ar
Feedback
Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

الذهاب إلى القناة على Telegram

إظهار المزيد
1 270
المشتركون
لا توجد بيانات24 ساعات
لا توجد بيانات7 أيام
-1630 أيام
أرشيف المشاركات
🦢 240 год ураджэнцу Гродзеншчыны, навукоўцу, мастаку і асветніку, які лічыцца заснавальнікам беларускай арніталогіі 3 чэрвен
🦢 240 год ураджэнцу Гродзеншчыны, навукоўцу, мастаку і асветніку, які лічыцца заснавальнікам беларускай арніталогіі 3 чэрвеня 1786 года ў мястэчку 🐂 Жалудок (сёння 🐟 Шчучынскі раён Гродзенскай вобласці) ў шляхецкай сям’і нарадзіўся Канстанцін Тызенгаўз. 👶 Атрымаў адукацыю ў Віленскім універсітэце, дзе заняўся прыродазнаўствам і арніталогіяй. Падрыхтаваў шэраг навуковых прац, у тым ліку «Асновы арніталогіі» і «Каталог птушак і млекакормячых Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага», у якім упершыню было апісана 351 від птушак і 167 відаў звяроў Беларусі, Літвы, Польшчы і Украіны. 🎨 Актыўна займаўся мастацтвам: ствараў акварэлі, графіку, ілюстраваў навуковыя працы. У Паставах арганізаваў картынную галерэю, музычныя школы і аркестры. 🪺 Сабраў унікальную калекцыю з 3000 відаў птушак з усяго свету, а таксама вялікую калекцыю птушыных яек. Яго даследаванні далі першапачатковыя навуковыя звесткі пра фаўну Беларусі XIX стагоддзя і лічацца аднымі з найважнейшых у галіне прыродазнаўства таго часу. 🇫🇷 У 1812 годзе далучыўся да войска Напалеона, удзельнічаў у баях, атрымаў Крыж Ганаровага легіёна. Пасля амністыі вярнуўся на радзіму, дзе аднавіў і дабудаваў палац у Паставах. ❤️‍🔥Удзельнічаў у паўстанні 1831 года, быў арыштаваны, але пазней вызвалены. 🏛 Быў сябрам многіх навуковых таварыстваў у Еўропе. Яго працы па арніталогіі мелі вялікую каштоўнасць, а калекцыі дапамаглі захаваць унікальныя дадзеныя пра беларускую прыроду тых часоў. 🖤 Памёр 16 сакавіка 1853 года ў Паставах (сёння Віцебская вобласць). 🪽 Пахаваны ў катакомбах Рокішскага касцёла ў сучаснай Літве. 🌱 У 2006 годзе ў Паставах яму ўсталяваны бронзавы помнік, а ў 2007 годзе ў Жалудоцкім касцёле адкрыта памятная шыльда.

Ужо сёньня: у 1937-м выйшаў загад спаліць больш за 400 беларускіх кніг → https://smarturl.click/z4JEJ У 1937-м выйшаў Галоліт
Ужо сёньня: у 1937-м выйшаў загад спаліць больш за 400 беларускіх кнігhttps://smarturl.click/z4JEJ У 1937-м выйшаў Галоліт БССР выпусьціў загад выкінуць зь бібліятэк і спаліць 421 выданьне, у тым ліку «Беларускі народ і яго мова» Яўхіма Карскага, творы Янкі Купалы 1918–1928 гадоў, усе кнігі Аляхновіча, Гарэцкага, Гаруна, Дудара, Доўнар-Запольскага, Маракова, Кляшторнага, Некрашэвіча, Лёсіка, Ластоўскага, Антона Луцкевіча, Пушчы, Пічэты, Смоліча, Цьвікевіча, Чарота. Былі спаленыя паўтара дзясятка тамоў «Беларускай навуковай тэрміналёгіі» — слоўнікаў для усіх асноўных галін тагачаснае навукі. Практыка забароны дзейнічала аж да 1991 году — дастаткова сказаць, што некаторыя творы Янкі Купалы і Максіма Гарэцкага былі надрукаваныя толькі ў пачатку 1990-х. Пра іншыя падзеі 3 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі чытайце на сайце Свабоды.

