Беларускі інстытут публічнай гісторыі
Kanalga Telegram’da o‘tish
Ko'proq ko'rsatish
1 276
Obunachilar
+124 soatlar
+27 kun
+330 kun
Ma'lumotlar yuklanmoqda
O'xshash kanallar
Taglar buluti
Ma'lumot yo'q
Muammo bormi? Iltimos, sahifani yangilang yoki bizning qo'llab-quvvatlash boshqaruvchimizga murojaat qiling>.
Kirish va chiqish esdaliklari
---
---
---
---
---
---
Obunachilarni jalb qilish
Noyabr '26Noy '26
Noyabr '26
+13
4 kanalda
Oktabr '26
+28
3 kanalda
Get PRO
Sentabr '26
+20
6 kanalda
Get PRO
Avgust '26
+15
2 kanalda
Get PRO
Iyul '26
+19
4 kanalda
Get PRO
Iyun '26
+17
3 kanalda
Get PRO
May '26
+12
4 kanalda
Get PRO
Aprel '26
+20
5 kanalda
Get PRO
Mart '26
+17
4 kanalda
Get PRO
Fevral '26
+26
8 kanalda
Get PRO
Yanvar '26
+17
5 kanalda
Get PRO
Dekabr '25
+31
9 kanalda
Get PRO
Noyabr '25
+42
10 kanalda
Get PRO
Oktabr '25
+29
9 kanalda
Get PRO
Sentabr '25
+16
4 kanalda
Get PRO
Avgust '25
+20
2 kanalda
Get PRO
Iyul '25
+24
4 kanalda
Get PRO
Iyun '25
+19
5 kanalda
Get PRO
May '25
+97
7 kanalda
Get PRO
Aprel '25
+30
5 kanalda
Get PRO
Mart '25
+48
8 kanalda
Get PRO
Fevral '25
+26
3 kanalda
Get PRO
Yanvar '25
+39
4 kanalda
Get PRO
Dekabr '24
+55
3 kanalda
Get PRO
Noyabr '24
+45
7 kanalda
Get PRO
Oktabr '24
+38
4 kanalda
Get PRO
Sentabr '24
+25
4 kanalda
Get PRO
Avgust '24
+43
4 kanalda
Get PRO
Iyul '24
+976
8 kanalda
Get PRO
Iyun '240
11 kanalda
Get PRO
May '24
+194
15 kanalda
| Sana | Obunachilarni jalb qilish | Esdaliklar | Kanallar | |
| 15 Noyabr | +1 | |||
| 14 Noyabr | 0 | |||
| 13 Noyabr | +1 | |||
| 12 Noyabr | 0 | |||
| 11 Noyabr | 0 | |||
| 10 Noyabr | 0 | |||
| 09 Noyabr | +4 | |||
| 08 Noyabr | 0 | |||
| 07 Noyabr | +2 | |||
| 06 Noyabr | +1 | |||
| 05 Noyabr | +3 | |||
| 04 Noyabr | 0 | |||
| 03 Noyabr | 0 | |||
| 02 Noyabr | +1 | |||
| 01 Noyabr | 0 |
Kanal postlari
Repost from Радыё Свабода — Беларусь
Ад арміі Андэрса да новай хвалі эміграцыі: 80 гадоў Згуртаваньню беларусаў Вялікай Брытаніі: https://smarturl.click/Ywvl2v
Вэтэраны арміі Андэрса, беларуская моладзь і скаўты — першыя чальцы Згуртаваньня.
За восем дзесяцігодзьдзяў арганізацыя перажыла некалькі пакаленьняў эміграцыі, захавала сувязь з традыцыяй Беларускай Народнай Рэспублікі і стала адной з найстарэйшых беларускіх грамадзкіх арганізацыяў у сьвеце.
Цяпер яна імкнецца перадаць гэты досьвед новым пакаленьням беларусаў, у тым ліку тым, хто выехаў зь Беларусі пасьля 2020 году.
| 2 | У Лондане адзначылі 100-годдзе з дня нараджэння айца Аляксандра Надсана
📚📖 Бібліятэкі імя Скарыны сабрала даследчыкаў з розных краін на навуковыя сімпозіумы, а таксама прыняла ганаровых гасцей, распавёў сябра Рады Апекуноў Павал Батлейшчык.
Больш на: https://racyja.com/by/kultura/u-londane-adznacyli-100-hoddze-ajca-aljaksandra-nadsana/ | 149 |
| 3 | ✝️ Ці можа знакаміты дацкі каралеўскі крыж мець беларускія карані?
