1 261
Підписники
+124 години
+17 днів
Немає даних30 день
Триває завантаження даних...
Схожі канали
Хмара тегів
Немає даних
Виникли проблеми? Будь ласка, оновіть сторінку або зверніться до нашого support-менеджера.
Вхідні та вихідні згадування
---
---
---
---
---
---
Залучення підписників
серпень '26
серпень '26
+14
в 1 каналах
липень '26
+19
в 4 каналах
Get PRO
червень '26
+17
в 3 каналах
Get PRO
травень '26
+12
в 4 каналах
Get PRO
квітень '26
+20
в 5 каналах
Get PRO
березень '26
+17
в 2 каналах
Get PRO
лютий '26
+26
в 8 каналах
Get PRO
січень '26
+17
в 5 каналах
Get PRO
грудень '25
+31
в 8 каналах
Get PRO
листопад '25
+42
в 9 каналах
Get PRO
жовтень '25
+29
в 9 каналах
Get PRO
вересень '25
+16
в 4 каналах
Get PRO
серпень '25
+20
в 2 каналах
Get PRO
липень '25
+24
в 4 каналах
Get PRO
червень '25
+19
в 5 каналах
Get PRO
травень '25
+97
в 7 каналах
Get PRO
квітень '25
+30
в 5 каналах
Get PRO
березень '25
+48
в 8 каналах
Get PRO
лютий '25
+26
в 3 каналах
Get PRO
січень '25
+39
в 4 каналах
Get PRO
грудень '24
+55
в 3 каналах
Get PRO
листопад '24
+45
в 7 каналах
Get PRO
жовтень '24
+38
в 4 каналах
Get PRO
вересень '24
+25
в 4 каналах
Get PRO
серпень '24
+43
в 4 каналах
Get PRO
липень '24
+976
в 8 каналах
Get PRO
червень '240
в 11 каналах
Get PRO
травень '24
+194
в 15 каналах
| Дата | Залучення підписників | Згадування | Канали | |
| 26 серпня | +1 | |||
| 25 серпня | +1 | |||
| 24 серпня | +1 | |||
| 23 серпня | 0 | |||
| 22 серпня | +1 | |||
| 21 серпня | 0 | |||
| 20 серпня | +2 | |||
| 19 серпня | 0 | |||
| 18 серпня | 0 | |||
| 17 серпня | 0 | |||
| 16 серпня | 0 | |||
| 15 серпня | 0 | |||
| 14 серпня | 0 | |||
| 13 серпня | 0 | |||
| 12 серпня | +1 | |||
| 11 серпня | +1 | |||
| 10 серпня | +1 | |||
| 09 серпня | 0 | |||
| 08 серпня | +1 | |||
| 07 серпня | 0 | |||
| 06 серпня | +1 | |||
| 05 серпня | 0 | |||
| 04 серпня | 0 | |||
| 03 серпня | +2 | |||
| 02 серпня | +1 | |||
| 01 серпня | 0 |
Дописи каналу
Repost from Наша Ніва
З'явіўся сусветны інтэрактыўны сэрвіс аб замках, палацах і крэпасцях. Беларускія там таксама ёсць
Новы інтэрактыўны сэрвіс Castle Map, які сабраў на адной карце больш за 7700 замкаў, крэпасцяў і палацаў са 141 краіны.
https://nashaniva.com/403204
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403204
| 2 | Міфы пра незалежнасць Беларусі: што адбылося 25 жніўня 1991 года
Чаму беларускія ўлады фактычна ігнаруюць 25 жніўня — дзень, калі Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце набыла статус канстытуцыйнага закона? І адкуль узяўся міф пра тое, што незалежнасць Беларусі была «падарункам Масквы»? Якое месца ў гэтых падзеях займалі Беларускі народны фронт і якое значэнне мела іх дзейнасць?
У студыі тэлеканала Белсат тэму каментуе дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі Аляксей Ластоўскі. Ён разбірае ролю Зянона Пазняка і БНФ, камуністычнай наменклатуры і Масквы ў падзеях 1991 года, а таксама тлумачыць, чаму дзяржаўная прапаганда перапісвае гісторыю незалежнасці.
Асобнае пытанне — якую дату варта лічыць сапраўдным Днём Незалежнасці Беларусі і чаму 25 жніўня засталося ў цені іншых гістарычных дат.