Кулацкія памкненні Дзеда Талаша Кулацкую скіраванасць і адсутнасць грамадзянскай свядомасці найвядомейшага беларускага партыз
Кулацкія памкненні Дзеда Талаша Кулацкую скіраванасць і адсутнасць грамадзянскай свядомасці найвядомейшага беларускага партызана і барацьбіта за савецкую уладу Дзеда Талаша адзначае ў сваім даносе рапарце кіраўнік міліцыі 2-га раёна Мазыра ад 20.9.1928 г.:
"Данашу да Вашага ведама, што жыхар в. Наваселкі, Белкаўскага с\с, Петрыкаўскага р-на Талаш В., які награждён орденом Чырвонага сцяга за тое, што быў у партызанскім атрадзе у час гражданскай вайны... па свайму маёмаснаму становішчу серадняк, у сучасны момант ніякага ўдзелу у грамадскай працы не прымае, мае тэндэнцыю на кулацкую гаспадарку і ва ўсіх установах да ЦВК БССР дабіваецца каб больш далі яму сенажаці і зямлі і сам рыхтуецца куды ліба на пасаду, а на гаспадарцы заставіць свайго сына...". (НАРБ. Ф. 4-П. Оп. 1. Д. 2498. Л. 50)
Паводле суполкі «Запісы беларусаведа» Васіль Ісакавіч Талаш "Дзед Талаш" (1844–1946) — удзельнік савецкага партызанскага руху ў гады польска-савецкай (1919–1921) і Другой сусветнай войнаў. Герой аповесці Я. Коласа «Дрыгва».

Сустрэча «У пошуках беларускай нацыянальнай ідэі» ва Уроцлаве У чацвер, 4 чэрвеня, ва Уроцлаве адбудзецца сустрэча з гісторык
Сустрэча «У пошуках беларускай нацыянальнай ідэі» ва Уроцлаве У чацвер, 4 чэрвеня, ва Уроцлаве адбудзецца сустрэча з гісторыкам, сябрам БІПГ Алесем Смаленчуком «У пошуках беларускай нацыянальнай ідэі». Паразмаўляюць пра фармаванне беларускай нацыянальнай ідэі ў другой палове ХІХ — пачатку ХХ ст. Прафесар распавядзе пра погляды яе стваральнікаў — ад Кастуся Каліноўскага і Антона Луцкевіча да Беларускай Народнай Рэспублікі. Таксама пагавораць пра далейшыя лёсы нацыянальнай ідэі і людзей, з якімі звязана яе эвалюцыя. 🕕18:00 - 20:00 🏛сядзіба Суполкі беларусаў Уроцлава (Tadeusza Kosciuszki 35A) Уваход вольны.

📌 100 гадоў з дня нараджэння Пятра Рашэтніка 🔻 Дзеяч беларускага нацыянальнага руху, сябра Саюзу Беларускай Моладзі, вязень
📌 100 гадоў з дня нараджэння Пятра Рашэтніка 🔻 Дзеяч беларускага нацыянальнага руху, сябра Саюзу Беларускай Моладзі, вязень ГУЛАГу Пятро Рашэтнік нарадзіўся 2 чэрвеня 1926 года ў вёсцы Заполле Навагрудскага павета. 🔻 У 1948 годзе яго арыштавалі ў аўстрыйскім горадзе Сантпэльпене. Следства вяла савецкая контрвыведка, у выніку Пятро Рашэтнік быў засуджаны да 25 гадоў зняволення па артыкуле за “здраду Радзіме”. 🔻 16 студзеня 2000 года Пятро Рашэтнік удзельнічаў у сустрэчы беларускіх камбатантаў у Гародні, адным з ініцыятараў і арганізатараў таго спаткання быў Зміцер Кісель. https://racyja.com/by/hramadstva/100-hadou-z-dnja-naradzennja-pjatra-rasetnika/