У Даніі захоўваецца старажытны залаты крыж, вядомы як крыж Дагмар. Аднак існуе гіпотэза, што рэліквія магла трапіць туды яшчэ ў XII стагоддзі разам з Сафіяй Мінскай — князёўнай, звязанай з Полацкай зямлёй, якая стала каралевай Даніі.
Даследчыкі таксама звяртаюць увагу на падабенства гэтай рэліквіі з крыжам Еўфрасінні Полацкай.
🎬 Стваральнікі дакументальнага фільма «Крыж» адправіліся ў Данію, каб даследаваць гісторыю рэліквіі і яе магчымыя беларускія карані.
Кім была Сафія Мінская? Як яна апынулася на дацкім троне? І якія сведчанні могуць пацвердзіць беларускі след у гісторыі крыжа Дагмар?
▶️ Пра гэта — у фільме на Hrodna 11:27 | 191 |
| 4 | Настаўнік, афіцэр, удзельнік Слуцкага збройнага чыну. Кім быў бацька Аляксандра Надсана?
У польскай Сылезіі знайшлася магіла Антона Бочкі — бацькі айца Аляксандра Надсана і ўдзельніка Слуцкага збройнага чыну.
Ён настаўнічаў, служыў у войску, быў прыхільнікам БНР, а ў апошнія гады жыцьця стаў для жыхароў польскай вёскі проста панам Антоніем, настаўнікам матэматыкі.
Як удалося знайсьці ягоны сьлед і што пра яго памятаюць мясцовыя жыхары — у нашым матэрыяле.
З Беларусі без VPN | 213 |
| 5 | 🎥 2010 год у Беларусі: Плошча, «Крестный батька», «Саня останется с нами» і World of Tanks
Прэзідэнцкія выбары, разгон Плошчы і масавыя арышты. Так завяршыўся 2010 год у Беларусі, калі напярэдадні выбараў сярэдні заробак давялі да 500 долараў, па радыё і тэлебачанні гучала песня «Саня останется с нами», а расійскае тэлебачанне паказвала серыял «Крестный батька» пра Лукашэнку.
Год запомніўся таксама загадкавай смерцю журналіста Алега Бябеніна, пастаўкамі нафты з Венесуэлы, з'яўленнем World of Tanks і сенсацыйнай перамогай беларускай футбольнай зборнай над Францыяй.
Пра гэтыя і іншыя падзеі — у заключным выпуску другога сезона праекта #IMBY.
▶️ Глядзець: https://youtu.be/uEZyS4M1DxQ | 236 |
| 6 | «Я бачыў Пазьняка, які плакаў». У Варшаве прэзэнтавалі кнігу пра Зянона Пазьняка, якога мы ня ведалі → https://smarturl.click/Ywvl5j
14 лістапада на фэстывалі інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» ў Варшаве прэзэнтавалі кнігу пра Зянона Пазьняка, заснаваную на шматгадовых размовах зь ім.
Аўтары, журналісты Дзьмітры Гурневіч і Павал Мажэйка, расказалі, якім яны ўбачылі Пазьняка па-за палітыкай, пра што ён гаварыў са сьлязьмі на вачах і чаму выданьне кнігі заняло больш за дзесяць гадоў. | 225 |
| 7 | На шляху да паўстання 1863 года: чаму Францішак Багушэвіч кінуў універсітэт і ўзяў у рукі зброю
14 лістапада 1861 года малады Францішак Багушэвіч добраахвотна пакінуў Пецярбургскі ўніверсітэт. Ён правучыўся там усяго каля двух месяцаў, але потым прыняў рашэнне, якое шмат у чым вызначыла ягоны далейшы лёс.
Наперадзе былі вяртанне на радзіму, настаўніцтва, удзел у паўстанні 1863–1864 гадоў, цяжкое раненне, вымушаная эміграцыя і амаль два дзесяцігоддзі жыцця на чужыне. А пазней — літаратурная дзейнасць, якая дазволіла яму ўвайсці ў гісторыю як аднаму з заснавальнікаў беларускай нацыянальнай ідэі.
Расказваем пра ўчынак, які, калі не перавярнуў, то дакладна змяніў жыццё будучага класіка.
✏️Працяг па спасылцы. ✔️Тут без VPN
✨ Таксама нагадваем, што ў нас ёсць выпуск відэапраекта «Смаленне вепрука» пра Францішка Багушэвіча. Калі прапусцілі — раім паглядзець.
