es
Feedback
Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Ir al canal en Telegram
1 261
Suscriptores
-124 horas
+27 días
-230 días

Carga de datos en curso...

Nube de Etiquetas
Sin datos
¿Algún problema? Por favor, actualice la página o contacte a nuestro gerente de soporte.
Menciones Entrantes y Salientes
---
---
---
---
---
---
Atraer Suscriptores
agosto '26
agosto '26
+14
en 1 canales
julio '26
+19
en 4 canales
Get PRO
junio '26
+17
en 3 canales
Get PRO
mayo '26
+12
en 4 canales
Get PRO
abril '26
+20
en 5 canales
Get PRO
marzo '26
+17
en 2 canales
Get PRO
febrero '26
+26
en 8 canales
Get PRO
enero '26
+17
en 5 canales
Get PRO
diciembre '25
+31
en 8 canales
Get PRO
noviembre '25
+42
en 9 canales
Get PRO
octubre '25
+29
en 9 canales
Get PRO
septiembre '25
+16
en 4 canales
Get PRO
agosto '25
+20
en 2 canales
Get PRO
julio '25
+24
en 4 canales
Get PRO
junio '25
+19
en 5 canales
Get PRO
mayo '25
+97
en 7 canales
Get PRO
abril '25
+30
en 5 canales
Get PRO
marzo '25
+48
en 8 canales
Get PRO
febrero '25
+26
en 3 canales
Get PRO
enero '25
+39
en 4 canales
Get PRO
diciembre '24
+55
en 3 canales
Get PRO
noviembre '24
+45
en 7 canales
Get PRO
octubre '24
+38
en 4 canales
Get PRO
septiembre '24
+25
en 4 canales
Get PRO
agosto '24
+43
en 4 canales
Get PRO
julio '24
+976
en 8 canales
Get PRO
junio '240
en 11 canales
Get PRO
mayo '24
+194
en 15 canales
Fecha
Crecimiento de Suscriptores
Menciones
Canales
27 agosto0
26 agosto+1
25 agosto+1
24 agosto+1
23 agosto0
22 agosto+1
21 agosto0
20 agosto+2
19 agosto0
18 agosto0
17 agosto0
16 agosto0
15 agosto0
14 agosto0
13 agosto0
12 agosto+1
11 agosto+1
10 agosto+1
09 agosto0
08 agosto+1
07 agosto0
06 agosto+1
05 agosto0
04 agosto0
03 agosto+2
02 agosto+1
01 agosto0
Publicaciones del Canal
Ужо сёньня: 120 гадоў з дня нараджэньня Сяргея Новіка-Пяюна → https://smarturl.click/RxnMW 27 жніўня 1906 году нарадзіўся Сяр
+2
Ужо сёньня: 120 гадоў з дня нараджэньня Сяргея Новіка-Пяюнаhttps://smarturl.click/RxnMW 27 жніўня 1906 году нарадзіўся Сяргей Новік-Пяюн — паэт, кампазытар, перакладчык, мастак, выдавец, актор, чалавек, які за беларускасьць сядзеў у турмах пры ўсіх рэжымах. Некаторыя песьні на словы Новік-Пяюна лічацца народнымі, найбольш вядомыя зь іх «Зорачкі» і «Над Шчарай» («Слонімскі вальс»). Самы час прыгадаць 20 нечаканых фактаў пра Сяргея Новіка-Пяюна Пра іншыя гістарычныя падзеі 27 жніўня чытайце на сайце Свабоды

2
У Нясвіжскім замку для турыстаў адкрылі падземныя хады і бастыёны У Нясвіжскім замку з'явіліся два новыя экскурсійныя маршрут
У Нясвіжскім замку для турыстаў адкрылі падземныя хады і бастыёны У Нясвіжскім замку з'явіліся два новыя экскурсійныя маршруты, якія дазваляюць наведвальнікам трапіць у раней недаступныя часткі старажытнай рэзідэнцыі Радзівілаў. https://nashaniva.com/403225 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403225
138
3
🛳️ Флот на мелкаводдзі: якімі былі караблі «Пінскага мора»? У самым цэнтры Варшавы, на беразе ракі Віслы, знаходзіцца бульва