✡️ «Поўнае пагружэнне». Тэрыторыю гета ў Навагрудку прадалі ўладальніку парка «Сула» — яўрэйскія арганізацыі занепакоеныя Уча
✡️ «Поўнае пагружэнне». Тэрыторыю гета ў Навагрудку прадалі ўладальніку парка «Сула» — яўрэйскія арганізацыі занепакоеныя Участак зямлі ў Навагрудку, звязаны з тэрыторыяй былога яўрэйскага гета часоў Другой сусветнай вайны, быў прададзены на аўкцыёне прыватнаму пакупніку — Андрэю Запольскаму, прэзідэнту прыватнай кампаніі Wurtland Oil Works (WOW) з Кентукі (ЗША) і ўладальніку інтэрактыўнага парка «Вялікае княства Сула». Здзелка выклікала занепакоенасць яўрэйскіх арганізацый і нашчадкаў тых, хто выжыў і ўдзельнічае ў праекце стварэння мемарыяльнага комплексу на гэтым месцы, паведамляе Jewish News. З-за чаго хвалююцца яўрэйскія арганізацыі? Чытайце на Hrodna.life. ✡️ https://storage.googleapis.com/hrodna/read.html?page=/www/2026/06/02/getta-navagrudak//?utm_source=tg

Repost from bellitinfo
📘 У Швецыі выходзіць кніга пра Беларусь аўтарства Інга Пэца. Кніга нямецкага журналіста, пісьменніка і даследчыка Інга Пэца
📘 У Швецыі выходзіць кніга пра Беларусь аўтарства Інга Пэца. Кніга нямецкага журналіста, пісьменніка і даследчыка Інга Пэца “Rasender Stillstand: Belarus — eine Revolution und die Folgen” у арыгінале пабачыла свет у 2024 годзе, а ў жніўні выходзіць у перакладзе на шведскую ў выдавецтве Bokförlaget Stolpe. Журналіст і пісьменнік Інга Пэц амаль трыццаць гадоў вывучае Беларусь, і ў гэтай кнізе ён разглядае як падзеі, якія прывялі да рэвалюцыі 2020 году, так і яе наступствы. Падрабязней 👈 Чытаць без VPN 🔗

«Каласы» пасля 2020-га: як з паразы вырастае новая беларускасць Reform.news расказвае, як прайшоў апошні дзень беларускай пра
«Каласы» пасля 2020-га: як з паразы вырастае новая беларускасць Reform.news расказвае, як прайшоў апошні дзень беларускай праграмы Міжнароднага кніжнага кірмашу ў Варшаве. Адзін з цэнтральных сюжэтаў — прэзентацыя «Лексікона “Каласоў пад сярпом тваім”» Аляксандра Фядуты, каментара да галоўнага гістарычнага рамана Уладзіміра Караткевіча. У размове ўдзельнічаў гісторык, сябра БІПГ Аляксандр Смалянчук. Ён падкрэсліў, што актуальнасць «Каласоў» асабліва выразна праявілася пасля 2020 года: гэта раман пра пошук нацыянальнай самасвядомасці, нараджэнне беларушчыны, свабоду і чалавечую годнасць.
Мы прайгралі 2020 год, – сказаў гісторык, – але гартаючы кнігу Фядуты і ўспамінаючы кнігу Караткевіча, гэта не выглядае на вялікую паразу. Гэта тая параза, з якой увесь час вырастае новая беларушчына. І новае пакаленне пачынае думаць пра свабоду, годнасць і Беларусь і змагацца за яе

🧐 Беларусы ў Латвіі 1918-1945: ад выбуху да дэактывацыі Дзвінск, Люцын, Краслаўка, Рэжыца… — назвы, якія нічога не кажуць су
🧐 Беларусы ў Латвіі 1918-1945: ад выбуху да дэактывацыі Дзвінск, Люцын, Краслаўка, Рэжыца… — назвы, якія нічога не кажуць сучаснаму беларусу: «Дзе гэта?». Роўна так сама ў сённяшнім Даўгаўпілсе, Лудзы, Краславе ці Рэзэкнэ нічога не нагадвае пра колішнюю беларускую прысутнасць. Старая Латгалія, забытая «беларуская Атлантыда» апусцілася на дно. Як жа так выйшла?
Кніга Юрыя Грыбоўскага «Беларусы ў Латвіі. 1918-1945 гг.» — не проста грунтоўнае даследаванне беларускага жыцця на берагах Даўгавы ў міжваенны і ваенны час. Гэта — анатомія «беларускага цуду» ў Латгаліі. Ад яскравага выбуху да ўдушэння. Імёны, арганізацыі, удзел у палітыцы і культурным жыцці, адукацыя, статыстыка, стратэгіі дзейнасці і выжывання... — усё пад адной вокладкай!
Падрабязней. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

