можна было жыць як пан, але для гэтага патрэбныя былі пагоны Пакуль звычайныя людзі жылі ў зямлянках і ледзь зводзілі канцы з канцамі, савецкая ўлада, якая абяцала грамадства без паноў і прыслугі, фактычна стварыла ўласную сістэму прывілеяў. Як гэта працавала, разбіраемся ў праграме «Каса на камень». 🎥 Глядзіце праграму цалкам на YouTube-канале «БЕЛСАТ HISTORY»
272
20
Урбанізацыя ў Вялікім Княстве Літоўскім Скончыў працу над базай даных па гарадах і мястэчках ВКЛ у 1387-1654 гады. Фактычна г
Урбанізацыя ў Вялікім Княстве Літоўскім Скончыў працу над базай даных па гарадах і мястэчках ВКЛ у 1387-1654 гады. Фактычна гэта была грунтоўная перапрацоўка спісу, які падрыхтаваў і ў далёкім 1970 годзе апублікаваў Станіслаў Александровіч. Цяперашнія магчымасці па доступе да крыніц, карты і якаснага GIS проста непараўнальныя з тым, што было паўстагоддзі таму. Гэта дазволіла істотна мадэрнізаваць спіс Александровіча ў плане датавання, лакалізаваць практычна ўсе мястэчкі і крыху ўдасканаліць метадалогію. Агулам да 1654 года ў ВКЛ (у граніцах 1583 года) назбіралася 740 мястэчак. Ніжэй - візуалізацыя таго, як з'яўляліся гарады і мястэчкі. Пры гэтым трэба мець на ўвазе, што мы маем справу з фіксацыяй у крыніцах, пэўнымі метадалагічнымі і тэрміналагічнымі складанасцямі. Адпаведна, мы маем справу з пэўным часовым лагам, недасканаласцю, а для рускай мовы - проста адсутнасцю выразнай тэрміналогіі для гарадскіх паселішчаў ажно да пачатку 16 ст., пакуль не прыйшло паняцце "места". - піша гісторык Мікола Волкаў
264