🛳️ Флот на мелкаводдзі: якімі былі караблі «Пінскага мора»? У самым цэнтры Варшавы, на беразе ракі Віслы, знаходзіцца бульвар, які мае сувязі з нашай краінай — Бульвар Пінскай флатыліі. Калі мы гаворым пра ваенна-марскі флот, уяўленне звычайна малюе бязмежныя акіяны, але ў міжваеннай Еўропе існавала цікавае злучэнне, якое базіравалася далёка ад марскіх узбярэжжаў — проста ў цэнтры Беларускага Палесся. Гэта Пінская флатылія — незвычайнае скрыжаванне інжынернай вынаходлівасці і трагічнага гістарычнага лёсу. Каб зразумець, як у сухапутнай Беларусі з’явіўся сапраўдны ваенна-марскі флот, варта звярнуцца да дакументаў таго часу і «гідралагічнай гісторыі» Беларусі. У 1925 годзе ў Варшаве выйшла праца інжынераў С. Турчыновіча і Т. Тылінгера «Konieczność budowy drogi wodnej przez Polesie» («Неабходнасць будаўніцтва воднага шляху праз Палессе»). Аўтары прыводзілі статыстыку: на міжваеннае Палессе, якое ў той час займала 15,9% тэрыторыі краіны, прыпадала аж 25% усіх водных шляхоў тагачаснай Другой Рэчы Паспалітай. Спробы ўтаймаваць гэты «водны край» ужо тады мелі даўнюю гісторыю: яшчэ ў XVI стагоддзі каралева Бона Сфорца загадала капаць першыя каналы, у XVIII стагоддзі паўстаў Каралеўскі канал пры Станіславе Аўгусце Панятоўскім, а напрыканцы XIX стагоддзя генерал Іосіф Жылінскі ў межах «Заходняй экспедыцыі» пракапаў больш за 4600 кіламетраў каналаў і расчысціў рэчышчы. Палессе разглядалася як ключавы водны мост паміж Заходняй Еўропай і басейнам Чорнага мора. У такім ландшафце кантроль над вадой меў важнае значэнне — і яго цэнтрам стаў Пінск. Падрабязней. 🔗Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
193
4
З'явіўся сусветны інтэрактыўны сэрвіс аб замках, палацах і крэпасцях. Беларускія там таксама ёсць Новы інтэрактыўны сэрвіс Ca
З'явіўся сусветны інтэрактыўны сэрвіс аб замках, палацах і крэпасцях. Беларускія там таксама ёсць Новы інтэрактыўны сэрвіс Castle Map, які сабраў на адной карце больш за 7700 замкаў, крэпасцяў і палацаў са 141 краіны. https://nashaniva.com/403204 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403204
176
5
Міфы пра незалежнасць Беларусі: што адбылося 25 жніўня 1991 года Чаму беларускія ўлады фактычна ігнаруюць 25 жніўня — дзень, калі Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце набыла статус канстытуцыйнага закона? І адкуль узяўся міф пра тое, што незалежнасць Беларусі была «падарункам Масквы»? Якое месца ў гэтых падзеях займалі Беларускі народны фронт і якое значэнне мела іх дзейнасць? У студыі тэлеканала Белсат тэму каментуе дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі Аляксей Ластоўскі. Ён разбірае ролю Зянона Пазняка і БНФ, камуністычнай наменклатуры і Масквы ў падзеях 1991 года, а таксама тлумачыць, чаму дзяржаўная прапаганда перапісвае гісторыю незалежнасці. Асобнае пытанне — якую дату варта лічыць сапраўдным Днём Незалежнасці Беларусі і чаму 25 жніўня засталося ў цені іншых гістарычных дат. ▶️ https://youtu.be/OiluynCpjHk
682
6
Выйшла амаль 500-старонкавая кніга пра старавераў Віцебшчыны Выдавецтва «Беларуская навука» выпусціла калектыўную манаграфію
Выйшла амаль 500-старонкавая кніга пра старавераў Віцебшчыны Выдавецтва «Беларуская навука» выпусціла калектыўную манаграфію «Стараверы Беларускага Паазер’я: гісторыя і культура». Яна прысвечаная гісторыі і жыццю стараверскіх супольнасцяў паўночна-заходняй Беларусі — пераважна сучаснай Віцебшчыны. У кнізе расказваецца пра побыт і абрады старавераў, іх храмы, абразы, кніжную культуру, мову і традыцыйны тэкстыль. У выданне ўвайшлі архіўныя крыніцы, матэрыялы палявых экспедыцый і сямейныя фотаздымкі.