Repost from Наша Ніва
Пад Мінскам археолагі знайшлі берасцяны посуд XI стагоддзя На Малым гарадзішчы — на рацэ Менка — вучоныя Інстытута гісторыі Н
Пад Мінскам археолагі знайшлі берасцяны посуд XI стагоддзя На Малым гарадзішчы — на рацэ Менка — вучоныя Інстытута гісторыі НАН Беларусі працягваюць раскопкі. https://nashaniva.com/396578 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/396578

Repost from bellitinfo
13 чэрвеня: анлайн-лекцыя Натальлі Гардзіенкі пра лёсы беларускіх пісьменнікаў у ЗША. Яны пакінулі Беларусь, каб пісаць на ро
13 чэрвеня: анлайн-лекцыя Натальлі Гардзіенкі пра лёсы беларускіх пісьменнікаў у ЗША. Яны пакінулі Беларусь, каб пісаць на роднай мове па той бок акіяна. Адна стала легендай беларускай паэзіі ў эміграцыі. Двое — зніклі без вестак. Адзін з іх быў знойдзены і пахаваны толькі ў мінулым годзе. Даследчыца іміграцыі Натальля Гардзіенка распавядзе пра тры лёсы, тры жыцці і тры розныя спосабы быць беларускім пісьменнікам у Амерыцы: ✔️Наталля Арсеннева — адна з найзначнейшых беларускіх паэтак, чый шлях прывёў яе ў ЗША, ✔️Уладзімір Дудзіцкі — авантурная і супярэчлівая постаць, анфант тэрыбль беларускай літаратуры, які так і не выдаў пры жыцці ніводнага зборніка і знік без вестак, ✔️ Мікола Цэлеш — таксама знік, але ягонае цела нядаўна было знойдзена, ідэнтыфікавана і пахавана — гісторыя, якую Наталля даследавала разам з ягонай дачкой. 📅 Субота, 13 чэрвеня 🕐 13:00 Нью-Ёрк / 10:00 Сан-Францыска / 20:00 Мінск Спасылка з'явіцца тут 👈

🦌 Такога Гродна вы не бачылі! Як жыў горад у 1930-я? У новым відэа гістарычны канал Hrodna 11:27 паказвае Гродна 1930-х гадо
🦌 Такога Гродна вы не бачылі! Як жыў горад у 1930-я? У новым відэа гістарычны канал Hrodna 11:27 паказвае Гродна 1930-х гадоў праз гісторыю турыста, які прыехаў на выходныя з Варшавы ў 1935 годзе. Аўтары відэа правядуць вас па маршруце праз чыгуначны вакзал, каралеўскія замкі, касцёлы, гарадскі парк і набярэжную Нёмана. У відэа сабраныя цікавыя факты пра цэны білетаў на хуткі цягнік "Тарпеда" да Гродна і змест мясцовых газет. Як гледачы вы завітаеце ў пякарню Любэга на Новым Свеце па булкі-напалеонкі, пакаштуеце напой буза ў цукерні Васілевіча і пройдзеце па каменным бруку вуліцы Дамініканскай. Тут і будынкі гарадскога тэатра імя Элізы Ажэшкі, і царквы Аляксандра Неўскага і Фары Вітаўта ў часе рэканструкцыі. Вы пабачыце таямніцы Старога замка, якія адкрыў стваральнік музея Юзэф Ядкоўскі, а таксама Каложу ў промнях вечаровага сонца. 🔴 Відэа глядзець тут па спасылцы: https://youtu.be/QypOgn9BGm8

Repost from Новы Час
📚 Сто гадоў таму ў Вільні адкрылася друкарня імя Францішка Скарыны — адзін з найважнейшых цэнтраў беларускага друку міжваенн
📚 Сто гадоў таму ў Вільні адкрылася друкарня імя Францішка Скарыны — адзін з найважнейшых цэнтраў беларускага друку міжваеннага часу. За пятнаццаць гадоў яе працы тут выйшла больш за 160 кніг, дзясяткі газэт і часопісаў. Друкарня стала не толькі вытворчай базай, але і месцам, вакол якога гуртавалася беларуская супольнасьць Вільні. Расказваем пра людзей, кнігі і гісторыю друкарні, якая пакінула прыкметны сьлед у беларускай культуры. Чытаць без VPN