▶️ https://youtu.be/OiluynCpjHk | 532 |
| 3 | Выйшла амаль 500-старонкавая кніга пра старавераў Віцебшчыны
Выдавецтва «Беларуская навука» выпусціла калектыўную манаграфію «Стараверы Беларускага Паазер’я: гісторыя і культура». Яна прысвечаная гісторыі і жыццю стараверскіх супольнасцяў паўночна-заходняй Беларусі — пераважна сучаснай Віцебшчыны.
У кнізе расказваецца пра побыт і абрады старавераў, іх храмы, абразы, кніжную культуру, мову і традыцыйны тэкстыль. У выданне ўвайшлі архіўныя крыніцы, матэрыялы палявых экспедыцый і сямейныя фотаздымкі. | 239 |
| 4 | «Нікому не прыйдзе ў галаву зачыніць Нясвіжскі палац з нелюбові да Радзівілаў – бо гэта ж курыца, якая нясе залатыя яйкі»
Знішчыць усё нязручнае? І што ёсць «суцэльная ганьба».
«Салідарнасць» абмеркавала з дырэктарам Беларускага інстытута публічнай гісторыі Аляксеем Ластоўскім, чым тлумачыцца жаданне ўладаў скараціць спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў.
Чытайце на сайце
Без VPN | 258 |
| 5 | 🕵️ Аперацыя AEQUOR. Частка другая: выбар БНР, вярбоўка, падрыхтоўка ў Баварыі і 10 000 даляраў за смерць
«Зеркало» апублікавала другую частку цыкла «Пасланыя на смерць» пра сакрэтную аперацыю ЦРУ AEQUOR у Беларусі пачатку 1950-х.
Гэтым разам — пра тое, як амерыканская разведка шукала беларусаў для падрыхтоўкі агентаў і чаму ў якасці партнёра абрала Раду БНР. Адказным за падбор кандыдатаў стаў Барыс Рагуля.
Асобная частка матэрыялу прысвечаная Янку Філістовічу — першаму агенту, якога ў 1951 годзе закінулі з парашутам у БССР. Як яго рыхтавалі на канспіратыўнай кватэры ў Баварыі, якія заданні ён атрымаў і чым скончылася ягоная місія — у матэрыяле, заснаваным у тым ліку на рассакрэчаных дакументах ЦРУ.
🔗 Чытаць артыкул цалкам | 269 |
| 6 | «Крыж каралевы Сафіі»: нацыянальная святыня ці новая гістарычная міфалогія?
Беларусы прывезлі ў Капенгаген залатую рэпліку так званага Крыжа Сафіі Менскай — сярэднявечнага артэфакта, які захоўваецца ў Нацыянальным музеі Даніі. «Наша Ніва» запыталася ў гісторыкаў, наколькі абгрунтаваная яго сувязь з Сафіяй Менскай і ці можа крыж стаць беларускім нацыянальным сімвалам.
Сярод экспертаў — дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі Аляксей Ластоўскі і сябра інстытута Алесь Пашкевіч.
🔹 Ластоўскі: сувязь крыжа з Сафіяй Менскай — магчымая, але недаказаная гіпотэза. Аднак сама акцыя карысная, бо вяртае ўвагу да Сафіі Менскай і сувязяў беларускіх земляў са Скандынавіяй.
🔹 Пашкевіч: нацыянальныя сімвалы не ствараюцца адной медыйнай кампаніяй — іх значэнне нараджаецца з гісторыі, досведу і эмоцый грамадства.
👉 Чытайце матэрыял «Нашай Нівы» | 303 |
| 7 | 🔻 Гістарычны двубой! Гэты здымак - наш безумоўны №1 момантаў, калі гісторыя беларускай дзяржаўнасці пайшла добрай дарогай. Гераіня здымка – жанчына, беларуская дэпутатка, Галіна Сямдзянава.
25 жніўня 1991 года. Надзвычай гарачыя дні ў найноўшай гісторыі Беларусі. У Вярхоўным Савеце вырашаецца лёс краіны. На павестцы дня - беларуская Незалежнасць. Да трыбуны рвецца Анатоль Малафееў, першы сакратар ЦК КПБ, галоўны камуніст Беларусі таго часу, адзін з найбольш зацятых праціўнікаў самастойнасці краіны. Ён увасабляў сістэму, якая дзесяцігоддзямі трымалася на страху, падпарадкаванні, ідэалагічным кантролі і інфармацыйнай манаполіі.
Але Галіна Сямдзянава не дапусціць Малафеева да мікрафона. Проста паказваючы: хопіць вашай хлусні. Гэтыя кадры трансляваліся ў жывым эфіры на ўсю Беларусь.
Увечары гэтага дня, 35 год таму, Рэспубліка Беларусь адновіць свой суверэнітэт і незалежнасць.