277
7
«Нікому не прыйдзе ў галаву зачыніць Нясвіжскі палац з нелюбові да Радзівілаў – бо гэта ж курыца, якая нясе залатыя яйкі» Зні
«Нікому не прыйдзе ў галаву зачыніць Нясвіжскі палац з нелюбові да Радзівілаў – бо гэта ж курыца, якая нясе залатыя яйкі» Знішчыць усё нязручнае? І што ёсць «суцэльная ганьба». «Салідарнасць» абмеркавала з дырэктарам Беларускага інстытута публічнай гісторыі Аляксеем Ластоўскім, чым тлумачыцца жаданне ўладаў скараціць спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Чытайце на сайце Без VPN
284
8
🕵️ Аперацыя AEQUOR. Частка другая: выбар БНР, вярбоўка, падрыхтоўка ў Баварыі і 10 000 даляраў за смерць «Зеркало» апублікав
🕵️ Аперацыя AEQUOR. Частка другая: выбар БНР, вярбоўка, падрыхтоўка ў Баварыі і 10 000 даляраў за смерць «Зеркало» апублікавала другую частку цыкла «Пасланыя на смерць» пра сакрэтную аперацыю ЦРУ AEQUOR у Беларусі пачатку 1950-х. Гэтым разам — пра тое, як амерыканская разведка шукала беларусаў для падрыхтоўкі агентаў і чаму ў якасці партнёра абрала Раду БНР. Адказным за падбор кандыдатаў стаў Барыс Рагуля. Асобная частка матэрыялу прысвечаная Янку Філістовічу — першаму агенту, якога ў 1951 годзе закінулі з парашутам у БССР. Як яго рыхтавалі на канспіратыўнай кватэры ў Баварыі, якія заданні ён атрымаў і чым скончылася ягоная місія — у матэрыяле, заснаваным у тым ліку на рассакрэчаных дакументах ЦРУ. 🔗 Чытаць артыкул цалкам
292
9
«Крыж каралевы Сафіі»: нацыянальная святыня ці новая гістарычная міфалогія? Беларусы прывезлі ў Капенгаген залатую рэпліку та
«Крыж каралевы Сафіі»: нацыянальная святыня ці новая гістарычная міфалогія? Беларусы прывезлі ў Капенгаген залатую рэпліку так званага Крыжа Сафіі Менскай — сярэднявечнага артэфакта, які захоўваецца ў Нацыянальным музеі Даніі. «Наша Ніва» запыталася ў гісторыкаў, наколькі абгрунтаваная яго сувязь з Сафіяй Менскай і ці можа крыж стаць беларускім нацыянальным сімвалам. Сярод экспертаў — дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі Аляксей Ластоўскі і сябра інстытута Алесь Пашкевіч. 🔹 Ластоўскі: сувязь крыжа з Сафіяй Менскай — магчымая, але недаказаная гіпотэза. Аднак сама акцыя карысная, бо вяртае ўвагу да Сафіі Менскай і сувязяў беларускіх земляў са Скандынавіяй. 🔹 Пашкевіч: нацыянальныя сімвалы не ствараюцца адной медыйнай кампаніяй — іх значэнне нараджаецца з гісторыі, досведу і эмоцый грамадства. 👉 Чытайце матэрыял «Нашай Нівы»
319
10
🔻 Гістарычны двубой! Гэты здымак - наш безумоўны №1 момантаў, калі гісторыя беларускай дзяржаўнасці пайшла добрай дарогай. Г
