Reform.news :: Культурный фронт
الذهاب إلى القناة على Telegram
445
المشتركون
لا توجد بيانات24 ساعات
+17 أيام
لا توجد بيانات30 أيام
جاري تحميل البيانات...
القنوات المماثلة
سحابة العلامات
لا توجد بيانات
هل تواجه مشاكل؟ يرجى تحديث الصفحة أو الاتصال بمدير الدعم الخاص بنا.
الإشارات الواردة والصادرة
---
---
---
---
---
---
جذب المشتركين
سبتمبر '26
سبتمبر '260
في 3 قنوات
أغسطس '26
+16
في 4 قنوات
Get PRO
يوليو '26
+12
في 5 قنوات
Get PRO
يونيو '26
+7
في 5 قنوات
Get PRO
مايو '26
+14
في 4 قنوات
Get PRO
أبريل '26
+11
في 5 قنوات
Get PRO
مارس '26
+13
في 3 قنوات
Get PRO
فبراير '26
+8
في 2 قنوات
Get PRO
يناير '26
+32
في 6 قنوات
Get PRO
ديسمبر '25
+10
في 1 قنوات
Get PRO
نوفمبر '25
+16
في 5 قنوات
Get PRO
أكتوبر '25
+14
في 6 قنوات
Get PRO
سبتمبر '25
+15
في 4 قنوات
Get PRO
أغسطس '25
+11
في 2 قنوات
Get PRO
يوليو '25
+6
في 1 قنوات
Get PRO
يونيو '25
+6
في 1 قنوات
Get PRO
مايو '25
+13
في 2 قنوات
Get PRO
أبريل '25
+4
في 3 قنوات
Get PRO
مارس '25
+6
في 4 قنوات
Get PRO
فبراير '25
+21
في 4 قنوات
Get PRO
يناير '25
+10
في 0 قنوات
Get PRO
ديسمبر '24
+3
في 0 قنوات
Get PRO
نوفمبر '24
+12
في 1 قنوات
Get PRO
أكتوبر '24
+7
في 0 قنوات
Get PRO
سبتمبر '24
+31
في 1 قنوات
Get PRO
أغسطس '24
+20
في 1 قنوات
Get PRO
يوليو '24
+7
في 2 قنوات
Get PRO
يونيو '24
+11
في 0 قنوات
Get PRO
مايو '24
+9
في 0 قنوات
Get PRO
أبريل '24
+15
في 3 قنوات
Get PRO
مارس '24
+13
في 1 قنوات
Get PRO
فبراير '24
+7
في 2 قنوات
Get PRO
يناير '24
+20
في 1 قنوات
Get PRO
ديسمبر '23
+255
في 1 قنوات
| التاريخ | نمو المشتركين | الإشارات | القنوات | |
| 05 سبتمبر | 0 | |||
| 04 سبتمبر | 0 | |||
| 03 سبتمبر | 0 | |||
| 02 سبتمبر | 0 | |||
| 01 سبتمبر | 0 |
منشورات القناة
Магічны рэалізм віленскіх спальнікаў: чаму раман Катрыны Зіле «Любыя косці» адгукнецца беларускаму чытачу
На вокладцы гэтага рамана літары нібыта ўскараскаліся адна на адну. Ці як костачкі, нанізаныя на нітку, ціхенька шамацяць, сутыкаючыся ў паветры. А калі прыглядзецца, то на чырвоным фоне ў літарах выступае малюнак костак, ды глянцам на паверхні пераліваецца выява чэрапа. Кніга літоўскай пісьменніцы Катрыны Зіле «Любыя косці» – гэта той твор, які сапраўды вымагае нешараговага дызайну, бо ў ім магічны рэалізм, замешаны на балцкім фальклоры і гарадской міфалогіі, сустракаецца з чорным гумарам і нечаканым пісьмом. «Уууууу!», – хочацца адразу напужаць чытача, але страшныя «Любыя косці» – раман, у якім «косці» сапраўды любыя і дарагія.
Твор – адна з нядаўніх сучасных сенсацый літоўскай літаратуры – на беларускай мове выйшаў у выдавецтве «Пфляўмбаўм». Перакладчыцай выступіла Сюзанна Паўкштэла.