Падрабязнасці гэтага гістарычнага двубою тут https://karonavitauta.org/public/syamdzyanava-galina
Падпішыся на Карону Вітаўта! ❤️ | 279 |
| 8 | 🏆 Аляксандр Смалянчук — лаўрэат прэміі «Голас пакалення свабоды» 2026
Абвешчаныя лаўрэаты і лаўрэаткі прэміі «Голас пакалення свабоды». Сярод іх — гісторык Аляксандр Смалянчук, сябра Беларускага інстытуту публічнай гісторыі.
Прэмія была заснаваная ў 2025 г. Яна ўшаноўвае прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай і грамадзянскай супольнасці ва ўзросце 65+, якія пасля 2020 былі вымушаныя пакінуць Беларусь праз пераслед, але працягваюць сваю працу за мяжой.
Публічна абвешчаныя лаўрэаты і лаўрэаткі прэміі:
Алесь Смалянчук;
Наталля Бордак;
Алесь Лозка;
Аляксандр Манцэвіч;
Соф’я Савелава;
Тамара Шчапёткіна.
Імёны яшчэ трох лаўрэатаў не раскрываюцца з меркаванняў бяспекі.
«У нашай гісторыі занадта часта здаралася так, што чалавек усё жыццё будаваў свой дом, сваю справу, сваю Беларусь — а потым мусіў пакінуць усё і пачынаць спачатку. Але ёсць тое, што немагчыма адабраць і вывезці з чалавека. Яго голас»,
— адзначыла сябра журы прэміі Святлана Алексіевіч.
🔗 Падрабязней — на сайце Беларускага ПЭНа | 676 |
| 9 | Калі Беларусь стала незалежнай і ў якую дату варта святкаваць? 27 ліпеня ці 25 жніўня? Ці можа ёсць іншая дата?
Адказвае гісторык: https://euroradio.fm/kali-belarus-stala-nezalezhnay-i-u-yakuyu-datu-varta-svyatkavac-adkazvae-gistoryk
З Беларусі — без VPN | 281 |
| 10 | Карціны з беларускай сядзібы Радзівілаў вярнулі, але ў Польшчу
Дзясяткі ўнікальных палотнаў і гістарычных артэфактаў, якія захоўваліся ў маёнтках на тэрыторыі сучаснай Беларусі, вяртаюцца ў Польшчу дзякуючы прыватнаму капіталу польскіх арыстакратаў.
https://nashaniva.com/402922
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402922 | 215 |
| 11 | 🔥 Шведская печка ў беларускай хаце: адкуль яна ўзялася і пры чым тут «руская печ»?
«Скандынаўская» серыя на YouTube-канале HRODNA 11:27 падыходзіць да завяршэння. У новым выпуску Васіль Калач распавядае пра яшчэ адзін прыклад паўночнага ўплыву на беларускі побыт — так званую шведскую печку, своеасаблівую «ІКЕА XVIII стагоддзя».
Чым яна адрознівалася ад традыцыйных печаў, чаму была больш энергаэфектыўнай і эканомнай і як да пачатку ХХ стагоддзя стала звычайнай рэччу ў сярэднезаможных і заможных беларускіх гаспадарках?
А таксама — адкуль насамрэч паходзіць канструкцыя з плітой, духоўкай і складанай сістэмай дымаходаў і чаму яе гісторыю пазней сталі звязваць з «рускай печчу».
▶️ Глядзець відэа: https://youtu.be/op9JTxg-kbw?si=ySAeviq67iITMHcf | 332 |
| 12 | Выйшла кніга пра габрэйскую гісторыю Віцебска
У жніўні ў амерыканскім выдавецтве Jewishgen.Inc пабачыла свет выданне «Віцебск у мінулым: гісторыя, мемуары, разбурэнне». На 402-х старонках кнігі аўтары прадстаўляюць шматгранную карціну габрэйскай грамады горада ад яе ранняй гісторыі да знішчэння ў 1941 годзе.
Габрэйскія гандляры ўпершыню прыбылі ў Віцебск у сярэдзіне 1500-х гадоў, калі рэгіён уваходзіў у склад Рэчы Паспалітай. У XVIII ст. горад стаў буйным цэнтрам габрэйскай адукацыі і духоўнасці, як хасідскай, так і традыцыйнай. Да 1897 года з 65 871 жыхара Віцебска 34 440 былі габрэямі. У горадзе дзейнічалі дзясяткі сінагог, Талмуд-тора, габрэйская бальніца і некалькі школ.