🔻 Гістарычны двубой! Гэты здымак - наш безумоўны №1 момантаў, калі гісторыя беларускай дзяржаўнасці пайшла добрай дарогай. Гераіня здымка – жанчына, беларуская дэпутатка, Галіна Сямдзянава. 25 жніўня 1991 года. Надзвычай гарачыя дні ў найноўшай гісторыі Беларусі. У Вярхоўным Савеце вырашаецца лёс краіны. На павестцы дня - беларуская Незалежнасць. Да трыбуны рвецца Анатоль Малафееў, першы сакратар ЦК КПБ, галоўны камуніст Беларусі таго часу, адзін з найбольш зацятых праціўнікаў самастойнасці краіны. Ён увасабляў сістэму, якая дзесяцігоддзямі трымалася на страху, падпарадкаванні, ідэалагічным кантролі і інфармацыйнай манаполіі. Але Галіна Сямдзянава не дапусціць Малафеева да мікрафона. Проста паказваючы: хопіць вашай хлусні. Гэтыя кадры трансляваліся ў жывым эфіры на ўсю Беларусь. Увечары гэтага дня, 35 год таму, Рэспубліка Беларусь адновіць свой суверэнітэт і незалежнасць. Падрабязнасці гэтага гістарычнага двубою тут https://karonavitauta.org/public/syamdzyanava-galina Падпішыся на Карону Вітаўта! ❤️
289
11
🏆 Аляксандр Смалянчук — лаўрэат прэміі «Голас пакалення свабоды» 2026 Абвешчаныя лаўрэаты і лаўрэаткі прэміі «Голас пакаленн
🏆 Аляксандр Смалянчук — лаўрэат прэміі «Голас пакалення свабоды» 2026 Абвешчаныя лаўрэаты і лаўрэаткі прэміі «Голас пакалення свабоды». Сярод іх — гісторык Аляксандр Смалянчук, сябра Беларускага інстытуту публічнай гісторыі. Прэмія была заснаваная ў 2025 г. Яна ўшаноўвае прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай і грамадзянскай супольнасці ва ўзросце 65+, якія пасля 2020 былі вымушаныя пакінуць Беларусь праз пераслед, але працягваюць сваю працу за мяжой. Публічна абвешчаныя лаўрэаты і лаўрэаткі прэміі: Алесь Смалянчук; Наталля Бордак; Алесь Лозка; Аляксандр Манцэвіч; Соф’я Савелава; Тамара Шчапёткіна. Імёны яшчэ трох лаўрэатаў не раскрываюцца з меркаванняў бяспекі. «У нашай гісторыі занадта часта здаралася так, што чалавек усё жыццё будаваў свой дом, сваю справу, сваю Беларусь — а потым мусіў пакінуць усё і пачынаць спачатку. Але ёсць тое, што немагчыма адабраць і вывезці з чалавека. Яго голас», — адзначыла сябра журы прэміі Святлана Алексіевіч. 🔗 Падрабязней — на сайце Беларускага ПЭНа
714
12
Калі Беларусь стала незалежнай і ў якую дату варта святкаваць? 27 ліпеня ці 25 жніўня? Ці можа ёсць іншая дата? Адказвае гіст
Калі Беларусь стала незалежнай і ў якую дату варта святкаваць? 27 ліпеня ці 25 жніўня? Ці можа ёсць іншая дата? Адказвае гісторык: https://euroradio.fm/kali-belarus-stala-nezalezhnay-i-u-yakuyu-datu-varta-svyatkavac-adkazvae-gistoryk З Беларусі — без VPN
289
13
Карціны з беларускай сядзібы Радзівілаў вярнулі, але ў Польшчу Дзясяткі ўнікальных палотнаў і гістарычных артэфактаў, якія за
Карціны з беларускай сядзібы Радзівілаў вярнулі, але ў Польшчу Дзясяткі ўнікальных палотнаў і гістарычных артэфактаў, якія захоўваліся ў маёнтках на тэрыторыі сучаснай Беларусі, вяртаюцца ў Польшчу дзякуючы прыватнаму капіталу польскіх арыстакратаў. https://nashaniva.com/402922 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402922