Чытаць на сайце або без VPN.
| 2 | Беларускія акторы Аляксей Сапрыкін і Бажэна Шамовіч паўдзельнічалі ў чытанннях «Дзядоў» Адама Міцкевіча, якія прайшлі ў цэнтры Варшавы каля помніка паэту
Па ўсёй Польшчы сёння прайшло «Нацыянальнае чытанне» — штогадовая акцыя, падчас якой публічна чытаюць творы польскай класікі. Сёлета выбралі твор Міцкевіча «Дзяды».
У «Дзядах» вельмі шмат сімвалічных момантаў, звязаных з беларускай культурай, нават самога выразу «Дзяды» не было ў польскай мове. Паэт Андрэй Хадановіч адзначаў, што абрад «з нашых абшараў, з Беларусі, з Вялікага Княства Літоўскага. У паэме ўваскрашаецца паўязычніцкі, паганскі ў сваёй аснове, але не чужы нашай версіі хрысціянства абрад выклікання духаў нябожчыкаў».
Па запрашэньні прэзыдэнта Караля Наўроцкага на імпрэзе прысутнічала і Святлана Ціханоўская. На экранах падчас цырымоніі можна было бачыць помнік Міцкевічу у Мінску. | 79 |
| 3 | 7—13 верасня ў Віленскім беларускім музеі імя Івана Луцкевіча пройдзе IV Тыдзень беларускай культуры
Галоўнай тэмай стане спадчына, а ў цэнтры імпрэзы — новая выстава з калекцыі Попкі, частку якой удалося ўратаваць і перавезці з Нямеччыны ў Вільню.
Тэкстыль, кнігі, часопісы, паштоўкі, лісты і іншыя рэчы на адзін тыдзень зменяць музейную прастору і стануць нагодай пагутарыць не толькі пра адну калекцыю, але і пра лёс беларускай культурнай спадчыны ўвогуле.
Чытаць на сайце або без VPN. | 342 |
| 4 | Беларусь стала пілотнай краінай для фотаконкурсу Wikimedia «Вікі любіць вёскі», які паставіў за мэту сабраць якасныя выявы сельскіх населеных пунктаў, што застаюцца без ілюстрацый у Вікіпедыі
Цяпер 2 445 фотаздымкаў з беларускіх вёсак можна ўбачыць на Wikimedia Commons.
Чытаць на сайце або без VPN. | 121 |
| 5 | «Пахаванне праз экран»: у Познані адкрыецца выстава пра жалобу і страту ў эміграцыі
Відэазапіс ці анлайн-трансляцыя — часта адзіная магчымасць для беларусаў у палітычнай эміграцыі далучыцца да пахавання блізкіх па той бок мяжы. Масавыя рэпрэсіі пасля 2020 года адрэзалі ім шлях дадому, а бяспечнае жыццё ў еўрапейскіх краінах акуплена драматычнай цаной: немагчымасцю абняць сям'ю ў найцяжэйшы момант, прысутнічаць на пахаванні ці наведаць магілы родных.
З 15 па 27 верасня ў Познані пройдзе выстава «POGRZEB.MP4. Utrata i żałoba na emigracji politycznej», прысвечаная гэтай балючай тэме.
Праект паўстаў на падставе глыбокіх інтэрв’ю і вывучэння прыватных архіваў беларусак і беларусаў з досведам вымушанай эміграцыі. Гэта прастора для размовы пра боль, які звычайна застаецца прыватным і нябачным. Як перажыць жалобу далёка ад дому? Што замяняе традыцыйныя рытуалы і як выглядае перажыванне страты на
адлегласці? Якім чынам можна падтрымліваць памяць насуперак межам?
Чытаць на сайце або без VPN. | 133 |
| 6 | Хто трапіў у кароткі спіс Прэміі Алеся Адамовіча? Разбіраем аўтараў і іх творы
У шорт-ліст увайшлі шэсць праектаў — ад беларускамоўнага посткіберпанку да палявых радыёрэпартажаў, жаночай эсэістыкі і дакументальных аповедаў пра пакаленне свабоды.
