1 262
مشترکین
+124 ساعت
+17 روز
اطلاعاتی وجود ندارد30 روز
در حال بارگیری داده...
کانالهای مشابه
ابر برچسبها
هیچ دادهای
مشکلی وجود دارد؟ لطفاً صفحه را تازه کنید یا با مدیر پشتیبانی ما تماس بگیرید.
اشارات ورودی و خروجی
---
---
---
---
---
---
جذب مشترکین
اوت '26
اوت '26
+14
در 1 کانالها
ژوئیه '26
+19
در 4 کانالها
Get PRO
ژوئن '26
+17
در 3 کانالها
Get PRO
مه '26
+12
در 4 کانالها
Get PRO
آوریل '26
+20
در 5 کانالها
Get PRO
مارس '26
+17
در 2 کانالها
Get PRO
فوریه '26
+26
در 8 کانالها
Get PRO
ژانویه '26
+17
در 5 کانالها
Get PRO
دسامبر '25
+31
در 8 کانالها
Get PRO
نوامبر '25
+42
در 9 کانالها
Get PRO
اکتبر '25
+29
در 9 کانالها
Get PRO
سپتامبر '25
+16
در 4 کانالها
Get PRO
اوت '25
+20
در 2 کانالها
Get PRO
ژوئیه '25
+24
در 4 کانالها
Get PRO
ژوئن '25
+19
در 5 کانالها
Get PRO
مه '25
+97
در 7 کانالها
Get PRO
آوریل '25
+30
در 5 کانالها
Get PRO
مارس '25
+48
در 8 کانالها
Get PRO
فوریه '25
+26
در 3 کانالها
Get PRO
ژانویه '25
+39
در 4 کانالها
Get PRO
دسامبر '24
+55
در 3 کانالها
Get PRO
نوامبر '24
+45
در 7 کانالها
Get PRO
اکتبر '24
+38
در 4 کانالها
Get PRO
سپتامبر '24
+25
در 4 کانالها
Get PRO
اوت '24
+43
در 4 کانالها
Get PRO
ژوئیه '24
+976
در 8 کانالها
Get PRO
ژوئن '240
در 11 کانالها
Get PRO
مه '24
+194
در 15 کانالها
| تاریخ | رشد مشترکین | اشارات | کانالها | |
| 26 اوت | +1 | |||
| 25 اوت | +1 | |||
| 24 اوت | +1 | |||
| 23 اوت | 0 | |||
| 22 اوت | +1 | |||
| 21 اوت | 0 | |||
| 20 اوت | +2 | |||
| 19 اوت | 0 | |||
| 18 اوت | 0 | |||
| 17 اوت | 0 | |||
| 16 اوت | 0 | |||
| 15 اوت | 0 | |||
| 14 اوت | 0 | |||
| 13 اوت | 0 | |||
| 12 اوت | +1 | |||
| 11 اوت | +1 | |||
| 10 اوت | +1 | |||
| 09 اوت | 0 | |||
| 08 اوت | +1 | |||
| 07 اوت | 0 | |||
| 06 اوت | +1 | |||
| 05 اوت | 0 | |||
| 04 اوت | 0 | |||
| 03 اوت | +2 | |||
| 02 اوت | +1 | |||
| 01 اوت | 0 |
پستهای کانال
Repost from Салідарнасць – главные новости Беларуси
«Нікому не прыйдзе ў галаву зачыніць Нясвіжскі палац з нелюбові да Радзівілаў – бо гэта ж курыца, якая нясе залатыя яйкі»
Знішчыць усё нязручнае? І што ёсць «суцэльная ганьба».
«Салідарнасць» абмеркавала з дырэктарам Беларускага інстытута публічнай гісторыі Аляксеем Ластоўскім, чым тлумачыцца жаданне ўладаў скараціць спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў.
Чытайце на сайце
Без VPN
| 2 | 🕵️ Аперацыя AEQUOR. Частка другая: выбар БНР, вярбоўка, падрыхтоўка ў Баварыі і 10 000 даляраў за смерць
«Зеркало» апублікавала другую частку цыкла «Пасланыя на смерць» пра сакрэтную аперацыю ЦРУ AEQUOR у Беларусі пачатку 1950-х.
Гэтым разам — пра тое, як амерыканская разведка шукала беларусаў для падрыхтоўкі агентаў і чаму ў якасці партнёра абрала Раду БНР. Адказным за падбор кандыдатаў стаў Барыс Рагуля.