Сярод іншага ў кнізе расказваецца пра наступствы рэвалюцый 1905 і 1917 гадоў. Ёсць таксама раздзелы, прысвечаныя некаторым вядомым прадстаўнікам грамады горада, у тым ліку Марку Шагалу. | 241 |
| 13 | Музей POLIN запрашае на бясплатны беларускамоўны шпацыр па былым Малым геце ў Варшаве
Музей гісторыі польскіх габрэяў POLIN працягвае сістэматычна пашыраць прапанову для беларускай супольнасці ў Польшчы. Напярэдадні восені музей запрашае ўсіх ахвочых на аўтарскую экскурсію на беларускай мове «Малое гета і гісторыі яго жыхароў».
Малое гета (1940–1942 гады) — гэта ўмоўная назва паўднёвай часткі Варшаўскага гета. Яго злучаў з Вялікім гетам вядомы драўляны пешаходны мост на вуліцы Хлоднай, які стаў сусветна вядомым сімвалам ізаляцыі і трагедыі варшаўскіх яўрэяў. У 1942 годзе падчас так званай «Вялікай акцыі» Малое гета перастала існаваць, аднак на яго тэрыторыі дагэтуль захаваліся арыгінальныя фрагменты муру і рэшткі будынкаў даваеннай сталіцы.
Экскурсія адбудзецца 30 жніўня. Чытаць на сайце або без VPN. | 277 |
| 14 | Пра што маўчаць ідалы: як археалогія дапамагае вывучаць беларускую міфалогію
Каменныя і драўляныя ідалы, старажытныя свяцілішчы і сотні сакральных валуноў захоўваюць сляды вераванняў людзей, якія жылі на беларускіх землях стагоддзі і тысячагоддзі таму. Аднак археалагічная знаходка рэдка дае даследчыкам адназначны адказ, якому богу пакланяліся ў пэўным месцы і якія абрады там праводзілі. У новым выпуску праекта «Міфалогія роднага краю» гісторык Дзмітрый Скварчэўскі расказаў, што археалогія можа паведаміць пра рэлігійныя ўяўленні продкаў, а дзе пачынаецца тэрыторыя навуковых гіпотэз.
https://nashaniva.com/402711
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402711 | 206 |
| 15 | Да 35-годдзя аднаўлення незалежнасці Беларусі⚪️🔴⚪️
Запрашаем вас на жывы эфір з Лявонам Баршчэўскім – непасрэдным удзельнікам падзей жніўня 1991 года.
Эфір пройдзе 24 жніўня а 20:00 (па Мінску) на ютуб-канале Годна
25 жніўня 1991 года Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце атрымала статус канстытуцыйнага закона. Беларусь юрыдычна стала незалежнай дзяржавай.
🚩 Як гэтае рашэнне стала магчымым?
🚩 Што адбывалася 24–25 жніўня ў Авальнай зале і на плошчы перад Домам урада?
🚩 Якую ролю адыгралі дэпутаты Апазіцыі БНФ і людзі, якія выйшлі падтрымаць незалежнасць?
Паразмаўляем пра гэта з Лявонам Баршчэўскім – дэпутатам Вярхоўнага Савета XII склікання, каардынатарам парламенцкай Апазіцыі БНФ і непасрэдным удзельнікам тых падзей.
Калі хочаце атрымаць нагадванне са спасылкай на эфір, запоўніце гэтую форму. | 294 |
| 16 | 23 жніўня 1989 года адбылася мірная акцыя «Балтыйскі шлях»
37 гадоў таму жыхары Літвы, Латвіі і Эстоніі аб'ядналіся, выступаючы за незалежнасць ад СССР і стварылі жывы ланцуг, зʼяднаўшы Вільню, Рыгу і Таллін.
Як гэта было – згадваем у відэа 👆🏻 | 274 |
| 17 | У Валожынскім раёне зруйнуюць усе пабудовы сядзібы XIX стагоддзя — яшчэ і 14 тысяч патрацяць на знос
У вёсцы Чэхаўшчына рыхтуюцца да зносу большай часткі шляхецкай сядзібы. У той жа час сам панскі дом выставілі на электронныя таргі з вельмі спецыфічнымі ўмовамі для будучага ўласніка.
https://nashaniva.com/402850
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402850 | 194 |
| 18 | 🔻 Ніхто ў Еўропе не мог паверыць, што нацысты з камуністамі могуць пра нешта дамовіцца! Але падзеі 23 жніўня 1939 года паказалі адваротнае: Сталін з Гітлерам ударылі па руках і заключылі подлы пакт, вырашальны ў тым ліку і для беларускіх земляў: яны даставаліся таталітарнаму савецкаму рэжыму, які абрынуў на іх вынішчальныя рэпрэсіі.