Ужо на працягу трыццаці гадоў прэмія адзначае творы, якія становяцца важным, рэзанансным і сумленным голасам свайго часу. Сёлетняе абвяшчэнне фіналістаў мае адмысловае значэнне: яно дае афіцыйны старт юбілейнаму году падрыхтоўкі да 100-годдзя з дня нараджэння Алеся Адамовіча, якое будзе адзначацца ў 2027 годзе.
Прадстаўляем шасцёрку шортлістараў Прэміі.
Чытаць на сайце або без VPN. | 206 |
| 7 | «Адкладаем тое, што важна»: Лявон Вольскі прэзентаваў новую песню «Пакідаем на Потым»
Лявон Вольскі выпусціў новы трэк «Пакідаем на Потым». Гэта асабістая і рэфлексіўная кампазыцыя пра тое, як людзі схіленыя адкладаць на заўтра найбольш істотныя рэчы — пачуцці, важныя размовы і жыццёвыя рашэнні.
Як адзначаецца ў анонсе да рэлізу, новы трэк — пра шкадаванне, страчаныя магчымасці і позняе ўсведамленне таго, што некаторыя імгненні перакрэсліваюцца і іх ужо немагчыма вярнуць.
Над стварэннем трэка працавала добра знаёмая каманда музычнага цэху. Аўтарам музыкі, тэксту і асноўнага вакалу выступае сам Лявон Вольскі, які таксама запісаў гітарныя партыі разам з Паўлам Трыпуцем. Рытм-секцыю для новай песні стварылі басіст Алесь-Францішак Мышкевіч і бубнач Павел Мамонаў.
Чытаць на сайце або без VPN. | 132 |
| 8 | Беларускі след на варшаўскай Ночы фатаграфіі: ад праекцый Атцецкага да спадчыны Булгака і памежнага быту
4 верасня ў Варшаве пройдзе чацвёртая «Ноч фатаграфіі», зладжаная Цэнтрам фатаграфіі Музея Варшавы. Сёлетняй тэмай падзеі стала «Утаймаванне горада» — развага пра тое, як мігранты, мастакі і жыхары будуюць свае адносіны з мегаполісам. У сёлетняй праграме і падрыхтоўцы фэсту выразна прасочваецца беларускі след — ад працы ў камандзе арганізатараў да імёнаў у праекцыях.
Так, беларускі фатограф Яўген Атцецкі падрыхтаваў мантаж праекцый для прац вядомага Рафала Мілаха (Magnum Photos) і класіка польскай фатаграфіі Зоф'і Рыдэт.
Ружана Кручкова выступіла каардынатаркай міжнароднага фотаконкурсу.
А таксама да юбілеяў ураджэнца Навагрудчыны, «бацькі» ўсходнееўрапейскай фатаграфікі Яна Булгака (150 гадоў) і яго сына Януша (120 гадоў) пакажуць рэтраспектыву варшаўскіх паштовак — ад даваеннага піктарыялізму да руін 1945 года.
Чытаць на сайце або без VPN. | 142 |
| 9 | Плакаты «Зубра», унікальныя артэфакты і жывыя сведкі: у Варшаве адкрыецца выстава пра выбары 2001 года
У суботу, 5 верасня, у Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве адбудзецца адкрыццё часовай міні-экспазіцыі «Першыя недэмакратычныя», прысвечанай 25-й гадавіне прэзідэнцкіх выбараў 2001 года. Выстава прапрацуе роўна адзін тыдзень — да 11 верасня.
Выбарчая кампанія 2001 года стала важным этапам у развіцці беларускага дэмакратычнага руху ва ўмовах узмацнення дзяржаўнага кантролю над СМІ і выбарчым працэсам. У цэнтры экспазіцыі — артыфакты і матэрыялы вулічнай агітацыі з калекцыі музея, у тым ліку плакаты, налепкі і ўлёткі моладзевай ініцыятывы «Зубр», якая ў 2001 годзе разгарнула шырокую кампанію па абыходзе інфармацыйнай блакады.