Асобная частка матэрыялу прысвечаная Янку Філістовічу — першаму агенту, якога ў 1951 годзе закінулі з парашутам у БССР. Як яго рыхтавалі на канспіратыўнай кватэры ў Баварыі, якія заданні ён атрымаў і чым скончылася ягоная місія — у матэрыяле, заснаваным у тым ліку на рассакрэчаных дакументах ЦРУ.
🔗 Чытаць артыкул цалкам | 158 |
| 3 | «Крыж каралевы Сафіі»: нацыянальная святыня ці новая гістарычная міфалогія?
Беларусы прывезлі ў Капенгаген залатую рэпліку так званага Крыжа Сафіі Менскай — сярэднявечнага артэфакта, які захоўваецца ў Нацыянальным музеі Даніі. «Наша Ніва» запыталася ў гісторыкаў, наколькі абгрунтаваная яго сувязь з Сафіяй Менскай і ці можа крыж стаць беларускім нацыянальным сімвалам.
Сярод экспертаў — дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі Аляксей Ластоўскі і сябра інстытута Алесь Пашкевіч.
🔹 Ластоўскі: сувязь крыжа з Сафіяй Менскай — магчымая, але недаказаная гіпотэза. Аднак сама акцыя карысная, бо вяртае ўвагу да Сафіі Менскай і сувязяў беларускіх земляў са Скандынавіяй.
🔹 Пашкевіч: нацыянальныя сімвалы не ствараюцца адной медыйнай кампаніяй — іх значэнне нараджаецца з гісторыі, досведу і эмоцый грамадства.
👉 Чытайце матэрыял «Нашай Нівы» | 258 |
| 4 | 🔻 Гістарычны двубой! Гэты здымак - наш безумоўны №1 момантаў, калі гісторыя беларускай дзяржаўнасці пайшла добрай дарогай. Гераіня здымка – жанчына, беларуская дэпутатка, Галіна Сямдзянава.
25 жніўня 1991 года. Надзвычай гарачыя дні ў найноўшай гісторыі Беларусі. У Вярхоўным Савеце вырашаецца лёс краіны. На павестцы дня - беларуская Незалежнасць. Да трыбуны рвецца Анатоль Малафееў, першы сакратар ЦК КПБ, галоўны камуніст Беларусі таго часу, адзін з найбольш зацятых праціўнікаў самастойнасці краіны. Ён увасабляў сістэму, якая дзесяцігоддзямі трымалася на страху, падпарадкаванні, ідэалагічным кантролі і інфармацыйнай манаполіі.
Але Галіна Сямдзянава не дапусціць Малафеева да мікрафона. Проста паказваючы: хопіць вашай хлусні. Гэтыя кадры трансляваліся ў жывым эфіры на ўсю Беларусь.
Увечары гэтага дня, 35 год таму, Рэспубліка Беларусь адновіць свой суверэнітэт і незалежнасць.
Падрабязнасці гэтага гістарычнага двубою тут https://karonavitauta.org/public/syamdzyanava-galina
Падпішыся на Карону Вітаўта! ❤️ | 253 |
| 5 | 🏆 Аляксандр Смалянчук — лаўрэат прэміі «Голас пакалення свабоды» 2026
Абвешчаныя лаўрэаты і лаўрэаткі прэміі «Голас пакалення свабоды». Сярод іх — гісторык Аляксандр Смалянчук, сябра Беларускага інстытуту публічнай гісторыі.
Прэмія была заснаваная ў 2025 г. Яна ўшаноўвае прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай і грамадзянскай супольнасці ва ўзросце 65+, якія пасля 2020 былі вымушаныя пакінуць Беларусь праз пераслед, але працягваюць сваю працу за мяжой.
Публічна абвешчаныя лаўрэаты і лаўрэаткі прэміі:
Алесь Смалянчук;
Наталля Бордак;
Алесь Лозка;
Аляксандр Манцэвіч;
Соф’я Савелава;
Тамара Шчапёткіна.
Імёны яшчэ трох лаўрэатаў не раскрываюцца з меркаванняў бяспекі.
«У нашай гісторыі занадта часта здаралася так, што чалавек усё жыццё будаваў свой дом, сваю справу, сваю Беларусь — а потым мусіў пакінуць усё і пачынаць спачатку. Але ёсць тое, што немагчыма адабраць і вывезці з чалавека. Яго голас»,
— адзначыла сябра журы прэміі Святлана Алексіевіч.