Сакрэтны пратакол да гэтага пакта, названага гісторыяй прозвішчамі міністраў замежных справаў абодвух імперый Молатава-Рыбентропа, перакрэслівае версію і савецкай, і крамлёўскай расейскай, і лукашэнкаўскай гісторый.
Вырашаючы свае задачы, Сталін і Гітлер, па-просту разарвалі дзяржавы і народы Еўропы, адкрылі дарогу да жахлівай Сусветнай вайны.
Савецкі Саюз да 1989 года не прызнаваў наяўнасць сакрэтных дамоваў з Гітлерам, называў іх «фальшыўкамі, пакліканымі зганьбіць міралюбную палітыку СССР».
🚩 Як нацысты і камуністы дайшлі да згоды чытаць тут: https://karonavitauta.org/public/smazanyya-kastany-rasenni-yakiya-adkryli-darogu-vaine
Падпішыся на Карону Вітаўта! ❤️ | 266 |
| 19 | У гонар гэтага беларускага пісьменніка ў Мінску названая плошча, а адзін з лепшых ягоных твораў — казка пра рэпрэсіі.
Класіка ўрачыста перапахавалі ў сталіцы, хаця ён быў супраць бальшавікоў. Ведаюць пра гэтага пісьменніка няшмат — расказваем самае цікавае.
https://zerkalo-11jun.space/news/133158.html?tg=5&requestedLang=bel
Вы можете прочитать этот текст на русском.
👉 Не працуе спасылка? Паспрабуйце гэтую, з Беларусі — з VPN.
📲 Спампуйце нашу аплікацыю для Android ці iOS. | 258 |
| 20 | Рабаванне польскіх музеяў і прыватных калекцый нацыстамі было не выпадковым марадзёрствам, а старанна спланаванай аперацыяй, якую гадамі рыхтавалі нямецкія гісторыкі мастацтва пад выглядам турыстаў.
У 1930-я гады, напярэдадні ўварвання ў Польшчу, мясцовыя музеі і галерэі перажылі сапраўднае нашэсце нямецкіх даследчыкаў. Напрыклад, прафесар гісторыі мастацтва з Брэслау (Уроцлава) Дагаберт Фрэй здзейсніў дзве маштабныя экспедыцыі ў Польшчу ў 1934 і 1938 гадах. Замежныя спецыялісты мэтанакіравана фатаграфавалі экспазіцыі, рабілі падрабязныя нататкі і складалі картатэкі, якія пазней ляглі ў аснову афіцыйных планаў Трэцяга рэйха па канфіскацыі (NS-Raubkunst).
Адначасова з гэтым нямецкія ведамствы масава скуплялі наклады двухтомнага даведніка Эдварда Хвалевіка «Польскія зборы» (1926–1927 гг.). Выданне дэталёва апісвала прыватныя калекцыі і бібліятэкі ў шляхецкіх сядзібах. Тыраж кнігі быў імгненна распрададзены, а сам тэкст у Германіі пераклалі на нямецкую мову для ўнутранага карыстання. Парадокс у тым, што Хвалевік ствараў сваё даследаванне для абароны спадчыны пасля страт Першай сусветнай вайны, а на практыцы зрабіў ідэальны каталог для будучых рабаўнікоў.
Дзякуючы гэтай папярэдняй разведцы акупанты дзейнічалі вокамгненна. Ужо 10 верасня 1939 года таварыства «Аненэрбэ» (пад кіраўніцтвам Гімлера) мела гатовыя спісы польскіх музеяў і палацаў для канфіскацыі, якую даручылі прафесару Петэру Паўльсену.
Пазней працэс быў пастаўлены на канвеер групай спецыяльнага камісара Каятана Мульмана. Разам з аўстрыйскімі і нямецкімі мастацтвазнаўцамі ён правёў інвентарызацыю нарабаванага і стварыў пяцітомны каталог «Sichergestellte Kunstwerke im Generalgouvernement» (Забяспечаныя творы мастацтва ў Генерал-губернатарстве). Усе скрадзеныя шэдэўры сартаваліся на тры катэгорыі (Wahl I, II і III), пасля чаго найлепшыя палотны адпраўляліся ў Рэйх альбо асядалі ў кабінетах Ганса Франка і іншых нацысцкіх чыноўнікаў.
Крыніца
Крыніца
#вайна #Польшча #музеі #рэстытуцыя | 256 |