Адкрыццё выставы пройдзе ў фармаце сустрэчы з непасрэднымі ўдзельнікамі падзей — Паўлам Казанецкім і Уладзімірам Кобцам, якія асабіста правядуць экскурсію па экспазіцыі, а таксама распавядуць пра працу дэмакратычных ініцыятыў 25 гадоў таму.
Чытаць на сайце або без VPN. | 145 |
| 10 | «Праекту крытычна не хапіла збалансаванасці і прафесійнасці»: эксперт выказаўся наконт рэканструкцыі будынка Акадэміі музыкі
Гістарычны будынак навучальнага корпуса Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі адкрылі пасля завяршэння капітальнага рамонту і рэканструкцыі з рэстаўрацыяй.
«Варта прызнаць, што дзякуючы саліднаму фінансаванню тут удалося рэалізаваць тое, што цяпер рэдка дзе сустрэнеш, — каментуюць рэстаўрацыю ў тэлеграм-канале «Спадчына». — На фасады вярнулі шматколерную тэразітавую тынкоўку — нягледзячы на тое, што яна выканана нанова, само вяртанне да гэтай тэхналогіі як да сродку дэкаратыўнай выразнасці з’яўляецца адназначна правільнай тэндэнцыяй. Таксама былі адноўленыя страчаныя дэкаратыўныя вазы.
Чытаць на сайце або без VPN. | 148 |
| 11 | Пад варшаўскай плошчай Пілсудскага знайшлі акупацыйныя прапагандысцкія плакаты Другой сусветнай вайны з надпісамі на беларускай мове
Падчас археалагічных работ, якія праводзяцца пад варшаўскай плошчай Пілсудскага, даследчыкі выявілі старыя і часткова спаленыя прапагандысцкія плакаты часоў Другой сусветнай вайны.
На іх змешчаны выява фюрэра і надпіс па-беларуску «Гітлер-асвабадзіцель».
Вядома, што падобныя друкаваныя выданні распаўсюджваліся акупацыйнай уладай на тэрыторыі Генеральнай акругі Беларусь у межах Рэйхскамісарыята «Остланд». Іх мэта была інфармаваць мясцовае насельніцтва пра тое, што напад на Савецкі Саюз, здзейснены ў 1941 годзе, прынёс жаданае вызваленне ад савецкага рэжыму і Сталіна.
Чытаць на сайце або без VPN. | 211 |
| 12 | Sw@da x Niczos выклалі кліп на песню «Карнавал»
Прэмʼера песні адбылася напрыканцы жніўня падчас мультыкультурнага фестывалю Barn+Field ў Бельску-Падляшскім непасрэдна ў клуні – без сцэны і барʼераў паміж музыкамі і слухачамі. Кліп выдатна перадае той глядацкі настрой: «Усе былі на адной хвалі», – згадваюць удзельнікі імпрэзы
Дуэт з польска-беларускага памежжа выкарыстоўвае ў сваіх трэках падляшскую гаворку. І не толькі гаворку: спявачка Ніка Юрчук разам з Віктарам Шчыгелем, прадзюсарам з калумбійскімі каранямі, ствараюць Podlasie bounce – міксуюць сучасную электронную музыку з падляшскім каларытам.
На фестываль прыехалі і беларускія выканаўцы.
Беларускія «Касары» і падляшскі гурт Sw@da x Niczos абʼядналіся ў фармаце, які нагадваў традыцыйныя вячоркі.
Глядзець і слухаць на сайце або без VPN. | 167 |
| 13 | Беларускі літаратар Уладзімір Арлоў з кнігай прозы «Танцы над горадам. Тры гісторыі» (у перакладзе Богдана Задуры) стаў адным з сямі фіналістаў польскай Літаратурнай прэміі Цэнтральнай Еўропы Angelus
У лік фіналістаў увайшлі: Уладзімір Арлоў (Беларусь), Сяргей Жадан (Украіна), Георгій Гаспадзінаў (Балгарыя), Юлія Ілюха (Украіна), Мілена Маркавіч (Сербія), Катаржына Тучкава (Чэхія), Яана Чэчат (Польшча).