🔗 Падрабязней — на сайце Беларускага ПЭНа | 619 |
| 6 | Калі Беларусь стала незалежнай і ў якую дату варта святкаваць? 27 ліпеня ці 25 жніўня? Ці можа ёсць іншая дата?
Адказвае гісторык: https://euroradio.fm/kali-belarus-stala-nezalezhnay-i-u-yakuyu-datu-varta-svyatkavac-adkazvae-gistoryk
З Беларусі — без VPN | 260 |
| 7 | Карціны з беларускай сядзібы Радзівілаў вярнулі, але ў Польшчу
Дзясяткі ўнікальных палотнаў і гістарычных артэфактаў, якія захоўваліся ў маёнтках на тэрыторыі сучаснай Беларусі, вяртаюцца ў Польшчу дзякуючы прыватнаму капіталу польскіх арыстакратаў.
https://nashaniva.com/402922
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402922 | 206 |
| 8 | 🔥 Шведская печка ў беларускай хаце: адкуль яна ўзялася і пры чым тут «руская печ»?
«Скандынаўская» серыя на YouTube-канале HRODNA 11:27 падыходзіць да завяршэння. У новым выпуску Васіль Калач распавядае пра яшчэ адзін прыклад паўночнага ўплыву на беларускі побыт — так званую шведскую печку, своеасаблівую «ІКЕА XVIII стагоддзя».
Чым яна адрознівалася ад традыцыйных печаў, чаму была больш энергаэфектыўнай і эканомнай і як да пачатку ХХ стагоддзя стала звычайнай рэччу ў сярэднезаможных і заможных беларускіх гаспадарках?
А таксама — адкуль насамрэч паходзіць канструкцыя з плітой, духоўкай і складанай сістэмай дымаходаў і чаму яе гісторыю пазней сталі звязваць з «рускай печчу».
▶️ Глядзець відэа: https://youtu.be/op9JTxg-kbw?si=ySAeviq67iITMHcf | 320 |
| 9 | Выйшла кніга пра габрэйскую гісторыю Віцебска
У жніўні ў амерыканскім выдавецтве Jewishgen.Inc пабачыла свет выданне «Віцебск у мінулым: гісторыя, мемуары, разбурэнне». На 402-х старонках кнігі аўтары прадстаўляюць шматгранную карціну габрэйскай грамады горада ад яе ранняй гісторыі да знішчэння ў 1941 годзе.
Габрэйскія гандляры ўпершыню прыбылі ў Віцебск у сярэдзіне 1500-х гадоў, калі рэгіён уваходзіў у склад Рэчы Паспалітай. У XVIII ст. горад стаў буйным цэнтрам габрэйскай адукацыі і духоўнасці, як хасідскай, так і традыцыйнай. Да 1897 года з 65 871 жыхара Віцебска 34 440 былі габрэямі. У горадзе дзейнічалі дзясяткі сінагог, Талмуд-тора, габрэйская бальніца і некалькі школ.
Сярод іншага ў кнізе расказваецца пра наступствы рэвалюцый 1905 і 1917 гадоў. Ёсць таксама раздзелы, прысвечаныя некаторым вядомым прадстаўнікам грамады горада, у тым ліку Марку Шагалу. | 233 |
| 10 | Музей POLIN запрашае на бясплатны беларускамоўны шпацыр па былым Малым геце ў Варшаве
Музей гісторыі польскіх габрэяў POLIN працягвае сістэматычна пашыраць прапанову для беларускай супольнасці ў Польшчы. Напярэдадні восені музей запрашае ўсіх ахвочых на аўтарскую экскурсію на беларускай мове «Малое гета і гісторыі яго жыхароў».
Малое гета (1940–1942 гады) — гэта ўмоўная назва паўднёвай часткі Варшаўскага гета. Яго злучаў з Вялікім гетам вядомы драўляны пешаходны мост на вуліцы Хлоднай, які стаў сусветна вядомым сімвалам ізаляцыі і трагедыі варшаўскіх яўрэяў. У 1942 годзе падчас так званай «Вялікай акцыі» Малое гета перастала існаваць, аднак на яго тэрыторыі дагэтуль захаваліся арыгінальныя фрагменты муру і рэшткі будынкаў даваеннай сталіцы.