217
14
🔥 Шведская печка ў беларускай хаце: адкуль яна ўзялася і пры чым тут «руская печ»? «Скандынаўская» серыя на YouTube-канале HRODNA 11:27 падыходзіць да завяршэння. У новым выпуску Васіль Калач распавядае пра яшчэ адзін прыклад паўночнага ўплыву на беларускі побыт — так званую шведскую печку, своеасаблівую «ІКЕА XVIII стагоддзя». Чым яна адрознівалася ад традыцыйных печаў, чаму была больш энергаэфектыўнай і эканомнай і як да пачатку ХХ стагоддзя стала звычайнай рэччу ў сярэднезаможных і заможных беларускіх гаспадарках? А таксама — адкуль насамрэч паходзіць канструкцыя з плітой, духоўкай і складанай сістэмай дымаходаў і чаму яе гісторыю пазней сталі звязваць з «рускай печчу». ▶️ Глядзець відэа: https://youtu.be/op9JTxg-kbw?si=ySAeviq67iITMHcf
337
15
Выйшла кніга пра габрэйскую гісторыю Віцебска У жніўні ў амерыканскім выдавецтве Jewishgen.Inc пабачыла свет выданне «Віцебск
Выйшла кніга пра габрэйскую гісторыю Віцебска У жніўні ў амерыканскім выдавецтве Jewishgen.Inc пабачыла свет выданне «Віцебск у мінулым: гісторыя, мемуары, разбурэнне». На 402-х старонках кнігі аўтары прадстаўляюць шматгранную карціну габрэйскай грамады горада ад яе ранняй гісторыі да знішчэння ў 1941 годзе. Габрэйскія гандляры ўпершыню прыбылі ў Віцебск у сярэдзіне 1500-х гадоў, калі рэгіён уваходзіў у склад Рэчы Паспалітай. У XVIII ст. горад стаў буйным цэнтрам габрэйскай адукацыі і духоўнасці, як хасідскай, так і традыцыйнай. Да 1897 года з 65 871 жыхара Віцебска 34 440 былі габрэямі. У горадзе дзейнічалі дзясяткі сінагог, Талмуд-тора, габрэйская бальніца і некалькі школ. Сярод іншага ў кнізе расказваецца пра наступствы рэвалюцый 1905 і 1917 гадоў. Ёсць таксама раздзелы, прысвечаныя некаторым вядомым прадстаўнікам грамады горада, у тым ліку Марку Шагалу.
256
16
Музей POLIN запрашае на бясплатны беларускамоўны шпацыр па былым Малым геце ў Варшаве Музей гісторыі польскіх габрэяў POLIN п
Музей POLIN запрашае на бясплатны беларускамоўны шпацыр па былым Малым геце ў Варшаве Музей гісторыі польскіх габрэяў POLIN працягвае сістэматычна пашыраць прапанову для беларускай супольнасці ў Польшчы. Напярэдадні восені музей запрашае ўсіх ахвочых на аўтарскую экскурсію на беларускай мове «Малое гета і гісторыі яго жыхароў». Малое гета (1940–1942 гады) — гэта ўмоўная назва паўднёвай часткі Варшаўскага гета. Яго злучаў з Вялікім гетам вядомы драўляны пешаходны мост на вуліцы Хлоднай, які стаў сусветна вядомым сімвалам ізаляцыі і трагедыі варшаўскіх яўрэяў. У 1942 годзе падчас так званай «Вялікай акцыі» Малое гета перастала існаваць, аднак на яго тэрыторыі дагэтуль захаваліся арыгінальныя фрагменты муру і рэшткі будынкаў даваеннай сталіцы. Экскурсія адбудзецца 30 жніўня. Чытаць на сайце або без VPN.