Урачыстае абвяшчэнне лаўрэатаў прэміі адбудзецца 17 кастрычніка ва Уроцлаве. Гэта будзе часткай фестывалю Бруна Шульца, падчас якога запланаваныя сярод іншага чытанні ўрыўкаў намінаваных твораў і дыскусія з удзелам перакладчыкаў і перакладчыц.
Пераможца атрымае ўзнагароду ў памеры 150 000 злотых. Акрамя таго, прызы ў памеры 5 000 злотых уручаюцца ўсім аўтарам і аўтаркам, чые кнігі выйшлі ў фінал.
Прэмія ўручаецца за празаічныя творы, перакладзеныя на польскую мову, пісьменнікам з краін Цэнтральнай Еўропы. | 139 |
| 14 | Сусветныя хіты пад купалам касцёла: чаму поп-шоу «Euphoria» стварыла аншлаг у Берасці і чаму гэта праблема
У галоўным каталіцкім храме Берасця — Крэстаўздзвіжанскім касцёле — у жніўні назіраўся ажыятаж: ля ўваходу выстройваліся даўжэзныя чэргі. Людзі стаялі не для таго, каб трапіць на імшу, а за квіткамі на шоу «Euphoria Night». Квіткі па 55–65 рублёў (а на асобныя месцы — і да 70) на вечаровыя канцэрты праекта былі цалкам распрададзеныя, а сама праграма працягвалася да позняга вечара. Самі арганізатары прасоўваюць гэта як «інтэлектуальны канцэрт у дзеючым касцёле».
Аднак за аншлагамі хаваецца праблема: выкарыстанне сакральнай прасторы пад камерцыйнае поп-шоу не толькі супярэчыць канонам Ватыкану, але і агаляе культурны вакуум, у якім апынулася краіна.
Чаму канцэрты «Euphoria Night» у брэсцкім касцёле выклікалі скандал?
Чытаць на сайце або без VPN. | 145 |
| 15 | «Не зусім раман, а хутчэй сімбіёз»: вадалаз Міхася Мішука з’явіўся ў Вісле разам з варшаўскай Русалкай
Беларускі стрыт-арт мастак Міхась Мішук зрабіў новую працу ў Варшаве. На гэты раз яго культавы персанаж — вадалаз — «усплыў» у акваторыі Віслы ў кампаніі галоўнага сімвала польскай сталіцы — Варшаўскай русалкі (Syrenka). Герой паўстае ў розных месцах так хутка і нечакана, што самы час задаць пытанне, ці не жыве ён асобным жыццём? Reform.news пацікаўвіўся ў мастака, ці не раман гэта ў вадалаза з мясцовай заступніцай?
«Я б не сказаў, што гэта раман [смяецца]. Хутчэй, гэта была спроба быць больш зразумелым мясцоваму гледачу…» — адказаў Міхась і распавёў, як нарадзілася ідэя такой калабарацыі.
Чытаць на сайце або без VPN. | 155 |
| 16 | «За пяць гадоў сістэма адукацыі недалічылася трынаццаці тысяч настаўнікаў»: гісторык Павел Церашковіч зрабіў невясёлыя падлікі ў Дзень ведаў
Гісторык, культурны антраполаг Павел Церашковіч з нагоды пачатку навучальнага года зрабіў невясёлыя падлікі ў допісе на фэйсбуку.
Напачатку навукоўца згадаў словы міністра адукацыі Андрэя Іванца пра непатрэбнасць рэпетытараў для беларускіх вучняў. Гэта інтэрв’ю выклікала шквал абурэння ў сацсетках. Пры гэтым сам міністр прызнаецца, што пры паступленні ў Ліцэй БДУ ледзь не заваліў матэматыку, бо яму «гэты прадмет быў не надта цікавы».
«Выглядае на тое, што гэтая адсутнасць цікавасці захавалася і на міністэрскай пасадзе», — іранізуе Павел Церашковіч і дае ўрок «няпростай матэматыкі ў Дзень ведаў».
Чытаць на сайце або без VPN. | 157 |
| 17 | Выйшаў першы поўны пераклад гамераўскай «Адысеі» на беларускую мову, — паведамляюць у выдавецтве Połackija Łabirynty.