📺 Пра што насамрэч паэма «Кепска будзе»? Багушэвіч і яго праклён: https://youtu.be/YT5bMXYVxjU
Расказвае Наста Суханосік | 262 |
| 8 | Каб вырвацца з СССР палякам давялося чакаць смерці Сталіна
Пасля Другой сусветнай вайны ў Савецкім Саюзе заставаліся каля 1,5 млн палякаў — сярод іх жыхары былых усходніх тэрыторый Польшчы, у тым ліку далучаных да БССР, а таксама дэпартаваныя, ссыльныя і ўцекачы.
У 1945–1946 гадах сотні тысяч чалавек змаглі пераехаць у Польшчу. Аднак іншыя, асабліва рэпрэсаваныя ў 1944–1945 гадах, мусілі чакаць смерці Сталіна. Савецкія ўлады дэкларавалі падтрымку «рэпатрыяцыі», але на практыцы перашкаджалі ёй. Масква нават ціснула на польскіх дыпламатаў, каб тыя спынілі дамагацца вызвалення суайчыннікаў.
Чаму гісторык Войцех Марціняк называе «рэпатрыяцыю» з былых усходніх земляў Польшчы прымусовым перасяленнем? Колькі людзей так і не змаглі выехаць?
Пра гэта гісторык расказаў у інтэрв'ю Беларускай службе Польскага радыё.
🎧 Чытаць і слухаць матэрыял | 728 |
| 9 | Што знайшлі ў вязніцы Крэўскага замка, дзе ў 1382‑м задушылі Кейстута? Яна была пахаваная пад заваламі пасля штурму Свідрыгайлы амаль 600 гадоў
Маштабныя раскопкі ў Княскай вежы Крэўскага замка дазволілі археолагам дайсці да ўзроўню сутарэнняў, якія апынуліся пад заваламі 593 гады таму. Спецыялісты выявілі не толькі дакладныя абрысы турмы вялікага князя Кейстута, але і новыя архітэктурныя дэталі і фрагменты роспісаў з выявамі людзей.
https://nashaniva.com/409180
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/409180 | 150 |
| 10 | Ужо сёньня: 100 гадоў акадэмічнай канфэрэнцыі, на якой пастанавілі ўвесьці асобныя літары для дж і дз → https://smarturl.click/zOLBpZ
14 лістапада 1926 году ў Менску пачалася 1-я Беларуская акадэмічная канфэрэнцыя ў пытаньнях рэформы беларускага правапісу і азбукі.
На ёй скасавалі «недарэчнасьць» у выглядзе літары Йй і пастанавілі пісаць Jj для пазначэньня адпаведнага зычнага гуку ў пачатку і ў канцы складу.
А таксама вырашылі замяніць дыграфы дз і дж асобныімі літарамі ђ і ћ.
Падрабязьней пра гэтае творчае акно магчымасьцяў беларускай мовы ў раньнім СССР — у архіўным матэрыяле Вінцука Вячоркі.
Пра jіншыя гістарычныя пађеjі 14 лістапада чытаjце на саjце Свабоды :) | 196 |
| 11 | 🤔 Як продкі беларусаў разышліся з расейцамі ў пытаннях моды
Навукова пацверджаны факт: у часы Францыска Скарыны на беларускіх землях апраналіся гэтак ж, як і ў тагачаснай Еўропе. У эпоху готыкі ў пытаннях моды нашыя продкі ўзялі шлях на Захад. «Салідарнасць» расказвае пра тое, што нас адрознівае ад суседзяў з Усходу ў пытаннях моды.
Пачынаючы з XVI ст. касцюмы ў ВКЛ пачалі моцна адрознівацца ад таго, што апраналі ў Масковіі, якая ў сваю чаргу прыняла ўплывы Усходу. У абодвух выпадках гэтаму спрыялі гандлёвыя і культурныя сувязі.
Падрабязней. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN. | 240 |
| 12 | Вялікія ўцёкі з нацысцкага лагера ў Беларусі: 200-метровы тунэль у Навагрудку
У 1943 годзе вязні-яўрэі нацысцкага лагера ў Навагрудку здзейснілі адны з самых маштабных уцёкаў часоў Другой сусветнай вайны. Каб вырвацца на волю, яны чатыры месяцы таемна капалі падземны тунэль даўжынёй каля 200 метраў.