Зыгмунт Серакоўскі: інсургент, які хацеў усіх зрабіць шчаслівымі Да 200-годдзя нараджэння Зыгмунта Серакоўскага, які нарадзіў
Зыгмунт Серакоўскі: інсургент, які хацеў усіх зрабіць шчаслівымі Да 200-годдзя нараджэння Зыгмунта Серакоўскага, які нарадзіўся 18 (30) мая 1826 года, выйшла новае выданне падкаста “Magistra Svita 17 красавіка 1863 года ў Расейскай імперыі адмянілі шпіцрутэны — самае жорсткае пакаранне для жаўнераў. Дзясяткі тысяч салдат уздыхнулі з палёгкай. Чалавек, які прабіў гэтую рэформу праз вайсковае міністэрства, у той самы дзень не змог нават даведацца пра свой трыўмф. Бо ён ужо хаваўся ў літоўскіх лясах пад мянушкай Даленга і рыхтаваў паўстанне супраць той самай арміі, якую толькі што рэфармаваў. Зыгмунт Серакоўскі — адзін з самых незразумелых героеў 1863 года. Афіцэр генштаба і інсургент. Сябар Чарнышэўскага і Шаўчэнкі. Чалавек, якога вешалі тыя самыя жаўнеры, дзеля якіх ён паклаў палову жыцця. У новым эпізодзе разглядаецца біяграфія паўстанца, якая лепш за любы падручнік паказвае, наколькі заблытаным насамрэч было паўстанне 1863 года. 🎧Падрабязней слухайце ў гістарычным падкасце Цімоха Акудовіча

27 гадоў таму, 30 траўня 1999, адбылася трагедыя на Нямізе. У гэты дзень радыёстанцыя "Мір" адзначала сваё двухгоддзе, а цыга
27 гадоў таму, 30 траўня 1999, адбылася трагедыя на Нямізе. У гэты дзень радыёстанцыя "Мір" адзначала сваё двухгоддзе, а цыгарэтная кампанія "Магна" ў межах рэкламнай акцыі налівала дармавое піва. Нечакана наляцела хмара, пачалася залева з градам. Людзі пабеглі ў бок падземнага пераходу на Нямізе. Утварылася цісканіна, у якой загінулі 53 чалавекі. "Яна памерла на маіх руках. Як мне далей жыць?" Выжылыя — пра трагедыю на Нямізе

Repost from Наша Ніва
У Грузіі адкрылі склеп са сталінскімі вінамі. Іх прададуць з аўкцыёна У паўзмроку памяшкання, дзе са столі звісае павуцінне,
У Грузіі адкрылі склеп са сталінскімі вінамі. Іх прададуць з аўкцыёна У паўзмроку памяшкання, дзе са столі звісае павуцінне, адчуваецца лёгкі саладкавата-мускусны пах. Тут знаходзіцца каля 40 тысяч бутэлек рэдкіх вінаў з Францыі і Грузіі. https://nashaniva.com/396400 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/396400

Repost from Белсат
Гэты замак ледзь не знік, але ўсё ж стаў самым вядомым у Беларусі Мірскі замак – сапраўдны сімвал Беларусі, шмат хто з нас ез
+5
Гэты замак ледзь не знік, але ўсё ж стаў самым вядомым у Беларусі Мірскі замак – сапраўдны сімвал Беларусі, шмат хто з нас ездзіў туды ў вандроўку, ягоныя выявы ёсць на паштоўках і магніціках. Але мала хто ведае, што будавалі яго чатыры пакаленні, а гісторыя роду, якому замак належаў, абрасла легендай пра пракляцце. Распавядаем цікавыя факты пра ўнікальны архітэктурны помнік, дзякуючы якім ён стаў сапраўднай «візітоўкаю» нашай краіны. 👨‍🦰 Даведацца больш можна ў нашай праграме «Вусы Скарыны» на YouTube-канале «БЕЛСАТ HISTORY».