Пераклад, ад пачатку і да канца выкананы гекзаметрам, здзейсніў Лявон Баршчэўскі. Выданне таксама змяшчае каментары, якія дапамогуць сучаснаму чытачу лепш зразумець твор і яго культурна-гістарычны кантэкст.
«Адысея» — другі вядомы (напісаны пасля «Іліяды») эпічны твор Старажытнай Грэцыі і адзін з найвялікшых помнікаў сусветнай літаратуры. Аўтарства абедзвюх паэм традыцыя прыпісвае паўлегендарнаму песняру Гамеру, які, верагодна, жыў у VIII стагоддзі да н. э.
Гэта гісторыя вяртання героя дадому пасля Траянскай вайны, поўная небяспечных прыгод, сустрэч з багамі і пачварамі, выпрабаванняў вернасці, розуму і чалавечай годнасці. На працягу амаль трох тысячагоддзяў «Адысея» застаецца адным з галоўных твораў еўрапейскай цывілізацыі.
Ужо можна зрабіць папярэдні заказ кнігі. | 155 |
| 18 | Сёння 120 гадоў першай легальнай газеце на беларускай мове, выдавец якой атрымаў год турмы
1 верасня 1906 года выйшаў у свет першы нумар, як пазначана ў калантытуле, «першай беларускай газеты для вясковага і мястовага рабочага народу» «Наша доля». Выданне стала магчымым дзякуючы адмене забароны на беларускі друк пасля рэвалюцыі 1905 года.
Каб газета магла выходзіць легальна, патрэбны быў афіцыйны выдавец. Ім стаў віленскі мяшчанін Іван Тукеркес, пасля канфіскацыі газеты з 18 лістапада 1906 рэдактарам быў Адам Гедвіла. Але насамрэч выданне рэдагавалі браты Луцкевічы, Цётка і Францішак Умястоўскі, які рабіў перадавіцы ў першых трох выпусках.
У першым нумары ён пісаў: «Мы аб’яўляем вайну ўсім цёмным сілам, каторым дзеля карысці сваёй вялікая выгода была трымаць васьмімільённы народ беларускі ў нядолі і паняверцы, баламуціць і дурыць яго».
Чытаць на сайце або без VPN. | 135 |
| 19 | На каталіцкіх могілках Смалянаў адрэстаўравалі надмагілле Тамаша Зана
Доўгі час надмагільным помнікам ніхто не апекаваўся, і ён прыйшоў у занядбаны стан.
Пасля царскай ссылкі пісьменнік пражыў на Аршаншчыне і быў пахаваны тут у 1855 годзе.
На камяні выбітыя словы: «Мілы Богу і людзям Тамаш Зан, памяць пра якога блаславёная…» і таксама згадваецца жонка Брыгіда.
Вядомасць гэта месца набыло дзякуючы малюнку Напалеона Орды, зробленага ім у 1877 годзе ў Смалянах. Малюнак так і называецца «Магіла Тамаша Зана».
Чытаць на сайце або без VPN | 135 |
| 20 | На беларускую мову пераклалі кнігу Адама Ганоры Кіркора «З успамінаў беспрытульнага Сабары: Літоўскія карціны»
Над беларускай версіяй працаваў краязнаўца Леанід Лаўрэш.
У кнізе Кіркор звяртаецца да падзей канца XVIII — першай паловы XIX ст.: паўстання 1794 года, гісторыі Віленскага ўніверсітэта, дзейнасці філаматаў і філарэтаў, падполля Шымана Канарскага і паўстання 1830–1831 гадоў.
Большая частка кнігі складаецца з успамінаў прафесара Станіслава Юндзіла — батаніка, заолага і прыродазнаўца, аднаго з першых даследчыкаў расліннага і жывёльнага свету Беларусі. Таксама кніга змяшчае гутаркі і нарысы і якія маляўніча апісваюць жыццё, традыцыі, і гістарычнае мінулае.
Адам Ганоры Кіркор (псеўданімам Сабары) — вядомы дзеяч XIX ст., выдавец, археолаг і даследчык гісторыі і культуры Беларусі і Літвы.
Пераклад выкананы па выданню: Obrazki Litewskie. Ze wspomnień tułacza Sobarri. Poznań. 1874. | 152 |