Як вязням удавалася хаваць выняты грунт, правесці пад зямлёй электрычнасць і наладзіць вентыляцыю? Што адбылося ў ноч уцёкаў, як уратаваным дапамаглі партызаны братоў Бельскіх і якое дачыненне да гэтай гісторыі мае сям’я зяця Дональда Трампа?
Пра адну з найвядомейшых гісторый яўрэйскага супраціву на тэрыторыі Беларусі распавядае Саша Івулін у новым выпуску праекта «Загляне сонца».
▶️ Глядзець выпуск | 281 |
| 13 | Як і чаму беларусы ўцякалі з БССР у Польшчу ў 1930-х
Piotr Cichoracki у зборніку «Polacy na Białorusi od Powstania Styczniowego do XXI w. Tom X» прааналізаваў архіўны спіс 348 чалавек, якія з мая 1929 г. да ліпеня 1933 г. нелегальна перайшлі савецка-польскую мяжу і пасяліліся ў Столінскім павеце Палескага ваяводства.
Прычынамі ўцёкаў сялян сталі калектывізацыя (каля 70% выпадкаў), пагроза арыштаў і высылкі (17%), а ў 1933-м — голад і адсутнасць сродкаў да існавання (11%). Большасць паходзіла з памежных раёнаў БССР, перш за ўсё Тураўскага. Уцякалі цэлымі сем'ямі (з дзецьмі і старымі), каля 68% належалі да сямейных груп.
Польскія ўлады ставіліся да ўцекачоў адносна ліберальна. Іх не змяшчалі ў лагеры, звычайна не разлучалі сем'і і нават дазвалялі сяліцца паблізу савецкай мяжы. Уцекачы часта сяліліся за некалькі кіламетраў ад сваіх вёсак, дзе мелі сваякоў і знаёмых. Пераважна яны працавалі ў сельскай і лясной гаспадарцы. | 174 |
| 14 | Дыскусія пра культуру памяці на фестывалі PRADMOVA
14 лістапада ў Варшаве ў межах фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA адбудзецца дыскусія «Культура памяці: як беларусы вяртаюць сабе мінулае і ўмацоўваюць ідэнтычнасць».
Хто і як фарміруе наша ўяўленне пра мінулае? Якую ролю ў гэтым адыгрываюць дзяржава, культура, адукацыя і грамадскія ініцыятывы? Як працаваць з траўматычнай спадчынай, не зводзячы гісторыю толькі да страт і параз, і перадаваць гістарычную памяць наступным пакаленням?
У дыскусіі возьмуць удзел Сяргей Будкін, Павел Мацукевіч, а таксама сябры Беларускага інстытута публічнай гісторыі Ігар Станкевіч і Цімох Акудовіч. Мадэратарка — Марына Казлоўская.
Арганізатар — адукацыйны хаб «Нацыя Лідараў».
📅 14 лістапада, 14:00–15:10
📍 Варшава, Dom Spotkań z Historią, ul. Zielna 39, 4-ы паверх, зала А.
Уваход вольны.
🔗 Поўная праграма фестывалю PRADMOVA | 346 |
| 15 | Ужо сёньня. 220 гадоў Эміліі Плятэр, гераіне паўстаньня 1831 году → https://smarturl.click/1BWm8y
13 лістапада 1806 году нарадзілася Эмілія Плятэр, беларуская фальклярыстка, удзельніца паўстаньня 1830–1831 гадоў.
Яна зьбірала і апрацоўвала беларускія народныя песьні, віртуозна валодала жанрам галашэньняў, выконвала на фартэпіяна народныя мэлёдыі, захаплялася беларускай харэаграфіяй, спрабавала пісаць беларускія вершы.
У часе вызвольнага паўстаньня 29 сакавіка 1831 году разам са сваяком сабрала атрад з 280 стралкоў, 60 коньнікаў ды некалькіх соцень касінераў і павяла яго на Дзьвінск. Сярод паўстанцаў былі і дзяўчаты.
За сьмеласьць і рашучасьць камандаваньне паўстанцкімі сіламі прызначыла Эмілію Плятэр ганаровым камандзірам роты і прысвоіла ёй званьне капітана. Пры адыходзе паўстанцаў Эмілія захварэла і памерла. Ёй было ўсяго 25 гадоў.
Пра іншыя гістарычныя падзеі 13 лістапада чытайце на сайце Свабоды | 226 |
| 16 | 🔻Праклён каралеўскай труны: усё пачалося з Беларусі
Памерлы ў Беларусі ў 1492 годзе вялікі князь літоўскі і кароль польскі Казімір Ягайлавіч пацягнуў за сабой у магілу яшчэ 15 чалавек. Гэта гісторыя на мяжы эзатэрыкі, мікалогіі, танаталогіі і сярэднявечнай алхіміі. Праклён, які праз пяць стагоддзяў давялося разгадваць пад мікраскопам. І пытанні застаюцца.