294
17
Пра што маўчаць ідалы: як археалогія дапамагае вывучаць беларускую міфалогію Каменныя і драўляныя ідалы, старажытныя свяціліш
Пра што маўчаць ідалы: як археалогія дапамагае вывучаць беларускую міфалогію Каменныя і драўляныя ідалы, старажытныя свяцілішчы і сотні сакральных валуноў захоўваюць сляды вераванняў людзей, якія жылі на беларускіх землях стагоддзі і тысячагоддзі таму. Аднак археалагічная знаходка рэдка дае даследчыкам адназначны адказ, якому богу пакланяліся ў пэўным месцы і якія абрады там праводзілі. У новым выпуску праекта «Міфалогія роднага краю» гісторык Дзмітрый Скварчэўскі расказаў, што археалогія можа паведаміць пра рэлігійныя ўяўленні продкаў, а дзе пачынаецца тэрыторыя навуковых гіпотэз. https://nashaniva.com/402711 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402711
210
18
Да 35-годдзя аднаўлення незалежнасці Беларусі⚪️🔴⚪️ Запрашаем вас на жывы эфір з Лявонам Баршчэўскім – непасрэдным удзельніка
Да 35-годдзя аднаўлення незалежнасці Беларусі⚪️🔴⚪️ Запрашаем вас на жывы эфір з Лявонам Баршчэўскім – непасрэдным удзельнікам падзей жніўня 1991 года. Эфір пройдзе 24 жніўня а 20:00 (па Мінску) на ютуб-канале Годна 25 жніўня 1991 года Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце атрымала статус канстытуцыйнага закона. Беларусь юрыдычна стала незалежнай дзяржавай. 🚩 Як гэтае рашэнне стала магчымым? 🚩 Што адбывалася 24–25 жніўня ў Авальнай зале і на плошчы перад Домам урада? 🚩 Якую ролю адыгралі дэпутаты Апазіцыі БНФ і людзі, якія выйшлі падтрымаць незалежнасць? Паразмаўляем пра гэта з Лявонам Баршчэўскім – дэпутатам Вярхоўнага Савета XII склікання, каардынатарам парламенцкай Апазіцыі БНФ і непасрэдным удзельнікам тых падзей. Калі хочаце атрымаць нагадванне са спасылкай на эфір, запоўніце гэтую форму.
300
19
23 жніўня 1989 года адбылася мірная акцыя «Балтыйскі шлях» 37 гадоў таму жыхары Літвы, Латвіі і Эстоніі аб'ядналіся, выступаю
23 жніўня 1989 года адбылася мірная акцыя «Балтыйскі шлях» 37 гадоў таму жыхары Літвы, Латвіі і Эстоніі аб'ядналіся, выступаючы за незалежнасць ад СССР і стварылі жывы ланцуг, зʼяднаўшы Вільню, Рыгу і Таллін. Як гэта было – згадваем у відэа 👆🏻
278
20
У Валожынскім раёне зруйнуюць усе пабудовы сядзібы XIX стагоддзя — яшчэ і 14 тысяч патрацяць на знос У вёсцы Чэхаўшчына рыхту
У Валожынскім раёне зруйнуюць усе пабудовы сядзібы XIX стагоддзя — яшчэ і 14 тысяч патрацяць на знос У вёсцы Чэхаўшчына рыхтуюцца да зносу большай часткі шляхецкай сядзібы. У той жа час сам панскі дом выставілі на электронныя таргі з вельмі спецыфічнымі ўмовамі для будучага ўласніка. https://nashaniva.com/402850 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402850
200