🧐 Даследчыкі дзесяцігоддзямі памыляліся наконт касцёла ў Будславе. Археалагічныя знаходкі абверглі старыя тэорыі Пажар 2021
🧐 Даследчыкі дзесяцігоддзямі памыляліся наконт касцёла ў Будславе. Археалагічныя знаходкі абверглі старыя тэорыі Пажар 2021 года не толькі нанёс цяжкія раны Будслаўскаму касцёлу, але і парадаксальным чынам прыадчыніў дзверы ў яго невядомую мінуўшчыну. Падчас раскопак археолагі знайшлі падмуркі самага першага мураванага касцёла і высветлілі, што гісторыкі з архітэктарамі мелі цалкам памылковыя ўяўленні пра стары храм, з якога паходзіць унікальны перспектыўны алтар, піша «Наша Ніва».
Штуршком да новых даследаванняў стала неабходнасць ратаваць помнік. Пасля моцнага пажару, які знішчыў дах сучаснага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, пачалося комплекснае інжынернае абследаванне святыні. Падчас геалагічных прац, неабходных для прыняцця рашэнняў па ўзмацненні грунтоў, унутры капліцы Святой Барбары раптам натыкнуліся на невядомыя раней муры.
Працяг па спасылцы. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

«Руіны Беларусі» прызналі адной з найпрыгажэйшых польскіх кніг. Праект архіва VEHA атрымаў прэстыжную ўзнагароду ў Варшаве Кн
«Руіны Беларусі» прызналі адной з найпрыгажэйшых польскіх кніг. Праект архіва VEHA атрымаў прэстыжную ўзнагароду ў Варшаве Кніга «Ruins of Belarus» ад незалежнага архіва VEHA атрымала ганаровае адзначэнне (Wyróżnienie) на прэстыжным 66-м конкурсе «Najpiękniejsze Polskie Książki 2025», які ладзіць Польскае таварыства выдаўцоў кніг (PTWK) ✨ Цырымонія ўзнагароджання адбылася ўчора на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве падчас Міжнароднага кніжнага кірмашу. Наша выданне ўвайшло ў лік пераможцаў у намінацыі «Мастацтва» (Sztuka). Камандзе VEHA удалося сабраць пад адной вокладкай фатаграфіі знішчаных помнікаў архітэктуры — замкаў, ратуш, сядзібаў, сінагог, цэркваў і касцёлаў — з 45 прыватных сямейных і публічных архіваў. Многія з гэтых будынкаў былі канчаткова сцёртыя з твару зямлі падчас войнаў або савецкага знішчэння спадчыны, таму гэтая кніга, по сутнасці, захавала тое, чаго фізічна больш не існуе. Чытаць на сайце або без VPN.

Новы артыкул у беларускай Вікіпедыі: Станіслаў Цывінскі Дырэктар БІПГ Аляксей Ластоўскі падрыхтаваў чарговы артыкул — пра Ста
Новы артыкул у беларускай Вікіпедыі: Станіслаў Цывінскі Дырэктар БІПГ Аляксей Ластоўскі падрыхтаваў чарговы артыкул — пра Станіслава Цывінскага, прафесара віленскага Універсітэта Стэфана Баторыя і адну з найбольш супярэчлівых постацяў міжваеннай Вільні. Цывінскі нарадзіўся ў Магілёве, вучыўся ў Кракаве, быў звязаны з польскім нацыянальна-дэмакратычным асяроддзем, публікаваўся ў эндэцкай прэсе і быў вядомы радыкальнымі, у тым ліку антысеміцкімі, выказваннямі. Разам з тым гэта быў даследчык літаратуры, выкладчык, знаўца творчасці Норвіда і чалавек з трагічным асабістым лёсам. Асобнае месца ў артыкуле займае скандал 1938-га. У рэцэнзіі на кнігу Мельхіёра Ваньковіча Цывінскі згадаў «нейкага блазна», які параўноўваў Польшчу з абаранкам: маўляў, каштоўнае толькі па краях, а сярэдзіна пустая. Выказванне прыналежала Ю. Пілсудскаму. Пасля гэтага Цывінскага і супрацоўнікаў рэдакцыі збілі вайскоўцы, а самога прафесара асудзілі да турмы. На фоне гэтай справы ў Польшчы тэрмінова прынялі закон аб абароне імя Пілсудскага