Экскурсія адбудзецца 30 жніўня. Чытаць на сайце або без VPN. | 273 |
| 11 | Пра што маўчаць ідалы: як археалогія дапамагае вывучаць беларускую міфалогію
Каменныя і драўляныя ідалы, старажытныя свяцілішчы і сотні сакральных валуноў захоўваюць сляды вераванняў людзей, якія жылі на беларускіх землях стагоддзі і тысячагоддзі таму. Аднак археалагічная знаходка рэдка дае даследчыкам адназначны адказ, якому богу пакланяліся ў пэўным месцы і якія абрады там праводзілі. У новым выпуску праекта «Міфалогія роднага краю» гісторык Дзмітрый Скварчэўскі расказаў, што археалогія можа паведаміць пра рэлігійныя ўяўленні продкаў, а дзе пачынаецца тэрыторыя навуковых гіпотэз.
https://nashaniva.com/402711
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402711 | 200 |
| 12 | Да 35-годдзя аднаўлення незалежнасці Беларусі⚪️🔴⚪️
Запрашаем вас на жывы эфір з Лявонам Баршчэўскім – непасрэдным удзельнікам падзей жніўня 1991 года.
Эфір пройдзе 24 жніўня а 20:00 (па Мінску) на ютуб-канале Годна
25 жніўня 1991 года Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце атрымала статус канстытуцыйнага закона. Беларусь юрыдычна стала незалежнай дзяржавай.
🚩 Як гэтае рашэнне стала магчымым?
🚩 Што адбывалася 24–25 жніўня ў Авальнай зале і на плошчы перад Домам урада?
🚩 Якую ролю адыгралі дэпутаты Апазіцыі БНФ і людзі, якія выйшлі падтрымаць незалежнасць?
Паразмаўляем пра гэта з Лявонам Баршчэўскім – дэпутатам Вярхоўнага Савета XII склікання, каардынатарам парламенцкай Апазіцыі БНФ і непасрэдным удзельнікам тых падзей.
Калі хочаце атрымаць нагадванне са спасылкай на эфір, запоўніце гэтую форму. | 286 |
| 13 | 23 жніўня 1989 года адбылася мірная акцыя «Балтыйскі шлях»
37 гадоў таму жыхары Літвы, Латвіі і Эстоніі аб'ядналіся, выступаючы за незалежнасць ад СССР і стварылі жывы ланцуг, зʼяднаўшы Вільню, Рыгу і Таллін.
Як гэта было – згадваем у відэа 👆🏻 | 260 |
| 14 | У Валожынскім раёне зруйнуюць усе пабудовы сядзібы XIX стагоддзя — яшчэ і 14 тысяч патрацяць на знос
У вёсцы Чэхаўшчына рыхтуюцца да зносу большай часткі шляхецкай сядзібы. У той жа час сам панскі дом выставілі на электронныя таргі з вельмі спецыфічнымі ўмовамі для будучага ўласніка.
https://nashaniva.com/402850
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402850 | 164 |
| 15 | 🔻 Ніхто ў Еўропе не мог паверыць, што нацысты з камуністамі могуць пра нешта дамовіцца! Але падзеі 23 жніўня 1939 года паказалі адваротнае: Сталін з Гітлерам ударылі па руках і заключылі подлы пакт, вырашальны ў тым ліку і для беларускіх земляў: яны даставаліся таталітарнаму савецкаму рэжыму, які абрынуў на іх вынішчальныя рэпрэсіі.
Сакрэтны пратакол да гэтага пакта, названага гісторыяй прозвішчамі міністраў замежных справаў абодвух імперый Молатава-Рыбентропа, перакрэслівае версію і савецкай, і крамлёўскай расейскай, і лукашэнкаўскай гісторый.
Вырашаючы свае задачы, Сталін і Гітлер, па-просту разарвалі дзяржавы і народы Еўропы, адкрылі дарогу да жахлівай Сусветнай вайны.
Савецкі Саюз да 1989 года не прызнаваў наяўнасць сакрэтных дамоваў з Гітлерам, называў іх «фальшыўкамі, пакліканымі зганьбіць міралюбную палітыку СССР».
🚩 Як нацысты і камуністы дайшлі да згоды чытаць тут: https://karonavitauta.org/public/smazanyya-kastany-rasenni-yakiya-adkryli-darogu-vaine
Падпішыся на Карону Вітаўта! ❤️ | 260 |
| 16 | У гонар гэтага беларускага пісьменніка ў Мінску названая плошча, а адзін з лепшых ягоных твораў — казка пра рэпрэсіі.
Класіка ўрачыста перапахавалі ў сталіцы, хаця ён быў супраць бальшавікоў. Ведаюць пра гэтага пісьменніка няшмат — расказваем самае цікавае.
https://zerkalo-11jun.space/news/133158.html?tg=5&requestedLang=bel
Вы можете прочитать этот текст на русском.