🚩 https://karonavitauta.org/public/praklyon-karaleskai-truny-usyo-pacalosya-z-belarusi
Падпішыся на Карону Вітаўта! ❤️ | 261 |
| 17 | Ад Расеі да Польшчы. Як перамог беларускі праект?
Чаму многія жыхары міжваеннага Палесся называлі сябе «тутэйшымі»? Як у рэгіёне супернічалі беларускі, украінскі і расійскі нацыянальныя праекты? І як на гэта ўплывала палітыка польскіх уладаў?
Беларускі інстытут публічнай гісторыі распачынае серыю відэагутарак пра новыя даследаванні гісторыі Беларусі, якія публікуюцца за межамі краіны.
Госць першага выпуску — гісторык Павел Абламскі, аўтар кнігі «Нацыянальная палітыка польскай дзяржавы на Палессі (1921–1939)».
У размове з вядоўцай Настай Ільіной гаворка ідзе пра нацыянальную палітыку Другой Рэчы Паспалітай, выбары і палітычную барацьбу, школьную адукацыю, ролю праваслаўнай царквы і тое, чаму пытанне нацыянальнай прыналежнасці жыхароў Палесся заставалася адкрытым да пачатку Другой сусветнай вайны.
▶️ Глядзіце выпуск на нашым YouTube-канале | 299 |
| 18 | 📖 Беларуская «Кніга выхаду». Exodus-1915
Якая падзея ў гісторыі беларусаў Падляшша ХХ стагоддзя была больш значнай за Другую сусветную? Чаму мільёны людзей у 1915 годзе ў момант селі на вазы ды — кінуўшы свае хаты, зямлю, роднае неба — паехалі ў невядомасць? Што з імі сталася? Ці ўсе вярнуліся дадому?..
🗣 Нядаўна я пісаў рэцэнзію на кнігу Анэты Прымакі-Онішк «Камяні мусілі паляцець». Але спачатку было «Бежанства 1915 года». Толькі пасля — «Камяні...». Абедзве кнігі звязаныя між сабой, як Стары і Новы запаветы. Без першага не было б другога. Без другога — забылася б першае.
Сёння — пра беларускую «Кнігу выхаду». Exodus-1915.
Падрабязней. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN. | 261 |
| 19 | 📝Дакумент з подпісам Боны Сфорцы і іншыя звязаныя з Гродзеншчынай старажытнасці прадаюць на польскім аўкцыёне
Варшаўская антыкварная крама Lamus прадае на партале onebid.pl некалькі гістарычных прадметаў, звязаных з Гроднам і Гродзеншчынай. Сярод іх – рэдкі дакумент 1546 года з асабістым подпісам каралевы Боны Сфорцы, паштоўка, напісаная Элізай Ажэшкай, і гравюра XVII стагоддзя з панарамай Гродна.
Які кошт у кожнага з артэфактаў і калі пройдзе аўкцыён? Чытайце на Hrodna.life
🤩
https://storage.googleapis.com/hrodna/read.html?page=/www/2026/11/12/dakument-z-podpisam-bony-sforcy/?utm_source=tg
#лічбадня #числодня | 281 |
| 20 | Язафат Кунцэвіч: святы пакутнік ці сімвал рэлігійнага гвалту?
12 лістапада 1623 года ў Віцебску быў забіты полацкі ўніяцкі архібіскуп Язафат Кунцэвіч, якога пазней Каталіцкая царква абвясціла святым. Для адных ён стаў пакутнікам за царкоўную еднасць, для іншых — сімвалам пераследу праваслаўных.
У новым выпуску падкасту «Магістра Світа», які працягвае цыкл да 430-годдзя Берасцейскай уніі, гісторык і сябра БІПГ Цімох Акудовіч разбірае супярэчлівыя ацэнкі гэтай гістарычнай постаці.
Чаму нават канцлер Леў Сапега, прыхільнік Берасцейскай уніі, рэзка крытыкаваў Кунцэвіча? Наколькі абгрунтаваныя супрацьлеглыя ацэнкі яго дзейнасці і што стаяла за рэлігійнымі канфліктамі таго часу?
🎧 Слухаць новы выпуск «Магістра Світа» | 314 |