👉 Не працуе спасылка? Паспрабуйце гэтую, з Беларусі — з VPN.
📲 Спампуйце нашу аплікацыю для Android ці iOS. | 246 |
| 17 | Рабаванне польскіх музеяў і прыватных калекцый нацыстамі было не выпадковым марадзёрствам, а старанна спланаванай аперацыяй, якую гадамі рыхтавалі нямецкія гісторыкі мастацтва пад выглядам турыстаў.
У 1930-я гады, напярэдадні ўварвання ў Польшчу, мясцовыя музеі і галерэі перажылі сапраўднае нашэсце нямецкіх даследчыкаў. Напрыклад, прафесар гісторыі мастацтва з Брэслау (Уроцлава) Дагаберт Фрэй здзейсніў дзве маштабныя экспедыцыі ў Польшчу ў 1934 і 1938 гадах. Замежныя спецыялісты мэтанакіравана фатаграфавалі экспазіцыі, рабілі падрабязныя нататкі і складалі картатэкі, якія пазней ляглі ў аснову афіцыйных планаў Трэцяга рэйха па канфіскацыі (NS-Raubkunst).
Адначасова з гэтым нямецкія ведамствы масава скуплялі наклады двухтомнага даведніка Эдварда Хвалевіка «Польскія зборы» (1926–1927 гг.). Выданне дэталёва апісвала прыватныя калекцыі і бібліятэкі ў шляхецкіх сядзібах. Тыраж кнігі быў імгненна распрададзены, а сам тэкст у Германіі пераклалі на нямецкую мову для ўнутранага карыстання. Парадокс у тым, што Хвалевік ствараў сваё даследаванне для абароны спадчыны пасля страт Першай сусветнай вайны, а на практыцы зрабіў ідэальны каталог для будучых рабаўнікоў.
Дзякуючы гэтай папярэдняй разведцы акупанты дзейнічалі вокамгненна. Ужо 10 верасня 1939 года таварыства «Аненэрбэ» (пад кіраўніцтвам Гімлера) мела гатовыя спісы польскіх музеяў і палацаў для канфіскацыі, якую даручылі прафесару Петэру Паўльсену.
Пазней працэс быў пастаўлены на канвеер групай спецыяльнага камісара Каятана Мульмана. Разам з аўстрыйскімі і нямецкімі мастацтвазнаўцамі ён правёў інвентарызацыю нарабаванага і стварыў пяцітомны каталог «Sichergestellte Kunstwerke im Generalgouvernement» (Забяспечаныя творы мастацтва ў Генерал-губернатарстве). Усе скрадзеныя шэдэўры сартаваліся на тры катэгорыі (Wahl I, II і III), пасля чаго найлепшыя палотны адпраўляліся ў Рэйх альбо асядалі ў кабінетах Ганса Франка і іншых нацысцкіх чыноўнікаў.
Крыніца
Крыніца
#вайна #Польшча #музеі #рэстытуцыя | 250 |
| 18 | 🎭 Бацька беларускага тэатра
📌 Заснавальніку беларускага нацыянальнага прафесійнага тэатра Ігнату Буйніцкаму (1861-1917) 22 жніўня спаўняецца 165 гадоў з дня нараджэння.
Больш на: https://racyja.com/by/kultura/backa-belaruskaha-teatra/ | 297 |
| 19 | Чым адметныя Паванзкоўскія могілкі ў Варшаве, дзе пахаваюць Аляксандра Мілінкевіча
Сёння на Паванзкоўскіх могілках, што знаходзяцца ў варшаўскім раёне Жалібож, на вайсковай частцы, пахаваюць беларускага палітыка Аляксандра Мілінкевіча.
«Еўрарадыё» запытала ў Анатоля Міхнаўца, заснавальніка ініцыятывы «Беларуская нацыянальная памяць», пра гісторыю Паванзкоўскіх могілак і пра іх значнасць не толькі для палякаў, але і для беларусаў.
Падрабязнасці | 272 |
| 20 | Незвычайны для Беларусі гульнявы кубік знайшлі археолагі ў Мёрскім раёне
Падчас летніх археалагічных раскопак каля вёскі Дрыгуці ў Мёрскім раёне навукоўцы знайшлі рэдкі для беларускай археалогіі прадмет — касцяны гульнявы кубік XVI стагоддзя. Ён быў зноўдзены ў слаі згарэлага будынка другой паловы XVI стагоддзя.
https://nashaniva.com/402810
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402810 | 162 |
